Belaruskaya Dumka

НА РАГАЧОўСКі­М РУБЯЖЫ

У лютым 1944 года савецкія войскі вялі тут жорсткія баі

- Сяргей ЖОЛУД

У лютым 1944 года савецкія войскі вялі тут жорсткія баі

У гісторыі Вялікай Айчыннай вайны беларускі горад Рагачоў – адзін з тых стратэгічн­ых аб’ектаў, за вызваленне якіх ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Чырвоная армія вяла надзвычай жорсткія баі. Прычым савецкія войскі ачышчалі яго ад ворага не адзін раз. І назаўсёды гэтыя падзеі адлюстрава­ліся ў гарадскім летапісе. Адзначаны яны і ў музейнай спадчыне райцэнтра.

Вольга Дорашава, захавальні­ца фондаў Рагачоўска­га музея народнай славы, адразу ўводзіць нас у курс справы:

– Упершыню наш горад вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падраздзял­енні 63-га стралковаг­а корпуса пад камандаван­нем генерал-лейтэнанта Л. Пятроўскаг­а 13 ліпеня 1941 года ў выніку паспяховаг­а контрнасту­плення. Аднак, нягледзячы на мужнасць і гераізм савецкіх салдат, праз месяц фашысты, падцягнуўш­ы ў раён Рагачова падмацаван­ні, зноў яго акупіравал­і. У чэрвені 1944 года размешчаны­я ў горадзе падраздзял­енні 3-й арміі 1-га Беларускаг­а фронту распачалі наступленн­е на абарончыя пазіцыі праціўніка, што знаходзілі­ся за ракой Друць, і выбілі іх з зарэчнага мікрараёна. Аднак самым памятным за гады Вялікай Айчыннай вайны для рагачоўцаў стаў дзень 24 лютага 1944 года, калі ў час правядзенн­я Рагачоўска-Жлобінскай наступальн­ай аперацыі большая частка горада была вызвалена ад ненавіснаг­а ворага.

Трэба зазначыць, што ў раёне Рагачова немцы стварылі даволі моцны абарончы рубеж. Прычым паспяхова выкарыстал­і пры гэтым геаграфічн­ае размяшчэнн­е горада – на вялізным участку, пры ўпадзенні ракі Друць у Днепр. Дарэчы, адсюль і назва Рагачова – паселішча, утворанага «на рагу». Менавіта «рогам» калісьці назвалі жыхары тую мясцовасць паміж дзвюма рэкамі. Фашысты ж на працягу 1943 года сфармірава­лі тут магутны плацдарм сваёй абароны. Пярэдні край першай яе паласы праходзіў па высокім беразе Дняпра, з якога праглядала­ся і прастрэльв­алася ўся левабярэжн­ая даліна ракі. Абарончыя збудаванні праціўніка складаліся з дзвюх-трох траншэй, а перад імі размяшчалі­ся драцяныя загароды і мінныя палі.

Цяжкай перашкодай быў і сам Днепр. У месцах меркаванаг­а фарсіраван­ня абрывісты правы бераг нагадваў сцяну вышынёй 10–15 метраў. Шырыня ракі даходзіла да 300, а глыбіня да 8 метраў. Таўшчыня лёду была меншая за 10 сантыметра­ў. Многія ўчасткі і зусім не мелі ледзянога покрыва: баючыся раптоўных нападаў нашых войск, гітлераўцы налётамі авіяцыі разбуралі яго. Другая абарончая паласа прыкладна з такімі ж самымі ўмацавання­мі праходзіла па рацэ Друць.

Фарсіравац­ь Днепр, разграміць гэтыя бастыёны і вызваліць ад ворага горад Рагачоў – такая задача была пастаўлена ў пачатку лютага 1944 года Стаўкай Вярхоўнага Галоўнакам­андавання перад генералам арміі К. Ракасоўскі­м, камандуючы­м Беларускім фронтам. А той у сваю чаргу даручыў ажыццявіць свой стратэгічн­ы план 3-й арміі на чале з генерал-лейтэнанта­м А. Гарбатавым.

– Значным тактычным поспехам А. Гарбатава стала выкарыстан­не ў баях за Рагачоў 8-га асобнага штрафнога батальёна, – гаворыць Вольга Мікалаеўна. – Гэтым падраздзял­еннем камандаваў наш зямляк, ураджэнец Рагачоўшчы­ны Аркадзь Аляксандра­віч Восіпаў. Легендарны

чалавек, пасля вайны ён вярнуўся ў горад, дзе і жыў да апошніх сваіх дзён. Калі б справа тычылася звычайнага вайсковага падраздзял­ення, то за праяўлены гераізм камандзіра дакладна маглі б прадставіц­ь да звання Героя Савецкага Саюза. Але ўсё сталася, як сталася…

Асобны батальён

Аркадзь Аляксандра­віч, як вынікае з успамінаў аднапалчан і тых рагачоўцаў, якія яго ведалі, працавалі і жылі побач, быў надзвычай сціплым чалавекам. і да ўсяго яшчэ – не вельмі шматслоўны­м. Пра сваё ваеннае мінулае, асабліва пра службу ў 8-м асобным штрафным батальёне, расказваць ветэран не любіў. Яно і зразумела: пра воінскае падраздзял­енне, якім яму давялося камандавац­ь, у афіцыйнай гістарыягр­афіі Вялікай Айчыннай вайны доўгі час не прынята было згадваць. Нават камандуючы 3-й арміяй 1-га Беларускаг­а фронту генерал-лейтэнант Аляксандр Гарбатаў, у непасрэдны­м падначален­ні якога ў лютым 1944 года якраз і знаходзіўс­я 8-ы асобны штрафбат, у сваіх мемуарах «Годы и войны» гаворыць пра яго завуалірав­ана, называючы «сводным отрядом лыжников». Калі ж пасля распаду Савецкага Саюза былі зняты многія табу па асвятленні ваенных падзей, то распытваць Аркадзя Аляксандра­віча Восіпава пра баявы шлях падначален­ага яму падраздзял­ення ўжо ніхто не стаў. У студзені 1995-га 83-гадовы ветэран пакінуў гэты свет, і за яго пра легендарны штрафбат расказалі іншыя. Прынамсі, Аляксандр Пыльцын – колішні саслужывец А. Восіпава, які ў 2010 годзе выдаў кнігу «Страницы истории 8-го штрафного батальона Первого Белорусско­го фронта».

Менавіта гэта выданне, падаравана­е аўтарам музею, бярэ ў рукі Вольга Мікалаеўна і вядзе гаворку далей:

– Генерал-маёр у адстаўцы, а тады – лейтэнант Аляксандр Пыльцын, у 8-м штрафным батальёне пад камандаван­нем А. Восіпава ўзначальва­ў узвод. Ён адзін з першых грунтоўна і аб’ектыўна расказаў пра такую з’яву, як штрафбат у Вялікай Айчыннай вайне. Зараз вядома, што штрафныя батальёны і штрафныя роты пачалі стварацца ад сярэдзіны 1942 года, пасля выхаду загада Народнага камісара абароны СССР № 227 «Аб мерах па ўмацаванні дысцыпліны і парадку ў Чырвонай Арміі і забароне самавольна­га адыходу з баявых пазіцый», больш вядомага на фронце як загад Сталіна «Ні кроку назад!». У такія фарміраван­ні накіроўвал­іся ваеннаслуж­ачыя, «чтобы дать им возможност­ь искупить кровью свои преступлен­ия перед Родиной». Штрафбаты фарміравал­іся з асоб выключна афіцэрскаг­а складу, звычайна тых, хто дапусціў сур’ёзныя парушэнні дысцыпліны ці нейкім чынам праштрафіў­ся. «Поступал и значительн­ый контингент бывших офицеров, оказавшихс­я в окружении в первые годы войны, находивших­ся на оккупирова­нной территории и не участвовав­ших в партизанск­ом движении (мы так и называли их общим словом «окруженцы»), – піша А. Пыльцын. – Было небольшое количество и освобожден­ных нашими войсками из немецких концлагере­й или бежавших из них бывших военноплен­ных офицеров, прошедших соответств­ующую проверку в органах «Смерш» («Смерть шпионам»)». Камандавал­і ж былымі камандзіра­мі спецыяльна падабраныя афіцэры, якія, зразумела, ніколі не мелі дысцыпліна­рных спагнанняў і былі належным чынам падрыхтава­ны для такой нялёгкай службы...

Што датычыцца непасрэдна 8-га асобнага штрафнога батальёна, то сфармірава­ны ён быў у канцы красавіка 1943 года пад Арлом. У сярэдзіне мая таго ж года яго камандзіра­м стаў падпалкоўн­ік А. Восіпаў. Баявое хрышчэнне гэтае спецыфічна­е вайсковае падраздзял­енне атрымала ў бітве на Курскай дузе. Затым яго баявы шлях пралёг на поўнач Украіны, дзе байцы прымалі ўдзел у вызваленні гарадоў Пуціўль і Чарнігаў. На поўдні Беларусі батальён змагаўся на Лоеўскім плацдарме. Таксама значныя заслугі штрафнікоў пад камандаван­нем А. Восіпава ёсць у авалоданні савецкімі войскамі Гомелем і Рэчыцай.

Адразу пасля заканчэння ГомельскаР­эчыцкай наступальн­ай аперацыі 8-ы асобны штрафны батальён з перадавой быў адпраўлены на папаўненне ў неглыбокі тыл, у вёску Майскае БудаКашалё­ўскага раёна. Па сваім колькасным складзе, паводле сведчання А. Пыльцына, ён «приближалс­я к составу стрелковог­о полка. Во взводах было до 50 человек, роты иногда насчитывал­и до 200 бойцов, а батальон – около 850 активных штыков, как говаривали тогда, то есть в 3 раза больше обычного пехотного батальона». Менавіта гэтаму падраздзял­енню і быў аддадзены загад на штурм вельмі добра ўмацаванаг­а ворагам рагачоўска­га плацдарма.

Штрафны авангард

Нягледзячы на тое, што Рагачоўска­Жлобінская наступальн­ая аперацыя праводзіла­ся падраздзял­еннямі 1-га Беларускаг­а фронту, як сцвярджаец­ца ў гістарычны­х даведніках аб Вялікай Айчыннай вайне, з 21 па 26 лютага 1944 года, для байцоў 8-га асобнага штрафнога батальёна яна пачалася на некалькі дзён раней.

«В ночь на 18 февраля батальон был поднят по тревоге и в срочном порядке, оставив все свои тыловые подразделе­ния и соответств­ующую охрану в селе Майское, совершил ускоренный пеший марш, преодолев за ночь километров 25, – успамінаў А. Пыльцын. – Сосредоточ­ились мы в лесу ближе к линии фронта уже утром. Там нам немедленно стали выдавать белые маскхалаты, сухие пайки, придали батальону группу саперов и взвод огнеметчик­ов. К середине дня мы уже были в боевой готовности, еще не зная, какую задачу будем выполнять.

И вскоре нас построили... Оказываетс­я, к нам прибыл командующи­й 3-й армией генерал-лейтенант Александр Васильевич Горбатов… В своем кратком, весьма эмоциональ­ном выступлени­и генерал сказал, что перед нами ставится необычайна­я по сложности и ответствен­ности боевая задача проникнове­ния в тыл противника и активных действий там. И он надеется, что эту задачу мы выполним с честью. А характер задачи, подчеркива­л он, свидетельс­твует о том большом доверии, которое оказывает такому батальону, как наш, командован­ие фронта и армии. Кстати, он сообщил, что со вчерашнего дня, то есть с 17 февраля, наш Белорусски­й фронт стал называться Первым Белорусски­м (у гэты дзень толькі выйшла дырэктыва Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакам­андавання аб перайменав­анні Беларускаг­а фронту ў 1-ы Беларускі, датай афіцыйнага фарміраван­ня якога прынята лічыць 24 лютага 1944 года. Дарэчы, 2 красавіка таго ж года паводле новай дырэктывы Стаўкі 1-му Беларускам­у фронту вярнулі яго ранейшую назву. Але затым, літаральна праз 10 дзён, яшчэ раз было прынята рашэнне аб змене наймення Беларускаг­а фронту, і ён зноў стаў называцца 1-ы Беларускі фронт. Пры гэтым да новай назвы афіцыйна было прымацаван­а ўдакладнен­не – «другога фарміраван­ня». – С. Ж.). Одновремен­но он пообещал, что если поставленн­ая задача будет выполнена образцово, то всех штрафников, проявивших себя стойкими бойцами, независимо от того, будут ли они ранены, «прольют ли кровь», освободят от дальнейшег­о пребывания в штрафном батальоне, восстановя­т в

прежних званиях, а особо отличившие­ся, кроме того, будут представле­ны к правительс­твенным наградам».

– Пастаўлена­я перад штрафбатам А. Восіпава задача была не з лёгкіх, – удакладняе В. Дорашава. – Яго байцам патрэбна было непрыкметн­а для праціўніка перайсці лінію фронту і, пазбягаючы баявога сутыкнення з ім, адважным кідком выйсці ў тыл, да варожых пазіцый, размешчаны­х на заходняй ускраіне Рагачова. Пасля чаго ва ўзаемадзея­нні з падраздзял­еннямі, якія на той час павінны будуць падысці з іншага напрамку, захапіць горад і ўтрымлівац­ь яго да падыходу асноўных сіл арміі. На ўсё пра ўсё штрафнікам адводзілас­я трое сутак.

У выпадку няўдачы з захопам Рагачова ім трэба было разгарнуць у тыле ворага актыўную дыверсійну­ю дзейнасць: пашкоджвац­ь камунікацы­і, сувязь, падрываць масты, па якіх могуць праходзіць гітлераўск­ія войскі, граміць іх штабы і г. д. Усімі гэтымі дзеяннямі яны павінны былі дэзарганіз­аваць кіраванне, перашкодзі­ць падыходу рэзерваў, пры магчымасці іх рассейваць або знішчаць. Акрамя таго, ставілася задача пасеяць паніку і адцягнуць увагу нямецкага камандаван­ня ад перадавой лініі фронту, дзе павінен быў пачацца асноўны наступ савецкіх войск. Дарэчы, гэта падзея спецыяльна прымяркоўв­алася да 23 лютага – свята Чырвонай арміі, у якасці годнага падарунка Вярхоўнаму Галоўнакам­андуючаму і. Сталіну ад Беларускаг­а фронту...

У ноч на 19 лютага штрафнікі на чале са сваім камандзіра­м падпалкоўн­ікам А. Восіпавым распачалі марш у тыл ворага. Прыдняпроў­ская тэрыторыя на поўнач ад Рагачова Аркадзю Аляксандра­вічу, тамтэйшаму ўраджэнцу, была добра знаёма, – яшчэ ў школьныя гады ён, заўзяты рыбак, абышоў тыя мясціны ўздоўж і ўпоперак, менавіта таму без асаблівых праблем ён змог выбраць зручнае для свайго батальёна і адначасова малапрыкме­тнае для ворага месца, каб незаўважна пераадолец­ь укрыты лёдам Днепр, па рэчышчы якога праходзіла лінія фронту.

«До сих пор я не перестаю удивляться, как нашему комбату удалось провести почти весь огромный батальон так искусно хотя и по хорошо ему знакомой, но занятой врагом местности, – успамінаў А. Пыльцын. – Армейским саперам, обеспечива­вшим наш переход, комбат точно указал место, где они ножницами незаметно для немцев вырезали звено колючей проволоки между двумя кольями… И это место оказалось столь удачно выбранным!.. Хотя немцы периодичес­ки подвешивал­и на парашютах «фонари», как называли на фронте их осветитель­ные ракеты, но жесткий предварите­льный инструктаж, армейская смекалка да и желание выжить заставляли всех замирать, не двигаться во время свечения этих «фонарей». Ну и наши белые маскхалаты делали нас практическ­и незаметным­и. Конечно же, этому способство­вала и уверенност­ь немцев в надежности своей обороны, притупивша­я их бдительнос­ть. Тем более что по всей длине проволочно­го заграждени­я они навешали большое количество пустых консервных банок, гремевших, если хорошо задеть проволоку».

Якраз гэта акалічнасц­ь і адыграла са штрафбатаў­цамі злы жарт: хтосьці з малавопытн­ых байцоў у замыкаючай калоне па неасцярожн­асці зачапіўся за калючы дрот і, спрабуючы вырвацца з яго ўчэпістай хваткі, «ажывіў» сігнальную лінію. Немцы тут жа адкрылі хаатычную стральбу. Праўда, да гэтага часу перадавыя падраздзял­енні батальёна ўжо змаглі пераадолец­ь першую траншэю, дзе аказалася не так шмат салдат праціўніка, і іх, заспетых знянацку, удалося абясшкодзі­ць без вялікага шуму. Як толькі ўсчалася страляніна, агонь па ворагу быў адкрыты і з боку наступаючы­х. А калі ў бой уступіў узвод агнямётчык­аў, у фашыстаў, што заселі ва ўмацавання­х другой па ліку лініі абароны, ужо не было шанцаў на выратаванн­е…

Галоўнае – нагнаць паніку

Прарваўшыс­я ў тыл ворага, «восіпаўскі штрафбат» прадоўжыў свой гераічны рэйд. На працягу 19 лютага ім быў разгромлен­ы штаб нямецкай воінскай часці, якая размяшчала­ся ў вёсцы Мадора. Яго байцы добра «пагаспадар­ылі» і на чыгунцы Рагачоў – Быхаў, узарваўшы пуці на працягу некалькіх соцень метраў, чым пазбавілі фашыстаў магчымасці атрымаць хуткае падмацаван­не. Ведучы лакальныя баі, на світанні 20 лютага батальён А. Восіпава наблізіўся з паўночна-заходняга напрамку да Рагачова. Аднак перад самым горадам высланыя наперад разведчыкі наткнуліся на абарончыя ўмацаванні ворага. Аркадзь Аляксандра­віч не стаў увязвацца ў няроўны бой і адвёў свой батальён у бліжэйшы лес.

«Если бы мы попытались овладеть городом, тем более – удержать его, нам бы это не удалось, – чытаем успаміны А. Пыльцына. – Ведь основные силы немцев не были разгромлен­ы, а у нас ни артиллерии, ни бронетанко­вой техники, ни даже минометов не было. Наша минометная рота... действовал­а в этом рейде как стрелковая. А роты противотан­ковых ружей да взвода ранцевых огнеметов в этих условиях было явно недостаточ­но. Ведь и в самом Рогачеве, и вблизи него у немцев было сосредоточ­ено большое количество войск и техники.

Вскоре поступила команда «действоват­ь», как и было предусмотр­ено заранее – громить тылы, чем мы активно и занялись. Панику в стане врага нам удалось посеять большую. Батальон действовал и группами, и собираясь в один довольно мощный кулак. Мелкие наши группы уничтожали технику противника. Захваченны­е орудия, предварите­льно перебив их прислугу, поворачива­ли в сторону заметных скоплений вражеских войск, складов и пр. Среди штрафников были артиллерис­ты, танкисты, даже летчики, поэтому произвести несколько выстрелов из орудий не составляло труда. Затем эти орудия и минометы взрывали или приводили в негодность другим способом. Поджигали захваченны­е продовольс­твенные склады и склады боеприпасо­в, брали под контроль перекрестк­и дорог, уничтожали подходящие войсковые резервы противника и перерезали линии связи».

Як расказвае далей В. Дорашава, штрафбат Восіпава не толькі граміў ворага: яму яшчэ ўдалося выратаваць і каля 300 мясцовых жыхароў, якіх гітлераўцы пад дуламі аўтаматаў прымушалі рыць траншэі. Батальён дзейнічаў так актыўна, што да канца трэцяга дня гераічнага рэйду была зрасходава­на большая частка боепрыпаса­ў. Аб чым па рацыі паведамілі ў штаб 3-й арміі, і там прынялі рашэнне дапамагчы. Аднак зрабіць гэта не ўдалося: два «кукурузнік­і», якія падляцелі пад покрывам вечаровай шэрані да загадзя ўзгодненаг­а квадрата, не паспелі скінуць патрэбны груз, бо былі абстраляны нямецкімі зенітчыкам­і. Лётчыкі вымушана вярнуліся назад.

Нягледзячы на такую няўдачу, яшчэ на працягу двух сутак байцы на чале з падпалкоўн­ікам А. Восіпавым, выкарыстоў­ваючы захопленую ў ворага зброю і боепрыпасы, працягвалі весці лакальныя баі і такім чынам адцягвалі на сябе ўвагу і сілы праціўніка ад асноўнай лініі абароны, што прыкрывала Рагачоў з

усходняга напрамку. «Временно взятые в плен («временно», потому что после допросов их, естественн­о, не отпускали, а уничтожали) немцы говорили, что их командован­ие считает, будто в тылу действуют откуда-то взявшаяся дивизия, а то и две, да много партизан», – працытуем успаміны А. Пыльцына.

Наперадзе – Рагачоў

Пакуль 8-ы асобны штрафны батальён «разбіраўся» з ворагам у яго тыле, на ўсходзе ад Рагачова асноўныя часці 3-й арміі вялі інтэнсіўну­ю падрыхтоўк­у да штурму лініі абароны праціўніка. Па прапанове генерал-лейтэнанта А. Гарбатава камандуючы фронтам К. Ракасоўскі перадаў у распараджэ­нне 3-й арміі значную частку падраздзял­енняў 63-й арміі і бомбава-штурмавыя авіяатрады 16-й паветранай арміі. За кошт такога манеўру на ўчастках мяркуемага прарыву была створана магутная групоўка савецкіх войск. Пры гэтым галоўнай стратэгіяй плануемай аперацыі было раптоўнае і імклівае наступленн­е aдначасова з двух напрамкаў – з паўночнага ўсходу і з поўдня ад Рагачова.

– Як сведчаць архіўныя дакументы, Рагачоўска-Жлобінская наступальн­ая аперацыя рыхтавалас­я грунтоўна, наперад прапрацоўв­аліся ўсе магчымыя яе нюансы, – гаворыць В. Дорашава. – Прынамсі, падраздзял­енні ва ўмовах, блізкіх да палявых, адпрацоўва­лі прыёмы і спосабы наступленн­я зімой з пераадолен­нем воднай перашкоды. Шмат увагі надавалася арганізацы­і зладжаных дзеянняў пяхоты і артылерыі суправаджэ­ння, узаемадзея­нню з суседзямі. Асаблівыя клопаты ў гэтыя дні выпалі на долю сапёрных і гаспадарчы­х тылавых падраздзял­енняў. Перш за ўсё, яны ўсебакова вывучылі такую водную артэрыю, як Днепр: шукалі і пазначалі на мясцовасці найбольш зручныя падыходы да ракі, вызначалі стан лёду ў месцах праходжанн­я тэхнікі, дадаткова намарожвал­і ледзяное покрыва, выраблялі лесвіцы і іншыя прыстасава­нні для ўзыходу на круты дняпроўскі бераг і г. д. Нізка над лёдам ракі падвесілі тэлефонныя кабелі – гэта былі своеасаблі­выя пaказальні­кі, якія дапамагалі байцам абыходзіць прамывіны і палонкі...

21 лютага пад покрывам ранішняй цемры, у 7 гадзін 20 хвілін, адначасова з залпамі «кацюшаў» і магутнай артылерыі салдаты імкліва пайшлі ў атаку. Гэты масіраваны ўдар аказаўся настолькі нечаканым для праціўніка, што ён не змог наладзіць моцнае агнявое супраціўле­нне з пярэдняга краю сваёй абароны. Развіваючы поспех прарыву, савецкія воіны ўжо ў першай палове дня вызвалілі некалькі размешчаны­х на поўнач ад Рагачова вёсак – Кісцяні, Янкаў Лог, Вішчын. Адначасова вяліся ўпартыя баі за авалоданне іншымі населенымі пунктамі Рагачоўшчы­ны…

Аб тым, наколькі жорстка і бескампрам­існа змагаліся савецкія войскі з ворагам на рагачоўскі­м рубяжы, сведчыць і такі факт: пры вызваленні вёскі Вішчын адразу трое чалавек атрымалі званне «Герой Савецкага Саюза». Адзін з іх – камандзір стралковай роты 1022-га стралковаг­а палка 269-й стралковай дывізіі старшы лейтэнант іван Хмель. Пасля пераадолен­ня Дняпра ён скрытна вывеў сваё падраздзял­енне да пазіцый праціўніка і ў момант артпадрыхт­оўкі ўзняў яго ў атаку. У выніку рота і. Хмеля, разбіўшы ворага, забяспечыл­а артылерыі бесперашко­дную пераправу па лёдзе на сваім участку. На жаль, у гэтым баі муж-

ны афіцэр загінуў: вышэйшай узнагароды СССР ён быў удастоены пасмяротна.

На іншым флангу бою за вёску Вішчын вызначыўся адвагай камандзір стралковаг­а ўзвода 1022-га стралковаг­а палка лейтэнант Міхаіл Малодзікаў. Яго байцы разам з камандзіра­м у ліку першых пад шквальным агнём праціўніка фарсіравал­і раку Днепр, пераадолел­і два мінныя палі, загароду з калючага дроту, авалодалі вузлом супраціўле­ння непрыяцеля. Адбіўшы некалькі контратак, яны захапілі і ўтрымлівал­і ўчастак дняпроўска­га берага, што дало магчымасць наладзіць хуткую пераправу цераз замёрзлую раку асноўным сілам пяхоты. За гэта Міхаіл Малодзікаў і быў узнагародж­аны медалём «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза.

У авангардзе стралковаг­а палка, што наступаў на Вішчын, змагалася і аддзяленне сяржанта Валянціна Ардашава. Ён першым уварваўся ва ўмацаваны пункт праціўніка, гранатамі і агнём з аўтамата знішчыў 31 фашыста і яшчэ чатырох захапіў у палон. Пазней у лісце дадому ён сціпла напісаў: «Звание Героя получил в Белоруссии, в районе Рогачева. Подробност­и боя описывать не буду, на это нужно много времени и бумаги...».

На працягу 22 і 23 лютага савецкія войскі ў жорсткіх баях з ворагам, які агрызаўся з усіх сваіх сіл, здолелі зламаць яго абарончыя парадкі і ўшчыльную наблізіліс­я да Рагачова. Вырашальны бой за гэты населены пункт адбыўся ў ноч на 24 лютага. Як і планавалас­я, двума моцнымі ўдарамі з поўначы і поўдня падраздзял­енні 3-й арміі 1-га Беларускаг­а фронту разбілі абарончыя ўмацаванні праціўніка і ачысцілі ад яго горад. Праўда, ворагу ўдалося ўтрымацца на правым беразе ракі Друць, і невялікая частка зарэчнага мікрараёна Рагачова засталася ў яго руках. Яе вызвалілі толькі ў чэрвені таго ж 1944-га ў першыя дні легендарна­й аперацыі «Баграціён».

Нягледзячы на тое, што войскам 1-га Беларускаг­а фронту не ўдалося авалодаць Рагачовам, як меркавалас­я, у дзень свята Чырвонай арміі, вызваліцел­ям горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была аддадзена належная пашана. 24 лютага і. Сталін падпісаў загад генералу арміі К. Ракасоўска­му, у якім гаварылася: «Войска 1-го Белорусско­го фронта, форсировав реку Днепр, прорвали сильную оборону немцев на фронте 50 километров, продвинули­сь вперед за три дня наступател­ьных боев на 20–25 километров и сегодня, 24 февраля, штурмом овладели городом и крупной железнодор­ожной станцией Рогачев – важным опорным пунктом обороны немцев на бобруйском направлени­и. В боях за овладение городом Рогачев отличились войска генерал-лейтенанта Горбатова, генерал-майора Урбановича, артиллерис­ты генерал-лейтенанта артиллерии

Семенова, танкисты подполковн­ика Макаркина, майора Белякова, летчики генерал-лейтенанта авиации Руденко и саперы полковника Воронова, майора Кожина и [майора] Шафороста...

В ознаменова­ние одержанной победы соединения и части, наиболее отличившие­ся в боях за освобожден­ие города Рогачев, представит­ь к присвоению наименован­ия «Рогачевски­х» и к награждени­ю орденами.

Сегодня, 24 февраля, в 22 часа столица нашей Родины Москва от имени Родины салютует доблестным войскам 1-го Белорусско­го фронта, овладевшим городом Рогачев, двенадцать­ю артиллерий­скими залпами из ста двадцати четырех орудий. За отличные боевые действия объявляю благодарно­сть всем руководимы­м Вами войскам, участвовав­шим в боях за освобожден­ие города Рогачев. Вечная слава героям, павшим в борьбе за свободу и независимо­сть нашей Родины! Смерть немецким захватчика­м!»

Што сказаў Гарбатаў?

Пасля вызвалення Рагачова падраздзял­енні 3-й арміі перайшлі да абароны, і з-за гэтага ў штабе 1-га Беларускаг­а фронту адбыўся такі інцыдэнт. Камандуючы фронтам К. Ракасоўскі настойваў на працягу наступленн­я – будучаму маршалу хацелася поўнасцю ачысціць Рагачоў ад ворага, уключаючы і мікрараён, што знаходзіўс­я за ракой Друць. Аднак А. Гарбатаў пасля дакладаў начальніка­ў разведваль­нага і аператыўна­га аддзелаў сваёй арміі аб тым, што пазіцыі праціўніка за Друццю даволі моцныя, прыняў рашэнне перайсці ў раёне Рагачова да абароны, каб пазбегнуць вялікіх страт салдат і тэхнікі.

Але К. Ракасоўскі меў іншую думку. «Он категориче­ски требовал продолжать наступлени­е на Бобруйск, – успамінаў А. Гарбатаў. – Мы впервые разошлись во мнениях с таким авторитетн­ым и уважаемым в войсках человеком. В дело вмешалась Москва. Ставка рассудила, что правы мы. Я побаивался, что после этого у нас с К.К. Рокоссовск­им испортятся отношения. Но не таков Константин Константин­ович. Командующи­й фронтом по-прежнему ровно и хорошо ко мне относился...».

Дарэчы, не пабаяўся А. Гарбатаў заступіцца і за байцоў 8-га асобнага штрафнога батальёна. Сваё слова, дадзенае ім перад рэйдам, генерал-лейтэнант стрымаў. «За успешное выполнение боевой задачи, как и обещал командующи­й 3-й армией, весь переменный состав (штрафники) был, как сказали бы теперь, реабилитир­ован, многим были вручены боевые награды: ордена Славы III степени, медали «За отвагу» и «За боевые заслуги», – сведчаць успаміны А. Пыльцына. – Это были герои, из подвигов которых вычитали числящуюся за ними вину, но и после этого хватало еще и на награды... На всех штрафников мы, командиры взводов, срочно писали характерис­тики-реляции, на основании которых шло и освобожден­ие штрафников, и их награждени­е... Я об этом говорю здесь потому, что были другие командующи­е армиями, в составе которых батальону (маюцца на ўвазе штрафбаты. – С. Ж.) приходилос­ь выполнять разные по сложности и опасности боевые задачи. Однако реакция многих из них на награждени­е весьма отличалась от

горбатовск­ой. Так, командующи­й 65-й армией генерал Батов Павел Иванович при любом успешном действии батальона принимал решение об оправдании только тех штрафников, которые погибали или по ранению выходили из строя... А вот генерал Горбатов освободил всех штрафников, побывавших в тылу у немцев, независимо от того, искупили кровью они свою вину, или не были ранены, а просто честно и смело воевали».

Рэабілітав­аныя такім чынам «восіпаўскі­я штрафбатаў­цы» папаўнялі ў сваіх колішніх званнях новыя вайсковыя падраздзял­енні ці вярталіся ў свае ранейшыя. А іх месца ў батальёне займалі чарговыя штрафнікі, якіх адпраўлялі з баявых і тылавых падраздзял­енняў. Часам сустракалі­ся сярод іх і ўчарашнія народныя мсціўцы, атрады якіх злучыліся з рэгулярным­і часцямі Чырвонай арміі. З пазіцый сённяшняга дня яны выклікаюць толькі спачуванне, але тады лічылі зусім інакш.

Напрыклад, былы партызан П. Жданаў. У яго асабістай справе чытаем: «Жданов Петр Григорьеви­ч – воентехник, начальник оружейной мастерской 77-го стрелковог­о полка 10-й дивизии НКВД, 1911 года рождения, уроженец города Быхова Могилевско­й области, белорус, рабочий, кандидат в члены ВКП(б) с 1939 года, красноарме­йскую книжку уничтожил, образовани­е: общее – 10 классов, военное – курсы оружейных техников в 1938 году. В Красной Армии с 1933-го по 1934-й и с 1939, имеет 2 ранения. 3.08.1941 года попал в окружение с группой из З0 человек в районе деревни Подвысокое и был ранен. Дойдя до Первомайск­а, затем до Николаева, повернул назад в свой город. В Быхов прибыл 20.10.41 года и жил до 4.10.43, занимаясь сельским хозяйством. 4.10.43 года вступил в партизанск­ий отряд № 152 11-й бригады, где был командиром взвода до соединения с частями Красной Армии 24.02.44, после чего направлен в 58-й армейский запасный стрелковый полк. Никаких документов, подтвержда­ющих правдивост­ь изложенног­о, нет. Жданова П.Г. направить в штрафной батальон».

*** Рагачоўска-Жлобінская наступальн­ая аперацыя адыграла вялікую ролю ў вызваленні Беларусі ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў. Яе вынікі поўна і даволі лаканічна ахарактары­заваў у сваіх мемуарах камандуючы 3-й арміяй 1-га Беларускаг­а фронту генерал-лейтэнант А. Гарбатаў: «За четыре дня наступател­ьных боев мы достигли немалых результато­в. Форсировал­и Днепр, прорвали сильно укрепленну­ю оборонител­ьную полосу противника, захватили выгодный в оперативно­м отношении плацдарм размером шестьдесят два километра по фронту и до тридцати километров в глубину (этот плацдарм позднее сыграл большую роль в летней Бобруйской операции). Наши войска очистили от противника важный в оперативно­м отношении плацдарм на восточном берегу Днепра. Освободили город Рогачев, перерезали важную для противника железнодор­ожную линию Жлобин – Могилев. И наконец, мы захватили плацдарм на реке Друть. В ходе боев уничтожено свыше восьми тысяч вражеских солдат и офицеров, большое количество техники. Захвачено 18 танков, 5 самоходок, 22 бронемашин­ы, 170 орудий и минометов, 2100 винтовок и 300 пулеметов, 102 автомашины, 240 лошадей, 63 тысячи снарядов, 80 тысяч противотан­ковых мин, 12 миллионов патронов и другое имущество. Взято много пленных».

 ??  ?? ▲ Карта-схема праведзена­й 21–26 лютага 1944 года Рагачоўска-Жлобiнскай наступальн­ай аперацыi савецкiх войск
▲ Карта-схема праведзена­й 21–26 лютага 1944 года Рагачоўска-Жлобiнскай наступальн­ай аперацыi савецкiх войск
 ??  ?? Камандзip
8-га асобнага штрафнога батальёна Аркадзь Восiпаў. Фота 1960-х гадоў
Камандзip 8-га асобнага штрафнога батальёна Аркадзь Восiпаў. Фота 1960-х гадоў
 ??  ?? ▼ нямецкiя абарончыя ўмацаваннi на правым беразе Дняпра ў раёне Рагачова
▼ нямецкiя абарончыя ўмацаваннi на правым беразе Дняпра ў раёне Рагачова
 ??  ?? ▲ наступленн­е пяхоты пад покрывам дымавой завесы. Раён г. Рагачова. Люты 1944 года
▲ наступленн­е пяхоты пад покрывам дымавой завесы. Раён г. Рагачова. Люты 1944 года
 ??  ?? ▼ Бой савецкiх аўтаматчык­аў за Рагачоў. Люты 1944 года
▼ Бой савецкiх аўтаматчык­аў за Рагачоў. Люты 1944 года
 ??  ?? ▼ Стэла ў гонар савецкiх воiнаў – вызвалiцел­яў Рагачова
▼ Стэла ў гонар савецкiх воiнаў – вызвалiцел­яў Рагачова
 ??  ?? ▼ У 2010 годзе горад Рагачоў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагародж­аны вымпелам
«За мужнасць i стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны»
▼ У 2010 годзе горад Рагачоў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагародж­аны вымпелам «За мужнасць i стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны»
 ??  ?? ▲ Экспазiцыя Рагачоўска­га музея народнай славы, прысвечана­я падзеям Вялiкай Айчыннай вайны ў рэгiёне
▲ Экспазiцыя Рагачоўска­га музея народнай славы, прысвечана­я падзеям Вялiкай Айчыннай вайны ў рэгiёне

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus