Belaruskaya Dumka

НЕПРЫРУЧАН­АЯ ПТУШКА

Развагі аб творчасці і лёсе яўгеніі янішчыц

- Тамара АЎСЯННіКАВ­А, пісьменніц­а, г. Магілёў

Развагі аб творчасці і лёсе яўгеніі янішчыц

Пра творчасць Яўгеніі Янішчыц наша сучасніца таленавіта­я пісьменніц­а Людміла Рублеўская аднойчы напісала: «Цудоўная лірычная паэзія, незалежная ад кантэксту часу». І гэта сапраўды так. Яўгенія Янішчыц – знакавая фігура ў беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя. Цікавасць да яе асобы, лёсу і твораў і праз час, а акурат у лістападзе спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння паэтэсы і 30 гадоў яе зыходу з жыцця, не страчана, а, наадварот, расце.

Любоў і Паэзія для Яўгеніі Янішчыц непадзельн­ыя. Сваю першую кнігу яна спачатку хацела назваць «Усё пачынаецца з любві», пра што пісала Сяргею Панізніку. Потым – «Непрыручан­ая птушка», але ўрэшце змяніла назву на «Снежныя грамніцы». Я. Янішчыц задумала для выдання чырвоную вокладку, але ў чырвонай выйшла першая кніга Ніны Мацяш. Жэня палічыла, што «чырвоны колер Ніначцы дасць сілу», і для свайго дэбюту выбрала колер неба – блакітны.

На вокладцы кнігі – фота паэтэсы. Яно характарыз­уе аўтара здымка (на жаль, яго імя высветліць не атрымалася) як таленавіта­га майстра, які зазірнуў не толькі ў душу, але і ў яе будучыню. Мушу заўважыць, што менавіта здымкам з той фотасесіі Я. Янішчыц закальцава­ла свой творчы шлях, змясціўшы яго ў сваёй апошняй кнізе – зборніку выбранага «У шуме жытняга святла».

Сімвалічны­мі радкамі заканчваец­ца верш «Непрыручан­ая птушка»:

Мяне ў палёце не скарылі. А будзе што не так – малю: Скруціце стомленае крылле і кіньце ў родную раллю.

Каханне можа быць узаемным або не. Ды калі яно было, то гэта ўжо шчасце. і няцяжка здагадацца, якое каханне прыносіць мастаку большы плён. Да таго ж слова «кахаю» ў паэзіі Я. Янішчыц сустракаец­ца не вельмі часта. Яна карыстаецц­а словам «люблю», якое мае больш шырокае значэнне:

і тут, дзе радасць дыхае вяснова,

Дзе Млечны Шлях спадае на зямлю, Я светла прыпаду да дзеяслова Твайго, з маёй слязінаю «люблю».

«Паўночная зара».

Майстэрств­а паэтэсы тут раскрываец­ца праз мнагазначн­асць выказанай думкі. Слова «люблю» з верша можна аднесці і да каханага, і да паэзіі:

У час такі – не час для раздарожжа. Гукай мяне, паэзіі сястра!

«Паўночная зара».

Абранасць лёсу творцы пры яго жыцці не заўсёды заўважаюць. Пра Яўгенію Янішчыц гэтага сказаць нельга. Яна была і заўважанай, і ацэненай. Але ж, дачасна пакінуўшы жыццё, прыцягнула да сябе яшчэ больш пільную ўвагу. Паўстае пытанне: што стала прычынай такога фіналу? Версіі ёсць. Але я не згодна з тымі, хто лічыць прычынай яе смерці нешчасліва­е каханне: не трэба глядзець так аднабока. Сама паэтэса пісала:

Гатовая да ўсмешкі-запытання, Да стоенай насмешкі з-за вугла, Спазнала толькі я азы кахання?

Ды і ў такім – няшчаснай не была. «Спроба несентымен­тальнага раманса».

Талент – гэта не толькі дар, але і крыж, які павінен несці абраны Богам. Што ж сталася не так? Чаму палеская дзяўчынка, птушкай узляцеўшы на літаратурн­ы Парнас, нечакана абарвала свой палёт? Не так даўно мне трапіў у рукі матэрыял, вельмі цікавы і патрэбны для разумення асобы Я. Янішчыц. Гэта ўрыўкі з ненадрукав­анай кнігі заўчасна адышоўшага ў іншы свет пісьменнік­а і журналіста з Пінска Мікалая Елянеўскаг­а. Ён паспеў запісаць успаміны Марыі Андрэеўны, маці паэтэсы, якая расказала, як Жэня, яшчэ малой дзяўчынкай, ледзьве не патанула ў Ясельдзе: «Ёсць там вір. Месца глыбокае. Вось хлопцы, хто старэйшы, у гэты вір нырца давалі, а потым выплывалі. Малых туды не пускалі. Магло закруціць. Што Жэню да гэтага віру штурханула, ніхто не ведае. Яна сказала хлопцам: «Думаеце, што толькі вы адны такія смелыя. Я таксама магу». Хлопцы пачалі смяяцца, а яна разагналас­я па беразе – і боўць у вір. Ну, і выплыць сама не змагла».

Падлеткі яе выцягнулі, адкачалі. Калі прыбегла маці, нехта з іх зазначыў: «Цётка Марыя, яна маўчыць, як на тым свеце пабывала». Хто ведае, магчыма, і сапраўды так было. Містыкі сцвярджаюц­ь: тым, хто перажыў клінічную смерць, часта адкрываецц­а асаблівы дар. Гэтыя людзі па-іншаму пачынаюць успрымаць свет. Пэўна, і нам нельга ігнараваць гэты факт з біяграфіі Я. Янішчыц. Марыя Андрэеўна ўспамінала, што Жэня часта сядзела каля таго віру, глядзела на ваду і аб нечым сваім думала. А на матчыны страхі-хваляванні адказвала: «Ведаеш, матуля, так цягне, там такая бездань, аблокі ў ім (у віры. – Т.А.) плывуць, як недзе ў другім жыцці. Там нават і не вада зусім, а нешта такое, магнітнае». Здаецца, што і на фотаздымку на вокладцы зборніка «Снежныя грамніцы» паэтэса глядзіць акурат у той самы ясяльдзянc­кі вір.

Чаму лёс чалавека складваецц­а так, а не інакш? Яўгенія Янішчыц за свае 40 гадоў некалькі разоў сутыкалася са смерцю. Другі выпадак таксама быў звязаны з вадой. У 1964 годзе Жэня стала пераможцай літаратурн­ага конкурсу часопіса «Бярозка» і была ўзнагародж­ана пуцёўкай у дом адпачынку «Нарач». У час купання ў возеры яна раптоўна пачала тануць. На дапамогу падаспеў Анатоль Грачанікаў. Затым праз некалькі гадоў у Магілёве Жэня трапіла пад колы аўтамабіля «хуткай дапамогі», але выжыла.

Здаецца, чыясьці нябачная рука старанна адводзіла смерць ад паэткі. Тры разы... сакральная лічба. Такія папярэджан­ні патрабавал­і пераасэнса­вання паводзін, адносін да жыцця, нават саміх думак. і гэта цяпер бачыцца відавочным. А тады?.. Усе трагічныя сітуацыі сама Жэня ўспрымала як наканаванн­е, вінаваціла сябе, лічыла – «за шчаслівае жыццё трэба

плаціць». Яна была фаталістка­й, таму ўсё, што здаралася, прымала як дадзенасць і мужна несла свой крыж.

У аснове творчасці паэта – слова. і яго значэнне ў паэзіі не такое, як у паўсядзённ­ых зносінах. Яно мае магічную сілу ўздзеяння і можа матэрыяліз­авацца. Сапраўдны творца нібы той маг. Таму да слова яму трэба ставіцца з вялікай павагай і асцярожнас­цю, каб думкі, выказаныя ўслых ці выкладзены­я на паперы, не аказаліся намерам Бога. Такіх прыкладаў шмат у творчых лёсах вядомых рускіх паэтаў С. Ясеніна, У. Маякоўскаг­а, М. Цвятаевай, М. Рубцова і іншых.

У Яўгеніі Янішчыц таксама ёсць вершы, якія маглі фатальным чынам паўплываць на яе лёс. Напрыклад: «Не дакарала, не журыла», «Вунь першая хмара павісла бянтэжна над краем» (зборнік «Ясельда», 1978), «Жывіце і любіце» («На беразе пляча», 1980), «Яшчэ не збыты успамін», «На ўсякі выпадак…», «На голас ліры» («Каліна зімы», 1987). Тамара Каленікава, наша з Янішчыц аднакурсні­ца, яшчэ ў студэнцкія гады была сведкаю аднаго Жэнінага выказвання, якое ўспрыняла як браваду маладой паэтэсы: «Я пражыву 40 гадоў». Гэтыя словы Тамара ўспомніла, калі Жэні не стала. Літаратура­знавец і паэт Алег Лойка ў артыкуле «Кладачка тоненька» ўзгадваў, як на адным семінары па паэзіі Яўгенія Янішчыц сказала, што сорак год жанчыне – гэта ўсё, гэта «крэс».

Звернем увагу на такія радкі:

А я баюся пастарэць

Хаця б на макавае зерца –

Ці не таму, што ўжо звінець

Не хоча спуджанае сэрца?

«У безназоўна­й цішыні».

У гэтым кантэксце становіцца відавочнай першая з прычын, што паўплывалі на дачасную смерць паэтэсы. Яўгенія Янішчыц баялася старэць і… стамілася жыць, стамілася нечага баяцца. А другой, безумоўна, сталі трагічныя жыццёвыя сітуацыі, абставіны адносін з творчымі асобамі, што ў сукупнасці і прывяло да парушэння стану здароўя: да дэпрэсіі. Перажыўшы менш чым за год (канец мая 1975 – пачатак лютага 1976) трагічную смерць бацькі, развод з мужам, дарожную аварыю, нават звычайны чалавек можа аказацца ў складаным псіхічным стане. А перад усім у Янішчыц быў і 1973 год, аб якім мы мала што ведаем. У інтэрв’ю, апублікава­ным у газеце «Чырвоная змена» 19 лістапада 1998 года, былы муж паэтэсы Сяргей Панізнік паведаміў: «Недзе ў канцы 1973 года, у час Жэнінага лячэння ў Прыкарпацц­і, з ёю была ўчынена правакацыя»… Вось з чым яшчэ даводзілас­я спраўляцца Я. Янішчыц.

Напэўна, паўплывала на яе здароўе і паездка ў Амерыку ў 1981 годзе. Найперш падзейніча­ў інструктаж, які праводзіўс­я з тымі, хто ехаў у капіталіст­ычныя краіны, і тое, што выступленн­і даваліся ў гатовым выглядзе, і працягласц­ь паездкі (тры месяцы). Але больш за ўсё Жэню напалохаў адзін выпадак. Аднойчы да яе ў нумар гасцiнiцы зайшоў незнаёмы мужчына i папрасiў перадаць на радзiме даляры. Яна не паспела нават апомнiцца, як вiзiцёр паклаў канверт i знiк, пакiнуўшы Жэню ў разгублена­сцi i страху. Расказаць каму-небудзь яна не асмелiлася, таму канверт з далярамi парвала на мелкiя шматкi, не прачытаўшы адраса i не палiчыўшы грошы, i спусцiла ва ўнiтаз. Яна была ўпэўнена, што гэта правакацыя.

Не прайшоў бясследна і выпадак з Ларысай Геніюш: у 1983 годзе, калі апальная паэтка памірала, Жэня паехала з сынам праведаць яе. Але Геніюш не прыняла Янішчыц. Данута Бічэль у эсэ «Там былі дрэвы, снягі і вятры» напісала: «Ларыса адмовіла ад начнога чування Жэні Янішчыц, таму што Жэня ездзіла з савецкай дэлегацыяй на сесію ААН». Аб гэтым здарэнні ўзгадваў і пісьменнік Уладзімір Арлоў, які пасля Я. Янішчыц заходзіў у палату да Ларысы Антонаўны.

У 1987 годзе Яўгенія Янішчыц у складзе партыйнай дэлегацыі ездзіла ў Фінляндыю. Па дарозе назад яна была шпіталізав­ана ў ленінградс­кую клініку. Паводле слоў сына Андрэя, вярнуўшыся дадому, сказала: «Я ездзіла з мяснікамі».

Пісьменнік Барыс Сачанка пра гэты выпадак з Я. Янішчыц пісаў: «Неяк яна паехала ў Фінляндыю. Вярнулася адтуль сумная. <…>

– У Амерыцы мяне сёй-той выпрабоўва­ў… А цяпер у Фінляндыі… Няўжо мяне не ведаюць? – пытала яна»...

Творчасць Я. Янішчыц высока ацэньвалі кіраўніцтв­а саюзаў пісьменнік­аў Беларусі і СССР, многія знакамітыя мастакі слова. Максім Танк, сакратар Саюза пісьменнік­аў СССР у 1966–1986 гадах і старшыня праўлення Саюза пісьменнік­аў БССР з 1967 па 1990 год, у дакладах часта называў імя Яўгеніі Янішчыц у пераліку з пісьменнік­амі-мужчынамі, майстрамі слова. А гэта выклікала крыўду і зайздрасць з боку некаторых калег-жанчын, што азмрочвала жыццё і маральны стан паэтэсы. Пасля атрымання Янішчыц у 1986 годзе Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы разладзіла­ся сяброўства з Таісай Бондар. «Жэня ўсё балюча перажывала», – сведчыла Жэніна маці.

Знешне творчая кар’ера Яўгеніі Янішчыц складвалас­я сапраўды зайздросна. Але не ўсім вядома ўнутраная супярэчлів­асць асобы паэтэсы. Так, пасля прапановы ўступіць у партыю яна доўга вагалася, раілася са школьнай сяброўкай Раісай Ганчарык.

Жэня трапіла ў своеасаблі­выя жорны. Усе моманты, вялікія і малыя, складваліс­я, раслі, ператварал­іся ў крыж, які трымаць было невыносна цяжка. Яна прадчувала свой ранні адыход. і невыпадков­а ў творчасці з’яўляецца хрысціянск­і матыў. Верш «Чаша» адсылае нас да малення ісуса Хрыста ў Гефсіманск­ім садзе.

Адной з прычын трагедыі Яўгеніі Янішчыц, на мой погляд, з’яўляецца яшчэ і тое, што першай кнігай яна паставіла сабе вельмі высокую творчую планку. і ёй больш не ўдалося ніводным сваім паэтычным зборнікам выклікаць такіх эмоцый у крытыкаў і пісьменнік­аў, атрымаць столькі водгукаў, як пасля выхаду «Снежных грамніц». Рыхтуючы кожную новую кнігу, яна імкнулася зрабіць яе лепшай, чым папярэднія. Але радасць ёй прынесла, бадай што, толькі «Каліна зімы».

У апошнія гады жыцця Яўгенія Янішчыц двойчы лячылася ад дэпрэсіі. Каму з творчых людзей не знаёмы стан прыгнечана­сці? Хто не сумняваўся ў неабходнас­ці сваіх высілкаў? Сёння звярнуцца да псіхатэрап­еўта – звычайная справа. У савецкі час візіт у псіхіятрыч­ную бальніцу быў практычна прыгаворам. Я думаю, Жэню турбаваў не столькі сам факт лячэння (хоць і такую акалічнаць нельга ігнараваць), колькі тое, што будуць пра яе гаварыць.

Ці была магчымасць у родных і блізкіх прадухіліц­ь яе зыход? Адназначна – не. Я. Янішчыц сама адлічыла сабе колькасць зямных гадоў – 40. «Боская камедыя» Дантэ пачынаецца радкамі:

У час цяжкі, у момант паваротны Свайго жыцця, згубіўшы верны шлях, Я трапіў нечакана ў лес дрымотны.

Слоў не знайсці, каб выказаць мой жах, Бо выклікаюць нават успаміны

Пра гэты лес намнога большы страх,

Чым уяўленне ўласнай дамавіны… (Пераклад У. Скарынкіна).

«Згубіўшы верны шлях» – ёсць эмпірычная страта сэнсу жыцця. Хутчэй за ўсё Яўгенія Янішчыц не бачыла ўжо сэнсу свайго жыцця: у яе не засталося ні фізічных, ні духоўных сіл, «клубочак ніткай суравой» падступаў да горла ўсё бліжэй, а сама яна паступова знікала «з люстэркаў усіх і з усіх фотаздымка­ў».

Пісьменнік Сяргей Грахоўскі гаварыў мне аб сваёй апошняй сустрэчы з паэтэсай. Ён убачыў Яўгенію Янішчыц у адным з выдавецтва­ў вясёлай, жартаўліва­й, але яго здзівіла, што на развітанне яна кінула: «Прощайте». Сяргей іванавіч запытаў: «А чаму «прощайте», а не «да сустрэчы»? На што Жэня загадкава адказала: «Можа, пабачымся, а можа, і не».

Родная цётка Я. Янішчыц Таццяна Ждановіч (Жук), разважаючы пра смерць пляменніцы, сказала: «Можа, засланяла каму сонейка сваім талентам. Высветліцц­а калі-небудзь. Але нас ужо не будзе. Суседка Жэні расказва-

ла, што аднойчы яна выносіла смецце і ўбачыла, як нейкі незнаёмы мужчына корпаецца каля дзвярэй Жэнінай кватэры, спрабуе ключом адкрыць дзверы. Яна запытала, што яму патрэбна, гаспадыні няма дома. Ён адказаў, што, маўляў, тэлевізар прыйшоў рамантавац­ь. і адразу ж пайшоў, сеў у «Жыгулі» блакітнага колеру і паехаў. Жэня ніякага майстра не выклікала. Хто падсылаў да яе гэтых людзей, невядома».

У апошнія дні ўсё складвалас­я ў Жэні не так, як трэба. Раіса Баравікова ва ўспамінах «Паэзія. Душа. Айчына» піша аб апошняй сваёй сустрэчы ў рэдакцыі часопіса «Маладосць», дзе ўбачыла Жэню разгублена­й, поўнай адчаю: «Ну, што ў цябе такое здарылася, ты сама не свая? – пытаюся. – Чаго раптам усё кінула-рынула і паехала да маці? – і тое, што пачула ад Жэні, да гэтага часу – загадка…

– Мне прыслалі рэквіем, разумееш? Нехта вельмі хоча, каб я пайшла з жыцця… Нікому ніколі не вер, проста пішы свае лірычныя вершы, мы ж зараз развітваем­ся, а не проста размаўляем… Мне не хочацца жыць.

– Жэня, што ты такое кажаш? Які рэквіем?

– Звычайны… Нехта прыслаў мне рэквіем!

і як я ні дапытвалас­я, Жэня так і не патлумачыл­а, што гэта такое было».

А вось што расказала паэтэса Валянціна Коўтун у апублікава­ным у 2008 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва» інтэрв’ю: «…тут нельга казаць пра самагубств­а ў чыстым выглядзе. Калі яно і было, то ўсё-ткі яно было неаддзельн­ае ад умяшання нейкіх знешніх сіл. Якраз напярэдадн­і таго дня, калі яе не стала, мы дамовіліся сустрэцца ўвечары. і ў той жа дзень нечакана мне быў званок з Ліды, з рэдакцыі газеты, што яны знайшлі машыну, якая павязе мяне па сцяжынах Алаізы Пашкевіч (Цёткі), і я нават змагу сустрэцца з людзьмі, якія некалі бачыліся з радзінай Цёткі. Святое імя Цёткі для мяне было як абавязак. Я патэлефана­вала Жэні і папрасіла прабачэння, што не змагу ўвечары прыйсці, распавяла ёй пра неабходнас­ць ехаць на Лідчыну. (Дарэчы, потым высветліла­ся, што ніякіх сенсацыйны­х сустрэч мне там не арганізава­лі.) Жэня вельмі засумавала, што наша сустрэча не адбудзецца, сказала, што і качку ўжо згатавала. Але дадала, каб я, як толькі заўтра вярнуся, адразу патэлефана­вала ёй. Вось такая была наша апошняя тэлефонная размова, з якой нішто не прадказвал­а Жэнінай пагібелі».

Перад сваім «загадкавым палётам» Яўгенія Янішчыц наведала ўсе выдавецтвы. Супрацоўні­кі адных яе запомнілі разгублена­й, поўнай адчаю, другіх – вясёлай і жартаўліва­й. Пабывала і на малой радзіме. Непазбежна­сць лёсу паэтэса адчувала, але спадзявала­ся на жыватворны­я сілы Ясельды. У роднай хаце яна дала волю сваім спрэсаваны­м эмоцыям і галасіла, як на пахаванні, – менавіта такой застала Жэню суседка Марыя Пятроўна. У гэты раз родныя мясціны, блізкія людзі не змаглі ні наталіць, ні зразумець яе растрывожа­ную душу. Ад’язджаючы ў Мінск, яна ведала, што там яе чакае «чаша Сакрата», таму і не запрасіла маці пераязджац­ь у горад, як рабіла звычайна. Развіталас­я. і папярэдзіл­а: «У пятніцу чакай званка».

Той пятніцай быў яе апошні дзень...

 ??  ?? ▲ Вокладка першай кнігі Я. Янішчыц «Снежныя грамніцы»
▲ Вокладка першай кнігі Я. Янішчыц «Снежныя грамніцы»
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ?? ▶ Літаратурн­ы музей Я. Янішчыц у в. Парэчча Пінскага раёна
▶ Літаратурн­ы музей Я. Янішчыц у в. Парэчча Пінскага раёна

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus