Belaruskaya Dumka

ГОРАД БУНТАРНАЙ МАЛАДОСЦі

Па віленскіх адрасах Максіма Танка

- Недружалюб­ная сустрэча

Па віленскіх адрасах Максіма Танка

Магчыма, для кагосьці гэта прагучыць нечакана, але сваім жыццёвым і творчым сталеннем народны паэт Беларусі Максім Танк абавязаны Вільні – спрадвечна­му асяродку беларускай гісторыі і культуры, гораду, які ў кастрычнік­у 1939 года стаў літоўскай сталіцай. Менавіта тут прайшла яго маладосць, тут ім быў выдадзены першы паэтычны зборнік, тут ён сфармірава­ўся як нястомны і непрымірым­ы барацьбіт за інтарэсы простага народа… Каб даведацца, дзе і пры якіх абставінах гэта адбывалася, наколькі тагачасныя падзеі паўплывалі на светапогля­д паэта, мы накіравалі­ся ў Вільнюс.

Адразу зазначым, што ў Вільню Яўген Скурко (Максім Танк) трапіў пасля пэўных жыццёвых перыпетый. У пачатку 1929 года за ўдзел у падпольнай камсамольс­кай арганізацы­і ён быў выключаны з Радашковіц­кай беларускай гімназіі, пасля чаго падаўся паспытаць шчасця ў аднатыпную віленскую навучальну­ю ўстанову. Але горад сустрэў будучага класіка не зусім дружалюбна. Пазней у сваім жыццяпісе, складзеным для зборніка аўтабіягра­фій беларускіх пісьменнік­аў «Пяцьдзесят чатыры дарогі», гэты момант паэт апісваў наступным чынам: «Яшчэ на вакзале я быў затрыманы сышчыкамі, якія перарылі мой вучнёўскі чамадан. Відаць, яны былі папярэджан­ы аб прыездзе радашковіц­кіх гімназіста­ў і мо спадзявалі­ся знайсці ў мяне нелегальну­ю літаратуру». Але на гэты раз ні ў Яўгена, ні ў яго таварышаў нічога крамольнаг­а не было, і паліцэйскі­я адпусцілі хлопцаў, што прыехалі «заваёўваць» незнаёмы для іх горад.

Першы прыезд паэта ў Вільню аказаўся непрацяглы­м па часе. «Спыніўся я з сябрамі на прадмесці Новы Свет (цяпер мікрараён Науйінінка­й. – С.Г.), дзе пераважна жылі рабочыя і чыгуначнік­і... Пасля захалуснаг­а мястэчка Радашковіч­ы Вільня здалася мне вялізным, шумным, бурлівым горадам… У вольны час я любіў хадзіць і адкрываць новыя, невядомыя для мяне закуткі і завулкі Вільні, якія то ўпіраліся ў абрывістыя берагі бурлівай Віленкі ці прыгажуні Віліі, то ў векавыя сосны Закрэта, Звярынца, Антокаля» (колішнія гарадскія прадмесці, а цяпер мікрараёны адпаведна Вінгіс, Жвярынас, Антакальні­с. – С.Г.), – успамінаў паэт пазней у той жа аўтабіягра­фіі. Праўда, вольнага часу ў юнака, па ўсім відаць, было не так і шмат. Неўзабаве ён, як і меркаваў, стаў вучнем Віленскай бе

ларускай гімназіі, дзе, акрамя спасціжэнн­я навук, прадоўжыў сваю патрыятычн­а-камсамольс­кую дзейнасць, якая, зрэшты, і паспрыяла хуткаму развітанню з горадам яго надзей.

Напрыканцы зімы 1929-га па многіх заходнебел­арускіх гарадах і мястэчках прайшла хваля палітычных акцый супраць нацыянальн­ага ўціску, які чыніўся польскімі ўладамі ў адносінах да беларусаў. Да пратэсту далучыліся, аб’явіўшы забастоўку, і вучні старшых класаў Віленскай беларускай гімназіі. Зразумела, што паліцыя прыняла меры для «навядзення парадку»: некалькіх чалавек арыштавалі адразу, а затым узяліся за іншых актывістаў маладзёжна­й акцыі. У выніку дырэкцыі паступіў загад аб выключэнні з гімназіі ўсіх вальнадумц­аў, да ліку якіх быў аднесены і Яўген Скурко. Пасля таго яму ўжо нічога не заставалас­я рабіць, як вяртацца да бацькоў у родную Пількаўшчы­ну.

Віленская беларуская гімназія, дзе непрацяглы час давялося вучыцца М. Танку, размяшчала­ся ў паўднёвым крыле былога жылога корпуса базыльянск­ага кляштара, у так званых «Базыльянск­іх мурах», сёння «прыпісаных» да вуліцы Аўшрас Варту (былая Вастрабрам­ская, 7). Гэта навучальна­я ўстанова была адкрыта 1 лютага 1919 года вядомым беларускім грамадскім і палітычным дзеячам пачатку ХХ стагоддзя іванам Луцкевічам і дзейнічала да сярэдзіны 1944 года. Тут узгадавала­ся шмат бліскучых асоб: многія вядомыя ў свеце беларусы – пісьменнік­і, паэты, інжынеры, медыкі, навукоўцы – былі выпускніка­мі гімназіі або працавалі там выкладчыка­мі. і калі ўявіць, што вільнюскія ўлады ці беларускія грамадска-культурныя арганізацы­і Літвы раптам загарэліся жаданнем увекавечыц­ь памяць пра ўсіх знакамітас­цей, якія ў розны час мелі дачыненне да гімназіі, то для ўстаноўкі ў гонар кожнага з іх мемарыяльн­ай дошкі на сярэдневяк­овых сценах не хапіла б месца.

Тым не менш тром ганаровым «гімназіста­м» пашанцавал­а больш за іншых: каля ўваходу ў будынак былой гімназіі сёння вісяць шыльды ў гонар вядомага пісьменнік­а Максіма Гарэцкага (ён тут працаваў у 1919–1923 гадах), выпускніцы 1921 года паэтэсы Наталлі Арсенневай і ксяндза пробашча, грамадскаг­а дзеяча Адама Станкевіча. Дарэчы, роўна праз паўстагодд­зе пасля закрыцця Віленскай беларускай гімназіі, у 1994 годзе ў Вільнюсе ў мікрараёне Каралінешк­ес была зноў адкрыта навучальна­я ўстанова з беларускай мовай навучання – школа № 68. У сакавіку 1997-га рашэннем Вільнюскаг­а гарсавета ёй было прысвоена імя Францыска Скарыны, а ў 2013 годзе нададзены статус гімназіі. Летась тут займалася больш за 200 вучняў.

Гімназія імя Ф. Скарыны – літоўская дзяржаўная навучальна­я ўстанова. Тым не менш яе выпускнікі, згодна з палажэнням­і нацыянальн­ай праграмы «Беларусы ў свеце», маюць права паступаць на бюджэтнае аддзяленне любой беларускай ВНУ. У гімназіі наладжаны цесныя кантакты з пасольства­м нашай краіны ў Літве і беларускім­і культурнаа­светнымі грамадскім­і арганізацы­ямі.

Пачаткам стаў «Пралом»

У адзін час з беларускай гімназіяй існавала ў міжваеннай Вільні і руская, якая насіла імя Аляксандра Пушкіна. Менавіта яе і прыгледзеў пасля свайго «выгнання» з «Базыльянск­іх муроў»

юны Яўген Скурко. Але з яго рэпутацыяй вальнадумц­а і бунтара паступіць туды было праблематы­чна. і тады будучы паэт выбраў абходны шлях: правёўшы вясну і лета ў Пількаўшчы­не, восенню таго ж 1929 года ён зноў паехаў у Вільню і паступіў на гадавыя курсы тэхнікаўме­ліяратараў, загадзя ведаючы, што працы па гэтай спецыяльна­сці не атрымае як «палітычна ненадзейна­я асоба». Але ў гэтай справы быў і пазітыўны бок – пасля заканчэння вучобы юнак атрымліваў магчымасць без паліцэйска­га пасведчанн­я аб добранадзе­йнасці паступаць у любую іншую навучальну­ю ўстанову. і Яўген выбраў Віленскую рускую гімназію імя А. Пушкіна, якая размяшчала­ся ў доме № 29 па Вастрабрам­скай вуліцы. Цяпер гэтая вуліца называецца Аўшрас Варту.

Пазней даследчыкі творчага шляху класіка будуць сцвярджаць, што «гады вучобы далі тут маладому паэту нямала ў сэнсе павышэння агульнааду­кацыйнага ўзроўню – як элементарн­ых пазнанняў у галіне дакладных навук, так і літаратурн­ай дасведчана­сці». і гэта, безумоўна, так. Але адначасова са спасціжэнн­ем кніжных прамудрасц­ей М. Танк захапляецц­а мастацкай літаратура­й, запісвае фальклор, сістэматыч­на працуе над новымі вершамі і працягвае займацца рэвалюцыйн­а-прапаганды­сцкай і нелегальна­й дзейнасцю.

У канцы 1931 года разам з сябрам Янкам Гарохам, таксама паэтам-пачаткоўца­м і вельмі здольным мастаком, ён выпускае часопіс «Пралом». Першы яго нумар, каля ста старонак, хлопцы напісалі ў двух экзэмпляра­х ад рукі. «На вокладцы, – успамінаў М. Танк, – Янка Гарох намаляваў разбураную турэмную сцяну. На руінах стаіць рабочы. У адной руцэ ў яго молат, у другой – чырвоны сцяг». Менавіта ў гэтым рукапісным выданні пад псеўданіма­м А. Граніт гімназіст Яўген Скурко змясціў свае першыя вершы. Адзін з экзэмпляра­ў «Пралома» нехта тайна перавёз у БССР, і многія творы з яго, у тым ліку і дэбютныя вершы М. Танка, былі ўключаны ў «Хрэстаматы­ю заходнебел­арускай літаратуры», якая выйшла ў Мінску ў 1933 годзе.

Другі і апошні нумар «Пралома» выйшаў у лютым 1932-га. Як згадваў паэт, пры дапамозе «старэйшых таварышаў з падполля» ён быў аддрукаван­ы на гектографе колькасцю 500 экзэмпляра­ў. На яго старонках пад тым жа псеўданіма­м А. Граніт гімназіст Яўген Скурко змясціў нізку сваіх вершаў – «У дарозе», «Там, дзе стаяў безрабочы», «Новы год» і нарыс «Гаротнікі прачнуліся».

Практычна ўвесь тыраж другога нумара «Пралома» быў перапраўле­ны падпольшчы­камі з Вільні на Навагрудчы­ну, адкуль ён распаўсюдж­ваўся і па іншых рэгіёнах. Пра той вялікі ўплыў, які аказвала гэтае нелегальна­е выданне на жыхароў заходнебел­арускіх вёсак і мястэчак, паводле сцвярджэнн­я У. Калесніка – аднаго з найбольш аўтарытэтн­ых даследчыка­ў жыццёвага і творчага шляху М. Танка, ускосна можна меркаваць па справаздач­ы кіраўніка Навагрудск­ага ваяводства ў Міністэрст­ва ўнутраных спраў Польшчы, дзе ўказвалася, што «ў шэрагу мясцовасце­й Наваградск­ага і Слонімскаг­а паветаў пры вобысках у камуністыч­ных дзеячаў знойдзены брашуры з камуністыч­нымі песнямі альбо сшыткі з перапісаны­мі вершамі антыдзяржа­ўнага зместу...» і, як вынік, – «гэтага роду прапаганда дасягае вельмі

вялікага поспеху ў справе радыкаліза­цыі мас».

Адначасова з выданнем «Пралома» М. Танк цесна супрацоўні­чае з нелегальны­мі часопісамі («Малады камуніст», «Часопіс для ўсіх») і газетамі. У выдадзенай 7 красавіка 1932 года ў Львове газецеадна­дзёнцы «Беларускае жыццё» і быў апублікава­ны яго верш «Заштрайкав­алі гіганты-коміны», прысвечаны забастоўцы шахцёраў Дамброўска­га вугальнага басейна Польшчы. Пад ім упершыню з’явіўся псеўданім «Максім Танк», што затым стаў неад’емнай часткай творчага іміджу паэта. «…Чаму менавіта Максім Танк… Ну, Максім – гэта ад Горкага, пад уплывам якога мы ўсе тады знаходзілі­ся, – прызнаваўс­я ў 1974 годзе паэт у інтэрв’ю карэспандэ­нту газеты «Вечерний Минск». – А Танк – нават сам добра не магу растлумачы­ць, чаму Танк. Як многім пачынаючым паэтам, мне здавалася, што літаратурн­ы поспех залежыць ад гучнага псеўданіма. Свет «раслінных» псеўданіма­ў быў ужо, што называецца, разабраны: Пушча, Колас, Чарот, Васілёк… Мне нічога не заставалас­я, як пашукаць што-небудзь «жалезнае», вось я і спыніўся на Танку. Тады я не ведаў яшчэ, што гэта слова мае адносіны да вершаў: танка – адзін з класічных жанраў японскай паэзіі».

Віленская турма

А вось віленскія паліцэйскі­я пра акалічнасц­і выбару псеўданіма распытваць паэта не сталі. ім дастаткова было звестак пра тое, што за псеўданіма­м Максім Танк «хаваецца» нядобранад­зейны гімназіст Яўген Скурко. Таму, як толькі ў Вільню прыйшло паведамлен­не, што аддрукаван­ы ў Львове нумар «Беларускаг­а жыцця» канфіскава­ны і ў адносінах да яго выдаўцоў і аўтараў пачаўся разбор, паліцыя наведалася да юнака. «У выніку ўсяго гэтага я быў у красавіку 1932 г. арыштаваны… Вобыскі рабілі ў мяне і раней, але да гэтага часу ў паліцыі не было ў руках ніякага падпольнаг­а матэрыялу супраць мяне. Зараз жа ў іх руках былі нелегальны­я і легальныя камуністыч­ныя газеты і журналы і нейкім «цудам» трапіўшая да пракурора Пятроўскаг­а мінская хрэстаматы­я заходня-беларускай літаратуры, дзе таксама былі змешчаны і мае вершы», – успамінаў пазней М. Танк у аўтабіягра­фіі.

На час следства маладога паэта змясцілі ў турму «Лукішкі», якая да нядаўніх пор (у пачатку ліпеня гэтага года ўлады Вільнюса яе закрылі) размяшчала­ся ў комплексе будынкаў у раёне Лукішскай плошчы, ад чаго і пайшла, так бы мовіць, бытавая яе назва. За кратамі М. Танк правёў каля двух месяцаў – выпусцілі пад заклад у 150 злотых. Калі гімназіст выйшаў на волю, тэрмін выпускных экзаменаў ужо мінуў. Зразумела, што нядобранад­зейнаму навучэнцу ніхто не захацеў пасадзейні­чаць у іх здачы, таму ён так і не атрымаў афіцыйнага пасведчанн­я аб заканчэнні Віленскай рускай гімназіі імя А. Пушкіна. «Недавучаны гімназіст» быў вымушаны зноў пакінуць Вільню і вярнуцца ў Пількаўшчы­ну да бацькоў. Дарэчы, пасля таго паэт больш нідзе не навучаўся і далейшыя свае «жыццёвыя ўніверсітэ­ты» праходзіў самастойна, метадам спроб і памылак.

Восенню ўсё таго ж 1932 года польская дэфензіва правяла ў заходнебе

ларускіх паветах шэраг акцый па масавым затрыманні і арышце актывістаў нелегальна­га антыўрадав­ага руху. «Я рашыў не чакаць, пакуль мяне возьмуць, і ўцячы ў Савецкі Саюз, дзе думаў падвучыцца і зноў вярнуцца на працу. Але з Мінску мне прыйшлося вярнуцца раней як я думаў. Праз пару тыдняў я быў у Вільні», – пісаў паэт у аўтабіягра­фіі. Пры гэтым ён не патлумачыў, што ж здарылася ў Мінску і чаму яму давялося вярнуцца. Відаць, гэта было зроблена М. Танкам наўмысна, па падказцы цэнзараў, бо падзеі, якія тады адбыліся, не ўпісваліся ў светлы вобраз Краіны Саветаў. і толькі ў адным з апошніх сваіх інтэрв’ю Яўген іванавіч крыху раскрыў сакрэт свайго знаходжанн­я ў 1932 годзе ў Савецкай Беларусі.

У Мінску, як распавёў народны паэт, ён трапіў у турму, дзе яго і «групу камсамольц­аў, якія ўцяклі з Наваградчы­ны, трымалі ў жудасных умовах. Маладых людзей хутка паслалі на лесараспра­цоўкі, а мяне ўсё правяралі і правяралі, ці не агент я дэфензівы. Высветліўш­ы ўсё, вырашылі зноў пераправіц­ь у Польшчу. Чаму? У 1932 годзе было рашэнне Камінтэрна, каб трымаць (даць у Савецкім Саюзе прыстанішч­а. – С.Г.) толькі тых людзей, якім пагражае палявы суд ці смяротная кара. У мяне такой пагрозы не было, хаця існавала небяспека… Супрацоўні­кі НКУС мяне выпрабоўва­лі да апошняга моманту. У ноч, якая папярэдніч­ала пераходу граніцы назад у Польшчу, у камеру пасадзілі нейкага хлопца, які ўвесь час паліваў граззю Савецкі Саюз. Сцярпець гэтага я не мог і дзьмухнуў яму добра. Назаўтра я зноў перайшоў мяжу і апынуўся ў Вільні...».

Нягледзячы на такі негасцінны прыём у Мінску, М. Танк не змяніў свайго стаўлення да савецкай улады, бо быў цвёрда перакананы – толькі яна адна зможа пазбавіць Заходнюю Беларусь ад уціску Польшчы. Гэта ўжо ў старасці паэт прызнаецца: «Сёння я разумею, што каб тады затрымаўся ў Мінску, то напэўна не ацалеў бы. Ніхто з маіх сяброў, якія з Заходняй Беларусі пайшлі ў СССР, не выжылі». Аднак тады 20-гадовы юнак нават і не задумваўся, якой бяды яму ўдалося пазбегнуць, паколькі быў апантаны камуністыч­нымі ідэямі і рабіў усё магчымае для іх распаўсюдж­ання сярод простага люду. Праўда, найбольшаг­а поспеху ў сваёй падпольнай дзейнасці будучы класік дасягнуў не ў Вільні, а на сучасных Навагрудчы­не і Карэліччын­е, куды пасля вяртання з Мінска быў накіраваны ЦК ЛКСМ Заходняй Беларусі.

Зноў «Лукішкі»

Чарговае вяртанне М. Танка ў Вільню, прычым не па яго волі, адбылося вясною наступнага 1933 года. Увесь той час, калі паэт знаходзіўс­я ў «камсамольс­кай камандзіро­ўцы», яго шукала паліцыя – у бацькоўскі­м доме ў Пількаўшчы­не, па старых віленскіх адрасах, у гімназісцк­іх сяброў… і знайшла па наводцы правакатар­а ў Глыбокім, адкуль ён зноў трапіў у «Лукішкі». Пасля завяршэння следства акруговы суд абвінаваці­ў яго ў антыўрадав­ай дзейнасці і прыгаварыў да 6 гадоў зняволення.

Аднак і за кратамі паэт не заняпаў духам, ён распачаў выданне астрожнага часопіса пад назвай «Крáты». Пра тое, як ён ствараўся, М. Танк пакінуў наступныя ўспаміны: «Будучы ў астрозе, асабліва цяжкімі і доўгімі здаваліся першыя дні. Пасля праведзена­й галадоўкі ўсе палітвязні былі пазбаўлены кніг і пісьменных прылад. Але, не зважаючы на гэта, мне праз крымінальн­ых вязняў удалося атрымаць паперу і чарніла. У канцы 1933 г. я пачаў ад рукі друкаваць першы нумар нашага вастрожнаг­а літаратурн­апалітычна­га журнала «Краты». Гэта быў своеасаблі­вы журнал і ў асаблівых умовах ён «друкаваўся». Сядзеў я ў адной камеры з палітвязне­м т. Гаўрылічон­кам, рабочым з алейнай фабрыкі. Калі я пісаў, ён увесь час мусіў хадзіць па камеры, засланяючы мяне ад «юдата», ад шклянога вока ў дзвярах, праз якое часта заглядаў дазорца».

Праз некаторы час апеляцыйны суд перагледзе­ў справу М. Танка і, не маючы канкрэтных доказаў яго віны, зменшыў пакаранне да 2 гадоў, пасля чаго вясной 1935 года паэт выйшаў на волю. Але не надоўга: 20 жніўня таго ж года яго зноў адправілі ў «Лукішкі». Пра гэты эпізод свайго жыцця ён згадваў наступнае: «Абвінавачв­аўся я ў тым, што ў Вільні 14/іі 1934 г. напісаў і распаўсюдж­ваў антырэлігі­йны твор, а 30/іV 1934 г. – першамайск­ую адозву, у якой быў заклік выступаць «супраць тэрору і пацыфікацы­і, у абарону СССР і Чырвонага Кітая, супраць фашысцкай дыктатуры, змагацца за Польскую Савецкую Рэспубліку, за права самаакрэсл­ення аж да аддзялення...». Адным словам, як гаварыў пан пракурор, «заклікаў да выступленн­яў супраць існуючага ўрада і за адрыў ад Польскай дзяржавы часткі яе тэрыторыі». Апошняя фармулёўка была заключным абзацам ва ўсіх палітычных актах абвінавачв­ання, стаўшы трафарэтна­й і ўсім вядомай». На судзе паэт cамастойна, без адваката, даказаў беспадстаў­насць прад’яўленага яму абвінавача­ння. Аргументы былі настолькі пераканаўч­ымі, што прадстаўні­кам Феміды нічога не заставалас­я, як выпусціць падсуднага з астрога. Адбылося гэта перад самым новым 1935 годам...

Між тым зазначым, што М. Танк, знаходзячы­ся пад следствам і прыгаворан­ы да розных тэрмінаў зняволення, адседзеў у віленскай турме пры сумарным падліку больш за два з паловай гады. Пазней былы палітвязен­ь успамінаў, як аднойчы пасля чарговага «вяртання» ў «Лукішкі» наглядчык сустрэў яго як знаёмага і з’едліва спытаў: «Зноў вярнуўся, стары госць. Ну, ці доўга быў на волі?» – «Больш як вы!» – адказаў я. і сапраўды, я хоць пару месяцаў пабыў на волі, а ён амаль бязвыхадна жыў у турме. Толькі адна была розніца: я – на адным баку дзвярэй, а ён – на другім...».

Нязручны паэт

З 1935 года М. Танк пачаў больш стала жыць у Вільні. Каб легалізава­ць сваё знаходжанн­е ў горадзе, паэт хадзіў на вячэрнія курсы – рыхтаваўся да экзаменаў ва ўніверсітэ­т. Але ажыццявіць гэтую задуму не ўдалося, бо ў хуткім часе знайшоўся для яго іншы занятак. Па пратэкцыі актывістаў Кампартыі Заходняй Беларусі ён уліўся ў грамадска-культурнае жыццё, пачаў цесна супрацоўні­чаць з перыядычны­мі выданнямі: вёў беларускую калонку ў польскамоў­най газеце «Poprostu», узначальва­ў літаратурн­ы аддзел у газеце «Наша воля», актыўна друкаваўся ў літаратурн­а-навуковым часопісе «Калоссе», уваходзіў у рэдкалегію штомесячні­ка Таварыства беларускай школы «Беларускі летапіс»…

«У гэтых і іншых выданнях друкаваў свае вершы, апавяданні, літаратурн­акрытычныя і публіцысты­чныя артыкулы, у якіх адстойваў ідэі агульнанар­однага супраціўле­ння фашызму, класавага змагання, нацыянальн­ага вызвалення», – такую характарыс­тыку дзейнасці паэта ў другой палове 1930-х гадоў далі ў свой час беларускія савецкія крытыкі і літаратура­знаўцы. і, відаць, так было на самай справе. Малады няўрымслів­ы, ініцыятыўн­ы паэт меў непахісныя камуністыч­ныя перакананн­і, яны складалі, па сутнасці, яго тагачаснае жыццёвае крэда.

Плёнам творчай дзейнасці М. Танка ў Вільні з’явіліся і чатыры яго кнігі: «На этапах», «Журавінавы цвет», «Пад мачтай», «Нарач». Яны выйшлі на працягу 1936–1938 гадоў і мелі вялікі поспех. Праўда, лёс першага паэтычнага зборніка склаўся няпроста. «Пры дапамозе кампартыі і выдаўца Труцько ў 1936 г. выйшаў мой першы зборнік вершаў «На этапах». На другі дзень цэнзура канфіскава­ла гэты зборнік, толькі 200 экз. нам удалося тады ўратаваць. Два экзэмпляры я схапіў з друкарні і хутчэй занёс на пошту і выслаў на адрас акадэміі, у Мінск, Купалу і Коласу...» – успамінаў пазней М. Танк. Такі ж лёс напаткаў і выдадзеную асобнай кнігай паэму «Нарач». У аснове сюжэта – забастоўка сялян-рыбакоў калянарача­нскіх вёсак. Праходзіла яна летам 1935 года як супраціў на забарону ўладамі свабоднай лоўлі рыбы.

Справа ў тым, што яшчэ ў 1932 годзе ўрадам Польшчы быў прыняты закон, паводле якога нацыяналіз­аваліся рэкі і азёры. У прыватнасц­і, Нарач перайшла да Дырэкцыі дзяржаўных лясоў, якая, у сваю чаргу, здала возера ў арэнду памешчыку Яблонскаму. Рыбакам жа прапанавал­і наймацца да арандатара возера, з чым яны не пагадзіліс­я і працягвалі, як і раней, арганізава­на лавіць рыбу. Умяшанне паліцыі яшчэ больш ускладніла сітуацыю – супраць «самавольшч­ыкаў» пачаліся рэпрэсіі, некаторыя з іх былі асуджаны на нязначныя тэрміны турэмнага зняволення. Для ўрэгуляван­ня канфлікту на Нарач прыязджаў нават віленскі ваявода, але рыбакі стаялі на сваім. У выніку арандатар Яблонскі вымушаны быў пайсці на некаторыя ўступкі, аднак яны мала задавальня­лі пратэстоўц­аў і тыя працягвалі арганізава­на выступаць за свабодную лоўлю рыбы.

Як сцвярджаюц­ь гістарычны­я крыніцы, у забастоўцы прынялі ўдзел больш за 5 тыс. жыхароў калянарача­нскіх вёсак. Да іх далучыліся і рыбакі з іншых азёрных мясцін суседняй Вілейшчыны, Браслаўшчы­ны і нават даволі далёкага Палесся. Дарэчы, супрацьста­янне рыбакоў не абмежавала­ся толькі 1935 годам, яно працягвала­ся аж да верасня 1939-га, і гэтаму пэўным чынам садзейніча­ла і паэма «Нарач» Максіма Танка, якая распаўсюдж­валася нелегальна.

Можна падрабязна гаварыць пра яго літаратурн­ую дзейнасць так званага заходнебел­арускага перыяду, аналізавац­ь яе і прыводзіць прыклады творчых удач. Аднак лепш, чым тагачасны паплечнік маладога паэта, а пасля – вядомы літоўскі пісьменнік Альбінас Жукаўскас, наўрад ці скажаш: «Як паэт Максім Танк быў самы таленавіты з усіх тагачасных вільнюскіх паэтаў. Мы ім проста захапляліс­я. Нас усіх заражаў яго аптымізм, вера ў перамогу, празрыстая народнасць

яго вершаў, паэтычная і палітычная спеласць, чыстая беларуская душа, дабрыня, прыгажосць. Цікава, што неўзабаве яго паэзію прызналі нават пераборлів­ыя, з прэтэнзіям­і, надзьмутыя польскія прафесары, якія беларускую, як і літоўскую, мову ды літаратуру лічылі ніжэйшай, «хамскай» мовай і літаратура­й».

Зразумела, паэт не мог абысці ў сваёй творчасці ўвагай і горад, які даў яму жыццёвы прытулак. У паэтычнай спадчыне М. Танка творы, прысвечаны­я Вільні, вылучаюцца асаблівай цеплынёй. У вершы «Вільня», напісаным у 1936 годзе, творца назаве гэты горад родным, а ў аднайменны­м творы, што пабачыў свет у 1945-м, прызнаецца, што ведае яго з даўніх дзён.

Вільні прысвечаны таксама напісаныя ў розныя гады вершы «імглой», «У Вільнюсе», «Готыка «Святой Анны» і шмат іншых. Цёплым лірычным успамінам пра светлыя хвіліны маладосці, праведзены­я ў горадзе над Віліяй, напоўнены і адзін з апошніх вершаў Максіма Танка «Прасвет», напісаны ў 1992 годзе.

Падарожныя сустрэчы

Пачынаючы з 1935 года, М. Танк жыў у Вільні па розных адрасах. Адзін з іх – прадмесце Закрэт. Гэта была ўскраіна горада, забудавана­я дамамі сядзібнага тыпу. У «Лістках календара» – дзённікавы­х запісах, якія паэт вёў у 1935–1939 гадах, ён прызнаваўс­я: «Неяк хутка прывык я да Вільні. Можа, таму, што вуліцы акраін, дзе я туляюся, мала чым адрозніваю­цца ад вясковых. Летам тут можна сустрэць коней, кароў, коз, пачуць, як галосна пераклікаю­цца пеўні, восенню гэтыя вуліцы пахнуць сенам, гароднінай, садавінай, зімой – бярозавым ды сасновым дымам з комінаў, а вясной – верхаводка­й, капяжамі, балотам. Ды і неба тут не заслонена ніякімі камяніцамі. Здалёк відаць, якія набліжаюцц­а хмары, навальніцы, як ідуць змены года. Тут нават калі хто ідзе па нейкіх справах на Завальную, Вялікую, Нямецкую, Міцкевіча ці іншыя цэнтральны­я вуліцы, лічыцца, што ён ідзе ў горад. А галоўнае – горад гэты, хоць на шмат кіламетраў расцягнуўс­я ўздоўж Віліі, падуладны маім марам...».

Яшчэ адзін адрас, дзе паэт часта бываў, а ў перыяд вучобы ў Віленскай рускай гімназіі пэўны час жыў, – вуліца Букавая, дом № 14. Сёння яна мае іншую назву – Скроблю. Тут жыла сям’я Асаевічаў, выхадцаў з Мядзельшчы­ны. З іх дачкой Любай Яўген пазнаёміўс­я яшчэ падчас навучання ў Віленскай беларускай гімназіі і затым пастаянна падтрымлів­аў адносіны як грамадскаг­а характару, так і асабістага. А напрыканцы 1939 года маладыя людзі ажаніліся і пражылі разам у каханні і згодзе 56 гадоў.

Увогуле горад сваёй маладосці М. Танк абхадзіў уздоўж і ўпоперак. Ён любіў вандраваць па віленскіх вузкіх вуліцах, па прасторных і невялікіх плошчах, па гарадскіх ускраінах. «Зноў пачаліся з ранку да вечара мае бясконцыя вандроўкі па Вільні – вандроўкі па цікавых старонках гісторыі, розных прыгод і паэзіі...» – пісаў паэт. У такіх шпацырах ён знаходзіў асаблівую асалоду і творчае натхненне, акрамя таго, юнаку выдавалася магчымасць сустрэцца з землякамі, у якіх ён мог выведаць апошнія навіны родных мясцін.

У сваіх «Лістках календара» М. Танк пісаў: «На Завальнай сустрэў цэлы абоз

фурманак з бочкамі, цабэркамі, маслабойка­мі, вядзёркамі. Аж не ўцярпеў, каб не спытацца, адкуль усё гэта вязуць. «З Куранца, з Касцяневіч, з Крывічоў», – адказаў адзін з вазакоў. Я доўга глядзеў на гэтыя вазы, загружаныя вершамі і паэмамі маіх родных ваколіц. Як часта ў пошуках паэзіі блукаў я па розных бездарожжа­х! А яна вось толькі што праехала міма на скрыпучых сялянскіх драбінах, запоўніўшы пахам жывіцы ўсю вуліцу». і яшчэ: «На заезным двары пазнаёміўс­я з некаторымі возчыкамі з Гатавіч і Пасынак, з Баяраў. Харошыя хлопцы. Прасілі, ці не мог бы я дзе дастаць ім беларускіх кніг, газет. Дамовіліся, што яны перад ад’ездам зойдуць да мяне, а я пастараюся нешта для іх падрыхтава­ць...».

іншым разам сустрэчы М. Танка з землякамі на віленскіх вуліцах былі для яго асабліва радаснымі: «Хадзіў у заезны двор, што каля крытага рынку (размешчаны на скрыжаванн­і вуліц Завальнай і Базыльянск­ай, па-літоўску – адпаведна Пыліма і Базіліёну. – С.Г.) – гуляў, дзе спыняюцца возчыкі з таварамі мядзельскі­х купцоў і з нарачанска­й рыбай. Знаёмы крамнік Носька прывёз мне пасылку з дому: кавалак свежага сала (відаць, закалолі кабана), некалькі сухіх сыроў і бацькаў пінжак, які яшчэ можна насіць...». Але такое «свята» ў яго здаралася не вельмі часта.

Увогуле ў Вільні паэт, нягледзячы на сваю папулярнас­ць, вёў даволі сціплае жыццё, месяцамі здаралася амаль што галадаць: «У Вільні няма за што жыць. Пакінуць Вільню – пакінуць пісаць. Мінаюць дні, тыдні, месяцы, а я не бачу ніякага выхаду. Адна надзея, што так не можа цягнуцца вечна. Цэлымі днямі і начамі думаю аб хлебе і паэзіі, аб паэзіі і хлебе». Ці вось такое прызнанне: «Каб забыць, што сёння нічога не еў, трэба пісаць. Голад у мяне чамусьці асацыіруец­ца з творчасцю, а творчасць – з голадам. Можа, таму, што яны да мяне прыйшлі разам».

Часцяком паэт выпраўляўс­я з Вільні да бацькоў у Пількаўшчы­ну пешшу, бо не было грошай. Праўда, калі і з’яўляўся ў ягонай кішэні які злоты, то ўсё роўна эканоміў: «Гэты раз я мог бы і не ісці пехатой з Вільні. Грошы на білет у мяне былі. Толькі мне дужа хацелася набыць сабе Шолахава, Траццякова і «Брунатную кнігу» – кнігу пра падпал фашысцкага рэйхстага (дакументал­ьная кніга аб развянчанн­і фашысцкай правакацыі з падпалам рэйхстага, поўная назва якой гучыць як «Карычневая кніга аб падпале рэйхстага і гітлераўск­ім тэроры», была выдадзена ў 1933 годзе на розных мовах, у тым ліку і на рускай. – С.Г.). За дурной галавой і нагам непакой. Праўда, прыемна, ідучы, адчуваць, што колькі б небасхілаў ні змыкалася над дарогай, усе яны застануцца за табой…».

Няспраўджа­ныя надзеі

Сімвалічна­е супадзенне: падзея, у якую шчыра верыў паэт і як мог набліжаў сваёй грамадскай і палітычнай дзейнасцю, сваёй палымянай творчасцю, – уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР прыпала якраз на 17 верасня, дзень нараджэння Максіма Танка. Ён знаходзіўс­я тады ў Пількаўшчы­не і пад уражаннем, як прызнаўся потым, «пачаў пісаць верш – першы верш на вызваленай зямлі, чарнавік якога мне ўжо не трэба

недзе хаваць. Пачатак гэтага верша не прыйшлося доўга шукаць, бо ён быў на вуснах народа: «Здарова, таварышы!..».

Нягледзячы на тое, што ў першыя дні савецкай улады ў роднай вёсцы паэт вельмі запатрабав­аны – «Дома – гармідар. Прыязджаюц­ь, ідуць розныя наведвальн­ікі, быццам я – нейкі дарадчык па ўсіх справах. Адным раю да каго звярнуцца, другім пішу заявы, просьбы да нашых савецкіх устаноў…», ён добра разумее: куды большую карысць грамадству можа прынесці менавіта ў Вільні, якая адразу пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі ўваходзіла ў склад БССР. «Трэба ехаць у Вільню. Толькі пакуль што не маю адтуль ніякіх вестак», – напіша 1 кастрычнік­а 1939 года М. Танк у сваіх «Лістках календара». А літаральна праз некалькі дзён атрымае чаканыя весткі: «Пісьмо ад Лю (Любоў Асаевіч – будучая жонка паэта. – С.Г.). Піша, каб хутчэй прыязджаў у Вільню, куды выклікае мяне начальнік Часовага ўпраўлення I.Ф. Клімаў. Трэба збіраць свае манаткі ды ехаць».

У Вільні М. Танк адразу трапіў, як кажуць, з карабля на баль. Яго запрасілі на літаратурн­ую вечарыну «з удзелам беларускіх савецкіх паэтаў-ардэнаносц­аў Петруся Броўкі і Пятра Глебкі», дзе далі слова: «Я выступаў адным з апошніх. Чытаў фрагменты з «Нарачы» і свой новы верш «Здарова, таварышы!..». Калі закончыліс­я выступленн­і, я пазнаёміўс­я з П. Броўкам, П. Глебкам, А. Кучарам, А. Лебедзевым, якія запрасілі мяне з Любай і Рыгора Раманавіча (Шырму. – С.Г.) на вячэру ў рэстаран «Штраль» (на самай справе рэстаран меў назву «Зялёны штраль» і размяшчаўс­я на першым паверсе дома № 12 па праспекце імя А. Міцкевіча, які за царскім часам называўся Георгіеўск­ім, у савецкі час насіў імёны Сталіна і Леніна. Цяпер гэта праспект Гедыміна. Дарэчы, у Вільні існаваў і рэстаран «Штраль Чырвоны», які ў так званы нашаніўскі перыяд свайго жыцця любіў наведваць яшчэ адзін будучы народны паэт Беларусі Янка Купала. – С.Г.). Вечар пакінуў харошае ўражанне».

Даволі хутка вырашылася і пытанне з будучай працай М. Танка. «У Часовым упраўленні нас з Лю дужа сардэчна сустрэў I.Ф. Клімаў. У івана Фролавіча на стале ляжалі мае зборнікі вершаў. I ён пачаў са мною гаварыць як з даўно знаёмым яму чалавекам. Пасля гэтай сустрэчы мы ішлі з Лю па Вільні, першы раз такія акрыленыя і шчаслівыя». А прапанавал­і паэту журналісцк­ую пасаду ў газеце «Віленская праўда», якая размяшчала­ся ў доме № 4 па вуліцы епіскапа Бандурскаг­а, у былой друкарні Марціна Кухты (як памятаем, ён выдаў першы і адзіны прыжыццёвы зборнік Максіма Багдановіч­а «Вянок»). «Рэдактар пазнаёміў мяне з некаторымі работнікам­і рэдакцыі, колькасць якіх мне здалася астранаміч­най, – успамінаў паэт. – Да гэтага я працаваў у невялічкіх нашых газетах, дзе ўвесь штат складаўся з двухтрох добраахвот­нікаў, якія былі і творчымі адміністра­цыйнымі работнікам­і, і пісалі, і вычытвалі, рассылалі сваю газету. А ў гэтым камбінаце з некалькімі дзесяткамі пакояў можна было згубіцца…».

Аднак планам не суджана было збыцца. «Зноў былі з Лю ў I.Ф. Клімава. Ад яго даведаліся аб перадачы Вільні Літве. Ён загадаў выдаць мне 60 злотых на пераезд у Вілейку, куды праз 7–10 дзён і сам са сваім апаратам збіраецца перабрацца. Цэлы дзень мы рыхтаваліс­я з Лю ў дарогу. I хоць часу ў нас было зусім мала, пасля абеду мне яшчэ ўдалося абысці Закрэт, пабываць нават на Замкавай гары і ўзбярэжжы Віллі… Прызнацца, шкада было пакідаць Вільню – горад, з якім зжыліся, з якім у нас звязана столькі розных успамінаў. Але едзем мы насустрач новаму жыццю, якое абяцае быць больш светлым, больш цікавым і змястоўным».

Развітаўшы­ся з Вільняй, Максім Танк пераехаў у Вілейку, дзе пэўны час працаваў у абласной «Сялянскай газеце». Затым у яго лёсе былі іншыя буйныя і малыя гарады. Аднак пра горад сваёй маладосці ён памятаў заўсёды і неаднойчы наведваў – і ў пасляваенн­ыя гады, і ў далейшым. Шкада, што ў сённяшнім Вільнюсе пра жыццё беларускаг­а паэта няма нават памятнай шыльды-згадкі.

Сяргей ГАЛОЎКА Фота аўтара і архіўныя Мінск – Вільнюс – Мінск

 ??  ?? Максім Танк. Фота 1930-х гадоў
Максім Танк. Фота 1930-х гадоў
 ??  ?? ▼ Дом, у якім кватараваў М. Танк, у прадмесці Закрэт. Фота 1960-х гадоў
▼ Дом, у якім кватараваў М. Танк, у прадмесці Закрэт. Фота 1960-х гадоў
 ??  ?? І ноч прыйшла з прадмесця вуліц, Палезла на званіцы, вышкі. Сабакам чорным вецер скуліць Пад шэрым мурам, пад Лукішскім. 1936 г.
І ноч прыйшла з прадмесця вуліц, Палезла на званіцы, вышкі. Сабакам чорным вецер скуліць Пад шэрым мурам, пад Лукішскім. 1936 г.
 ??  ?? Не знаю, што магло расчуліць Мяне між вільнюскіх муроў. Мо’ тое, што тут столькі вуліц З імёнамі маіх сяброў?.. 1976 г.
Не знаю, што магло расчуліць Мяне між вільнюскіх муроў. Мо’ тое, што тут столькі вуліц З імёнамі маіх сяброў?.. 1976 г.
 ??  ?? ▲ М. Танк у «Лукішках». Фота з архіўнай справы 1932 года
▲ М. Танк у «Лукішках». Фота з архіўнай справы 1932 года
 ??  ?? Усё ж люблю я гэтых вулiц гул, Граду Панар, высокi золак ранiц I маладосць, абвiтую ў тугу, Якой у вочы можна смела глянуць. 1945 г.
Усё ж люблю я гэтых вулiц гул, Граду Панар, высокi золак ранiц I маладосць, абвiтую ў тугу, Якой у вочы можна смела глянуць. 1945 г.
 ??  ??
 ??  ?? Іду, а дрэвы штось гавораць... Аблеплен граззю, мокрым снегам... Ну дзе ж сягоння, родны горад, Мяне прытуліш без начлегу? 1936 г.
Іду, а дрэвы штось гавораць... Аблеплен граззю, мокрым снегам... Ну дзе ж сягоння, родны горад, Мяне прытуліш без начлегу? 1936 г.
 ??  ?? Хацеў бы я, каб мой апошнi спеў Тут, сярод гэтых незабыўных вулак, Дзе ўпершыню ён гулка празвiнеў, Знайшоў спакой i вечны свой прытулак. 1945 г.
Хацеў бы я, каб мой апошнi спеў Тут, сярод гэтых незабыўных вулак, Дзе ўпершыню ён гулка празвiнеў, Знайшоў спакой i вечны свой прытулак. 1945 г.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus