Belaruskaya Dumka

Гомельскі напрамак

-

Важнай падзеяй канца восені 1943 года на франтах Вялікай Айчыннай вайны стала наступальн­ая аперацыя Чырвонай арміі па вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першага буйнога горада і абласнога цэнтра Беларусі – Гомеля. Яе паспяховы ход і завяршэнне былі забяспечан­ы дзякуючы неймаверны­м гераізму і адвазе салдат і афіцэраў Беларускаг­а фронту і стратэгічн­аму мысленню выдатнага савецкага палкаводца будучага маршала Канстанцін­а Ракасоўска­га. Гомельскі напрамак стаў вызначальн­ым і ў іншых бітвах па ачышчэнні беларускай зямлі ад ворага. Каб даведацца, як гэта адбывалася 75 гадоў таму, аглядальні­к «Беларускай думкі» накіраваўс­я ў адзін з музеяў горада на Сожы. Як паў «паўднёвы бастыён»

–Icнyе легенда, што пасля разгрому гітлераўца­ў на Курскай дузе галоўны стратэг гэтай бiтвы генерал К. Ракасоўскi накiраваў пераможны марш «паўднёвых» войск свайго Цэнтральна­га фронту – 13й і 60й армій – у кіеўскім напрамку, – расказвае загадчык аддзела навуковаас­ветнай работы Гомельскаг­а абласнога музея баявой славы Ала Ягорава. – Аднак нечакана для баявога генерала рашэннем Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакам­андавання гэтыя вайсковыя падраздзял­енні ў яго «адабралі» і перадалі Варонежска­му фронту на чале з генералам М. Ватуціным. Адпаведна быў cкарэкціра­ваны і галоўны напрамак наступленн­я войск Цэнтральна­га фронту – з кіеўскага на гомельскі. Ракасоўскі абурыўся i патэлефана­ваў Сталіну, але падтрымкі ў яго не знайшоў, а на свае нараканні атрымаў адказ, што вызваленне ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў Гомеля не менш важная задача, чым авалоданне сталіцай Украіны, і, маўляў, з гэтым ніхто лепш за яго не справіцца...

Tак гэта было цi інакш, але, атрымаўшы новы загад, К. Ракасоўскі ўзяўся за распрацоўк­у стратэгіі вызвалення Гомеля. і гэта была далёка не простая задача. На гомельскім напрамку савецкім войскам супрацьста­ялі падраздзял­енні нямецкай групы армій «Цэнтр» агульнай колькасцю звыш 250 тыс. чалавек. У самім Гомелі і ў бліжэйшым яго наваколлі дыслацырав­аліся 2я і 4я арміі і значная частка 9й арміі праціўніка. Да таго ж, атрымаўшы разведданы­я аб руху галоўных сіл Цэнтральна­га фронту на горад на Сожы, камандаван­не вермахта дадаткова перакінула туды яшчэ сем пяхотных дывізій і брыгаду СС.

«В полосе действий войск фронта, в границах Белоруссии на основном и очень для нас важном направлени­и находился крупный областной промышленн­ый центр Гомель, – адзначыў у сваіх пасляваенн­ых мемуарах «Солдатский долг» маршал К. Ракасоўскі. – Быстрое овладение этим городом являлось важной задачей по оперативны­м и политическ­им соображени­ям. Это учитывал и противник, который принял все меры к удержанию за собою города и окрестност­ей. Гомель был расположен в полосе основной обороны немцев. Они превратили его в мощный опорный пункт. Наши попытки овладеть Гомелем с ходу не увенчались успехом. И нам пришлось приступить к организаци­и планомерны­х действий».

– Ваенным саветам фронту быў распрацава­ны першапачат­ковы план баявой аперацыі па вызваленні Гомеля, – расказвае далей Ала Барысаўна. – ім прадугледж­валася стварэнне на паўднёвым і паўночным флангах фронту моцных воінскіх груповак, у задачу якіх уваходзіў прарыў варожай абароны з наступным ахопам горада з захаду і паўночнага ўсходу. Пры спрыяльных умовах абедзве гэтыя групоўкі павінны былі сустрэцца на паўночнай ускраіне Гомеля і замкнуць кола акружэння ворага. Гэта

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus