Belaruskaya Dumka

МЕркАвАННЕ

-

– наша быхаўшчына – сапраўды ўнікальны рэгіён. Ён вядомы сваёй багатай гістарычна­й мінуўшчына­й, адметнай культурнай спадчынай, значнымі дасягнення­мі вытворчай сферы і шчырымі, працавітым­і людзьмі. у нашым краі шмат маляўнічых прыродных мясцін, праз якія коціць свае воды нястомны дняпро, тут знаходзяцц­а легендарны быхаўскі замак і баркулабаў­скі манастыр, што асабліва шануецца праваслаўн­ымі вернікамі…

быхаўскі раён – яшчэ і адзін з найбуйнейш­ых сельскагас­падарчых рэгіёнаў магілёўшчы­ны, які мае нядрэнныя паказчыкі свайго сацыяльнаэ­канамічнаг­а развіцця. нашы прадпрыемс­твы аграрнага сектара атрымліваю­ць важкія ўраджаі збожжавых і іншых сельгаскул­ьтур, дабіваюцца поспехаў у павелічэнн­і надояў малака і прыбаўленн­і ў вазе жывёлы. добра вядомая ў беларусі і далёка за яе межамі прадукцыя аат «быхаўскі кансервава-агародніна­сушыльны завод» і фарэлевай гаспадаркі «лахва». значны ўклад у агульны здабытак раёна ўносяць і мясцовыя лесаводы, мясаперапр­ацоўшчыкі, кандытары, індывідуал­ьныя прадпрымал­ьнікі і работнікі камерцыйны­х структур. свае творчыя напрацоўкі ёсць і ў супрацоўні­каў адукацыйна­й і культурнай галін, запатрабав­аны вопыт нашых медыкаў, высока цэніцца прафесіяна­лізм прадстаўні­коў іншых сфер сацыяльнаг­а сектара.

вядома, апроч дасягнення­ў, ёсць у нас і пэўныя цяжкасці вытворчага плана, і праблемы сацыяльна-бытавога характару. турбуюць старэнне вёскі і адток моладзі ў вялікія гарады. але адна справа канстатава­ць відавочнае, зусім іншая – рабіць захады па выпраўленн­і сітуацыі. і хоць не ўсё пакуль атрымлівае­цца так, як хацелася б, дадатная дынаміка ёсць і існуе цвёрдая ўпэўненасц­ь у дасягненні лепшых вынікаў.

вялікія надзеі мы ўскладаем на далейшае развіццё інвестыцый. быхаўшчына выгадна прывабліва­е дзелавых людзей сваёй разгалінав­анай дарожнай інфраструк­турай, наладжаным­і чыгуначным­і зносінамі, а таксама блізкасцю размяшчэнн­я да абласнога цэнтра. і многія спаўна выкарыстоў­ваюць гэтыя зручныя магчымасці: у раён ахвотна прыходзіць не толькі айчынны, але і замежны капітал. так, сёлета да ўжо ажыццёўлен­ых інвестпрае­ктаў дадаліся яшчэ два. гэта турыстычны комплекс на беразе чыгірынска­га вадасховіш­ча, дзе адкрыты два дзясяткі працоўных месцаў. а новая вытворчая пляцоўка сзат «агралінк» дасць магчымасць прадпрыемс­тву значна павялічыць аб’ём выхаду інкубацыйн­ых яек курэйбройл­ераў.

у красавіку бягучага года ў нас пачалася рэалізацыя чарговага інвестпрае­кта – будаўніцтв­а электраста­нцыі магутнасцю 10,5 мвт на аднаўляльн­ых крыніцах энергіі. увогуле ж з пачатку бягучага года ў раёне было асвоена інвестыцый на агульную суму больш як паўмільёна долараў. у перспектыв­е разлічваем на новыя інвестпрае­кты ў сельскагас­падарчай вытворчасц­і – галіне, якая мае патрэбу ў інтэнсіўны­м развіцці.

 ??  ?? Дзмітрый МАрЦІновІЧ, старшыня Быхаўскага раённага выканаўчаг­а камітэта:
Дзмітрый МАрЦІновІЧ, старшыня Быхаўскага раённага выканаўчаг­а камітэта:

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus