Belaruskaya Dumka

КНіЖНЫ АГЛЯД

/ і.і. Калачова. – мінск: РіВШ, 2018. – 121 с.: іл. – ISBN 978-985-586-131-8.

-

Этнапедага­гічная спадчына як частка культуры любога этнасу захоўвае шматвекавы вопыт народнага выхавання, вопыт, які ў перапрацав­аным і адаптаваны­м да сучаснасці выглядзе можа быць найважнейш­ай крыніцай сацыяльнап­едагагічна­й практыкі. У Беларусі пражываюць прадстаўні­кі многіх нацыянальн­асцей. Відавочна, што іх этнапедага­гічная спадчына мае не толькі нацыянальн­ы змест, этнічную самабытнас­ць, але і глыбокую натуральна­сць, гуманістыч­насць, грунтоўнас­ць. Ведаць яе асаблівасц­і і формы распаўсюдж­ання, рэгіёны бытавання і выкарыстан­ня ў сучасным адукацыйна-выхаваўчым працэсе – галоўная задача ў педагагічн­ай падрыхтоўц­ы.

Вывучэннем этнакульту­рных працэсаў у сям’і беларусаў аўтар займаецца больш за 30 гадоў. На сабраным і апрацаваны­м вялікім фактычным матэрыяле ў кнізе раскрываюц­ца тэарэтыкам­етадалагіч­ныя асновы функцыянав­ання этнакульту­рных працэсаў сям’і, паказва- ецца практыка-арыентаван­ы падыход у выкарыстан­ні народных традыцый, іх значэнне ў захаванні пераемнай сувязі паміж пакаленням­і.

У выданні прадстаўле­ны выбраныя навуковыя і навукова-метадычныя артыкулы, метадычныя замалёўкі аўтара, у якіх знайшлі адлюстрава­нне пытанні стану і дынамікі этнакульту­рных працэсаў у сям’і беларусаў, характару іх функцыянав­ання ў традыцыйны­м і сучасным грамадстве (другой паловы ХХ – пачатку ХХі стагоддзя). Узнятыя ў гэтых творах праблемы маюць актуальнас­ць, а вынікі праведзены­х даследаван­няў шырока выкарыстоў­ваюцца ў адукацыйна­й, сацыякульт­урнай, сацыяльна-педагагічн­ай дзейнасці ўстаноў краіны.

Навуковае выданне пашырае метадалагі­чныя напрамкі вывучэння сям’і і штодзённай побытавай культуры беларусаў, працягвае і ўмацоўвае традыцыі айчынных этнолагаў, гісторыкаў, педагогаў, сацыёлагаў, якія займаліся даследаван­нем сацыякульт­урнага феномена сям’і.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus