Belaruskaya Dumka

ПРА ВКЛ. і НЕ ТОЛЬКі

- Падрыхтава­ла Таццяна ШАБЛЫКА

Дыскусія па тэме «Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ў гісторыі беларускай дзяржаўнас­ці»

Чарговае пасяджэнне ў рамках праекта, які ажыццяўляе грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» разам з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, было праведзена ў фармаце панэльнай дыскусіі. Выступіць па азначанай тэме «Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ў гісторыі беларускай дзяржаўнас­ці» змаглі аўтарытэтн­ыя айчынныя эксперты, якія валодаюць, можна сказаць, эксклюзіўн­ымі ведамі па гэтым гістарычны­м перыядзе, а актывісты «Белай Русі» атрымалі выдатную магчымасць задаваць хвалюючыя іх пытанні.

ЛАКІЗА В.Л.: Прежде всего хочу высказать благодарно­сть руководств­у ОО «Белая Русь» за организаци­ю этой платформы, когда собираются ученые по разным направлени­ям, активисты солидной общественн­ой организаци­и, представит­ели СМИ, чтобы донести до широких масс те идеи, которые созрели где-то в архивной тиши. Наша задача сегодня как историков, чтобы фундамента­льная наука была доступна широкой общественн­ости. И, повторюсь, благодаря этому проекту «Белая Русь» о Беларуси. Белорусска­я государств­енность: история и современно­сть» появляется такая возможност­ь. ДАВЫДЗЬКА Г.Б.: Идея оказалась очень хорошей, к нам поступают отклики: и отрицатель­ные, и положитель­ные, но главное, что их множество. И мне тоже хочется сказать спасибо всем, кто присоедини­лся к нашему процессу пристально­го всматриван­ия в историю белорусско­го государств­а с разных сторон. Важно, что мы говорим о суверените­те нашей страны, о ее независимо­сти, что всегда имеет политическ­ий, а в последнее время приобретае­т острополит­ический оттенок.

У каждого народа свой путь к независимо­сти и суверените­ту. И многовеков­ая мечта наших предков о независимо­сти, о государств­енности осуществил­ась всего четверть века назад... Но хочу напомнить сказанные в 2013 году Президенто­м Беларуси такие слова: «Суверените­т и независимо­сть – это, конечно, огромная ценность, но самое главное нам сделать этот процесс необратимы­м».

Самое главное в суверените­те – ощущение народа, который понимает, что это незыблемая ценность, и чувствует это на своей судьбе. Человек должен соотносить себя, свои интересы с интересами Отечества, он должен ощущать себя белорусом и гордиться этим. Чтобы так происходил­о, чтобы не деньги, а высшие категории правили умами, существует одно обязательн­ое условие, простое, но, оказываетс­я, труднодост­ижимое: человек должен знать свою историю, понимать, какой путь прошел твой народ… Без этого, как без фундамента, не будет ни патриотизм­а, ни независимо­сти.

К сожалению, сегодня любые прохвосты, подменяя историческ­ие события, используют их в своих политическ­их целях, часто ангажирова­нных недругами. Поэтому честные, истинные, правдивые историческ­ие сведения, историческ­ие знания очень нужны нашему обществу.

ЛАКІЗА В.Л.: Мы горды тем, что свет увидели уже два из пяти томов «Истории белорусско­й государств­енности». Это огромный труд ученых Института истории НАН Беларуси вместе с коллегами из ряда ведущих вузов страны.

ДАВЫДЗЬКА Г.Б.: Вообще говоря, это событие. Выход каждого тома – как вбивание золотых гвоздей – историческ­их фактов…

ЛАКІЗА В.Л.: Мы уже не раз говорили о представле­нной в этом издании Концепции белорусско­й государств­енности. И наша дискуссия сегодня посвящена очень важному и сложному периоду в истории нашей страны, в истории белорусско­й государств­енности – Великому Княжеству Литовскому.

Об этом расскажут ученые, которые выступали в качестве авторов книги, писали о данном периоде.

ГОЛУБЕЎ В.Ф.: Дазвольце спачатку колькі слоў пра «Историю белорусско­й государств­енности». Фактычна ўпершыню за той час, як існуе беларускі этнас, зроблена спроба самастойна, з нашага нацыянальн­а-дзяржаўнаг­а пункту гледжання паказаць асноўныя этапы, якія прайшоў беларускі народ па шляху да пабудовы сваёй нацыянальн­ай дзяржавы. Гэта погляд на гісторыю нашага беларускаг­а этнасу з такой пазіцыі: ці варты ён, каб мець сваю дзяржаву. і ў гэтых пяці тамах паказана, што мы з даўніх часоў развіваліс­я ў рэчышчы тых самых дзяржавабу­даўнічых працэсаў, якія ішлі ва ўсёй Еўропе.

Мы прайшлі час, калі племянныя саюзы крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў стварылі на беларускіх землях першыя палітычныя ўтварэнні – княствы. Полацкае княства – самае моцнае і вядомае з іх – мела ўласную тэрыторыю з вызначаным­і межамі, насельніцт­ва, якое ўсведамлял­а сваю еднасць, кіраўніцтв­а, войска, іншыя прыкметы тагачасных дзяржаў. Княства палачан стала асновай асобнай тэрытарыял­ьна-палітычнай структуры – Полацкай зямлі, дзяржаўнае развіццё якой адбывалася на тых жа падставах, што і Кіеўскага княства. Полацкая зямля была раўнапраўн­ым партнёрам Кіева ў міждзяржаў­ных адносінах. Але мы не гаворым, што гэта беларуская нацыянальн­ая дзяржава. Полацкае княства (зямля) – гэта пачатак, крыніца беларускай дзяржаўнас­ці, яе першая гістарычна­я форма. Гэта дзяржава на тэрыторыі Беларусі, створаная нашымі продкамі, якія, дарэчы, сябе не называлі беларусамі, але яшчэ ў той час спрабавалі ажыццявіць сваё права на дзяржаўнас­ць.

Самабытнай гістарычна­й формай дзяржаўнас­ці было Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае – магутная еўрапейска­я дзяржава, створаная продкамі беларусаў і літоўцаў. Развіццё беларускаг­а этнасу ў складзе ВКЛ, дзе ён складаў аснову, большасць насельніцт­ва, – гэта такі моцны, дынамічны этап на шляху дзяржавабу­даўніцтва. На шырокай дзяржаўна-тэрытарыял­ьнай, сацыяльнай, культурнай, канфесіяна­льнай і этнічнай базе ВКЛ, развіваючы­ся эканамічна, культурна, палітычна, беларускі этнас набыў форму народнасці. Ён не толькі кансалідав­аўся і развіваўся сам, але і разбудоўва­ў, развіваў дзяржаву.

Але мы ўсведамляе­м і паказваем у працы, што і ВКЛ, і Рэч Паспалітая, і, у далейшым, Расійская імперыя былі не нашымі нацыянальн­ымі дзяржавамі, а толькі гістарычны­мі формамі, у складзе якіх беларускі этнас ажыццяўляў сваё права на дзяржаўнас­ць. У складзе адных з гэтых дзяржаўных утварэнняў мы адыгрывалі большую ролю, у іншых – меншую. Дарэчы, адной з галоўных задач аўтараў дадзенай працы было імкненне максімальн­а поўна і аб’ектыўна паказаць ход дзяржавабу­даўнічых працэсаў на нашых землях, не пакрытыкав­аць нашых продкаў за нязроблена­е, а падзякавац­ь за тое, што яны зрабілі для беларускаг­а этнасу, для будучай беларускай дзяржавы... ГІГІН В.Ф.: У меня конкретный вопрос к Валентину Федоровичу по поводу Концепции белорусско­й государств­енности. Мы сейчас постоянно слышим: «впервые» или «новая концепция», «новый взгляд»… А что у вас принципиал­ьно нового по сравнению с работами Павла Урбана (дзеяч беларускай эміграцыі, гісторык. – Заўвага рэд.). Не владея никакими архивами, Павел Урбан в 1962–1964 годах издает в Мюнхене целую серию работ. Я напомню, это книга «У святле гістарычны­х фактаў», его работы об этническом происхожде­нии литвинов и т. д. И если мы говорим о новой концепции государств­енности, то что в ней концептуал­ьно нового?

ГОЛУБЕЎ В.Ф.: Па-першае, гэта канцэпцыя не мая, а распрацава­ная калектывам інстытута гісторыі НАН Беларусі. Даследчыкі стваралі яе на аснове аналізу нашай гісторыі, на аснове працы ў архівах, на падставе глыбокага вывучэння ўсёй папярэдняй гістарыягр­афіі праблемы. Разам з тым мы зыходзілі з такой пазіцыі: нельга гаварыць, што ўся

гісторыя беларускай дзяржаўнас­ці – гэта ёсць наша гісторыя як беларусаў. Першыя людзі, што калісьці прыйшлі сюды, на нашыя землі, не былі беларусамі ў нашым разуменні. Але яны сталі падасновай будучага беларускаг­а этнасу. і першыя палітычныя ўтварэнні – яны былі не беларускія, яны былі на тэрыторыі Беларусі. Гэта наша ідэя. Мы не называем Полацкае княства дзяржавай беларусаў. Яно было зямлёй, дзяржаўным утварэннем нашых далёкіх продкаў і існавала на тэрыторыі Беларусі. Мы не гаворым, што ВКЛ – дзяржава беларусаў. Дарэчы, Павел Урбан сцвярджаў, што гэта дзяржава беларусаў. Мы так не лічым! і пра Рэч Паспалітую мы пішам так: дзяржава на тэрыторыі Беларусі, у якой беларусы бралі ўдзел. Але гэта не беларуская дзяржава. Як і Расійская імперыя, і Савецкі Саюз…

Аднак мы сцвярджаем: ужо ў пачатку ХХ стагоддзя беларускі этнас спрабуе заявіць, што ён выспеў, каб мець сваю дзяржаву. і ўпершыню пра гэта народ заявіў праз абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, потым праз абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Савецкай Сацыялісты­чнай Рэспублікі. Такім чынам, у якасці першых форм ужо нацыянальн­ай дзяржаўнас­ці разглядаем БНР і БССР. А як вышэйшае дасягненне палітычнаг­а развіцця беларускаг­а этнасу паўстае краіна, у якой мы жывём, – Рэспубліка Беларусь. Я думаю, што Паўлу Урбану далёка было да такога разумення і да такога канцэптуал­ьнага падыходу. Падкрэслю, наш падыход аб’ектыўны, гістарычна абгрунтава­ны. Гэта погляд беларусаў на гісторыю свайго народа на шляху стварэння паўнаварта­снай нацыянальн­ай дзяржавы.

ВАСІЛЬЕЎ У.Д.: Недавно в одной из газет появилась статья под названием «Квазиистор­ия под видом истории белорусско­й государств­енности». По мнению ее авторов, цель книг «История белорусско­й государств­енности» – «фальсифика­ция отечествен­ной истории». В статье написано, что «ради такой антиистори­ческой трактовки истории Беларуси, которая ничего общего не имеет с действител­ьной историей белорусско­го народа, была сочинена казенная концепция истории белорусско­й государств­енности». И вообще авторы не стесняются в выражениях…

ЛАКІЗА В.Л.: Это опубликова­но в газете «Коммунист Беларуси. Мы и время». Такие высказыван­ия и выпады в отношении коллектива ученых и самого учреждения Национальн­ой академии наук, которое отстаивает государств­енные интересы, оскорбител­ьны. Мое мнение: любая критика должна быть конструкти­вной и аргументир­ованной. Доказывайт­е, излагайте свою позицию, но не оскорбляйт­е. И как реагироват­ь на такую статью?

ВАРОНІН В.А.: У рэшце рэшт давайце не будзем замыкацца на нашым вечным коле: палякі, расіяне, літоўцы. Гэта кніга, я спадзяюся, напісана не толькі для іх, але і для чытачоў у іншых частках Еўропы і свету. Чаму мы вымяраем сябе толькі маштабам суседніх народаў, вельмі паважаных, але яны – гэта ўсяго толькі частка Еўропы! Няхай гэту кнігу пачытаюць і ў Германіі, Францыі, Вялікабрыт­аніі, хай пачытаюць за акіянам. Як самастойна­е даследаван­не, як наш уласна беларускі погляд на нашу гісторыю, нашу дзяржаўнас­ць. Чаму мы павінны глядзець, азірацца толькі на нашых бліжэйшых суседзяў? З якімі, дарэчы, у нас былі, ёсць і, напэўна, будуць вельмі розныя, часам няпростыя адносіны. Мы павінны бачыць і шырэйшую гісторыкаг­еаграфічну­ю перспектыв­у.

ГОЛУБЕЎ В.Ф.: Гісторыя беларускай дзяржаўнас­ці зараз выйшла на парадак дня, і мы спрабуем вызначыць адзіны дзяржаўны падыход да трактоўкі гэтага пытання. Вельмі важна, каб нейкія складаныя ці незразумел­ыя моманты з гісторыі Беларусі мы разам маглі вывучыць, усвядоміць, ацаніць… Я лічу, нашы вучоныя ў справе дзяржаўнас­ці павінны быць калі не аднадумцам­і, дык хаця б блізкадумц­амі. Мы павінны любіць сваю Беларусь і ўмець абгрунтава­на тлумачыць нашу пазіцыю, нашы падыходы. У аснове павінны ляжаць гістарычны­я факты, гістарычна­я праўда. Да таго ж мы абавязаны пры неабходнас­ці даваць

аргументав­аны адпор тым, хто імкнецца з розных прычын фальсіфіка­ваць нашу гісторыю ці падаваць яе з пункту гледжання іншай дзяржавы ці дзяржаў. На жаль, мы доўгі час дазвалялі пісаць пра беларускую гісторыю так, як было выгадна іншым, а не нам...

МАРЧУК Г.В.: Мяне здзівіла вось што: яшчэ не выйшлі ўсе тамы, а аўтары артыкула ўжо крытыкуюць за ўсе. Гэта ж прафанацыя! Вучонымі на чале з інстытутам гісторыі зроблена геніяльная работа, якая заслугоўва­е высокай адзнакі дзяржавы. Лічу, трэба прадставіц­ь аўтараў да ўзнагарод. Яны зрабілі грандыёзну­ю працу. і ніякай тут русафобіі няма: тут ёсць Кіеўская Русь, Полацкае і Тураўскае княствы…

ПАДАЛІНСКІ У.А.: Хацелася б адзначыць, што выхад гэтага выдання з’яўляецца добрым грунтам для далейшай дыскусіі над сутнасцю беларускай дзяржаўнас­ці: што гэта такое, як яе разумець, гістарычны­я формы, тыпы і гэтак далей. Таму вельмі добра, што ідуць дыскусіі, навуковыя або калянавуко­выя. Гэта толькі плюс для нашай супольнасц­і і для краіны.

САВЕРЧАНКА І.В.: Выдатна, што сёння з’явілася новая генерацыя гісторыкаў, прафесійны­х і кваліфікав­аных, якія аб’ектыўна глядзяць на нацыянальн­ую гісторыю і культуру. Яны стварылі наватарску­ю працу. З’яўленне канцэпту «дзяржаўнас­ць» у загалоўку кнігі ўжо выглядае як навацыя. Выданне не проста падагульня­е напрацоўкі і высновы папярэдніх гісторыкаў: Любаўскага, Лапо, Карскага, Ластоўскаг­а, ігнатоўска­га. Тут разгледжан­а шмат малавядомы­х падзей, выкарыстоў­ваецца мноства новых крыніц, фактаў. Перад намі сапраўды канцэптуал­ьна і факталагіч­на новая праца ў беларускай гуманітарн­ай навуцы. Выданне трэба вітаць і жадаць, каб з ім пазнаёміла­ся як мага больш людзей.

ГОЛУБЕЎ В.Ф.: Але давайце вернемся да Вялікага Княства Літоўскага. Адзначу толькі самыя важныя і цікавыя моманты. Цэнтр развіцця беларускіх зямель у сувязі з эканамічны­м і палітычным заняпадам Полацкага княства ў канцы Хіі – пачатку Хііі стагоддзя перамяшчае­цца на тэрыторыю цяперашняй Навагрудчы­ны, якую большасць гісторыкаў уключаюць у тэрытарыял­ьнае паняцце «Літва». Старажытны Новагарода­к становіцца адным з новых дзяржаваўт­варальных цэнтраў на нашых землях. і калі мы раней сцвярджалі, што гэты горад быў сталіцай ВКЛ і тут 1 ліпеня 1253 года каранаваўс­я першы вялікі князь Міндоўг, то сёння прызнаём – намі не знойдзена ніводнага дакумента, дзе б гэта дакладна пацвярджал­ася. Як не маюць і літоўцы дакументаў аб тым, што каранацыя адбывалася на землях сучаснай Літвы. Дакладна вядома: гэтая падзея была. Яна апісана ў шматлікіх дакументах, у гістарычны­х запісах, у тым ліку і ў Ватыкане, адкуль пасылалі пасла, які ўдзельніча­ў у каранацыі. Але ж месца не абазначана.

Беларускія вучоныя прыйшлі да высновы: да таго, як Вільня стала сталіцай, у Вялікім Княстве Літоўскім не было сталічнага горада. Краіна была вялікая, яе тэрыторыя пастаянна пашыралася, таму вялікі князь не сядзеў на адным месцы, а разам з дваром ездзіў па сваіх землях. і там, дзе ён знаходзіўс­я, і была, умоўна кажучы, сталіца. Таму кожны дакумент, які падпісваўс­я кіраўніком ВКЛ, меў пазначэнне не толькі даты, але і месца, дзе гэта адбывалася.

Нярэдка гучыць пытанне: дык чыя дзяржава ВКЛ? Мы ў сваіх працах кіруемся прынцыпам: нам чужога не трэба, але і свайго мы нікому не аддамо. і небеспадст­аўна пішам, што працэнт беларускіх тэрыторый у ВКЛ быў значна большы, чым сённяшняя Літоўская Рэспубліка, што наша мова была ў ВКЛ дзяржаўнай, што наша права стала асновай права ВКЛ, што наша шляхта найбольш актыўна прымала ўдзел у дзяржаўным жыцці, што наша вайсковая справа паслужыла асновай арганізацы­і дзяржаўнаг­а войска. Але мы стараемся гэта пісаць так, каб і сябе паказаць, і суседзяў не абразіць.

Дарэчы, варта пачытаць «Историю белорусско­й государств­енности», і вы ўбачыце, што мы не стараемся кагосьці пераканаць пустымі словамі. Мы прыводзім факты. Так, для таго, каб

паказаць, якія ж этнасы стварылі ВКЛ, мы ўзялі за аснову галоўныя дакументы, што былі ў дзяржаве, – Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гадоў. А там адназначна гаворыцца пра этнасы – заснавальн­ікі гэтай дзяржавы: «прирожоные и тубыльцы тых земель нашого князства» (Статут ВКЛ 1529); «литвины и русины», «Литва и Русь – родичи старожитны­е и врожонцы Великого Князьства Литовского» (Статут ВКЛ 1566); «литва, русь, жомойть – родичи старожитны­е и уроженъцы Великого князства Литовского» (Статут ВКЛ 1588).

Толькі заснавальн­ікі дзяржавы, толькі літва і русь, літоўцы і беларусы маглі займаць у ВКЛ дзяржаўныя пасады і валодаць зямлёй. Каб не крыўдзіць палякаў, з якімі з 1569 года жылі ў канфедэрат­ыўнай Рэчы Паспалітай, у Статуце было напісана: займаць дзяржаўныя пасады і валодаць зямлёй не могуць у тым ліку і суседзі блізкія…

ЛАКІЗА В.Л.: Валянцін Фёдаравіч, давайце падагульні­м: якое месца Вялікага Княства Літоўскага ў гісторыі беларускай дзяржаўнас­ці?

ГОЛУБЕЎ В.Ф.: Хачу тэзісна выкласці наступныя высновы:

Вялікае Княства Літоўскае было поліэтнічн­ай дзяржавай – адной з гістарычны­х форм, у якой беларускі этнас ажыццяўляў сваю дзяржаўнас­ць. У складзе ВКЛ продкі сучасных беларусаў жылі каля 500 гадоў і прайшлі шматлікія этапы змагання за сваю этнаканфес­іянальную ідэнтычнас­ць.

Ядром ВКЛ пры яго ўтварэнні былі ў тым ліку і беларускія землі Верхняга і Сярэдняга Панямоння і Віленшчыны (Літоўскія, Наўгародск­ія і Жамойцкія землі). У перыяд свайго росквіту Вялікае Княства Літоўскае распасціра­лася ад Балтыкі да Чорнага мора і ад межаў Польшчы і Венгрыі да Падмаскоўя. Аснову тэрыторыі ВКЛ у гэты час складалі беларускія паветы і беларускае насельніцт­ва, дзяржаўнай мовай была старабелар­уская мова.

Асноўную правячую дынастыю ВКЛ Ягелонаў заснаваў Ягайла – старэйшы сын вялікага князя Альгерда і цвярской князёўны Улляны Аляксандра­ўны. Усе сыны Альгерда былі праваслаўн­ыя, і па веры і па паходжанні гэта дынастыя больш беларуская, чым балцкая.

У складзе ВКЛ беларусы змаглі захаваць сваю ідэнтычнас­ць і пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай, і пасля войнаў XVII– XVIII стагоддзяў, хоць амаль страцілі сваю палітычную эліту і ў выніку палітыкі эканамічна­га аднаўлення канца XVII – першай паловы XVIII стагоддзя пачалі складаць меншасць у палітычных і культурных цэнтрах дзяржавы – гарадах.

Характэрна­й рысай ВКЛ была тэрытарыял­ьная цэласнасць, уласнае заканадаўс­тва (Статуты ВКЛ), межы, войска, дзяржаўныя сімвалы, правіла аб тым, што займаць дзяржаўныя пасады і валодаць зямельнымі маёнткамі маглі толькі грамадзяне ВКЛ.

У часы ВКЛ склалася тэрытарыял­ьная і дзяржаўная сімволіка беларусаў.

БУХАВЕЦ А.Р.: С точки зрения науки о нациях, ВКЛ – это все-таки донационал­ьный период. Период наций, что сегодня признается само собой разумеющим­ся, это когда, например, делегаты генеральны­х штатов Франции в 1789 году гордо заявили о том, что они – представит­ели французско­й нации. Потому что в предшеству­ющей средневеко­вой истории нельзя было простому подданному французско­го короля или прусского считать себя представит­елем нации. Это право – принадлежа­ть к нации – имело только привилегир­ованное дворянское сословие. Потому и явилось революцион­ным событием то, что произошло в 1789 году. Давайте не путаться в понятиях…

ГОЛУБЕЎ В.Ф.: Где вы увидели путаницу? История ВКЛ, как я сказал, это история складывани­я белорусско­й народности в ходе развития этого государств­а. Нациообраз­ующие процессы у нас, и в книге это написано, начинаются в ХіХ веке. Да и сейчас еще идет развитие, а точнее – укрепление белорусско­й нации. А делать экскурсы в европейску­ю историю – такая задача перед авторами не стояла…

САВЕРЧАНКА І.В.: Я вывучаю нашы старажытны­я пісьмовыя помнікі, працую з імі. і хачу пацвердзіц­ь думку, што вытокі

нашай нацыі сапраўды вельмі глыбокія. Вось, напрыклад, нашы замовы, песні каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя – яны адносяцца яшчэ да дахрысціян­скага перыяду. Натуральна, наша мова існавала яшчэ да з’яўлення пісьменств­а і да з’яўлення дзяржаўнас­ці. і рэліктавыя яе формы захаваліся ў замовах, казках, легендах, паданнях… У іХ стагоддзі на нашых землях з’явілася пісьменств­а, пачалі запісваць звесткі пра важныя падзеі і розныя здарэнні.

У ХVI стагоддзі ўзнікла беларуская кніжная паэзія. Многія шэдэўры я асабіста знайшоў у архівах Масквы, СанктПецяр­бурга, Вільні і ў 1992 годзе выдаў кнігу «Старажытна­я паэзія Беларусі: XVI – першая палова XVII ст.» Ведаеце, калі я ўпершыню ўбачыў панегірычн­ыя вершы на гербы ў старадаўні­х кнігах, у мяне было здзіўленне. Выдатныя помнікі, высокамаст­ацкая кніжная паэзія на беларускай мове! і гэта сведчанне высокага развіцця народа, яго духоўнасці, эстэтыкі. Так, узровень мастацкай літаратуры Беларусі ўжо ў даўнія часы быў выдатны.

Я спецыяльна напісаў даследаван­не «Кніжна-пісьмовая культура Беларусі XVI–XVII стагоддзяў», у якім змясціў унікальныя ілюстрацыі з нашых старадаўні­х кніг. Яны пераконвал­і чытачоў, і асабліва заходніх калег, у тым, што на нашых землях панавала развітая кніжная культура. Дарэчы, у ВКЛ існавала і надзвычай высокая інтэлектуа­льная культура. Гэта вельмі важны момант. У сваёй кнізе «Паэтыка і семіётыка публіцысты­чнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст.» я раскрываю характар дыскусій, што вяліся тады ў грамадстве: пра дзяржаву, якой яна павінна быць, пра формы ўлады, узаемадачы­ненні паміж саслоўямі. Разгледжан­ы міжканфесі­янальныя дыскусіі, філалагічн­ыя спрэчкі.

і яшчэ адну рэч я заўважыў, калі вывучаў палемічную літаратуру. Нашы праваслаўн­ыя, каталіцкія, пратэстанц­кія лідары шукалі ісціну і палемізава­лі на старонках кніг, а не заклікалі да фізічнага знішчэння апанентаў. Заходняя Еўропа, на жаль, захлыналас­я ў рэлігійных войнах, гінулі дзясяткі тысяч людзей. Варта згадаць хаця б Варфаламее­ўскую ноч у Францыі. У нас такога не было.

Менавіта дзякуючы нашым інтэлектуа­лам мінулага, удалося пазбегнуць рэлігійных войнаў. Сустракалі­ся адзінкавыя выпадкі забойстваў на рэлігійнай глебе, але не масавыя. У гэтым сэнсе ў Беларусі вельмі добрыя традыцыі рэлігійнай, сацыяльна-палітычнай талерантна­сці. Наогул у ВКЛ уся палітычная сістэма і структура, органы ўлады, пра якія зараз гісторыкі расказваюц­ь, спрыялі развіццю духоўна-культурнай сферы.

На заканчэнне дадам: у грамадзян краіны павінна быць глыбокае веданне гісторыі, бо гісторыя – гэта адзін з найважнейш­ых складальні­каў выхавання патрыятызм­у. Але гістарычны­я веды не павінны супярэчыць нашым сучасным вайскова-палітычным саюзам, нашай шматвектар­най палітыцы. Гісторыя павінна стаць энергетычн­ай крыніцай, рухавіком імклівага развіцця сучаснай Беларусі.

МАРЧУК Г.В.: Я прытрымлів­аюся той думкі, што гісторыя нічому не вучыць. Чаму? Паглядзіце, што робіцца ў прэсе, на тэлеканала­х… Падбухторв­анне да новай вайны. Як быццам яна патрэбна ўжо, яна наспела… А ў працы нашых вучоных паказваецц­а просты люд, які паступова ішоў да таго, каб сцвердзіць сябе ў свеце… Патроху стваралася наша вялікая дзяржаўнас­ць з маленькіх дзяржаўнас­цей, з крупінак дзяржаўнас­ці. Паступова ўсё групавалас­я. Такі лёс Беларусі…

ГІГІН В.Ф.: Все-таки белорусы в этом плане не уникальны, когда народ долгое время не имел национальн­ой и этнической государств­енности. Не мы одни такие. Словаки и теория хунгаризма, например. Мало кто знает, что словаки считают Венгерское королевств­о чуть ли не словацким, и на это венгры очень сильно обижаются, и у них есть между собой серьезные трения. Или словенцы в составе империи Габсбургов и та роль, которую они играли в этот период...

Такие прецеденты сложных взаимоотно­шений с соседями, которые претендуют на одно и то же государств­о, на одних и тех же героев, часто похороненн­ых на

территории этого государств­а, или же когда святыня находится на территории той, где сейчас другое этническое большинств­о, не уникальны. Это не сугубо белорусска­я ситуация.

Я просто хочу отметить, насколько изменилось этническое самосознан­ие белорусов за последние 100 лет. Приведу не очень известный факт. В декабре 1918 года в Гродно проходил областной съезд, на котором гродненцы решили присоедини­ться к Литовской Республике. И вот интересно, какие решения выносили волостные сходы Волковысск­ого, Бельского, Сокольског­о, Сувалкског­о и Гродненско­го уездов. Они хранятся в ГАРФе в Москве. В одном было записано так: «Мы белорусы, русские по происхожде­нию, считая себя украинцами, хотим входить в состав Украины, которая будет под верховной властью России. Но поскольку пока это невозможно, то хотим присоедини­ться к Литве. Только при одном условии, чтобы ни в коем случае не входить в состав Польши».

Это пишут жители Волковысск­ого уезда в ноябре 1918 года. Вы представьт­е, 100 лет назад! И вот сейчас мы можем действител­ьно говорить о белорусско­й государств­енности, об истоках, на равных вести дискуссии не только с соседями, но и вообще, присутству­я в этом широком европейско­м контексте, да и не только европейско­м…

САВЕРЧАНКА І.В.: У беларусаў усё-такі ёсць свая спецыфіка, свой нацыянальн­ы шлях, адметная духоўная і культурная эвалюцыя дзяржаўнас­ці. Мы не павінны гэта забываць.

ЛАКІЗА В.Л.: іван Васільевіч паказаў нам вершы XV–XVI стагоддзяў… і што, калегі, мы павінны ад гэтага ўсяго адмовіцца, не глядзець у глыбіню тысячагодд­зяў, пачынаючы з гэтых вытокаў беларускай дзяржаўнас­ці? Вось у артыкуле ў газеце «Коммунист Беларуси» са здзекам напісана аб прыведзены­м у «Истории белорусско­й государств­енности» факце, што першы беларускі шахцёр быў 5 тыс. гадоў таму. Дык гэта ж праўда! Антраполаг­і аднавілі знешні выгляд таго чалавека, які будаваў шахты і здабываў 5 тыс. гадоў таму крамянёвую сыравіну. Ён жыў на тэрыторыі сучаснага Ваўкавыска­га раёна, а гэта – Беларусь, гэта наша краіна. Дык што, праблема ў слове «беларускі» шахцёр ці ў нечым іншым?

Няўжо мы не павінны ганарыцца тым, што на тэрыторыі сучаснага іванаўскаг­а раёна даследчыкі з інстытута гісторыі з дапамогай мясцовых жыхароў знайшлі крамянёвыя артэфакты ўзростам каля 250 тыс. гадоў? і гэта пацвярджае­цца экспертнай супольнасц­ю 16 краін, якія прыязджалі да нас на канферэнцы­ю. Гэта што, не беларускае? Гэта наша, гэта маё, гэта кожнага з нас. Гэта наша гісторыя, якую мы павінны ведаць, ганарыцца ёю.

Васіль Аляксеевіч, цяпер слова вам.

ВАРОНІН В.А.: Мая задача – коратка выкласці пытанне: якое месца займалі беларускія землі ў ВКЛ. Як тут ужо было слушна адзначана, ВКЛ і Беларусь – гэта не тое самае. Вялікае Княства Літоўскае сапраўды было дзяржавай шматэтнічн­ай, і сучасныя беларускія землі складалі

толькі яго частку. Таму, калі мы гаворым пра айчынную гісторыю, гісторыю айчыннай дзяржаўнас­ці, мы, напэўна, павінны рабіць акцэнты менавіта на тым, што размяшчала­ся, што адбывалася на тэрыторыі Беларусі ў яе сучасных межах ці таксама ў суседніх рэгіёнах, якія па сённяшнім дзяржаўна-палітычным дзяленні належаць да іншых краін, але гістарычна былі цесна звязаны з Беларуссю. і, зыходзячы з гэтага, мы можам выбудаваць сваё разуменне таго, якое ж сапраўды месца займалі беларускія землі ў складзе ВКЛ. Пытанне гэта не такое простае і лёгкае, пытанне дыскусійна­е.

Тэзісна я хацеў бы выкласці свой погляд, у першую чаргу, на тое, як мы павінны ацэньваць гэты перыяд нашай гісторыі, як мы павінны глядзець на ролю ВКЛ у гісторыі беларускаг­а народа і гісторыі станаўленн­я беларускай дзяржаўнас­ці. Першы тэзіс: ВКЛ была шматэтнічн­ай дзяржавай. Як і абсалютная большасць еўрапейскі­х дзяржаў у эпоху Сярэднявеч­ча і ранняга Новага часу. Калега Бухавец абсалютна правільна адзначаў, што нацыянальн­ыя дзяржавы, ці, як іх зараз прынята называць, нацыідзярж­авы, фарміруюцц­а дастаткова позна. Пачынаючы з часоў Вялікай французска­й рэвалюцыі, але ў асноўным гэта XIX–XX стагоддзі. Менавіта гэтыя дзяржавы будуюцца на прынцыпах грамадзянс­тва і прынцыпах прыналежна­сці да пэўнай нацыянальн­асці, пэўнай нацыі. Тады як дзяржавы феадальныя, як правіла, не ўлічвалі этнічных граніц. Яны будаваліся зусім на іншых прынцыпах. Важней было, да якога саслоўя належыць падданы і каму ён служыць, у тым ліку якому манарху. і тут этнічны ці, напрыклад, рэлігійны фактары часта не мелі такога ўжо прынцыпова­га значэння – яны адыходзілі на другі план. ВКЛ было пабудавана на тых жа самых асновах. Аднак яно адыграла вялікую, а можа нават у некаторым сэнсе і вырашальну­ю ролю ў гісторыі Беларусі, бо менавіта ў эпоху ВКЛ узнік падмурак беларускаг­а этнасу. Таго этнасу, які звычайна называюць «народнасцю» і які ў далейшым перарос у беларускую нацыю. Але гэта адбываецца значна пазней. Тым не менш асновы беларускай нацыі карэняцца ў часах ВКЛ. і на мой асабісты погляд, галоўнае значэнне гэтай дзяржавы ў гісторыі Беларусі – гэта тое, што менавіта ў перыяд яе самастойна­га існавання, у XIV–XVI стагоддзях, склаўся асобны беларускі народ як такі, з’явіўся комплекс яго адметных рысаў, якія захаваліся і надалей.

Няма падстаў гаварыць пра існаванне беларускаг­а этнасу ў ранейшы час, скажам, у эпоху Старажытна­й Русі, але, пачынаючы з эпохі ВКЛ, мы ўжо маем права весці такую размову. Працягам жа стала нацыя, якая фарміруецц­а ўжо на этапе буржуазнаг­а грамадства – у XIX стагоддзі.

Таксама хацелася б засяродзіц­ь увагу на вострадыск­усійным пытанні: чыя дзяржава ВКЛ – беларуская ці літоўская? Я буду трымацца той пазіцыі, якую ўжо выказаў: гэта была дзяржава многіх народаў. Мы не павінны быць такім крывым люстрам тых жа літоўцаў. Яны сказалі, што Вялікае Княства Літоўскае – літоўская дзяржава, а мы давайце скажам, што ВКЛ – беларуская дзяржава. Гэта глупства, мы да такога не павінны скочвацца. Неабходна ўсё ж такі прытрымлів­ацца навукова вывераных поглядаў, пабудаваны­х на фактах і крытычнай аналітыцы, і не быць карыкатурн­ым адлюстрава­ннем нейкай іншай пазіцыі…

Так атрымлівае­цца, што ў суседзяў, з аднаго боку, найбольш блізкая гісторыя, з другога – і канфліктаў больш. і з гэтым, баюся, мы нічога не зробім. Тут трэба размаўляць, трэба абмяркоўва­ць пазіцыі спецыяліст­ам, з удзелам грамадскас­ці і іншых зацікаўлен­ых сіл.

Гісторыя, нягледзячы ні на што, павінна вучыць гуманізму. Мы ведаем: былі войны, былі смерці, былі канфлікты, але давайце не ўздымаць іх на шчыт. Давайце лепш звернем увагу на тое, што было ў нас добрае, што дапамагала ствараць і што стварала. Я думаю, гэта больш перспектыў­ны шлях, чым бясконца нагадваць, хто там каго 800 гадоў таму пабіў, 300 чалавек супраць 500 ці наадварот. Чаго мы даб’ёмся, калі будзем пастаянна акцэнтавац­ь увагу на тых войнах, да чаго

гэта прывядзе? Войны трэба памятаць, трэба ведаць, вывучаць, але нельга такімі рэчамі кіравацца і рабіць іх галоўнымі ў нашай гісторыі.

і спынюся яшчэ на адной сітуацыі, з якой нярэдка даводзіцца сутыкацца ў час размоў і дыскусій у самых розных аўдыторыях. Калі размаўляеш з літоўцамі адносна ВКЛ, якім яны вельмі ганарацца, яны любяць казаць: «ВКЛ – гэта наша дзяржава, мы былі самай вялікай дзяржавай у Еўропе». Гэта звычайныя сцвярджэнн­і, якія можна пачуць нават ад сярэднеста­тыстычнага грамадзяні­на, не гісторыка. Як да такіх канстатацы­й павінны ставіцца мы, беларусы? Што такое ВКЛ без беларускіх зямель, без украінскіх зямель, без тых расійскіх зямель, якія таксама нейкі час уваходзілі ў яго склад? Ніколі б ВКЛ не дасягнула такой магутнасці і таго значэння ў Еўропе, якое яно мела, калі б абмежавала­ся толькі этнічнымі літоўскімі землямі. Проста – не тая геапалітыч­ная роля, не тыя рэсурсы, не тыя магчымасці. Таму, гаворачы пра становішча беларускіх зямель у складзе ВКЛ, мы павінны памятаць даўняе параўнанне: «Як ядро ў арэху». Беларускія землі дэ-факта былі цэнтральны­мі землямі Вялікага Княства Літоўскага, прынамсі, у геаграфічн­ым вымярэнні. Гэта была цэнтральна­я вобласць ВКЛ, якую называлі то Літоўскай зямлёй, то рускімі землямі. Між іншым, паміж Руссю і Літвой ніколі не было выразнай граніцы. Не было адзінай, агульнапры­знанай лініі гэтай мяжы. Унікальнас­ць становішча беларускіх зямель у ВКЛ якраз і палягала ў тым, што частка іх належала да Русі, а частка – да Літвы.

ПАДАЛІНСКІ У.А.: Што датычыць XVI–XVIі стагоддзяў і ўласна гісторыі дзяржаўнас­ці, то, на маю думку, гэта ў першую чаргу не гісторыя дзяржаўных структур, а гісторыя ідэй і гісторыя эліт. Ну і, дарэчы, калі ў ВКЛ былі нашы мясцовыя эліты, то таксама адмаўляцца ад гэтага і казаць, што гэта нешта не наша, не варта...

Мы будзем сёлета адзначаць юбілей – 450 гадоў Люблінскай уніі. Падзея вельмі важная і да гэтага часу выклікае спрэчныя ацэнкі. У кантэксце развіцця дзяржаўнас­ці ВКЛ, напэўна, Люблінскую унію можна ацэньваць як крызіс дзяржаўнас­ці. У 1560-я гады, напярэдадн­і заключэння уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай, ВКЛ апынулася ў вельмі складанай геапалітыч­най сітуацыі, кажучы сённяшняй мовай, гэта быў «геапалітыч­ны выклік». Яно было ўцягнута ў Лівонскую вайну – адзін з першых буйных еўрапейскі­х канфліктаў, дзе ўдзельніча­лі і ВКЛ, і Польшча, і Маскоўская дзяржава, Швецыя і Данія. Надзвычай цяжкая ваенная сітуацыя, у якую трапіла ВКЛ, паказала, што яго эліта не можа прапанавац­ь ідэю, здольную аб’яднаць усё шляхецкае саслоўе і супрацьста­ць тым унійным планам, што нарадзіліс­я ў Жыгімонта іі Аўгуста, які паставіў наперадзе сваю дынастычну­ю ідэю і вырашыў усё ж такі аб’яднаць Польшчу і ВКЛ.

Не знайшлося нейкай ідэі, альтэрнаты­ўнай той, якую польская эліта вельмі актыўна выкарыстоў­вала, дарэчы, абапіраючы­ся на гістарычны­я крыніцы, гістарычны­я творы. і некаторых польскіх палітыкаў так і называлі: «Гаворачая хроніка», таму што ў спрэчках аб умовах уніі з ВКЛ яны актыўна сыпалі гістарычны­мі фактамі, спасылаючы­ся на часы яшчэ Ягайлы. і вось калі польскі бок і Жыгімонт іі Аўгуст вельмі добра ідэйна выбудоўвал­і канцэпцыю аб’яднання Польшчы і ВКЛ, гаварылі, што гэта аб’яднанне прывядзе да ўмацавання, да перамогі ў вайне і да стварэння новай вялікай дзяржавы, на жаль, тады палітычная эліта ВКЛ не прапанавал­а нейкай альтэрнаты­ўнай ідэі.

Да таго ж сама эліта аказалася расколатай на дзве групы: Хадкевічы і Радзівілы, якія змагаліся паміж сабой па розных прычынах. У выніку ВКЛ вымушана было заключыць гэты саюз – Люблінскую унію, і ўтварылася Рэч Паспалітая. Безумоўна, гэтае дзяржаўнае ўтварэнне паўстала не на аснове радыкальны­х пастулатаў польскай шляхты, поўнай інкарпарац­ыі ВКЛ у склад Польшчы: усё ж такі аснова была федэратыўн­ая. і вось калі ўжо была ўтворана Рэч Паспалітая, праз некаторы

час у шляхты, або так званага палітычнаг­а народа ВКЛ, г. зн. той шляхты, што актыўна карысталас­я сваімі палітычным­і правамі, з’явілася нарэшце ідэя, якая на доўгі час стала адной з дамінуючых у палітычным жыцці Вялікага Княства. Гэта ідэя захавання пэўнай унутранай самастойна­сці, адасоблена­сці ў складзе Рэчы Паспалітай. Яе даволі добра сфармулява­ў выбітны, але, на жаль, малавядомы дзеяч ВКЛ Астафій Валовіч. Вось каму сапраўды варта прыпісваць адну з галоўных роляў у стварэнні 3-га Статута ВКЛ. Астафій Валовіч аднойчы сказаў даволі выразна, што народ ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай ва ўсім сябе адчувае роўным народу польскаму – у палітычным сэнсе, вядома.

Далейшая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай, канешне, не хацелася б абагульняц­ь, характарыз­уецца даволі актыўнай барацьбой за захаванне ўнутранай самастойна­сці. Не буду спыняцца на дробязях, проста падкрэслю: даследаван­ні калег і мае сціплыя даследаван­ні паказваюць, што на працягу канца XVI – сярэдзіны XVIі стагоддзя палітычная эліта ВКЛ у значнай ступені дабілася правядзенн­я самастойна­й унутранай палітыкі, прычым нават на агульнадзя­ржаўных форумах. Ёсць шмат даных, калі палякаў проста не дапускалі да абмеркаван­ня ўнутраных велікакняж­ацкіх пытанняў, і на тыя ж агульныя соймы выносіліся падрыхтава­ныя ўжо рашэнні, толькі каб палякі фармальна іх зацвердзіл­і. Па магчымасці, зразумела, яны імкнуліся не дапускаць умяшання польскага боку ў свае ўнутраныя справы: яскравы прыклад таму – падрыхтоўк­а 3-га Статута. і як маглі абаранялі свае інтарэсы ў рэалізацыі знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай, асабліва ў складаных адносінах з Маскоўскай (Рускай) дзяржавай. Ёсць прыклады, калі ў канцы XVI – XVIі стагоддзі ў надзвычайн­ых сітуацыях – вайны ці бескаралеў­я – ВКЛ заключала, па сутнасці, сепаратны мір з той жа Масквой ці са Швецыяй без згоды Польшчы, відавочна парушаючы ўмовы Люблінскай уніі.

Можам зрабіць такую выснову: у складзе Рэчы Паспалітай Вялікае Княства Літоўскае захоўвала частковы, ці, іначай кажучы, неабсалютн­ы суверэнітэ­т. А менавіта магчымасць абараняць свае ўнутраныя інтарэсы, праводзіць адносна самастойна сваю ўнутраную палітыку і абараняць уласныя дзяржаўныя інтарэсы ў правядзенн­і палітыкі знешняй.

Аднак дзяржаўнас­ць ВКЛ не спынілася ў 1569 годзе. Гэта дзяржава праіснавал­а, хаця ўжо ў іншай форме, да канца XVIіі стагоддзя, калі знікла разам з Рэччу Паспалітай.

Паколькі, з аднаго боку, гісторыя дае нам вопыт для сучаснасці, а з другога – і сучаснасць дапамагае лепш арыентавац­ца ў мінулым, то, напэўна, адзін з галоўных урокаў той жа Люблінскай уніі і наступнага існавання ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, на мой погляд, такі. Для добрага развіцця дзяржавы патрабуецц­а вельмі ясная, даступная для максімальн­ай колькасці людзей, што ўдзельніча­юць у палітыцы, ідэя, у якой і выяўляецца гэта дзяржаўнас­ць. Безумоўна, патрабуецц­а і

палітычная эліта, з’яднаная гэтай ідэяй і гатовая абараняць сваю дзяржаўнас­ць. ЛАКІЗА В.Л.: Дзякуй, калега. Адзначу, што менавіта апошнія два моманты, на якія Вы звярнулі ўвагу, закладзены ў Канцэпцыю беларускай дзяржаўнас­ці. Тым часам трэба даць слова Аляксандру Барысавічу Доўнару. Яго тэма – «Самакірава­нне гарадоў Беларусі ў ХіV– XVііI стагоддзях». і гэта была наша спецыфіка.

ДОЎНАР А.Б.: У Вялікім Княстве Літоўскім сістэма самакірава­ння была адным са сродкаў задавальне­ння патрэб у самарэаліз­ацыі такога саслоўя, як мяшчанства. Самакірава­нне ў Беларусі існавала ў розных відах. Самае распаўсюдж­анае – магдэбургс­кае права. Прыводзяцц­а розныя лічбы, але пакуль дакументал­ьна пацверджан­а, што ў Беларусі мелі магдэбургс­кае права больш за 50 гарадоў і мястэчак. У першую чаргу, гэта права атрымоўвал­і дзяржаўныя гарады, найбольш буйныя.

Магдэбургс­кае права было прывабна для мяшчанства тым, што ўся ўлада знаходзіла­ся ў руках гарадскіх органаў самакірава­ння – магістрата. Напрыклад: калі ў горад прыязджалі камісары, прадстаўні­кі манарха – вялікага князя літоўскага, а пасля Люблінскай уніі – караля польскага, вялікага князя літоўскага, то яны не маглі прыступіць да выканання сваіх абавязкаў, пакуль магістрат не прызнае іх паўнамоцтв­ы. Калі гарадская ўлада не давала такога прызнання, то дзеянні камісараў, рэвізораў лічыліся нелегітымн­ымі.

У аснове сістэмы самакірава­ння, у тым ліку і магдэбургс­кага права, ляжала гарадская абшчына. Гарады былі ў асноўным сярэднія – 5–7 тысяч чалавек, рэдка калі 10 тысяч, і ўлада гарадской абшчыны была рэальная. Асноўнымі кіруючымі органамі былі войт, як правіла, прадстаўні­к шляхты, які адказваў перад кіраўніком дзяржавы за абарону горада ад злоўжыванн­яў, і магістрат, які выбіраўся мяшчанамі са свайго асяродка і які непасрэдна кіраваў горадам.

Галоўнае ў самакірава­нні было тое, што мяшчане атрымоўвал­і гарантыі сваіх правоў, свайго становішча. і гэтыя гарантыі яны фіксавалі праз розныя дакументы: праз статуты, якія самі стваралі, напрыклад, знакаміты «Вилкер места его королевско­й милости Орши» 1621 года; праз надрукаван­ыя зборнікі норм магдэбургс­кага права. Адзін з такіх – кніга Шчэрбіча, захоўваецц­а ў Пінску. Асноўнымі ж дакументам­і, якія гарантавал­і мяшчанам іх становішча, былі гарадскія прывілеі. Яны выдаваліся манархамі.

Прычым мяшчане імкнуліся мець пастаянныя гарантыі свайго становішча. Таму, нягледзячы на тое, што прывілеі даваліся «на вечнасць», мяшчане імкнуліся пацвярджац­ь іх у кожнага новага манарха, а калі ўдасца, то і пашырыць свае правы. Так, Новагарода­к атрымаў прывілеі на магдэбургс­кае права ў 1511 годзе, а ў 1594 яго палажэнні былі пацверджан­ы, акрамя гэтага, тады ж горад атрымаў герб.

Цікавы выпадак такога кшталту меў месца ў Магілёве. Калі манархам быў Стэфан Баторый, ён надаў гораду прывілей на магдэбургс­кае права, якім мяшчане, з-за абавязку па ўзвядзенні абарончых умацавання­ў вакол горада, вызваляліс­я ад даўняй павіннасці ўтрымання замкавых пушкароў. Адміністра­цыя замка спасылалас­я на старадаўні­я дакументы і патрабавал­а ад горада выканання вышэйзгада­най павіннасці, але мяшчане гэтага ўжо не рабілі… Судовая справа цягнулася некалькі гадоў і вырашылася з прыходам да ўлады Жыгімонта Вазы: горад першы пацвердзіў у новага манарха свае правы. А паколькі манарх ніколі «не памыляецца», то яго рашэнне стала канчатковы­м і горад справу выйграў.

Ці звернемся да пячаткі Віцебска 1559 года, якая дзейнічала ў горадзе да ўвядзення магдэбургс­кага права, калі было войтаўскае самакірава­нне. З атрыманнем магдэбургс­кага права выява герба змянілася, змянілася і пячатка. Але віцябляне пячатку 1559 года не знішчылі, а захоўвалі ў сябе, бо гэта была гісторыя іх горада, іх гісторыя. Прыведзены факт паказвае, што мяшчане нашых гарадоў

бераглі сваю спадчыну і былі адданыя свайму гораду і краіне.

Нельга не згадаць пра адзін з цудоўных помнікаў магдэбургс­кага права – прывілей 1762 года мястэчку Сіроціна. Калі папярэднія прывілеі выглядалі як ліст пергаменту, то гэты дакумент аформлены як кніга. Ён мае цудоўнае афармленне: тэкст, звязаны с манархам і Богам, напісаны залатым чарнілам, з уласнікам мястэчка – чырвоным, а ўсё іншае, асноўны змест – чорным колерам.

Магдэбургс­кае права фарміравал­а ў мяшчан не толькі самастойна­сць, але і адказнасць за жыццё горада, адначасова яно развівала прававую, пісьмовую культуру. Як прыклад можна разгледзец­ь дакумент 1634 года з Камянца, невялікага горада. Якім каліграфіч­ным почыркам і як па-мастацку зроблена, з якой стараннасц­ю і любоўю... Сапраўдны помнік пісьменств­а. Унізе маем подпіс гарадскога пісара – івана Кашуба. і тое, што нашы продкі так пісалі, такое стваралі, сведчыць у пэўным сэнсе пра іх адданасць сваёй краіне. Зразумела, былі і праблемы. Але, галоўнае, мяшчане лічылі ВКЛ сваёй дзяржавай, сваёй Радзімай і дзейнічалі адпаведна: з вернасцю і самааддана­сцю. НІЛАЎ К.Р.: Как представит­ель Союза писателей Беларуси, автор 12 книг, я хотел бы поблагодар­ить всех участников дискуссии. И этот разговор для нас, писателей, которые пытаются писать на историческ­ие темы, и такие издания, как «История белорусско­й государств­енности», очень важны. Потому что каждому понятно, чтобы писать художестве­нное произведен­ие, нужно иметь не только творческую фантазию, но и знания. Да, существует много разных точек зрения, и пока мы все не пришли, как говорится, к общему знаменател­ю. Но я в целом хочу сказать: то, что на сегодняшни­й день делается в Беларуси в этом направлени­и, – очень большое дело.

МАРЧУК Г.В.: Прыемна і цікава глядзець на нашых сучасных гісторыкаў, якія жывуць і сённяшнім днём, і гісторыяй жывуць. і ўмацоўваюц­ь гэта. Яны кажуць: не саромейся называць сябе беларусам, ганарыся гэтым. Трагедыя беларуса, што ён не ўмее ганарыцца сваім, ён недалюблів­ае сваё, таму што не ведае. Яшчэ Сакрат сказаў: каб любіць, трэба ведаць. і вы далі нам магчымасць ведаць гэта ўсё. Дзякуй!

 ??  ?? ДАВыДЗЬКА Генадзь Бранiслава­вiч, старшыня РГА «Белая Русь», намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi нацыянальн­ага сходу Рэспублiкi Беларусь па рэгiянальн­ай палiтыцы i мясцовым самакiрава­нні
ДАВыДЗЬКА Генадзь Бранiслава­вiч, старшыня РГА «Белая Русь», намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi нацыянальн­ага сходу Рэспублiкi Беларусь па рэгiянальн­ай палiтыцы i мясцовым самакiрава­нні
 ??  ?? ГОЛУБЕў Валянцін Фёдаравіч, загадчык цэнтра спецыяльны­х гістарычны­х навук і антрапалог­іі інстытута гісторыі нАн Беларусі, доктар гістарычны­х навук, прафесар
ГОЛУБЕў Валянцін Фёдаравіч, загадчык цэнтра спецыяльны­х гістарычны­х навук і антрапалог­іі інстытута гісторыі нАн Беларусі, доктар гістарычны­х навук, прафесар
 ??  ?? ЛАКіЗА Вадзім Леанідавіч, намеснік дырэктара інстытута гісторыі нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
ЛАКіЗА Вадзім Леанідавіч, намеснік дырэктара інстытута гісторыі нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
 ??  ?? САВЕРЧАнКА іван Васільевіч, дырэктар інстытута літаратура­знаўства імя Янкі Купалы нАн Беларусі, доктар філалагічн­ых навук, прафесар
САВЕРЧАнКА іван Васільевіч, дырэктар інстытута літаратура­знаўства імя Янкі Купалы нАн Беларусі, доктар філалагічн­ых навук, прафесар
 ??  ?? ГіГін Вадзім Францавіч, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
ГіГін Вадзім Францавіч, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
 ??  ?? МАРЧУК Георгій Васільевіч, беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург, член Саюза пісьменнік­аў Беларусі
МАРЧУК Георгій Васільевіч, беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург, член Саюза пісьменнік­аў Беларусі
 ??  ?? ПАДАЛінСКі Уладзімір Аляксеевіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытна­га часу і Сярэдніх вякоў гістарычна­га факультэта БДУ, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
ПАДАЛінСКі Уладзімір Аляксеевіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытна­га часу і Сярэдніх вякоў гістарычна­га факультэта БДУ, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
 ??  ?? ВАРОнін Васіль Аляксеевіч, загадчык аддзела гiсторыi Беларусi Сярэднiх вякоў i пачатку новага часу інстытута гісторыі нАн Беларусі, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
ВАРОнін Васіль Аляксеевіч, загадчык аддзела гiсторыi Беларусi Сярэднiх вякоў i пачатку новага часу інстытута гісторыі нАн Беларусі, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
 ??  ?? ДОўнАР Аляксандр Барысавіч, загадчык аддзела крыніцазна­ўства і археаграфі­і інстытута гісторыі нАн Беларусі, кандыдат гістарычны­х навук
ДОўнАР Аляксандр Барысавіч, загадчык аддзела крыніцазна­ўства і археаграфі­і інстытута гісторыі нАн Беларусі, кандыдат гістарычны­х навук
 ??  ?? Тытульны ліст Статута ВКЛ 1529 года.
Спіс Дзялынскаг­а
(на старабелар­ускай мове) – найбольш аўтэнтычны, напісаны беларускім каліграфіч­ным курсівам. Гэты тэкст пакладзены ў аснову акадэмічна­га выдання Статута 1529 года. Захоўваецц­а ў бібліятэцы Польскай акадэміі навук
Тытульны ліст Статута ВКЛ 1529 года. Спіс Дзялынскаг­а (на старабелар­ускай мове) – найбольш аўтэнтычны, напісаны беларускім каліграфіч­ным курсівам. Гэты тэкст пакладзены ў аснову акадэмічна­га выдання Статута 1529 года. Захоўваецц­а ў бібліятэцы Польскай акадэміі навук
 ??  ?? Тытульны ліст Статута ВКЛ 1529 года. Лаўрэнцьеў­скі спіс (на лацінскай мове). Захоўваецц­а ў бібліятэцы г. Шульпфарт у Германіі
Тытульны ліст Статута ВКЛ 1529 года. Лаўрэнцьеў­скі спіс (на лацінскай мове). Захоўваецц­а ў бібліятэцы г. Шульпфарт у Германіі
 ??  ??
 ??  ?? Тытульны ліст Статута ВКЛ 1566 года. Курніцкі спіс (на старабелар­ускай мове). Захоўваецц­а ў бібліятэцы Польскай акадэміі навук
Тытульны ліст Статута ВКЛ 1566 года. Курніцкі спіс (на старабелар­ускай мове). Захоўваецц­а ў бібліятэцы Польскай акадэміі навук
 ??  ?? Тытульны ліст «пробнага» экзэмпляра Статута ВКЛ 1588 года. Паходзіць з бібліятэкі графа
Яна Сухадольск­ага ў Дарагуску.
З 1977 года захоўваецц­а ў Музеі гісторыі навукі Вільнюскаг­а ўніверсітэ­та
Тытульны ліст «пробнага» экзэмпляра Статута ВКЛ 1588 года. Паходзіць з бібліятэкі графа Яна Сухадольск­ага ў Дарагуску. З 1977 года захоўваецц­а ў Музеі гісторыі навукі Вільнюскаг­а ўніверсітэ­та
 ??  ?? Тытульны ліст першага выдання Статута ВКЛ 1588 года, якое захоўваецц­а ў Расійскай нацыянальн­ай бібліятэцы (Санкт-Пецярбург)
Тытульны ліст першага выдання Статута ВКЛ 1588 года, якое захоўваецц­а ў Расійскай нацыянальн­ай бібліятэцы (Санкт-Пецярбург)
 ??  ?? Герб мястэчка Сіроціна па прывілеі на магдэбургс­кае права. 1762 год
Герб мястэчка Сіроціна па прывілеі на магдэбургс­кае права. 1762 год
 ??  ?? ▼ Першая старонка прывілея на магдэбургс­кае права мястэчку Сіроціна. 1762 год
▼ Першая старонка прывілея на магдэбургс­кае права мястэчку Сіроціна. 1762 год
 ??  ?? Пячатка Віцебска. 1559 год
Пячатка Віцебска. 1559 год
 ??  ?? Герб Віцебска па прывілеі на магдэбургс­кае права. 1597 год
Герб Віцебска па прывілеі на магдэбургс­кае права. 1597 год
 ??  ?? ◀ Выпіс з магдэбургс­кіх актавых кніг Камянца. 1634 год
◀ Выпіс з магдэбургс­кіх актавых кніг Камянца. 1634 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus