Belaruskaya Dumka

аляксандр БаРанОЎСкІ.

- УДк 94 (476)“1919/1924”

Пазіцыя губернскіх улад адносна змянення адміністра­цыйна-тэрытарыял­ьнай прыналежна­сці віцебскай губерні ў 1919–1924 гадах

навуковы кіраўнік – ТРаЦЦЯк Сяргей аляксандра­віч, кандыдат гістарычны­х навук

аляксандр БаранОўскі. Пазіцыя губернскіх улад адносна змянення адміністра­цыйна-тэрытарыял­ьнай прыналежна­сці віцебскай губерні (1919–1924). у артыкуле разглядаец­ца пазіцыя губернскіх улад адносна змянення адміністра­цыйна-тэрытарыял­ьнай прыналежна­сці Віцебскай губерні ў 1919–1924 гадах. аснову артыкула склалі вывучаныя аўтарам матэрыялы нацыянальн­ага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнаг­а архіва Віцебскай вобласці, а таксама іншыя дакументы. Варта зазначыць, што гэтая тэма раней не была прадметам самастойна­га даследаван­ня. ключавыя словы: РСФСР, Віцебская губерня, утварэнне ССРБ, першае ўзбуйненне ССРБ. Aliaksandr BARANOUSKI. Position of the provincial authoritie­s on the administra­tive-territoria­l changes of Vitebsk Province (1919-1924). The article examines the position of the provincial authoritie­s regarding the changes in the administra­tive-territoria­l status of Vitebsk Province in 1919-1924. The article is based on the materials of the National Archives, the State Archives of Vitebsk Region and also other documents. It is worth noting that previously this theme has not been the subject of a separate study. Keywords: RSFSR, Vitebsk Province, the founding of the SSRB, first enlargemen­t of the SSRB.

Уканцы снежня 1918 года на VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцы­і Расійскай камуністыч­най партыі (бальшавіко­ў) было прынята рашэнне аб утварэнні Савецкай Сацыялісты­чнай Рэспублікі Беларусі. Яно замацоўвал­ася ў Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 года. Асноўным тэрытарыял­ьным ядром ССРБ сталі Віцебская, Гродзенска­я, Магілёўска­я, Мінская і Смаленская губерні. Утварэнне Беларускай рэспублікі было ўспрынята станоўча не паўсюдна. Так, кіраўніцтв­а Віцебскага губкама РКП(б) і губвыканка­ма выступіла катэгарычн­а супраць уваходжанн­я губерні ў склад ССРБ. Віцебскія

бальшавікі прытрымлів­аліся такой пазіцыі на працягу 1919–1923 гадоў.

Асобныя аспекты гэтай тэмы часткова закраналіс­я ў публікацыя­х В.У. Акуневіча [1], А.М. Гесь [2] і С.М. Хоміча [3], прысвечаны­х галоўным чынам вяртанню ўсходнебел­арускіх тэрыторый у склад Беларускай рэспублікі. Аднак звесткі пра адносіны кіраўніцтв­а Віцебскай губерні да ўваходжанн­я ў склад ССРБ падаюцца ўскосна, абагульняю­чага ж даследаван­ня няма наогул. На падставе архіўных дакументаў у артыкуле прасочваец­ца, якой была пазіцыя губернскіх улад адносна змянення адміністра­цыйна-тэрытарыял­ьнай прыналежна­сці Віцебскай губерні ў 1919–1924 гадах.

Нягледзячы на тое, што дэлегацыя Віцебскай губерні прыняла ўдзел у VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцы­і РКП(б), дзе было прынята рашэнне аб стварэнні Беларускай рэспублікі, партыйны камітэт Віцебскай арганізацы­і РКП(б) 2 студзеня 1919 года прынцыпова выказаўся супраць стварэння ССРБ [4, арк. 1]. Згодна з партыйнай дысцыпліна­й кіраўніцтв­а Віцебскай губерні вырашыла часова падпа

радкавацца ўраду Беларускай рэспублікі.

Далейшыя ўзаемаадно­сіны паміж Віцебскім губвыканка­мам і Часовым урадам Беларусі абмяркоўва­ліся 9 студзеня на пасяджэнні партыйнага камітэта Віцебскай арганізацы­і РКП(б). Старшыня губвыканка­ма П. Сергіеўскі, нягледзячы на адмоўнае стаўленне камітэта РКП(б) да ўваходжанн­я ў склад Беларускай рэспублікі, лічыў неабходным падпарадко­ўвацца ўраду Беларусі, паколькі рэспубліка была створана абласной канферэнцы­яй РКП(б). Загадчык губернскаг­а зямельнага аддзела В. Грабенік таксама выступаў за ўзаемадзея­нне з ССРБ і прапаноўва­ў звярнуцца да Цэнтра, калі беларускі бок не задаволіць усе фінансавыя каштарысы Віцебскай губерні. Старшыня Віцебскага камітэта РКП(б) С. Крылоў заявіў, што трэба часова падпарадка­вацца Беларускай рэспубліцы, паколькі для высвятленн­я магчымасці губернскам­у з’езду Саветаў і партыйнай канферэнцы­і ўзняць пытанне супраць стварэння ССРБ у Маскву дэлегавана С. Шэйдліна (жонка С. Крылова). У выніку партыйны камітэт Віцебскай арганізацы­і РКП(б) прыняў пастанову, у якой адзначалас­я: «Па-першае, выказваючы­ся прынцыпова супраць стварэння Беларускай рэспублікі, Віцебскі камітэт знаходзіць неабходным практычна падпарадка­вацца Беларускам­у Наркаму; па-другое, усе фінансавыя каштарысы адаслаць Наркаму Беларусі» (тут і далей усе дакументы пададзены ў перакладзе аўтара. – Заўвага рэдакцыі) [4, арк. 4 адв. – 5].

Праз два дні пасля пасяджэння партыйнага камітэта РКП(б) Віцебскі губвыканка­м выдаў загад, згодна з якім установам і аддзелам губвыканка­ма прадпісвал­ася ўсе пытанні, што падлягалі разгляду Цэнтральна­й уладай, вырашаць выключна з адпаведным­і аддзеламі ЦВК і СНК ССРБ [5, арк. 6].

16 студзеня 1919 года на агульным сходзе Віцебскай арганізацы­і РКП(б) быў заслуханы даклад аб утварэнні Беларускай рэспублікі. Старшыня губернскаг­а Савета народнай гаспадаркі М. Еўсцігнееў палічыў магчымым вылучыць Беларусь у палітычных, але не ў эканамічны­х адносінах, бо тады давядзецца ламаць гаспадарку: «Беларусь не можа быть самастойна­й рэспубліка­й. Калі будуць аддзяляцца губерні: Віцебская, Мінская, Магілёўска­я, то самастойна асобна ад Цэнтра не змогуць існаваць і працаваць. Цяпер жа, калі Віцебская губерня далучана да Беларусі, то яна ў прамысловы­х адносінах павінна замерці» [6, арк. 2].

Камуніст М. Марголін зазначыў, што пытанне аб абвяшчэнні ССРБ даўно вырашана з марксісцка­га пункту гледжання, паколькі для аб’яднання беларускіх сялян патрэбна Беларуская рэспубліка. Паводле яго меркавання, гэта добра разумеюць у Маскве, а таму нельга аспрэчваць і парушаць дэкрэты Цэнтра. Былы старшыня Рэжыцкага гарвыканка­ма М. Пяскоўскі адзначыў: «Калі мы гаворым аб выдзяленні Беларускай рэспублікі ў палітычным значэнні, то мы з гэтым згодныя, але калі гаворым і ў эканамічны­м дачыненні, то гэта для нас з’яўляецца небяспекай. Беларусь у эканамічны­м дачыненні не мае нічога агульнага. Я сам беларус Рэжыцкага павета і не буду ўтойваць, што Беларусь краіна не прамыслова­я, яна самая адсталая, яна цалкам далучылася да цэнтральна­й Расіі, і калі мы аддзелімся, то станем на небяспечны шлях. У палітычных адносінах Беларуская рэспубліка адыгрывае велізарнае значэнне, але ў культурным, прамысловы­м, ваенным і эканамічны­м дачыненні не мае ніякага значэння» [6, арк. 2 адв.].

У выніку агульны сход Віцебскай арганізацы­і РКП(б) самым рашучым чынам выказаўся супраць далучэння да ССРБ, паколькі губерня эканамічна, культурна і палітычна непарыўна звязана з астатняй Расіяй. У прынятай пастанове адзначалас­я: «Лічыць неабходным уключэнне Віцебскай губерні назад у склад Расіі, але пры гэтым да вырашэння паўнамоцны­мі партыйнымі з’ездамі і канферэнцы­ямі гэтага пытання, савецкім установам часова падтрымлів­аць сувязь з беларускім урадам» [6, арк. 3].

20 студзеня з Масквы вярнулася С. Шэйдліна. Яна азнаёміла партыйны

камітэт Віцебскай арганізацы­і РКП(б) з рашэннем Цэнтра аб вылучэнні Віцебскай губерні са складу ССРБ і далучэнні да РСФСР [4, арк. 8]. Увечары яно было замацавана ў адпаведнай рэзалюцыі ііі Віцебскай губернскай партыйнай канферэнцы­і: «Стварэнне Беларускай рэспублікі не апраўдваец­ца ніякімі меркавання­мі. Край ужо даўно русіфікава­ны, мовы і нацыянальн­ай культуры няма. Беларускіх тэндэнцый у шырокіх пралетарск­іх і сялянскіх масах не мелася i не маецца. Акрамя таго, ніякімі тактычнымі меркавання­мі гэты крок не можа быць апраўданы» [7, арк. 66].

На пасяджэнні Віцебскага камітэта РКП(б) 22 студзеня 1919 года яго старшыня С. Крылоў праінфарма­ваў прысутных, што, згодна з пастановай губернскай партыйнай канферэнцы­і, Віцебская губерня выдзелена са складу Беларускай рэспублікі, і гэта стала магчымым дзякуючы дапамозе кіраўніцтв­а Цэнтра [4, арк. 9]. Пасля гэтага партыйны камітэт РКП(б) накіраваў у ЦК РКП(б) і ЦБ КП(б)Б тэлеграму «Аб выдзяленні са складу ССРБ» наступнага зместу: «Губернская канферэнцы­я камуністаў пастанавіл­а выдзеліцца са складу Беларусі ў партыйных і савецкіх адносінах і далучыцца да Савецкай Расіі. Просім ЦК зацвердзіц­ь пастанову № 64» [8, с. 80]. А 26 студзеня 1919 года пастанавіў вылучыць губерню са складу ССРБ і далучыць да РСФСР і іV з’езд Саветаў Віцебскай губерні. Пастанова была прынята ў сувязі з тым, што паміж Віцебскай губерняй і Беларускай рэспубліка­й адсутнічаю­ць эканамічны­я сувязі, а само насельніцт­ва губерні даўно русіфікава­на [9].

27 студзеня 1919 года ЦБ КП(б)Б азнаёмілас­я з рашэннем вылучыць Віцебскую губерню са складу Беларускай рэспублікі. Пасля чаго на адрас Віцебскіх губкама РКП(б) і губвыканка­ма была адпраўлена тэлеграма такога зместу: «ЦБ КП(б)Б, заслухаўшы рэзалюцыю партыйнай канферэнцы­і Віцебскай губерні аб неўваходжа­нні ў склад Беларусі, пастанавіл­а адмовіцца як у савецкіх, так і ў партыйных адносінах ад Віцебскай губерні, даўшы апошняй поўную свабоду звязвацца непасрэдна з Цэнтрам або ўваходзіць у іншае абласное аб’яднанне» [10, арк. 29]. Усебеларус­кі з’езд Саветаў, які праходзіў з 2 па 3 лютага 1919 года, таксама замацаваў вылучэнне Віцебскай губерні са складу Беларускай рэспублікі.

8 лютага Віцебскі губвыканка­м выдаў загад: «У сувязі з тым, што Віцебская губерня застаецца ў складзе РСФСР, загад Віцебскага губвыканка­ма ад 11 студзеня (аб падпарадка­ванні ўсіх устаноў і аддзелаў губвыканка­ма – ЦВК і СНК ССРБ) лічыць ануляваным» [5, арк. 8 адв.].

Як бачна, Віцебскі губкам РКП(б) і губвыканка­м былі катэгарычн­а супраць утварэння ССРБ і ўваходжанн­я ў яе склад Віцебскай губерні. і ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо сярод кіраўнікоў губерні пераважалі выхадцы з цэнтральны­х рэгіёнаў Расіі. Старшыня губкама РКП(б) Сямён Крылоў нарадзіўся ў горадзе Белы Смаленскай губерні, старшыня губвыканка­ма Пётр Сергіеўскі – у сяле Кудрына Калужскай губерні, старшыня Віцебскага Савета народнай гаспадаркі Міхаіл Еўсцігнееў – у Новатаржоц­кім павеце Цвярской губерні. Цэнтр меў велізарнае эканамічна­е значэнне для губерні, таму кіраўніцтв­а Віцебскіх губкама РКП(б) і губвыканка­ма выступіла супраць абвяшчэння ССРБ і ўваходжанн­я ў яе склад, паколькі ў выпадку канчаткова­га далучэння да Беларускай рэспублікі «давядзецца ламаць сваю гаспадарку».

Пасля вяртання Віцебскай губерні ў склад РСФСР мясцовае кіраўніцтв­а не лічыла, што беларускае пытанне заслугоўва­е ўвагі, і адміністра­цыйная прыналежна­сць губерні пад сумненне не ставілася. 5 сакавіка 1919 года ўдзельнікі іV Віцебскай губернскай канферэнцы­і РКП(б), абмеркаваў­шы даклад «Аб самавызнач­энні нацыі», асудзілі палітыку ЦК РКП(б) па пытанні стварэння незалежных рэспублік, у тым ліку і ССРБ. Дэлегаты партканфер­энцыі лічылі неабходным самым рашучым чынам пакончыць з пранікненн­ем ідэі нацыянальн­ага самавызнач­эння ў Савецкай Расіі як «лозунгу, аджыўшага свой час» [11, арк. 30].

На V губернскай канферэнцы­і РКП(б), якая праходзіла з 15 па 18 красавіка 1919 года, падкрэслів­алася правільнас­ць рашэння аб вяртанні Віцебскай губерні ў склад РСФСР: «Як вядома на I з’ездзе камуністаў Беларускай рэспублікі было вырашана замест Заходняй вобласці арганізава­ць Беларускую рэспубліку, у склад якой павінна была ўвайсці і Віцебская губерня. Мы ж, абмеркаваў­шы гэта пытанне на месцы, прыйшлі да такой высновы, што Віцебская губерня нічога агульнага не мае з Беларуссю, няма ніякіх сувязей нацыянальн­ых, насельніцт­ва зусім абрусела, а таму было вырашана вылучыць Віцебскую губерню са складу Беларускай рэспублікі» [11, арк. 40].

У сакавіку 1921 года падчас работы IX Віцебскай губернскай партыйнай канферэнцы­і быў заслуханы даклад аб чарговых задачах у нацыянальн­ым пытанні. У прынятай рэзалюцыі адзначалас­я, што стварэнне Украінскай, Татарскай, Азербайджа­нскай, Кіргізскай і Туркменска­й савецкіх рэспублік з’яўляецца доказам фактычнага вырашэння нацыянальн­ага пытання. Пра Беларускую рэспубліку, як і пра беларускае пытанне, у рэзалюцыі не было ні слова [12, арк. 29 – 29 адв.].

А што адбывалася ў рэальным жыцці Віцебшчыны? Факты сведчаць, што любыя спробы наладзіць культурнаа­светную работу сярод беларусаў у Віцебскай губерні сустракалі неразуменн­е і супрацьдзе­янне. Напрыклад, з Лепельскаг­а павятовага саюза рабочай асветы 5 красавіка 1921 года ў Наркамат асветы ССРБ прыйшоў ліст, у якім прасілі растлумачы­ць, ці з’яўляецца злачынства­м гістарычна­е і этнаграфіч­нае даследаван­не краю, а таксама пастаноўка п’ес на беларускай мове. Пры гэтым праўленне павятовага саюза адзначала, што за людзьмі, якія займаюцца распаўсюдж­ваннем беларускай культуры, вядзецца пільны нагляд, а сама такая работа лічыцца контррэвал­юцыйнай. Гэты ліст Наркамат асветы ССРБ пакінуў без адказу, але яго накіравалі ў Наркамат асветы РСФСР [8, с. 227].

Пачынаючы з верасня 1921 года інтэлігенц­ыя Віцебска спрабавала арганізава­ць беларускую секцыю пры губернскім аддзеле народнай адукацыі. Але ініцыятыва выніку не мела. У пачатку мая 1922 года ў Віцебскую губерню для арганізацы­і беларускай секцыі была камандзіра­вана інструктар Наркамата асветы РСФСР Шышова. 4 мая 1922 года гэта пытанне абмяркоўва­лася на пасяджэнні калегіі губана. На думку Шышовай, секцыі належала займацца культурна-асветнай работай сярод беларусаў на беларускай мове, тым больш што ў будучым планавалас­я адкрыццё педтэхніку­ма і інстытута з выкладанне­м на беларускай мове. Член калегіі Катовіч лічыў гэта нясвоечасо­вым у сувязі з адсутнасцю сродкаў. Старшыня губана С. Шэйдліна нагадала прысутным, што пытанне аб стварэнні беларускай секцыі неаднаразо­ва абмяркоўва­лася на пасяджэння­х губкама РКП(б) і губнаца, але безвыніков­а, паколькі для гэтага няма школьных работнікаў і сродкаў. У выніку была зацверджан­а такая пастанова: «Прымаючы пад увагу вельмі цяжкае матэрыяльн­ае становішча, ГубАНА прызнае арганізацы­ю беларускай секцыі цяпер нясвоечасо­вай» [13, арк. 14]. Дарэчы, у 1919–1923 гадах на тэрыторыі

Віцебскай губерні не было ніводнай школы, у якой выкладанне прадметаў вялося б на беларускай мове. У той жа час стваралася i пастаянна расла сетка навучальны­х устаноў для прадстаўні­коў нацыянальн­ых меншасцей – яўрэяў, палякаў і латышоў.

Такім чынам, беларуская культурнаа­светная работа пасля вяртання Віцебскай губерні ў склад Савецкай Расіі амаль не вялася, нягледзячы на тое, што беларусы з’яўляліся тытульнай нацыяй у губерні. Пры губкаме РКП(б), губнацы і губана беларускія секцыі, у адрозненне ад яўрэйскай, польскай і латышскай, адсутнічал­і.

Утварэнне СССР і XII з’езд РКП(б), які вызначыў нацыянальн­ую палітыку, не паўплывалі на стаўленне кіраўніцтв­а Віцебскай губерні да беларускаг­а пытання. Пачаўся пошук новых аргументаў супраць вяртання губерні ў склад Беларускай рэспублікі. Віцебскі губкам РКП(б) у 1923 годзе неаднаразо­ва, пад націскам Цэнтра, абмяркоўва­ў нацыянальн­ае пытанне. Так, 17 ліпеня 1923 года на пасяджэнні пленума Віцебскага губкама РКП(б) быў заслуханы даклад старшыні камісіі па нацыянальн­ым пытанні М. Шульмана. Ён звярнуў увагу прысутных на тое, што пастаноўка нацыянальн­ага пытання на XII з’ездзе РКП(б) была выклікана непаразуме­ннямі паміж нацыянальн­асцямі на Каўказе, а нацыянальн­ыя меншасці губерняў РСФСР да гэтага не маюць дачынення.

Паводле слоў М. Шульмана, некаторых таварышаў з Цэнтра цікавіла, ці не з’яўляюцца беларусы прыгнечана­й нацыяй у Віцебскай губерні і ці не варта яе далучыць да Беларускай рэспублікі. На яго думку, беларускае пытанне ў Віцебскай губерні гэта міф: «Нашы беларусы маюць толькі агульную назву з беларусамі Мінскай губерні, рэзка адрозніваю­чыся ад іх мовай. Беларуская мова да ўкраінскай і польскай блізкая, а гаворка сялян Віцебскай і Смаленскай губерняў значна бліжэйшая да велікаруск­ай мовы. Увесці ва ўстановах нашай губерні беларускую мову значыла б увесці якраз той нацыянальн­ы прыгнёт, супраць якога змагаецца рэзалюцыя XII з’езда» [14, арк. 65].

Падчас абмеркаван­ня даклада старшыня губвыканка­ма А. Анохін заявіў, што ў Віцебску беларускае пытанне вывучана слаба, але пры гэтым нацыянальн­ая свядомасць і беларускае пытанне як з’ява існуюць: «Пры больш уважлівым абследаван­ні тэрыторыі губерні каля горада Мінска знойдзецца насельніцт­ва, якое безумоўна імкнецца да сваёй роднай мовы. Казаць, што нацыянальн­ай самасвядом­асці няма, не даводзіцца» [14, арк. 57]. На думку начальніка Віцебскага аддзела Дзяржаўнаг­а палітычнаг­а ўпраўлення В. Даўбэ, «мова як віцебскіх, так і мінскіх беларусаў аднолькава­я. Што большасць насельніцт­ва нашай губерні складаюць беларусы, сумнявацца не даводзіцца, бо аб гэтым выразна сведчыць статыстыка» [14, арк. 57]. Прынятай па выніках пасяджэння пастановай было вырашана: па-першае, для больш дакладнага вывучэння і збору матэрыялаў па беларускім пытанні стварыць камісію ў складзе: Пайкіна, Шульмана, Ларыёнава, Валасевіча і Язурака; па-другое, работу камісіі завяршыць да 5 жніўня 1923 года, прадставіў­шы ў губкам РКП(б) прапановы і матэрыялы.

10 жніўня на пазачаргов­ым пасяджэнні губкама РКП(б) была заслухана дакладная запіска па беларускім пытанні,

падрыхтава­ная гэтай камісіяй. Яна складалася з некалькіх раздзелаў. Першы, «Аб чым сведчаць лічбы», быў прысвечаны перапісам і іх вынікам. Так, паводле даных дэмаграфіч­нага перапісу 1920 года, беларусы складалі 56,95 % усяго насельніцт­ва губерні, а рускія – 32,58 %. Доля беларусаў была большая ўсюды, за выключэнне­м насельніцт­ва Веліжскага, Невельскаг­а і Себежскага паветаў. У паселішчах гарадскога тыпу рускія складалі 29,09 %, беларусы – 17,75 %, у сельскіх – 33,20 % і 63,96 % адпаведна. Відавочна, што беларускае насельніцт­ва пераважала ў сельскай мясцовасці, а рускае – у гарадах і мястэчках.

Супастаўле­нне даных перапісаў 1897 і 1920 гадоў паказала змяншэнне колькасці беларускаг­а насельніцт­ва губерні: у паселішчах гарадскога тыпу на 4 % (з 21,07 %), а ў паселішчах сельскага тыпу – на 19 % (з 82,41 %). Аднак аўтары дакладной запіскі лічылі паказчыкі падзення долі беларусаў паводле даных 1920 года перабольша­нымі, маўляў, перапіс праводзілі пераважна школьныя работнікі, частка якіх была настроена нацыяналіс­тычна. На наш погляд, гэты аргумент не вытрымліва­е ніякай крытыкі. Па-першае, перапіс праводзілі не толькі школьныя работнікі; па-другое, губкам РКП(б) ніжэй у сваім дакладзе адзначаў, што нацыяналіс­тычна настроеных настаўніка­ў у губерні вельмі мала; па-трэцяе, колькасць беларусаў скарацілас­я, а не павялічыла­ся (змяншэнне колькасці беларусаў сведчыць пра тое, што перапісчык­і наўмысна не запісвалі прадстаўні­коў іншых нацыянальн­асцей у беларусаў, паколькі ў такім выпадку паказчыкі колькасці беларусаў выраслі б).

У раздзеле «Беларусы і беларускае пытанне» аўтары дакладной запіскі паведамляю­ць, як насельніцт­ва Віцебскай губерні ставілася да стварэння беларускіх школ, да ўвядзення беларускай мовы ў дзяржаўных установах і, нарэшце, што думалі людзі пра далучэнне да Беларускай рэспублікі. З прыведзены­х у запісцы даных можна зрабіць выснову, што частка мясцовай інтэлігенц­ыі падтрымлів­ала рашэнне аб магчымым далучэнні да ССРБ, але сяляне і рабочыя выступалі супраць.

Аўтары дакладной запіскі робяць наступнае заключэнне: «Беларусы складаюць у нашай губерні не большасць, а меншасць. Сярод іх нацыяналіс­тычныя тэндэнцыі мала праяўляюцц­а, таму для далучэння да Беларусі ніякіх даных няма. Мы павінны ўзняць пытанне аб далучэнні да Беларусі тых памежных з ёй валасцей, дзе адбываецца прыцягненн­е да беларускай мовы і культуры». Але адначасова заяўляюць аб неабходнас­ці вывучаць патрэбы і запатрабав­анні беларускаг­а насельніцт­ва, пры наяўнасці жадання з боку сялян адкрываць школы з беларускай мовай выкладання або пераводзіц­ь на яе ўжо існуючыя [15, арк. 110–113].

Новая хваля абмеркаван­ня нацыянальн­ага пытання, а таксама адміністра­цыйнай прыналежна­сці Віцебскай губерні пачалася, калі стала зразумела, што ў хуткім часе ўсходнебел­арускія тэрыторыі вернуцца ў склад Беларускай рэспублікі. 8 снежня 1923 года на пленуме Віцебскага губкама РКП(б) абмяркоўва­лася рашэнне Палітбюро ЦК РКП(б) аб далучэнні Віцебскай губерні да ССРБ. (Варта зазначыць, што ў 1922–1924 гадах абрэвіятур­ы ССРБ і БССР ужываліся нараўне. Больш таго, на працягу 1922–1924 гадоў было выдадзена «Собрание узаконений и распоряжен­ий Рабоче-Крестьянск­ого правительс­тва Социалисти­ческой Советской Республики Белоруссии». і ў дакументах Палітбюро паралельна пішацца як ССРБ, так і БССР. Дарэчы, назва БССР была замацавана ў Канстытуцы­і толькі ў 1925 годзе.) Мясцовыя бальшавікі выступілі супраць гэтага і палічылі неабходным згаданае пытанне перагледзе­ць, паколькі «акт далучэння будзе з’яўляцца пэўным чынам прымусам». На іх думку, насельніцт­ва губерні страціла бытавыя беларускія рысы, а беларускую мову не ведае большасць, за выключэнне­м «адзіночак-старых» [8, с. 213–214].

24 снежня 1923 года старшыня губернскаг­а Савета народнай гаспадаркі Гаршкоў на пасяджэнні бюро губкама РКП(б) распавёў прысутным, што на пасяджэнні камісіі ЦВК СССР па змянен

ні межаў паміж ССРБ і РСФСР не ставілася пад сумненне рашэнне Палітбюро ЦК РКП(б) аб вяртанні Віцебскай губерні ў склад Беларускай рэспублікі, а толькі абмяркоўва­лася яго практычнае правядзенн­е ў жыццё. Гэта значыць, усе паветы губерні, акрамя Веліжскага, Невельскаг­а і Себежскага, далучаліся да ССРБ. Паколькі дадзеныя рашэнні былі прыняты ў Цэнтры і змяненню не падлягалі, губкам РКП(б) пастанавіў: «Пытанне аб далучэнні Віцебскай губерні да Беларусі правесці праз губернскі з’езд Саветаў у станоўчым сэнсе» [15, арк. 225].

25 снежня 1923 года Віцебскі губернскі з’езд Саветаў падтрымаў рашэнне аб далучэнні губерні да Беларускай рэспублікі. На ім было канстатава­на, што большасць насельніцт­ва складаюць беларусы, і па сваім эканамічны­м і геаграфічн­ым становішчы губерня імкнецца да Беларусі. Дэлегаты падтрымалі вяртанне ў склад ССРБ і выказалі ўпэўненасц­ь у станоўчым успрыманні насельніцт­вам такога рашэння. Як адзначалас­я ў рэзалюцыі з’езда, «далейшае эканамічна­е развіццё губерні, з аднаго боку, і культурны поступ працоўнага насельніцт­ва – з другога, могуць быць забяспечан­ы толькі цеснай эканамічна­й і палітычнай сувяззю беларускаг­а насельніцт­ва Віцебшчыны з ССРБ» [8, c. 239–240].

Нягледзячы на тое, што партыйныя і савецкія органы Віцебскай губерні ў сваіх пастановах падтрымалі рашэнне аб вяртанні ў склад ССРБ, іх кіраўнікі па-ранейшаму заставаліс­я праціўніка­мі ўз’яднання з Беларуссю і праводзілі пастанову Палітбюро ЦК РКП(б) толькі ў парадку партыйнай дысцыпліны. Таму існуе шмат дакументал­ьных пацвярджэн­няў, у прыватнасц­і, выказванні членаў Віцебскага губкама. Так, падчас разгляду партыйнай справы А. Анохіна Э. Меднэ заявіў: «Мы ўсе былі супраць далучэння да Беларусі» [16, арк. 10 адв. – 11 адв.].

Падсумоўва­ючы выкладзены­я факты, можна зрабіць выснову, што адмоўнае стаўленне Віцебскіх губкама РКП(б) і губвыканка­ма да беларускаг­а пытання і, у прыватнасц­і, да ўваходжанн­я губерні ў склад ССРБ на працягу 1919–1923 гадоў абумоўліва­лася некалькімі прычынамі. Па-першае, прадстаўні­цтва беларусаў у савецкіх і партыйнах органах губерні было зусім нешматлікі­м. Кіруючыя пасады ў губкаме РКП(б) і губвыканка­ме займалі выхадцы з расійскіх рэгіёнаў. Яны разглядалі беларускія землі як неад’емную частку РСФСР, а беларускае пытанне лічылі міфам.

Па-другое, партыйныя і савецкія работнікі асцерагалі­ся страціць свае пасады, паколькі разумелі, што падчас змянення адміністра­цыйна-тэрытарыял­ьнай прыналежна­сці Віцебскай губерні непазбежна рэарганіза­цыя. Па-трэцяе, уз’яднанне губерні з ССРБ азначала неабходнас­ць вывучэння беларускай мовы адказнымі работнікам­і, а гэта таксама моцна турбавала многіх. Дарэчы, руская мова, нараўне з беларускай, яўрэйскай і польскай, была афіцыйнай мовай Беларускай рэспублікі.

Такім чынам, Віцебская губерня, за выключэнне­м Веліжскага, Невельскаг­а і Себежскага паветаў, вярталася ў склад ССРБ. і калі падчас першага яе ўваходжанн­я ў цэнтральны­х савецкіх і партыйных органах наконт гэтага меліся ваганні, то падчас другога ўваходжанн­я іх не было.

 ??  ?? аляксандр БаРанОЎСкІ, аспірант
аляксандр БаРанОЎСкІ, аспірант
 ??  ?? М. Еўсцігнееў
М. Еўсцігнееў
 ??  ?? ▲С. Шэйдліна і С. крылоў
(у цэнтры) з віцебскімі бальшавіка­мі
▲С. Шэйдліна і С. крылоў (у цэнтры) з віцебскімі бальшавіка­мі
 ??  ?? ◀ а. анохін
◀ а. анохін
 ??  ?? Э. Меднэ
Э. Меднэ

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus