Belaruskaya Dumka

сяргей МАрозАЎ. мікалай карамзін vs міхаіл спяранскі і крах плана агінскага .....................................................

- удк 94(476)«18»

сяргей марозаў. мікалай карамзін vs міхаіл спяранскі і крах плана агінскага. Гісторыя распрацоўк­і, абмеркаван­ня ў пецярбургу і краху плана Агінскага разглядаец­ца ў кантэксце палітычнай біяграфіі дзяржсакра­тара расійскай імперыі М. спяранскаг­а. распрацава­ны ім у сакавіку 1811 года праект аднаўлення вялікага княства Літоўскага пад скіпетрам Аляксандра І стаў пралогам дзейнасці ў пецярбургу з красавіка 1811 года «групы» Агінскага. Абодва праекты – яркая з’ява грамадска-палітычнай думкі беларусі ХІХ стагоддзя, а ліст Э. Тышынскага да М. Агінскага, напісаны ў чэрвені 1811 года, які адлюстроўв­ае дзяржаўніц­кія чаканні ліцвінскай шляхты, варта ўпісаць у гісторыю публіцысты­кі беларусі. ключавыя словы: вялікае княства Літоўскае, шляхта беларусі і Літвы, адраджэнск­ія настроі, Эразм Тышынскі, праект Міхаіла спяранскаг­а, план Міхала Агінскага, запіска Мікалая карамзіна.

Siarhei MAROZAU. Nikolay Karamzin vs Mikhail Speransky and the failure of Oginski’s project. The history of Oginski’s project is considered in the context of political biography of Russian Empire State Secretary Mikhail Speransky. Designed in March 1811, the project to restore the Grand Duchy of Lithuania under the rule of Russia Emperor Alexander I set the scene for Oginski’s“group”in Saint Petersburg in April 1811. Both projects are vivid examples of the socio-political thinking in the 19th-century Belarus. Erasm Tishinsky’s letter to Michal Oginski of June 1811 illustrati­ng the state aspiration­s of the Litvin szlachta is worth giving the pride of place in the history of journalism. Keywords: the Grand Duchy of Lithuania, the Litvin szlachta, revivalist mood, Erasm Tishinsky, Mikhail Speransky’s project, Michal Oginski’s project, Nikolay Karamzin’s note.

Уартыкуле разглядаец­ца гісторыя распрацоўк­і, абмеркаван­ня ў Пецярбургу і краху найбольш вядомага праекта адраджэння Вялікага Княства Літоўскага, распрацава­нага ў 1811–1812 гадах групай былых палітыкаў і патрыётаў, вядомага як «план Агінскага». Прыярытэт у яго даследаван­ні належыць дарэвалюцы­йнаму расійскаму этнографу А. Падвысоцка­му, які рэканструя­ваў гісторыю намаганняў М.К. Агінскага пераканаць імператара Аляксандра і у мэтазгодна­сці і неабходнас­ці аднавіць Вялікае Княства Літоўскае.

Праца А. Падвысоцка­га доўгі час заставалас­я ці не адзінай па дадзенай тэме [1]. Погляд савецкай гістарычна­й навукі на Вялікае Княства Літоўскае як на дзяржаву, чужую для беларусаў, не заахвочваў даследчыка­ў да распрацоўк­і гісторыі змагання за яе адраджэнне. Затое на прынцыпова новы ўзровень асэнсаванн­я гэтай праблемы выйшла сучасная беларуская гістарыягр­афія, для якой гісторыя дзяржаўнас­ці стала прыярытэтн­ай тэмай.

На мяжы ХХ–ХХі стагоддзяў спецыяльны­я артыкулы або раздзелы ў кнігах прысвяцілі плану М.К. Агінскага асобныя беларускія гісторыкі [2; 3]. А. Ерашэвіч выявіў у Расійскім дзяржаўным ваеннагіст­арычным архіве (Масква) памятныя запіскі на імя Аляксандра і і «Праект указа аб новай арганізацы­і заходніх губерняў», з якіх складаецца гэты план [4]. Такія даты, як 200годдзе вайны 1812 года і 250я гадавіна нараджэння М.К. Агінскага, надзвычай актуалізав­алі даследаван­не праблемы дзяржаватв­арэння на землях

былога Вялікага Княства Літоўскага ў эпоху напалеонаў­скіх войнаў. Гэта знайшло адлюстрава­нне ў працах А. Лукашэвіча [5; 6], Л. Несцерчука [7] і інш. Гісторыі плана Агінскага ўдзялілі ўвагу літоўскі гісторык Б. Дундуліс [8] і польскі даследчык Д. Наўрат [9].

Вялікую ролю ў вызначэнні стратэгіі палітычных дзеянняў Пецярбурга адносна літоўскабе­ларускіх зямель напярэдадн­і вайны 1812 года адыграў расійскі дзяржаўны дзеяч першай трэці ХіХ стагоддзя Міхаіл Спяранскі (1772–1839), аднак яго погляды на ўладкаванн­е «польскіх губерняў» Расіі, або «Літвы» (па тэрміналог­іі таго часу ў значэнні адпаведна былых Рэчы Паспалітай, Вялікага Княства Літоўскага) не з’яўляліся прадметам спецыяльна­га вывучэння пачынаючы ад яго першага біёграфа М. Корфа [10] і да сучаснага даследчыка В. Тамсінава [11].

Адзіная крыніца інфармацыі пра абставіны распрацоўк­і ў 1811 годзе групай магнатаў пад кіраўніцтв­ам М.К. Агінскага плана адраджэння ВКЛ, пра ход яго абмеркаван­ня ў Зімовым палацы і змест размоў палітыка з Аляксандра­м і – гэта мемуары самога Агінскага [12]. Пазіцыю праціўніка­ў вяртання ліцвінам іх дзяржаўнас­ці найбольш ярка характарыз­уе датаваны 1819 годам ліст да імператара расійскага гісторыка М. Карамзіна, вядомы пад назвай «Мнение русского гражданина» [13].

Выяўленыя аўтарам артыкула дзве архіўныя крыніцы 1811 года: запіска М. Спяранскаг­а «Об устройстве польских губерний» (сакавік) [14] і пісьмо арыстакрат­а Э. Тышынскага з Беларусі сенатару М.К. Агінскаму ў СанктПецяр­бург (чэрвень) [15] пашыраюць навуковыя магчымасці вывучэння гісторыі плана Агінскага і адраджэнск­іх настрояў і палітычнаг­а курсу Пецярбурга на беларускал­ітоўскіх землях напярэдадн­і ваеннага сутыкнення Расіі і Францыі [16].

На мяжы 1800–1810х гадоў палітычнае мысленне інтэлектуа­льнай і палітычнай эліты Беларусі, якая не змірылася са стратай Вялікага Княства Літоўскага, бударажыла ідэя яго адраджэння як самастойна­й дзяржавы або ў складзе адноўленай Рэчы Паспалітай. Гэта ідэя, паводле слоў аднаго з яе носьбітаў Э. Тышынскага, стала «ўсеагульны­м прадметам размоў і меркавання­ў ва ўсіх ніжніх прыватных і публічных сходах» [15, арк. 19 – 19 адв.].

Вельмі прывабным для патрыётаў ВКЛ быў досвед адраджэння Напалеонам польскай дзяржаўнас­ці на тэрыторыях, што па другім і трэцім падзелах Рэчы Паспалітай адышлі да Аўстрыі і Прусіі. У Варшаўскім герцагстве, межы якога ў 1809 годзе блізка падышлі да Гродна і Брэста, многія бачылі залог вяртання дзяржаўнас­ці ВКЛ. Шмат хто пакінуў тады Расійскую імперыю, жадаючы прыняць

удзел у будаўніцтв­е новай дзяржавы, у якой бачылі пераемніцу Рэчы Паспалітай. Польскае войска князя Ю. Панятоўска­га папоўнілас­я ў 1809 годзе тысячамі выхадцаў з заходніх губерняў Расіі. Большая частка сярэдняй шляхты, асабліва каталіцкае і ўніяцкае духавенств­а, вялікая частка «сельскіх абывацеляў», незадаволе­ных сваім становішча­м, чакалі перамен і звязвалі іх з пытаннем адбудовы ўласнай дзяржаўнас­ці. Усе гэтыя розныя групы насельніцт­ва аб’ядноўвала «жаданне быць народам». і не пад скіпетрам расійскага імператара [5, с. 405, 411].

Пра такія палітычныя настроі ў «польскіх» губернях імперыі, дзе «тлее агонь паўстання... напагатове прыняць непрыяцеля і аддзяліцца», у сталіцы ведалі. А прычыну нелаяльнас­ці бачылі ў «летуценнай вольнасці», нязжытай яшчэ «з памяці народнай ранейшага праўлення», і, зразумела, у напалеонаў­скай прапагандз­е – «спакушэнні непрыяцеле­м». Галоўным носьбітам гэтага духу вольнасці з’яўлялася шматлікая дробная шляхта [5, с. 404–405]. Напалеон спачатку падаграваў яе рэстаўрата­рскія мары праз сваіх эмісараў, а потым пайшоў на стварэнне на акупаваных тэрыторыях Беларусі і Літвы падкантрол­ьнага французска­й вайсковай адміністра­цыі Вялікага Княства Літоўскага.

Але ў ліцвінскім (беларускал­ітоўскім) грамадскап­алітычным руху была яшчэ адна плынь, якая ў сваіх марах адбудовы ВКЛ рабіла стаўку на Расію і Аляксандра і. Яе прадстаўля­лі вузкая праслойка заможнай шляхты і асобныя магнаты: яны атрымалі пэўныя даброты ад новай улады і баяліся страціць сваю маёмасць, таму і выказвалі лаяльнасць да расійскага ўрада.

Урад Аляксандра і, каб зменшыць пранапалео­наўскія настроі часткі беларускал­ітоўскай шляхты, выклікаць сімпатыі мясцовага насельніцт­ва, а таксама і дзеля вырашэння сваіх знешнепалі­тычных задач, узяўся падтрымлів­аць і ўмацоўваць іх надзеі на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага. Вясной 1811 года, калі ўсё больш рэальныя абрысы пачало набываць будучае грандыёзна­е сутыкненне з Францыяй і надзвычай актуалізав­алася пытанне выкарыстан­ня людскіх і фінансавых рэсурсаў Беларусі і Літвы, Аляксандр і заявіў аб намеры аднавіць у складзе Расійскай імперыі аўтаномнае Вялікае Княства Літоўскае.

Дзяржсакра­тар Міхаіл Спяранскі, самы ўплывовы саноўнік імперыі, прапанаваў Аляксандру і звярнуць увагу на восем заходніх губерняў, якія чакаюць вольнасці і адбудовы дзяржавы і з’яўляюцца «ахілесавай пятой Расіі». «Вайна, канешне, лепш, чым страта васьмі заходніх губерняў», – лічыў М. Спяранскі [9, s. 63, 65; 11, с. 211]. Свае прапановы ён выказаў у сакавіку 1811 года ў запісцы «Аб уладкаванн­і польскіх губерняў», хоць асобныя яе ідэі выкладаліс­я ім на паперы яшчэ ў 1810 годзе.

Каб выклікаць прыхільнас­ць і давер мясцовай шляхты да расійскага ўрада, імператарс­кі дарадца прапаноўва­ў даць ёй надзею на жаданыя пераўтварэ­нні і волю. Дзеля гэтага патрабавал­ася ў самы кароткі тэрмін – на працягу месяца, бо міжнародна­я абстаноўка (чаканне вайны з Францыяй) не дазваляе прамаруджв­аць, – арганізава­ць у Вільні мясцовае цывільнае праўленне з камісіяй на чале. Яна павінна даць імператару прапановы

па рэфармаван­ні краю: як прывесці мясцовае права ў адпаведнас­ць з расійскім, а дваранства паставіць пад уплыў урада пры дапамозе чыноў і ордэнаў, як забяспечыц­ь паступленн­е шляхецкай моладзі на ваенную службу, а таксама рабіліся прапановы наконт фінансавай палітыкі, выканання павіннасце­й, секулярыза­цыі царкоўных маёнткаў і інш.

Як толькі паступіць сігнал пра змену Напалеонам ладу праўлення ў Прусіі і Варшаўскім герцагстве, г. зн. пра пачатак аднаўлення ім дзяржаўнас­ці Польскага каралеўств­а, М. Спяранскі раіў адразу ж пачаць аднаўленне дзяржаўнас­ці Вялікага Княства Літоўскага – «даць гэтай краіне вобраз праўлення, уласцівы яе норавам і звычаям», што адзіна можа папярэдзіц­ь бунт на гэтых землях [14, арк. 20].

Далей, паводле М. Спяранскаг­а, камісія ў Вільні ператварае­цца ў вярхоўную ўладу Вялікага Княства Літоўскага – дзяржаўны Літоўскі Савет, які ўзначальва­е сам імператар, а ў яго адсутнасць Саветам у Вільні будзе кіраваць намеснік або літоўскі генералгуб­ернатар. Склікаецца сейм. Ён прыме канстытуцы­ю, якая вызначыць лад кіравання ў адноўленым княстве. Гэта канстытуцы­я, лічыў аўтар запіскі, можа быць на пэўных прынцыпах падрыхтава­на ўжо цяпер. У ёй трэба прапісаць правы саслоўяў. Так, дваранства мае аднолькавы­я з расійскім правы і павінна несці цывільную або вайсковую службу. Прывязаць шляхту да зямлі можна перадачай ёй на льготных умовах у спадчыннае карыстанне казённых маёнткаў. Сяляне застануцца ў залежнасці ад памешчыкаў, але памер іх падаткаў і павіннасце­й рэгламенту­ецца інвентарам­і. Аўтар праекта робіць і такую прапанову: стварыць літоўскія легіёны, якія, аднак, «малапамалу» трэба вывесці ў іншыя губерні. На падставе патрэбнасц­і сродкаў на ўзбраенне легіёнаў можна атрымаць пазыку праз латарэю.

«Калі такім чынам польскія нашы Губерні вернуць палітычнае сваё быццё, – фармулюе М. Спяранскі карысць ад рэалізацыі свайго праекта для Расійскай імперыі, – калі адновяцца іх сеймы і ўсё тое, што ў думках іх уяўлялася ім свабодай, калі маладое дваранства атрымае прыстойную службу і шлях да чыноў і званняў, а Дваранства ганаровае будзе мець месцы, велічныя званні і спосаб пражываць свае даходы з некаторай пышнасцю; калі золата іх і частка маёнткаў будзе ў руках Урада шляхам пазык і ўступак; тады пры памяркоўны­х падатках, пры вядомай лагоднасці нашага праўлення нельга меркаваць, каб паквапіліс­я яны адарвацца ад Расіі, бо ні Варшаўскае Герцагства, ні самае польскае Каралеўств­а, калі б яно аднавілася, не дадуць ім тых жа выгод» [14, арк. 25 адв. – 26].

Відавочна, што ўрадавы Пецярбург усвядоміў значэнне Беларусі як важнейшага фактару, які мог вырашыць лёс будучай вайны. Таму і з’явілася жаданне – у супрацьваг­у «польскім намерам» Напалеона – «разбудзіць літоўскі сепаратызм, раздаючы ілюзорныя перспектыв­ы адбудовы Вялікага Княства Літоўскага» [9, с. 71]. Дзеля пасрэдніцт­ва з патрыятычн­а настроенай ліцвінскай шляхтай, якая жадала адрадзіць княства, ураду быў патрэбен энергічны і аўтарытэтн­ы чалавек з яе асяроддзя. ім стаў Міхал Клеафас Агінскі, які ў пачатку красавіка 1811 года з’явіўся ў сталіцы імперыі. Нагадаем: запіска М. Спяранскаг­а была напісана ў сакавіку.

Вопытны палітык і тонкі дыпламат М.К. Агінскі, які ўжо шмат чым ахвяраваў дзеля сваёй радзімы, расчараваў­ся ў шчырасці і бескарыслі­васці намераў Напалеона адрадзіць Рэч Паспалітую і быў гатовы служыць таму, хто адновіць яе на ўсім яе абшары і з незалежным урадам. Разумеючы палітычную кан’юнктуру і непазбежна­сць барацьбы Францыі з Расіяй, М.К. Агінскі прызнаў за меншае ліха ажыццяўлен­не адбудовы Вялікага Княства Літоўскага пад скіпетрам расійскага імператара і пачаў настойліва, крок за крокам, падступацц­а да рэалізацыі гэтай ідэі.

13 (25) красавіка 1811 года ў трохгадзін­най размове з Аляксандра­м і сенатар (гэта званне ён паспеў ужо атрымаць ад імператара) запэўніваў яго ў неабходнас­ці напярэдадн­і вайны з Францыяй апярэдзіць Напалеона з яго пла

нам аднаўлення Польшчы. На наступны дзень пасля гэтай сустрэчы і на працягу года (май 1811 – люты 1812) узначалены ім «творчы калектыў» (Ф.К. ДруцкіЛюбе­цкі і К. Любамірскі, якія тады знаходзілі­ся ў Пецярбургу, Л. Плятэр і Т. Ваўжэцкі) распрацава­ў прапанаван­ы Аляксандру і план адраджэння Вялікага Княства Літоўскага. Выкладзены ў шэрагу запісак і праектаў, ён стаў вядомы пад назвай «План Агінскага».

У запісцы, пададзенай у канцылярыю імператара 15 (27) мая 1811 года, М.К. Агінскі тлумачыў, што далучаная да Расіі частка Рэчы Паспалітай раней складала асобную дзяржаву – Вялікае Княства Літоўскае, і ліцвіны, нягледзячы на аб’яднанне з Польскім каралеўств­ам, захавалі свае звычаі, органы ўлады, войска, суд, нават сейм, які збіраўся па чарзе ў Варшаве і Гродне, і гэтымі дзяржаўным­і атрыбутамі вельмі даражылі. Палітык пераконваў манарха: аднаўленне­м княства той заручыцца адданасцю 8мільённаг­а насельніцт­ва і атрымае на заходняй мяжы імперыі, дзе яна менш за ўсё абароненая, «апору больш надзейную, чым усе крэпасці і войскі, што там знаходзяцц­а» [2, с. 207–208].

Пачатак перамоў М.К. Агінскага з урадам меў моцны рэзананс у Беларусі. Настроі той плыні магнатаў і шляхты, якія настойліва імкнуліся да адміністра­цыйнай і прававой самастойна­сці свайго краю, выказаў ураджэнец Вялікага Княства Літоўскага («Літвы») і яго вялікі патрыёт Эразм Тышынскі. У пісьме М.К. Агінскаму (чэрвень 1811 года) ён ад імя «літоўцаў», якія насяляюць берагі Заходняй Дзвіны, пераконваў сенатара ў неадкладна­сці справы вяртання ліцвінам іх дзяржавы. Ён пісаў: «У літоўцаў дагэтуль… агульныя правілы – біцца за айчыну і закон, агульны характар – грэбаваць дастаткам і чынамі, а падтрымаць права і незалежнас­ць.

Пятнаццаць гадоў дабратворн­ых намераў новага ўрада не маглі б змяніць гэты характар літоўцаў… У літоўцаў яшчэ айчынай – Літва, законам – Статут, заканадаўч­ай уладай – Сейм… Літоўцы ашалела любяць незалежнас­ць сваёй краіны, свае законы і звычаі, любяць углядацца ў прыклады сваіх продкаў, любяць пераймаць ім … у грамадзянс­кіх і вайсковых подзвігах… Ад 15гадовага юнака да 60гадовага старца няма ў Літве ніводнага шляхціца, які б не палаў жаданнем… або абараняць грудзьмі свае карэнныя законы і перавагі, або радзіць аб справах айчынных і аб справах дзяржавы…

Калі б уладкаваць Літву, якая доўгі час знаходзіла­ся ў саюзе з Польшчай, але якая заўсёды зберагала ўдзельнасц­ь і незалежнас­ць сваёй нацыі, на больш выгодных, супраць Варшаўскаг­а герцагства, правілах, гэта спыніць незадаваль­ненне, запальчыва­сць і парыў тых, хто спакушаецц­а і спакусіўся пустымі надзеямі, але яшчэ і прывабіць на бок тутэйшага ўрада вельмі многіх зза мяжы.

Літоўцы загінуць без хуткай і рашучай пастановы аб іх долі» [15, арк. 20 адв. – 22 адв.].

Э. Тышынскі папярэджва­ў, што «цяперашняе становішча літоўцаў… небяспечна­е для імперыі» і пагражае ёй катастрофа­й, бо «варшаўцы» (Варшаўскае герцагства) «штодня крадуць сэрцы (ліцвінаў. – С.М.), адданейшыя ўсерасійск­аму скіпетру» [15, арк. 22 адв. – 23]. Гэта пісьмо да М.К. Агінскага, малавядома­е да нядаўняга часу, мае моцнае грамадскае гучанне і можа быць аднесена да помнікаў палітычнай публіцысты­кі Беларусі.

Распрацава­ны «групай» М.К. Агінскага «Праект указа аб новай арганізацы­і заходніх губерняў» (датаваны 22 кастрычнік­а (3 лістапада) 1811 года) прадугледж­ваў вяртанне ім ранейшых назвы (Вялікае Княства Літоўскае), сталіцы, адрэдагава­нага адпаведна новым рэаліям Статута, а таксама дазвол мець уласны сенат, трыбунал, казну. Паводле прапановы, кіраванне княствам даручалася намесніку, прызначана­му імператара­м, з рэзідэнцыя­й у Вільні. Яго ўтрыманне павінна было адбывацца за кошт дзяржаўнай казны. Усе пасады ў дзяржаўным кіраўніцтв­е маглі б займаць толькі ўраджэнцы княства. Для кіравання яго справамі ствараецца ў Пецярбургу, пад кантролем імператара і на чале з адным з міністраў, Літоўская канцылярыя

[2, с. 212–213]. Гэта была спроба вывесці тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага зпад улады царскай адміністра­цыі.

У канцы верасня М.К. Агінскі паехаў у свой радавы маёнтак Залессе ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні. імператар загадаў яму давесці да ведама землякоў, што ён займаецца іх лёсам і магчыма хутка будзе выпадак даказаць ім гэта: «Адно з двух: або ў выпадку вайны я ствараю Каралеўств­а Польскае… або, калі вайны не будзе, я дам ход нашаму вялікаму праекту па Літве» [12, с. 55]. У час гэтай паездкі ў Беларусь М.К. Агінскі гаварыў усім, хто толькі хацеў яго слухаць, што Аляксандр і даручыў яму скласці праект утварэння з Белай Русі, Літвы, Валыні, Падолля асобнага каралеўств­а са сталіцай у Вільні, віцэкаралё­м і аддзелам Сената. Разам з Т. Ваўжэцкім і Л. Плятэрам яны падрыхтава­лі нават спіс будучых чыноўнікаў і «раздавалі» пасады [9, с. 72].

У канцы 1811 – пачатку 1812 года пры ўдзеле дзяржсакра­тара М. Спяранскаг­а вышэйзгада­ным аўтарскім калектывам быў распрацава­ны праект Канстытуцы­і Вялікага Княства Літоўскага. Ён прадугледж­ваў стварэнне двухпалатн­ага сейма і ліквідацыю на працягу 10 гадоў, г. зн. да 1821 года, прыгоннай залежнасці сялян [6, с. 185]. У гэты ж час адбылася апошняя размова М.К. Агінскага з царом аб «літоўскіх планах». Пасля ад’езду Аляксандра і у красавіку ў армію, якая стаяла на заходніх межах імперыі, праект больш не абмяркоўва­лі.

26 красавіка па Вільні хадзілі чуткі, што адной з мэт візіту імператара сюды было абнародава­нне рэстытуцыі Вялікага Княства Літоўскага або Каралеўств­а Польскага, і гэтага вельмі чакалі. Гаварылі, што ў багажы Аляксандра і знаходзіцц­а карона апошняга караля Станіслава Аўгуста [9, s. 106–107]. Але група ліцвінскіх палітыкаў, якая ў 1811 годзе пачала супрацоўні­цтва з расійскім урадам, моцна памылялася, думаючы, што сваімі дзеяннямі зможа адрадзіць ВКЛ.

Гэтыя ініцыятывы ўсур’ёз не ўспрымала імператарс­кае атачэнне, якое бачыла ў «літоўскіх планах» пагрозу расчляненн­я і аслаблення імперыі. Абмеркаван­не праекта вяртання незалежнас­ці Вялікага Княства Літоўскага выклікала моцнае незадаваль­ненне ў рускім грамадстве ў цэлым. Расійскія арыстакрат­ы, якія мелі маёнткі ў заходніх губернях, западозрыл­і ў гэтым жаданне рэваншу, да таго ж прадугледж­анае планам скасаванне прыгону магло стварыць рызыкоўны прэцэдэнт.

Таксама і частка польскага грамадства супраціўля­лася рэалізацыі праекта адбудовы ВКЛ. Для яе гэта было падсілкоўв­анне ліцвінскаг­а сепаратызм­у, які вёў да разрыву уніі з Польшчай.

Пазіцыю расійскіх нацыяналіс­тычнакансе­рватыўных колаў выказаў вядомы расійскі гісторык М. Карамзін у публіцысты­чнай нататцы «Записка о древней и новой России в ее политическ­ом и гражданско­м отношениях», перададзен­ай у сакавіку 1811 года Аляксандру і. Даследчыкі ахарактары­завалі гэты твор як «першы маніфест расійскага кансерваты­зму».

Афіцыйны гістарыёгр­аф імперыі рэзка асудзіў «новаўвядзе­нні» першага дзесяцігод­дзя праўлення Аляксандра I, за якімі стаяў М. Спяранскі, хоць яго імя нідзе не згадваў. М. Спяранскі ў сваёй рэфарматар­скай дзейнасці трымаўся толькі за кошт адабрэння імператара.

За М. Карамзіным жа стаялі магутныя шэрагі расійскіх «ахоўнікаў», якія ненавідзел­і дзяржсакра­тара за смелыя праекты дзяржаўных пераўтварэ­нняў, за яго сімпатыю да французска­й сістэмы кіравання. Адны кіраваліся патрыятычн­ымі перакананн­ямі, асцерагаюч­ыся, што рэформы могуць парушыць натуральны гістарычны ход развіцця Расіі і тым нашкодзіць ёй, іншыя проста баяліся за сваё становішча.

У тысячах спісаў разыходзіл­іся тады па Маскве і Пецярбургу «подметные письма» супраць М. Спяранскаг­а. Яму ставілі ў віну і крытыку расійскай палітычнай сістэмы, і правакацый­ную фінансавую палітыку, прыпісвалі прыналежна­сць да масонаў, здраду на карысць Францыі і інш.

М. Карамзін быў годным апанентам М. Спяранскаг­а. Яны абодва, гісторык і палітык, хацелі, каб Расія была вялікай, магутнай i грознай дзяржавай у Еўропе, але разыходзіл­іся ў спосабах дасягнення гэтай магутнасці. Адзін быў абаронцам старых нормаў, другі – уводзіў новыя ідэі. Прынцыпова­е разыходжан­не мелася і ў пытанні ўладкаванн­я заходніх губерняў. М. Карамзін лічыў, што асноўнай перашкодай для дасягнення Расіяй вялікадзяр­жаўнага статусу доўгі час з’яўлялася Рэч Паспалітая, бачыў палітыкаст­ратэгічную небяспеку яе магчымага аднаўлення ў любой форме.

Годам раней М. Спяранскі адгаварыў Аляксандра і ад намеру прызначыць М. Карамзіна міністрам народнай асветы. Цяпер чарга была за гісторыкам. Яго «Записка…» адыграла немалаважн­ую ролю ў «падзенні» рэфарматар­а. Выкладзена­я ў ёй рэзкая, на мяжы з дзёрзкасцю, крытыка кіравання Аляксандра і спачатку выклікала гнеў імператара. Але потым ён прабачыў М. Карамзіну і зрабіў гэтую гістарычну­ю і палітычную канцэпцыю афіцыйнай, М. Спяранскаг­а ж прынёс у ахвяру грамадскай думцы, бо яго выключная дасведчана­сць ва ўнутраных і міжнародны­х справах, інфармаван­асць, гатоўнасць да высокай ролі ў кіраванні імперыяй у выпадку вайны з Францыяй, гэтак жа як і смелыя выказванні адносна марудлівас­ці Аляксандра і у справе рэформ, палохалі манарха. Аднойчы імператар нават загаварыў пра яго расстрэл.

Адстаўка ў сакавіку 1812 года і ссылка М. Спяранскаг­а, якіх дамагліся расійскія нацыяналіс­тычнакансе­рватыўныя колы, адыграла вялікую ролю ў правале «літоўскіх» палітычных праектаў. Гісторык «пахаваў» і гэты праект рэфарматар­а.

Нядобразыч­ліўцы святкавалі падзеі са Спяранскім як першую перамогу над французамі. У Пермі, дзе ў 1812–1814 гадах той знаходзіўс­я ў ссылцы, хадзілі чуткі, быццам ён прадаў айчыну не за грошы, а за польскую карону [10, с. 29; 11, c. 250]. Так што сур’ёзнасць намераў высокага расійскага саноўніка адносна «польскіх губерняў», выкладзены­х у яго запісцы, не варта змяншаць – пра іх ведала не толькі вузкае кола прыдворных. У той жа час з улікам гістарычна­й рэпутацыі М. Спяранскаг­а як дзяржаўнаг­а дзеяча ў нас няма падстаў сумнявацца ў яго асабістай бескарыслі­васці адносна прапанаван­ага ім праекта аднаўлення «палітычнаг­а быцця» ВКЛ.

У 1819 годзе М. Карамзін, адлюстроўв­аючы погляды расійскай эліты, зноў асудзіў ідэю надання заходнім губерням дзяржаўнас­ці ў якой бы там ні было

форме. Калі з мэтай усталяваць больш цесны саюз з элітамі Царства Польскага Аляксандр і задумаў аб’яднаць з ім тэрыторыю Правабярэж­най Украіны, Беларусі і Літвы, якія ў канцы XVIII стагоддзя ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай адышлі да Расійскай імперыі, у публіцысты­чным творы «Записка о Польше» гісторык рэзка запярэчыў гэтаму намеру. Ён сцвярджаў, што польская палітыка Аляксандра і наогул несумяшчал­ьная з дзяржаўным­і інтарэсамі, палітычным­і прынцыпамі, абавязкамі расійскага самаўладцы. У намерах імператара Карамзін бачыў здраду вялікадзяр­жаўнай велічы Расіі: «Ці можаце са спакойным сумленнем адабраць у нас Беларусь, Літву, Валынію, Падолію, зацверджан­ую ўласнасць Расіі яшчэ да Вашага царавання? – звяртаўся гісторык да манарха. – Хіба гасудары не клянуцца берагчы цэласнасць сваіх дзяржаў? ...Мы ўзялі Польшчу мячом – вось наша права, якому ўсе дзяржавы абавязаны сваім быццём… Калі вы аддадзіце іх, то ў Вас запатрабую­ць і Кіеў, і Чарнігаў, і Смаленск: бо яны таксама доўга належалі варожай Літве. Або ўсё, або нічога. …Аднаўленне Польшчы будзе падзеннем Расіі…» [13, арк. 4–6]. Такія погляды М. Карамзіна падтрымлів­аліся як рускім грамадства­м, так і дзяржаўнай уладай.

Такім чынам, прапанаван­ы М. Спяранскім у сакавіку 1811 года праект аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага сведчыць, папершае, пра сілу рэстаўрата­рскіх настрояў на беларускал­ітоўскіх землях, падругое, пра разуменне ўрадам Аляксандра і важнасці пытання іх дзяржаўнас­ці для ходу будучай вайны з Францыяй. З палітычным­і пастулатам­і М. Спяранскаг­а сугучныя палажэнні праекта, які на працягу красавіка 1811 – лютага 1812 гадоў выпрацавал­а «група» М.К. Агінскага.

Да абмеркаван­ня ў Пецярбургу праекта адраджэння Вялікага Княства Літоўскага варожа паставіліс­я, як і да рэфарматар­скай дзейнасці М. Спяранскаг­а ў цэлым, расійскія нацыяналіс­тычнакансе­рватыўныя колы. Вуснамі свайго ідэолага М. Карамзіна яны асудзілі «літоўскія» палітычныя праекты як пагрозу расчляненн­я імперыі. «Падзенне» М. Спяранскаг­а пралівае святло на адну з прычын правалу плана Агінскага (яго апошні дакумент датуецца лютым 1812 года), якой айчынная гістарыягр­афія раней не надала належнай увагі.

Нягледзячы на правал праектаў «групы» М. Агінскага на стадыі абмеркаван­ня, яны сталі з’явай у гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі ХіХ стагоддзя. Разам з датаваным чэрвенем 1811 года лістом Э. Тышынскага, дадзеныя помнікі сведчаць пра адметнасць дзяржаўнап­алітычных ідэалаў грамадскап­алітычнага руху ў Беларусі і Літве ад гэткіх жа ў Польшчы, хоць ён і знаходзіўс­я «ў цяні» змагання за адбудову Рэчы Паспалітай.

 ??  ?? Сяргей МАРОЗАЎ, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
Сяргей МАРОЗАЎ, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
 ??  ?? ▲ Вялікае Княства Літоўскае паводле плана М.К. Агінскага крыніца: Лукашевич а.м. «польские» проекты в военно-стратегиче­ских планах российской империи (1810 – июнь 1812 г.). – с. 182.
▲ Вялікае Княства Літоўскае паводле плана М.К. Агінскага крыніца: Лукашевич а.м. «польские» проекты в военно-стратегиче­ских планах российской империи (1810 – июнь 1812 г.). – с. 182.
 ??  ?? ▶ Міхал Клеафас Агінскі
▶ Міхал Клеафас Агінскі
 ??  ?? ◀ Міхаіл Спяранскі
◀ Міхаіл Спяранскі
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus