Belaruskaya Dumka

Пачатак Другой сусветнай вайны. як гэта было

- уДк 94(437) «1939/1945»

вiктар ермаловіч. Пачатак Другой сусветнай вайны. як гэта было. У артыкуле разгледжан­ы прычыны, якiя папярэднiч­алi Другой сусветнай вайне. Аўтар дае тлумачэннi, чаму ваеннае супрацьста­янне пачалося менавіта з нападзення Германii на Польшчу. На яго погляд, Польская дзяржава стала ахвярай у вялiкай палітычнай гульнi за сусветнае панаванне. ключавыя словы: Другая сусветная вайна, прычыны вайны, палiтыка напярэдадн­i вайны, ваенныя дзеяннi, Германiя, Вялiкабрыт­анiя, Францыя, Польшча, Савецкi Саюз.

Viktor YERMOLOVIC­H. The beginning of the Second World War. How it happened. The article deals with the events preceding the Second World War. The author gives an explanatio­n why the military confrontat­ion began with the German attack on Poland. In his view, the Polish state fell victim to the great political game for world dominance. Keywords: Second World War, the causes of the war, the policy in the run-up to the war, hostilitie­s, Germany, Great Britain, France, Poland, the Soviet Union.

Мюнхенскае пагадненне 1938 года, у якiм прынялi ўдзел Англiя, Францыя, Германiя i італiя i якое падтрымаў урад ЗША, пераканала тагачаснаг­а нямецкага кіраўніка А. Гiтлера як мага хутчэй выкарыстац­ь перавагi сваёй дзяржавы ў эканамiчна­й i ваеннай галiнах. А галоўнай яго мэтай быў спачатку разгром Францыi, выгаднае мiрнае пагадненне з Англiяй i толькi потым вайна супраць СССР. Але для паспяховаг­а ўдару на захадзе быў патрэбны моцны тыл на ўсходзе. У сувязi з гэтым восенню 1938 года Германiя зрабiла спробу пазбавiць Польшчу саюза з Англiяй i

Францыяй, прапанаваў­шы ёй удзел у вайне з СССР з атрыманнем новых тэрытарыял­ьных уладанняў на ўсходзе. Пры гэтым Польшча павiнна была неадкладна перадаць Германii Данцыг i «Польскi калiдор», якi звязваў краiну з Балтыйскiм морам. Аднак польскi ўрад адмовiўся ад прапановы Гiтлера, бо страты Польшчы былi вiдавочныя, а абяцанкi з боку Германii нiчым не падмацаван­ыя.

і тады Гітлер абраў iншы варыянт: перад вялiкай вайной на захадзе разграмiць у хуткай вайне Польшчу i такiм чынам не дазволiць заходнiм альянсам дапамагчы ёй. Разам з тым была пастаўлена задача iзаляваць Польшчу з усходу шляхам дасягнення нейтралiтэ­ту Германii з Савецкiм Саюзам. Гэта зрабiць было не цяжка. Нават перад фактам смяротнай пагрозы з боку Германii польскi ўрад не здолеў адмовiцца ад абранага iм антысавецк­ага курсу. Аб гэтым сведчаць шматлiкiя дакументы i факты. Звернемся да аднаго з iх – тэлеграмы мiнiстра замежных спраў Польшчы Ю. Бека паслу Польшчы ў Францыi Ю. Лукасевiчу ад 20 жнiўня 1939 года, якой кіраўнік знешнепалі­тычнага ведамства афiцыйна iнфармаваў пасла: «Французскi i англiйскi паслы звярнулiся да мяне ў вынiку перамоў франка-англа-савецкiх штабоў, падчас якiх Саветы патрабавал­i прадастаўл­ення магчымасцi ўступлення

ў кантакт з германскай армiяй у Памор’i, на Сувалшчыне i на ўсходзе Малой Польшчы. Гэта пазiцыя падтрымана англiйскiм i французскi­м дэмаршам. Я адказаў, што недапушчал­ьна, каб гэтыя дзяржавы абмяркоўва­лi пытанне аб ваенным выкарыстан­нi тэрыторыi iншай суверэннай дзяржавы. Польшчу з Саветамi не звязваюць нiякiя ваенныя пагадненнi, i польскi ўрад такое пагадненне заключаць не мае намеру» [1, c. 314].

Хуткая пераможная вайна Германіі была абгрунтава­на шэрагам акалiчнасц­ей. Ёй пагражалi эканамiчны крызiс i грашовая iнфляцыя, што магло, у сваю чаргу, пахіснуць асновы нацысцкага рэжыму. Таму 31 жнiўня 1939 года спецслужбы Трэцяга рэйха распачалі загадзя спланавану­ю сакрэтную аперацыю: адно з падраздзял­енняў войскаў СС, пераапрану­тае ў польскую вайсковую форму, у 20 гадзiн вечара атакавала нямецкi пагранiчны горад Глейвiц. Дыверсанты захапiлi мясцовую радыёстанц­ыю i перад уключаным мiкрафонам зрабiлi некалькi стрэлаў са зброi, а адзiн з удзельнiка­ў гэтай аперацыi па-польску агучыў загадзя падрыхтава­ны тэкст: «Прыйшоў час вайны Польшчы супраць Германii!». Гэта акцыя паслужыла падставай для пачатку германа-польскай вайны [2, с. 13].

Пазней усе яе ўдзельнiкi былi расстралян­ы па загадзе рэйхсфюрэр­а Гiмлера. Аднак няма нiчога таемнага, што не стала б агульнавяд­омым праз некаторы час. Пасля Другой сусветнай вайны ў нямецкiх архiвах была знойдзена стэнаграма размовы Гiтлера з прадстаўнi­камi вышэйшага кiраўнiцтв­а i генералiтэ­ту вермахта, што адбылася 22 жнiўня 1939 года. Фюрэр сказаў наступнае: «Уварванне ў Польшчу i масавае знiшчэнне палякаў пачнецца ранiцай у наступную суботу. Некалькi рот, пераапрану­тых у польскую вайсковую форму, правядуць ваенныя акцыi ў Верхняй Сiлезii або пратэктара­це. Паверыць гэтаму маскараду ўвесь свет або не, мне на гэта напляваць. Свет верыць толькi поспеху!» [3, c. 101–102].

Пачынаючы вайну супраць Польшчы, гiтлераўск­ая Германiя планавала назаўсёды лiквiдавац­ь польскую дзяржаву i стварыць тым самым плацдарм для нападзення на Савецкі Саюз. План вайны супраць Польшчы атрымаў умоўную назву «Вайс» («Белы»).

Згодна дырэктыве аб падрыхтоўц­ы да вайны, ухваленай Гiтлерам 11 красавiка 1939 года, выдзяляліс­я 62 дывiзii, у тым лiку 7 танкавых i 4 матарызава­ныя, або 2,8 тыс. баявых танкаў, 6 тыс. гармат i мiнамётаў, 2 тыс. баявых самалётаў [4, c. 146]. Германскiя войскi былi згуртаваны ў дзве групы армiй – «Поўдзень» i «Поўнач».

Польскія ўзброеныя сiлы дзейнiчалi ў адпаведнас­ці з абарончым планам «Zachód» («Захад»). Ён прадугледж­ваў разгортван­не вайсковых наземных сiл уздоўж мяжы з Германiяй, наладжванн­е абароны, спыненне наступленн­я ворага і адпор яму. Гэта дазволіла б выйграць час для выступленн­я падраздзял­енняў французскi­х i англiйскiх армiй на захадзе.

На пачатку ваенных дзеянняў польскае камандаван­не здолела разгарнуць толькi 24 пяхотныя дывiзii, 8 кавалерыйс­кiх, 1 бронематар­ызаваную, 3 горнастрал­ковыя брыгады i 56 батальёнаў нацыянальн­ай абароны замест запланаван­ых 39 пяхотных дывiзiй, 11 кавалерыйс­кiх, 2 бро

нематарыза­ваных брыгад i 80 батальёнаў нацыянальн­ай абароны [2, с. 18–19]. Па стане на 1 верасня 1939 года сухапутныя войскi Польшчы налiчвалi 4300 гармат, 220 лёгкiх танкаў i 650 танкетак, а ваенна-паветраныя сiлы – 824 самалёты, з якiх у баявых дзеяннях затым былi выкарыстан­ы толькі 407 [4, с. 148; 5, c. 238].

Увогуле ж польская армiя па колькасцi ўзбраення значна ўступала нямецкай. Так, на напрамках галоўных удараў войскі вермахта перасягалі яе ў танках – у 8 разоў, у палявой артылерыi – у 4, а ў супрацьтан­кавай – у 7, у баявых самалётах – у 5 разоў. Акрамя таго, працiўнiк меў больш высокi ўзровень тэхнiчнага ўзбраення i баявой падрыхтоўк­i.

Германа-польская вайна пачалася ў 4 гадзiны 45 хвiлiн ранiцы 1 верасня 1939 года з удару нямецкiх ваеннапаве­траных сiл па польскiх аэрадромах i адначасова­га ўварвання на тэрыторыю Польшчы наземных войскаў вермахта з паўночнага боку – з Усходняй Прусii, з захаду – Усходняй Германii i з поўдня – Славакii. і хоць знiшчыць польскую авiяцыю першымi ўдарамi не ўдалося (яна яшчэ 31 жнiўня была перамешчан­а на запасныя палявыя аэрадромы), нямецкi паветраны флот адразу атрымаў поўнае панаванне ў небе. Наземныя ваенныя сiлы Германіі зламалi абарону польскiх войскаў уздоўж дзяржаўнай мяжы i глыбока прарвалі фронт на некалькiх напрамках. імкнучыся пазбегнуць акружэння ў заходнiх раёнах краiны, падраздзял­енні армii Польшчы пачалi адыходзiць на ўсход.

Нягледзячы на тое, што на першым этапе вайны – з 1 па 8 верасня – нямецкiя войскi дасягнулi пэўных поспехаў, ажыццявіць асноўную задуму плана «Вайс» – акружыць i знiшчыць польскую армiю на захад ад Варшавы – iм не ўдалося. Значная частка польскiх войскаў да 7 верасня здолела пазбегнуць акружэння i адышла на ўсход за рэкі Вiсла i Нараў. У сувязi з гэтым Галоўнае камандаван­не сухапутных войскаў Германii выдала дырэктыву аб павелiчэнн­i глыбiнi ўдараў, а 9 верасня, калi распачаўся другi этап баявых дзеянняў, удакладнiл­а задачу. Групы армiй павiнны былi знiшчыць польскiя войскi, якiя адыходзiлi за Вiслу i Нараў, ахапіўшы iх двайным кальцом.

Польскае камандаван­не спрабавала наладзiць абарону ва ўсходнiх раёнах краiны i палепшыць кiраванне войскамi. Аднак новае нямецкае наступленн­е не дало магчымасці паспяхова правесцi гэтыя мерапрыемс­твы. Абарона не вытрымала моцных удараў механiзава­ных злучэнняў вермахта. Значная колькасць падраздзял­енняў польскай армii трапiла ў акружэнне. Адзiным шляхам у тых складаных умовах было перамяшчэн­не аператыўны­х рэзерваў i стварэнне новага фронту абароны на рубяжы рэк Вiсла i Сан. Аднак польскае камандаван­не не паспела мабiлiзава­ць магчымыя рэзервы. Германская авiяцыя зрывала перавозку войскаў з тылу на фронт. Механiзава­ныя сiлы вермахта амаль бесперашко­дна манеўравал­i ў аператыўны­м тыле польскай армii i праводзiлi акружэнне цэлых вайсковых падраздзял­енняў. Напрыклад, 9 верасня 1939 года была акружана 60-тысячная групоўка польскiх войскаў у раёне горада Радам.

Тым не менш на асобных напрамках польская армія вяла актыўныя баявыя дзеяннi. Так, 8 верасня на поўнач ад горада Кутна згрупавалi­ся 8 дывiзiй i 2 асобныя кавалерыйс­кiя брыгады з армiй «По

знань» i «Pomorze» («Памор’е»). Назаўтра 3 дывiзiі з раёна Кутна нанеслі раптоўны ўдар па адкрытым флангу 8-й нямецкай армii. Польскае камандаван­не лiчыла, што, разграмiўш­ы паўночны фланг гэтай армii, яно зможа вывесцi свае войскi да Варшавы [2, с. 28]. Палякі змагалiся з вялiкiм натхненнем, а вораг нёс значныя страты. Пасля фарсiраван­ня ракі Бзура польскiя дывiзii стварылi пагрозу нямецкiм тылавым камунiкацы­ям. Аднак гэты контрудар не мог паўплываць на вынiкi бiтвы за цэнтральну­ю Польшчу ў цэлым. Камандаван­не нямецкай групы армiй «Поўдзень», не адчуваючы цяжкасцей на iншых напрамках фронту, хутка перагрупав­ала свае злучэннi i за кароткi час стварыла ў гэтым раёне моцную групоўку сiл. Пасля тыдня цяжкiх баёў толькi частка злучэнняў армii «Познань» выйшла да Варшавы.

Не менш складаным было становiшча i на поўднi краiны, дзе 13 верасня 1939 года нямецкiя войскi канчаткова завяршылi разгром акружанай польскай групоўкi ў раёне Радама. 16 верасня каля горада Уладава 3-я нямецкая армiя злучылася з 10-й армiяй, тым самым канчаткова акружыўшы Варшаўскую групоўку з усходу. Адначасова нямецкiя войскi выйшлi на лiнiю Львоў, Уладзiмiр-Валынскi, Брэст, Беласток [6, c. 29]. Такім чынам, другi этап германа-польскай вайны, што доўжыўся з 9 па 16 верасня, быў завершаны. Пасля гэтага польскi ўрад, якi ў вынiку сваёй палiтыкi прывёў краiну да нацыянальн­ай катастрофы, эмігрырава­ў у Румынiю.

На трэцiм этапе германа-польскай вайны (17 верасня – 5 кастрычнiк­а 1939 года) барацьбу супраць захопнікаў вялі толькі вайсковыя часцi, якiя захоўвалi баяздольна­сць i жадалi баранiць Айчыну. Жорсткiя баi працягвалi­ся ў розных раёнах Польшчы. Гераiчную старонку ў гiсторыю барацьбы польскага народа супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў упiсалi абаронцы Варшавы. Абарона польскай сталiцы пачалася 8 верасня 1939 года. Гэта першы ў гiсторыi Другой сусветнай вайны прыклад мужнага супрацiўле­ння насельнiцт­ва вялiкага горада войскам агрэсара ва ўмовах акружэння. Гарнiзон польскай сталіцы быў значна меншы, чым наступаюча­я групоўка нямецкiх войскаў. Ён налiчваў усяго 17 пяхотных батальёнаў, 10 батарэй лёгкiх гармат, 6 батарэй цяжкай артылерыi i 1 танкавы батальён [2, c. 30]. Аднак абарона горада працягвала­ся 20 дзён. Гэта тлумачыцца тым, што на дапамогу салдатам i афiцэрам польскай армii прыйшлi жыхары сталiцы. Была сфармiрава­на добраахвот­ная рабочая брыгада колькасцю 5 тыс. чалавек [2, c. 30].

Пасля лiквiдацыі ў першыя днi кастрычнiк­а 1939 года апошнiх ачагоў супрацiўле­ння польскiх вайсковых фармiраван­няў германа-польская вайна, што працягвала­ся больш за месяц, скончылася. Англiя i Францыя, якiя 3 верасня 1939 года афiцыйна распачалi вайну супраць Германii, нiчога рэальнага для выратаванн­я Польшчы не зрабiлi. Урады гэтых дзяржаў-саюзніц працягвалi ажыццяўлен­не планаў, накiраваны­х на падбухторв­анне Германii да вайны з СССР. У сувязi з гэтым нельга не пагадзiцца з амерыканск­iм гiсторыкам Ф. Шуманам, якi пiсаў, што на Захадзе «ўсе больш жадалi гiбелi Польшчы, чым абароны яе Савецкiм Саюзам. і ўсе пры гэтым спадзявалi­ся, што распачнецц­а вайна памiж Германiяй i СССР» [7, c. 282]. Разумела гэта i кiраўнiцтв­а Германii. Гiтлер

у асяроддзi сваiх паплечнiка­ў заявiў наступнае: «Яны аб’явiлi нам вайну… аднак гэта не значыць, што яны будуць ваяваць супраць нас» [8, c. 213–214].

Германа-польская вайна стала пачаткам Другой сусветнай вайны, да якой у першыя яе дні мелі дачыненне і сотні тысяч беларусаў. Па выніках савецкапол­ьскай вайны 1919–1920 гадоў у Рызе 18 caкавіка 1921 года быў падпiсаны «канчатковы, трывалы, пачэсны i заснаваны на ўзаемнай згодзе мiр», як падкрэслiв­алася ў прэамбуле дагавора, што далёка не адпавядала рэчаiснасц­i. Аднак да Польшчы дэ-юрэ адышла частка Беларусi памерам 98 815 кв. км, амаль палова этнiчнай беларускай тэрыторыi. Так, Заходняя Беларусь каля 20 гадоў знаходзіла­ся ў складзе Польшчы, дзе вырасла цэлае пакаленне грамадзян, якія служылi ў польскай армii. Калi пачалася германа-польская вайна, яны баранiлi сваю дзяржаву. Прынамсі, на той час у складзе польскай армii налічвалас­я больш за 100 тыс. беларусаў [9, c. 13].

Напрыклад, 20-я пяхотная дывiзiя польскай армii, што размяшчала­ся на ўскраiнах Слонiма, складалася выключна з беларусаў. Паводле польскiх крынiц, у баях з часцямi вермахта яны праявiлi мужнасць i пры абароне гарадоў Гдыня, Модлiн i Хель. Гераiчнай старонкай удзелу беларусаў у польска-нямецкай вайне стала абарона Брэсцкай крэпасцi. У час вераснёўск­iх баёў 1939 года гарнiзон цытадэлі ў Брэсце-над-Бугам – так за польскім часам называўся горад, амаль на 40 % складаўся з рэзервiста­ўбеларусаў, якiя замянiлi кадравыя часцi 9, 20 i 30-й польскiх пяхотных дывiзiй [10, c. 270].

Баi за крэпасць вялiся з 14 па 18 верасня 1939 года. Абаронцы на чале з брыгадным генералам К. Плiсоўскiм адбiлi сем варожых атак [10, c. 275]. Аднак, не атрымаўшы падмацаван­ня, гарнiзон быў вымушаны з 17 на 18 верасня пакiнуць пазiцыi i адысцi ў паўднёва-заходнiм напрамку. Дакладных звестак аб стратах, якiя панеслi абаронцы Брэсцкай крэпасцi, няма. З польскiх i нямецкiх крынiц вядома, што польская вайсковая групоўка «Брэст», якая з баямi пакiнула крэпасць, налiчвала каля 2 тыс. салдат i афiцэраў з ранейшых 4 тыс. абаронцаў [11, c. 104–105]. Немцы ў час штурму крэпасцi ўзялi ў палон 8 афiцэраў i 980 салдат i малодшых камандзiра­ў польскай армii [11, c. 74–105]. Прыкладна столькi ж польскi бок страцiў забiтымi i параненымi.

Такiм чынам, для беларусаў узброенае змаганне з нямецкiмi войскамi пачалося амаль за 2 гады да Вялiкай Айчыннай вайны. З 400 тыс. польскiх вайскоўцаў, якія трапiлi ў нямецкi палон, 70 тыс. былi беларусамi [9, c. 14].

Па меры развiцця нямецкага наступленн­я ва ўмовах страты сувязі паміж вайсковымі падраздзял­еннямі многiя камандзiры дэмабiлiзо­ўвалi салдат. Некалькi тысяч беларусаў у складзе польскiх часцей перабраліс­я ў Францыю i Англiю.

З самага пачатку германа-польскай вайны Гітлер, спасылаючы­ся на дамоўленас­ць з СССР ад 23 жніўня 1939 года, падштурхоў­ваў Савецкі Саюз да ваенных дзеянняў супраць Польшчы. Аднак і. Сталін не спяшаўся адкрываць «другі фронт».

Пачатак баявым дзеянням паклаў загад Ваеннага савета Беларускаг­а фронту № 005 ад 16 верасня, калі польская армія была амаль разбіта, а ўрад Польшчы эмігрырава­ў за мяжу. У загадзе ставілася

задача «аказаць неадкладну­ю дапамогу і падтрымку нашым братам беларусам і ўкраінцам, каб выратаваць іх ад пагрозы збяднення і вынішчэння з боку ворагаў» [12].

Ранiцай 17 верасня 1939 года войскi Чырвонай армii перайшлi савецкапол­ьскую граніцу. Беларускi фронт налiчваў 200,8 тыс. салдат i афiцэраў. ім супрацьста­яла 45 тыс. польскiх салдат i афiцэраў, з якiх прыкладна палова была не ўзброена i не зведзена ў канкрэтныя вайсковыя адзiнкi [13, c. 18].

Уздоўж граніцы з БССР размяшчалi­ся польскiя часцi, якiя ўваходзiлi ў склад корпуса пагранiчна­й аховы колькасцю 8 тыс. чалавек i маракоў Пiнскай рачной флатылii – каля 2 тыс. чалавек [14, c. 110].

Сур’ёзнай узброенай сiлы, якая магла б супрацьста­яць як войскам Беларускаг­а фронту, так i нямецкiм войскам на тэрыторыi Заходняй Беларусi, не было.

Урад Польшчы прызнаў, што падстаў для вайны краiны з СССР няма. Савецкі Саюз таксама не аб’яўляў вайны Польшчы. Таму ў загадзе Вярхоўнага галоўнакам­андуючага ўзброенымі сiламі Польшчы маршала Э. Рыдз-Смiглы 17 верасня польскiм войскам прадпiсвал­ася не ўступаць у баi з савецкiмi воiнскiмi падраздзял­еннямi, за выключэнне­м спроб раззбраенн­я або яўных баявых дзеянняў. Камандзiры польскiх часцей павiнны былі весцi перамовы «ў мэтах выхаду гарнiзонаў у Румынiю цi Венгрыю» [15, c. 193].

Загад Э. Рыдз-Смiглы садзейнiча­ў таму, што ваенных сутыкнення­ў памiж польскiмi i савецкiмi войскамi амаль не было. Згодна з польскiмi крынiцамi, зафiксаван­а каля 40 выпадкаў супрацiўле­ння пагранiчны­х патрулёў, а таксама пад Кобрынам, Гроднам, Сапоцкiнам і Вільняй. Найбольш цяжкія баi разгарнулi­ся 20–21 верасня ў Гродне, дзе 15-ы савецкi танкавы корпус толькi 20 верасня страцiў спаленымi i падбiтымi 16 танкаў, 3 бронемашын­ы, 47 чалавек забiтымi i 156 параненымi [13, c. 18].

У ходзе ваеннай аперацыi 1939 года войскi Беларускаг­а фронту ўвайшлi ў занятыя нямецкiмi фарміраван­нямi і затым перададзен­ыя савецкаму камандаван­ню Брэст і Беласток. 24 верасня Чырвонай армiяй вызвалена Маларыта, дзе было iнтэрнiрав­ана 6 тыс. польскiх вайскоўцаў, 25 верасня – Бельск-Падляскi i Браньск [13, c. 18]. 28 верасня нямецкiя войскi захапiлi Варшаву, Польшча як дзяржава перастала iснаваць. У гэты ж дзень у Маскве быў падпiсаны дагавор «Аб дружбе i граніцы паміж СССР і Германіяй», згодна з якiм тэрыторыя Польшчы падлягала падзелу. Значная частка польскiх зямель была далучана непасрэдна да Германii, а за Савецкім Саюзам былi прызнаны Заходняя Беларусь i Заходняя Украiна, якiя сталі часткамі адпаведна БССР i УССР. Такiм чынам была адноўлена гiстарычна­я справядлiв­асць у адносiнах да беларускаг­а i ўкраiнскаг­а народаў, парушаная ўмовамi Рыжскага дагавора 1921 года.

 ??  ?? Вiктар ЕРМАЛОВІЧ, кандыдат гiстарычны­х навук
Вiктар ЕРМАЛОВІЧ, кандыдат гiстарычны­х навук
 ??  ?? ▲ Пачатак Другой сусветнай вайны 1 верасня 1939 года
▲ Пачатак Другой сусветнай вайны 1 верасня 1939 года
 ??  ?? ▼ Абарона Вестэрплят­э
▼ Абарона Вестэрплят­э
 ??  ?? ▲ Нямецкія войскі ўваходзяць у Брэст. 1939 год
▲ Нямецкія войскі ўваходзяць у Брэст. 1939 год
 ??  ?? ▼ Чырвоная армія вызваляе Заходнюю Беларусь
▼ Чырвоная армія вызваляе Заходнюю Беларусь

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus