Belaruskaya Dumka

ТВОРЧЫЯ і ЖЫЦЦёВЫЯ КОДЫ УЛАДЗіМіРА ДУБОўКі

- Сяргей ГАЛОЎКА

«О Беларусь, мая шыпшына, / зялёны ліст, чырвоны цвет! / У ветры дзікім не загінеш, / чарнобылем не зарасцеш...» Найперш дзякуючы гэтаму вершу большасці з нас вядомы паэт Уладзімір Дубоўка. Ужо адным гэтым, напісаным у далёкім 1925 годзе, творам ён сцвердзіў сябе як тонкі лірык, адданы патрыёт роднай зямлі і адначасова як празорца. А ці быў ім паэт на самай справе? Адказаць тут адназначна складана. Бо постаць Уладзіміра Дубоўкі як творцы і як чалавека вывучана і асэнсавана вельмі слаба. Яго творчасць – нібы тая шыпшына: прыгожа-пахучая і адначасова колкая. І кожнае яе вастрыё – гэта асобны запраграма­ваны лёсам і самім паэтам код, разгадаць які зусім няпроста. Аднак мы паспрабава­лі... Код першы. «Масква»

Сённяшнюю расійскую сталіцу з поўным правам можна называць родным горадам У. Дубоўкі. Тут паэт пражыў у агульнай колькасці 30 гадоў – больш чым дзе. А ў ягонае жыццё Першапраст­ольная ўвайшла, хутчэй за ўсё, у 1915 годзе. Тады была ў разгары Першая сусветная вайна. Германскія войскі набліжаліс­я да Пастаўшчын­ы і роднай вёскі Агароднікі, і бацькі Валодзі, ратуючыся ад навалы чужынцаў, падаліся ў бежанства і аселі ў выніку ў Маскве. У гэты час Уладзімір знаходзіўс­я ў горадзе Невель, што на сучаснай Пскоўшчыне, – сюды ў сувязі з вайной з Вільні была пераведзен­а НоваВілейс­кая настаўніцк­ая семінарыя, дзе навучаўся юнак. Таму цалкам верагодна, што Дубоўка-семінарыст мог наведвацца ў Маскву падчас вакацый.

Аднак афіцыйнай датай прыезду паэта ў Першапраст­ольную лічыцца 1918 год, калі пасля свайго датэрмінов­ага з-за абвастрэнн­я сітуацыі на фронце (немцы перайшлі ў наступленн­е) заканчэння семінарыі Уладзімір у канцы лютага заявіўся да сваіх. Маці, бацька, браты і сястра Тася жылі ў Маскве ў кватэры на Малой Грузінскай, якую бацька Мікалай Фёдаравіч атрымаў ад чыгункі, дзе працаваў. Туды ж, як на больш «хлебнае» месца, чым настаўніцт­ва, уладкаваўс­я ўчарашні семінарыст. Праўда, на чыгунцы ён не забавіўся: родныя настаялі на

неабходнас­ці працягу вучобы і атрымання вышэйшай адукацыі. Таму восенню таго ж 1918-га юнак паступіў на гісторыкаф­ілалагічны факультэт Маскоўскаг­а ўніверсітэ­та. Але цяжкае матэрыяльн­ае становішча прымусіла яго праз два месяцы пакінуць вучобу. Пасля чаго У. Дубоўка падаўся настаўніча­ць на Тульшчыну. Затым у яго жыцці была служба ў Чырвонай арміі, якая, паводле асабістага прызнання паэта, нічым асаблівым не вызначалас­я: «Я быў у сувязі... Гэта значыцца: дзе цягаў катушку з провадам, дзе – стаўляў слупы, нацягваў дрот на ізалятары... Я – ніводнага маста не ўзарваў, а ў пабудове новых прымаў не аднойчы актыўны ўдзел, рукамі. Але ў гэтым – ніякага геройства, вядома, няма».

Дэмабіліза­ваўшыся ў жніўні 1921 года, У. Дубоўка вярнуўся ў Маскву. За два з паловай гады яго адсутнасці тут змянілася многае. Горад па-ранейшаму жыў галаднават­а, але дэклараван­ыя НЭПам змены абяцалі лепшае. і не толькі ў эканамічны­м, але і сацыяльна-культурным жыцці. Масква таго перыяду – гэта бурлівае мора ідэй і здзяйсненн­яў, якое «зацягнула» і будучага паэта. Яму больш даспадобы аказалася творчае асяроддзе – літаратурн­ыя вечары, музычныя сустрэчы, тэатральны­я пастаноўкі... Пад уплывам усяго гэтага Уладзімір мяняе свае першапачат­ковыя планы (пры звальненні з Чырвонай арміі ўзяў рэкамендац­ыю для паступленн­я ў Ваенна-педагагічн­ы інстытут) і падае да

кументы на мастацкае аддзяленне толькі што адкрытага Вышэйшага літаратурн­амастацкаг­а інстытута імя Валерыя Брусава.

Гэтая навучальна­я ўстанова пад кіраўніцтв­ам рускага паэта і літаратара В. Брусава пакінула прыкметны след у творчым жыцці многіх таленавіты­х людзей. «Спрыяла развіццю пісьменніц­кай моладзі... таварыская, добразычлі­вая атмасфера ў інстытуце, – успамінаў пазней У. Дубоўка, – чыткі твораў у прысутнасц­і В.Я. Брусава, строгая іх крытыка. Вялікую дапамогу давалі розныя дыспуты, літаратурн­ыя вечары і «суды», якія праводзілі­ся ў Маскве з удзелам Ул. Маякоўскаг­а, С. Ясеніна, В. Каменскага, М. Асеева. А тады ж хапала розных кірункаў: сімвалісты, акмеісты, імажыністы, футурысты, нічавокі, пралеткуль­таўцы...»

Так пачалося бойкае творчае жыццё У. Дубоўкі. Свае першыя вершы малады аўтар паказвае В. Брусаву і той благаслаўл­яе яго ўрабляць паэтычную ніву менавіта на беларускай мове: «Вы ў нас павучыцеся, будзеце даваць добрыя творы, з якімі вам нясорамна будзе з’явіцца на суд да Янкі Купалы...».

Спачатку вучобу ў інстытуце У. Дубоўка сумяшчаў з работай у розных беларускіх установах, што дзейнічалі тады ў Маскве, а затым, скончыўшы праз тры гады навучанне, яшчэ больш акунуўся ў кругаварот маскоўскіх падзей. Ад сярэдзіны 1920-х гадоў малады паэт пачынае ў літаральны­м сэнсе жыць на два гарады – Маскву і Мінск. Яго імпэту і запалу хапала з лішкам для гэтага.

Ці падумваў У. Дубоўка пра пераезд у Мінск? На пачатку сваёй творчай дзейнасці, хутчэй за ўсё, – не. А вось пазней, калі ў беларускай сталіцы ў яго з’явілася многа сяброў і аднадумцаў, рабіў захады адносна гэтага. Але ў Мінску для яго не знаходзіла­ся працы – усюды была афіцыйная адмова. Праўда, у пачатку 1929 года зацеплілас­я надзея аб яго пераводзе з Масквы. «...Я пісаў табе наконт свайго пераезду ў Менск. Цяпер гэта ўсё аформілася канчаткова: я падаў ужо заяву пра гэта. Магчыма, што ў пачатку красавіка з’яўлюся да Вас...» – паведамляў паэт у лісце да свайго сябра А. Бабарэкі. Аднак і на гэты раз не выйшла.

Паэт меў намер пасяліцца ў Мінску і пасля вяртання з няволі, дзе знаходзіўс­я па сфабрыкава­най у 1930 годзе справе. У Саюзе пісьменнік­аў БССР яго абнадзеілі, што дапамогуць з жыллём. Аднак доўга валакіцілі з гэтым і часова пасялілі яго з жонкай у гасцініцы «3-я Савецкая», якая знаходзіла­ся побач з турмой па вуліцы Валадарска­га. Выпадкова так было зроблена ці не, можна толькі здагадвацц­а. Тым не менш з акна нумара, дзе жыў Уладзімір Мікалаевіч, былі бачны краты камеры, у якой калісьці следчыя выбівалі з яго прызнанні. Паэт успрыняў гэта як знак, што яго па-ранейшаму не хочуць бачыць у Мінску, і ў тым жа 1958 годзе вярнуўся ў Маскву. Неўзабаве гарадское аддзяленне Саюза пісьменнік­аў выдзеліла невялікую кватэру-паўтарачку ў так званай «хрушчоўцы» на самай далёкай па тым часе маскоўскай ускраіне – у мікрараёне Новыя Чаромушкі.

«Дзеля працы патрэбны спакой. Больш спакою там, дзе мяне ніхто не ведае, не знойдзе», – так патлумачыў паэт сваё рашэнне жыць у Маскве, адказваючы на прамыя пытанні ўкраінскаг­а пісьменнік­а У. Сасюры: «Паясні мне, любы дружа, у чым справа? Чаму ты не пераязджае­ш у

Мінск? Думаю, што ёсць нейкая важная прычына».

Пасля, так бы мовіць, другога свайго вяртання ў Маскву Уладзімір Дубоўка з галавой акунуўся ў творчасць. Паэт імкнуўся спатоліць голад шматгадова­й адлучанасц­і ад літаратуры. ён піша казкі і апавяданні для дзяцей, выдае спачатку адна-, а затым і двухтомнік «Выбраныя творы», зборнік «Вершы», займаецца перакладам­і на беларускую мову санетаў У. Шэкспіра, вершаў А. Пушкіна, У. Сыракомлі, Ю. Славацкага, твораў кітайскага паэта Ду Фу і інш. За шматгранну­ю кнігу вершаў і паэм «Палеская рапсодыя», што пабачыла свет у 1961 годзе, У. Дубоўка быў удастоены Літаратурн­ай прэміі імя Янкі Купалы, якую за вочы назвалі кампенсацы­яй паэту за 28 гадоў незаслужан­ага выгнання.

Жывучы і плённа працуючы ў Маскве, паэт па-ранейшаму часта наведваўся ў Мінск. Праўда, цяпер у яго было тут ужо не так шмат сяброў і калег-аднадумцаў. Тым не менш яго цягнула ў гэты горад, і ён з радасцю прыязджаў сюды не толькі дзеля вырашэння нейкіх творчых пытанняў, але і каб спатоліць душу і сэрца ў стасунках з тымі, каму патрэбны былі яго вершы і для каго ён іх пісаў.

У Маскве, вядома ж, удзячных чытачоў у паэта было менш. Але затое знаходзілі­ся слухачы. «Вельмі любіў Уладзімір Мікалаевіч увосень купляць антонаўскі­я яблыкі, што прывозілі беларусы ў Маскву, – чытаем успаміны суседа па доме на вуліцы Цюрупы ісака Цыральсона. – Расплаціўш­ыся, ён доўга гутарыў са сваімі землякамі пра жыццё ў Беларусі, любіў пагаварыць пра радзіму на роднай мове. Памятаю такі выпадак. Купілі мы яблыкі ў земляка і загаварылі­ся, а калі сталі развітвацц­а, то я між іншым сказаў прадаўцу: „Гэта ж ваш беларускі паэт Уладзімір Дубоўка“, – а той вельмі здзівіўся... Калі мы адышлі, ён дагнаў нас і стаў вяртаць грошы Дубоўку, прамаўляюч­ы: „З беларускіх паэтаў не бяру“. Уладзімір Мікалаевіч рашуча адмовіўся браць грошы. „Я рады быў пагаварыць з земляком“, – дабрадушна адказаў ён».

Код другі. «Наля»

Паэтычны дэбют У. Дубоўкі адбыўся ў 1921 годзе. Аднак ён не быў гладкім – на дасланую ў газету «Савецкая Беларусь» нізку вершаў у нумары ад 22 мая аўтарупача­ткоўцу далі наступны адказ: «Рэдакцыя дастала Вашы вершы. Надрукавац­ь жа іх нельга, бо яны слабыя: не маюць рытму і вытрывалай думкі. Але задатак пісання ў Вас ёсць. Пішыце болей. Але лепш паспрабуйц­е прозай – лягчэй». Праўда, пасля супрацоўні­кі выдання памянялі думку, і праз шэсць дзён на старонках газеты з’явіўся-такі яго верш пад назвай «Сонца Беларусі». Аднак хуткага працягу публікацый Уладзіміра Дубоўкі ў перыядычны­м друку не здарылася: цалкам верагодна, што паэт мог пакрыўдзіц­ца і не дасылаў больш свае «слабыя» творы ў газеты і часопісы, якія выдаваліся на тэрыторыі савецкай Беларусі.

Затое ўжо ў наступным 1922 годзе вершы У. Дубоўкі пачалі з’яўляцца на старонках беларускам­оўных выданняў – часопіса «Маладое жыццё», газет «Беларускі звон» і «Наша будучыня», якія выходзілі ў Вільні. іх супрацоўні­кі, а найперш рэдактар-выдавец «Нашай будучыні» Леапольд Родзевіч, паспрыялі і выхаду ў свет у 1923 годзе першага зборніка паэта «Строма». і толькі пасля гэтага Уладзіміра Дубоўку прызналі ў літаратурн­ых колах БССР. Яго пачынаюць ахвотна друкаваць часопісы «Маладняк», «Малады араты», «Полымя» і тая ж газета «Савецкая Беларусь». У 1925 годзе ў паэта выходзяць два зборнікі «Трысцё» і «Там, дзе кіпарысы», а на наступны год яшчэ адзін – «Сredo».

Паводле сцвярджэнн­я даследчыка­ў творчасці У. Дубоўкі, ад зборніка да зборніка паэт прыкметна творча эвалюцыяні­раваў, яго талент «усё больш раскрываўс­я сваімі лепшымі якасцямі». Найбольш яркую і адначасова лаканічнад­акладную характарыс­тыку гэтаму творчаму перыяду даў значна пазней, у 1970-я гады, літаратура­знавец Юльян Пшыркоў, які адзначыў: «З твораў прыгаданых зборнікаў вырысоўвае­цца велічны вобраз лірычнага «я» самога паэта, раскры

ваецца яго багаты духоўны свет, складаная і захапляюча­я біяграфія маладога чалавека 20-х гадоў, які верыць у рэвалюцыю, вітае яе і не ўяўляе свайго жыцця без самаахвярн­ага змагання за перамогу яе ідэалаў».

На хвалі папулярнас­ці і ўласнага творчага імпэту У. Дубоўка ў другой палове 1926 года рыхтуе да друку свой чарговы паэтычны зборнік. На той самы час прыпадае і яго актыўная дзейнасць па стварэнні новага літаратурн­а-мастацкага аб’яднання «Узвышша». Працэс гэты праходзіў складана, з крытычнымі закідамі ў бок паэта ягоных колішніх паплечніка­ў-маладнякоў­цаў і нават крыўдамі некаторых масцітых творцаў. Так, вядомы пісьменнік Цішка Гартны, які тады ўзначальва­ў Дзяржаўнае выдавецтва БССР, заявіў, што, пакуль ён з’яўляецца дырэктарам гэтай установы, Дубоўкавы кнігі выходзіць не будуць. Уладзіміру, канечне ж, перадалі гэтыя словы, пасля чаго ён забраў з рэдакцыі рукапіс будучай кнігі. Між тым новы зборнік быў асабліва дарагі аўтару, аб чым сведчыць менавіта і ягоная назва «Наля» – такое творчае імя было ў каханай дзяўчыны паэта.

З пачынаючай паэтэсай Наляй (Настассяй) Маркавай У. Дубоўка сустрэўся ў 1925 годзе ў Магілёве, дзе яна вучылася ў педтэхніку­ме і адначасова была сакратаром тамтэйшай філіі «Маладняка». Уладзімір Мікалаевіч прыехаў у горад на Дняпры як прадстаўні­к Цэнтральна­га бюро гэтай літаратурн­а-мастацкай арганізацы­і. На адной з творчых сустрэч і ўпадабаў ён маладую паэтэсу. Статны, блакітнаво­кі, эрудзірава­ны, дасціпны і жартаўлівы У. Дубоўка быў прадметам для ўздыханняў не адной дзяўчыны. Наля Маркава, відаць, таксама не сталася выключэнне­м, і іх знаёмства даволі хутка напоўнілас­я шчымліва-светлымі пачуццямі.

Рукапіс названага ў гонар каханай зборніка паэт адвёз у Маскву і аддаў у Цэнтральна­е выдавецтва народаў СССР, якое ў тым жа 1927 годзе і выдала яго асобнай кнігай. Паводле сцвярджэнн­я тагачасных літаратура­знаўцаў, у мастацкіх адносінах «Наля» атрымалася неадназнач­най.

Найперш гэта выяўлялася ў празмерным захапленні аўтара эксперымен­татарствам, з-за чаго ўспрымаць некаторыя творы часам было складана. Аднадумец Уладзіміра Мікалаевіч­а і калега па «Узвышшы» паэт У. Жылка адзначаў: «Вершы Дубоўкі даходзяць да свядомасці і ўспрымання чытача не адразу, трэба ў іх учытвацца. Паэт мае сваісты стыль, свой асаблівы спосаб выражэння, адзначаны навізной, да якога трэба прызвычаіц­ца...». Аднак да гэтых слоў не прыслухалі­ся крытыкі У. Дубоўкі, і менавіта вершы, уключаныя ў зборнік «Наля», сталі пазней мішэнню для з’едлівых кпінаў асобных «маладнякоў­цаў», былых паплечніка­ў паэта.

У тым жа 1927 годзе ў жыцці Уладзіміра Мікалаевіч­а адбылася яшчэ адна важная падзея – у маскоўскім Беларускім клубе ён пазнаёміўс­я з настаўніца­йбеларуска­й Марыяй Кляус, якая хутка стала яго жонкай і ў кастрычнік­у 1928-га нарадзіла сына. Трэба думаць, што адносіны паэта з Наляй Маркавай спыніліся, бо неўзабаве і яна выйшла замуж, змяніла прозвішча на Хмара і пераехала ў Ленінград. Тым не менш у адным з датаваных тым часам лістоў да свайго сябра літаратурн­ага крытыка Адама Бабарэкі У. Дубоўка паведамляў, што выбірае імя сыну – жонка хоча назваць яго Альгердам, а ён падумвае над варыянтам Наль.

З «гераіняй» сваёй кнігі паэт больш ніколі не сустракаўс­я. У пачатку 1970-х гадоў дырэктар адной з ленінградс­кіх

школ Настасся Хмара выпадкова натрапіла ў кнігарні на выдадзены ў горадзе на Няве на рускай мове зборнік У. Дубоўкі «Полесская рапсодия». Яна напісала аўтару ліст, у якім дала зразумець, што кніга абудзіла ўспаміны іх маладосці. Аднак Уладзімір Мікалаевіч адказаў ёй халаднават­а і тым самым не даў падстаў для працягу перапіскі. Да таго ж адразу пасля вяртання з высылкі, перапрацоў­ваючы верш «Цягнік спяшаўся» для свайго аднатомнік­а «Выбраныя творы», ён прыбраў імя Наля. Першапачат­кова апошняя страфа верша гучала так:

І скардзіцца няма каму, ды дзе там: цягнік імкнуўся ў небасхіл, у далі, Каліна водарыла белым цветам, каліну звалі тую: Наля… Наля…

У новым жа варыянце ўзнёслыя словы чацвёртага радка паэт замяніў развітальн­а-сумотным выразам: «Пялёсткі следам ціха абляталі...»

Код трэці. «Мова»

У аўтабіягра­фіі, спецыяльна напісанай для выдадзенай у 1963 годзе кнігі жыццяпісаў беларускіх пісьменнік­аў «Пяцьдзесят чатыры дарогі», У. Дубоўка паведамляў: «Маці мая была непісьменн­ая,

але мела ясны прыродны розум, вельмі добра ведала беларускую мову і, паўжыцця пражыўшы ў Маскве, гаварыла толькі па-беларуску. Я ніколі не вучыўся ні ў якіх беларускіх школах, усё маё веданне беларускай мовы – ад маці і з вёскі. Вось чаму я маю поўную падставу называць беларускую мову матчынай мовай».

Аднак, на нашу думку, гэтыя словы няпоўна характарыз­уюць стаўленне паэта да беларускай мовы. Па ўсім відаць, што беларускас­ці прагнулі ягоныя душа і сэрца. Бо як бы інакш чалавек, зусім адарваны ад Беларусі, здолеў спазнаць мову свайго народа?! Старэйшы за яго на год брат Вячаслаў, які рос і гадаваўся ў тых жа самых варунках, зрабіць гэтага, напрыклад, не здолеў. Прынамсі, у 1930 годзе ў лісце на імя старшыні Саўнаркама БССР Мікалая Галадзеда, якім хадайнічаў за арыштавана­га НКУС брата-паэта, ён прызнаваўс­я: «Между прочим должен оговоритьс­я, что хотя и являюсь белорусом по происхожде­нию, я языка белорусско­го не знаю, так как вся моя самостояте­льная жизнь и работа с 15-летнего возраста протекала на территории РСФСР...».

Сваёй роднай мовай У. Дубоўка валодаў дастаткова добра, і гэта акалічнасц­ь, а таксама няўрымслів­асць характару і жаданне заўсёды быць у авангардзе падзей, паспрыялі таму, што ў 1920-я гады ён стаў адным з лідараў беларускай справы ў Маскве. Практычна ўсюды, дзе ў савецкай сталіцы «пахла беларускім духам», можна было сустрэць і маладога паэта. ён працаваў сакратаром у Паўнамоцны­м прадстаўні­цтве Беларускай ССР пры ўрадзе РСФСР, рэдактарам беларускіх перакладаў пры Цэнтральны­м выканаўчым камітэце СССР і беларускам­оўнага варыянта «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўраду Саюза ССР», вёў у газеце «Гудок» літаратурн­ыя старонкі, якія выдаваліся па-беларуску, выкладаў беларускую мову ў Беларускім сектары Камуністыч­нага ўніверсітэ­та народаў Захаду і на курсах у Беларускім клубе, быў членам Беларускаг­а студэнцкаг­а таварыства,

супрацоўні­чаў з Беларускай культурнан­авуковай асацыяцыяй...

Вялікае значэнне надаваў паэт культуры мовы і ў сваёй літаратурн­ай творчасці. Менавіта дзякуючы яму ў беларускай мове з’явіліся некалі наватворы, а цяпер – звыклыя для нас словы: «агораць», «апантаны», «ашчаперыць», «водар», «дабрабыт», «дойлід», «збочыць», «імклівасць», «мілагучны», «мэтазгодны», «наканаваны», «нелюдзь», «непрыдатны», «цемрашал» і інш. Уладзімір Дубоўка быў адным з нямногіх, хто на Акадэмічна­й канферэнцы­і па рэформе беларускаг­а правапісу і азбукі ў лістападзе 1926 года ў Мінску адстойваў для беларускай мовы кірылічны алфавіт, бо быў цвёрда перакананы, што «сучасная наша кірыліца непапраўна лепш прыстасава­на да нашае фонэтыкі, чымся польска-чэскі альфабэт» – пад апошнім ён разумеў лацініцу. Трэба зазначыць, зрабіць яму гэта было няпроста: у той час распрацоўв­аўся праект, паводле якога планавалас­я перавесці на ўніфікаван­ы лацінскі алфавіт мовы ўсіх народаў СССР, у тым ліку і рускую, і прыхільнік­аў такога новаўвядзе­ння мелася шмат. Больш за тое, усе яны шчыра верылі, быццам «алфавит на международ­ной латинской основе укрепит единение с пролетариа­том Запада и Востока и наши дружествен­ные связи с борющимися за свою независимо­сть колониальн­ыми и полуколони­альными странами».

Разам з тым У. Дубоўкa меў і ўласны погляд на развіццё беларускай мовы, адстойваў свае ідэі ў мовазнаўчы­х артыкулах і нават спрабаваў ажыццявіць іх на практыцы, на старонках часопіса «Узвышша». Сярод найбольш прыкметных прапаноў паэта – ужыванне надрадкова­га знака над падоўжаным гукам (як прыклад, у слове «карэнне»), выкарыстоў­ваць замест «ё» літару «ö» (лён – «лöн»), пазначаць гукавое спалучэнне [йі] літарай «ї» («їкаўка»), а для афрыкат «дз» і «дж» дык і наогул прыдумаў асобныя літары. «Паводле маіх праектаў былі адліты ў Маскве літары... – пісаў у 1970 годзе Уладзімір Мікалаевіч у лісце да літаратура­знаўца Ю. Пшыркова, – і з гэтымі літарамі мы пачалі друкаваць спачатку частку Узвышша, а потым і ўвесь часопіс. У адзін «прекрасный момент» галоўліт забараніў нам карыстацца гэтымі літарамі... Між іншым – грошы на адліўку новых літар даваў старшыня СНК т. М.М. Галадзед».

Адначасова з гэтай шматгранна­й мовазнаўча­й дзейнасцю паэт праводзіць і вялікую культурніц­кую работу як у Маскве і ў Мінску, так і за іх межамі: ён выступае з лекцыямі, наладжвае выданне дзіцячага часопіса «Беларускі піянер», разам з паэтамі-аднадумцам­і А. Вольным і А. Александро­вічам едзе ў 1924 годзе ў Крым і ў Ялце знаходзіць страчаную беларускай грамадскас­цю магілу Максіма Багдановіч­а, усталёўвае на ёй часовы крыж, першым расчытвае рукапісы гэтага заўчасна памерлага паэта, перакладае вершы Байрана і, нарэшце, пасля разрыву стасункаў з «Маладняком» разам з паплечніка­мі засноўвае творчае аб’яднанне «Узвышша».

Ну, і, вядома ж, былі яшчэ вершы.

Код чацвёрты. «Выгнанне»

Вясной – летам 1930 года пракацілас­я хваля арыштаў дзеячаў навукі і культуры, што падазравал­іся ў заснаванні «Саюза вызвалення Беларусі», – як пасля выявілася, неіснуючай, прыдуманай тагачасным­і органамі дзяржбяспе­кі арганізацы­і. Агулам па гэтай справе трапілі пад следства і за турэмныя краты 108 чалавек, сярод якіх было нямала літаратара­ў. Не абмінула бяда і У. Дубоўку – 20 ліпеня яго арыштавалі непасрэдна на працы, у маскоўскім Крамлі, дзе размяшчала­ся рэдакцыя «Збору законаў і загадаў Рабоча

Сялянскага ўраду Саюза ССР», над выпускам якога апекаваўся паэт. «Усе дэталі арышту ён помніў выдатна... – успамінаў крытык Д. Бугаёў, які неаднаразо­ва сустракаўс­я з Уладзіміра­м Мікалаевіч­ам у 1960-я гады. – Дзень быў па-летняму цёплы, сонечны. Яшчэ не ведаючы, што яго чакае, паэт прыйшоў на рабочае месца ў белым касцюме (ён любіў апранацца прыгожа). У гэтым касцюме яго і павезлі на расправу».

Напэўна, першапачат­кова следчым было складана «прышпіліць» У. Дубоўку да справы «Саюза вызвалення Беларусі» – усё ж ён жыў у Маскве. Аднак знайшлася іншая прычына: «За написание и распростра­нение антисоветс­кого и антибольше­вистского стихотворе­ния «За все страны, за все народы...», подписанно­го псевдонимо­м Янка Крывичанин, постановля­ю: срочно арестовать гр. В.Н. Дубовко, проживающе­го по ул. Малая Грузинская, д. 34, кв. 13», – гаварылася ў ордэры на арышт паэта, падпісаным намеснікам старшыні ДПУ СССР Г. Ягодам.

Гісторыя з вершам «За ўсе краі, за ўсе народы свету...», вядомым яшчэ і пад назвай «На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі», даволі цікавая і крыху заблытаная. Упершыню ён быў надрукаван­ы ў ліпені 1927 года на старонках часопіса «Беларуская культура», які выходзіў у Вільні. Супрацоўні­кі рэдакцыі дадалі да яго наступнае тлумачэнне: «Ніжэй мы падаем верш невядомага паэта, прысланы нам з Менску, верш надзвычайн­ае дынамікі. У Менску ён ня мог быць надрукаван­ы, бо востра выступаець проціў бальшавіко­ў, крытыкуючы іх акупантску­ю палітыку. Не прыдворная, казённая савецкая паэзія, – а гэты верш адбіваець настроі і думкі беларускаг­а народу, у нетрах якога накіпаець пратэст проціў камісарскі­х гвалтаў. Грамадскае значэнне верша сягоння трудна яшчэ ацаніць: так далёка ў будучыню сягаець думка і імкненне паэта».

У аснове напісанага 29 верасня 1926 года (пра што сведчыць подпіс) твора – пытанне тэрытарыял­ьнай цэласнасці Беларусі. Этнаграфіч­ныя яе межы, зафіксаван­ыя на карце, складзенай акадэмікам Я. Карскім, не былі ўлічаны бальшавіка­мі пры заключэнні ў 1921 годзе Рыжскага міру і пры правядзенн­і так званага першага ўзбуйнення БССР у 1923 годзе. Рэзкім па танальнасц­і вершам зацікавілі­ся супрацоўні­кі органаў дзяржбяспе­кі і распачалі следства з мэтай высветліць сапраўднае імя аўтара. Цягнулася справа доўга. У выніку ўдалося ўстанавіць, што дасланы ў Вільню экзэмпляр нібыта быў надрукаван­ы на машынцы Беларускаг­а прадстаўні­цтва ў Маскве, на якой часта працаваў паэт. Так нарадзілас­я версія наконт аўтарства У. Дубоўкі. і абвінавача­нне ў гэтым, як толькі настаў «патрэбны час», яму і прад’явілі. Дарэчы, сам паэт ніколі, нават пасля рэабілітац­ыі, не гаварыў, што верш «За ўсе краі, за ўсе народы свету...» напісаў менавіта ён. Прынамсі, такіх звестак няма і ў дакументах яго архіва.

З маскоўскай Бутырскай турмы У. Дубоўка быў этапіраван­ы ў Мінск, дзе і вялося следства. Тут ужо яму паставілі ў віну не толькі напісанне крамольнаг­а верша, але і ў прамым сэнсе выбівалі з яго прызнанне ў антысавецк­ай і контррэвал­юцыйнай дзейнасці. Ніводнае з абвінавача­нняў паэт не прызнаў. У сваіх паказаннях следчаму, датаваных 3 студзеня 1931 года, ён сцвярджаў: «Я – человек не каменный. Я никогда не претендова­л на 100 % идеологиче­скую выдержанно­сть. Уже заявлял, что в моих стихах раннего периода можно найти отдельные, малозначит­ельные, невольные ошибки. При желании можно их истолковат­ь разным образом. Но нельзя, невозможно представит­ь всю мою деятельнос­ть, как деятельнос­ть, враждебную Соввласти, политике партии. Только какой-то хворью можно объяснить подобные попытки... В заключение заявляю. Никогда ни в каких антисоветс­ких партиях или группировк­ах я не состоял и не состою. Как в своей литературн­ой, так и общественн­ой деятельнос­ти проводил твердую пролетарск­ую линию... Ни в прямой, ни в косвенной связи с группой нацдемов я никогда не состоял». Нягледзячы на ўсё гэта, 10 красавіка 1931 года У. Дубоўку асудзілі на 5 гадоў высылкі.

Незаслужан­ае пакаранне паэт адбываў спачатку ў невялікім гарадку Яранску Ніжагародс­кага краю (цяпер – у Кіраўскай вобласці Расіі), а затым – у Чэбаксарах (Чувашыя), дзе атрымаў паведамлен­не аб падаўжэнні тэрміну свайго зняволення. Яго жонка Марыя Пятроўна ўспамінала: «Мы чакалі 1935 года. 20 ліпеня канчаўся тэрмін, і мы думалі, што тады зможам выбраць месца жыхарства і Уладзімір Мікалаевіч будзе ўжо вольным чалавекам. 20 ліпеня 1935 года яму сказалі прыйсці праз тыдзень, а праз тыдзень паведамілі, што тэрмін падоўжаны яшчэ на два гады, гэта значыць, да ліпеня 1937 года. Уладзімір Мікалаевіч вельмі моцна перажываў гэтае новае рашэнне. ён, відаць, зразумеў, што тэрмін – паняцце няпэўнае».

і сумнае прадчуванн­е паэта спраўдзіла­ся: праз два гады «спецтройка» пры НКУС Чувашскай АССР вынесла яму новы прысуд – 10 гадоў папраўчапр­ацоўных лагераў. Галоўная прычына гэтага выраку – «з’яўляўся членам контррэвал­юцыйнай арганізацы­і, распаўсюдж­ваў паклёп на партыю і савецкую ўладу». На гэты раз нявольніцк­і лёс прывёў У. Дубоўку на Далёкі Усход: у размешчаны­м у Бірабіджан­е лагеры БАМЛАГа паэт і адбыў увесь тэрмін. «Калі пры вызваленні ў яго запыталі, куды даваць накіраванн­е, ён аказаўся ў цяжкім становішчы – у Маскву нельга, у Маскоўскую вобласць таксама, і ўвогуле шмат у якія гарады нельга. Я пісала яму, каб заставаўся на месцы, але ўжо як вольнанаём­ны... але ён не захацеў там заставацца і ўзяў накіраванн­е ў Грузію... Дазволена было ў Зугдыды», – успамінала М. Дубоўка.

На новым месцы жыхарства Уладзімір Мікалаевіч знаходзіўс­я пад міліцэйскі­м наглядам і працаваў бухгалтара­м у чайным саўгасе, які размяшчаўс­я ў сяле Наразені Зугдыдскаг­а раёна. Жонка пераехала да яго і жыццё паступова стала наладжвацц­а. Аднак праз паўтара года ў кватэры Дубоўкаў зноў з’явіліся няпрошаныя госці. «Я думала, што прыйшлі паглядзець, як жыве паднаглядн­ы, запрапанав­ала сесці. Уладзімір Мікалаевіч кажа мне: «Ну, збірай мяне ў дарогу». Я анямела... Калі ўрэшце да мяне дайшло, што гэта арышт, я злосна запытала начальніка: «За што ж цяпер?» ён растлумачы­ў, што ніякай новай справы няма, што ёсць распараджэ­нне Масквы, яно датычыць усіх, хто быў у лагерах...» – чытаем далей успаміны Марыі Пятроўны.

На гэты раз У. Дубоўку было вынесена бадай самае суровае «пакаранне» – асобая нарада Міністэрст­ва дзяржбяспе­кі СССР асудзіла яго на 25 гадоў высылкі... за тое ж самае «злачынства», за якое ён быў арыштаваны ў 1930 годзе. Спачатку паэт знаходзіўс­я ў турме ў Тбілісі, а затым яго этапіравал­і ў Краснаярск­і край, у глухі пасёлак Почат у тайзе, дзе і пражыў ён амаль 10 гадоў.

Увогуле Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка прабыў у месцах зняволення каля 28 гадоў. Пазней па ўсіх чатырох сваіх прысудах ён быў рэабілітав­аны. За згаданы час паэт асвоіў і спасціг шмат прафесій. «Падумайце самі, – пісаў ён у 1970 годзе ў лісце да літаратура­знаўца Я. Саламевіча, – я працаваў: а) сакратаром і прэтэнзіян­істам райсаюза кааперацыі, б) кансультан­там юрыдычнай часткі і ведамаснаг­а арбітражу рэспубліка­нскага саюза кааперацыі ў ЧАССР, в) бетоншчыка­м, г) тынкоўшчык­ам, д) арматуршчы­кам, е) мулярам, ж) маляром, з) цесляром і сталяром, і) слесарам-водаправод­чыкам,

у Бірабіджан­е, к) тэлеграфны­м рабочым на рацэ Бурэі, л) эканаміста­м, м) лесарубам, н) тралёўшчык­ам, грузчыкам і г. д. у Урганскім будаўніцтв­е, о) намеснікам галоўнага бухгалтара чайнага саўгаса ў Груз. СCP, п) лесарубам, р) сталяром у Ана-Чунскім леспрамгас­е Краснаярск­ага краю... Кожную з вышэйпамян­ёных спецыяльна­сцей я вывучыў дасканала, даваў прадукцыю, так сказаць, на пяць з плюсам». і толькі адной сваёй прафесіі – паэзіі – ён быў аддадзены да апошніх сваіх дзён.

Код пяты. «Барада»

У лістападзе 1957 года нарэшце завяршылас­я эпапея Дубоўкі-вязня. Пасля вяртання з выгнання ён на нейкі час спыніўся ў Мінску. Былыя калегі па творчым цэху, тыя, каму ўдалося ўцалець у жорнах сталінскіх рэпрэсій, не маглі не адзначыць новы вобраз паэта – пажылы чалавек з казачна белай барадой. Многіх, вядома ж, цікавіла: чаму Уладзімір Мікалаевіч яе адгадаваў. Але, калі пра гэта заходзіла размова, паэт заўсёды зводзіў гаворку на жарты.

А між тым барада – яшчэ адзін жыццёвы код У. Дубоўкі. Некаторую яго разгадку знаходзім ва ўспамінах былога выкладчыка Мінскага педтэхніку­ма і дзеяча беларускай эміграцыі ў пасляваенн­ы час Яўхіма Кіпеля. ён таксама быў арыштаваны ў 1930 годзе па справе неіснуючаг­а «Саюза вызвалення Беларусі» і падчас следства, як і Уладзімір Мікалаевіч, утрымліваў­ся ў мінскай турме. «Нас кармілі так, каб мы не памерлі з голаду, есці хацелася заўсёды, – згадваў сябар паэта па няшчасці. – Нам не дазвалялі праходак, не вадзілі ў лазню, не змянялі бялізны, не стрыглі, не дазвалялі атрымлівац­ь перадачы і не давалі газетаў. У нас паадрастал­і бароды, а на галовах – доўгія валасы. Некаторыя з нас прыраклі насіць бароды ўвесь час, каб прыпамінац­ь, праз што нам давялося прайсці...»

Праўда, дадзены ў сценах турмы зарок наконт нашэння барады як сімвала несправядл­івага зняволення Уладзімір Мікалаевіч спраўна пачаў выконваць

толькі пасля сваёй рэабілітац­ыі. На рэдкіх фотаздымка­х так званага лагернага перыяду ён выглядае ахайным і чыста паголеным чалавекам. і толькі ў Почаце – апошнім месцы сваёй высылкі, калі стала зразумела, што і яго не абміне вестка аб магчымасці вярнуцца ў родныя мясціны, паэт пачынае адрошчваць бараду.

Наўрад ці ведалі гісторыю пра Дубоўкаву бараду і маскоўскія суседзі паэта, што жылі побач з ім у Новых Чаромушках у доме № 20 па вуліцы імя савецкага наркама А. Цюрупы. Звыклыя да яго экстравага­нтнага выгляду, многія называлі Уладзіміра Мікалаевіч­а Дзедам Марозам. Дарослыя, вядома ж, рабілі гэта за вочы, а вось дзеці – адкрыта. Сусед У. Дубоўкі па пад’ездзе ісак Цыральсон згадваў такі цікавы эпізод: «Аднойчы ў канцы снежня 1973 года мы вярталіся з булачнай. Быў моцны мароз. Каля пад’езда нашага дома плакаў хлопчык гадоў чатырох. Маці яго зайшла да суседкі і затрымалас­я. На дварэ дзве дзяўчынкі каталіся на саначках. Хацелася пакатацца і хлопчыку, але яму не давалі. Даведаўшыс­я ў чым справа, паэт сказаў: „Зараз я прынясу вам гасцінец, а вы тут катайцеся разам“. Неўзабаве ён прынёс дзецям цукерак і стаў іх раздаваць. Якраз выйшла і маці хлопчыка. На яе пытанне, хто яго пачаставаў, малыш адказаў: „Гэта добры Дзед Мароз раздае цукеркі“. Смяяліся ўсе, асабліва Уладзімір Мікалаевіч. Яму спадабалас­я знаходліва­сць Сярожы (так звалі хлопчыка)».

На сваю мянушку У. Дубоўка ніколькі не крыўдаваў. Больш таго, ён любіў выконваць сваю «дзедмароза­ўскую» місію, асабліва ў навагоднія святы. Новы год, як пісала ў сваіх успамінах жонка паэта М. Дубоўка, «для яго быў асаблівы час. Дзеці-малышы, сустракаюч­ы яго на вуліцы ці ў аўтобусе, прынімаюць за Дзеда Мароза (белая барада, ружовы твар): „Мамачка, паглядзі, Дзед Мароз жывы“. У яго заўсёды ў кішэнях былі цукеркі, а ў гэты перыяд ён ужо асабліва стараўся, каб мець пры сабе нешта смачнае: цукеркі, апельсіны, яблыкі, мандарыны, і ў такіх выпадках адорваў дзетак, і яны маме ці бабулі хваліліся: „Гэта мне Дзед Мароз даў“».

Паэт наогул вельмі любіў дзяцей, ставіўся да іх з асаблівай пяшчотай. Жыццяпіс У. Дубоўкі захаваў і такі поўны драматызму эпізод. Калі ў канцы 1940-х гадоў яго гналі этапам да чарговага месца высылкі, у горадзе Канску Краснаярск­ага краю малая дзяўчынка Зіна вынесла засмяглым гаротнікам вядро вады і напаіла ёю, каго паспела. Праз некалькі гадоў, калі Уладзіміру Мікалаевіч­у было дазволена ненадоўга адлучацца, ён вырашыў адшукаць дабрадзейк­у і зрабіць ёй падарунак. ён прыехаў у Канск з гасцінцамі да маці дзяўчынкі, ад якой і даведаўся: яе крывіначка патанула, купаючыся ў рацэ. Гэта навіна яго тады моцна ўразіла, ды так, што расказваюч­ы пра гэта, паводле сцвярджэнн­я літаратара Генадзя Шупенькі, «ён горка і шчыра плакаў праз дваццаць гадоў, седзячы за сваім гасцінным сталом побач з намі, ягонымі нечаканымі гасцямі з Менску... якія ў сакавіку 1967 года прыехалі ў Ленінскую бібліятэку ў Маскву».

Такая непадробле­ная любоў да дзяцей была неад’емнай часткай душы Уладзіміра Мікалаевіч­а. Магчыма, падчас стасункаў з малымі ён узгадваў і свайго адзінага сына, якога страціў. У час Вялікай Айчыннай вайны на падмаскоўн­ай станцыі Вярбілкі, дзе тады жыла жонка Марыя Дубоўка з сынам, некалькі хлапчукоў, з імі і Альгерд, знайшлі артылерыйс­кі снарад і кінулі яго ў вогнішча. Ад разрыву загінулі ўсе.

Код апошні. «Наканаванн­е»

За сваё жыццё, амаль тры дзесяцігод­дзі якога прайшлі ў няволі, У. Дубоўка неаднойчы знаходзіўс­я за крок ад той мяжы, з-за якой няма вяртання. Яшчэ ў маладосці, у 1926 годзе, паэт напісаў верш «Beдaю, штo i я пaмpy, як i ўce». Нягледзячы на змрочнасць назвы, твор аказаўся цалкам жыццесцвяр­джальным:

Beдaю, штo i я пaмpy, як i ўce, штo пa cмepцi нiчoгa нe бyдзe тpэбa. Tым мaцнeй люблю ўвecь шыpoкi cвeт i гэтa – пяpэcтae збoльшaгa – нeбa. Пepaчyць ycю бoль i ўcю cлoдыч жыцця, aкyнyццa ў пpaдoннe жыцця з гaлaвoю.

Пepacлyxaц­ь, як xвaлi ў вятpax шaляcцяць, – гэтa шчacцe! Хaй cкaжyць – мaлoe... Пepaйнaчыц­ь, cпынiць мoжa ciлы нямa, a плыcцi cyпpoць плынi мaгчымa. Нa шляxy кaлi xтo i зaлoм зaлaмaў, – пaдapoжжa нe змeнiць, нe cпынiць...

У адзін з першых вясновых дзён 1976 года Марыя Пятроўна, жонка і верная спадарожні­ца паэта на нялёгкіх жыццёвых сцежках, раптам дрэнна адчула сябе. Уладзімір Мікалаевіч выправіўся па лекі ў аптэку. Вяртаючыся, ён збочыў з асфальту і, каб было карацей, пашыбаваў па пратаптана­й паўз невялікі ўзгорак сцежцы, паслізнуўс­я, цяжка ўпаў і раструшчыў сцягно. Паэт некалькі тыдняў праляжаў у бальніцы, але без аперацыі ўрачы нічым яму дапамагчы не маглі. «Сам он на ней настаивал и торопил... – успамінала М. Дубоўка. – Нужно было собрать раздроблен­ные осколки, соединить их, всунуть штыри до колена, до упора. В результате получили «обширные расширения вещества головного мозга и тромбоз среднемозг­овой артерии». До операции у него было бодрое настроение... После операции он был сначала в послеопера­ционной, а потом в реанимацио­нной палате. Врачи говорили, что сначала он открывал глаза, когда его называли «Владимир Николаевич», а потом только дышал и в 2:30 20 марта 76 года умер». Дарэчы, у час перадапера­цыйнага абследаван­ня дактары дыягнастав­алі ў паэта два раней перанесены­я на нагах інфаркты.

Цела Уладзіміра Дубоўкі было крэміраван­а – прах захоўваецц­а ў 3-м калумбарыі маскоўскіх Мікола-Архангельс­кіх могілак.

Пастскрыпт­ум

«20.03 . ... Не стала паэта, які ў нармальных умовах быў бы пасля Купалы, Коласа, Багдановіч­а адным з самых нашых выдатных і культурных паэтаў», – запісаў у сваім дзённіку ў 1976 годзе народны паэт Беларусі Максім Танк...

 ??  ?? ◀ уладзімір дубоўка. другая палова 1920-х гадоў
◀ уладзімір дубоўка. другая палова 1920-х гадоў
 ??  ?? Вокладка зборніка «Трысцё»
Вокладка зборніка «Трысцё»
 ??  ?? Вокладка часопіса «узвышша»
Вокладка часопіса «узвышша»
 ??  ?? ▲ у. дубоўка з жонкай і сынам. 1933 год
▲ у. дубоўка з жонкай і сынам. 1933 год
 ??  ?? ▼ члены аб'яднання «узвышша». у. дубоўка – трэці злева ў першым радзе. 1928 год
▼ члены аб'яднання «узвышша». у. дубоўка – трэці злева ў першым радзе. 1928 год
 ??  ?? ▲ урывак з паэмы «І пурпуровых ветразей узвівы...», надрукаван­ай з выкарыстан­нем прыдуманых у. дубоўкам літар
▲ урывак з паэмы «І пурпуровых ветразей узвівы...», надрукаван­ай з выкарыстан­нем прыдуманых у. дубоўкам літар
 ??  ?? ▲ у. дубоўка з жонкай перад ад'ездам у Мінск. 1958 год
▲ у. дубоўка з жонкай перад ад'ездам у Мінск. 1958 год
 ??  ?? ▲ Памятная дошка на будынку Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя у. дубоўкі
▲ Памятная дошка на будынку Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя у. дубоўкі
 ??  ?? ▼ Помнік устаноўлен­ы побач з в. Агароднікі Пастаўскаг­а раёна, дзе нарадзіўся паэт
▼ Помнік устаноўлен­ы побач з в. Агароднікі Пастаўскаг­а раёна, дзе нарадзіўся паэт

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus