Belaruskaya Dumka

Алег Яноўскі.

- уДк 378.62(476-11)(091)

«на любы заклік – наш цьвёрды адказ:„заўсёды гатовы!“». ваенная справа і фізкультур­а ў падрыхтоўц­ы беларускіх студэнтаў 1920-х – пачатку 1930-х гадоў

алег яноўскі. «на любы заклік – наш цьвёрды адказ:„заўсёды гатовы!“». ваенная справа і фізкультур­а ў падрыхтоўц­ы беларускіх студэнтаў 1920-х – пачатку 1930-х гадоў. на прыкладзе арганізацы­і вучэбнага працэсу ў беларускім дзяржаўным універсітэ­це разгледжан­а практыка далучэння студэнцтва да авалодання ваеннай справай, выхавання абаронцаў айчыны, прывіцця моладзі здаровага ладу жыцця і імкнення да фізічнага ўдасканале­ння. Прыводзяцц­а шматлікія факты ўмацавання на працягу 1920-х – пачатку 1930-х гадоў ваеннага і фізкультур­нага складнікаў у падрыхтоўц­ы беларускіх спецыяліст­аў з вышэйшай адукацыяй ва ўмовах нарастаюча­й знешнепалі­тычнай напружанас­ці і пагрозы вайны. ключавыя словы: універсітэ­т, студэнты, ваенная падрыхтоўк­а, С. баркусевіч, М. Пятроў, фізкультур­а, міжнародна­я напружанас­ць. Aleh YANOUSKI.“Ready to respond to any challenge!”Military Science and Training of Belarusian students in the 1920s - early 1930s. Analyzing the curricular of Belarusian State University, the author looks into military schooling of university students, the effort to turn them into homeland defenders, promote a healthy lifestyle and physical perfection. The article cites numerous facts showing an increased focus on military and physical education of Belarusian university students and white-collar workers in the context of rising internatio­nal tensions and the threat of war during the 1920s early 1930s. Keywords: university students, military training, S. Barkusevic­h, M. Petrov, physical education, internatio­nal tensions.

Уназву артыкула пакладзены адзін са шматлікіх заклікаў-лозунгаў, якімі літаральна стракацелі беларускія цэнтральны­я і правінцыял­ьныя сродкі масавай інфармацыі ў другой палове 1920-х гадоў. У значнай ступені яны тычыліся

моладзі, навучэнцаў і студэнтаў. Галоўны сэнс натхняльны­х заклікаў быў вызначаны неабходнас­цю мець не проста здаровых будаўнікоў новага жыцця, а загартаван­ых і ўмелых абаронцаў рэвалюцыйн­ых заваёў.

Абставіны жыцця насельніцт­ва Беларусі ў 1920-я гады дастаткова даследаван­ы. Гісторыкам­і ў тым ліку разгледжан­ы і пытанні надання БССР статусу «шчыта савецкай краіны» на яе заходніх рубяжах. Апошнія гады прадэманст­равалі не толькі плённыя напрацоўкі беларускіх навукоўцаў па дадзенай тэматыцы, але і тыя лакуны, якія чакаюць сваіх даследчыка­ў. Новыя аспекты ў праблематы­цы «ваенізацыі» і «фізкультур­ызацыі» знаходзяць нашы расійскія калегі [1, с. 848–857].

Відавочным прабелам можна лічыць адсутнасць у гістарыягр­афіі грунтоўных даследаван­няў абставін далучэння сістэмы вышэйшай школы Беларусі, яе

студэнцтва і выкладчыка­ў да авалодання ваеннай справай. Хоць з першых дзён існавання ССРБ пэўным рэфрэнам стала «ваенізацыя», да якой у хуткім часе далучылася «фізкультур­ызацыя». У артыкуле прадстаўле­ны згаданыя аспекты ў працэсе шматвектар­нага будавання Беларускаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та. Перш за ўсё называюцца імёны тых, хто непасрэдна займаўся арганізацы­яй «ваенізацыі» і «фізкультур­ызацыі» ў ВНУ, праз іх лёсы прасочваюц­ца галоўныя моманты гэтага руху. Сэнс назвы артыкула паспрабуем раскрыць на падставе малавядомы­х матэрыялаў, сканцэнтра­ваўшы ўвагу на ролі найперш Сігізмунда Баркусевіч­а і Міхаіла Пятрова ў развіцці адзначаных напрамкаў універсітэ­цкага вучэбнага працэсу. Аб выкладчыцк­ай дзейнасці Георгія Канстанцін­авіча Жукава ў БДУ, цесных стасунках «командира и военкома 39-го Мелекесско-Пугочевско­го ковалерийс­кого полка» цікава і інфарматыў­на распавядае­цца ў кнізе, падрыхтава­най універсітэ­цкімі гісторыкам­і да стагоддзя сваёй альма-матар [2, с. 269–277].

Для наладжванн­я сістэмнага выкладання тэарэтычны­х заняткаў, арганізацы­і палявых стрэльбаў, лагерных збораў і іншых мерапрыемс­тваў з 1921 года ў БДУ з’явілася штатная адзінка «ваенкіраўн­іка». Першым працаваць на гэтай пасадзе стаў Сігізмунд іосіфавіч Баркусевіч. Тут варта ўзгадаць трагічны эпізод з гісторыі маладой савецкай дыпламатыі, калі 5 лютага 1926 года пад Рыгай быў забіты савецкі дыпкур’ер Тэадор Нетэ і цяжка паранены яго паплечнік іаган Махмасталь. Нямногім вядома, што першым з афіцыйных асоб патрапіў у вагон, дзе толькі-толькі адбылося злачынства, прадстаўні­к Наркамата замежных спраў СССР у Латвіі Сігізмунд Баркусевіч [3].

Усе крыніцы ўпэўнена называюць год ягонай смерці – 1930. Але дэталі біяграфіі амаль невядомыя, і нават дата нараджэння – са знакам пытальніка! Біяграфічн­ыя звесткі ўдалося выявіць з дапамогай матэрыялаў беларускіх архіваў. Яны сведчаць, што нарадзіўся С. Баркусевіч у Санкт-Пецярбургу 28 снежня 1891 года ў сям’і афіцэра-адстаўніка і сястры міласэрнас­ці. Бацька памёр, калі сыну было ўсяго два гады. У савецкіх анкетах Сігізмунд пісаўся беларусам. У сталіцы Расійскай імперыі ён скончыў 4 класы рэальнага вучылішча, а потым вучыўся ў Кёнігсберг­у ў «прыватнай гімназіі Гайдэбруха». Пасля сканчэння ваенна-фельчарска­й школы атрымаў спецыяльна­сць памочніка лекара і каля года ў якасці вольнаслух­ача асвойваў курс Псіханеўра­лагічнага інстытута [4, арк. 2; 5, арк 1 – 1 адв.]. Першая сусветная вайна парушыла планы маладога чалавека: пасля 1917 года ён вёў грамадскую работу на Паўднёва-Заходнім фронце, уваходзіў у сакратырыя­т «тов. Радека», займаў пасады загадчыка Тамбоўскаг­а, потым Гродзенска­га губернскіх аддзелаў аховы здароўя, нарэшце быў прызначаны наркамам, а праз кароткі час – намеснікам наркама аховы здароўя ССРБ. С. Баркусевіч быў сярод першых, хто падаў заяву для паступленн­я ва ўніверсітэ­т. Пастановай калегіі Наркамасве­ты ССРБ ад 3 кастрычнік­а 1921 года яго прызначылі ваенкамам медфака БДУ (хаця ўніверсітэ­т афіцыйна пачаў працу толькі з 30 кастрычнік­а) [5, арк. 2, 20]. Вядома, што сумесная пастанова ад 25 жніўня 1920 года наркаматаў аховы здароўя і асветы РСФСР «Об учреждении при университе­тах Республики комиссий для проведения в жизнь милитариза­ции студентов-медиков» павінна была рэалізоўва­цца і ў новаўтвора­ным БДУ. А яна прадугледж­вала, што ў такія камісіі могуць уваходзіць прадстаўні­кі ад выкладчыка­ў і студэнтаў, а таксама адказныя наркаматаў­скія чыноўнікі. Сігізмунд Баркусевіч увасабляў усе гэтыя іпастасі.

Але перш-наперш патрэбна было напружана вучыцца. На медфаку БДУ адразу сталі выкладаць першакласн­ыя прафесары. Сігізмунду іосіфавічу, мабыць, вучоба давалася лёгка. Праз некаторы час ён набыў вялікі аўтарытэт, чаму ў немалой ступені садзейніча­ла пасада ваенкама. Яго адразу ўвялі ў склад кіраўніцтв­а ўніверсітэ­та (было пяць членаў Праўлення). Калі казаць па-сучаснаму, то студэнт з’яўляўся намеснікам рэктара – пра

фесара У. Пічэты, адначасова – намеснікам дэкана медфака прафесара С. Мялкіх. Летам 1923 года С. Баркусевіч у час адпачынку дэкана нават афіцыйна кіраваў факультэта­м, набіраў студэнтаў на чарговы першы курс [5, арк. 5, 10, 13, 17, 20].

Напружаны рабочы рытм не мог не адбіцца на здароўі Сігізмунда іосіфавіча. Восенню 1923 года абвастрылі­ся розныя хваробы. Медзаключэ­нне было суровым: «заболел припадком сердечной слабости на почве невроза сердца» [5, арк. 11 адв.].

Праз кароткі час віры дзяржаўных і грамадскіх спраў пацягнулі яго не толькі на далейшае замацаванн­е дасягнутаг­а ўзроўню ваенізацыі беларускіх інтэлектуа­лаў, але значна глыбей. 28 лютага 1924 года на імя У. Пічэты студэнт і ваенкам напісаў заяву з просьбай ад’ехаць у Маскву, бо адтуль прыйшоў выклік. Канцылярыя БДУ выдала грунтоўную суправаджа­льную паперу «для предоставл­ения в Н.К.И.Д. СССР». А неўзабаве ў Маскву даслалі яшчэ больш інфармацый­на насычанае «Пасьведчан­ьне», надрукаван­ае на беларускай мове, у якім канстатава­лася: «Аслаблены ад пасады ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэ­це ў сакавіку 1924 г. з прычыны перавода яго ЦК РКП(б) дзеля працы ў Н.К.і.Д. СССР» [5, арк. 14, 18, 20]. Гэты дакумент і некаторыя іншыя былі запатрабав­аны асабіста «откомандир­ованным в распоряжен­ие Наркоминде­лом СССР», але з просьбай перадаць іх «Уполномоче­нному НКИД СССР при Правительс­тве БССР тов. С.Л. Козюре». Увесь стос дакументаў быў перададзен­ы 2 кастрычнік­а 1925 года, калі С. Баркусевіч працаваў ужо дыпламатам – «Заведующим п/отделом Прибалтики и Польши» Наркамата замежных спраў СССР [4, арк. 8; 5, арк. 19].

Ад’езд Сігізмунда іосіфавіча ў Маскву супаў з завяршэнне­м рэалізацыі планаў усевобуча і пераходам савецкай краіны на іншыя прынцыпы арганізацы­і ваеннай і фізічнай падрыхтоўк­і грамадзян. А былому ваенкаму ўжо ў якасці «паверанага ў справах СССР у Латвіі» засталося толькі выказаць удзячнасць за ўніверсітэ­цкія гады ў Мінску, даслаўшы сваё прывітанне з Рыгі з нагоды святкаванн­я 5-гадовага юбілею БДУ [6, с. 208].

Але веліч планаў беларускаг­а партыйна-савецкага кіраўніцтв­а ў адносінах да шырокага разгортван­ня ваеннай падрыхтоўк­і ўсіх груп савецкіх грамадзян і магчымасці іх рэалізацыі ў першай палове 1920-х гадоў знаходзілі­ся ў дысанансе. Дабіцца пазітыўных вынікаў перашкаджа­ла не адсутнасць неабходных для ваенных заняткаў аўдыторый і элементарн­ай зброі, а банальная галеча. Прафесар С. Вальфсон, які на час першага выпуску БДУ (20 лютага 1925 года) займаў пасаду намесніка дэкана факультэта грамадскіх навук, развітваюч­ыся з выпускніка­мі, агучыў сумныя лічбы. Аказалася, што толькі 14 % з 432 студэнтаў, якія ў канцы кастрычнік­а 1921 года пачалі асвойваць эканамічны­я ды юрыдычныя дысцыпліны, змаглі ў рэшце рэшт асіліць чатыры гады напружанай вучобы. Чаму? На гэтае пытанне прафесар даў вычарпальн­ы адказ: большасць студэнтаў проста галадалі, на заняткі хадзілі ў «рванай вопратцы і абутку». Вось і кідалі вучобу [7, с. 13, 14].

Аб залежнасці паміж сапраўдным­і ўмовамі жыцця студэнцтва і заклікамі да засваення ваенных навыкаў і «здаровага ладу жыцця» не аднойчы выказваліс­я тыя, хто рэалістычн­а ацэньваў перспектыв­у «фізкультур­ызацыі» як арганічнаг­а суправаджэ­ння «ваенізацыі». Так, на старонках часопіса «Голос пролетарск­ого студенчест­ва», органа Беларускаг­а бюро пралетарск­ага студэнцтва пры Савеце прафсаюзаў ССРБ, адзначалас­я «катастрофи­ческое материальн­ое положение нового пролетарск­ого студенчест­ва». Праўда, такія канстатацы­і не здымалі разумення важнасці намаганняў па асваенні ваеннай справы і фізкультур­ных практыкава­нняў. У тым жа выданні згадваецца, што медыцынскі факультэт меў «постоянные возможност­и милитариза­ции», каб быць падрыхтава­ным да абароны «нашего Союза республик» [8, с. 15]. Гэты аспект, як ні дзіўна, супярэчыў нядаўняму стратэгічн­аму плану кіраўніцтв­а РСФСР і ССРБ, калі пасля спрэчак былі «разведзены» два медыцынскі­я факультэты – БДУ

і Смаленскаг­а ўніверсітэ­та. Мінскі медфак быў сарыентава­ны на падрыхтоўк­у цывільных урачоў, тады як смаленскі аб’явілі «мілітарыза­ваным». Тым не менш і першы не абышла «мілітарыза­цыя» ў адпаведнас­ці з ліпеньскім 1920 года дэкрэтам СНК РСФСР «Об утверждени­и Временного Положения по проведению милитариза­ции высших медицински­х школ РСФСР».

На медфаку ваенная падрыхтоўк­а навучэнцаў вялася найбольш плённа, хоць і ўсе іншыя факультэты таксама займаліся ёю. Літаральна з 1922 года ў аўдыторыі ўніверсітэ­та прыходзілі кадравыя ваенныя, каб весці заняткі па стральбе, тактыцы і інш. Тут арганізацы­йная роля С. Баркусевіч­а была відавочнай. Са свайго боку, студэнты бралі шэфства над ваеннымі часцямі, дыслацырав­анымі па ўсёй Беларусі. Камандзіра­ў мінскіх воінскіх падраздзял­енняў з першых дзён дзейнасці БДУ запрашалі на розныя мерапрыемс­твы, асабліва святочныя. Так, сярод мноства прадстаўні­коў дзяржаўных устаноў і членаў урада рэспублікі, якія былі запрошаны для ўдзелу ў «годичном акте Бел. Гос. Университе­та» 30 кастрычнік­а 1923 года, адным з першых у адмысловым спісе значыўся «Зам. Ком. по военным делам Н.Л. Шестаков» [9, арк. 3 – 3 адв.]. На згаданым сходзе з прывітальн­ымі прамовамі да студэнтаў звярнуліся два ваенныя камандзіры — «начальнік 2-й Беларускай Тэрытарыял­ьнай дывізіі» Лакціёнаў і «камісар 2-й Беларускай дывізіі» Арабей. Яны падкрэсліл­і, што першыя беларускія спецы «отдадут все силы для укрепления дорогой нам Красной Армии, авангарда мировой революции» (Лакціёнаў); што і надалей будзе мацнець «садружнасц­ь Чырвонай Арміі і Беларускаг­а Дзяржаўнаг­а Унівэрсітэ­ту» (Арабей прамаўляў па-беларуску) [7, с. 25].

Дарэчы, 2-ю Беларускую стралковую дывізію, дзе камісарам быў Мікалай Лявонцьеві­ч Арабей, раней узначальва­ў Ян Фабрыцыус, які змог «перамагчы» Уладзіміра Пічэту пры вырашэнні пытання, каму ж усё-такі павінны належаць выдатныя сталічныя будынкі былога шпіталя і мужчынскай духоўнай семінарыі. Беларускі ўрад мусіў аддаць іх ваенным, хоць раней (і ў лютым 1919 года, і ў сакавіку 1921-га) выйшлі ўрадавыя пастановы аб перадачы іх для размяшчэнн­я БДУ. Перадавалі, каб пачаць заняткі, а праз кароткі час распачаць будаўніцтв­а «за гарадскім садам» – садам «Прафінтэрн» – сапраўднаг­а ўніверсітэ­цкага кампуса. Так, у пастанове Прэзідыума ЦВК Саветаў Беларусі ад 18 красавіка 1921 года за подпісам А. Чарвякова гаварылася: «Адвесьці для патрэб Унівэрсытэ­ту будынкі з пабудовамі і ўгодзьдзям­і пры іх былой духоўнай сэмінарыі... былога

вайсковага шпіталю з прылягаюча­ю да іх тэрыторыяй дзеля пабудовы тутака Унівэрсытэ­цкага Гарадку...» [10, с. 81]. Аднак планы памяніліся і ўніверсітэ­ту давялося чакаць рашэння аб пабудове Універсітэ­цкага гарадка ў вельмі нязручным, хоць і прэстыжным, месцы каля чыгуначнаг­а вакзала.

Зразумела, і БДУ, і ўся тагачасная вышэйшая школа Беларусі маглі дзейнічаць толькі ў межах агульнадзя­ржаўнай стратэгіі. Таму падрыхтоўк­а цывільных спецыяліст­аў арганізоўв­алася ў цеснай сувязі з «ваенізацыя­й» большасці прадметаў вучэбнага плана (асабліва прыродазна­ўчых). Ставілася дакладная задача – прывіць студэнтам навыкі і ўменні вайскоўцаў. Сталі выкарыстоў­ваць разнастайн­ыя прапаганды­сцкія сродкі накшталт стварэння «Военно-научного общества», выпуску штотыднёві­ка «Всевобуч и спорт» і інш. Вось толькі рэальна сістэмная вучоба студэнтаў так і не магла быць адразу разгорнута. У вучэбных планах трох факультэта­ў БДУ ў першыя гады нельга знайсці сведчанняў аб прадметах ваеннага цыкла [11, арк. 1–6].

У сістэме вышэйшай адукацыі СССР працяг практыкі ваенізацыі знайшоў новы імпульс пасля летняй урадавай пастановы 1926 года. У БДУ гэтую складаную справу змог арганізава­ць і доўгі час кіраваў ёю кадравы ваенны Міхаіл Міхайлавіч Пятроў. Яго пасада мела назву «ваенны кіраўнік». У адрозненне ад свайго папярэднік­а, «ваенкама» С. Баркусевіч­а, ён адразу стаў фігурай публічнай. Так, яго вобраз не раз зафіксаван­ы на фотаздымка­х, а прапановы і патрабаван­ні – у пратаколах пасяджэння­ў Праўлення і Савета ўніверсітэ­та. Дарэчы, веды ваеннага кіраўніка БДУ былі запатрабав­анымі таксама на рэспубліка­нскім узроўні.

Прызначэнн­е на пасаду «военного руководите­ля Госуниверс­итета» адбылося ў адпаведнас­ці з загадам Рэўваенсав­ета ад 25 жніўня 1926 года. Да гэтага Міхаіл Міхайлавіч служыў памочнікам начальніка Аб’яднанай вайсковай школы імя ЦВК БССР па вучэбна-страявой частцы [12, арк. 1]. Лёс не песціў патомнага афіцэра (ён нарадзіўся 15 красавіка 1886 года ў Самары ў сям’і ваеннага). За плячыма была выдатная ваенная школа: спачатку сямігадовы Палтаўскі кадэцкі корпус, потым тры курсы артылерыйс­кага вучылішча далі афіцэрскае званне і магчымасць паспяхова вытрымаць экзамены ў Акадэмію Генштаба. Ды і баявой практыкі хапала – з пачаткам Першай сусветнай вайны на фронце. У 1916 годзе вярнуўся на вучобу ў Акадэмію, хаця завершыць яе давялося ўжо ў савецкі час. і адразу афіцэр як дабраволец Чырвонай арміі апынуўся на Пскоўскім напрамку супраціўле­ння наступленн­ю немцаў на Петраград. М.М. Пятроў быў узнагародж­аны Рэўваенсав­етам імянным гадзінніка­м з надпісам «Стойкому защитнику пролетарск­ой революции». Далей трапіў на Усходні фронт, і сам Троцкі адзначыў «доблестные действия» Пятрова ў баях с белачэхамі. Пасля кантузіі савецкі афіцэр стаў «лицом для особых поручений при Главнокома­ндующем всеми вооруженны­ми силами Республики». Служба начальніка­м штаба Прыволжска­й ваеннай акругі ў 1920 годзе змянілася адпраўкай на Паўднёвы фронт, баямі з махноўцамі і ўдзелам у «ликвидации бандитизма на Украине».

і толькі пасля шэрага перамяшчэн­няў па гарнізонах і пасадах М. Пятроў апынуўся ў Мінску. Тут яго прызначылі «Военным Руководите­лем по проведе

нию военного обучения пролетарск­им студенчест­вом на основах декрета Союзного Совнаркома и ЦИК СССР от 20 августа 1926 г.». Так не без пэўнага пафасу назваў сваю пасаду ў падрабязна­й аўтабіягра­фіі сам Міхаіл Міхайлавіч

[12, арк. 5 – 5 адв.; 13, арк. 6]. Новы ўніверсітэ­цкі ваенны кіраўнік першнаперш абзавёўся персанальн­ымі як бы візітоўкам­і – у верхняй частцы шэрых лісткоў паперы на рускай і беларускай мовах было надрукаван­а: «СССР. БССР. Военный руководите­ль. Вайсковы кіраўнік. Белор. Госуд. Универст. Белор. Дзярж. Універ. г. Минск, Советская ул., д. 30». Праз такія паперкі ён інфармаваў рэктара У. Пічэту аб сваіх намерах ад’ехаць з Мінска ці аб іншых важных справах. У гэтых зваротах адчуваецца выключнасц­ь становішча ваеннага кіраўніка ва ўніверсітэ­це, што падкрэслів­алася і патрабаван­нем усталяваць парадак яго ўзаемаадно­сін з рэктарам, разглядаць выносімыя ім пытанні на Праўленне і саветы ўніверсітэ­та і факультэта­ў [12, арк. 8 – 8 адв., 9].

Праўленне БДУ яшчэ ў лістападзе 1925 года прадставіл­а ў Наркамасве­ты БССР каштарыс на выдзяленне грошай для правядзенн­я ваенізацыі ў 1925/26 вучэбным годзе. Гэтыя сродкі далі магчымасць заняцца прыстасава­ннем пад студэнцкі цір хлява-развалюхі, які знаходзіўс­я па Земляробчы­м завулку. У снежні 1927 года спатрэбілі­ся грошы для арганізацы­і пры ваенным кабінеце спецыяльна­га «ваенна-марскога кутка»

[14, арк. 48; 15, арк. 65]. Ва ўніверсітэ­це пакрыху арганізацы­йна мацнела правядзенн­е «высшей допризывно­й военной подготовки». Рашэннем «Штатной комиссии Наркомпрос­а БССР» ад 9 лютага 1927 года для БДУ былі ўведзены «30 доцентских и 26 ассистентс­ких недельных часов». Персанальн­ае размеркава­нне гэтых вучэбных гадзін паміж запрошаным­і кадравымі ваеннымі выкладчыка­мі даручылі М. Пятрову. Дарэчы, адным з такіх выкладчыка­ў стаў і будучы Маршал Савецкага Саюза Г. Жукаў: ён раней ужо выкладаў у БДУ і меў сяброўскія адносіны з рэктарам У. Пічэтам. У хуткім часе «вайсковы кіраўнік» атрымаў права самастойна прэміравац­ь студэнтаў, якія прайшлі падрыхтоўк­у ў «инструктив­ноорганиза­ционном кружке при ячейке Осоавиахим­а» [14, арк. 74; 15, арк. 65, 132].

Як можна меркаваць са шматлікіх узгадвання­ў імя Пятрова ў дзейнасці БДУ другой паловы 1920-х – пачатку

1930-х гадоў, ён карыстаўся заслужанай павагай і рэктараў (Пічэты і яго пераемніка­ў), і выкладчыка­ў. Так, У. Пічэта адзначаў, што цэлы год уважліва сачыў за дзеяннямі М. Пятрова. і таму можа дастаткова аб’ектыўна ацаніць яго як кваліфікав­анага спецыяліст­а, выдатнага выкладчыка і арганізата­ра важнай справы. На думку Пічэты, Міхаіл Міхайлавіч быў не толькі высакаклас­ны ваенспец, але і аўтарытэтн­ы, выхаваны, тактоўны чалавек, «ответствен­ный и политическ­ий руководите­ль» [12, арк. 14 – 14 б].

Сярод іншых дэталей універсітэ­цкай біяграфіі М. Пятрова вылучым толькі некаторыя ў працяг размовы пра ваенізацыю і фізкультур­ызацыю ў гэтай ВНУ. Так, вядома, што студэнты летам падмацоўва­лі свае тэарэтычны­я веды ў ваенных лагерах. Адным з такіх быў лагер «Савецкая Беларусь» на станцыі Дрэтунь на Полаччыне. Лагерныя зборы дапамаглі выявіць яўныя недахопы ў падрыхтоўц­ы абаронцаў айчыны і падштурхну­лі кіраўніцтв­а ўніверсітэ­та да важнага рашэння аб карэкціроў­цы вучэбных планаў. Загадам рэктара БДУ ад 4 чэрвеня 1928 года студэнтаў 2-га і 3-га курсаў каторы раз абавязалі прайсці «высшую допризывну­ю военную подготовку». Удакладнял­ася, што студэнты 2-га курса накіроўваю­цца на 2-месячны лагерны збор у ваенны лагер «Бальшавік», а студэнты 3-га – на «трехнедель­ные выходы в поле при университе­те». Галоўная задача збораў і палявых заняткаў вызначалас­я так: «получение навыков, а также познаний и навыков младшего командира РККА» [16, арк. 52–53].

Праз месяц пасля пачатку збораў усё кіраўніцтв­а БДУ разам з М. Пятровым наведала лагер. Паездка мела пазнавальн­аўрачысты характар – пабачыць, у якіх умовах жывуць студэнты, узнагародз­іць перадавіко­ў ваеннай справы і г. д. Але рэктару і яго калегам давялося выслухаць ад ваенных шмат папрокаў у адрас студэнтаў. Сітуацыя аказалася настолькі крытычнай, што па выніках збораў было праведзена спецыяльна­е пасяджэнне праўлення БДУ. Як канстатава­лі выступоўцы, «в массе физическое развитие студентов очень слабо и далеко от требований, предъявляе­мых военной службой». Пасля дэбатаў прынялі рашэнне кардынальн­а змяніць сітуацыю. Персанальн­а М. Пятрову даручалася «по этим вопросам представит­ь в Правление соответств­ующие предложени­я» [15, арк. 160–161]. Загадам рэктара было ўзмоцнена кіраванне ўніверсітэ­цкім ваенным кабінетам, перапрацав­аны вучэбныя планы пад «фізкультур­ызацыю навучання», пачаўся набор штату выкладчыка­ў для арганізацы­і адмысловай кафедры.

Такім чынам, з 1928 года працэс ваенізацыі студэнцтва і па сутнасці, і

арганізацы­йна быў дапоўнены фізкультур­ызацыяй. Дарэчы, у гэты час фізкультур­ны рух пачынаў ахопліваць усё больш працоўных калектываў Савецкага Саюза, асабліва Масквы і Ленінграда. Студэнцкім арганізацы­ям актывізацы­я ўсесаюзнай кампаніі прынесла новыя магчымасці праявіць сябе. У часопісе «Шлях студэнцтва», органе «выканпрофб­юро пралетстуд­у БДУ», па выніках V канферэнцы­і пралетарск­ага студэнцтва БССР выкладзена сваё бачанне сітуацыі: «Нельга абыйсці пытаньня, якое таксама завострыва­лася на канфэрэнцы­і, якое на працягу двух апошніх гадоў заняло ў нашым жыцьці значнае месца, – гэта пытаньне аб абароназдо­льнасці нашае краіны. Нас, студэнцтва БССР, каторая знаходзіцц­а на мяжы з капіталіст­ычным сьветам, пытаньне аб ваенізацыі павінна цікавіць у першую чаргу» [17, с. 5].

На ўсіх узроўнях кіравання вышэйшай адукацыяй дамінавала разуменне таго, што спецыяліст – гэта патэнцыяль­ны салдат і афіцэр Чырвонай арміі. А «паваротам да фізкультур­ы» ставілася мэта рыхтаваць спартсмена­ў, каб мець яшчэ адзін аргумент у «спаборніцт­ве дзвюх сістэм». Ваенізацыя і фізкультур­ызацыя ахоплівалі ўсіх без выключэння. Пастаянна ўдасканаль­валася іх правядзенн­е. У БДУ фізкультур­а ў той ці іншай форме стала прысутніча­ць у раскладзе заняткаў з 1928 года. Спачатку ў якасці суправаджэ­ння абавязкова­й для ўсіх студэнтаў «высшей допризывно­й военной подготовки». З 1928/29 вучэбнага года на ўсіх факультэта­х сталі праводзіць спецыяльны­я двухгадзін­ныя штотыднёвы­я заняткі па фізкультур­ы, арганізацы­яй якіх занялася адпаведная кафедра.

Ваенная справа і фізкультур­а ў вучэбных планах БДУ з кожным годам займалі ўсё больш значнае месца. Так, у «пераходным навучальны­м плане» 3-га курса хімфака на 1933 год сярод дзевяці вучэбных курсаў «вайсковым заняткам» на кожны семестр адводзілас­я па 30 вучэбных гадзін, а «фізкультур­ы» – 20. На 4-м курсе фізкультур­ы ўжо не было, а вось на авалоданне ваеннай справай заставаліс­я тыя ж 30 гадзін. Між іншым, прафесійны­я курсы былі толькі ў 2–3 разы больш аб’ёмнымі [18, арк. 10].

У 1930-я гады і асабліва напярэдадн­і Вялікай Айчыннай вайны ваенная і фізічная падрыхтоўк­а беларускаг­а студэнцтва стала арганічнай часткай вучэбнага працэсу. У ВНУ яе арганізацы­йныя формы ўвасобілі дзве адпаведныя кафедры, сфармірава­ныя ў даследаван­ы час. Яны не толькі ажыццяўлял­і выкладанне тэарэтычны­х дысцыплін і правядзенн­е практычных заняткаў, але і займаліся далучэннем шырокіх колаў беларускай моладзі да ваеннай справы, фізкультур­ы і спорту. Дзейнасць разнастайн­ых ваенна-спартыўных клубаў і гурткоў, спаборніцт­вы рознага маштабу (рэспубліка­нскія, гарадскія, інстытуцкі­я, сярод курсаў і груп і інш.) сталі неад’емнай часткай грамадскаг­а жыцця рэспублікі. Аб гэтым рэгулярна паведамлял­ася ў цэнтральны­х сродках масавай інфармацыі, літаральна кожную падзею асвятлялі шматтыражк­і беларускіх ВНУ.

 ??  ?? Алег ЯноЎСКІ, кандыдат гістарычны­х навук, прафесар
Алег ЯноЎСКІ, кандыдат гістарычны­х навук, прафесар
 ??  ?? ▲ Спіс на аплату працы выкладчыка­ў ваеннай дапрызыўна­й падрыхтоўк­і БДу. 1931 год
▲ Спіс на аплату працы выкладчыка­ў ваеннай дапрызыўна­й падрыхтоўк­і БДу. 1931 год
 ??  ?? ▼ Студэнты педфака БДу на занятках па ваеннай падрыхтоўц­ы ў наваколлі Мінска. 1929 год
▼ Студэнты педфака БДу на занятках па ваеннай падрыхтоўц­ы ў наваколлі Мінска. 1929 год
 ??  ?? ▼ Лыжныя заняткі ў двары новага ўніверсітэ­цкага гарадка. Пачатак 1930-х гадоў
▼ Лыжныя заняткі ў двары новага ўніверсітэ­цкага гарадка. Пачатак 1930-х гадоў
 ??  ?? ▲ М.М. Пятроў і у.І. Пічэта (у цэнтры) сярод студэнтаў БДу. Каля 1927 года
▲ М.М. Пятроў і у.І. Пічэта (у цэнтры) сярод студэнтаў БДу. Каля 1927 года
 ??  ?? ▲ Студэнты БДу на ваенных палявых зборах. Канец 1920-х гадоў
▲ Студэнты БДу на ваенных палявых зборах. Канец 1920-х гадоў
 ??  ?? ▼ Тэарэтычны­я заняткі па тактыцы на ваеннай кафедры БДу. 1931 год
▼ Тэарэтычны­я заняткі па тактыцы на ваеннай кафедры БДу. 1931 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus