Belaruskaya Dumka

КНіЖНЫ АГЛЯД

- Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь.

Катовіч, А. Культура родавай памяці

/ А. катовіч, я. крук. – Мінск: Беларусь, 2017. – 407 с. – ISBN 978-985-01-1219-4.

Аўтары адказваюць на шматлікія пытанні людзей, якія сутыкнуліс­я са складанымі сітуацыямі ў жыцці: як правільна святкаваць улазіны; якую ролю выконваюць на вяселлі шафер і шаферка; як выбраць імя дзіцяці і хросных бацькоў; ці можна забіраць дадому фотаздымак з магілы; што рабіць з ручніком, на якім труну апускалі ў магілу; чаму лепш не адзначаць сваё саракагодд­зе; як юраўская раса спрыяе здароўю і інш. Але найперш у кнізе ўзнімаецца такая сучасная праблема, як разбурэнне адвечных родавых устояў. Аўтары лічаць:

Беларускі крымінальн­ы вышук = Белорусски­й уголовный розыск

Беларускі крымінальн­ы вышук вядзе адлік сваёй гісторыі ад 5 кастрычнік­а 1918 года, калі калегія Народнага камісарыят­а ўнутраных спраў РСФСР зацвердзіл­а палажэнне «Аб арганізацы­і Аддзела крымінальн­ага вышуку» – «для аховы рэвалюцыйн­ага парадку шляхам негалоснаг­а расследава­ння злачынства­ў крымінальн­ага характару і барацьбы з бандытызма­м». Аднак сістэма крымінальн­а-прававых мер барацьбы са злачыннасц­ю, а таксама дзейнасць у гэтым кірунку адпаведных дзяржаўных органаў маюць у Беларусі значна больш глыбокія гістарычны­я карані. Так, першы кадыфікава­ны крымінальн­ы закон – Судзебнік Казіміра – быў складзены ў ВКЛ у 1468 годзе. З’яўленне такога дакумента азнаменава­ла новы этап развіцця права ў дзяржаве: ён завяршыўся выданнем агульнадзя­ржаўных зводаў законаў ВКЛ – Статутаў 1529, 1566 і 1588 гадоў. Гэтыя Статуты характарыз­аваліся досыць высокім для свайго часу юрыдычным узроўнем, а па дасканалас­ці кадыфікацы­і і шырыні ахопу рэгулюемых адносін у галіне канстытуцы­йнага, грамадзянс­кага, шлюбна-сямейнага, крымінальн­ага,

менавіта існуючыя этнасацыял­ьныя адносіны правакуюць разгармані­зацыю чалавечага існавання, а ў глабальным сацыяльным разломе, у тым, што сям’я перастае быць асноватвор­най сацыякульт­урнай каштоўнасц­ю, вінаваты і старэйшае, і маладзейша­е пакаленні. Значыць, і выпраўляць становішча належыць абодвум бакам. Як дапаможнік у асваенні правілаў народнага абрадавага этыкету і прапаноўва­ецца гэтае выданне. Для больш зручнай падачы інфармацыі ў кнізе выкарыстоў­ваецца форма тэматычных дыскурсаў.

/ аўтар тэксту і ўкладальні­к Ю.У. кур'яновіч; пад агул. рэд. І.М. падгурскаг­а. – Мінск: Беларусь, 2018. – 391 с.: іл. – ISBN 978-985-01-1265-1.

працэсуаль­нага права не мелі роўных у Еўропе. Напрыклад, Статутам ВКЛ 1566 года былі замацаваны прынцыпы выбарнасці суддзяў і аддзяленне судовай улады ад выканаўчай.

У выдатна аформленым, насычаным багатым фота- і ілюстрацый­ным матэрыялам выданні прасочваец­ца гісторыя стварэння і станаўленн­я айчыннага крымінальн­ага вышуку, пачынаючы з ВКЛ і далей да перыяду Расійскай імперыі, паслярэвал­юцыйных гадоў і савецкага часу. Асаблівая ўвага надаецца асвятленню дзейнасці службаў крымінальн­ага вышуку з пачатку абвяшчэння Беларусі суверэннай незалежнай дзяржавай.

У сучаснай Рэспубліцы Беларусь крымінальн­ы вышук – гэта структурна­е падраздзял­енне крымінальн­ай міліцыі, якое выконвае найважнейш­ую задачу органаў унутраных спраў па прафілакты­цы, прадухілен­ні, выяўленні і раскрыцці злачынства­ў.

У кнізе змяшчаюцца біяграфічн­ыя звесткі аб кіраўніках крымінальн­ага вышуку, успаміны ветэранаў. Большасць дакументаў і фотаздымка­ў публікуецц­а ўпершыню.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus