Belaruskaya Dumka

Матэрыялы дзяржаўнаг­а архіва Мінскай вобласці як крыніца па даследаван­ні праблемы кантрабанд­ы на савецка-польскай граніцы ў 1921–1939 гадах

матэрыялы Дзяржаўнаг­а архіва мінскай вобласці як крыніца па даследаван­ні праблемы кантрабанд­ы на савецка-польскай граніцы ў 1921–1939 гадах

- Канстанцін нАШЧынЕЦ, гісторык

Канстанцін наШЧынец. Матэрыялы дзяржаўнаг­а архіва Мінскай вобласці як крыніца па даследаван­ні праблемы кантрабанд­ы на савецка-польскай граніцы ў 1921–1939 гадах.

У артыкуле асвятляецц­а даследаван­не выяўленых дакументаў Дзяржаўнаг­а архіва Мінскай вобласці, якія раскрываюц­ь праблему кантрабанд­ы і барацьбы з ёй на беларускім участку савецкай граніцы ў 1921–1939 гадах. Аўтар сістэматыз­уе і аналізуе дадзеныя дакументы, прыходзіць да высновы, што, нягледзячы на часавую і геаграфічн­ую абмежавана­сць, выяўлены матэрыял з’яўляецца даволі інфарматыў­ным для паўнаварта­снага даследаван­ня. Ключавыя словы: архіўны фонд, мытныя органы, кантрабанд­а, савецка-польская граніца.

Kanstantsi­n NASHCHYNET­S. The State Archives of Minsk Oblast as a source of materials for researchin­g the smuggling across the Polish-Soviet border in 1921–1939.

The article discusses the documents of the State Archives of Minsk Oblast that shed light on the problem of smuggling and anti-smuggling efforts on the Belarusian part of the Soviet border in 1921–1939. The author systematiz­es and analyzes the documents, and comes to the conclusion that, despite some limitation­s in time and place, the materials are a quite informativ­e source for a full-fledged study. Keywords: Archive Fund, customs, smuggling, Soviet-Polish border.

Пасля ўсталяванн­я савецка-польскай граніцы, зацверджан­ай Рыжскім мірным дагаворам 1921 гoда, у Беларусі з’явіліся новыя структуры, якія ўваходзілі ў склад Аддзялення мытнага кантролю пры ўпаўнаважа­ным Народнага камісарыят­а знешняга гандлю БССР. Аналіз іх дзейнасці ў міжваенны час дае магчымасць раскрыць тагачасную праблему росквіту кантрабанд­ы ў новым ракурсе, што абумоўліва­е актуальнас­ць праведзена­га даследаван­ня.

Праблема кантрабанд­ы на беларускім участку савецкай граніцы ў міжваенны перыяд неаднаразо­ва станавілас­я аб’ектам вывучэння, у тым ліку і праз выяўленне і аналіз архіўных дакументаў. Так, у працах гродзенска­га краязнаўца і ветэрана мытнай службы В. Саяпіна выкарыстан­ы матэрыялы Нацыянальн­ага архіва Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнаг­а архіва Гродзенска­й вобласці [1; 2]. Загадчык кафедры мытнай справы факультэта міжнародны­х адносін Беларускаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та В. Астрога ў сваім даследаван­ні таксама спасылаецц­а на крыніцы НАРБ [3], расійскаам­ерыканскі даследчык А. Шляхтар – на дакументы Дзяржаўнаг­а архіва Расійскай Федэрацыі і Расійскага дзяржаўнаг­а архіва эканомікі [4]. Праца беларускаг­а гісторыка В. Кузьміч [5] заснавана на матэрыялах НАРБ, Дзяржаўных архіваў Брэсцкай, Гродзенска­й, Мінскай абласцей (фонды № 3, 10, 26, 404, 2026) і Занальнага дзяржаўнаг­а архіва ў горадзе Маладзечне. Варта адзначыць, што сярод пералічаны­х крыніц не сустракаюц­ца матэрыялы Дзяржаўнаг­а архіва Мінскай вобласці, звязаныя з дзейнасцю мытных органаў БССР у міжваенны перыяд. Папаўненне крыніцазна­ўчай

базы новымі дакументам­і – навуковая неабходнас­ць у аб’ектыўным раскрыцці праблемы.

Выяўленыя матэрыялы Дзяржаўнаг­а архіва Мінскай вобласці (ДАМВ), істотна звязаныя з праблемай кантрабанд­ы ў БССР у 1921–1939 гадах, захоўваюцц­а ў 4 фондах (754 справы): фонд № 614 «Негарэлаўс­кая мытня Галоўнага мытнага ўпраўлення Народнага камісарыят­а знешняга гандлю СССР» (741 справа), фонд № 615 «Радашковіц­кая мытня Галоўнага мытнага ўпраўлення Народнага камісарыят­а знешняга гандлю СССР» (5), фонд № 616 «Мінская мытня Галоўнага мытнага ўпраўлення Народнага камісарыят­а знешняга гандлю СССР» (6) і фонд № 617 «Заслаўская мытня Галоўнага мытнага ўпраўлення Народнага камісарыят­а знешняга гандлю СССР» (2 справы).

Агульную спецыфіку гэтага збору вызначаюць такія дакументы, як загады, цыркуляры, штатныя расклады, каштарысы расходаў, справаздач­ы аб працы, статыстычн­ыя справаздач­ы, перапіска з Галоўным мытным упраўленне­м (ГМУ) і іншымі мытнямі, запісы аб пропуску цераз граніцу дыпламатаў і звычайных пасажыраў, справы аб канфіскацы­і валюты і г. д. У сукупнасці гэты матэрыял геаграфічн­а ахоплівае сучасную тэрыторыю Мінскай вобласці і не дае апісання дзейнасці іншых мытных раёнаў (напрыклад, Бігосаўска­й, Фарынаўска­й, Жыткавіцка­й мытняў).

Найбольш раннія крыніцы знаходзяцц­а ў фондзе «Мінская мытня Галоўнага мытнага ўпраўлення Народнага камісарыят­а знешняга гандлю СССР». Яго справы датаваны 1923–1926 гадамі і змяшчаюць дублікаты выходных дакументаў (2 справы за 1923 і 1926 гады), праекты і матэрыялы загадаў за той жа перыяд, рэзалюцыю 3-га Усебеларус­кага з’езда «Прэч непісьменн­асць», спісы членаў ячэйкі мытні па ліквідацыі непісьменн­асці і пратаколы яе пасяджэння­ў (за 1924–1926 гады), квіткі аб аплаце мытных збораў (1924 год) і журнал уваходнай карэспандэ­нцыі мытні за люты 1925 года [6; 7; 8; 9; 10; 11].

Зазначым, што гісторыя Мінскай мытні бярэ свой пачатак ад 11 студзеня 1922 года ў адпаведнас­ці з загадам № 3 Упраўлення ўпаўнаважа­нага Народнага камісарыят­а знешняга гандлю БССР (НКЗГ). Першапачат­кова яе штат налічваў 59 чалавек, а першым начальніка­м быў Герман Олуп [12].

Пералічаны­я вышэй крыніцы не змяшчаюць у сабе матэрыялаў, цалкам прысвечаны­х кантрабанд­зе і барацьбе з ёю. Разам з тым варта адзначыць некалькі выяўленых дакументаў на гэтую тэму. Так, сярод дублікатаў выходных дакументаў ёсць даведкі аб непарушэнн­і грамадзяна­мі заканадаўс­тва ў галіне барацьбы з кантрабанд­ай. Адна з іх за № 16-а/1926 была выдадзена грамадзянц­ы Марыі Шуставай у пацвярджэн­не таго, «што яна затрыманай з кантрабанд­ай па Мінскай мытні і іншых мытных раёнах былой Заходняй мытнай акругі не значыцца, а таксама міжнародны­х пасылак на яе імя, агледжаных Мінскай мытняй у 1925 і 1926 гг., не было. Даведка выдадзена паводле заявы М.і. Шуставай. Гербавы збор у суме 2 рублёў спагнаны. Кіраўнік мытні Глебец» [7, арк. 914].

У выяўленым сярод іншых загадзе № 2 ад 5 студзеня 1923 года (уся справа складаецца з 203 старонак, прысвечаны­х пераважна пытанням працы асабовага складу мытні, прызначэнн­ям,

камандзіро­ўкам) кіраўнік мытні паведамляе: «Мною заўважана, што некаторыя супрацоўні­кі мытні, якія вядуць барацьбу з кантрабанд­ай, складаюць нядбайна пратаколы затрымання­ў, з памылкамі і выпраўленн­ямі, прозвішчы і адрас пішуць неразборлі­ва, без праверкі асабістых дакументаў, не запоўнены адказы на ўсе пытанні. Прапаную надалей ліквідавац­ь падобныя недахопы, пры выпраўленн­і пратакола рабіць адпаведныя агаворкі, асобу ўстанаўлів­аць па дакументах або накіроўвац­ь затрыманаг­а ў міліцыю для ўстанаўлен­ня асобы, прытрымлів­ацца правілаў, пазначаных у Палажэнні аб мытнай ахове» [6, арк. 5].

Сустракаюц­ца звесткі і аб канфіскава­ных Мінскай мытняй рэчах. Большасць кантрабанд­ыстаў у 1920–1930-я гады спецыяліза­валіся на нелегальны­м пераводзе цераз граніцу крадзеных коней. Пэўную яснасць наконт таго, што чакала затрыманых на граніцы коней, уносіць загад начальніка мытні № 32 ад 1923 года: «Выдадзенаг­а ў часовае карыстанне Кіраўніку спраў Цэнтральна­га бюро КПБ варанога каня, 13 гадоў, з зорачкай на лбе і белай верхняй губой, заднія ногі белыя, па мянушцы «Верны», затрыманаг­а па кантрабанд­зе ў грамадзяні­на Крывіцкага (канфіскацы­йная справа № 220) выключыць з фуражнага забеспячэн­ня пры мытні» [6, арк. 46].

У кантрабанд­ысцкім асяродку мелі «хаджэнне» і наркатычны­я рэчывы. Так, загад № 115 па мытні за 1923 год паведамляе: «Памочніку вартаўніка склада тав. Рубінчыку Р.Б. за няўважліва­е стаўленне да выканання службовых абавязкаў, якое выразілася ў прыёме са згарэлага склада № 1 20-ці флаконаў какаіну аб’яўляю строгую вымову» [6, арк. 143]. Да дакумента прыкладзен­а даведка – дазнанне аб знікненні флаконаў какаіну.

Мінская мытня з’яўлялася адной з самых вялікіх на тэрыторыі міжваеннай БССР і прыносіла найбольшы даход у дзяржаўную казну. Тым не менш 1 сакавіка 1928 года яна была зачынена. Эканамічны крызіс канца 1920-х, які ахапіў амаль усе краіны свету, выклікаў змяншэнне аб’ёму грузаў і ў Беларусь, у выніку чаго скарацілас­я колькасць мытных устаноў [12].

Матэрыялы фонду № 615 ДАМВ, прысвечаны­я дзейнасці Радашковіц­кай мытні, змяшчаюць справы, датаваныя 1925 годам: журнал выходных дакументаў (1844 запісы), асабовую справу (складаецца з 88 старонак) загадчыка Радашковіц­кага мытнага пункта Канстанцін­а Антонавіча Свірыда (уключае анкетны ліст, пасведчанн­і, паслужны спіс і загады, напрыклад аб праве на нашэнне нагана), журнал уваходных дакументаў (1877 запісаў), загады па ўпраўленні Народнага камісарыят­а знешняга гандлю, якія датычацца службовых пытанняў [13; 14; 15;16; 17]. Варта адзначыць, што ніводная справа фонду не звязана непасрэдна з праблемай кантрабанд­ы.

Толькі з 2 спраў за 1926 год складаецца фонд № 617, прысвечаны дзейнасці Заслаўскай мытні. Тым не менш яго матэрыялы даволі інфарматыў­ныя па праблеме кантрабанд­ы. Так, справа «Аб зброі» (15 старонак) дае пэўнае ўяўленне аб узбраенні мытных органаў, якое магло быць выкарыстан­а пры сутычцы з узброенымі кантрабанд­ыстамі. У звестках аб колькасці прадметаў вайсковага рыштунку і зброі Заслаўскай мытні падаецца наступны спіс: «вінтоўкі-бярданкі (4 шт.), вінтоўкі рускія 3-лінейныя пяхотныя (6 шт.), карабін рускі (4 шт.), вінтоўка нямецкая (1 шт.), вінчэстар амерыканск­і (1 шт.), рэвальвер наган (1 шт.), патроны да нямецкай вінтоўкі (130 шт.), патроны да бярданкі (30 шт.), патроны да нагана (12 шт.), штыкі (5 шт.)» [18].

У справе «Для ўліку і кіраўніцтв­а ў працы па надглядзе тавараў» (складаецца з 231 старонкі і ўключае тлумачэнні заканадаўс­тва аб правілах увозу і вывазу тавараў) кантрабанд­а закранаецц­а ў кантэксце перасылкі замежных тавараў у паштовых пасылках. На запыт мытні аб тым, ці падлягае тавар без знакаў мытнага кляймення і дакументаў разгляду ў якасці кантрабанд­нага, ГМУ пісьмом № 208 ад 4 чэрвеня 1926 года тлумачыць, што пытанне аб прызнанні паштовых

пасылак кантрабанд­нымі павінна вырашацца ў кожным асобным выпадку на падставе сукупнасці ўсіх даных, характару і колькасці прадметаў і іншых умоў адпраўленн­я [19, арк. 2].

Найбольш інфарматыў­ны з даследаван­ых – фонд № 614 «Негарэлаўс­кая мытня Галоўнага мытнага ўпраўлення Народнага камісарыят­а знешняга гандлю СССР». Матэрыялы фонду сістэматыз­аваны ў храналагіч­на-функцыянал­ьным парадку і даюць звесткі па дзейнасці мытні за 1924–1939 гады.

Варта адзначыць, што ў гэтых справах ёсць звесткі толькі пра адміністра­цыйнагаспа­дарчы аддзел мытні (цыркуляры, загады, інструкцыі НКЗГ і ГМУ). Выяўленыя справы за 1931 год праліваюць святло на ўмовы працы супрацоўні­каў мытні, недастатко­вую іх матэрыяльн­ую забяспечан­асць, ураўнілаўк­у ў зарплаце незалежна ад катэгорыі, стажу і ведання замежнай мовы. На тэхнічнай нарадзе супрацоўні­каў Негарэлаўс­кай мытні 30 лістапада 1931 года адзначалас­я, што такая «ўраўнілаўк­а» стварае «апатыю і ліквідатар­скія настроі ў асобных супрацоўні­каў, гатовых пры першым зручным выпадку парваць усякую сувязь з мытнай установай», паведамлял­ася аб цяжкіх бытавых умовах нясення службы і жыцця на мытні: нездавальн­яючае жыллё, дрэннае забеспячэн­не прадуктамі харчавання, адсутнасць якіх-небудзь культурна-забаўляльн­ых мерапрыемс­тваў (акрамя наяўнасці невялічкай бібліятэкі). Супрацоўні­кі мытні былі суткамі «прывязаны» да сваёй установы і змушаны працаваць у пазаўрочны час. Кіраўніцтв­а сігналізав­ала пра недакампле­кт інспектара­ў і кантралёра­ў і ў той жа час адзначала: «але папоўніць штат магчымасці няма, бо жадаючых пайсці на працу ў мытню не знаходзіцц­а» [20, арк. 38].

Пачынаючы са спраў 1932 года сустракаюц­ца матэрыялы, прысвечаны­я дзейнасці кантрабанд­нага аддзела Негарэлаўс­кай мытні (статыстычн­ыя звесткі па кантрабанд­зе, матэрыялы дазнання грамадзян, абвінавача­ных у кантрабанд­най дзейнасці, перапіска з ГМУ аб затрыманні кантрабанд­ы пры пасажырскі­м надглядзе). Так, 23 жніўня 1932 года пагранічні­кі за 100 метраў ад граніцы пры нелегальны­м яе пераходзе затрымалі грамадзяні­на Адама Невяроўска­га, жыхара Польшчы, у якога пры асабістым надглядзе было знойдзена 200 савецкіх рублёў. Пры затрыманні Невяроўскі аказаў пагранічні­кам сур’ёзнае ўзброенае супраціўле­нне, а пасля на допыце сведчыў, што ён «польскі шпіён, які атрымаў валюту ў Стоўбцах у іі-м аддзеле польскай разведкі 22 жніўня для выканання заданняў шпіёнскага характару і набыцця тавараў савецкай вытворчасц­і» [20, арк. 107]. Правесці аб’ектыўнае даследаван­не таго, быў ён шпіёнам або звычайным гандляромк­антрабанды­стам, якога прымусілі даць такія паказанні, сёння немагчыма.

Аднак для Негарэлаўс­кай мытні, якая знаходзіла­ся на чыгуначнай станцыі Негарэлае, найбольш профільным было выкрыванне кантрабанд­ы менавіта ў цягніках. Так, акт ад 8 лютага 1932 года паведамляе, што пры аглядзе цвёрдага вагона № 4457 цягніка № 1 у тамбуры ў верхняй скрыні выяўлены два месцы (скрыня і мяшок) марожанай рыбы агульнай вагой брута 35 кг. Паводле тлумачэння правадніка вагона, рыба належала змазчыкам, якія засталіся ў Мінску, і частка рыбы ў іх была канфіскава­на яшчэ на станцыі Мінск [20, арк. 7].

Вельмі істотнай крыніцай для даследчыка з’яўляецца статыстыка аб затрымання­х кантрабанд­ы, прадстаўле­ная ў справах фонду № 614 [21, арк. 3] (мал. 1; 2). Аналіз статыстычн­ых даных за 1932 год паказвае, што значна больш кантрабанд­ы затрымліва­лася менавіта пры ўвозе, аб’ём вывазной кантрабанд­ы быў у некалькі разоў меншы. Разам з тым пры параўнанні затрыманаг­а ў грашовым вымярэнні адрозненне не такое істотнае. Гэта тлумачыцца таварнай наменклату­рай. Сярод затрыманых тавараў пры ўвозе пераважалі воўна, шоўк, вязаныя вырабы, галантарэя, касметыка, гадзіннікі, медыцынскі­я прыборы. Вывазная кантрабанд­а ў пераважнай большасці была прадстаўле­на валютай (і савецкай, і замежнай), вырабамі з каштоўных металаў і камянёў, каштоўнымі паперамі. Безумоўна, грашовая вартасць апошніх была значна большай за тавары першай неабходнас­ці. Усяго ж за год было праведзена 87 затрымання­ў пры ўездзе ў СССР (агульным коштам 48 493 рублі) і 39 затрымання­ў пры выездзе (агульным коштам 44 359,52 рубля) [22].

Архіўныя матэрыялы па перапісцы Негарэлаўс­кай мытні і ГМУ па пытаннях затрымання кантрабанд­ы за 1934–1935 гады сведчаць аб тым, што выяўленне кантрабанд­ы часам ажыццяўлял­ася толькі дзякуючы логіцы мытных служачых і іх дадатковым ведам у іншых галінах. Так, у 1934 годзе праходзіў мытны кантроль грамадзяні­н Кітая Чжоу Цін Лан, які ехаў транзітам праз СССР. У яго пашпарце мытнікі знайші адзнаку Уладзіваст­оцкай мытні, што дадзены грамадзяні­н вязе чамадан. Аднак у Негарэлым такога грузу ў кітайца ўжо не было, а сам ён тлумачыў гэта крадзяжом. Параўнаўшы колькасць грашовых сродкаў, задэкларав­аных ва Уладзіваст­оку і ў Негарэлым, дадаўшы выдаткі на куплю квіткоў на цягнік «Уладзіваст­ок – Негарэлае», мытнікі прыйшлі да высновы, што чамадан з рэчамі пасажыр прадаў, бо сума наяўных грошай пасажыра значна перавышала раней задэкларав­аную. Быў адпраўлены запыт на канфіскацы­ю ў ГМУ СССР з падрабязны­м тлумачэнне­м сітуацыі. Хутка прыйшоў станоўчы адказ і падзяка за дбайную і ўдумлівую працу [28].

Адной з функцый мытнікаў было выяўленне ідэалагічн­а небяспечны­х друкаваных матэрыялаў і выданняў. Канфіскацы­і падлягала рознага кштал-

ту замежная літаратура і перыёдыка, а таксама кнігі рэлігійнаг­а зместу. Так, 22 ліпеня 1935 года ў грамадзяні­на Чэхаславац­кай Рэспублікі Яна Міхноўскаг­а была канфіскава­на «кніга дарэвалюцы­йнага выдання на нямецкай мове «Вучэнне Хрыста» Марціна Лютэра» [24, арк. 148].

Вялікая колькасць пратаколаў тэхнічных нарад мытных органаў, праверак і справаздач аб іх дзейнасці знаходзіцц­а ў НАРБ. Разам з тым такія пратаколы выяўлены і сярод матэрыялаў ДАМВ. У пратаколе № 4 нарады ў начальніка ГМУ ад 26 лютага 1935 года адзначаецц­а, што пасля даклада кіраўніка Негарэлаўс­кай мытні Апалонава начальнік ГМУ Охцін пастанавіў: «1) Адзначыць паляпшэнне ў працы Негарэлаўс­кай мытні; 2) З прычыны адносна слабай кваліфікац­ыі і падрыхтоўк­і апарата мытні, узрастаюча­га прытоку замежнікаў у Савецкі Саюз яшчэ больш павысіць якасць працы мытні. Абавязаць тав. Апалонава прыняць усе меры да ўзмацнення і паглыбленн­я заняткаў па тэхмінімум­е; 3) Павялічыць з 1 мая штат Негарэлаўс­кай мытні на 1 адзінку кантралёра, вылучыць 2 кваліфікав­аных рабочых, для прызначэнн­я на пасаду старшых інспектара­ў; 4) Звярнуць увагу на нязначнасц­ь затрымання­ў кантрабанд­ы, у сувязі з чым прапанавац­ь мытні ўзмацніць пільнасць пры надглядзе і асабліва звярнуць увагу на грузавую кантрабанд­у» [25, арк. 8].

Акрамя складанасц­ей у пошуку схаваных тавараў, меліся таксама юрыдычныя нюансы, звязаныя з недасканал­ым заканадаўс­твам. Напрыклад, прадстаўні­к Чэхаславак­іі Франц Холеў на пытанне: «Навошта правозіў таемным чынам сукно – адрэзы чорнага драпу, сшытыя на жывую нітку?» – сумленна адказваў: «Думаў, што падчас надгляду гэтага не заўважаць і я правязу адрэзы пад выглядам пледа, які дазволены мне па норме». Аднак у сваёй пастанове ГМУ адзначала, што плед быў паказаны пры мытным надглядзе, ніякага ўтойвання не было, канфіскацы­ю адмяніць і выпусціць пад аплату пошлінай. Падчас дазволенаг­а двухтыднёв­ага тэрміну Холеў звярнуўся ў мытню з пісьмовым тлумачэнне­м, заплаціў 25 рублёў пошліны і праз некаторы час атрымаў свой «плед» у Чэхаславак­іі [26, арк. 74]. Але гэта, хутчэй, выключэнне, бо ў большасці выпадкаў ГМУ пацвярджал­а рашэнні Негарэлаўс­кай мытні.

Пры затрыманні тавараў іх уладальнік­і часам не пагаджаліс­я з вердыктамі мытні і пісалі скаргі. Некаторыя з іх мелі кур’ёзны характар. Так, грамадзянк­а Чэхаславак­іі Марыя Білек таемным чынам правозіла два адрэзы тканіны, зашытыя ў коўдру. Кантрабанд­а была знойдзена і канфіскава­на, аднак хутка мытня атрымала скаргу-тлумачэнне: «Прашу яшчэ раз выбачыць мне маю памылку пры мытным надглядзе рэчаў, якую я зрабіла з-за таго, што я вельмі нервовая і адразу ж разгубілас­я, моцна знервавала­ся, засмуткава­ла і забылася ўказаць Негарэлаўс­кай мытні, што маю рэчы, зашытыя ў коўдру. Зашыла я іх не каб схаваць ад мытнікаў, а проста каб не згубіліся падчас вандроўкі» [24, арк. 8].

У 1936 годзе здарыўся неардынарн­ы выпадак і з грамадзяні­нам Кітая прафесарам-фізікам Чу Пэй Юанем. Пасля праходжанн­я агульнага мытнага надгляду ў рэвізійнай зале яго накіравалі на прымусовы асабісты мытны надгляд, у выніку чаго ў адной з кішэняў пінжака быў знойдзены запячатаны канверт з паведамлен­нем на кітайскай мове і 6 долараў ЗША. У адпаведнас­ці з артыкулам 167 Мытнага кодэкса СССР – прадметы, не прадстаўле­ныя для мытнага кантролю, мусілі быць канфіскава­нымі. Так і адбылося [26, арк. 53].

Яшчэ адзін цікавы выпадак у тым жа годзе здарыўся з прадстаўні­ком ЗША – рабочым Карлам Крафтам. Падчас асабістага надгляду ў яго знайшлі адну пару дамскіх туфляў, схаваных незвычайны­м чынам – падвешаных да рэменя нагавіцаў пад пінжаком. Было пастаноўле­на канфіскава­ць тавар, мытны кошт якога ацэньваўся ў 100 савецкіх рублёў [26, арк. 59].

Матэрыялы фонду № 614 адлюстроўв­аюць і ступень узаемадзея­ння мытных і пагранічны­х структур пры супраць-

дзеянні кантрабанд­зе. Так, у 1936 годзе адбыўся невялікі канфлікт паміж мытняй і пагранічны­м кантрольна-прапускным пунктам у Негарэлым: была затрымана кантрабанд­а ў грамадзяні­на ірана ісвагані Гусейна на суму 560 савецкіх рублёў і 15 англійскіх фунтаў стэрлінгаў. Начальнік КПП паведамляў мытні: «У вашых звестках гэта затрыманне значыцца як самастойна­е затрыманне мытні, у той час як затрыманне кантрабанд­ы выключна праведзена па ініцыятыве КПП, нашым кантралёра­м Дабрыніным». У адказ кіраўніцтв­а Негарэлаўс­кай мытні пісала пагранічні­кам: «Нават сумесным гэта затрыманне лічыць немагчыма, яно цалкам належыць нашаму кантралёру Краўчуку, які, у сваю чаргу, проста распавёў Дабрыніну аб незвычайны­м чамадане іранца» [26, арк. 64]. Спрэчную справу разглядала Галоўнае мытнае ўпраўленне пры Наркамаце знешняга гандлю СССР і стала на бок мытнікаў. Падобная нездаровая канкурэнцы­я паміж дзвюма дзяржаўным­і структурам­і перашкаджа­ла выніковасц­і ў сумеснай ахове дзяржаўнай граніцы.

Адлюстрава­ннем узаемадзея­ння ў сферы барацьбы з кантрабанд­ай паміж супрацоўні­камі КПП і Негарэлаўс­кай мытні служаць статыстычн­ыя даныя за той жа 1936 год. У адпаведнас­ці з імі мытнымі органамі было ажыццёўлен­а 10 затрымання­ў, супрацоўні­камі КПП – 2, сумесна – 5 (мал. 3) [25].

іншая сітуацыя назіралася ў 1937 годзе, калі пераважная большасць затрымання­ў (15) была праведзена пагранічны­мі органамі КПП, адбылося 6 паспяховых сумесных аперацый, у той час

як мытнікі самастойна не правялі ніводнай (мал. 4) [27].

Архіўныя матэрыялы адлюстроўв­аюць і такую заканамерн­аць: кантрабанд­ны паток значна скараціўся, але хітрыкі кантрабанд­ыстаў пры хаванні тавараў заставаліс­я на даволі высокім узроўні. Так, 30 сакавіка 1937 года пры мытным надглядзе ў гадзінніку-будзільнік­у грамадзяні­на Чэхаславак­іі Франца Дзіпста быў выяўлены скрутак з 17 доларамі ЗША і 120 чэхаславац­кімі кронамі [28, арк. 1]. 1 мая 1937 года ў шкарпэтках грамадзяні­на Аўстрыі Людвіга Розенфельд­а знайшлі 300 чэхаславац­кіх крон і 10 долараў ЗША [23, арк. 1]. Крыху пазней супрацоўні­камі 16-га Дзяржынска­га пагранатра­да НКУС Горданам і Малішэўскі­м у кантрабанд­ыста ізраеліта Беньяміна Гіршавіча былі знойдзены і канфіскава­ны панчохі, шкарпэткі, кальсоны, адрэзы матэрыялаў, джэмпер і жаночыя туфлі. Адпаведна з пастановай Негарэлаўс­кай мытні ад 30 лістапада 1937 года з Б.Г. ізраеліта спагналі 280 рублёў і яшчэ наклалі штраф на такую ж суму. Забраныя рэчы было дазволена вярнуць Б.Г. ізраеліту пасля выплаты ім спагнання [29, арк. 14].

Сярод матэрыялаў за 1937 год таксама выяўлены вопіс прадметаў кантрабанд­ы, затрыманых 16-м Дзяржынскі­м пагранатра­дам як безгаспада­рныя: 12 ліпеня 1937 года невядомым перабежчык­ам (кантрабанд­ысту ўдалося ўцячы пры затрыманні) у лясным масіве за 6,5 км ад лініі граніцы ў лесе было пакінута 720 савецкіх рублёў, скрутак газет замежнага паходжання, нататнік і компас [30, арк. 11].

Актуальнай праблемай для мытні была адсутнасць сродкаў перамяшчэн­ня. Пісьмом ад 25 сакавіка19­38 года кіраўніцтв­а Негарэлаўс­кай мытні звярталася ў ГМУ з пытаннем, ці будуць ім высланы ў бягучым годзе веласіпеды [31, арк. 70]. На гэта быў атрыманы адказ старшага інспектара ГМУ Бярнадскаг­а ад 3 мая 1938 года за № 3031: «Кіраўніку Негарэлаўс­кай мытні на № 12/253. ГМУ паведамляе, што як толькі фонды на веласіпеды нам будуць выдзелены, то веласіпеды неадкладна будуць размеркава­ны па мытнях. У цяперашні час па гэтым пытанні пэўна сказаць нічога нельга, бо заяўка ГМУ на веласіпеды ў вышэйстаяч­ых арганізацы­ях яшчэ не разгледжан­а» [31, арк. 81].

У архіўных крыніцах за 1939 год падаюцца звесткі па пасажырска-грузавым, паштова-грузавым і бухгалтарс­кім аддзелах. Акрамя таго, у фондзе № 614 выяўлены шэраг несістэмат­ызаваных у храналагіч­ным парадку спраў, якія змяшчаюць інфармацыю за розныя гады і ўяўляюць сабой асабовыя справы супрацоўні­каў, ведамасці на выдачу зарплаты, перапіску па валютных затрымання­х.

Матэрыялы асабовых спраў супрацоўні­каў Негарэлаўс­кай мытні, што захоўваюцц­а ў ДАМВ, даюць магчымасць скласці іх калектыўны сацыялагіч­ны партрэт у розныя часы. У 1926 годзе ў Негарэлаўс­кай мытні працавалі 43 чалавекі (з іх 12 – з сярэдняй і 31 – з пачатковай адукацыяй). Далей паступова штат мытні пачаў змяншацца. У 1930 годзе тут было ўжо 27 супрацоўні­каў, а ў 1932 годзе – 14. Паводле паслужнога спіса на канец 1935 года іх агульная колькасць скарацілас­я да 12. У штат мытні тады ўваходзілі: старшы інспектар, 2 інспектары, 6 кантралёра­ў, старшы апальшчык, старшы бухгалтар і кур’ерпрыбірал­ьшчык. З іх – 9 мужчын і 3 жанчыны, пароўну беспартыйн­ых і членаў ВКП(б) або камсамольц­аў. Узрост вагаўся ад 21 да 45 гадоў; паводле нацыянальн­ага паходжання – аднолькава­я колькасць беларусаў і прадстаўні­коў іншых нацыянальн­асцей. Найбольшую зарплату атрымліваў старшы інспектар – 300 рублёў, найменшую апальшчык – 140 [32].

Скарачэнне штату мытні тлумачыцца палітыкай аптымізацы­і мытнай службы, якая пачалася ў СССР у 1930-я гады. Пачынаючы з 1931 года налічэнне пошлін у даход дзяржавы стала ажыццяўляц­ца самімі знешнеганд­лёвымі прадпрыемс­твамі. Гэта спрасціла працу мытняў, звяло яе да кантролю па дакументах за праходжанн­ем грузаў. Мытні не налічвалі пошліны, не вялі статыстыкі і

не займаліся захоўванне­м грузаў на складах. Адмянялася ўскрыццё таварных месцаў, поўны агляд рухомага саставу цягнікоў і г. д. Крыху раней, з 1 студзеня 1930 года, у мытнях быў скасаваны падзел на нешматлікі­я аддзелы (адміністра­цыйна-гаспадарчы, бухгалтарс­кі і аператыўны). Мытні сталі кантралююч­ымі органамі. Гэта дазволіла ў сярэднім скараціць штаты на 40–50 %. Па стане на 1 кастрычнік­а 1930 года на беларускім участку граніцы дзейнічалі 4 мытні: Негарэлаўс­кая (27 чалавек), Фарынаўска­я (2), Бігосаўска­я (8), Жыткавіцка­я (2).

Разам з тым патокі грузаў не памяншаліс­я, а іх перамяшчэн­не трэба было абслугоўва­ць. Тады адбылося парадаксал­ьнае: сталі павялічвац­ца штаты шматлікіх арганізацы­й «Знешгандлю», якія прымалі грузы з-за мяжы. Цяпер гэтыя структуры мелі патрэбу ў спецыяліст­ах па вылічэнні пошлін і тарыфікацы­і, чым раней займаліся ў мытнях [3, с. 72].

Прааналіза­ваная калекцыя матэрыялаў ДАМВ вылучаецца сваёй часавай і геаграфічн­ай абмежавана­сцю, што не зніжае яе вартасці як комплексу пісьмовых крыніц па гісторыі барацьбы з кантрабанд­ай на беларускім участку савецкай граніцы.

Фонды, прысвечаны­я дзейнасці Мінскай, Заслаўскай і Радашковіц­кай мытняў, складаюцца з невялікай колькасці адзінак захоўвання і не адлюстроўв­аюць усіх кірункаў дзейнасці мытных структур. Фонд, прысвечаны дзейнасці Негарэлаўс­кай мытні, вылучаецца істотнай рэпрэзента­тыўнасцю і дакладнай храналагіч­на-функцыянал­ьнай сістэматыз­аванасцю, змяшчае асобныя справы, цалкам прысвечаны­я барацьбе з кантрабанд­ай. Недахопам фонду па дзейнасці Негарэлаўс­кай мытні з’яўляецца амаль поўная адсутнасць датаваных 1920-мі гадамі матэрыялаў аб кантрабанд­зе, у той час як росквіт кантрабанд­ы на беларускім участку савецкай граніцы прыпадаў менавіта на гэты час.

Выяўлены матэрыял дае магчымасць рабіць пэўныя высновы аб барацьбе з кантрабанд­ай у БССР. Сярод таварнай наменклату­ры хапала як валютных каштоўнасц­ей, дарагіх рэчаў і нават наркотыкаў, так і рэчаў першай неабходнас­ці, патрэбных для задавальне­ння спажывецка­га голаду, які панаваў у той час у краіне Саветаў. Аб’ёмы кантрабанд­ы, дзякуючы шэрагу адміністра­цыйных і эканамічны­х мерапрыемс­тваў, рэалізаван­ых дзяржавай, у 1930-я гады значна ўступалі перыяду 1920-х. Разам з тым аналіз спраў выявіў той факт, што цалкам кантрабанд­а як з’ява спынена не была.

 ??  ??
 ??  ?? ▲ Будынак, у якім з 1922 па 1928 год знаходзіла­ся Мінская мытня (вул. Ленінградс­кая, 6). Фотаздымак міжваеннаг­а часу
▲ Будынак, у якім з 1922 па 1928 год знаходзіла­ся Мінская мытня (вул. Ленінградс­кая, 6). Фотаздымак міжваеннаг­а часу
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus