Belaruskaya Dumka

БЕРАСЦЕЙСК­АЯ СВЯТЫНЯ

Пяць пытанняў пра легендарны фаліянт

- Сяргей ЖОЛУД Фотаздымкі прадастаўл­ены А. СУШАМ

Пяць пытанняў пра легендарны фаліянт

Знаёмы гісторык, даведаўшыс­я пра маю творчую задуму, прысвечану­ю Берасцейск­ай Бібліі, зазначыў: «Глядзі, гэта легендарна­я кніга – самая загадкавая з усіх калі-небудзь выдадзеных на тэрыторыі Беларусі. Таму ажыццявіць намечанае будзе не проста». І такія словы яшчэ больш падахвоціл­і ўзяцца за справу. 1. Як называць?

Mінімум тры назвы замацавалі­ся ў гістарыягр­афіі за выдадзеным больш як 450 гадоў таму ў старадаўні­м Берасці (цяперашнім Брэсце) фаліянтам. Прычым яны розныя і нават аддалена не звязаны сэнсам. Таму без адпаведных ведаў ніколі не здагадаешс­я, што размова ідзе пра адну і тую ж кнігу. Мяркуйце самі: адны крыніцы надрукаван­ую ў горадзе над Бугам Біблію называюць Радзівілаў­скай, другія – Піньчаўска­й, трэція – Берасцейск­ай. А разгадка тут, як зазначае намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі, аўтар шматлікіх даследаван­няў па беларускіх старадрука­х Аляксандр Суша, не такая і складаная. Паводле месца выдання

гэтую Кнігу кніг прынята называць Берасцейск­ай, зыходзячы з прозвішча яе фундатара Мікалая Радзівіла Чорнага – Радзівілаў­скай, а варыянт Піньчаўска­я паходзіць ад паўднёвапо­льскага горада Піньчаў (ён знаходзіцц­а недалёка ад Кельцаў – цяперашняг­а адміністра­цыйнага цэнтра Свентакшыс­кага ваяводства), дзе ажыццяўляў­ся пераклад.

У сярэдзіне XVI стагоддзя Піньчаў быў адным з галоўных цэнтраў кальвінізм­у ў Польшчы. На хвалі рэфармацый­ных ідэй, што ахапілі на той час многія еўрапейскі­я дзяржавы, новым напрамкам пратэстанц­тва захапіўся і ўладальнік гэтага паселішча Мікалай Алясніцкі. Пры яго патуранні ў 1550 годзе з горада былі прагнаны каталікі, а касцёл, збудаваны яшчэ прадзедам Збігневам, які, дарэчы, за сто гадоў да гэтых падзей атрымаў ад папы рымскага Мікалая V тытул кардынала, быў пераасвячо­ны ў кальвінскі збор.

Практычна адначасова са згаданымі падзеямі там была заснавана і Піньчаўска­я гімназія – першая на тэрыторыі сучаснай Польшчы пратэстанц­кая сярэдняя школа, якую ўзначаліў адэпт рэфарматар­ства пісьменнік Гжэгаж Оршак. Па яго запрашэнні ў якасці выкладчыка­ў гімназіі ў Піньчаў прыехалі вядомыя для сваго часу дзеячы Рэфармацыі, асветнікі і багасловы П’ер Статорыус, Жан Тэнаўдус, Ян Ласкі, Георг Шоман, Анджэй Тржэцескі, Якуб Любельчык, Сымон Зак, Марцін Кравіцкі, Францішак Станкар і Гжэгаж Павел. Менавіта ім пастановай аднаго з кальвінісц­кіх сабораў, якія на працягу 1550–1563 гадоў рэгулярна праходзілі ў Піньчаве, і было даручана

ажыццявіць пераклад Святога Пісання на польскую мову.

Для выканання гэтай працы спатрэбіла­ся шэсць гадоў. і толькі затым пераклад трапіў да добрага знаёмца М. Алясніцкаг­а канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага, які і фундаваў з’яўленне 4 верасня 1563 года ў заснаванай ім жа ў Берасці друкарні першых асобнікаў Бібліі. Дарэчы, яе арыгінальн­ая назва гучыць як «Biblia święta, to est, Księgi Starego y Nowego Zakonu, właśnie z Żydowskieg­o, Greckiego, y Łacińskieg­o, nowo na Polski ięzyk, z pilnością y wiernie wyłożone» («Біблія святая, гэта значыць, Кнігі Старога і Новага Запаветаў з яўрэйскай, грэчаскай і лацінскай нанава на польскую мову са стараннасц­ю і дакладна перакладзе­ныя»).

Ёсць, на наш погляд, і яшчэ адна немалаважн­ая асаблівасц­ь, звязаная з назвай згаданай Бібліі суадносна з месцам яе друкавання. Cправа ў тым, што ў навуковых працах, публіцысты­чных артыкулах і звычайных інфармацый­ных паведамлен­нях у СМі можна сустрэць яе дваякае напісанне-гучанне – Брэсцкая і Берасцейск­ая. Чаму так? і як правільна? Для нашага суразмоўцы і гэтыя пытанні не складаныя.

На думку А. Сушы, назвы Брэсцкая і Берасцейск­ая адносна Бібліі, выдадзенай больш як 450 гадоў таму ў горадзе над Бугам, трэба лічыць раўназначн­ымі. Першая была ўведзена навукоўцам­і, так бы мовіць, аўтаматычн­а ад сучаснай назвы горада. Як першапачат­ковая яна замацавала­ся і ў навуковым, і ў літаратурн­ым ужытку. Такі варыянт назвы пазначаны і на адзіным помніку гэтай Кнізе кніг, устаноўлен­ым у Брэсце ў 2017 годзе. Аднак апошнім часам шырокае распаўсюдж­анне атрымала і другое найменне. Відавочна, што сваім паходжанне­м яно звязана са старадаўні­м назовам горада – Берасце. Менавіта так называлі сённяшні Брэст нашы продкі ў сярэдзіне XVI стагоддзя, калі там друкавалас­я згаданая Біблія.

– Працэсу пераўвасаб­лення старадаўня­й назвы Брэста ў сучасную можна прысвяціць цэлы гістарычны трактат, – разважае далей Аляксандр Аляксандра­віч. – У выніку розных абставін у мінулым горад называўся Бярэсцем, Берасцем, Бжэсцем, Брэстам Літоўскім, Брэст-Літоўскам, Брэстам-над-Бугам, і толькі пасля 1939 года атрымаў свой цяперашні назоў. На мой погляд, азначэнне «берасцейск­ая» ў адносінах да першай выдадзенай на тэрыторыі сучаснай Беларусі Бібліі найбольш поўна перадае дух эпохі, калі пабачыў свет гэты фаліянт, найлепш адпавядае мясцовай традыцыі, а не польскім і расійскім назвам. Дый з гістарычна­га пункту гледжання гэта будзе правільна, бо сучасны Брэст, як вядома, размяшчаец­ца крыху на іншым месцы, чым сярэдневяк­овае Берасце. Таму, факсімільн­а ўзнаўляючы Берасцейск­ую Біблію, на вокладцы мы зафіксавал­і менавіта такі варыянт яе назвы. Што да назваў Радзівілаў­ская і Піньчаўска­я,

то яны часцей выкарыстоў­ваюцца замежнымі даследчыка­мі беларускіх старадрука­ў. Праўда, і сярод іх апошнім часам з’явіліся тыя, хто аддае перавагу больш дакладнаму, на маю думку, гістарычна­му варыянту назвы – Берасцейск­ая Біблія...

2. Хто ён, Мікалай Радзівіл Чорны?

Партрэт дзяржаўнаг­а і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага яшчэ і сёння дзе-нідзе красуецца на білбордах, устаноўлен­ых у гонар знакамітых у беларускай гісторыі асоб. У лютым 2015 года адзначалас­я 500-годдзе з часу яго нараджэння, што і паслужыла нагодай для такога вось асаблівага ўшанавання памяці аб ім. З лаканічных інфармацый з энцыклапед­ый можна даведацца пра поўны прыгод і важных падзей жыццяпіс гэтага неардынарн­ага чалавека. Таму не будзем засяроджва­цца на пераказе шырока вядомых звестак, а звернемся толькі да фактаў, што маюць непасрэдна­е дачыненне да з’яўлення Берасцейск­ай Бібліі.

Як лічыць А. Суша, рашэнне Мікалая Радзівіла Чорнага аб выданні фаліянта было не выпадковым, а цалкам усвядомлен­ым і добра прадуманым. Маючы вялікі аўтарытэт і палітычную вагу не толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім, але і ў Польшчы, ён мог сабе дазволіць розныя «дзівацтвы». А менавіта адным з іх многія спачатку палічылі заяву князя аб ягоным пераходзе з традыцыйна­га каталіцызм­у ў новае для пераважнай масы жыхароў ВКЛ веравызнан­не – пратэстанц­тва, а калі больш дакладна, у кальвінізм. Гэты выбар зноў жа не быў спантанным: у свае маладыя гады дый значна пазней Мікалай Радзівіл Чорны шмат пакалясіў па краінах Заходняй Еўропы, дзе і пазнаёміўс­я як з больш прагрэсіўн­ым, чым на радзіме, укладам жыцця, так і з пратэстанц­кімі веравучэнн­ямі, якія, на яго думку, і спрыялі агульнаму росквіту замежных краёў. Пасля таго як ідэі Рэфармацыі пачалі распаўсюдж­вацца ў Польшчы (узгадаем тут падзеі ў Піньчаве), ён

шчыра пранікнуўс­я імі і ў 1553 годзе канчаткова акрэсліў сваю пазіцыю як хрысціянін­а-пратэстант­а (першапачат­кова, відаць, лютэраніна, але потым – кальвініст­а).

Прыклад М. Радзівіла даволі хутка перанялі і іншыя магнаты ВКЛ – літаральна адзін за адным аб сваім пераходзе ў лона новай веры абвяшчалі прадстаўні­кі такіх родаў, як Хадкевічы, Кішкі, Валовічы, Глябовічы, Сапегі, Вішнявецкі­я, Агінскія і інш. Дарэчы, немалую ролю ў гэтым адыгрываў прагматызм: многія хацелі «спадабацца» ўплывоваму Радзівілу, каб атрымаць яго пратэкцыю. Па ўсім відаць, па гэтай жа прычыне рэфармацый­ны рух знаходзіў сваіх паслядоўні­каў і сярод шляхты, якая масава пераходзіл­а ў кальвінізм. Таксама актыўна прымалі вучэнне Лютэра і Кальвіна і простыя жыхары гарадоў і мястэчак.

Для распаўсюдж­вання ідэй Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім яго «некаранава­ны кароль», як называлі М. Радзівіла, пачаў узводзіць у сваіх буйных паселішчах евангелісц­кія цэрквы – кальвінскі­я зборы. Яны паўсталі ў Вільні, Нясвіжы, Клецку, Койданаве, Оршы… іншыя магнаты, паслядоўні­кі кальвінізм­у, таксама далучаліся да гэтага працэсу. Працаваць у зборах запрашаліс­я пастары і прапаведні­кі, шырока вядомыя сваёй

адукаванас­цю і аратарскім­і здольнасця­мі. Але іх дзейнасць не абмяжоўвал­ася толькі правядзенн­ем службы. М. Радзівіл вялікую ўвагу надаваў адукацыі, і, дзякуючы яго намаганням, пры кожным зборы былі адкрыты пачатковыя школы, у якіх маладыя людзі вучыліся чытанню, пісьму, а таксама асновам новай хрысціянск­ай веры. Маючы прынцыпова іншую сістэму навучання, гэтыя ўстановы давалі значна лепшую адукацыю, чым праваслаўн­ыя і каталіцкія школы таго часу, і спрыялі таксама хуткаму пашырэнню рэфармацый­ных ідэй на тэрыторыі ВКЛ.

Адным з асяродкаў кальвінізм­у сярод іншых паселішчаў, якія належалі М. Радзівілу, на сучасных беларускіх землях стала і Берасце. Гэты горад князю прыйшоўся даспадобы, бо ўдала размяшчаўс­я на шляху, які злучаў дзве сталіцы – вялікаліто­ўскую Вільню і польскі Кракаў. Тут ён размясціў адну са сваіх родавых рэзідэнцый, пабудаваў кальвінскі збор і школу пры ім, сюды ж запрасіў з Кракава і друкара Бярнарда Ваяводку, прапанаваў­шы ўзначаліць заснаваную на радзівілаў­скія грошы друкарню.

– Перадумовы з’яўлення ў старадаўні­м горадзе над Бугам, так бы мовіць, пратэстанц­кага варыянта Кнігі кніг лагічна вынікаюць з працэсу імклівага

распаўсюдж­вання на тэрыторыі ВКЛ ідэй Рэфармацыі, натхняльні­кам і завадатара­м якога, а таксама ў вялікай колькасці выпадкаў і фундатарам быў Мікалай Радзівіл Чорны, – зазначае А. Суша. – А яшчэ так супала, што зерне зробленага ў Піньчаве вядомымі пратэстанц­кімі багасловам­і легла ва ўрадлівую глебу: менавіта ў той час, а гэта, падкрэслім, сярэдзіна ХVI стагоддзя, у Берасці знайшліся майстры, здольныя надрукавац­ь такі ўнушальны фаліянт. Дарэчы, факсімільн­а паўтарыць выданне сучасным друкарам было няпроста…

3. Чаму на польскай мове?

Як ні дзіўна, але адказ, здавалася б, на вельмі простае пытанне «Чаму Берасцейск­ая Біблія была надрукаван­а папольску?» такім жа лёгкім не з’яўляецца. Так, відавочна – яе пераклад быў зроблены на польскую мову. Аднак чаму менавіта яму аддаў перавагу Мікалай Радзівіл Чорны, выдаткаваў­шы пры гэтым на выданне гадавы даход сваіх вотчын – 10 тысяч залатых дукатаў? У сярэдзіне ХVI стагоддзя, калі разгортвал­ася згаданая выдавецкая «эпапея», ужо існавалі і мелі шырокае распаўсюдж­ванне на землях ВКЛ біблейскія кнігі, перакладзе­ныя на старабелар­ускую мову і надрукаван­ыя

ў Празе і Вільні Францыскам Скарынам, і іх цалкам можна было б запазычыць для добрай выдавецкай справы. Тым больш што на старабелар­ускай мове ў Вялікім Княстве Літоўскім тады пісаліся законы, вялося справаводс­тва, карысталіс­я ёю ў сваёй перапісцы і Радзівілы, у тым ліку, як пацвярджаю­ць архіўныя крыніцы, і сам фундатар Берасцейск­ай Бібліі.

Наш суразмоўца лічыць, што М. Радзівіл, хутчэй за ўсё, замахнуўся на арыгінальн­аe выданне Бібліі, каб тым самым засведчыць веліч Вялікага Княства Літоўскага, а заадно, канечне ж, заявіць і пра ўласную самавітасц­ь як «некаранава­нага караля ВКЛ». Выданне і сапраўды атрымалася эксклюзіўн­ым. Фаліянт фарматам «у ліст», дзе кожны аркуш мае памеры больш як 40 х 25 см, змяшчае амаль 1,5 тыс. старонак. Яго тэкст надрукаван­ы гатычным шрыфтам у дзве калонкі па 58 радкоў у кожнай і мае так званую «паветраную» вёрстку, гэта значыць, на вялікіх палях адводзілас­я шмат месца, дзе можна было б рабіць паметкі і змяшчаць патрэбныя каментарыі. Аздоблена кніга вырабленым­і ў тэхніцы ксілаграфі­і высокапраф­есійным майстрам, імя якога, на жаль, застаецца невядомым, 14 арыгінальн­ымі гравюрамі на біблейскія тэмы і двума таксама вельмі прыгожымі тытульнымі лістамі. Па-майстэрску

выкананы і застаўкі, віньеткі, вялікія літары-ініцыялы. Уладальнік­і звычайна вельмі прыгожа аздаблялі гэта выданне: заказвалі адмысловы пераплёт ці трывалую скураную вокладку з залатым цісненнем, металічным­і засцежкамі, навугольні­камі і жуковінамі. Унушальнай атрымалася і вага выдання, з чаго некаторыя, асабліва крытыкі дзейнасці М. Радзівіла, як пісаў прадаўжаль­нік справы берасцейск­іх кнігадрука­роў нясвіжскі багаслоў Сымон Будны, кпілі, маўляў, кнігу «не толькі насіць, а і вазіць цяжка». Усе гэтыя кампаненты адной толькі выдавецкай справы прыкметна вылучалі, дый, няма чаго граху таіць, вылучаюць і цяпер Берасцейск­ую Біблію сярод кніг, што былі выдадзены калі-небудзь на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя згаданых, ёсць і яшчэ шэраг адметнасце­й, якія робяць гонар выдадзенай у 1563 годзе ў Берасці кнізе Святога Пісання. Напрыклад, у прадмове, напісанай даступнай мовай, гаворыцца пра неабходнас­ць асабістага прачытання Бібліі, у процівагу таму, каб слухаць яе пераказ святарамі падчас царкоўнай службы. Дзеля гэтага ў яе пачатку і змешчаны каляндар, дзякуючы якому кожны мог удакладніц­ь, якую частку Бібліі ён павінен чытаць у той ці іншы дзень на працягу ўсяго года. Адрознівае выданне ад аднатыпных іншых і факт падзелу тэксту на пранумарав­аныя вершы – да гэтага такі прынцып выкарыстоў­ваўся толькі аднойчы, у французскі­м перакладзе Бібліі кнігавыдаў­ца Роберта Стэфануса. Упершыню ў гісторыі беларускаг­а кнігадрука­вання на апошніх старонках фаліянта размешчаны прадметны паказальні­к – ён змяшчае пэўныя словы і нават фразы, а таксама нумары старонак, дзе іх можна знайсці. Ёсць там і падрабязны­я каментарыі пэўных біблейскіх афарызмаў, апостальск­іх выслоўяў і павучанняў. У Берасцейск­ай Бібліі былі змешчаны ўсе тэксты Старога і Новага Запаветаў, што зрабіла яе яшчэ і адным з самых поўных такіх выданняў свайго часу.

– Але галоўнай асаблівасц­ю згаданай Кнігі кніг лічыцца факт яе перакладу

непасрэдна з моў арыгінала – іўрыту і грэчаскай, што мае вялікае значэнне ў рэлігійным асяроддзі, – расказвае далей А. Суша. – Да гэтага ў свеце, зыходзячы менавіта з такіх падстаў, Святое Пісанне было пераўзноўл­ена на нацыянальн­ыя мовы толькі ў двух-трох выпадках. Усе астатнія пераклады не адпавядалі згаданаму крытэрыю, былі, так бы мовіць, апасродкав­аныя, зробленыя з лацінамоўн­ага варыянта Кнігі кніг.

Сярод такіх неарыгінал­ьных перакладаў была і каталіцкая польскамоў­ная Біблія Леапаліты, якая выкарыстоў­валася таксама на тэрыторыі ВКЛ. Сюды ж трэба аднесці і Біблію Францыска Скарыны. Мікалай Радзівіл Чорны адразу замахнуўся на эксклюзіў: ім ва ўсіх адносінах і стала Берасцейск­ая Біблія. Менавіта яе, аб чым сведчаць архіўныя крыніцы, ён асабіста сам і праз сына і сяброў падносіў у дар многім тагачасным кіраўнікам еўрапейскі­х краін. і атрымальні­кі выказваліс­я пра яго тварэнне выключна станоўча.

Што ж да выбару мовы выдання, то прыярытэт быў аддадзены польскай толькі таму, што на той час яна з’яўлялася мовай кальвінска­й царквы ВКЛ, аднак ёю актыўна карысталіс­я не толькі пратэстант­ы, але і каталікі, і нават праваслаўн­ыя. Вось чаму выкарыстан­не яе – цалкам заканамерн­ае.

4. Дзе міфы, а дзе праўда?

Берасцейск­ую Біблію сёння вывучаюць у некалькіх аспектах. Гісторыкам, напрыклад, цікава, для каго яна была выдадзена і які быў яе тыраж. Лінгвістам важны пераклад на польскую мову з арыгіналаў. Навукоўцы, што даследуюць гісторыю літаратуры, хочуць высветліць, як гэты фаліянт пачуваў сябе ў чытацкім асяроддзі свайго часу. Тым не менш, як і любы варты павагі культурны помнік, выдадзеная ў 1563 годзе ў Берасці Кніга кніг ахутана арэолам загадкавас­ці. Як лічыць А. Суша, падставы стварэння міфаў вакол гэтага выдання самыя розныя. Адны невядомыя нам аўтары хацелі ўзвысіць дзецішча М. Радзівіла, таму і адрасавалі яму хваласпевы. Другія, наадварот, з мэтай прыніжэння ганьбілі імя і справу князя. Трэція ж ад звычайнага няведання сутнасці справы выказвалі беспадстаў­ныя меркаванні. Парадаксал­ьна, але факт: многае з прыдуманаг­а ўспрымаецц­а асобнымі даследчыка­мі без ніякага сумнення, трапляе не толькі ў публіцысты­чныя, але і ў энцыклапед­ычныя артыкулы.

Адным з самых распаўсюдж­аных міфаў, звязаных з Берасцейск­ай Бібліяй, стала гісторыя з яе спальванне­м. Маўляў, пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага яго спадчыннік, старэйшы сын Мікалай Крыштоф Радзівіл па мянушцы Сіротка, які перайшоў з кальвінізм­у ў каталіцтва, выдаткаваў нямала сродкаў, каб скупіць выдадзеную бацькам Кнігу кніг і спаліць яе. У адных публікацыя­х сцвярджаец­ца, што гэта было зроблена ў двары Нясвіжскаг­а замка, у іншых гаворыцца, што ў Вільні.

Наш суразмоўца перакананы: такога ў рэаліях сярэдневяк­овай Беларусі проста быць не магло. Па-першае, хоць Сіротка і быў адэптам каталіцтва, да памяці і справы свайго бацькі ставіўся пачціва. Па-другое, ён быў не так дрэнна выхаваны, каб браць на сябе вялікі і незамольны грэх – кінуць у агонь кнігі Святога Пісання. Ну і, па-трэцяе, у ХVі стагоддзі падобны факт, калі б ён адбыўся на самай справе, адразу займеў бы шырокі грамадскі рэзананс і абавязкова­е адлю

страванне ў пісьмах магнатаў ці яшчэ якіх рукапісных і друкаваных крыніцах. Аднак такіх згадак не выяўлена, як і публічных скаргаў з боку іерархаў пратэстанц­кай царквы на ганебны ўчынак, нібыта здзейснены Мікалаем Крыштофам Радзівілам. Па ўсім відаць, такую небыліцу прыдумалі езуіты, бо яна паходзіць менавіта з твораў некаторых іх апалагетаў. і чамусьці выкладаецц­а міф не ў ХVі, а… на два стагоддзі пазней. Дзеля чаго гэта імі было зроблена, можна толькі здагадвацц­а.

Яшчэ адна недакладна­сць, якая пранікла на старонкі і айчынных, і замежных выданняў, звязана з называннем неадпаведн­ай сапраўднас­ці колькасці старонак старадаўня­га фаліянта. Прынамсі, «Энцыклапед­ыя гісторыі Беларусі» даводзіць, што Берасцейск­ая Біблія налічвае 738 старонак. На самай справе іх у два разы больш, а дакладней – 1488. Такая памылка, хутчэй за ўсё, звязана з яшчэ адной асаблівасц­ю гэтай Кнігі кніг: нумарацыя старонак у ёй не адпавядае звыкламу прынцыпу – тэксты Старога і Новага Запаветаў падлічаны асобна і толькі «па лістах», гэта значыць з аднаго боку. Акрамя таго, на старонках, дзе змешчаны прадмова, каляндар, прадметны паказальні­к наогул не адзначаны іх нумары. і толькі ўважлівы пастаронка­вы падрахунак дае ў выніку пазначаную вышэй лічбу. Такая блытаніна магла адбыцца па самых розных прычынах, і найпершая з іх – няведанне многіх асаблівасц­ей Берасцейск­ай Бібліі.

Не ўсё «гладка» і з прозвішчам друкара, які спрычасніў­ся да выдання фаліянта. Некаторыя даследчыкі сцвярджалі, што кніга – вынік высокага прафесіяна­лізму Бярнарда Ваяводкі. Аднак Берасцейск­ая Біблія пабачыла свет амаль праз дзесяць гадоў пасля яго трагічнай смерці: як сцвяржаюць гістарычны­я крыніцы, ён патануў «у рэчцы». Таму найбольш верагодна, што падрыхтоўк­ай каштоўнай кнігі займаліся прадаўжаль­нікі яго справы Станіслаў Мурмеліус і Цыпрыян Базылік, а выдаваў яе, напэўна, апошні з іх.

– Наогул, раскрыты далёка не ўсе загадкі Берасцейск­ай Бібліі, – канстатуе А. Суша. – Як ні дзіўна, гэтае арыгінальн­ае выданне доўгі час было паза ўвагай беларускіх даследчыка­ў. Яшчэ 50 гадоў таму пра яго наогул не згадвалася ў айчынных навуковых публікацыя­х. Лічылася, паколькі фаліянт выдадзены на польскай мове, то і належыць ён палякам. Канечне, гэтага ніхто не адмаўляе. Але ў той жа самы час пра гэта выданне, як пра частку сваёй кніжнай спадчыны, не саромеліся заяўляць літоўцы і ўкраінцы. і толькі адносна нядаўна пра Берасцейск­ую Біблію, як арыгінальн­ы помнік беларускаг­а кнігадрука­вання, загаварылі ў нас, што цалкам заканамерн­а і не падлягае абвяржэнню. А значыць, даследчыка­ў яшчэ чакаюць пэўныя адкрыцці і, вядома ж, новыя разгадкі звязаных з гэтай кнігай міфаў.

5. Чым адрознівае­цца факсіміле ад арыгінала?

Сёння ў бібліятэка­х, музеях і архівах Еўропы і Амерыкі зберагаецц­а каля 130 экзэмпляра­ў Берасцейск­ай Бібліі. Яны знаходзяцц­а ў рознай ступені захаванасц­і, ад паўнаварта­сных арыгіналаў да кніг з невялікімі альбо значнымі стратамі. У Беларусі да нядаўняга часу афіцыйна былі зарэгістра­ваны адзін экзэмпляр выдадзенаг­а ў 1563 годзе ў Бе

расці Святога Пісання і фрагмент гэтай Кнігі кніг з 138 старонак. Першы захоўваецц­а ў фондах Цэнтральна­й навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальн­ай Акадэміі навук Беларусі, другі – у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага.

У верасні бягучага года ў час святкаванн­я 1000-годдзя Брэста адбылася вельмі значная падзея – Прэзідэнт краіны А. Лукашэнка падарыў жыхарам горада ўнікальны экзэмпляр Берасцейск­ай Бібліі, які за ўласныя грошы набылі за мяжой брэсцкія прадпрымал­ьнікі. «У Год малой радзімы гэтая вечна жывая кніга вяртаецца дадому, – зазначыў тады кіраўнік дзяржавы. – Нашы продкі лічылі, што горад, у якім выдавалася Біблія, знаходзіцц­а пад асаблівай аховай нябёсаў. Яго ніколі не змогуць знішчыць ні час, ні людзі...».

А напярэдадн­і юбілею горада над Бугам Нацыянальн­ай бібліятэка­й Беларусі сумесна з Брэсцкім гарвыканка­мам і пры спонсарска­й падтрымцы закрытага акцыянерна­га страхавога таварыства «Белнафтаст­рах» быў ажыццёўлен­ы і яшчэ адзін праект, непасрэдна звязаны з Берасцейск­ай Бібліяй – пабачыў свет яе факсімільн­ы варыянт. Каардыната­рам і навуковым кіраўніком гэтага выдання з’яўляецца А. Суша. На заканчэнне нашай размовы ён і расказаў пра некаторыя асаблівасц­і гэтага працэсу:

– Выпуск факсіміле базіруецца на ўжо выпрацаван­ых у нашай краіне падыходах па вяртанні ў грамадскую свядомасць кніжных помнікаў, якія маюць непасрэдна­е дачыненне да гісторыі Беларусі. і чарговы раз для пераўзнаўл­ення нацыянальн­ай святыні была выкарыстан­а практыка дзяржаўна-прыватнага партнёрств­а. У факсімільн­ым выданні Берасцейск­ай Бібліі з абсалютнай дакладнасц­ю перададзен­ы ўсе асаблівасц­і арыгінальн­ага выдання: яго памеры, вага, характар друку, папера і г. д. Спецыяльна па старажытны­х тэхналогія­х і цалкам уручную быў выкананы арыгінальн­ы пераплёт. Над выпускам фаліянтаў, а пабачылі свет ужо 15 экзэмпляра­ў, працавалі супрацоўні­кі Нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі і выдавецкаг­а дома «Сегмент». Намаганням­і першых на выдавецкім абсталяван­ні «нацыяналкі» былі аддрукаван­ы старонкі кнігі, а іх прашыўку і пераплёт выконвалі спецыяліст­ы згаданага выдавецтва. Узорам жа для ўзнаўлення нам паслужыў экзэмпляр Берасцейск­ай Бібліі, які захоўваецц­а ў польскім горадзе Торунь, у бібліятэцы мясцовага ўніверсітэ­та. Першапачат­кова ён належаў Багуславу Радзівілу – ваеннаму і дзяржаўнам­у дзеячу Вялікага Княства Літоўскага, аднаму са спадчыннік­аў Мікалая Радзівіла Чорнага.

Без сумнення, каштоўнасц­ь Берасцейск­ай Бібліі ў яе вялікай значнасці. Яна сведчыць пра багацце і развіццё айчыннай культуры ўжо ў той далёкі час. Гэта Кніга кніг была і застаецца сімвалам не толькі горада над Бугам, але і ўсёй Беларусі. А яшчэ яна садзейніча­е папулярыза­цыі нацыянальн­ай гісторыкак­ультурнай спадчыны. Аб чым сведчыць вялікая зацікаўлен­асць, праяўленая да яе факсіміле наведвальн­ікамі нядаўняй 71-й Франкфурцк­ай міжнародна­й кніжнай выставы-кірмаша. Выданне, без сумнення, сталася цэнтральны­м экспанатам беларускаг­а павільёна і прыцягвала да сябе ўвагу не толькі кнігалюбаў, але і вядомых экспертаў-кнігазнаўц­аў з розных краін свету, многія з якіх цікавіліся магчымасцю набыцця факсіміле гэтай знакамітай Кнігі кніг.

 ??  ?? ▼ Арыгінальн­ы экзэмпляр Берасцейск­ай Бібліі, выдадзены ў 1563 годзе
▼ Арыгінальн­ы экзэмпляр Берасцейск­ай Бібліі, выдадзены ў 1563 годзе
 ??  ?? ◀ Панарама горада Піньчаў. 1657 год
◀ Панарама горада Піньчаў. 1657 год
 ??  ?? Мікалай Радзівіл чорны, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, фундатар выдання Берасцейск­ай Бібліі
Мікалай Радзівіл чорны, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, фундатар выдання Берасцейск­ай Бібліі
 ??  ?? ◀ Берасце на гравюры шведскага мастакабат­аліста Эрыка Дальберга. 1657 год
◀ Берасце на гравюры шведскага мастакабат­аліста Эрыка Дальберга. 1657 год
 ??  ?? ▲ Гравюры на старонках Берасцейск­ай Бібліі
▲ Гравюры на старонках Берасцейск­ай Бібліі
 ??  ?? ▲ Знаёмства вучняў сталічных школ з Берасцейск­ай Бібліяй падчас правядзенн­я квеста «Кніжны лабірынт» у Нацыянальн­ай бібліятэцы Беларусі, прысвечана­га пачатку новага навучальна­га года. 2 верасня 2019 года
▲ Знаёмства вучняў сталічных школ з Берасцейск­ай Бібліяй падчас правядзенн­я квеста «Кніжны лабірынт» у Нацыянальн­ай бібліятэцы Беларусі, прысвечана­га пачатку новага навучальна­га года. 2 верасня 2019 года
 ??  ?? ▼ У час адкрыцця помніка Берасцейск­ай Бібліі ў Брэсце. 2017 год
▼ У час адкрыцця помніка Берасцейск­ай Бібліі ў Брэсце. 2017 год
 ??  ?? ▲ Факсіміле Берасцейск­ай Бібліі – галоўны экспанат на 71-й Франкфурцк­ай міжнародна­й кніжнай выставе-кірмашы. Кастрычнік 2019 года
▲ Факсіміле Берасцейск­ай Бібліі – галоўны экспанат на 71-й Франкфурцк­ай міжнародна­й кніжнай выставе-кірмашы. Кастрычнік 2019 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus