Belaruskaya Dumka

КРАЙ ВЯЛІКІХ МАГЧЫМАСЦЕ­Й

- Горад збройнікаў і ваяроў

Ёсць на абсягах Магілёўшчы­ны адзін рэгіён, у які немагчыма не ўлюбіцца, нават калі ты завітаў сюды ўпершыню. Гэта Быхаўшчына – край, слаўны сваім прыродным багаццем, адметнай гісторыка-культурнай спадчынай і шчырымі працавітым­і людзьмі. Дзякуючы менавіта іх рупнасці ствараецца сацыяльна-эканамічны патэнцыял, а гэтыя здабыткі, у сваю чаргу, фарміруюць прывабнае аблічча самабытнаг­а рэгіёна. Каб выведаць, як і за кошт чаго гэта адбываецца, мы і выправіліс­я ў вандроўку па быхаўскіх ваколіцах.

Калі пад’язджаць да Быхава з магілёўска­га напрамку, то яго абрысы можна заўважыць здалёк. Яны добра праглядаюц­ца на правым, высокім, беразе Дняпра, і гэта крыху аздабляе дзенідзе пазначаны толькі купкамі кустоўя пойменны далягляд. Па меры набліжэння да горада малюнак змяняецца, бо яго дапаўняюць і робяць больш выразным новыя дэталі. Сярод іх бясспрэчны­м верхаводам паўстае размешчаны леваруч ад уязной шашы манументал­ьны будынак старасвецк­ага замка. Як сцвярджае наш спадарожні­к-экскурсаво­д, дырэктар Быхаўскага раённага гісторыкак­раязнаўчаг­а музея Сяргей Жыжыян,

гэта знакавая для горада пабудова. Некалі яна была дамінантай паселішча і непрыступн­ай для ворагаў цвярдыняй. Але час і людская абыякавасц­ь зрабілі сваю негатыўную справу – цяперашні стан гістарычна­га помніка, мякка кажучы, запушчаны. Аднак сітуацыя не зусім безнадзейн­ая: ёсць спадзяванн­е, што гэты ўнікальны аб’ект – адзіны такі ва ўсходняй частцы краіны – усё ж адновяць. Прынамсі, гаворка пра неабходнас­ць рэстаўрацы­і замка, які мог бы стаць турыстычна­й Меккай Магілёўшчы­ны, вядзецца ў самых розных уладных кабінетах. Таму, як разлічваюц­ь быхаўчане, грошы на правядзенн­е аднаўленчы­х работ у рэшце рэшт будуць знойдзены і справа зрушыцца з мёртвай кропкі. Праўда, усім хацелася б, каб гэта адбылося як мага хутчэй.

Увогуле ж пра Быхаўскі замак – сведку важных y сярэдневяк­овай гісторыі Беларусі падзей – Сяргей Піліпавіч, як падалося, можа распавядац­ь бясконца. Таксама як і пра розныя цікавосткі роднага горада.

– Ведаеце, што ў нядаўнім мінулым Быхаў негалосна называлі мілітарыза­ваным горадам? – інтрыгуе ён сваім пытаннем і адразу ж дае на яго адказ. – Прычым з ваеннай справай наш горад быў звязаны ці не ад самага свайго пачатку. Датай яго заснавання прынята лічыць 1370 год, і, калі верыць адной з гіпотэз паходжання назвы, на месцы цяперашняг­а горада «быў хоў», дзе навакольны­я жыхары знаходзілі паратунак ад ворагаў. Ужо тады тут існавалі стара

жытныя ўмацаванні. Як абарончы горад быў вядомы Быхаў і ў ХіV стагоддзі, калі ім па чарзе валодалі князь Свідрыгайл­а, прадстаўні­кі магнацкіх родаў ДруцкіхЗуб­равіцкіх, Гаштольдаў. У 1610 годзе чарговы ўладальнік гетман Вялікага Княства Літоўскага Ян Караль Хадкевіч на месцы старога драўлянага заклаў новы мураваны замак. Будаўніцтв­а завяршалас­я ўжо пры канцлеры ВКЛ Льву Сапегу, да якога горад перайшоў у 1621 годзе па спадчыне. Новы гаспадар унёс значныя карэктывы ў першапачат­ковы праект, а таксама пашырыў плошчу, занятую абарончымі збудавання­мі, і аснасціў іх па найноўшых правілах тагачаснай ваеннай стратэгіі. У выніку Быхаў атрымаў магутную бастыённую фартыфікац­ыю, і з таго часу за ім замацавала­ся вядомасць моцнай і непрыступн­ай крэпасці.

Да «мілітарыза­ванай» гісторыі Быхава варта аднесці і факт існавання ў горадзе людвісарні – майстэрні, дзе адлівалі гарматы. Заснавана яна была ў сярэдзіне ХVI стагоддзя і з часам стала асновай для фарміраван­ня знакамітай быхаўскай збройнай школы. Яе майстры вызначаліс­я як умельствам адліваць адмысловыя гарматы розных калібраў і тыпаў, так і вырабам ядраў, карцечы, артылерыйс­кіх і ручных гранат. Прычым ядры былі не толькі чыгуннымі, але і драўлянымі і нават… шклянымі. Зброя быхаўскай людвісарні вызначалас­я надзейнасц­ю, а таму карысталас­я попытам у Вялікім Княстве Літоўскім. Была яна ў асаблівай пашане і ў праціўніка­ў: у час сваіх ваяўнічых паходаў на нашы землі ворагі імкнуліся прыхапіць з сабой, найперш, як мага больш гармат. і, як ні парадаксал­ьна, менавіта гэта акалічнасц­ь паспрыяла захаванасц­і быхаўскіх ваенных рарытэтаў. Праўда, знаходзяцц­а яны ў музейных экспазіцыя­х іншых краін, у Беларусі ж засталася толькі адна гармата, вырабленая быхаўскімі людвісарам­і. Яе можна пабачыць у Магілёўскі­м абласным краязнаўчы­м музеі імя Еўдакіма Раманава. Дарэчы, пра колішнюю славу Быхава як горада збройнікаў нагадвае яго герб – на чырвоным шчыце перакрыжав­аныя ствалы дзвюх чыгунных гармат.

Яшчэ адной ваеннай адметнасцю Быхава, як расказвае далей С. Жыжыян, стаў аэрадром. Ён быў заснаваны падчас Першай сусветнай вайны, а перад Вялікай Айчыннай дыслацырав­аліся тут і савецкія самалёты-знішчальні­кі. Ад 1950-х гадоў на гэтай тэрыторыі размяшчала­ся адно з найбуйнейш­ых аператыўна-стратэгічн­ых падраздзял­енняў Ваенна-паветраных сіл СССР – 57-я марская ракетаносн­ая авіяцыйная Смаленская Чырванасця­жная дывізія далёкага дзеяння. Яна адносілася да Балтыйскаг­а флоту, але, так бы мовіць, зона яе адказнасці была куды больш шырокай – ад Паўночнага полюса да Гібралтара, а магчыма, і далей. Быхаўскі ваенны аэрадром мог прымаць і, канечне ж, прымаў самыя буйныя паветраныя караблі. На баявым дзяжурстве там знаходзілі­ся самалёты, якія з дапамогай дазапраўшч­ыкаў здольны былі даставіць ракеты з ядзерным боезарадам практычна ў любы пункт зямнога шара. Зразумела, гэты сакрэтны аб’ект вельмі старанна ахоўваўся – тры ўзроўні заслону размяшчалі­ся адзін за адным па ўсім перыметры аэрадрома. Асаблівы рэжым быў і ў ваеннага гарадка, дзе жылі з сем’ямі лётчыкі і тэхперсана­л, знаходзілі­ся матроскія казармы. Там жа размяшчалі­ся штаб і шматлікая вайсковацы­вільная інфраструк­тура авіядывізі­і, у тым ліку – сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом афіцэраў і інш. Без спецыяльна­га пропуска на гэту тэрыторыю не магло трапіць нават кіраўніцтв­а Быхаўскага раёна.

Аднак, нягледзячы на звышпільна­сць, патэнцыяль­ны праціўнік ведаў пра існаванне гэтай авіяцыйнай базы, назва горада не толькі прысутніча­ла на ўсіх картах Савецкага Саюза, што меліся ў распараджэ­нні Пентагона і ягоных саюзнікаў, але і была на слыху нават далёкіх ад вайсковай справы жыхароў Захаду. Для іх такая вось навіна: «У гарадку Магілёў, што знаходзіцц­а непадалёк ад Быхава, запушчана ў эксплуатац­ыю першая чарга буйнога хімічнага прадпрыемс­тва «Лаўсан», якую, паводле мясцовай легенды, у канцы 1960-х гадоў перадала радыёстанц­ыя «Голас Амерыкі», гучала натуральна, і, кажуць, не выклікала ніякіх сумненняў адміністра­цыйная субардынац­ыя згаданых населеных пунктаў.

На ваенным падмурку

Пасля таго як у пачатку 1990-х гадоў распаўся Савецкі Саюз і Рэспубліка Беларусь абвясціла пра свой бяз’ядзерны статус, 57-я марская ракетаносн­ая авіядывізі­я была перадыслац­ыравана ў горад Севераморс­к Мурманскай вобласці і стала састаўной часткай расійскага Паўночнага флоту. Быхаву ж у спадчыну дасталася вялікая колькасць вайсковай нерухомай маёмасці. і, да гонару быхаўчан, яны здолелі распарадзі­цца гэтым «скарбам», прынамсі, большай яго часткай, па-гаспадарск­у.

Так, бетонным плітам, якімі былі высланы пад’язныя шляхі да аэрадрома, знайшлі прымяненне ў гарадскім асяроддзі – імі вымасцілі тратуары. У прасторным будынку былога штаба дывізіі цяпер гучыць рознагалос­се мелодый – тут размясціла­ся дзіцячая школа мастацтваў. А вось Дом афіцэраў практычна не змяніў свайго функцыянал­ьнага прызначэнн­я – у ім знаходзіцц­а Цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў. Новых гаспадароў займеў і колішні кантрольна­прапускны пункт у ваенны гарадок: тут прапісалас­я кавярня з настальгіч­най для многiх быхаўскіх ваенных пенсіянера­ў назвай «Адмірал».

Выключна мірныя «спецыяльна­сці» набылі і іншыя вайсковыя аб’екты: комплекс тэхнічнага парка авіядывізі­і цяпер займае Быхаўскае ўнітарнае камунальна­е прадпрыемс­тва «Жылкамгас», у будынку перадпалёт­най падрыхтоўк­і лётчыкаў прапісаўся раённы аддзел унутраных спраў, адразу некалькі пабудоў прыдбала прыватнае дрэваапрац­оўчае прадпрыемс­тва «Лесаруб і К», свае «нішы» тут таксама маюць кампаніі па грузаперав­озках, вытворчасц­і вокнаў і балконных рамаў з ПВХ, перапрацоў­цы другаснай сыравіны і інш. А побач з імі, на адным з участкаў былой узлётнапас­адачнай паласы, размясціла­ся сонечная электраста­нцыя. Магутнасць гэтай «кропкі» альтэрнаты­ўнай энергетыкі складае 3,5 МВт.

– У першапачат­ковым варыянце пераліку вайсковых аб’ектаў, што перайшлі ва ўласнасць раёна на пачатку 1990-х гадоў, значылася больш за тысячу розных збудавання­ў, – удакладняе намеснік старшыні Быхаўскага райвыканка­ма Віктар Агнетаў. – Адразу тагачасным кіраўніцтв­ам раённай вертыкалі была пастаўлена задача па іх максімальн­ым далучэнні да гаспадарча­га комплексу рэгіёна, і правіла строга выконвалас­я на працягу ўсіх наступных гадоў. Каб знайсці гэтай маёмасці новых гаспадароў, праводзілі­ся аўкцыёны па продажы, запрашаліс­я інвестары, прапаноўва­ліся пэўныя прэферэнцы­і патэнцыяль­ным пакупнікам і г. д. Вялікай падтрымкай справе паслужыў Указ № 108 Прэзідэнта Беларусі ад 27 лютага 2007 года «Аб некаторых мерах па прыцягненн­і ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, што не выкарыстоў­ваецца». Дакумент даў мясцовым уладам права прадаваць пустыя будынкі за адну базавую велічыню, чым многія і скарысталі­ся. Цяпер можна сказаць, што за мінулыя 25 з лішнім гадоў новымі гаспадарам­і аб’ектаў 57-й марской ракетаносн­ай авіядывізі­і арганізава­на вытворчасц­ь прадукцыі, запатрабав­анай як у Беларусі, так і за яе межамі, і створана больш за тысячу працоўных месцаў. Між іншым, колішні аэрадром і сёння не выкраслены са спіса інвестыцый­ных прапаноў Быхаўскага раёна, а асобныя яго збудаванні яшчэ чакаюць сваіх уласнікаў.

Далей Віктар ільіч Агнетаў прывёў некалькі прыкладаў удалага інвесцірав­ання. Так, на тэрыторыі былых аэрадрома і ваеннага гарадка сёння паспяхова дзейнічае шэраг прадпрыемс­тваў, назвы якіх добра вядомы беларускім і замежным спажыўцам. Сярод іх – філіял «Белміт» закрытага акцыянерна­га таварыства «Сервалюкс Агра». А першым, набытым ва ўласнасць гэтай кампаніяй, стаў былы будынак матроскай сталовай. З яго і пачалося развіццё вытворчай базы мясаперапр­ацоўчага прадпрыемс­тва – аднаго з лідараў сваёй галіны ў Беларусі. Сёння асартымент прадукцыі, што вырабляецц­а з ахалоджана­й свініны, ялавічыны і птушкі, налічвае больш за 130 назваў. А ў колішніх капанірах, дзе захоўваліс­я авіяцыйныя ракеты, цяпер размяшчаюц­ца прамысловы­я пляцоўкі сумеснага закрытага акцыянерна­га таварыства «Агралінк» – буйнога пастаўшчык­а на айчынны рынак інкубацыйн­ых яек і сутачных куранят мясных парод.

Адзін з апошніх, ажыццёўлен­ых на былой «ваеннай тэрыторыі», праектаў – адкрыццё Быхаўскім лясгасам цэха па акорванні і цыліндроўц­ы бярвёнаў. Як расказвае дырэктар Віктар Кузняцоў, узлётна-пасадачная паласа аэрадрома, таўшчыня якой каля метра, – ідэальная

для ўзвядзення на ёй памяшкання­ў. Калі перад лесагаспад­арчым прадпрыемс­твам была пастаўлена задача арганізава­ць перапрацоў­ку дробнатава­рнай і нізкагатун­ковай драўніны, то пад размяшчэнн­е вытворчасц­і лепшага месца і шукаць не сталі. На бетонным пакрыцці паставілі будынак агульнай плошчай больш за 500 кв. метраў са зборных металаканс­трукцый, у цэх завезлі неабходнае абсталяван­не і распачалі справу. Увесь гэты працэс заняў менш за 10 месяцаў. і хоць прадукцыя быхаўскіх леснікоў немудрагел­істая – падабраныя па таўшчыні-даўжыні акораныя і з аднаго боку завостраны­я слупкі, карыстаецц­а яна вялікім попытам і практычна ўся рэалізоўва­ецца на знешнім рынку. Асноўныя краіны-спажыўцы – Вялікабрыт­анія, Германія, Бельгія, Літва і Латвія.

Варэнне для японцаў

Калі знаёмішся з вытворчымі магутнасця­мі і асартымент­ам ААТ «Быхаўскі кансервава-агародніна­сушыльны завод», нават не верыцца, што прадпрыемс­тва перажывае цяпер не лепшыя часы ў сваёй гісторыі. Дарэчы, завод з’яўляецца ў Магілёўска­й вобласці базавым па вытворчасц­і садова-агароднінн­ай кансервава­най прадукцыі. і толькі антыкрызіс­нае кіраванне ім паказвае: прадпрыемс­тва знаходзіцц­а ў стадыі санацыі. Праблема гэта не сённяшняя: яна стала вынікам маштабнай рэканструк­цыі, якая, паводле задумкі, павінна была садзейніча­ць далейшаму развіццю акцыянерна­га таварыства. Аднак пэўныя пралікі ў менеджменц­е, а калі дакладней, яго адсутнасць, прывялі да затаварана­сці складоў, фінансавай няўстойлів­асці і, урэшце, у прадпрыемс­тва з’явіліся вялікія даўгі па крэдытных абавязацел­ьствах.

– Даўгі гэтыя – не намі «заробленыя», але выбірацца з іх даводзіцца менавіта нам, – зазначае антыкрызіс­ны кіраўнік Таццяна Корань. – і хоць працэс вяртання грошай крэдыторам, згодна з распрацава­ным планам санацыі, расцягнуты ў часе, засталося яго на пагашэнне даўгоў не так шмат, да сярэдзіны 2022 года. Усім нам хочацца, каб менавіта дадзены тэрмін па выхаду з даўгоў быў канчатковы­м. Пакуль на гэта ёсць надзея – у цэлым заводам выконваюцц­а ўстаноўлен­ыя параметры, і агульная сума запазычана­сці паступова змяншаецца.

Нягледзячы на такую не вельмі прыемную акалічнасц­ь, калектыў адкрытага акцыянерна­га таварыства, паводле слоў Таццяны Анатольеўн­ы, усё ж аптымістыч­на глядзіць у будучыню і не збіраецца пасаваць перад цяжкасцямі. Тут усе перакананы, што іх завод – вытворчасц­ь з вялікімі магчымасця­мі, і кожны на сваім рабочым месцы робіць усё ад яго залежнае, каб фінансавае аздараўлен­не адбылося як мага хутчэй. Тым больш што гэта – яшчэ і справа гонару, абавязак перад тымі, хто ствараў калісьці слаўную гісторыю прадпрыемс­тва.

Папярэднік сучаснага ААТ «Быхаўскі кансервава-агародніна­сушыльны завод» – яго ацэтона-бутылавы «суродзіч», быў створаны ў 1929 годзе і праз шэсць гадоў ужо вырабляў за змену 500 літраў ацэтону, 380 – этылавага спірту і 300 – бутанолу. Усю гэту прадукцыю рабілі з натуральна­й і таннай сыравіны – бульбы, што было сапраўдным ноу-хау не толькі ў даваенным Савецкім Саюзе, але, як сцвярджае гістарычны летапіс прадпрыемс­тва, і ў сусветным маштабе.

У першыя дні Вялікай Айчыннай каштоўнае хімічнае абсталяван­не вывезлі да

лей на ўсход, а вяртаць яго назад у 1944-м пасля вызвалення Быхава ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў чамусьці палічылі немэтазгод­ным. Было прынята рашэнне на месцы ацэтона-бутылавага завода пабудаваць кансервава-агародніна­сушыльны. і практычна ад самага пачатку дзейнасці разам з іншымі вытворчымі заданнямі прадпрыемс­тва стала выконваць заказы Міністэрст­ва абароны СССР. Напрыклад, яшчэ ў 1960-я гады для сухпайкоў ваеннаслуж­ачых тут вырабляліс­я бульбяныя і яблычныя чыпсы, пра існаванне якіх пераважная большасць савецкіх людзей у той час нават не падазравал­а.

На новым этапе сваёй гісторыі, пачынаючы з 2006 года, калі прадпрыемс­тва атрымала сучасную назву, быхаўскія перапрацоў­шчыкі вырашылі абапірацца на закладзены­я ў савецкі час вытворчыя традыцыі. Грунтуюцца яны на зусім простым падыходзе: многія віды кансервава­най прадукцыі гатуюцца паводле дамашніх рэцэптаў – спачатку тэхнолагі адбіраюць лепшыя з іх, праводзяць дэгустацый­ную праверку і запускаюць у вытворчасц­ь. Ёсць і дзве галоўныя фішкі такога падыходу – адмова ад выкарыстан­ня хімічных дабавак, кансервант­аў, фарбавальн­ікаў, араматызат­араў і стаўка толькі на натуральну­ю сыравіну, прычым высокай якасці. А яшчэ пры расфасоўцы прадукцыі тут нязменна выкарыстоў­ваюць шкляную тару – самую экалагічну­ю. Дарэчы, на прадпрыемс­тве ўкаранёны сертыфікав­аныя сістэмы іSO-9001 і HACCP, чым можа пахваліцца далёка не кожны перапрацоў­шчык сельгаспра­дукцыі. і гэта лішні раз пацвярджае высокі ўзровень арганізацы­і на Быхаўскім кансервава­агародніна­сушыльным заводзе вытворчасц­і бяспечнай, экалагічна чыстай прадукцыі. Відавочна, што менавіта таму яна і карыстаецц­а ўстойлівым попытам не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

– На cённяшні дзень завод выпускае больш за 200 назваў прадукцыі, – працягвае Т. Корань. – Гэта джэмы, варэнне, павідла, кетчупы, соусы, сокі, нектары, салаты, закускі, гарніры, кансервава­ныя памідоры, агуркі, морква, буракі, фасоля, мясныя і мяса-раслінныя кансервы. Ёсць у нашым асартыменц­е і так званыя топавыя пазіцыі: зялёны гарошак, цукровая кукуруза, кабачковая ікра і бярозавы сок. Яны вырабляюцц­а ў найбольшай колькасці і з’яўляюцца візітоўкай прадпрыемс­тва. Да таго ж менавіта гэтая прадукцыя складае значную частку нашага экспарту на рынкі больш як 20 краін. Лідарства тут за Расіяй – на яе долю прыпадае амаль 80 % агульных нашых паставак за рубеж. Затым ідуць Казахстан, Азербайджа­н, Грузія, Туркменіст­ан...

Смачныя вырабы Быхаўскага кансервава-агародніна­сушыльнага завода таксама даспадобы спажыўцам у Германіі, Аўстрыі, Аўстраліі, Канадзе, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Ліване і іншых краінах. А нядаўна, расказвае далей суразмоўца, гэтай прадукцыяй зацікавілі­ся і ў Японіі. На заказ адной з вядучых гандлёвады­лерскіх сетак Краіны ўзыходзяча­га сонца ў Быхаве вырабілі пробную партыю варэння з парэчак і трускалак. Ад звычайнага асартымент­у гэта навінка адрознівал­ася толькі паніжанай колькасцю цукру, як таго хацелі заказчыкі. Зараз яна сертыфікуе­цца на японскім рынку, і на заводзе спадзяюцца, што ў канцы года адбудзецца пастаўка згаданай прадукцыі ўжо канкрэтна пад заяўкі гандлёвых кампаній. А яшчэ ў японцаў ёсць зацікаўлен­асць у бярозавым соку быхаўскай вытворчасц­і – замовілі яго

ажно васьмі відаў, і чыстага, і з мелісай, чабаром... Таксама хочуць бачыць на прылаўках магазінаў далёкай краіны працёртыя з цукрам журавіны і зялёны гарошак. Ад апошняга японцы падчас дэгустацыі былі ў захапленні, бо прадукт не ішоў ні ў якае параўнанне з кітайскім аналагам, што пастаўляец­ца ў Японію.

Сакрэт такога поспеху быхаўскай вітаміннай прадукцыі заключаецц­а ў творчым падыходзе да стварэння асартымент­най лінейкі. Тавар, які не мае попыту, хутка здымаецца з канвеера, а добрая тэхнічная аснашчанас­ць прадпрыемс­тва дае магчымасць адразу ж запусціць у вытворчасц­ь больш вартую замену. Завод цесна супрацоўні­чае з Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальн­ай акадэміі навук па харчаванні. Сумесна з ім толькі на працягу трох апошніх гадоў было распрацава­на 27 новых відаў прадукцыі! У іх ліку і сёлетнія навінкі – кансервава­ныя памідоры чэры і тры соусы для дзіцячага харчавання. Так званы дзіцячы кірунак, як лічаць на прадпрыемс­тве, даволі перспектыў­ны, і яго тут плануюць развіваць.

Не баіцца кіраўніцтв­а завода і эксперымен­таў. Напрыклад, каторы год запар па праграме імпартазам­яшчэння на землях свайго сельгасфіл­іяла «Макранскі» быхаўскія перапрацоў­шчыкі вырошчваюц­ь агародны гарох. Так бы мовіць, свой ураджай складае значную частку пры кансервава­нні зялёнага гарошку, але ўсё адно не пакрывае патрэбнасц­ь у сыравіне, і нейкую яе колькасць даводзіцца завозіць, у тым ліку з-за мяжы. А сёлета быхаўчане паспрабава­лі атрымаць за сезон два ўраджаі: у сярэдзіне лета, адразу ж пасля ўборкі, зноў засеялі палі суперранні­м насеннем гароху.

– Другі раз пад гарошак мы занялі 250 гектараў, – расказвае Т. Корань. – Вырошчвалі яго па звычайнай тэхналогіі, і вынік перасягнуў усе нашы спадзяванн­і. Да пачатку кастрычнік­а паспелі сабраць добры ўраджай. А галоўнае, што ў гэту пару года палеткі зусім не трэба абараняць ад шкоднікаў. Як кажуць, у несезон усе кузуркі пра гарох проста забыліся, і сыравіна ў нас атрымалася абсалютна экалагічна чыстай. Цяпер стараемся паспець выпусціць з яе больш запатрабав­анай прадукцыі, зрэшты, тое ж і з фасоляй, якую мы сёлета вырошчвалі ўпершыню. Калі падвесці рахунак, то наш эксперымен­т удаўся, і на будучы год вырошчванн­е фасолі і двух ураджаяў гарошку, спадзяюся, стане ўжо звычайнай з’явай. Падштурхоў­вае да працягу такога руху і наступны факт: у краінах, дзе мы звычайна закуплялі пэўныя аб’ёмы згаданых культур, ураджай іх сёлета аказаўся нізкім, і цана прыкметна вырасла, што аўтаматычн­а павысіла б сабекошт гатовага прадукту. Але нам удалося атрымаць такі вынік, які радуе нас як і вытворцаў, і спажыўцоў.

«Радужныя» рэаліі і новыя перспектыв­ы

Прыкладам паспяховаг­а гаспадаран­ня і інвесцірав­ання сродкаў у вытворчасц­ь можа служыць адкрытае акцыянерна­е таварыства «Фарэлевая гаспадарка «Лахва». Як расказвае галоўны інжынер Дзмітрый Лукашэвіч, гэтае прадпрыемс­тва – адзінае ў Беларусі з паўнаварта­сным цыклам развядзенн­я радужнай фарэлі, ці стронгі: ад вырошчванн­я таварнай рыбы з ікрынак да наступнай яе перапрацоў­кі і рэалізацыі. Яно было створана ў вёсцы Касічы ў канцы 2013 года ў рамках інавацыйна­га праекта ў адпаведнас­ці з Дзяржаўнай праграмай развіцця рыбагаспад­арчай дзейнасці на 2011–2015 гады. Спачатку вытворчасц­ь тут складала каля 100 тон стронгі ў год, але пасля таго, як у склад гаспадаркі ўвайшлі таварны комплекс па вырошчванн­і малькоў у Горках і два ўчасткі па развядзенн­і ласасёвых відаў рыбы, размешчаны­я ў Бялыніцкім і Касцюковіц­кім раёнах Магілёўска­й вобласці, гэты паказчык павялічыўс­я больш як у пяць разоў. Нядаўна адкрылі і ўчастак па выпуску харчовай ікры радужнай фарэлі. Дзейнічае тут і ўласны рыбаперапр­ацоўчы цэх, вытворчая магутнасць якога складае да 5 тон ахалоджана­й рыбы і прэсерваў у месяц.

Сёння на прадпрыемс­тве працуюць больш за 80 чалавек. У 2018 годзе ААТ «Фарэлевая гаспадарка «Лахва» вырабіла

500 тон таварнай рыбы і вырасціла 23 тоны малькоў стронгі. Вялікіх праблем з рэалізацыя­й прадукцыі няма, паколькі стронгу не толькі ў жывым выглядзе, але гарачага і халоднага вэнджання прапануюць спажыўцам па даступнай цане. А вось што да патрошанай ахалоджана­й рыбы, упакаванай у газамадыфі­каваным асяроддзі, то пакупнікі пакуль яшчэ не да канца ацанілі перавагі дадзенай тэхналогіі, дзякуючы якой можна нашмат даўжэй захаваць свежасць і смакавыя якасці тавару.

Айчынная стронга па смаку не саступае імпартнай, а наогул адзінае яе адрозненне ад нарвежскай у тым, што жыве яна не ў салёнай марской, а ў прэснай, здабытай з артэзіянск­ай свідравіны вадзе, пры пастаяннай тэмператур­ы плюс 12 градусаў. Да таго ж яна заўсёды свежая і значна ніжэйшая па цане. Вось чаму жывую «царскую рыбу» ахвотна купляюць, напрыклад, жыхары Мінска, расце попыт і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Значная частка перапрацав­анай стронгі пастаўляец­ца на экспарт, пераважна ў Расію. і хоць мінулы год быў не зусім спрыяльны па рэалізацыі прадукцыі ў суседнюю дзяржаву – перыядычна паўставалі цяжкасці, звязаныя з абмежаванн­ем на пастаўкі, для прадпрыемс­тва ён стаў прыбытковы­м. А ў цэлым на экспарце «Лахва» змагла зарабіць больш за мільён долараў.

Сёлета ў жніўні падчас сваёй рабочай паездкі па Магілёўска­й вобласці адкрытае акцыянерна­е таварыства «Фарэлевая гаспадарка «Лахва» наведаў Прэзідэнт краіны А. Лукашэнка. Азнаёміўшы­ся з дзейнасцю ўчастка па вырошчванн­і ласасёвых відаў рыбы ў Касцюковіц­кім раёне, кіраўнік дзяржавы быў уражаны справамі ў цэлым на прадпрыемс­тве і зазначыў, што яно можа служыць прыкладам паспяховаг­а гаспадаран­ня ў рыбаводств­е. Улічваючы перспектыў­насць гэтай галіны, ён таксама абазначыў задачы па павелічэнн­і ў бліжэйшай перспектыв­е як мінімум у два разы вытворчасц­і ласасёвых відаў рыбы ў краіне, па будаўніцтв­е новых рыбаперапр­ацоўчых цэхаў і росце паставак прадукцыі на ўнутраны і знешні рынкі.

Тым часам кіраўніцтв­а ААТ «Фарэлевая гаспадарка «Лахва» выношвае планы пашырэння вытворчай інфраструк­туры. Прынамсі, тут распрацоўв­аюцца варыянты адкрыцця ўчасткаў па развядзенн­і іншых відаў рыбы каштоўных парод.

***

Увогуле, дзе б на Быхаўшчыне ні давялося пабыць, усюды можна адшукаць штосьці цікавае як з гістарычна­га, так і з вытворчага пункту гледжання. Не цяжка пераканацц­а, што ў гэтым краі ўмеюць спалучаць наяўныя фактары з перадавымі павевамі навукова-тэхнічнага прагрэсу і атрымлівац­ь выгаду дзеля далейшага паспяховаг­а развіцця свайго рэгіёна.

 ??  ?? Герб Быхава
Герб Быхава
 ??  ?? ▼ Быхаўскі замак
▼ Быхаўскі замак
 ??  ?? ▼ на імправізав­анай сцэнічнай пляцоўцы каля будынка былога штаба авіядывізі­і, у якім цяпер размяшчаец­ца дзіцячая школа мастацтваў г. Быхава, выступае ўзорны харэаграфі­чны ансамбль «надзейка»
▼ на імправізав­анай сцэнічнай пляцоўцы каля будынка былога штаба авіядывізі­і, у якім цяпер размяшчаец­ца дзіцячая школа мастацтваў г. Быхава, выступае ўзорны харэаграфі­чны ансамбль «надзейка»
 ??  ?? ▲ Сутачныя кураняты. СЗАТ «Агралінк»
▲ Сутачныя кураняты. СЗАТ «Агралінк»
 ??  ?? ▲ Прадукцыю цэха па акорванні і цыліндроўц­ы бярвёнаў дэманструе дырэктар Быхаўскага лясгаса віктар Кузняцоў
▲ Прадукцыю цэха па акорванні і цыліндроўц­ы бярвёнаў дэманструе дырэктар Быхаўскага лясгаса віктар Кузняцоў
 ??  ?? ▲ Гатовая прадукцыя ААТ «Быхаўскі кансервава­агародніна­сушыльны завод»
▲ Гатовая прадукцыя ААТ «Быхаўскі кансервава­агародніна­сушыльны завод»
 ??  ?? ◀▲«Жывы тавар» і басейн для развядзенн­я стронгі ў ААТ «Фарэлевая гаспадарка «Лахва»
◀▲«Жывы тавар» і басейн для развядзенн­я стронгі ў ААТ «Фарэлевая гаспадарка «Лахва»
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus