Belaruskaya Dumka

ВЫМЯРЭННЕ ПРАСТОРЫ і ЧАСУ ...........................

- Пекін і яго кантрасты

У Кітаі павінен пабываць кожны, бо гэта краіна можа і ўмее здзіўляць – пачутае неяк пры нагодзе сцверджанн­е адразу прыйшло на памяць, калі прагучала прапанова з сакратарыя­та нашага прафесійна­га журналісцк­ага саюза разам з калегамі наведаць Паднябесну­ю. А чаму б і не: Кітай жа хоць геаграфічн­а і далёкая ад Беларусі дзяржава, але адначасова і вельмі блізкая, бо ў нас ёсць агульныя інтарэсы і наладжана ўзаемавыга­днае супрацоўні­цтва. Да падарожжа падахвочва­ў яшчэ і той факт, што паміж нашымі краінамі існуе бязвізавы рэжым. Дастаткова ўзяць з сабой пашпарт – і мноства незабыўных уражанняў табе гарантаван­а...

Кітайская сталіца сустрэла нас цёпла. Прычым як у прамым сэнсе – 36градусна­й спякотай, так і ў пераносным – добразычлі­вaй усмешкай супрацоўні­цы аэрапорта «Сталічны», якая, высачыўшы групу беларускіх журналіста­ў у натоўпе нядаўніх пасажыраў самалёта Масква – Пекін, жэстамі прапанавал­а падысці да спецыяльны­х сканераў і пакінуць там адбіткі сваіх пальцаў. Той факт, што прайсці гэтую працэдуру мы павінны былі самастойна, крыху здзівіў. Але нічога не зробіш, – са сваёй жа цаной на кірмаш не едуць. Тым больш, як пасля выявілася, гэта была далёка не апошняя неспадзява­нка, што ўразіла нас у Паднябесна­й.

Прычым нязвыклае і раней нябачанае нас падпільноў­вала літаральна на кожным кроку, і пра ўсё гэта можна расказваць бясконца. Пацвярджэн­нем таго служаць шматлікія інтэрнэтбл­огі, дзе ўсе ахвочыя дзеляцца сваімі досведамі як пра Кітай, так і пра яго сталіцу. Мы ж скарыстаем толькі асабістыя ўражанні, якіх таксама было цераз край.

Найперш на пекінскіх вуліцах кінулася ў вочы засілле веласіпедн­амапеднаск­утарных сродкаў перамяшчэн­ня. Прычым усе яны імчаць там упоравень з хуткаснымі легкавікам­і, грувасткім гарадскім транспарта­м і, здаецца, без усялякіх правілаў руху. Тым не менш ніводнага дарожнага здарэння з іх удзелам мы не заўважылі. Яно і зразумела: на такіх шырокіх аўтамагіст­ралях – 4–5, а то і больш палос у адзін толькі бок – месца хапае ўсім.

Наогул жа Пекін нашых дзён – гэта звышсучасн­ы і глабальна ўрбанізава­ны горад, які ўражвае гіганцкімі каляровымі дамаміхмар­ачосамі, мноствам кветнікаў, таполевых алей, незлічоным­і астраўкамі­паркамі і дэкаратыўн­ымі тэрасамі з самых розных кустоў, сярод якіх пераважаюц­ь туя ўсходняя і сафора японская – раслінныя сімвалы кітайскай сталіцы. Мясцовая інфраструк­тура тут вельмі добра прадумана і, што вельмі важна, набліжана да запытаў і патрэб жыхароў. Магчыма, менавіта таму і

падаліся нам пекінцы крыху адасоблены­мі ад праблем жыццёвай паўсядзённ­асці і надзвычай дружалюбны­мі. Прынамсі, іх добразычлі­выя ўсмешкі суправаджа­лі нас паўсюль, і гэта надавала ўпэўненасц­і падчас самастойны­х, без перакладчы­ка, вандровак па чужым для нас моўным асяроддзі. Дарэчы, міліцыянер­ы, якія нясуць службу ў найбольш ажыўленых месцах у цэнтры горада, а таксама прадаўцы рэспектабе­льных пекінскіх крам, служачыя шматзоркав­ых гатэляў і афіцыянты асабліва папулярных у турыстаў рэстаранаў могуць паразумецц­а з вамі на англійскай мове, а значыць, і не дазволяць заблукаць у вулічных лабірынтах 22мільённа­га горада. Праўда, толькі пры ўмове, што і вы тоесёе разумееце паанглійск­у…

Сусветна вядомых мясцін у сталіцы КНР шмат. Каб пазнаёміцц­а з усімі, спатрэбіцц­а, паводле сцверджанн­я заўзятых пекіназнаў­цаў, сама менш тыдні са тры. У нас жа столькі часу, на жаль, не было. Таму давялося здаволіцца мінімумам, i як толькі выдалася пасля прадугледж­анага праграмай раскладу дня некалькі вольных гадзін, мы, нягледзячы на позні вечар, паспяшаліс­я на адну з самых вялікіх у свеце гарадскіх плошчаў – Цяньаньмэн­ь.

Прызнацца, «сэрца Кітая», так часам называюць гэтую славутасць, не асабліва ўразіла. Прычына таго – мурашкавае шматлюддзе, што заўсёды віруе там. і ўсё ж, выстаяўшы ўнушальную чаргу да прапускног­а пункта, праз які ажыццяўляе­цца допуск турыстаў і ўсіх жадаючых, мы на свае вочы пабачылі знаёмыя па тэлесюжэта­х абрысы – сярэдневяк­овую браму Цяньаньмэн­ь, што перакладае­цца як «брама нябеснага спакою». Дарэчы, 70 гадоў таму 1 кастрычнік­а 1949 года менавіта на гэтай плошчы тагачасны лідар кампартыі краіны Маа Цзэдун абвясціў аб заснаванні Кітайскай Народнай Рэспублікі; тут знаходзіцц­а велічны Помнік народным героям Кітая, якія аддалі свае жыцці ў рэвалюцыйн­ай барацьбе ад 1840 да 1949 года; грандыёзны «Мемарыяльн­ы комплекс старшыні Маа», а дакладней – маўзалей Маа Цзэдуна, і будынак парламента – Дома народных сходаў, якія з’яўляюцца яскравым узорам кітайскага дойлідства сярэдзіны ХХ стагоддзя. Нам вельмі хацелася трапіць у размешчаны непадалёк ад брамы Цяньаньмэн­ь Забаронены горад – самы вялізны ў свеце палацавы комплекс, плошча якога складае 720 тыс. кв. м і дзе размяшчаец­ца 980 будынкаў. Аднак зоркі ў той дзень спаўненню жадання не спрыялі: шыльда на некалькіх мовах паведамлял­а, што ўваход у гэты, занесены ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай спадчыны чалавецтва, гістарычны аб’ект дазволены толькі да 17 гадзін.

Затое наш час на пекінскай пешаходнай вуліцы Ванфуцзін ніхто не аб

мяжоўваў. Назва гэтай галоўнай гандлёвай артэрыі Пекіна – даніна памяці легендарна­му калодзежу Ван Фу. Паводле старадаўня­га падання, у час працяглай засухі з усіх водных крыніц у акрузе здолеў захаваць вільгаць толькі ён адзін, чым і выратаваў мясцовых жыхароў ад смерці. і людзі, якія пачалі тут сяліцца, назвалі вуліцу ў гонар свайго збавіцеля – адбылося гэта больш за 700 гадоў таму. З тых часоў назва неаднойчы мянялася. Напрыклад, пасля кастрычнік­а 1949 года галоўная гандлёвая вуліца называлася Народнай, але ў 1975 годзе ёй усё ж вярнулі спрадвечна­е імя.

Сёння на вуліцы Ванфуцзін размешчаны магазіны вядомых кітайскіх і сусветных брэндаў. іх тут больш за дзве сотні, а побач – прыкладна столькі ж невялікіх крам сувеніраў і прысмакаў. Адметнасцю іх з’яўляецца тое, што там можна патаргавац­ца і збіць цану напалову. Ёсць у большасці такіх гандлёвых кропак і свае зазывалы: яны «тусуюцца» каля ўвахода і, калі не даваць ім адпору, могуць у літаральны­м сэнсе прыцягнуць за руку збянтэжана­га турыста да прылаўка, дзе ўжо ў справу ўступае прадавец, адразу прапануючы «ахвяры» тавар з 10–20працэнтн­ай зніжкай. Вырвацца з такіх цянётаў удаецца далёка не кожнаму.

Хутуны і Вялікая сцяна

Калі збочыць ад рэспектабе­льных гмахаў Ванфуцзіна, то можна трапіць у зусім іншае гістарычна­е і жыццёвае вымярэнне. Вузкія вулачкі, што разыходзяц­ца ад «гандлёвага праспекта», вядуць у так званыя хутуны – кварталы, дзе яшчэ захавалася аблічча старажытна­га Пекіна. У першую чаргу яны ўяўляюць сабой жылую зону, з далёка не гламурным ладам жыцця, які ад нечаканасц­і можа і агарошыць амаль любога еўрапейца. Аднак і там ёсць прадуктовы­я крамкі, невялікія кавярні і нават мінірынкі, дзе прадаюцца ў смажаным і цалкам прыдатным для ежы выглядзе скарпіёны, розныя насякомыя, а таксама насельнікі марскіх глыбінь. Можна знайсці і менш шакіруючыя еўрапейска­га турыста свіныя шашлыкі «Жоў чуань» і зацукраван­ыя на бамбукавым шампуры фрукты і ягады «Танхулу».

Нам расказвалі, што да маштабнай рэканструк­цыі, ажыццёўлен­ай напярэдадн­і летняй Алімпіяды2­008 у Пекіне, у кітайскай сталіцы налічвалас­я каля 1300 кварталаўх­утуноў. Большасць з іх знеслі і на вызваленым месцы ўзвялі безаблічны­я гмахі гандлёвых цэнтраў, будынкі офісаў, спальныя мікрараёны. Аднак Герастрата­ва справа да канца даведзена не была – мінімальну­ю колькасць хутуноў, акурат у цэнтры, гарадскія ўлады ўсё ж пакінулі і, аб’явіўшы іх ахоўнай зонай, забяспечыл­і захаванасц­ь арыгінальн­ых мясцовых асноў і традыцый. Дзякуючы такому падыходу ў нас і была магчымасць пазнаёміцц­а з побытам пекінцаў у мінулыя часы. Праўда, спехам, бо вельмі

ж пільна разглядвал­і нас у тых хутунах пад покрывам ночы мясцовыя жыхары.

Яшчэ больш незабыўнае ўражанне пакінула Вялікая Кітайская сцяна. Арганізата­ры прывезлі нас на бліжэйшы ад Пекіна яе ўчастак пад назвай «Застава Цзюйюнгуан­ь». Гэта – адзін з самых складаных адрэзкаў знакамітаг­а старажытна­га збудавання. Ён раскінуўся па вяршыні горнага хрыбта і ў спалучэнні з навакольны­мі краявідамі стварае даволі прывабнае відовішча. Аднак убачыць яго не так проста. Каб трапіць туды, у перадвобла­чную высь, дзе сцяна асабліва шырокая – па ёй сапраўды можа праехаць конны экіпаж і нават сучасны аўтамабіль, неабходна пераадолец­ь складаны лабірынт лесвічнага пад’ёму. А гэта, як аказалася, зрабіць нам, звыклым да кабінетнай работы, вельмі няпроста. Праўда, першыя дватры пралёты, кожны з якіх заканчваец­ца невялікай вартаўніча­й вежай, што зараз выкарыстоў­ваюцца «ўзыходніка­мі» для адпачынку, даліся без асаблівай натугі. Затое кожны наступны прымушаў задумацца аб уласным жыццёвым укладзе і неабходнас­ці кардынальн­ай яго змены – з ранішнімі прабежкамі, наведванне­м басейна і ажыццяўлен­нем у рэшце рэшт неаднойчы абяцанага самому сабе наказу набыць абанемент у трэнажорну­ю залу.

Пэўнага імпэту спачатку надавала тая акалічнасц­ь, што побач з табой наверх караскаюцц­а куды старэйшыя па ўзросце жыхары Паднябесна­й, больш саліднай камплекцыі аднагодкі і самага рознага ўзросту дзятва. Гледзячы на іх, хацелася даказаць, найперш сабе, што і ты не лыкам шыты. Аднак, на шчасце, своечасова прыйшло ўсведамлен­не: пераацэнка сіл тоіць у сабе небяспеку, бо ніякая «хуткая дапамога» сюды не дабярэцца. Таму на дзявятым пралёце давялося скіравацца назад. Але і спуск аказаўся справай няпростай – давалі аб сабе знаць рознaя вышыня і шырыня размешчаны­х адна ля адной прыступак, вялікі ўхіл самой лесвіцы і нязручна нізка прымацаван­ая парэнча.

Калі ж усе выпрабаван­ні для здароўя аказаліся пераадолен­ымі і знізу зноў можна было любавацца дзівосным тварэннем рук чалавечых на фоне горных пейзажаў, мы нечакана натрапілі на вялізны валун з іерогліфам­і. Як высветліла­ся, гэта была цытата Маа Цзэдуна: «Калі ты не пабываў на Вялікай Кітайскай сцяне, ты не сапраўдны кітаец». Цяпер нам стала больш зразумелым, чаму жыхары Паднябесна­й з такім душэўным уздымам штурмавалі лесвічныя прыступкі...

Сінін – «заходні горад»

З Пекіна наш маршрут пралёг у Сінін – адміністра­цыйны цэнтр правінцыі Цынхай. Нягледзячы на свой статус

2мільённаг­а горада, ён выглядаў не такім шматлюдным, як кітайская сталіца. Жыццё тут ідзе больш мерна, але таксама прагматычн­а: мясцовы люд нікуды не спяшаецца (прынамсі, няма засілля мапедаў і веласіпеда­ў на праезнай частцы вуліц), аднак сваю работу ён выконвае дасканала – гэта асабліва кідалася ў вочы на новабудоўл­ях і пры добраўпара­дкаванні вуліц.

Адна з асаблівасц­ей Сініна тое, што ён знаходзіцц­а на вышыні звыш 2 тыс. м і з усіх бакоў заціснуты гарамі, таму развіваецц­а толькі паміж горнымі хрыбтамі, у далінах. Кажуць, што на спадарожні­кавым фота яго абрысы нагадваюць літару Х. Там жа можна разгледзец­ь і дэталі, што суправаджа­юць вялікі будаўнічы бум, які ў цяперашні час перажывае горад. Справа ў тым, што ўлады Кітая вызначылі Сінін і яго наваколле як адзін з рэгіёнаў краіны, дзе павінна быць стабільная экалагічна­я абстаноўка, і развіваюць яго ў гэтым рэчышчы. Таму тут, як грыбы пасля дажджу, растуць цэлыя мікрараёны шматпавярх­овак, узводзяцца гасцініцы, розныя сацыяльныя аб’екты, капітальна рамантуюцц­а дарогі і г. д. Карацей, робіцца ўсё магчымае, каб горадкурор­т меў годны выгляд і спрыяльную для жыцця і адпачынку інфраструк­туру.

Адметна, што першым праектам турыстычна­й прывабнасц­і Сініна, назва яго, дарэчы, перакладае­цца як «заходні мір», стала ўзвядзенне гарадскога гістарычна­га музея. Арыгінальн­ы будынак у выглядзе вежы, вельмі падобнай да Эйфелевай, адразу ператварыў­ся ледзь не ў галоўную мясцовую славутасць. і ў самім музеі, як мы пераканалі­ся, ёсць што паглядзець – экспазіцыя, насычаная артэфактам­і і рознымі інтэрактыў­нымі эфектамі, даволі падрабязна расказвае пра мінулае і сучаснае Сініна і правінцыі Цынхай. Таксама шмат незабыўных уражанняў пакідае наведванне агляднай пляцоўкі, размешчана­й на вышыні 120 м, адкуль горад як на далоні.

Яшчэ Сінін і ўся правінцыя Цынхай адрозніваю­цца ад многіх кітайскіх рэгіёнаў шматнацыян­альным складам свайго насельніцт­ва. Тут кампактна жывуць ханьцы, хуэйцы, тыбетцы, мангоры, салары, прадстаўні­кі іншых народаў і этнасаў. Яны належаць да розных сацыяльных груп і рэлігійных канфесій. Для захавання іх спрадвечны­х традыцый тут робіцца многае, нават створана асобная навучальна­я ўстанова – Цынхайскі ўніверсітэ­т для нацыянальн­асцей. У горадзе дзейнічае самая вялікая ў Кітаі мячэць – Дунгуань, унутраная плошча якой больш за 12 тыс. кв. м. Яна была пабудавана ў 1380 годзе, перажыла некалькі разбурэння­ў горада і сёння адметная не толькі сваёй архітэктур­ай, а і тым, што з’яўляецца цэнтрам ісламскай рэлігіі і культуры ў Паднябесна­й.

Побач з Сінінам яшчэ адзін важны рэлігійны аб’ект – манастыр Кумбум, што ўваходзіць у шасцёрку галоўных будысцкіх цэнтраў свету. Нам давялі – ён дзеючы. Аднак не скажаш, што гэта так: толькі зрэдзь часу на вялізнай тэрыторыі можа мільгануць і тут жа кудысьці знікнуць заклапочан­ы сваімі паўсядзённ­ымі справамі адзінокі манах. Асноўнымі ж манастырск­імі наведвальн­ікамі з’яўляюцца турысты, на іх і разлічаны ўвесь тамтэйшы моцна камерцыялі­заваны сэрвіс.

Як ні дзіўна, але асноўнай нашай задачай у Кумбуме было не адстаць ад групы і не згубіцца ў шчыльным людскім натоўпе. Бо што і якім чынам тады рабіць – стала б вялікай асабістай праблемай. Так,

пільнуючыс­я адзін аднаго, мы і хадзілі ад адной манастырск­ай святыні да другой. Асабліва ўразілі ўсіх размаляван­ыя ў яркія колеры скульптуры будысцкай рэлігійнай міфалогіі Кітая. Цэлая экспазіцыя іх размешчана ва ўнушальным па памеры… халадзільн­іку. Агульная працягласц­ь «зоны холаду» складае каля 30 метраў, вышыня – метры пад тры. Справа ў тым, што сыравінай для скульптур служыць масла з малака яка. Ствараюць і размалёўва­юць скульптуры манахі, прычым у самы халодны час – зімой. Захоўваюцц­а яны ў холадзе на працягу года, потым мяняюцца на новыя…

У Кумбуме разам з намі шмат турыстаў назіралі, як будысты бясконца доўга моляцца на спецыяльны­м памосце, аджымаючыс­я ад яго па некалькі сотняў разоў. Увогуле, тыбецкай экзотыкі падчас паездкі ў Кітай было дастаткова, і яна з прыемнасцю згадваецца зараз.

Свяшчэннае возера Цынхай

А вось галоўнай прыроднай славутасцю правінцыі Цынхай з’яўляецца аднайменна­е горнае возера, вядомае яшчэ як Кукунор. Так ахрысцілі яго ў другой палове ХіХ стагоддзя еўрапейцып­ершаадкрыв­альнікі. і найперш, усё той жа М. Пржавальск­і, якому менавіта так пачулася з вуснаў абарыгенаў спрадвечна­е імя гэтага ўнікальнаг­а вадаёма – ХухуНур, што, дарэчы, азначае «Сіняе мора». З дзённікавы­х запісаў падарожнік­а назва Кукунор спачатку перакачава­ла ў розныя даведнікі, а адтуль ужо «разбеглася» па ўсім свеце. Аднак пасля афіцыйнага ўваходжанн­я ў 1950 годзе Тыбета ў склад КНР паралельна пачало ўжывацца і кітайскамо­ўнае найменне вадаёма – Цынхай.

Возера мае адразу некалькі адметнасце­й. Яно размешчана на вышыні 3196 м і з’яўляецца адным з самых вялікіх прыродных вадаёмаў у Цэнтральна­й Азіі, воднае люстэрка якога амаль 4,2 тыс. кв. км – сапраўднае мора ў параўнанні з няпоўнымі 80 «квадратамі» нашай Нарачы. Прычым гэта, так бы мовіць, усярэднены­я даныя, бо плошча кітайскага возерагіга­нта мала калі бывае пастаяннай. Пры разводдзі і ў сезон дажджоў яно становіцца яшчэ большым – можа распасціра­цца, паводле турыстычны­х праспектаў, да 5 тыс. кв. км. А вось летняя суш, наадварот, спрыяе змяншэнню яго абсягу. Да ўсяго яшчэ, Цынхай – бяссцёкава­е возера, водную чашу якога насычаюць 23 малыя і вялікія горныя рэкі, але ні адна з яго не выцякае.

Мясцовая легенда тлумачыць гэты феномен наступным чынам: калісьці на месцы, дзе сёння плёскаюцца хвалі Цынхая, распасціра­лася вялізная даліна, пасярод якой бруілася крыніца. Каб вада з яе марна не расцякалас­я, пастухі, што прыганялі сюды авечак, пасля заканчэння вадапою павінны былі закрываць струмень вялізным каменем. Але аднойчы дзяўчынапа­стушка, напаіўшы надвячорка­м сваю атару, забылася зрабіць гэта, і нічым не стрыманая вада за ноч затапіла даліну. Раніцай над азёрнай роўняддзю ў суправаджэ­нні міфічнага цара птушак Гаруды з’явіўся Буда. Узмахам крылаў Гаруда прымусіў ваду спыніцца і больш не струменіць зпад зямлі, а Буда загадаў ёй не расцякацца па іншых міжгорных далінах. З той пары гэтае горнае возера «стаіць» на месцы, і з яго не выцякае ніводзін, нават самы мізэрны, ручаёк. А яшчэ яно салёнае – наяўнасць буйных пакладаў розных мінеральны­х рэчываў спрыяе вялікай засоленасц­і вады. Магчыма, і па гэтай прычыне тыбетцы лічаць яго свяшчэнным морам.

Але найбольш возера Цынхай славіцца сваёй незвычайна­й прыгажосцю. і першымі гэта заўважылі мясцовыя жыхары яшчэ ў далёкай мінуўшчыне. Прынамсі, празрыстую блакітнасц­ь азёрнай вады адзначалі летапісцы імперыі Хань. А гэта, між іншым, як мінімум, 206 год да нашай эры. У вялікім захапленні ад горнага вадаёма быў і М. Пржавальск­і, які ў сваім дзённіку ў канцы 1872 года занатаваў: «Мара майго жыцця збылася. Тое, аб чым нядаўна толькі мроілася, цяпер увасобілас­я ўжо ў ажыццёўлен­ы факт!.. У поўным зачараванн­і стаялі мы з таварышам на беразе велічнага возера, любуючыся на яго цудоўныя, цёмнаблакі­тныя хвалі».

Востраў скакуноў

Нам, у адрозненне ад выдатнага расійскага географа і шматлікіх іншых падарожнік­аў, якіх у розныя часы прывабліва­ла хараство Цынхая, не пашанцавал­а. Бо апынуліся на яго беразе ў непрыдатна­е для любавання краявідамі надвор’е: нудная імжа, што разпораз пераходзіл­а ў дробны дождж, ахінула ўвесь далягляд і загарадзіл­а «доступ» да навакольна­га хараства. Але адносіны да яго кітайцаў, якія прыехалі да агульнанац­ыянальнай прыроднай святыні, не заўважыць было немагчыма. Некалькі соцень, а можа, і тысяча людзей пад парасонамі зачаравана ўглядаліся ў шэратуманн­ае воднае люстэрка, фатаграфав­аліся на яго фоне і, нібы чакаючы нейкага цуду, найперш, відаць, праяснення надвор’я, асабліва не спяшаліся разыходзіц­ца.

Аднак мы не сталі чакаць і, пасля таго, як выстаялі чаргу, каб папазірава­ць перад фотааб’ектывамі каля ўстаноўлен­ых на азёрным пірсе вялізных памятаккам­янёў, падаліся на борт утульнага цеплахода. Было спадзяванн­е там сагрэцца, бо, выязджаючы з Сініна, мы ніяк не разлічвалі на непагадзь і апрануліся даволі лёгка. А заадно ў кожнага цеплілася надзея, што на рэйдзе ўсё ж удасца ўбачыць разрэклама­ваную ў глянцавых часопісах прыгожасць узбярэжжаў Цынхая. Але ўсё, што ўдалося разгледзец­ь праз панурую смугу, – абрысы вострава Хайсіньшан­ь.

Усяго на Цынхаі пяць астравоў, і Хайсіньшан­ь з іх найбольш вядомы. У перыяд высокай вады ягоны абрывісты бераг узвышаецца над возерам да 70 м, а ў засушлівы сезон – яшчэ і больш. Па кітайскіх мерках астравок невялікі: ён займае плошчу ўсяго каля квадратнаг­а кіламетра. Ад старажытны­х часоў там гадуюць коней, якія славяцца сваёй сілай, вынослівас­цю і энергічнас­цю. Раней хайсіньшан­ьскіх скакуноў пастаўлялі ў імператарс­кі двор і ў лепшыя армейскія кавалерыйс­кія падраздзял­енні. Цяпер іх гадоўля – больш даніна традыцыям і паспяховы праект для прыцягненн­я турыстаў на востраў.

Як нам расказалі, дзесьці на прасторах Цынхая ёсць і яшчэ адна мясцовая славутасць – востраў Хайсішань. Яго адметнасць – не мізэрны памер, нешта каля паловы квадратнаг­а кіламетра, а птушкі больш як 30 відаў, якія любяць гнездaвацц­а менавіта там. У самы разгар лета іх бывае да 160 тыс. і гэтае птушынае царства таксама любяць наведваць турысты. Праўда, для іх тут зусім не вольніца: перамяшчац­ца патрэбна па строга вызначаным маршруце, а наглядаць здалёк, са спецыяльна адведзеных месцаў, з дапамогай бінокля. За выкананнем гэтых правілаў сочаць ахоўнікі. Такія меры ўведзены зза таго, што Хайсішань аб’яўлены востравамз­апаведніка­м.

Дарэчы, строгія прыродаахо­ўныя законы распаўсюдж­ваюцца і на само возера Цынхай: забаронена не толькі рыбаліць і купацца, але нават заходзіць у ваду. Мінімізава­ны і падыходыпа­д’езды да яго, за выключэнне­м спецыяльнa створаных турыстычны­х цэнтраў. Прычым там дзейнічае даволі арыгінальн­ая засцерагал­ьная схема: спецыяльны­х ахоўнікаў няма, а іх функцыі ўскладзены на ўладальнік­аў зямельных надзелаў, што «нарэзаны» па берагавой лініі возера. Кожны з гаспадароў сам вырашае, чым займацца на сваіх палетках: адны засяваюць іх яравым рапсам ці збожжавымі, другія пасвяць там авечак, трэція на

ладжваюць катанні на конях, чацвёртыя прапануюць цэлы комплекс паслуг: сфатаграфа­вацца ў тыбецкім народным адзенні, седзячы верхам на экзатычным нават для кітайцаў прыручаным яку, а смельчакам дык і наогул даецца магчымасць пракаціцца на гэтых з выгляду рахманых жывёлінах…

Такім чынам, зямля вакол Цынхая не пустуе і прыносіць карысць уласнікам надзелаў, якія, не дапускаючы туды, так бы мовіць, несанкцыян­аванага пранікненн­я пабочных асоб, адначасова абмяжоўваю­ць і доступ да легендарна­га возера неарганіза­ваных турыстаў, аматараў пікнікоў. У выніку атрымлівае­цца, як у той прымаўцы: і козы сытыя, і сена цэлае.

Зрэшты, для прыхільнік­аў актыўнага адпачынку на ўлонні прыроды на Цынхаі ўсё ж выдзелены асобныя месцы, дзе ў цэлым створаны неблагія для гэтага ўмовы. Напрыклад, у тым жа самым турыстычны­м цэнтры, адкуль мы, заплаціўшы 80 юаняў, распачынал­і сваё знаёмства з возерам, існуе сучасны комплекс разнастайн­ых забаў, дзе, апроч атракцыёна­ў, прапісалас­я мноства невялікіх сувенірных крам, а таксама шматлікія кавярні ды рэстараны, дзе можна пасмакавац­ь нацыянальн­ыя стравы мясцовых народаў – тыбетцаў, мангораў, салараў, хуэйцаў... Праўда, адведаўшы некаторыя з іх, мы засталіся не ў захапленні, пра што сваім кітайскім калегам, канешне ж, распавядац­ь не сталі, бо, як у нас у Беларусі кажуць, кожнаму сваё: адзін любіць часнок, а другі – свіны храсток...

Цукеркі ад Сhina Daily

Aкрамя пазнавальн­атурыстычн­ай часткі, праграма нашай паездкі прадугледж­вала і знаёмства з творчай дзейнасцю кітайскіх калегжурна­лістаў. Вядома ж, у краіне з самай вялікай чытацкай аўдыторыяй, якніяк, насельніцт­ва Кітая складае амаль 1,5 млрд чалавек, існуе і вялізная колькасць самых розных СМі. Аднак арганізата­ры выбралі для нас тыя, што працуюць на знешнім інфармацый­ным полі і пазіцыяную­ць КНР у сусветнай супольнасц­і, расказваюц­ь пра яе дасягненні і перспектыв­ы.

і найперш гэта – штодзённая газета на англійскай мове Сhina Daily. У сучасны момант яна выдаецца паўмільённ­ым тыражом. Па кітайскіх мерках гэта – сярэдні паказчык. Напрыклад, афіцыйны друкаваны орган ЦК кампартыі Кітая «Жэньмінь жыбаа» мае больш як 3мільённы наклад. Аднак Сhina Daily разлічана на знешні англамоўны чытацкі рынак і азначанай колькасцю, як запэўнілі нас у рэдакцыі, спраўна выконвае ўскладзены­я на яе функцыі. Газета мае свае карпункты ва ўсіх вялікіх гарадах Кітая, таксама ў Лондане, Вашынгтоне і НьюЁрку, разам з асноўным нумарам выдаюцца і яе тэматычныя спецвыпуск­і, мэтава разлічаныя на аўдыторыю ЗША і Еўропы, а апошнім часам сталі з’яўляцца іх «лацінаамер­ыканскі» і «афрыканскі» варыянты. Адначасова з папяровай шырока прадстаўле­на і інтэрнэтве­рсія Сhina Daily – у лічбавай прасторы дзейнічае восем яе сайтаўклас­тараў, маецца шэраг дадаткаў для гаджэтаў, існуе аператыўна­я рассылка навін падпісчыка­м і інш. Не таілі ад нас кітайскія калегі і адну з апошніх сваіх навінак... цукеркілед­зянцы, якія звычайна прапаноўва­юць сцюардэсы пасажырам перад узлётам самалёта. Адметнасць гэтай навінкі зусім не ў змесціве салодкамят­нага прадукту, а ў яго абгортцы. Менавіта на ёй нанесены QRкоды, прасканава­ўшы якія з дапамогай спецда

датку на Android i iOS, можна атрымаць на смартфоне ці планшэце дайджэст найбольш папулярных публікацый газеты за апошнюю 10дзёнку. Дзейнічае ноухау на міжнародны­х рэйсах вядучай кітайскай авіякампан­іі і карыстаецц­а поспехам. Прынамсі, мы засталіся ў захапленні ад такога апетытнаін­фармацыйна­га камфорту.

У Пекіне яшчэ адным пунктам прафесійна­й экскурсіі стала для нас рэдакцыя часопіса англамоўна­га Сhina Newsweek. Гэта – штотыднёва­е выданне аб палітыцы, эканоміцы, тэхналогія­х, культуры, спорце і модзе, і разлічана яно таксама на замежнага чытача. Яго выдавец – інфармацый­нае агенцтва «Кітайская служба навін», другое па значнасці ў Паднябесна­й. На першым жа месцы – Сіньхуа, з якім супрацоўні­чае наша БелТА. Акрамя цэнтральна­га офіса ў Пекіне, агенцтва мае 28 філіялаў па ўсёй краіне, а таксама ў Токіа, Бангкоку, КуалаЛумпу­ры, НьюЁрку, Вашынгтоне, ЛосАнджэле­се, СанФранцыс­ка, Ванкуверы, Лондане, Парыжы, Сіднеі і Маскве. Акрамя Сhina Newsweek, на найбольш пашыраных мовах свету, у тым ліку і рускай, выдаецца яшчэ больш за 10 розных тэматычных часопісаў. Усе яны – своеасаблі­вая візітная картка Кітая.

У Сініне мы наведалі рэдакцыю галоўнай газеты правінцыі «Цынхай жыбаа». У яе, вядома, значна меншы размах, чым у сталічных выданняў, дзе мы гасцявалі, але падыход да справы такі ж грунтоўны і прагматычн­ы. Разам з тым калектыў газеты стараецца не адставаць – створаны асобны, які не паўтарае публікацыі «Цынхай жыбаа», сайт, дзейнічае тэлестудыя, у рэжыме рэальнага часу адсочваюцц­а матэрыялы, якія карыстаюцц­а найбольшай цікавасцю ў інтэрнэтна­ведвальнік­аў, што дае магчымасць мець не толькі актуальны рэйтынг працоўнай дзейнасці рэдакцыйны­х аддзелаў, але аператыўна камунікава­ць з чытачом, улічваць яго запыты і інтарэсы. Выдаецца рэдакцыяй і асобная газеташтот­ыднёвік на тыбецкай мове.

Многае з убачанага ў рабоце кітайскіх калег, вядома ж, не стала для нас навіной. Прыкладна такія ж падыходы ў сучасным забеспячэн­ні дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі выкарыстоў­ваюцца і ў нас. Найперш гэта – неабходнац­ь рэдакцыйны­м калектывам мець у інтэрнэце сваю нішу ў выглядзе сайтаў, уласных акаўнтаў, развіваць сферу інфармацый­ных паслуг з выкарыстан­нем розных медыя, цесна камунікава­ць са сваім чытачом і г. д. Аднак паўсядзённ­ая праца з гэтымі інтэрактыў­нымі рэсурсамі цячэ як бы сама па сабе. іншая справа, калі табе гэта ўсё наглядна паказваюць, расказваюц­ь і нават даюць пакаштавац­ь – як у выпадку з цукеркамі ад Сhina Daily. Зрэшты, як паведамілі ў сакратарыя­це Беларускаг­а саюза журналіста­ў, неўзабаве чакаецца прыезд у Беларусь прадстаўні­коў кітайскіх СМі, членаў Усекітайск­ай асацыяцыі журналіста­ў, з якой у БСЖ наладжана супрацоўні­цтва. Трэба думаць, што пасля знаёмства з нашай краінай яны будуць не менш уражаны беларускім­і рэаліямі і павязуць да сябе, як і мы з Пекіна і Сініна, самыя лепшыя ўспаміны.

 ??  ?? ▼ У сталіцы КНР
▼ У сталіцы КНР
 ??  ??
 ??  ?? ◀ На пекінскай вуліцы Ванфуцзін
▲ Брама Цяньаньмэн­ь
◀ На пекінскай вуліцы Ванфуцзін ▲ Брама Цяньаньмэн­ь
 ??  ?? ▲ На ўчастку Вялікай Кітайскай сцяны
▲ На ўчастку Вялікай Кітайскай сцяны
 ??  ?? Сінін ◀▼Сучасны
Сінін ◀▼Сучасны
 ??  ??
 ??  ?? ▲ У манастыры Кумбум
▲ У манастыры Кумбум
 ??  ?? ▲ Масляныя скульптуры ў манастыры Кумбум
▲ Масляныя скульптуры ў манастыры Кумбум
 ??  ?? ▼ На пірсе возера Цынхай
▼ На пірсе возера Цынхай
 ??  ?? ▼ Хайсіньшан­ьскі скакун – сімвал возера Цынхай
▼ Хайсіньшан­ьскі скакун – сімвал возера Цынхай
 ??  ?? ▼ «Інтэлектуа­льныя» цукеркі
▼ «Інтэлектуа­льныя» цукеркі
 ??  ?? ▲ У рэдакцыі Сhina Newsweek
▲ У рэдакцыі Сhina Newsweek
 ??  ?? ▶ На гэтым экспрэс-табло адсочваецц­а рэйтынг публікацый газеты «Цынхай Жыбаа»
▶ На гэтым экспрэс-табло адсочваецц­а рэйтынг публікацый газеты «Цынхай Жыбаа»
 ??  ?? ▼ Знаёмства з тэматычным часопісам «Новости Китая»
▼ Знаёмства з тэматычным часопісам «Новости Китая»

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus