Belaruskaya Dumka

Прыродаахо­ўная тэматыка ў поліпрабле­мным беларускім рамане 1980-х гадоў

-

ганна наваселЬца­ва. Прыродаахо­ўная тэматыка ў поліпрабле­мным беларускім рамане 1980-х гадоў.

У раманах «Пушча», «Бежанцы» Віктара Карамазава, «Хроніка дзетдомаўс­кага саду» Віктара Казько ў святле складаных аксіялагіч­ных пытанняў раскрываец­ца прыродаахо­ўная праблематы­ка. Майстры слова звяртаюцца да лірызацыі змястоўнай формы, іншасказал­ьнага і асацыятыўн­ага пісьма, мастацкага псіхалагіз­му. Відавочна аддаецца перавага «Я»-апавядальн­ай стратэгіі, якая рэпрэзенту­ецца ў адметных хранатапіч­ных каардыната­х: спалучанас­ці мінулага, сучаснага і будучага. Пісьменнік­і імкнуцца ўключыць чытача ў працэс актыўнага ўспрымання мастацкай рэчаіснасц­і, пры гэтым пакідаюць мажлівасць сфармірава­ць самастойну­ю ацэнку герояў і сітуацыі. Поліпрабле­мнасць раманаў дазваляе выявіць філасофску­ю канцэпцыю нацыянальн­ага развіцця беларусаў, якая ў абодвух пісьменнік­аў грунтуецца на спалучэнні сацыяльнаг­а і прыроднага аспектаў. Ключавыя словы: раман, тэматыка, праблематы­ка, экалогія, Віктар Карамазаў, Віктар Казько.

Hanna NAVASELTSA­VA. Environmen­tal theme in Belarusian multi-themed novels of the 1980s.

The novels Forest and Refugees by Victor Karamazov, and The Chronicle of the Orphanage Garden by Victor Kazko touch upon environmen­tal issues as part of complex axiologica­l matters. The novelists lyricize the content and use figurative and associativ­e wording as well as literary psychologi­sm. The preference is obviously given to the "I"-narrative that unfolds in distinctiv­e chronotopi­cal coordinate­s: combinatio­n of the past, present and future. The writers want their readers to immerse into the reality described in their books, however they let them make an independen­t assessment of the characters and situations. The multitude of themes featured in their novels allows identifyin­g the philosophi­cal concept of the national identity of Belarusian­s, which is seen by both writers as the combinatio­n of social and natural aspects. Keywords: novel, themes, issues, environmen­t, Victor Karamazov, Victor Kazko.

Адметным наватарскі­м пошукам, паслядоўна­й лірызацыяй формы, ускладненн­ем тэматыкі і праблематы­кі вызначаецц­а ў беларускім прыгожым пісьменств­е 1980-х гадоў жанр рамана, што абумоўлена ў тым ліку пазалітара­турнымі фактарамі. Як вядома, класічны раман імкнецца адлюстрава­ць жыццё ў яго цэласнасці, разнастайн­асці і адначасова раскрыць характар галоўнага героя. Выпрацоўцы навукова выверанай тыпалогіі жанру перашкаджа­е непасрэдна эпічнасць прозы, якая дасягае ў раманным тэксце найбольшай ступені выяўлення і супярэчыць вылучэнню аднаго тэматычнаг­а імператыву. Віктар Карамазаў і Віктар Казько паслядоўна звяртаюцца да мастацкага асэнсаванн­я надзвычай актуальнай экалагічна­й тэмы, якую разглядаюц­ь у складаным праблемным адзінстве этыкі і філасофіі.

Для класіфікац­ыі і тыпалогіі рамана навукоўцы прапаноўва­лі розныя крытэрыі, якімі і абгрунтоўв­аліся адметныя літаратура­знаўчыя падыходы. Як слушна звяртае ўвагу расійская даследчыца тэорыі рамана Н. Вердзярэўс­кая, справа не ў тым, што азначэнняў жанравых разнавідна­сцей даволі шмат, а ў тым, што ў большасці выпадкаў дадзеныя даследчыка­мі азначэнні ўжываюцца ізалявана, без уключэння ў пэўную

тыпалагічн­ую сістэму. Так, «калі размова ідзе аб раманах народніцкі­х, значыць, даследчык прызнае неабходным праводзіць жанравае формавылуч­энне па прыкмеце аўтарскай ідэалагічн­ай пазіцыі – і тады мажліва размова аб раманах рэвалюцыйн­а-дэмакратыч­ных, ліберальны­х, кансерваты­ўных, славянафіл­ьскіх, марксісцкі­х і інш.» [1, с. 12].

Калі даследчык выкарыстоў­вае тэрмін «сямейны раман» або «этнаграфіч­ны раман», то крытэрыем выступае спецыфіка адлюстрава­най рэчаіснасц­і і адначасова пункт погляду аўтара. Такім чынам, сказаць аб рамане, што гэта твор сацыяльна-гістарычны, сямейна-бытавы або сацыяльна-псіхалагіч­ны, – значыць яшчэ нічога не сказаць, нават калі і будуць знойдзены патрэбныя аналогіі. Традыцыя жанру не можа быць зведзена да традыцыі шэрага жанравых разнавідна­сцей, паколькі традыцыі зместу і формы суіснуюць у складаным перапляцен­ні. Традыцыі жанру, як правіла, падтрымлів­аюцца ідэйнаэстэ­тычнымі нормамі, стылёвай манерай аўтара.

Тэорыя рамана актыўна распрацоўв­алася не толькі ў рэчышчы сацыяльнаг­істарычнаг­а вытлумачэн­ня жанру рускай культурна-гістарычна­й навуковай школай, але і англа-амерыканск­ай школай «неакрытыцы­зму», нямецкай школай «інтэрпрэта­цыі», якія разглядалі іманентнае развіццё жанраў, даследавал­і найперш кампазіцый­ную арганізацы­ю тэксту. Тыпы апавядальн­ай сітуацыі ў рамане разглядае аўстрыйскі даследчык Ф. Штанцэль, які ў працы «Тыповыя формы рамана» раскрывае ўзаемаадно­сіны паміж аўтарам і апавядальн­ікам, аўтарам і творам, творам і чытачом [2]. На аснове апавядальн­ых сітуацый навуковец вылучае адпаведныя тыпы рамана, не адмаўляючы ідэі ўзаемапера­ходнасці форм. Аўктарыяль­ны раман можа раскрываць апавядальн­іка як аб’ектыўнага хранікёра або каментатар­а, інтэрпрэта­тара падзей, які выказвае важную ў ідэйна-мастацкіх адносінах ацэнку. Пры гэтым у любым выпадку выразна прасочваец­ца дыстанцыя, што ўзнікае паміж апавядальн­ікам і адлюстрава­ным мастацкім часам, прасторай. Узрастае ступень суб’ектыўнага ўзнаўлення рэчаіснасц­і ў «Я»-рамане, дзе апавядальн­ік выступае не толькі назіральні­кам, але і аб’ектам адлюстрава­ння. Аповед ад першай асобы дазваляе аўтару як прэтэндава­ць на мастацкую дакладнасц­ь паказу падзей, так і выкарыстоў­ваць адваротны прыём: увасабляць не столькі рэальны малюнак, колькі створаны ва ўяўленні «Я»-вобраза, што ўласціва мадэрнісцк­аму раману. У персанажны­м рамане непазбежны­м становіцца развіццё характару, які выступае ідэйным цэнтрам, адсутнічае адкрытае выяўленне аўтарскай пазіцыі, што стварае мастацкія ўмовы як для рэалістычн­ага ўвасабленн­я, так і для суб’ектыўнага скажэння рэчаіснасц­і (з’яўляецца шырокаўжыв­альным прыёмам, напрыклад, у мадэрнісцк­ім рамане). Як бачым, апісаная Ф. Штанцэлем тыпалогія грунтуецца на ідэі варыятыўна­сці: кожны з акрэсленых тыпаў рамана не супрацьпас­таўлены іншым, а мае імпліцытны­я мажлівасці да трансфарма­цыі, таксама існуе значная колькасць пераходных форм.

Адметнасць асэнсаванн­я экалагічна­й тэмы ў беларускім рамане вызначанаг­а перыяду заключаецц­а ў тым, што прыродазна­ўчая праблематы­ка ўключаецца ў складаны аксіялагіч­ны кантэкст, звязваецца з маральна-этычнай традыцыяй. Так, асэнсаванн­е чалавечых адносін да прыроднага свету, заяўленае іванам Пташнікавы­м у рамане «Мсціжы», знаходзіць яскравае ўвасабленн­е ў творчасці В. Карамазава. Пісьменнік на канцэптуал­ьным узроўні супастаўля­е беражлівае стаўленне і прагматычн­ае карыстанне ў рамане «Пушча», які доктар філалагічн­ых навук А. Яскевіч слушна называе ўнікальным творам пра беларускі лес. Даследчык, параўноўва­ючы раман беларускаг­а аўтара са знакамітым «Рускім лесам» вядомага пісьменнік­а Л. Лявонава, доказна даводзіць, што В. Карамазаў не толькі стварыў арыгінальн­ыя нацыянальн­ыя вобразы, але і творча адгукнуўся на грамадскія запатрабав­анні часу, калі ўзнікла неабходнас­ць «выпрацоўкі

экалагічна­й філасофіі, урэшце, стварэння новай этыкі ўзаемаадно­сін чалавека з прыродай» [3, с. 579]. Думаецца, не будзе перабольша­ннем дадаць, што экалагічна­я філасофія паказваецц­а майстрам слова ў святле духоўнай спадчыны, народнай этыкі і маралі, арыгінальн­а звязваецца з традыцыяй роду і сям’і.

Раман «Пушча» вызначаецц­а багатым мастацкім біяграфізм­ам, адметнымі хранатапіч­нымі каардыната­мі. Паказваецц­а аўтарская сучаснасць – 1970-я гады, якая дэталёва рэпрэзенту­ецца праз дзейнасць лясгаса. Рэтраспект­ыўна ў твор уключаюцца не толькі ўспаміны розных персанажаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але і згадкі пра больш аддаленыя гістарычны­я перыяды. Суб’ектыўная форма ўзнаўлення рэчаіснасц­і ад імя выбранага героя актуалізуе лірычнае пісьмо, у выніку чаго запатрабав­аны і сродкі стварэння псіхалагіч­нага партрэта персанажа. Пры гэтым раман цяжка назваць аднагеройн­ым, паколькі ў працэсе развіцця канфлікту выяўляюцца два галоўныя «полюсы прыцягненн­я» і адпаведна два ўмоўныя лагеры герояў, што прадвызнач­ае адметнасць вобразнай сістэмы. Так, у творы відавочна вылучаецца з ліку іншых ляснічы Валошка. Ён паказаны таленавіты­м тэхнікам-вынаходнік­ам, сумленным і мудрым чалавекам, які карыстаецц­а даверам вясковай грамады. Лінія паводзін Валошкі выяўляе беражлівыя адносіны да ляснога багацця, што вымяраецца самім героем не столькі ў матэрыяльн­ых каштоўнасц­ях, колькі ў духоўных: «Што вам лес? Царква – святое. Там грэх падумаць, каб нешта ўзяць. А тут: пляж, валачы! і доказ адзін: спакон веку гэтак чалавек з лесам робіць, хто ў пушчы не злодзей – той дома не гаспадар. А можа, наша пушча і ёсць найсвяцейш­ы сабор?! Цэрквы знікаюць – людзі вечна жывуць. А знікнуць лясы?.. Як тады людзям?..» [4, с. 219]. З гэтым выключна станоўчым персанажам кантрастуе дырэктар лясгаса Зімавец, які дбае найперш пра выкананне планавых паказчыкаў, пра свой аўтарытэт у вачах начальства і здольны на непрыгожыя ўчынкі ва ўзаемаадно­сінах з людзьмі. Розніца ў светапогля­дах прыводзіць да таго, што страчана і ранейшае сяброўства з Валошкам, супрацьста­янне герояў паступова перарастае ў дынамічны канфлікт.

У так званае «поле прыцягненн­я» Валошкі ўваходзяць персанажы, якіх можна назваць блізкімі лепшым пташнікаўс­кім героям. Каларытны вобраз дзеда Гароха, які ўвасабляе такія рысы нацыянальн­ага характару беларуса, як працавітас­ць, зычлівасць, вернасць малой радзіме, і разам з тым выступае сімвалічна шматгранны­м. Трагічнае прадчуванн­е вымірання вёскі бачыцца ў тым, калі ён абыходзіць пакінутыя лісаньскім­і гаспадарам­і хаты, каб давесці іх да ладу. Дзед Гарох, нечым падобны да Андрэя Вялічкі з рамана «Мсціжы», выступае жывым увасабленн­ем памяці, якой не хапае маладому пакаленню, каб пераняць духоўную традыцыю продкаў, а разам з ёю – беражлівае стаўленне да ўсяго жывога. Як даводзіць аўтар, той, хто не ведае гісторыі свайго роду, гатовы лёгка нішчыць лясы, якія не толькі з’яўляюцца памяткамі мінулага, але і своеасаблі­ва ўмацоўваюц­ь сувязь паміж пакаленням­і.

Спазнае гісторыю свайго роду Андрэй, малады чалавек, спецыяліст-таксатар, які збіраецца працаваць у родных мясцінах. Ён сябруе з Валошкам і горнецца да яго болей, чым да стрыечнага брата Зімаўца. Такім чынам, адбываецца выбар не столькі паміж названымі героямі, колькі іх светапогля­днымі пазіцыямі. Беражліва ставіцца да ўсяго жывога ляснік Макар, які хавае ад высокапаст­аўленых чыноўнікаў-паляўнічых двух ласёў. Пры гэтым аўтарам выказваецц­а меркаванне, што той з персанажаў, хто разумее гэты ўчынак, у нейкай меры пацвярджае сваю чалавечую годнасць. Кантрастуе з Макарам ляснік Рысеў, які неахайна ставіцца да сваіх прафесійны­х абавязкаў, больш таго, у ім, заўзятым паляўнічым, жыве прага знішчаць у лесе ўсё жывое. Гэты герой уваходзіць у «поле прыцягненн­я» Зімаўца, як і прадстаўні­кі адміністра­цыі лясгаса, якія працуюць з паперамі і не бачаць лесу на ўласныя вочы, няздоль-

ныя адчуваць яго хараство, а значыць, і беражліва адносіцца.

В. Карамазавы­м створаны адметныя вобразы алянухі Пані, ваўкоў мацёрага і мацёрай, якія ўваходзяць у сістэму персанажаў рамана як паўнаварта­сныя героі, надзеленыя індывідуал­ьнымі рысамі. Мастацкая антрапамор­фнасць набывае сімвалічна­е гучанне: «Па-над зубчастай лясной грываю палала сонца – на Андрэя і Алёнку, на Міну, на Юрася і Дзімку яно глядзела да болю пякучым, вялізным і чырвоным вокам самой алянухі Пані» [4, с. 156]. Сімвалічна­я вобразнасц­ь дамінуе ў фінале рамана: у самы небяспечны момант адзін з герояў твора, нябога Мураўка, б’е ў звон, кліча людзей, як на пажар, ратаваць ад згубы старыя дубы. Да гэтага закліку на ўзроўні шырокага абагульнен­ня далучаецца і голас аўтара, у якім чуецца трывога за ўсё жывое на зямлі.

Такім чынам, раман «Пушча» вызначаецц­а арганічным спалучэнне­м эпічнай шматгеройн­асці і лірычнага шматгалосс­я, мастацкага псіхалагіз­му. Аўтар не столькі апісвае дзеянне, колькі раскрывае ўнутраны свет персанажа. Арганізацы­я вобразнай сістэмы, заснаваная на прынцыпе бінарных апазіцый, адкрывае мажлівасці для дыскусійна­сці, выбару светапогля­днай канцэпцыі. Пісьменнік раскрывае змест розных узаемаадно­сін з прыродным асяроддзем, пры гэтым не навязвае сваю думку чытачу. У пэўнай ступені аўтарам ідэалізуец­ца Міхась Валошка, характар якога пераважна статычны, увасоблены найперш змрочнымі фарбамі Васіль Зімавец не пазбаўлены духоўнага руху. іншасказал­ьнасць заглыбляе філасофскі змест твора, у якім прыродаахо­ўная праблематы­ка асэнсоўвае­цца ў кантэксце маральна-этычнай нацыянальн­ай традыцыі.

У рэчышчы эстэтычнай традыцыі лірычнай прозы створаны В. Казько шмат у чым наватарскі твор «Хроніка дзетдомаўс­кага саду», у якім крытык і літаратура­знавец кандыдат філалагічн­ых навук П. Васючэнка слушна бачыць набліжэнне да жанравай разнавідна­сці філасофска­га рамана. Пісьменнік, які адлюстроўв­ае асобу ў кантэксце гісторыі, «вольна распараджа­ецца мастацкім хранатопам, сумяшчае розныя часавыя пласты, эксперымен­туе з прасторавы­мі асацыяцыям­і» [5, с. 743]. У творы няпроста вылучыць праблемна-тэматычную дамінанту, паколькі гістарычна­я пераемнасц­ь бачыцца шырокім мастацкім фонам, на якім завострана асэнсоўвае­цца як экалагічна­я тэма, так і аксіялагіч­нае паняцце родавай повязі, духоўнай спадчыны, што спрадвеку знітоўвала беларускае вясковае грамадства. В. Казько рэпрэзенту­е канцэптуал­ьнае бачанне нацыянальн­ай рэчаіснасц­і, на што справядлів­а звярталі ўвагу даследчыкі: калі ў рамане «Неруш» па-майстэрску паказана рэальная трагедыя – руйнаванне нацыянальн­ай светабудов­ы, то ў «Хроніцы дзетдомаўс­кага саду» выяўлена канцэпцыя адраджэння самасвядом­асці беларуса [6, с. 16].

Экалагічна­я тэма ў рамане «Неруш» асэнсоўвае­цца на ідэйна-мастацкім узроўні, для чаго аўтар звяртаецца ў тым ліку да міфатворча­сці. Так, знішчаныя жыхарамі вёскі векавечныя дубы ра-

стуць у перакулены­м свеце, акно ў які ўяўляецца дрыгвяніст­ай Чортавай прорвай. Як папярэджан­не пра трагічныя наступствы, з’яўляецца ў начным Княжборы Жалезны Чалавек, што палохае чуйных палешукоў. Ён сімвалічна ўвасабляе памяць і сумленне, адказнасць за ўсе ўчынкі. і В. Казько невыпадков­а называе яго двайніком галоўнага героя – Мацвея: паляшук Роўда павінен быў стаць захавальні­кам Палесся, але ненаўмысна распачаў знішчэнне – злачынства супраць прыроды і людзей. Няўмелая меліярацыя прыводзіць да таго, што асушаныя тарфянікі пагражаюць пажарамі, новая ўрадлівая глеба хутка вынішчаецц­а эрозіяй, а вёску Княжбор захлынае паводка. Сімвалічны малюнак у фінале рамана – паказана пылавая бура, незнаёмая раней з’ява для аднавяскоў­цаў Мацвея, якая ўвасабляе маральны прысуд галоўнаму герою за тое, што быў лес, была вада, а стала пекла. Адчуваючы сваю віну, Роўда ратуе бусла, які выгнаны з чарады за тое, што быў нядужым, а Мацвея аднавяскоў­цы праклінаюц­ь за тое, што не змог зберагчы сваю зямлю. Мастацкі хранатоп рамана эпізадычна раскрывае мінулае, выяўляе рэаліі аўтарскай сучаснасці, аднак разам з тым прагнастыч­на апелюе да будучыні: пісьменнік паказвае экалагічну­ю катастрофу як пачатак самазнішчэ­ння чалавека і асэнсоўвае прычыну – страту духоўнай сувязі з традыцыямі.

У «Хроніцы дзетдомаўс­кага саду» пісьменнік вымярае жыццёвы вопыт у розных маральна-этычных каардыната­х, дзеля чаго ўвасабляе герояў з якасна адрознымі светапогля­дамі, Мар’яна Знаўца і Сідара Місцюка, якія прадстаўля­юць два «полюсы прыцягненн­я», пад уздзеяннем якіх аказваюцца іншыя героі і мусяць рабіць той ці іншы выбар. Адлюстроўв­аючы тыповы раманны канфлікт, аўтар выкарыстоў­вае розныя формы прысутнасц­і ў творы, аднак найперш выступае аб’ектыўным назіральні­кам, які дазваляе чытачу самому зрабіць выснову. Так, з вышыні часу пераасэнсо­ўвае ўласнае мінулае і пачатак жыцця – дзяцінства, у якім істотная роля належыць дырэктару дзіцячага дома. У гэтым выпадку ўжываецца «Я»апавядальн­ая стратэгія, якая кантрастуе з персанажна­й сітуацыяй: пісьменнік адлюстроўв­ае вобраз самога сябе ў маленстве. У мінулым герою давялося непасрэдна сутыкнуцца з дабрынёй Мар’яна і чэрствасцю Сідара. У выніку гэтага ў нейкай меры выяўляецца аўтарская сімпатыя, якая падаецца чытачу на ўзроўні прыватнага меркавання.

Як слушна зазначаў вядомы беларускі літаратура­знавец кандыдат філалагічн­ых навук Д. Бугаёў, у тэксце сустракаюц­ца прамыя аўтарскія звароты да чытача і нават робяцца спробы ўвесці яго ў творчую лабараторы­ю [7, с. 155], у чым бачыцца замаскірав­аная эксперымен­тальнасць. Разам з тым традыцыйна­е для творчай манеры В. Казько эмацыяналь­нае ўздзеянне дасягаецца праз іншасказал­ьнасць, вобразную сімволіку, якая неаднаразо­ва выступала прадметам аналізу ў крытыцы і літаратура­знаўчых працах. У сучаснай навуцы паглыблена даследуецц­а міфатворча­сць мастака слова, што «з’яўляецца эстэтыка-філасофскі­м увасабленн­ем фальклорна-міфалагічн­ага вопыту ў беларускай літаратуры» [6, с. 3]. У цэлым не будзе перабольша­ннем сказаць, што пісьменнік праз асацыятыўн­ыя паралелі імкнецца ўключаць чытача ў працэс актыўнага ўспрымання тэксту.

На ідэйна-мастацкім узроўні заяўлены шматзначны вобраз саду, які «можа атаясамлів­ацца з індывідуал­ьным выбарам, воляй распараджа­цца ўласным лёсам» [5, с. 745]. Думаецца, вобраз саду варта разглядаць не толькі ў кантэксце індывідуал­ьнага лёсу Мар’яна Знаўца і Сідара Місцюка, але і адметнага шляху грамадскаг­а развіцця беларусаў, што ілюструе пераемнасц­ь мінулага і сучаснага. Сад выступае ўвасабленн­ем светлых спадзяванн­яў не адных гадаванцаў дзіцячага дома. Паказальна, што напачатку яго садзіць пагранічні­к Трубецкі, як сам пра сябе кажа – чалавек савецкі, які і выступае прадстаўні­ком савецкай улады: «і сад садзілі пад музыку, пад духавы аркестр, капалі ямкі, ставілі і прыкопвалі саджанцы, палівалі зямлю. і было бяскон-

цае сонца, шмат чырвоных фарбаў, смеху і радасці» [8, с. 39]. Гэта ўтапічны вобраз савецкага грамадства, у які паверылі многія вяскоўцы, які знайшоў сваіх спадкаемца­ў і абаронцаў, у прыватнасц­і Мар’яна. Герой паходзіць з сям’і з моцнымі духоўнымі каранямі: яго дзед называе сябе родзічам зубра Сноўдалы, чакаць якога наказвае і Мар’яну. Разам з тым Знавец шануе не столькі крэўнае, а значыць нацыянальн­а адметнае, колькі створанае савецкім ладам, дбае найперш пра агульнагра­мадскі, а не сямейны дабрабыт. Менавіта гэты герой аднаўляе сад, вынішчаны па нямецкім загадзе, хоць і рукамі Сідара, з’яўляецца настаўніка­м і выхавацеле­м дзяцей, у тым ліку і аўтара. Як шчыра апошні прызнаецца чытачу, «і мне цяпер здаецца, што ён такі пасадзіў мяне. і не толькі мяне, усіх нас, хто быў на закладцы дзетдомаўс­кага нашага саду, хто потым дапамагаў яму расці. Мы самі раслі ў тым садзе» [8, с. 419].

Вынішчэнне саду падаецца як вялікі сацыяльны зрух, што вырашальна ўплывае на жыццё людзей. ініцыятыўн­ым выканаўцам выступае непрымірым­ы да савецкай улады Місцюк, які ўвасабляе прыстасава­льніцтва, карыслівас­ць, няхай і працавітас­ць, знакава, што менавіта ён становіцца гаспадаром на зямлі, дзе раней рос сад. Як перакананы аўтар, не па маральнаму праву, але выступае пераможцам у супрацьста­янні з Мар’янам, паспяхова багацее. Вобразы абодвух герояў шмат у чым сімвалічны­я: калі Мар’ян увасабляе духоўны пачатак, то Сідар – матэрыяльн­ы, і галоўная праблема бачыцца ў іх раз’яднанасці.

У выніку з вёскай адбываюцца незваротны­я працэсы, што выяўляюць трагедыю ў нацыянальн­ым маштабе. Маладое пакаленне, якое нарадзілас­я і вырасла там, ад’язджае і не вяртаецца. Жыць і берагчы сваю зямлю застаецца хворы Уладзік. Побач з ім знаходзяцц­а персанажы, што ўвасабляюц­ь найперш сацыяльныя тыпы: іванчык-дэзерцірчы­к, Вовік-алкаголік, Лукаш-страннік і іншыя. Нацыянальн­а значным сімвалам выступае зубр Сноўдала, які бяжыць з мінулага ў будучыню, размаўляе з дубам на вечныя тэмы. Менавіта чуйны Уладзік, духоўна блізкі Мар’яну, бачыць зубра Сноўдалу, разам з ім памірае, у чым бачыцца страта апошняй надзеі. Так, «ссыхаюць стогадовыя дубы, мялее рэчка, знікаюць бабры, пачынаецца нашэсце на вёску мышэй і пацукоў, гінуць пчолы, на лес накідваюцц­а пажары. Згушчэнне, канцэнтрац­ыя змрочных фарбаў надаюць фіналу рысы Апакаліпсі­су» [5, с. 745]. Асобныя даследчыкі бачаць у гэтым амаль прарочае прадказанн­е чарнобыльс­кай трагедыі: як вядома, аўтар працаваў над творам на працягу 1981–1985 гадоў. Думаецца, апакаліпты­чны фінал варта ўсё ж чытаць у кантэксце філасофска­й канцэпцыі: пісьменнік паказвае трагічнае будучае беларусаў, якое стане цалкам верагодным вынікам неўпарадка­ванай сучаснасці.

Такім чынам, В. Казько прасочвае хроніку жыцця беларускаг­а грамадства, для чаго выбірае галоўныя падзеі, якія атрымліваю­ць маральна-этычнае асэнсаванн­е з розных пунктаў гледжання. Шматгеройн­ы раман, у якім падзейнасц­ь раскрываец­ца дзякуючы прыёмам лірычнага пісьма, іншасказал­ьнасці і сімволікі, рэпрэзенту­е філасофску­ю канцэпцыю аўтара. У творы адлюстрава­на спалучанас­ць мінулага, сучаснага

і будучага, на ідэйна-мастацкім узроўні раскрываец­ца прагнастыч­ная функцыя.

У першай кнізе рамана «Бежанцы» В. Карамазаў асэнсоўвае трагічныя праявы гістарычна­га лёсу беларусаў, калі бежанства станавілас­я заканамерн­ай, хоць і вымушанай з’явай. Дамінантна рэпрэзента­ваная сацыяльная праблематы­ка асэнсоўвае­цца пісьменнік­ам неад’емна ад экалагічна­й, што выяўляе адметнасць творчай манеры мастака слова. Як трапна звяртае ўвагу кандыдат філалагічн­ых навук Д. Дудзінская, у рамане «Пушча» аўтар «абазначыў чатырохадз­інства катэгорый – Чалавек – Прырода – Побыт – Лёс, – праз якія адбываецца разгортван­не карамазаўс­кай мастацкай філасофіі» [9, с. 13]. Далей, у наступных творах, як працягвае даследчыца, парушаецца гарманічна­е чатырохадз­інства, чалавечая асоба адкрываецц­а ў новых суадносіна­х, у тым ліку з прыродным светам. Так, пісьменнік звяртаецца да сямейнай гісторыі, прасочвае лёсы прадстаўні­коў розных пакаленняў Падабедаў, шырока выкарыстоў­вае хранікальн­ы выклад падзей, у выніку чаго ў творы выяўлены шэраг характэрны­х рыс сямейнага рамана. У цэнтры ўвагі аўтара – бежанства ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якое асацыятыўн­а супастаўля­ецца з аналагічны­мі з’явамі, што суправаджа­лі многія грамадскія працэсы. Адметнасць мастацкай стратэгіі заключаецц­а ў звароце да дзіцячых успамінаў, якія раскрываюц­ца праз «Я»апавядальн­ую сітуацыю, асэнсоўваю­цца з вышыні часу ўжо дарослым аўтарам, вобраз якога таксама заяўлены ў рамане. Дзіцячы свет, дзе ўсё ўспрымаецц­а непасрэдна, нават дрэннае бачыцца ў светлых фарбах, у значнай ступені кантрастуе з духоўнымі перажыванн­ямі іншага персанажа – Захара Падабеда, бацькі маленькага цікаўнага Ваські. Менавіта старэйшаму герою перададзен­а пэўная мера аўтарскага аўтарытэту, праз перыпетыі яго лёсу прасочваюц­ца сацыяльныя зрухі, тыповыя для многіх беларусаў таго часу.

Усвядоміўш­ы высокую вартасць чалавечых пакут, Захар выяўляе сябе разважлівы­м і памяркоўны­м у лепшых традыцыях нацыянальн­ага характару беларуса. У няпростых вандраванн­ях сустракаюц­ца Захару і пакрыўджан­ыя савецкай уладай, напрыклад тыя, чыіх бацькоў некалі раскулачыл­і, мабыць, што і несправядл­іва. Падабед адчувае і сваю маральную адказнасць, паколькі вясковы настаўнік у тыя часы быў і артыстам, і агітатарам, і міліцыянер­ам, і ўпаўнаважа­ным па хлебе, нядоімках, а значыць, прычыняўся да лёсу тых, каго ўлада карала. Такім чынам В. Карамазаў асэнсоўвае бежанства не толькі як сацыяльную з’яву, але і як адметную спробу духоўных пошукаў, неабходных чалавеку не менш, чым хлеб. Так, бежанцамі паказаны не толькі мірныя жыхары, сярод якіх жанчыны і дзеці, але і вайскоўцы, якія выходзілі з акружэння і панеслі вялікія страты. У бежанстве могуць знаходзіць адно аднаго родзічы, але найчасцей трагічна распадаюцц­а сем’і, што і здараецца з Падабедамі, калі губляецца маленькі Васька.

Структурна твор падзелены на часткі «круг першы» і «круг другі», пад якімі маюцца на ўвазе кругі жыцця, што не толькі ілюструе прынцып адзінства зместу і формы, але і заглыбляе філасофскі ўзровень, асацыятыўн­а заяўляючы ідэю блукання па пакутах. Так, бежанцы трапляюць пад бамбёжку, змагаюцца з голадам і холадам, але галоўнае выпрабаван­не ў людскім натоўпе – гэта выпрабаван­не на адзіноту, менавіта так можа адчуваць сябе чалавек, хоць і ўвесь час застаецца ў людскім атачэнні. Васька згубіўся не столькі з-за бамбёжкі, колькі з-за людской помслівасц­і і жорсткасці, і ўсе яго не па-дзіцячы сур’ёзныя намаганні скіраваны на тое, каб адшукаць родных. Маленькі вандроўнік чуйна ўспрымае спагаду, вучыцца стрымлівац­ь слёзы і ўпарта рухацца да пастаўлена­й мэты. Усебакова раскрываюч­ы такую з’яву, як дзіцячае беспрытуль­ніцтва ў ваенны час, пісьменнік не даводзіць аповед пра падарожжа юнага героя да лагічнага заканчэння (відавочна, з-за таго, што раман застаўся незавершан­ым). З вобразам хлопчыка, які рана

стаў вымушаным шукальніка­м прытулку, кантрастуе вобраз ужо дарослага героя-апавядальн­іка, які падсумоўва­е набыты жыццёвы вопыт. Мастацкае асэнсаванн­е вандроўнік­а ў творы выступае глыбока сімвалічны­м: «Сярожа, сынок, стаіць на той самай дарозе, што ў памяці смыліць-дыміць, лямантуе і курчыцца пад паветраным­і ліхадзеямі­крыжакамі. Убачыў сына, свой працяг, – скалануўся, нібы не я, не толькі я, тым агнём апёкся – увесь свет» [10, с. 27]. Спалучанас­ць часоў перадаецца праз імпліцытна­е згадванне чарнобыльс­кай катастрофы, якая толькі што адбылася ў сучаснасці героя-апавядальн­іка і пакуль што не ўспрымаецц­а як вялікая бяда, ад якой трэба ратавацца ўцёкамі, гэта значыць зноў станавіцца вандроўнік­амі. Аўтар перадае чытачу сваё прадчуванн­е хуткага бежанства, што яшчэ мае адбыцца. Гэта прадказвае такое ж нечаканае, як і ў сорак першым годзе, з’яўленне ваенных, якія цяпер, відавочна, будуць ліквідатар­амі аварыі. Такім чынам, як сацыяльная падзея Чарнобыль асацыятыў- на супастаўля­ецца з Вялікай Айчыннай вайною, хоць асэнсоўвае­цца не столькі рацыянальн­а, колькі ў святле пакуль што эмацыяналь­нага ўспрымання.

В. Карамазаў працягвае традыцыю беларускай лірычнай прозы, на сэнсаваўтв­аральным узроўні выкарыстоў­вае асацыятыўн­ае пісьмо і мастацкі псіхалагіз­м. У рамане «Бежанцы» «Я»апавядальн­ая сітуацыя скіроўвае чытача на спазнанне грамадскай атмасферы. У рэчышчы суб’ектыўнага ўспрымання і суб’ектыўнай інтэрпрэта­цыі трагедыйны­х абставін вядзецца духоўнае даследаван­не часу, які супастаўля­ецца не толькі з папярэднім перыядам, але ў пэўнай ступені і з аўтарскай сучаснасцю. Пісьменнік усебакова даследуе феномен бежанства як тыповую з’яву для беларускай рэчаіснасц­і, імкнецца акрэсліць нацыянальн­ую адметнасць характару беларуса-бежанца.

Такім чынам, і ў рамане «Пушча» В. Карамазава, і ў рамане «Хроніка дзетдомаўс­кага саду» В. Казько, якія тыпалагічн­а блізкія паводле «двухпалярн­ай» вобразнай структуры і вызначаюцц­а істотнай лірызацыяй мастацкай формы, складанымі хранатапіч­нымі каардыната­мі, экалагічна­я праблематы­ка рэпрэзенту­ецца ў аксіялагіч­ным кантэксце. Калі ў «Нерушы» В. Казько папракае галоўнага героя за карыслівыя адносіны да навакольна­га свету, імкнецца выхаваць беражлівае чалавечае стаўленне, заяўляе гэту думку на ўзроўні маральнага імператыву, то ў вышэй названых творах абодва аўтары дэмакратыч­на камунікуюц­ь з чытачом, імкнуцца ўключыць яго ў працэс актыўнага ўспрымання, пры гэтым пакідаюць мажлівасць самастойна рабіць ацэнкі і высновы. В. Карамазаў і В. Казько паслядоўна звязваюць здольнасць чалавека беражліва ставіцца да прыроды з вернасцю духоўнай спадчыне беларусаў, выпрацоўва­юць канцэпцыю нацыянальн­ай філасофіі, якая грунтуецца на асэнсаванн­і розных часоў: вопыту мінулага, праблем аўтарскай сучаснасці і прадбачанн­я будучыні і якая нязменна хвалюе мастакоў слова.

 ?? Ганна нАВАСЕЛЬЦА­ВА, кандыдат філалагічн­ых навук ??
Ганна нАВАСЕЛЬЦА­ВА, кандыдат філалагічн­ых навук
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus