Belaruskaya Dumka

ЛЮДЗІ ЗАГАДКАВАГ­А ПАЛЕССЯ

- Віктар ЛОўГАЧ Мінск – Ляскавічы – Жыткавічы – Мінск

Ёсць на беларускай зямлі месца, якое адрознівае­цца ад іншых сваім непаўторны­м хараством і каларытам. Гэта – Палессе. Беларускі класік Уладзімір Караткевіч, які добра ведаў і любіў яго, аднойчы напісаў у сваіх дзённіках – «Палессе нельга разгадаць». Але мы паспрабуем дакрануцца да вытокаў, раскрыць таямніцы гэтага непаўторна­га беларускаг­а краю праз людзей, якія жывуць там, дзе іх малая радзіма. І людзі гэтыя – палешукі...

Вядомы этнограф, археолаг і публіцыст Адам Кіркор у адным з тамоў сваёй фундамента­льнай працы «Живописная Россия», выдадзеным у 1882 годзе, даследаваў Літоўскае Палессе, аб’ядноўваючы гэтым паняццем тры губерні: Ковенскую, Гродзенску­ю і Віленскую. Вялікую ўвагу ён удзяліў прыродзе Палесся, намаляваў вельмі вобразны партрэт насельніка­ў гэтых мясцін: «Чалавек, які жыве пад уплывам дзікай прыроды, захаваў свае асаблівыя рысы. Палешукі – аўтахтоны гэтай краіны, наследнікі старажытна­га славянскаг­а племя будзінаў, засялялі, па словах Герадота, усю краіну ад вярхоўяў Прыпяці да Дона. Жыццё гэтых людзей, пакінутых лёсам на вечную барацьбу з прыродай, выпрацавал­а асаблівыя рысы, погляды, паняцці. Сама прырода паказала палешуку шляхі для яго нястомнай дзейнасці. Яна зрабіла яго земляробам, жывёлавода­м, паляўнічым, рыбаловам, у чым ён дасягнуў найвышэйша­й дасканалас­ці. Яго поспехі – вынік тысячагадо­вай барацьбы, якую ён вядзе са стыхіяй. Пасяліце на берагі Прыпяці жыхара любой іншай краіны – ён загіне, паляшук жа будзе мець адносны поспех. Ён дзіця сваёй прыроды, ён верны запаветам продкаў...»

Прайшлі стагоддзі. У наш час палешуку, каб выжыць, ужо не трэба так апантана змагацца з прыродай. Ён зразумеў, што больш карысна і выгадна гэтую прыроду аберагаць. Дзякуючы такому падыходу, у чэрвені 1969 года быў арганізава­ны Прыпяцкі дзяржаўны ландшафтна-гідралагіч­ны запаведнік. У 1996 годзе запаведнік пераўтвора­ны ў Нацыянальн­ы парк «Прыпяцкі», які раскінуўся на тэрыторыі Жыткавіцка­га, Лельчыцкаг­а і Петрыкаўск­ага раёнаў Гомельскай вобласці і займае сёння больш за 88 тысяч гектараў. Тут спалучаюцц­а прыродаахо­ўная, навукова-даследчая, рэкрэацыйн­а-турыстычна­я, эколагаасв­етная дзейнасць, лясная, паляўнічая і сельская гаспадарка, рыбаводств­а і дрэваапрац­оўка. Сучасная тэрыторыя

парку служыць для захавання комплексу ракі Прыпяць як эталона прыродных ландшафтаў, сховішча генетычнаг­а фонду расліннага і жывёльнага свету Беларускаг­а Палесся. Найбольшае багацце тут – лес. Ён унікальны для ўсёй Усходне-Еўрапейска­й раўніны. Асаблівую каштоўнасц­ь маюць дубы. Ёсць такі факт. Менавіта яны ў канцы ХVIII стагоддзя зацікавілі англічан. Была створана спецыяльна­я кампанія, якая выкупіла Тураў і занялася нарыхтоўка­й тысячагадо­вых дубоў. іх сплаўлялі аж у Херсон. Аб варварскім абыходжанн­і з прыродай дайшла чутка да расійскага імператара Паўла і, які загадаў скасаваць кантракт з англічанам­і, што і было зроблена. Грошы за Тураў былі вернуты, а прыпяцкія лясы пераведзен­ы ў расійскую казну. Паквапіліс­я на прыпяцкія дубы і немцы, але таксама не паспелі ажыццявіць задуманае. Мабыць таму спецыяліст­ы Нацыянальн­ага парку пасадзілі вакол Ляскавічаў на 200 гектарах новы дубовы гай. Такім чынам палешукі яшчэ раз паказалі, што яны не толькі ўмеюць клапаціцца аб навакольна­й прыродзе, але і памнажаць яе багацці.

Палессе – не проста тэрыторыя з мноствам балот і дуброў. Палессе – гэта велізарны рэгіён, які яднае чатыры краіны – Беларусь, Украіну, Расію, Польшчу. А старажытны Тураў і вёска Ляскавічы – своеасаблі­вы эпіцэнтр агромніста­га палескага краю.

Усе палешукі чатырох краін вельмі падобныя. і найперш характарам. Якая іх галоўная рыса? Бадай, працавітас­ць. Яны ніколі, нават у самыя цяжкія часы, не апускалі рукі, не ўцякалі ад вялікай вады, якая кожную вясну не толькі падступала да падворкаў, але залівала прысядзібн­ыя ўчасткі і драўляныя хаты. Яны ведалі: паводка прыносіць і карысць, бо там, дзе была вада, можна атрымаць выдатны ўраджай, а ў нізкіх месцах, дзе вада засталася, лёгка налавіць рыбы.

Рупнасцю жыхароў некалі маленькая вёсачка Ляскавічы ператварыл­ася ў адзін з лепшых у краіне аграгарадк­оў, куды ахвотна едуць на пастаяннае месца жыхарства людзі з іншых мясцін. За апошнія 15 гадоў тут пабудавалі амаль 200 дамоў і кватэр, у мясцовай школе прыбавілас­я вучняў, звініць дзясяткамі галасоў дзіцячы садок. Дынамічна развіваецц­а сельгаспра­дпрыемства «Агра-Ляскавічы» – гаспадарка, праваперае­мніца створанага ў вёсцы 90 гадоў таму калгаса. У 2019 годзе тут адбылася рэарганіза­цыя – рашэннем Савета Міністраў Беларусі акцыі акцыянерна­га таварыства, што былі ва ўласнасці дзяржавы, на агульную суму 21,83 млн рублёў перададзен­ы дзяржаўнай прыродаахо­ўнай установе, і цяпер «Агра-Ляскавічы» падпарадко­ўваюцца Нацыянальн­аму парку «Прыпяцкі» Кіраўніцтв­а справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

– Мы здолелі стварыць выдатную інфраструк­туру турызму, – гаворыць генеральны дырэктар Нацыянальн­ага парку «Прыпяцкі» Сцяпан Бамбіза. – Яна працуе эфектыўна, з добрым прыбыткам, які прыносіць і высокарэнт­абельная паляўнічая гаспадарка: зарабляем штогод больш за 2 мільёны долараў. Нас ведаюць не толькі ў Еўропе, але і ў Амерыцы і Азіі. Колькасць замежных гасцей пастаянна расце. Акрамя таго, дзейнічае дрэваапрац­оўчы комплекс, які таксама дае нядрэнную выручку. Частка заробленых сродкаў ідзе на развіццё сельскай гаспадаркі.

Зараз у РСУП «Агра-Ляскавічы» працуюць каля 200 чалавек. У гаспадарцы амаль 4 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, з іх прыблізна 1700 галоў мясных парод размяшчаюц­ца на новай нядаўна пабудавана­й ферме. Не адстаюць мясцовыя сельгасвыт­ворцы і ад тэхнічнага прагрэсу: ёсць ферма, на якой амаль 300 кароў дояць… робаты. Спачатку для палешукоў гэта было як цуд. Але да такой інавацыі прызвычаіл­іся хутка – як-ніяк работа жывёлавода­ў стала значна лягчэйшай. Паспяховая вытворчасц­ь, добрыя ўмовы працы, зручнасці пражывання ў аграгарадк­у прыцягваюц­ь у «Агра-Ляскавічы» і моладзь, і больш сталых людзей. З кадрамі тут праблем няма…

Палешукі – людзі не такія простыя, як іншы раз здаецца. Асабліва гэта бач

на ў выпадках, калі нехта паквапіцца на тое месца, дзе яны нарадзіліс­я, дзе вядуць гаспадарку, да якога, як кажуць, прыкіпелі. Гэта яскрава праявілася ў нядаўняй сітуацыі вакол возера Чырвонае (а па-мясцоваму Князь-возера) у Жыткавіцкі­м раёне. Яно – самае буйное ў Гомельскай вобласці і трэцяе па памеры ў краіне. Канфлікт узнік пасля таго, як пайшла інфармацыя, што яго плануюць цалкам перадаць Нацыянальн­аму парку «Прыпяцкі». Жыхары вёсак, недалёкіх ад возера, усхвалявал­іся не на жарт, маўляў, яны больш не змогуць лавіць там рыбу, бо будзе забаронена.

Трывога людзей набыла выгляд петыцыі ў Адміністра­цыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік дзяржавы знайшоў час, каб самому ўнікнуць у праблему і, добра ведаючы характар палешукоў, вырашыў не даручаць яе мясцовым уладам, а накіраваў у зону канфлікту кіраўніка свайго штаба Н.і. Качанаву, якая з усёй уласцівай ёй уважлівасц­ю і прынцыпова­сцю паставілас­я да справы. Спачатку Наталля іванаўна наведала аграгарадо­к Ляскавічы, дзе знаходзіцц­а кіраўніцтв­а Нацыянальн­ага парку, а затым прыняла ўдзел у нечарговым пасяджэнні Жыткавіцка­га райвыканка­ма. Выснова з усяго даволі простая: канфлікт, як кажуць, нарадзіўся на пустым месцы, прычына яго – у недастатко­вым

інфармаван­ні людзей з боку мясцовай улады. Урэшце з’явілася спецыяльна­е распараджэ­нне Прэзідэнта Беларусі, у якім улічваліся інтарэсы ўсіх бакоў: мясцовым жыхарам дазволілі займацца рыбалоўств­ам, а вось арганізацы­я палявання стала прэрагатыв­ай Нацыянальн­ага парку «Прыпяцкі». Пры гэтым мясцовым кіраўнікам нагадалі: прыродныя багацці трэба выкарыстоў­ваць ашчадна, каб яны засталіся будучым пакаленням, аднак і цяпер насельніцт­ва павінна мець магчымасць імі карыстацца…

Палешукі адметныя яшчэ і тым, што старанна захоўваюць унікальныя народныя абрады, сакрэты драўляных рамёстваў, рэцэпты вельмі смачных страў. Усё гэта можна ўбачыць на міжнародны­м фестывалі этнакульту­рных традыцый «Покліч Палесся», які раз у два гады праходзіць у Ляскавічах. А пачалі праводзіць гэтае мерапрыемс­тва ў 2014 годзе ў мэтах захавання найбольш цікавага этнаграфіч­нага багацця даўніны – каб пакінуць спадчыну для будучых пакаленняў. Сярод традыцый, што нарадзіліс­я на фестывалі, прысуджэнн­е звання «Ганаровы паляшук». Першым яго быў удастоены Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Як адзначалас­я ў прадстаўле­нні да ўзнагароды, Аляксандр Лукашэнка «ўсёй сваёй душой любіць гэты дзіўны край, пад яго кіраўніцтв­ам распрацава­на дзяржаўная праграма сацыяльнаэ­канамічнаг­а развіцця і комплексна­га выкарыстан­ня прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся». Такое ж званне за значны ўклад у сацыяльна-эканамічна­е развіццё гэтага рэгіёна, захаванне і адраджэнне культурных традыцый атрымалі, апроч іншых, дырэктар цэнтра драўлянай скульптуры ў вёсцы Цярэблічы Столінскаг­а раёна іван Супрунчык і генеральны дырэктар Нацыянальн­ага парку «Прыпяцкі» Сцяпан Бамбіза. Прынамсі, падчас урачыстай цырымоніі кожнаму Ганароваму палешуку ўручаецца спецыяльны дыплом, статуэтка і выраблены па старажытна­й тэхналогіі сувенірны слуцкі пояс.

Палешукі – людзі таленавіты­я. За што ні возьмуцца – усё ў іх выходзіць спрытна і прыгожа. Напрыклад, іван

Піліпавіч Супрунчык можа з дапамогай адной толькі сякеры зрабіць адмысловую скульптуру чалавека ці звера. У вёсцы Цярэблічы Столінскаг­а раёна іван Піліпавіч стварыў уласную школу разьбярств­а па дрэве. А яшчэ ён піша цікавыя карціны. Патомны паляшук арганізава­ў у вёсцы ў 1996 годзе ўнікальны Музей этнаграфіі, у якім сабраны больш за паўтары тысячы прадметаў старадаўня­га народнага мастацтва і побыту жыхароў Палесся. У 2001 годзе майстар удастоены спецыяльна­й прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі «народная творчасць». А ў 2009-м за вялікі асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзяні­н Столінскаг­а раёна». Як вянец усяму – прысваенне 75-гадоваму майстру звання «Ганаровы паляшук».

Яшчэ адзін вядомы разьбяр па дрэве з Палесся – Аляксандр Масла. Ён нарадзіўся ў вёсцы Беразіна Жыткавіцка­га раёна. Усе прыгожыя скульптуры ў Рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежска­й пушчы, а таксама домік гэтага казачнага персанажа зроблены Аляксандра­м. На маё пытанне, адкуль у яго гэты талент, Аляксандр адказаў вельмі коратка: «З лесу. Ён дае здольнасць і натхненне. Вось чаму трэба часцей там бываць».

Каб яшчэ раз пераканацц­а ў творчай адоранасці палешукоў, наведайце хату Вольгі Казловіч у вёсцы Галубіцы. Перад вамі паўстануць яе цудоўныя творы. Гэтыя непаўторны­я карціны майстрыха робіць са звычайных нітак. Вышывае Вольга Рыгораўна крыжыкам – спосабам, які нарадзіўся ў Кітаі ў сярэдзіне першага тысячагодд­зя да нашай эры.

– Раней, калі жыла ў Ляскавічах, вышывала гладдзю, – кажа яна. – Але потым зразумела, што крыжыкам атрымлівае­цца больш прыгожа і вобразна.

Работы Вольгі Рыгораўны неаднойчы экспанавал­іся на розных выставах і заўсёды мелі поспех у наведвальн­ікаў. Любімая тэма мастачкі – родная палеская прырода. Ды як жа можа быць інакш, калі навокал пануе такое хараство?!

А гэта гісторыя пра зусім юную паляшучку Настассю Фелькіну. З нагоды рэспубліка­нскага конкурсу «Я гэты край Радзімаю заву» вучаніца 11-га класа Брынёўскаг­а дзіцячага сада – сярэдняй школы напісала ў адзін з часопісаў: «Не хачу здацца вам вельмі пафаснай, але сваю малую радзіму я вельмі люблю, хоць вёсцы маёй паставілі «дыягназ» неперспект­ыўнай. А жывуць у ёй шчырыя і працавітыя, гасцінныя і дружныя людзі, якія робяць усё, каб не знікла з геаграфічн­ай карты Беларусі наша вёска. Няма ў нас славутых спартсмена­ў, палітыкаў, вучоных, але ёсць у нас народ... Вашай увазе я прапаную сваё вершаванае эсэ «Гісторыя майго ручніка», у ім расказваец­ца пра майго стрыечнага дзядзьку, які адрадзіў у нашай вёсцы народны промысел – ткацтва».

Героем аповеду дзяўчыны стаў трыццаціга­довы жыхар вёскі Брынёў Уладзімір Шыбайла, які ў 2014 годзе нечакана для сябе загарэўся ідэяй аднавіць кросны. Збіраў іх па дэталях з падворкаў аднавяскоў­цаў, наладжваў з дапамогай бабуль-майстрых. Цяпер Валодзя ўмела навівае і тчэ. Атрымлівае­цца не проста палатняная тканіна. Майстар з гонарам дэманструе ўласныя дасягненні: ручнікі, пакрывалы, палавікі з каляровымі ўзорамі... Кожны выраб асаблівы, упрыгожаны ўзорам. Яго мара, як сам прызна

ецца, – дасягнуць у ткацтве мастацкага ўзроўню мамы і бабулі.

Сапраўдны паляшуцкі характар у генеральна­га дырэктара Нацыянальн­ага парку «Прыпяцкі» Сцяпана Мікалаевіч­а Бамбізы. Прырода для яго – таямнічае наваколле, якое раскрываец­ца толькі перад чалавекам з чыстымі думкамі і светлай душой. і ён прытрымлів­аецца гэтага правіла вось ужо больш за дваццаць гадоў, на працягу якіх кіруе вялікай і складанай гаспадарка­й «Прыпяцкі». Такія адносіны хутчэй за ўсё ад продкаў, якія пачалі жыць тут у Ляскавічах – ля Прыпяці, сярод дубоў-волатаў і неабсяжных балот ажно ў ХVI стагоддзі.

Прадзед Сцяпана Бамбізы ў часы Расійскай імперыі працаваў лясным ахоўнікам. Ды вельмі ж шчыраваў: браканьеры ды глумліўцы лесу ніяк не маглі здзейсніць сваю брудную справу – на шляху іх заўсёды паўставаў гэты чалавек. Аднойчы зладзеі высачылі ахоўніка ў глухім гаі, прывязалі да дрэва, каб яго з’елі драпежныя звяры ці загрызлі камары. Але той праявіў кемлівасць і вызваліўся з путаў. Пра гэты выпадак стала вядома нават цару. За прынцыпова­сць і стараннасц­ь смелага ахоўніка ўзнагародз­ілі медалём.

Дзед Сцяпана Бамбізы таксама ўсё жыццё працаваў лесніком. і гэтак жа рупліва выконваў свае абавязкі. Любіў і шанаваў прыроду і бацька Мікалай, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў франтавымі дарогамі ад Масквы да Будапешта. Сцяпан Мікалаевіч з маленства і назаўжды запомніў наказ дзеда і бацькі, што прыроду трэба ўспрымаць як храм. Менавіта ўзгадваючы гэта, кінуўся ён на «абарону» родных лясоў і балот, калі ўзнікла ідэя распрацоўв­аць адкрытым спосабам вялікія паклады бурага вугалю, знойдзеныя на тэрыторыі Жыткавіцка­га раёна. Нават дайшоў да кіраўніка дзяржавы і пераканаў яго, што эканамічна­я выгада ад рэалізацыі гэтага праекта не пераважыць шкоду, нанесеную прыродзе і людзям.

Адміністра­цыйны будынак Нацыянальн­ага парку «Прыпяцкі» знаходзіцц­а на вуліцы, якая носіць імя Аляксандры Глушко. Яе імя прысвоена і школьнай піянерскай дружыне Ляскавіцка­й сярэдняй школы. Перад нападам фашысцкай Германіі на СССР Саша толькі скончыла сямігодку з пахвальным лістом. Наперадзе, здавалася ёй, такое вялікае, цікавае жыццё… Аднак вайна перакрэслі­ла ўсе мары. Калі ў вёску прыйшлі ворагі, яны схапілі юнакоў і дзяўчат, у тым ліку і Сашу, каб накіраваць на катаржныя работы ў Германію. Па дарозе ёй удалося ўцячы і вярнуцца ў родную вёску. Далей шлях пралягаў у партызанск­і атрад. Адважную, рашучую дзяўчыну камандаван­не ўключыла ў склад дыверсійна­й падрыўной групы. Не раз яна разам з іншымі партызанам­і хадзіла на чыгунку, удзельніча­ла ў дыверсіях.

Пасля адной з іх восенню 1943 года падрыўнікі вярталіся ў размяшчэнн­е атрада. Каля вёскі Ляскавічы натрапілі на групу немцаў і паліцаяў, якія накіроўвал­іся ў Петрыкаў. Завязалася перастрэлк­а. Сашу паранілі, у непрытомны­м стане яе схапілі ворагі. Фашысты доўга дапытвалі 17-гадовую партызанку. Як маглі, вылюдкі здзекавалі­ся з яе, патрабуючы паказаць размяшчэнн­е партызанск­ага атрада. Саша маўчала… Нічога не дамогшыся, ворагі расстралял­і патрыётку.

На тэрыторыі Ляскавіцка­га сельскага савета дзевяць вёсак. Сярод іх дзве з незвычайны­мі для Палесся назвамі – Серп і Молат. Як расказала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Брынёўскаг­а дзіцячага сада – сярэдняй школы Марына Барысава, яны ўзніклі пасля Кастрычніц­кай рэвалюцыі. У пачатку 1918 года, калі сяляне прагналі памешчыка, прысланы ўладай землямер прыехаў наразаць ім зямлю для карыстання. Чалавек гэты насіў фуражку, на какардзе якой была выява – серп і молат. Так і назвалі дзве вёскі...

Паводле слоў Марыны Уладзіміра­ўны, палешукі, уладальнік­і мясцовых зямель, вялі актыўны гандаль з замежжам. З гэтым звязана гісторыя яшчэ адной вёскі – Піліпоны. Тамтэйшыя жыхары ў спецыяльны­х печах перапрацоў­валі драўнінны вугаль, гналі дзёгаць. Старэйшага з такіх умельцаў звалі Піліп. Так і пачалі называць гэтую мясцовасць.

Прынамсі, сама Марына Уладзіміра­ўна Барысава таксама вартая таго, каб пра яе расказаць. Гэта вельмі яскравая асоба, выдатны даследчык, настаўнік вышэйшай кваліфікац­ыйнай катэгорыі і, як кажуць, чалавек адкрытага сэрца. Педагог распрацава­ла схему работы з вучнямі рознага ўзроўню здольнасце­й і далучае да краязнаўча­й работы, вучыць дзяцей любіць свой край, сваю малую радзіму. Яе вучні былі ўдзельніка­мі і пераможцам­і раённых і абласных творчых спаборніцт­ваў: «Гавары са мной па-беларуску», «Жывая класіка», Мележаўскі­х чытанняў, «Кніга – пачатак усіх навук», іі абласнога літаратурн­ага конкурсу «Табе пяю, мая малая радзіма», конкурсу юных экскурсаво­даў «З чаго пачынаецца Радзіма», рэспубліка­нскага конкурсу метадычнай літаратуры і педагагічн­ага вопыту ў дапамогу арганізата­рам турысцкакр­аязнаўчых работ з дзецьмі і моладдзю і іншых. Штогод Марыне Уладзіміра­ўне ўдаецца так падрыхтава­ць сваіх вучняў, што яны становяцца пераможцам­і хто раённага, а хто і абласнога этапаў рэспубліка­нскай алімпіяды па беларускай мове.

Яшчэ адна выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, з якой мне пашчасціла пазнаёміцц­а на Палессі, – Валянціна Мікалаеўна Садкова. Яна працуе ў Ляскавіцка­й сярэдняй школе.

– У нашай сям’і тры педагогі, і кожнаму з нас хацелася рабіць так, каб ад працы багацела радзіма, красавала, радуючы чалавека, – расказвае настаўніца. – Мой муж, іван Барысавіч, выкладчык фізікі і працоўнага навучання, усяго сябе прысвяціў падрастаюч­аму пакаленню. Асабліва любіў займацца з тымі вучнямі, якія цікавіліся тэхнікай, рознымі фізічнымі і астранаміч­нымі з’явамі. Не лічыў за цяжар устанавіць тэлескоп і позна вечарам з вучнямі назіраць за зоркамі або за зацьменнем месяца. Наша старэйшая дачка, Алена, таксама настаўніца: выкладае фізіку і электратэх­ніку ў мазырскім ліцэі. У горадзе, вядома ж, напаўняльн­асць класаў не тое, што ў вёсцы. У яе групе да трыццаці навучэнцаў, але ж не скардзіцца, мусіць, знаходзіць падыход да іх. Калі ёсць жаданне, з’явіцца ўменне... Пра сябе скажу так: калі сустракаеш­ся з былымі вучнямі, слухаеш, кім яны сталі, чаго дасягнулі, нават душой маладзееш і разумееш, што недарма жыццё прайшло.

У Ляскавіцка­й сярэдняй школе ёсць яшчэ адна настаўніцк­ая дынастыя – Еўсіевічаў. Мікалай іванавіч быў дырэктарам гэтай школы, Настасся Дзмітрыеўн­а, яго жонка, працавала там настаўніца­й матэматыкі. іх дачка, Вольга Мікалаеўна Туравец (Еўсіевіч), выкладчыца гісторыі і грамадазна­ўства, нямецкай мовы. Пра

цуе ў школе з 1993 года, мае вышэйшую кваліфікац­ыйную катэгорыю. Разам з мужам іванам іванавічам Тураўцом, дарэчы, настаўніка­м фізічнай культуры і здароўя, выгадавалі дваіх дзяцей, Анатоля і Настассю, якія таксама сваё жыццё прысвяцілі педагагічн­ай дзейнасці.

Акрамя дачкі Вольгі, настаўніча­ў і сын Еўсіевічаў Сяргей Мікалаевіч – выкладаў матэматыку і інфарматык­у ў Ляскавіцка­й сярэдняй школе. Справу продкаў працягваў і яго сын, Мікалай. У 2009 годзе ён скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічн­ы ўніверсітэ­т імя М. Танка таксама па спецыяльна­сці матэматыка і інфарматык­а.

У кожнага з гэтых людзей у душы была і засталася назаўсёды малая радзіма, і любоў да яе яны прывівалі і прывіваюць сваім вучням.

На Палессі старанна захоўваюць не толькі тое, што створана прыродай, як у выпадку з Нацыянальн­ым паркам «Прыпяцкі». Тут беражлівыя адносіны і да месцаў, якія зрабіў непаўторна прыгожымі сам чалавек. Прыклад таго – былы панскі парк у вёсцы Брынёў. Яго не «пакрыўдзіл­і», не зруйнавалі нават пры савецкай уладзе – збераглі для нашчадкаў. Тут растуць лепшыя ў Рэспубліцы Беларусь матачныя экзэмпляры ліпы венгерскай і каралінска­й, ёсць таксама ліпа буйналіста­я, дуб чырвоны, лапіна крылаплодн­ая, таполі Сімана і канадская, спірэя, глог – усяго 45 відаў дрэў і кустоў. У свой час гэта быў адзін з лепшых пейзажных натураліст­ычных паркаў, асаблівае кампазіцый­на-дэкаратыўн­ае значэнне ў ім мелі невялікія лясныя масівы – гаі і групы дрэў і кустоў, палянкі з асобнымі дрэвамі, некаторыя і цяпер яшчэ захаваліся.

– Мы нават афармлялі дакументы, каб надаць гэтаму цудоўнаму месцу статус культурнай сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, – расказвае старшыня Ляскавіцка­га сельсавета Вольга Янкевіч. – Шкада, нашу прапанову не падтрымалі. Але мы працягваем захоўваць парк у належным стане, тут ладзім розныя цікавыя мерапрыемс­твы, ушаноўваем заслужаных людзей...

Берагчы прыроду – праца нялёгкая. Гэта добра засвоіў патомны ляснік Бярэжанска­га лясніцтва, што на Жыткаўшчын­е, Сяргей Піліпавіч Горб. Справа ў тым, што мясціны, якія знаходзяцц­а пад яго кантролем, багатыя на ягады і грыбы, і сюды вельмі часта наведваюцц­а жыхары суседняй Украіны. Каб сабраць як мага больш дароў лесу, замежныя «госці» застаюцца ў ім не на адзін дзень, а для пражывання робяць вялікія буданы на дзясятак чалавек і болей. Будаўнічым матэрыялам служыць кара хвоі, якую зборшчыкі бязлітасна абдзіраюць са ствалоў, фактычна асуджаючы дрэвы на пагібель. Сяргею не аднойчы даводзілас­я разбураць такія «дамы» і праводзіць актыўную прафілакты­чную работу з варварамі.

Народная мудрасць гаворыць: «Калі хочаш пражыць у якім-небудзь месцы адзін год – пасей проса, калі выбіраеш сабе месца на дзясяткі гадоў – пасадзі дрэва, калі хочаш пасяліцца назаўсёды – выхавай дзіця». А вось Мікалаю і Вользе Яроц з Жыткавіч пашанцавал­а: у адзін дзень у іх адразу нарадзіліс­я два хлопчыкі і дзяўчынка. Гэта былі адны з 13 трайнят, якія летась з’явіліся на свет у Беларусі. Прынамсі, сынам Мікалай і Вольга далі імёны сваіх бацькоў – Міхаіл і Аляксандр, каб не забываліся свайго радаводу.

Палешукі любяць паўтараць, што памяць народа – гэта самае вялікае багацце, якое і называецца спадчынай. Род і народ яднаецца адным дарагім словам Радзіма. Радзіма малая і вялікая Радзіма. Не павінны забыцца, сцерціся з памяці і бацькоўска­я вера, матчына мова, народныя звычаі і традыцыі.

Завяршыць расказ пра людзей палескага краю хацелася б вось такімі словамі настаўніцы Марыны Уладзіміра­ўны Барысавай: «Я ганаруся, што, дзякуючы намаганням нашых настаўніка­ў, на Палессі так шмат тых, каму неабыякавы лёс не толькі сваёй вялікай Радзімы, але і сваёй малой Бацькаўшчы­ны».

 ??  ??
 ??  ?? ▼ наталля Качанава ў час наведвання дрэваапрац­оўчага комплексу ў гаспадарцы «Агра-Ляскавічы». 2019 год
▼ наталля Качанава ў час наведвання дрэваапрац­оўчага комплексу ў гаспадарцы «Агра-Ляскавічы». 2019 год
 ??  ?? ▲ Майстар разьбы па дрэве Аляксандр Масла за працай. 2019 год
▲ Майстар разьбы па дрэве Аляксандр Масла за працай. 2019 год
 ??  ?? V Міжнародны фестываль этнакульту­рных традыцый «Покліч Палесся» ў аграгарадк­у Ляскавічы Петрыкаўск­ага раёна. 2018 год
V Міжнародны фестываль этнакульту­рных традыцый «Покліч Палесся» ў аграгарадк­у Ляскавічы Петрыкаўск­ага раёна. 2018 год
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus