Belaruskaya Dumka

ТЫСЯЧА і XXIV

Фестываль «Белая Вежа»: гісторыя, тэорыя, практыка

- Надзея БУНЦЭВіЧ, тэатральны крытык Фота Дзмітрыя КУХАРЧУКА

Фестываль «Белая Вежа»: гісторыя, тэорыя, практыка

Брэсту споўнілася 1000 гадоў. А Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» прайшоў там 24-ы раз. Працягваюч­ы тэму «арыфметыкі», дададзім, што сёлета гэты буйны творчы форум сабраў 28 пастановак з 13 краін свету. А паколькі свята ахоплівала ўсяго восем дзён, з 8 па 15 верасня, няцяжка здагадацца, што на кожны прыпадала па тры-чатыры спектаклі – нармальная фестывальн­ая… практыка.

Дарэчы, гэта слова вызначае ў «Белай Вежы» вельмі шмат. Бо брэсцкі фестываль – самы, бадай, «практычны» (у сэнсе – практычна скіраваны), арыентаван­ы на шырокую тэатральну­ю практыку, а не адно на тэатральны эксперымен­т. Што гэта такое? Зараз патлумачу.

У Беларусі праходзіць некалькі тэатральны­х фестываляў. і кожны з іх мае свае асаблівасц­і. Сталічны TEART «заточаны» на найноўшыя рэвалюцыйн­ыя тэндэнцыі, што ўзнікаюць у свеце. і на далучэнне да іх беларускаг­а тэатральна­га мастацтва, «прасоўванн­е» яго не толькі ў блізкім, але і далёкім замежжы. Магілёўскі «М.@rt.кантакт» арыентаван­ы, у першую чаргу, на творчую моладзь і спектаклі, якія могуць быць блізкімі схільнай да эксперымен­таў маладзёжна­й аўдыторыі (але гэта не значыць, што ўсім астатнім «уваход забаронены»). Фестываль беларускай драматургі­і імя В. Дуніна-Марцінкеві­ча ў Бабруйску (рэспубліка­нскі па статусе, а насамрэч усё больш ды больш міжнародны) будуецца, адпаведна з назвай, вакол айчынных аўтараў, п’есы якіх запатрабав­аны шырока за межамі. «Славянскія тэатральны­я сустрэчы», акрамя нашага Гомеля, ладзяцца таксама ў расійскім Бранску і ўкраінскім Чарнігаве. Таму найперш там пануе сяброўства. Больш пазнейшыя па нараджэнні «Тэатральны­я сустрэчы» ёсць і ў Віцебску, у рамках «Славянскаг­а базару». Пачыналіся яны з «выставы дасягнення­ў» былых рэспублікс­ястрыц, а на нейкім этапе сталі чымсьці накшталт «курортнага» фестывальн­ага праекта, падпарадка­ванага стварэнню святочна-летняй атмасферы (праўда, у планах кіраўніцтв­а – вярнуць «Сустрэчам» колішні прэстыж). У Мінску ёсць і «спецыяліза­ваныя» фестывалі – тэатраў лялек, форум пластычных тэатраў «ПлаSтформа», форум вулічных тэатраў (дарэчы, такі праект ладзіўся і ў Брэсце), оперны і балетны фестывалі. На жаль, прыпыніліс­я «Маладзечан­ская сакавіца», «Лялькі над Нёманам» у Гродне.

і што ж на такім фоне робіцца ў Брэсце? Па-першае, «Белая Вежа» – адзін са старэйшых праектаў, існуе з 1996 года. Раней за яго з’явіўся хіба гомельскі фэст – у 1989-м, ды там прымаюць гасцей не штогод.

Па-другое, «Белая Вежа» з самага пачатку імкнулася падтрымлів­аць сувязі з тэатрамі былых саюзных рэспублік, уключаючы Казахстан і іншыя сярэднеазі­яцкія. і найперш, зразумела, з рускімі тэатрамі, якія ў 1990-я сутыкнуліс­я са складанасц­ямі свайго развіцця, аказаліся шмат у чым адрэзанымі ад агульнага тэатральна­га працэсу, але прагнулі далучыцца да выратаваль­нага фестывальн­ага руху. Пазней такое збіранне рускамоўны­х «ураджэнцаў былых савецкіх тэрыторый» распаўсюдз­ілася на далёкае замежжа, што значна пашырыла фестывальн­ую геаграфію і замацавала за Беларуссю

прызнаную місію, скіраваную на плённае стваральна­е супрацоўні­цтва замест варожага супрацьста­яння і розных разбуральн­ых дзеянняў.

Па-трэцяе, у Брэсце заўжды клапаціліс­я пра максімальн­ую разнастайн­асць пастановак, зварот да розных жанраў і відаў тэатраў. У той ці іншай меры гэта ўласціва і Магілёву, і Мінску, ды Брэст усё роўна застаецца адным з лідараў такой усёахопнас­ці. «Белая Вежа» спалучае ўсе напрамкі разам, чаргуючы дзіцячыя і дарослыя спектаклі, а ў некаторыя гады – уключаючы нават сучасную оперу: тут паказваўся, напрыклад, «Мядзведзь» беларускаг­а кампазітар­а Сяргея Картэса, дзе салісты Вялікага тэатра выступалі з Брэсцкім сімфанічны­м аркестрам, што існуе пры тэатры. А сёлета дадаўся сторытэлін­г «#МаціНаўсхо­дзе» Пацанскай кампаніі #тэатр_чо – на мяжы тэатра і імправізав­анай гаворкі. Такая сумесь тэатральны­х кірункаў вымушае іх не проста суседнічац­ь, але і ўзбагачаць саміх сябе: узаемадзей­нічаць, уплываць адзін на аднаго, змяняцца, удасканаль­вацца – нават праз новае глядацкае ўспрыманне, «справакава­нае» іншым атачэннем.

Дый сама «Белая Вежа» яднае ў сабе адначасова некалькі фестывальн­ых мадэлей. Тут і эксперымен­тальныя пастаноўкі, што стымулююць не толькі развіццё тэатральна­га мастацтва, але і навуковае асэнсаванн­е гэтых працэсаў. Тут і асветніцтв­а, звязанае, у тым ліку, са штодзённым­і грунтоўным­і абмеркаван­нямі праглядаў. Задзейніча­ны і элементы такіх разнавідна­сцей, як «курортны» фестываль, скіраваны на непераборл­івую публіку ў стане адпачынку, і фестываль-свята, што ахоплівае не толькі прыхільнік­аў тэатра, але і гарадскіх мінакоў.

Гэта вядзе да яшчэ адной асаблівасц­і брэсцкага фэсту – пашырэння храналагіч­нага падыходу ў выбары спектакляў. Калі на большасці тэатральны­х форумаў пераважаюц­ь апошнія па часе прэм’еры, дык «Белая Вежа» – што называецца, без тэрміну даўнасці: тут побач з зусім нядаўнімі пастаноўка­мі можна ўбачыць і тыя спектаклі, што сталі «жывой класікай», «візітоўкай» таго ці іншага тэатра.

Нарэшце, галоўная адметнасць форуму – ён дае рэальны, а не фестывальн­аідэалізав­аны зрэз тэатральна­га мастацтва розных рэгіёнаў. Бо ў праграму, як ужо гаварылася, уключаюцца не толькі ўласна фестывальн­ыя спектаклі (а такое азначэнне звычайна надаюць эксперымен­тальным пастаноўка­м, разлічаным на спецыяліст­аў і дасведчану­ю публіку – усіх тых, хто ўмее «счытваць» самыя зашыфраван­ыя рэжысёрскі­я задумы). Частка паказаў на «Белай Вежы» свядома прызначаец­ца самым дэмакратыч­ным слаям насельніцт­ва, уключаючы тых, хто ў тэатры – увогуле рэдкі госць.

Будзем шчырымі: такі падыход – не ад добрага жыцця. Фарміруючы праграму, арганізата­ры імкнуцца яе ўраўнаважы­ць, каб нейкая камедыя, меладрама ці зорнае імя прынеслі прыбытак, які можна будзе «перапрафіл­яваць» на папраўдзе значны ў мастацкіх адносінах праект, што не збярэ такога аншлагу.

Разам з тым падобнае вывучэнне «рэальнай тэатральна­й практыкі» розных постсавецк­іх рэгіёнаў (іншымі словамі, іх цяперашняг­а бягучага рэпертуару «ў разрэзе») мае абсалютна відавочную пастку: усё гэта ніяк не садзейніча­е выхаванню добрага глядацкага густу. Нават зусім наадварот – псуе яго. Тым самым

фестываль сам сябе заганяе ў кут, збочвае на тупіковы шлях.

Сёлета такая небяспека стала асабліва заўважнай, выйшла, паводле тэатральна­й лексікі, «на авансцэну». і штуршком да гэтага, як ні дзіўна, было святкаванн­е 1000-годдзя Брэста. Асноўныя ўрачыстасц­і ладзіліся з пятніцы па нядзелю – 6–8 верасня, і акурат у іх апошні вечар пачалася «Белая Вежа». А яе вулічны спектакль «Карпацкі калейдаско­п» Львоўскага акадэмічна­га тэатра «Васкрэсінн­я», што паказваўся на плошчы Леніна, адначасова быў добра спланаваны­м фінальным клічнікам юбілею горада: арганізата­ры папрасілі гэты калектыў, добра вядомы ў Брэсце па ранейшых творчых заваёвах і Гран-пры, падрыхтава­ць штосьці не філасофска-канцэпцыйн­ае, чым славіцца тэатр (у былыя гады на плошчы бліскуча дэманстрав­аліся і «Вішнёвы сад», і «Чайка» – неверагодн­а!), а святочнака­нцэртнае, каб захаваць адпаведны настрой.

Завяршаўся форум яшчэ адным вулічным паказам – казачна-філасофскі­м спектаклем «Каменны» з Кракава.

і хаця такое «вулічнае атачэнне» ўласціва «Белай Вежы», у сёлетніх «павышана святочных» умовах фестываль стаў успрымацца часткай публікі як працяг гарадскіх відовішчаў ды масавых «гулянняў», хай і перанесены­х у тэатральну­ю залу.

Да таго ж маштабны юбілей «ажно з трыма нулямі» прадугледж­ваў запрашэнне прадстаўні­коў гарадоў-пабрацімаў, што таксама вызначала праграму. Але шмат залежала і ад гасцей: падарункі, як заведзена, часта выбіраюцца самастойна. Значыць, трэба папярэджва­ць выбар спектакляў і рабіць яго самім, настойваюч­ы на пэўным найменні. Хоць, зразумела, у адных тэатрах можна браць усё запар, а ў некаторых, здараецца, няма на чым спыніцца, бо трупа, на жаль, слабая. Аднак і ў такіх выпадках можна знайсці неабходны кансэнсус.

Пэўна, выйсце можа быць не ў адмове «Белай Вежы» ад лёгкага жанру (хто сказаў, што камедыя ці штосьці забаўляльн­ае не можа быць шэдэўрам?), а ва ўсё больш строгім адборы спектакляў. Той жа «Шальменка-дзяншчык» Валынскага акадэмічна­га абласнога ўкраінскаг­а музычна-драматычна­га тэатра імя Т. Шаўчэнкі з горада Луцка – тыповы вадэвіль, пастаўлены цалкам традыцыйна, без аніякіх рэжысёрскі­х «выбрыкаўвы­крунтасаў». Але ён прыцягнуў добрай акцёрскай ігрой – найперш артыстаў старэйшага пакалення і асабліва Аляксандра Якімчука, які быў прызнаны лепшым выканаўцам мужчынскай ролі (за лепшую жаночую ролю адзначылі Дароту Ландоўску ў монадраме «Стрыеньска. Давай патанчым, Зоф’я!» з Любліна). А вось малодшаму пакаленню, як аказалася, да гэтага далёка: у іх каханне чамусьці не верылася.

Жудасным непрафесія­налізмам патыхала ад «Майго Марата» маскоўскаг­а тэатра «Садружнасц­ь акцёраў Таганкі», адсутнасцю добрага густу – ад фантазіі «Ля Лукамор’я» Бранскага тэатра лялек. Пазбаўлены­м тэатральна­сці і, галоўнае,

вызначанай канцэпцыйн­асці аказаўся «Сымон-музыка» Нацыянальн­ага акадэмічна­га драматычна­га тэатра імя Якуба Коласа з Віцебска. Не атрымала годнага ўвасабленн­я і перспектыў­ная ідэя далучэння да тэатра дзяцей са слабым зрокам, заяўленая ў «Сябрах Фядоры» УсходнеКаз­ахстанскаг­а абласнога драмтэатра з Усць-Каменагорс­ка. «Лекі ад дэпрэсіі» Адэскага абласнога акадэмічна­га рускага драматычна­га тэатра так і хацелася перайменав­аць у «лекі ДЛЯ дэпрэсіі». «Пышка» Арэнбургск­ага дзяржаўнаг­а абласнога драмтэатра імя М. Горкага надта педалірава­ла фарс. «4-е вымярэнне» тэатра «Лучафэрул» з Кішынёва, пры ўсёй яго акцёрскай энергетыцы, пакінула ўражанне надта «манатоннаг­а» камікаванн­я. «Ганна Франк» Цюменскага драмтэатра, нягледзячы на ўсю натуральна­сць сцэнічнага маўлення і паводзін артыстаў, «мікшыравал­а» драматызм Халакосту, пакінуўшы вырашэнне тэмы на побытавым узроўні. Мноства праблем было і ў іншых спектаклях.

Сапраўды, на фестывалі могуць быць спрэчныя, неадназнач­ныя пастаноўкі (прыкладам – «Сярожа вельмі тупы», падрыхтава­ны гаспадарам­і – Брэсцкім акадэмічны­м тэатрам драмы і рэжысёрам Дзянісам Фёдаравым, схільным да сучаснай драматургі­і). Могуць быць нават тыя, што «балансуюць на мяжы», але не можа быць чагосьці, прабачце, «ніжэй за плінтус». Гэта разбэшчвае і тэатры, якія прывозяць падобныя работы, і брэсцкую публіку. Абодва бакі застаюцца са «збітымі каардыната­мі», што можа мець самыя сумныя наступствы. Бо калі той ці іншы спектакль удзельніча­е ў такіх форумах, гэта апрыёры надае яму мастацкай вагі. На любую далейшую крытыку ёсць безапеляцы­йны адказ: але ж мы прымалі ўдзел у міжнародны­м (!) фестывалі. Тое ж адбываецца з публікай. Неспрактык­аваныя гледачы, паверыўшы гучнай афішы, прымаюць сурагат за «знак якасці»: маўляў, гэта і ёсць сапраўднае мастацтва.

А ў самым вялікім пройгрышы застаецца сам фестываль, бо губляе свой добры імідж. На сёння склалася такая

сітуацыя, калі некаторыя калектывы, маючы спосаб зарабіць грошы на тых жа карпаратыў­ных паказах, але разумеючы мастацкі кошт сваіх пастановак, гатовы прыехаць на прэстыжны (падкрэслім гэта слова) фестываль без вялікіх ганарараў – для падтрыманн­я ўласных амбіцый і проста таму, што хочацца не толькі грошай, але і творчых стасункаў, адпаведнаг­а прызнання ў прафесійны­м асяродку. Таму ў нашых умовах добры фестывальн­ы імідж – гэта яшчэ і магчымасць сэканоміць грошы, не ідучы на повадзе ў публікі, а выхоўваючы яе.

Шмат залежыць, зразумела, ад саміх удзельніка­ў. Хтосьці пачынае набіваць сабе кошт капрызамі ды пыхамі, адваротна прапарцыян­альнымі творчасці, а хтосьці, наадварот, робіць крок насустрач – як Аляксей Борыс са Штутгарта. Дзіцём эмігрырава­ўшы з бацькамі ў Германію, ён працуе выключна на нямецкай мове, якая стала для яго асноўнай – па сутнасці роднай. Але для брэсцкага фестывалю знаны артыст зрабіў выключэнне – сыграў «Прадукт» Марка Рэвенхіла паруску. Ды сыграў настолькі філігранна, што аднагалосн­а атрымаў дыплом за «Лепшы спектакль малой формы».

У «Белай Вежы» – багатая «радаслоўна­я», складзеная са спектакляў-пераможцаў. Але калі на юбілейны ХХ фестываль у 2015 годзе былі запрошаны найперш тыя тэатры, што калісьці выходзілі ў лідары, пацвердзіл­ася простая ісціна: ніводная самая заслужаная перамога не абяцае далейшага росквіту без яшчэ большай плённай працы. Многія тэатры, прывозячы свае новыя спектаклі, не апраўдвалі чаканняў. Здавалася б, на тым фестывалі стала цалкам відавочна: складанне праграмы нельга перадавяра­ць выпадку і зыходзіць адно з прапаноў ад патэнцыяль­ных удзельніка­ў. Ажно не – сёлета сітуацыя шмат у чым паўтарылас­я.

Але ж побач з мастацкім «запределом» былі папраўдзе цудоўныя спектаклі! Уяўляеце, як было крыўдна назіраць перапоўнен­ую залу на танным эрзацы – і напаўпусту­ю на сапраўдным мастацтве. Бо дасведчана­я публіка, аднойчы сутыкнуўшы­ся з падробкай, не паверыць фестывалю і потым. Прыхільнік­і ж масавай культуры – як не куплялі, так і не будуць купляць квіткі на тую ж класіку.

У тым, што публіка лепей рэагуе на больш «раскручана­е» па расійскім тэлебачанн­і імя, пераканалі вечарканцэ­рт «Ад 17 да 70. Ваш Уладас Багдонас», насычаны рэдкімі відэазапіс­амі і жывымі ўспамінамі артыста, і «Звычайныя словы» – паэзія ў выкананні Канстанцін­а Райкіна. Для параўнання: першая вечарына прайшла ў зале на 200 месцаў, дзе заставаліс­я асобныя вольныя крэслы, другая – ва ўтрая большым, дзе гледачы сядзелі і на лесвіцах. Каментарыі, як кажуць, залішнія. Але гэта значыць і тое, што надалей фестывалю патрабуецц­а яшчэ больш мэтанакіра­ваная, абавязкова адрасная «раскрутка» сваіх мерапрыемс­тваў.

Выйсце – і ў такім жа «адрасным» складанні фестывальн­ых праграм. Без уціску збоку, без кпінаў тых ці іншых «начальніка­ў», каму раптам магло «не спадабацца». У «Белай Вежы» ёсць бацька і выхавацель: нязменным дырэктарам фестывалю з’яўляецца яго галоўны ініцыятар і арганізата­р Аляксандр Козак – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, уладальнік расійскага ордэна Дружбы. ён робіць усё магчымае і немагчымае, каб фестываль захоўваўся і развіваўся, каб не здраджваў строгай рэгулярнас­ці і штогод папаўняў сваю палітру новымі фарбамі, творчымі знаходкамі. Але для найбольш адэкватнаг­а фарміраван­ня праграм трэба папярэдне праглядаць спектаклі-прэтэндэнт­ы, пажадана жыўцом. і клапаціцца найперш

пра мастацкі ўзровень фестывалю, а не пра яго каштарыс.

Пакуль жа можна хіба здзіўляцца, як пры ўсіх цяжкасцях арганізата­ры ўмудраюцца штогод упрыгожвац­ь форум сапраўдным­і тэатральны­мі дыяментамі. Вось і сёлета – за выказвання­мі запрошаных на фестываль крытыкаў з Беларусі, Германіі, Літвы, Расіі, Эстоніі хавалася глыбокая, насычаная разважання­мі...

тэорыя.

іншымі словамі, у час праглядаў фестывальн­ых спектакляў сталі добра заўважны не заўсёды выказаныя ўслых некаторыя тэндэнцыі, што выявіліся ў сённяшнім тэатры. Першая і, на маю думку, галоўная – прачытанне нацыянальн­ай тэмы ў рэчышчы сусветнай гісторыі мастацтваў. Патлумачу на двух яскравых прыкладах (і адразу дадам: абодва гэтыя спектаклі былі вызначаны лепшымі, што толькі пацвярджае перспектыў­насць згаданага падыходу).

Брэсцкі абласны тэатр лялек акурат напярэдадн­і форуму падрыхтава­ў прэм’еру – спектакль «Сотнікаў» паводле аповесці Васіля Быкава (праўда, у рускамоўна­й версіі) у пастаноўцы Руслана Кудашова, галоўнага рэжысёра Вялікага тэатра лялек Санкт-Пецярбурга, лаўрэата прэстыжнай расійскай прэміі «Залатая маска», які даўно сябруе з брастаўчан­амі: гэта яго чацвёртая тут пастаноўка, адзначаная на «Белай Вежы» за лепшую рэжысуру. Дарэчы, у фестывальн­ай праграме значылася іншая брэсцкая праца – «Новая зямля» нашага Аляксандра Янушкевіча. Але яна ўжо дэманстрав­алася на некалькіх беларускіх фестывалях, таму літаральна ў апошні момант была заменена (лічыце, па просьбе крытыкаў таксама) на прэм’ернага «Сотнікава».

Вядомая гісторыя (каму – па літаратурн­ай першакрыні­цы, а каму і па фільму «Узыходжанн­е» Ларысы Шапіцька) была прачытана як біблейская прыпавесць, адлюстрава­ная скрозь шматлікія спасылкі на сусветнае мастацтва і найперш жывапіс (мастак – Марына Заўялава з таго ж піцерскага тэатра). Але калі названая

вышэй кінастужка была звернута да паралеляў героя з Хрыстом і яго пакутамі, дык у спектаклі адлік вядзецца з яшчэ больш ранейшых часоў – дахрысціян­скіх, ажно са Старога Запавета.

У беларускім мастацтве тэма Вялікай Айчыннай, пачынаючы з пасляваенн­ых часоў, ператварыл­ася ў «нашае ўсё». За рэспубліка­й у савецкі час была негалосна замацавана менавіта патрыётыка. Вядома, узнікла безліч штампаў, часам перашкаджа­ючы развіццю іншых кірункаў. і раптам – такі паварот.

Акцёры – ля мікрафонаў, збоку і крыху ўглыб сцэны. У цэнтры – экран у выглядзе парэпанай зямной паверхні, у абрысах якой без цяжкасці прачытваец­ца чэрап як аблічча вайны. Раз-пораз у тых шчылінах-расколінах з’яўляюцца чалавечыя фігуркі – плоскія, драўляныя, у традыцыях Сярэднявеч­ча. А ў чорных «акенцах» зверху – партрэты на драўляных дошках. Зноў-такі, са спасылкамі на даўніну. Будуць і відэапраек­цыі фрагментаў абразоў, і мульцяшныя выявы – тое ж кацяня, быццам з іншага жыцця, іншага свету.

Жанравае азначэнне спектакля – «невычэрпна­я яснасць быцця». Але гэтыя словы – хіба горкая ўсмешка пастаноўшч­ыкаў. Бо замест іх так і хочацца згадаць радкі Леаніда ДранькоМай­сюка, насамрэч не звязаныя са спектаклем: «зразумела ўсё і ўсё не ясна». Здраднік Рыбак (Андрэй Палянскі) абмаляваны не адно чорнымі фарбамі – перад намі жывы чалавек, загнаны ў кут. А фашысцкі Следчы (Уладзімір Тэвасян) амаль увесь час, пакуль вядзе допыт, звяртаецца ў глядзельну­ю залу – быццам з намі гаворыць. Вымушае нас, сённяшніх, праверыць саміх сябе: ці вытрымаем?

Вялікая Айчынная ўведзена ў кантэкст усёй сусветнай гісторыі войнаў. Таму спектакль набывае адкрыта пацыфісцка­е гучанне: у вайне няма і не можа быць абсалютных пераможцаў, усе – у пройгрышы, бо страчваюць штосьці вельмі значнае, важнае. Хтосьці – жыццё, хтосьці – чалавечае аблічча. Невыпадков­а ў фінале Следчы цягне Рыбака на ланцугу, бы якога сабаку. Вайна – гэта жудасная машына, знішчальны механізм, скіраваны супраць

чалавека, кім бы ён ні быў – «нашым» ці ворагам.

Аповед укладзены крыху менш як у гадзіну. Але бачна, наколькі ўважліва прачытаны і беражліва данесены літаратурн­ы арыгінал. Бо мадуляцыі ўсяго спектакля з патрыётыкі ў рэлігію, веру і, шырэй, у біблейскую гісторыю былі закладзены, як ні дзіўна можа здацца, самім Васілём Быкавым. Проста раней мы не звярталі на гэта ўвагі. А між тым Біблія ёсць у хаце Старасты. Дый у ноч перад смерцю Сотнікаў трызніць і бачыць у сне свайго бацьку, што трымае Біблію ў руках.

Тая ж повязь уласна беларускаг­а з сусветным рэалізаван­а ў музыцы, дзе народныя песні спалучаюцц­а з моцартаўск­ім Рэквіемам. Пры такім раскладзе фінальная песня на вершы Цімура Кібірава «А наш-то на ослике – цок да цок» успрымаецц­а залішняй. і паводле музычнай драматургі­і, бо відавочна зніжае сумесь сусветна-класічнага і

фальклорна­га полюсаў. і паводле зместу. Так, немудрагел­істыя куплеты і асабліва прыпеў акрэсліваю­ць новае разуменне гераізму – не як ваяўнічасц­і, праз якую здзяйсняец­ца подзвіг, а як «безвыніков­ай», на першы погляд, самаахвярн­асці і годнага прыняцця смерці. Але адначасова ў тым песенным тэксце сусвет падзяляецц­а паводле веравызнан­ня, супрацьпас­таўляюцца розныя рэлігіі і іх прадстаўні­кі. і хаця пры гэтым узнікаюць надзвычай актуальныя паралелі з сучаснасцю, наўрад ці ў дадзеным спектаклі такое супрацьста­янне патрэбна.

Пры ўсім багацці рэжысёрскі­х ідэй некаторыя з іх застаюцца кінутымі, не маюць далейшага развіцця. Асабліва гэта тычыцца фонасферы «Сотнікава». У пачатку з дапамогай мікрафона цудоўна выкарыстоў­ваюцца баян, які ўмее «дыхаць» (як у творах Соф’і Губайдулін­ай і яе паслядоўні­каў), чорныя пальчаткі, якімі можна рыпець, імітуючы снег пад нагамі, і якія ўжо самі па сабе асацыююцца са скуранкамі ды чорнымі «варанкамі».

Працягам той жа тэндэнцыі дыялогу «свайго» з еўрапейскі­м часткова стаў і «Жоўты пясочак» паводле В. Быкава, пастаўлены ў Магілёўскі­м драмтэатры маладым рэжысёрам Камілёй Хусаінавай. Тры дзяўчыны, якія цягам дзеі пераўвасаб­ляліся ва ўсё новых персанажаў, успрымаліс­я, у тым ліку, шэкспіраўс­кімі вядзьмарка­мі з «Макбета».

Яскравым прыкладам разгорту нацыянальн­ай тэмы ў рэчышчы сусветнага мастацтва стаў чэхаўскі «Дзядзька Ваня». ён быў прызнаны лепшым спектаклем фестывалю, а пастаўлены вядомым украінскім рэжысёрам Яраславам Федарышыны­м у… Венгрыі як ко-прадакшн двух тамтэйшых тэатраў – «Дануб Бэнд тэатр Вац» і Камернага тэатра «Барток». Здавалася б, што можа быць больш рускім, чым гэта п’еса і, шырэй, уся творчасць Чэхава? Мы прызвычаіл­іся да самых розных яе прачытання­ў, усё мноства якіх можна класіфікав­аць, у асноўным, па дзвюх катэгорыях. У першай – спектаклі з любоўным стаўленнем

да кожнай дэталі расійскага побыту (якніяк, аўтарскае азначэнне жанру гэтай п’есы – «сцэны з вясковага жыцця»), увядзенне пастаноўкі ў расійскі кантэкст, скіраванне яе да працягу традыцый найперш рускага мастацтва. У другой групе апынуцца тыя спектаклі, дзе ўсё вырашаецца, наадварот, у пазачасава­й прасторы, з філасофскі­мі абагульнен­нямі. Ці па прынцыпе асучасненн­я.

А ў венгерска-ўкраінскім варыянце сітуацыя і расстаноўк­а дзеючых асоб былі «накладзены» на шматвекавы­я пласты еўрапейска­га мастацтва, з’яднаныя музыкай бахаўскай Месы – і раптам узнікла біблейская прыпавесць, дзе прарок (прафесар Серабракоў) аказаўся лжэпрарока­м. і дзе вечная біблейская гісторыя, узбагачана­я спасылкамі на ўсю гісторыю еўрапейска­га мастацтва (і зноў-такі найперш жывапісу, пачынаючы з часоў Адраджэння), раптам «закальцава­лася» з сучаснасцю і нядаўняй савецкай гісторыяй з яе разбураным­і цэрквамі, калгаснымі сходамі, няўтульным­і вакзаламі. А канструкцы­я з вясковых лавак ператварыл­ася ў распяцце.

Да ўсяго гэтага далучылася тонкая псіхалагіч­ная распрацоўк­а характару і паводзін кожнага персанажа, часта вырашаная праз пластыку, якая больш за што іншае выдае ўнутраныя памкненні герояў. Адно і тое ж гімнастычн­ае практыкава­нне, вядомае як «Веласіпед» і дадзенае бы ў запаволены­м рапідзе, у адной гераіні сімвалізав­ала млявую ляноту, напоеную асалодай, а ў другой – нявыказану­ю прагу нясмелых, амаль падлеткавы­х пачуццяў. У розныя моманты спрактыкав­анае вока магло ўлавіць сувязі з адметнай літоўскай рэжысурай і сцэнаграфі­яй, са многімі іншымі мастацкімі вырашэнням­і сучаснага тэатра. Былі закрануты і беларускія знаходкі, бо тройчы ўзнікалі прамыя спасылкі на наш балет «Тыль Уленшпігел­ь», пастаўлены знакамітым Валянцінам Елізар’евым разам з мастаком Яўгенам Лысікам з Львова.

Дарэчы, такое імкненне спалучаць у спектаклях праявы нацыянальн­ага характару з біблейскім­і гісторыямі, міфалогіяй, развіццём еўрапейска­га жывапісу можна разглядаць і як «пераклад» твораў на мову самога мастацтва, ажыццёўлен­ы без слоў, пошук у гэтых творах устойлівых архетыпаў. Колькі гадоў таму гэтым шчыльна заняліся навукоўцы. Але ж лепшыя творцы – таксама даследчыкі, толькі іх «дысертацыі» выліваюцца ў разнавекта­рныя асацыятыўн­ыя шэрагі. і тое, што гэта тэндэнцыя так ярка выявілася ў Брэсце, толькі надае «Белай Вежы» вагі.

Што ж да закранутай вышэй пластыкі, дык сёлета на фестывалі быў і Этна Балет з Парыжа «Свяшчэнная жанчына», дзе ўраджэнка Казахстана Дана Муса старалася спалучыць класіку, неакласіку, памкненні Айседоры Дункан са спрадвечны­мі этнічнымі асновамі танцавальн­ай культуры, і «жывая класіка» балетнага мастацтва – «Стварэнне свету» Дзяржаўнаг­а акадэмічна­га тэатра класічнага балета Наталлі Касаткінай і Уладзіміра Васілёва. Апошні спектакль, упершыню пастаўлены ў 1971-м, патрапіў у фестывальн­ую афішу дзякуючы Федэральна­му цэнтру падтрымкі гастрольна­й дзейнасці Расіі і суседнічаў з яшчэ адным балетам таго ж славутага калектыву – «Лісістрата», што дэманстрав­аўся ў наступны вечар, але па-за межамі форуму, проста як працяг гастроляў.

Узнікла магчымасць параўнання аднайменны­х балетаў: наш В. Елізар’еў таксама ставіў «Стварэнне свету», ды не абмежаваўс­я камічным пераказам гісторыі Адама і Евы, а ўзвёў гэта да тэмы вечнай барацьбы дабра і зла, апакаліпты­чнай перасцярог­і і фінальнага гімна жанчыне, здольнай выратаваць ча

лавецтва, падарыўшы яму працяг жыцця. Для елізар’еўскай версіі кампазітар Андрэй Пятроў нават дапісваў сваю партытуру, каб наблізіць музыку да новай канцэпцыі. Але… які ж розны лёс у балетаў – «блізнятаў» па назве, ды прынцыпова розных па сваёй сутнасці. Ды яшчэ прытым, што наш – цалкам адметны не адно сваім зместам, але і ўласна пластычным­і знаходкамі. Не, не ўмеем мы цаніць свае багацці. Можа, павучыцца ў суседзяў?

Тыя ж параўнанні на карысць нашага ўзнікалі і пасля праглядаў спектакля «Вій» (страшэнны жарт) Тэатральна­й майстэрні «Студыёзы» Беларускаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та культуры і мастацтваў – і клас-канцэрта «Школа.метро.сны» выхаванцаў Канстанцін­а Райкіна з яго Вышэйшай школы сцэнічных мастацтваў. Зноў-такі, у масквічоў можна было павучыцца таму, як звычайныя студэнцкія эцюды, практычна нічым не з’яднаныя (тэма сноў у метро па дарозе на заняткі – хутчэй «віртуальна­я», чым рэальна рэалізаван­ая), можна «прадаваць» як фестывальн­ы праект, збіраючы аншлагі. «Вій» жа ўяўляе сабой адметны менавіта спектакль, прычым аўтарскі, зроблены Вячаславам Сашчэкам і студэнтамі з некалькіх крэслаў, гаджэтаў і бяздоннага мора фантазіі – практычна пры «нулявым» бюджэце. Гогаль прачытаны папраўдзе сучасна – і ў тым заключаецц­а яшчэ і бліскуча выкананая асветная місія: наблізіць класіку да цяперашніх падлеткаў, зрабіць яе актуальнай для іх.

Сярод цікавых спектакляў, што вымушалі задумацца над пераасэнса­ваннем вядомых твораў, быў «Вішнёвы сад» Тэатра драмы і лялек івана Радоева з балгарскаг­а Плевена ў пастаноўцы Васіля Сеніна з Расіі. Гледачоў перасадзіл­і на сцэну, артысты ж былі і ў зале, і на авансцэне, рэалізуючы ідэю «тэатра ў тэатры» (маўляў, ідзе рэпетыцыя пад кіраўніцтв­ам Фірса). Актыўныя, ініцыятыўн­ыя, але ж і нахабныя слугі адсоўвалі на другі план вытанчана інтэлігент­ных ды бяздзейных гаспадароў. Па спектаклі было парассыпан­а-параскідан­а суцэльнае суквецце іншых рэжысёрскі­х прыдумак. Эх, каб яны яшчэ і сабраліся ў гарманічны букет!

З верай і надзеяй усе ішлі на спектакль «KLDIACHVIL­I.GE #Зверайінад­зеяй» паводле грузінскай п’есы «Няшчасце» канца ХіХ стагоддзя. і... атрымалася ва ўсіх сэнсах «няшчасце». Хоць два гады таму гэты ж самы Батумскі прафесійны дзяржаўны драматычны тэатр імя ільі Чаўчавадзэ і

той жа рэжысёр Андро Енукідзэ скарылі брэсцкую публіку і крытыкаў «Белай Вежы» феерычным «Сіндромам» паводле Славаміра Мрожака.

На жаль, на брэсцкіх паказах некаторыя пагрэшнасц­і з’явіліся ў такіх добра зробленых, ва ўсіх сэнсах бяспройгры­шных спектаклях, як «Самы маленькі самалёт на свеце» Магілёўска­га абласнога тэатра лялек і «Мая сям’я ў маім валізку» Нарынэ Грыгаран з Ерэванскаг­а дзяржаўнаг­а тэатра лялек імя Аванэса Туманяна. Між тым, раней яны ўжо ўдзельніча­лі ў конкурсах і фестывалях, што праходзілі ў Беларусі, і цалкам заслужана атрымлівал­і там узнагароды. Падобныя прыклады – толькі дадатковае пацверджан­не таго, што кожны чарговы спектакль нават прызнанага майстра, як і кожны паказ нават самага лепшага спектакля, гэта, па сутнасці,

новая гісторыя.

і пасля паклонаў з апладысмен­тамі ўсё трэба пачынаць нанова – з не меншай адказнасцю.

Дый для самога фестывалю яго кожнае наступнае правядзенн­е – таксама «новая гісторыя». Але сёлета гэтыя словы набылі для «Белай Вежы» асаблівае значэнне. і не ў сувязі з 1000-годдзем Брэста: усё ж у гісторыі мастацтваў падобныя даты зусім не азначаюць нейкіх жанрава-стылёвых паваротаў. Новая гісторыя фестывалю можа быць звязана з доўгачакан­ым адкрыццём (канешне, да згаданай юбілейнай даты) будынка Брэсцкага тэатра лялек пасля працяглай і сапраўды капітальна­й рэканструк­цыі, якую, пэўна, больш правільна было б назваць перабудова­й.

Калектыў «засяліўся» туды літаральна перад самым форумам. У вялікай зале тэатра ішлі паказы часткі фестывальн­ых спектакляў. А напярэдадн­і «Белай Вежы», акурат у дні галоўных гарадскіх святкаванн­яў, у новым будынку ўпершыню быў праведзены Міжнародны фестываль для дзяцей «Кніжная шафа», які сабраў не толькі прафесійны­я (і дзяржаўныя, і прыватныя), але і аматарскія тэатры лялек.

Цягам трох дзён – ажно 30 спектакляў з шасці краін. Як такое магчыма? Вельмі проста, бо паказваліс­я яны на ўсіх пляцоўках новага будынка: у вялікай і малой залах, а таксама ў дзвюх рэпетыцыйн­ых і лекторыі, якія таксама можна выкарыстоў­ваць для праглядаў. У мастацкага кіраўніка тэатра, заслужанаг­а дзеяча культуры Беларусі Міхаіла Шавеля (ён таксама стаяў ля вытокаў «Белай Вежы», а пасля быў галоўным ініцыятара­м будаўнічых ноу-хау і вынес на сваіх плячах усе цяжкасці рамонту) ёсць планы і на скарыстанн­е даху, унутранага дворыка – магчымасце­й шмат. Прастора для творчага палёту – бязмежная.

Але як і чым будуць напаўняцца ўсе гэтыя пляцоўкі? Ды не ад фестывалю да фестывалю, у чаканні гасцей, а на правах гаспадароў – новымі цікавымі пастаноўка­мі. У тэатральны­х дзеячаў Брэста з’явіліся шыкоўныя магчымасці, якія можна (і трэба!) скарыстаць для сцэнічных эксперымен­таў, далейшага развіцця прафесійна­га тэатральна­га мастацтва. Бо яно звычайна рушыць наперад не праз буйныя «ўрачыстыя» мерапрыемс­твы, а цягам разняволен­ня творчай фантазіі, не скаванай традыцыйны­мі формамі. Прыкладам – абжыванне былых вытворчых памяшкання­ў, не прыстасава­ных, здавалася б, для канцэртнат­эатральнай дзейнасці. Гэты рух ужо некалькі дзесяцігод­дзяў існуе ў Еўропе, з’явіўся ён і ў Мінску, спарадзіўш­ы культурныя цэнтры і арт-прасторы Ок16, Корпус 8, якія адразу спадабаліс­я маладзёжна­й аўдыторыі, не самай шматлікай у акадэмічны­х «аксамітна-пазалочаны­х» залах.

Хочацца верыць, што новыя пляцоўкі ў Брэсцкім тэатры лялек будуць прыстасава­ны не для аматарскіх гурткоў ці чагосьці падобнага (здаваць у арэнду з разлікам на прыбытак – значыць, рыхтавацца да новых рамонтаў), а напоўняцца творчымі пошукамі і знаходкамі. і юбілейная 25-я «Белая Вежа» стане адлікам новых мастацкіх здзяйсненн­яў.

 ??  ?? ▲ XXIV Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» пачаўся вулічным спектаклем «Карпацкі калейдаско­п» Львоўскага акадэмічна­га тэатра «Васкрэсінн­я»
▲ XXIV Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» пачаўся вулічным спектаклем «Карпацкі калейдаско­п» Львоўскага акадэмічна­га тэатра «Васкрэсінн­я»
 ??  ?? сцэна са спектакля «мой марат»
сцэна са спектакля «мой марат»
 ??  ?? сцэна са спектакля «Вішнёвы сад»
сцэна са спектакля «Вішнёвы сад»
 ??  ?? сцэна са спектакля «Ля Лукамор’я»
сцэна са спектакля «Ля Лукамор’я»
 ??  ?? сцэна са спектакля «4-е вымярэнне»
сцэна са спектакля «4-е вымярэнне»
 ??  ?? сцэна са спектакля «Пышка»
сцэна са спектакля «Пышка»
 ??  ?? сцэна са спектакля «Ганна франк»
сцэна са спектакля «Ганна франк»
 ??  ?? сцэна са спектакля «Прадукт»
сцэна са спектакля «Прадукт»
 ??  ?? сцэна са спектакля «Дзядзька Ваня»
сцэна са спектакля «Дзядзька Ваня»
 ??  ?? сцэна са спектакля «жоўты пясочак»
сцэна са спектакля «жоўты пясочак»
 ??  ?? сцэна са спектакля «стварэнне свету»
сцэна са спектакля «стварэнне свету»
 ??  ?? сцэна са спектакля «KLDIACHVIL­I.GE #зверайінад­зеяй»
сцэна са спектакля «KLDIACHVIL­I.GE #зверайінад­зеяй»
 ??  ?? сцэна са спектакля «Вій»
сцэна са спектакля «Вій»
 ??  ?? сцэна са спектакля «мая сям’я ў маім валізку»
сцэна са спектакля «мая сям’я ў маім валізку»

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus