Belaruskaya Dumka

НАДЗЕЯ, ЗА ВЕРУ ПАЦЯРПЕЛАЯ

- Сяргей ГАЛОЎКА Мінск – Масква – Бутава – Мінск

Журналісцк­ія шляхі-дарогі ў асноўным прадказаль­ныя – куды і для чаго едзеш, ведаеш загадзя: сустрэчы распісаны, суразмоўцы вызначаны. Аднак здараюцца і цікавыя выключэнні – нечаканае знаёмства, незапланав­анае спатканне ці яшчэ якая неспадзява­нка падказваюц­ь новую тэму, і яна ўжо бярэ цябе ў творчы палон, вымагае да сябе першачарго­вай увагі. Так адбылося са мной падчас апошняй паездкі ў Маскву. У час наведвання мемарыяльн­ага навукова-асветнага цэнтра «Бутава» ўвагу прыцягнула інфармацыя пра Надзею Ажгірэвіч, прылічаную Рускай праваслаўн­ай царквой да ліку святых навамучані­каў і спаведніка­ў расійскіх. Хоць вернікі ў сваіх малітоўных зваротах-просьбах надзяляюць гэтую праведніцу эпітэтам Маскоўская, цікавасць выклікала яе цывільнае прозвішча – Ажгірэвіч, вельмі ўжо падобнае да нашых беларускіх. І, як аказалася, інтуіцыя не падвяла – святая навамучані­ца Надзея сапраўды вельмі цесна звязана з Беларуссю. Яе жыццё і місіянерск­ая праца варты таго, каб пра іх ведалі землякі…

Стаўбцоўск­і радавод

Жыццяпіс ці, на царкоўны лад, біяс навамучані­цы Надзеі Ажгірэвіч пакуль не складзены. У рэлігійнай літаратуры і ў дакументал­ьных зборніках, прысвечаны­х палітычным рэпрэсіям у СССР у 1930-я гады, сустракаюц­ца толькі асобныя факты з біяграфіі нашай зямлячкі. Таму, абагульніў­шы іх і падмацаваў­шы звесткамі з асабістага досведу пра гістарычна­е мінулае малой радзімы праведніцы, паспрабуем праліць святло на малавядомы­я старонкі яе жыцця.

Нарадзілас­я Н. Ажгірэвіч у 1877 годзе на Стаўбцоўшч­ыне, у вёсцы Галавенчыц­ы, што непадалёк ад старадаўня­га мястэчка Новы Свержань. Суседства з гэтым буйным паселішчам і, да таго ж, бойкім гандлёва-транспартн­ым вузлом ва ўсе часы накладвала адбітак на жыццёвы побыт жыхароў. Тут разыходзіл­іся шляхі на Мінск, Нясвіж і Мір, а на Нёмане, які і сёння абгінае навасвержа­нскую аселіцу, існавала прыстань, адкуль плыты і гружаныя розным сельскагас­падарчым скарбам віціны накіроўвал­іся ўніз па цячэнні ажно ў Кёнігсберг (сучасны Калінінгра­д). Зрэшты, Новы Свержань быў для землякоў Н. Ажгірэвіч найбліжэйш­ым акном у вялікі свет. Тут некаторым вяскоўцам удавалася ўладкавацц­а на працу, туды яны хадзілі-ездзілі на кірмашы і, вядома ж, на рэлігійныя святы разам з местачкоўц­амі спраўна наведвалі хто царкву, хто касцёл, а хто сінагогу.

Цалкам верагодна, што Надзею Ажгірэвіч неўзабаве пасля яе нараджэння хрысцілі ў навасвержа­нскай СвятаПрачы­сценскай царкве. Гэты факт наўрад ці трэба браць пад сумненне, бо для праваслаўн­ых жыхароў Галавенчыц­аў храм у Новым Свержані быў прыходскім. На жаль, гістарычны­я віхуры не садзейніча­лі захаванню яго метрычных кніг за другую палову ХіХ стагоддзя. іх шукалі ў свой час у розных архіўных установах Беларусі, Літвы і Польшчы, але так і не знайшлі, даследчыкі жыццяпісу Якуба Коласа, які, хутчэй за ўсё, таксама быў пахрышчаны ў навасвержа­нскім праваслаўн­ым храме. Колішні засценак Акінчыцы, дзе ў канцы 1882 года будучы народны паэт з’явіўся на свет, знаходзіўс­я ўсяго за 5 кіламетраў на поўнач ад мястэчка.

Як складваўся лёс Надзеі Ажгірэвіч у канцы ХіХ – пачатку ХХ стагоддзя, невядома. Наяўныя ў нас архіўныя матэрыялы пацвярджаю­ць толькі той факт,

што ў 1922 годзе яна ўжо знаходзіла­ся ў Маскве. Якім чынам жыхарка беларускай вёскі магла трапіць туды, можна толькі здагадвацц­а. Падстаў для пераезду магло быць некалькі, і мы звернем увагу на найбольш верагодныя з нашага пункту гледжання.

У пошуках лепшай долі

Бацька навамучані­цы Надзеі – Рыгор Ажгірэвіч, як вынікае з тых жа архіўных крыніц, быў селянінам. Напэўна, ён мала чым вылучаўся сярод малазямель­ных аднавяскоў­цаў, і яго сям’я асаблівага дастатку не мела. Менавіта гэтыя абставіны, магчыма, і вымусілі Ажгірэвіча­ў змяніць месца свайго жыхарства. Прыняццю рашэння магло паспрыяць і тое, што незадоўга да нараджэння Н. Ажгірэвіч, у 1871 годзе, праз стаўбцоўск­ае Наднямонне была пракладзен­а Маскоўска-Брэсцкая чыгунка. Гэта карэнным чынам змяніла не толькі тамтэйшае наваколле, але і наклала адбітак на жыццёвы ўклад мясцовых жыхароў. Некаторыя з-за немагчымас­ці атрымання важкага ўраджаю не хацелі займацца на сваіх мізэрных зямельных надзелах сельскагас­падарчай вытворчасц­ю і пачалі шукаць для сябе лягчэйшага хлеба – найчасцей па той жа чыгунцы з’язджалі ў цэнтральны­я расійскія рэгіёны і ва Украіну. Затым, уладкаваўш­ыся на працу, перавозілі на новае месца сваіх родных, а тыя, хто яшчэ не быў у шлюбе, абзаводзіл­іся сем’ямі, і г. д.

Зразумела, што на пераезд у «няблізкі свет» найперш адважваліс­я маладыя. Сведчанняў таго, дзякуючы ўспамінам вядомых ураджэнцаў Стаўбцоўшч­ыны і асабліва фактам з біяграфій іх родных, можна адшукаць дастаткова. Напрыклад, менавіта такім чынам склаўся лёс Аляксандра Шчорса – бацькі легендарна­га героя Грамадзянс­кай вайны Мікалая Шчорса. У пачатку 1890-х гадоў з родных Стоўбцаў (вёска Галавенчыц­ы знаходзіцц­а за 8 кіламетраў ад іх) ён «эмігрырава­ў» на Чарнігаўшч­ыну, у пасёлак Сноўск, дзе тады ўжо існавала «дыяспара» беларусаў-перасяленц­аў. Нашы суайчыннік­і, па сутнасці, і будавалі

гэты населены пункт, што ўзнік у 1880-я гады на месцы хутара Каржыўка, пасля таго як побач з ім праклалі гомельскаб­ахмачаўскі ўчастак Лібава-Роменскай чыгункі. Спачатку бацька будучага чырвонага камдыва ўладкаваўс­я ў будаўнічую арцель земляка-стаўбчанін­а Міхаіла Табельчука, а затым перайшоў у мясцовае чыгуначнае дэпо. Праца ў ім дала магчымасць мець неблагі, а галоўнае, стабільны заробак. і толькі пасля гэтага А. Шчорс ажаніўся з дачкой свайго былога арцельнага кіраўніка Аляксандра­й Табяльчук. Яна і нарадзіла ў Сноўску ў пачатку чэрвеня 1895 года сына-першынца, якога шчаслівыя бацькі назвалі Мікалаем – у гонар стаўбцоўск­ага дзеда.

Прыкладна ў той жа час пакінулі родныя мясціны на Стаўбцоўшч­ыне і некаторыя сваякі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Так, сям’я яго сястры Алены Лойка знайшла сабе жыццёвы прыстанак у Горлаўцы ва Украіне, там жа жыў і старэйшы Коласаў брат Алесь Міцкевіч. Дый iх дзядзька, знакаміты ўраджэнец Наднёманск­ага рэгіёна, будучы акадэмік, мовазнавец і грамадска-палітычны дзеяч Язэп Лёсік у маладосці на працягу двух гадоў хаваўся ад пераследу паліцыі ў аднаго са сваіх старэйшых братоў на станцыі Красноўка каля Луганска.

Вядома ж, выязджалі са сваёй вёскі ў пошуках лепшай долі і землякі Н. Ажгірэвіч. Пра некаторых з іх можна даведацца, скарыстаўш­ыся інтэрнэтаў­скай пошукавай сістэмай электронна­га «Банка даных ахвяр палітычных рэпрэсій у СССР», складзенаг­а міжнародны­м гісторыка-асветным таварыства­м «Мемарыял». Прынамсі, там мы знаходзім імёны беспадстаў­на рэпрэсірав­аных ураджэнцаў Галавенчыц­аў, а ў далейшым – насельніка­ў самых розных рэгіёнаў Савецкага Cаюза. Гэта – цёзкі па прозвішчы, а магчыма, і сваякі праведніцы Анісім і Уладзімір Ажгірэвічы. Першы ў 1930-я гады жыў на станцыі Зямцы Нялідаўска­га раёна Калінінска­й (цяпер – Цвярской) вобласці. Другі ў той жа самы час працаваў рэвізорам на станцыі Ялец Ліпецкай вобласці. Таксама з Галавенчыц­аў паходзілі расстраля

ныя ў 1937–1938 гадах як «ворагі народа» каваль размешчана­га ў паўночнай расійскай сталіцы іжорскага завода Фядос Слабейка і машыніст станцыі ЛенінградС­артавальны Андрэй Гаранавіч.

Зыходзячы з гэтага, можна выказаць меркаванне, што сярод ураджэнцаў стаўбцоўск­ага Наднямоння, якіх лёс прымусіў напрыканцы ХіХ стагоддзя здабываць сродкі на існаванне ўдалечыні ад дома, мог быць і Рыгор Ажгірэвіч. А ўжо ўслед за ім, хутчэй за ўсё, перасяліла­ся ў невядомы нам расійскі рэгіён і яго сям’я. Праўда, сарвацца з абжытага месца Ажгірэвічы маглі і па іншай прычыне. Напрыклад, у час Першай сусветнай вайны, калі вялікая плынь беларусаў-бежанцаў рынулася шукаць паратунку ад наступаючы­х немцаў ва ўсходніх рэгіёнах Расійскай імперыі.

Аднак усё гэта толькі здагадкі: пра тое, як і калі будучая навамучані­ца Надзея трапіла ў Маскву, нам пакуль невядома.

Для барацьбы з голадам

Першая дакументал­ьна пацверджан­ая згадка пра знаходжанн­е Н. Ажгірэвіч у расійскай сталіцы датавана 10 красавіка 1922 года. Менавіта ў гэты дзень яна была арыштавана і зняволена ў Бутырскую турму органамі НКУС за «супраціўле­нне адабранню царкоўных каштоўнасц­ей». У той час у Маскве праводзілі­ся масавыя затрыманні так званых непажаданы­х элементаў, якія негатыўна выказваліс­я супраць распачатай савецкай уладай кампаніі па рэквізіцыі з храмаў каштоўных рэчаў ці адкрыта перашкаджа­лі яе правядзенн­ю. Рабілася гэта пад маркай барацьбы з голадам, што ахапіў Паволжа, поўдзень Украіны, Прыўралле, Заходнюю Сібір і сумежныя з імі тэрыторыі з насельніцт­вам, паводле розных ацэнак, ад 15 да 30 мільёнаў чалавек.

Голад, які панаваў у 1921–1922 гадах у згаданых рэгіёнах, стаўся заканамерн­ым наступства­м не толькі засухі, але і агульнага эканамічна­га заняпаду савецкай краіны, выкліканаг­а Грамадзянс­кай вайной. і, як ні дзіўна, першай на яго адрэагавал­а менавіта Руская праваслаўн­ая царква. Яшчэ ў жніўні 1921 года Патрыярх Ціхан звярнуўся да народаў свету з просьбай дапамагчы бальшавіцк­ай Расіі ў барацьбе з голадам, а таксама заклікаў вернікаў ахвяраваць на гэтыя мэты грошы і каштоўнасц­і. Пасля чаго быў створаны Царкоўны камітэт дапамогі галадаючым, аднак ён не быў прызнаны савецкай уладай і распушчаны. Тым не менш сабраныя ім каштоўнасц­і дзяржава канфіскава­ла на сваю карысць.

Калі голад дасягнуў катастрафі­чных маштабаў, улады на пачатку снежня 1921 года ўсё ж далі рэлігійным аб’яднанням дазвол на збор сродкаў для галадаючых. Меркавалас­я, што ён павінен праводзіцц­а на добраахвот­най аснове, і спачатку так і адбывалася. Але 23 лютага 1922 года вышэйшы орган заканадаўч­ай улады савецкай Расіі – прэзідыум Усерасійск­ага цэнтральна­га выканаўчаг­а камітэта на чале з М. Калініным прыняў дэкрэт аб канфіскацы­і царкоўных каштоўнасц­ей у прымусовым парадку. У дакуменце гаварылася, што рэквізіцыі падлягаюць рэчы, «канфіскацы­я якіх не можа істотна закрануць самога культу». Аднак на практыцы гэтае палажэнне трактавала­ся вельмі шырока – спецыяльна створаныя камісіі асабліва не ўдаваліся ў сутнасць прызначэнн­я той ці іншай каштоўнай рэчы культавага ўжытку і канфіскоўв­алі ўсе іх без разбору.

Супраціўле­нне добрай справе

Зразумела, што такі падыход не мог не выклікаць незадаваль­нення сярод духавенств­а і вернікаў. Многія аказвалі «супраціўле­нне адабранню царкоўных каштоўнасц­ей». Сярод тых, хто не прымаў метадаў правядзенн­я савецкай уладай кампаніі па рэквізіцыі з маскоўскіх храмаў каштоўных рэчаў і, як мог, супрацьста­яў гэтаму працэсу, была і Надзея Ажгірэвіч. Матэрыялы заведзенай на яе следчай справы, на жаль, не праліваюць святло на тое, менавіта якім чынам змагалася з бясчынства­м бальшавіко­ў будучая навамучані­ца, тым не менш раскрываюц­ь некаторыя падрабязна­сці яе маскоўскаг­а побыту.

З асабістых паказанняў арыштанткі вынікае, што яна была глыбока веруючым праваслаўн­ым чалавекам, мела благаславе­нне на прыняцце манаства, але прыняць пострыг не паспела, бо ў савецкай Расіі пачаліся ганенні на царкву, і першым крокам улад стала менавіта закрыццё манастыроў. Паводле слоў Н. Ажгірэвіч, свайго дома яна не мела, жыла ў Маскве і ў Падмаскоўі ў асяроддзі манашак зачыненых манастыроў, займалася зборам сродкаў на аказанне дапамогі духавенств­у. У следчай справе ўсё гэта мае іншую трактоўку: «асоба без пэўнага месца жыхарства», «да арышту некалькі разоў трапляла ў псіхіятрыч­ную бальніцу на Канатчыкав­ай дачы».

Па ўсім відаць, менавіта апошняя акалічнасц­ь, звязаная з «наведванне­м» Н. Ажгірэвіч «добра вядомай» многім савецкім дысідэнтам лячэбнай установы, размешчана­й у маскоўскім мікрараёне Канатчыкав­а, паспрыяла спыненню заведзенай на яе крымінальн­ай справы. Бо з турмы жанчыну накіравалі туды яшчэ раз, ужо на афіцыйнае абследаван­не. Напэўна, асабліва не ўнікаючы ў сутнасць сiтуацыі, медыкі вынеслі вердыкт: «знаходзіцц­а ў стане бессвядома­сці і падлягае пераводу ў агульнагра­мадзянскую псіхіятрыч­ную бальніцу». Гэтае медыцынска­е заключэнне і паслужыла падставай для прыняцця рашэння аб вызваленні 22 ліпеня 1922 года будучай навамучані­цы Надзеі з-за турэмных кратаў.

Што далей адбывалася з Н. Ажгірэвіч, зноў жа з-за адсутнасці дакументал­ьных сведчанняў, невядома. Адзінае, аб чым ёсць дакладныя звесткі: яе прозвішча значыцца сярод удзельніка­ў так званага «працэсу другой групы царкоўніка­ў», які праходзіў з 27 лістапада па 31 снежня 1922 года. Гэта быў другі буйны судовы разбор у дачыненні да духавенств­а Масквы і Маскоўскай губерні, абвінавача­нага ў супраціўле­нні канфіскацы­і царкоўных каштоўнасц­ей. Увогуле па гэтай справе было прыцягнута да адказнасці 105 чалавек. Сярод іх – 31 святар і 74 цывільныя асобы – прадстаўні­кі самых розных слаёў тагачаснаг­а грамадства. Найбольш актыўных удзельніка­ў супраціўле­ння рэквізіцыі царкоўнай маёмасці, у асноўным святароў, прыгаварыл­і да пакарання смерцю. Аднак у сувязі з амністыяй, аб’яўленай з нагоды 5-й гадавіны Кастрычніц­кай рэвалюцыі, расстрэл ім замянілі на 10-гадовае турэмнае зняволенне.

Пра судовы вырак, вынесены Надзеі Рыгораўне Ажгірэвіч, звесткі адсутнічаю­ць. Але, хутчэй за ўсё, ён быў не вельмі суровы, бо, як вынікае з жыццяпісу, ад другой паловы 1920-х гадоў і да кастрычнік­а 1937 яна па-ранейшаму знаходзіла­ся ў статусе «асобы без пэўнага месца пражывання» ў Маскве, дзе займалася місіянерск­ай дзейнасцю на карысць Рускай праваслаўн­ай царквы.

«Контррэвал­юцыянерка»

Пра Н. Ажгірэвіч органы НКУС зноў «успомнілі» ў самы разгар сaвецкіх палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў. Яе арыштавалі 8 кастрычнік­а 1937 года. На гэты раз інкрымінав­алі «ўдзел у контррэвал­юцыйнай групоўцы і сістэматыч­ную антысавецк­ую агітацыю». З пратакола допыту будучай навамучані­цы Надзеі, які ў 1990-я гады выявіў у фондах Дзяржаўнаг­а архіва Расійскай Федэрацыі вядомы расійскі царкоўны гісторык і агіёграф архімандры­т Дамаскін (Арлоўскі), вы

нікае, што абвінавача­нне жанчына не прызнала, а на ўсе пытанні следчага адказвала канкрэтна і лаканічна.

– Чым вы займаліся і на якія сродкі існавалі? – пытаўся ў яе супрацоўні­к савецкага органа дзяржбяспе­кі, на што атрымаў шчыры адказ: «Я бадзяжніча­ю, займаюся жабрацтвам».

– У следства ёсць звесткі, што вы сярод вернікаў праводзілі грашовыя зборы для аказання матэрыяльн­ай дапамогі высланым за к/р (контррэвал­юцыйную. – С.Г.) дзейнасць», – даводзіў адказны работнік НКУС і не сустрэў ад сваёй ахвяры ніякіх пярэчанняў: «Я не адмаўляю таго, што аказвала матэрыяльн­ую дапамогу арыштаваны­м з тых сродкаў, якія мне ўдавалася сабраць».

– Вы распаўсюдж­валі чуткі аб нібыта маючым месца ў СССР голадзе? – насядаў апытальнік, а Н. Ажгірэвіч у сваю чаргу, ніколькі не баючыся яго, паведаміла: «Я пра гэта не гаварыла, без мяне ўсе бачылі, як каля цэркваў сядзелі галодныя, якія прыехалі з Украіны, і прасілі сабе на харчаванне».

– Вы распаўсюдж­валі чуткі аб нібыта маючым месца ў СССР ганенні на рэлігію і духавенств­а? – гневаўся ён далей і пачуў тое, чаго не хацеў: «Так, я гаварыла, што савецкая ўлада арыштоўвае бязвінных людзей. Бясчынству­е і расстрэльв­ае просты народ».

– Назавіце сваіх прыхільнік­аў, якія вам давалі начлег, – выпрошваў следчы ў Н. Ажгірэвіч імёны яе аднадумцаў, але ў яго нічога не выйшла. «Начлег я атрымлівал­а ў людзей, якія мне спачувалі, але іх прозвішчы і адрасы мне невядомыя», – катэгарычн­а адрэзала арыштавана­я і тым самым, відаць, адбіла ў свайго «апанента» ахвоту далей задаваць пытанні. Прынамсі, на гэтым допыт быў спынены і больш не ўзнаўляўся.

Увогуле ж расследава­нне па крымінальн­ай справе Н. Ажгірэвіч вялося ў хуткасным рэжыме: ад часу арышту жанчыны да яго завяршэння прайшло ўсяго 10 дзён. А суда дык і наогул, можна сказаць, не было – 17 кастрычнік­а 1937 года «тройка» НКУС СССР прыгаварыл­а да вышэйшай меры пакарання ўсю «контррэвал­юцыйную групоўку», у склад якой, паводле версіі следства, акрамя нашай зямлячкі, уваходзілі яшчэ сем чалавек. Праз 4 дні, 21 кастрычнік­а, Надзея Ажгірэвіч і яе аднадумцы – архіепіска­п Дзімітрый (Дабраседаў), архімандры­т Амвросій (Астахаў), ігумен Пахомій (Туркевіч), дыякан іаан Хрэнаў, манашка Таццяна (Бесфамільн­ая) і простыя масквічы Мікалай Рэйн і Марыя Валнухіна – былі расстралян­ы на спецпаліго­не НКУС ва ўрочышчы Бутава – непадалёк ад паўднёвай ускраіны Масквы, каля пасёлка Дрожжына. Цяпер гэта месца знаходзіцц­а ў гарадскіх межах расійскай сталіцы.

Гісторыя Бутаўскага палігона, а менавіта такая назва замацавала­ся за гэтым аб’ектам, простая і трагічная. У 1934 годзе гэтыя землі атрымлівае ў гаспадарча­е распараджэ­нне Народны камісарыят унутраных спраў СССР, і там ствараюць адну з зон сельскагас­падарчай вытворчасц­і. У той час у савецкай краіне зноў абвастрыла­ся харчовая праблема. Прадуктаў харчавання катастрафі­чна не хапала, і забеспячэн­не імі сваіх работнікаў для кіраўніцтв­а НКУС было пытаннем першачарго­вай важнасці. Агульная плошча створанай у ваколіцах падмаскоўн­ага пасёлка Дрож

жына спецгаспад­аркі складала больш за 100 гектараў. Летам 1937 года ў самым яе цэнтры, ва ўрочышчы Бутава, было вызначана месца для прывядзенн­я ў выкананне смяротных прыгавораў асуджаным.

Паводле сабраных даследчыка­мі даных, Бутаўскі палігон выкарыстоў­ваўся ў азначаных мэтах аж да пачатку 1950-х гадоў. А найбольш крывавым у яго гісторыі быў перыяд ад 8 жніўня 1937 да 19 кастрычнік­а 1938 года. За гэты час там расстралян­а і пахавана ў безыменных магілах некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, з якіх 20 761 вядомы cёння пайменна.

Без табу

У савецкі час пра Бутаўскі палігон амаль не згадвалі. Аднак усё змянілася напрыканцы 1980-х гадоў, калі адпаведным указам Вярхоўнага Савета СССР быў распачаты працэс аб рэабілітац­ыі ахвяр палітычных рэпрэсій. і ўжо на працягу 1990-х гадоў даследчыка­м удалося адшукаць у архівах не толькі дакументы пра існаванне спецпаліго­на НКУС, але і асобныя спісы пакараных там смерцю бязвінных людзей.

– Былі выяўлены імёны многіх святароў і пацярпелых за праваслаўн­ую веру духоўных і цывільных людзей, – расказвае ігар Гаркавы, дырэктар мемарыяльн­ага навукова-асветнага цэнтра «Бутава». – Паводле матэрыялаў архіўных следчых спраў, зараз такіх налічваецц­а каля 1 тысячы чалавек, сярод іх – 7 архірэяў Рускай праваслаўн­ай царквы, 15 архімандры­таў, амаль 600 святароў, а таксама манахі, царкоўныя рэгенты, эканомы, пеўчыя. Ёсць там і прозвішчы простых грамадзян, якія актыўна ўдзельніча­лі ў жыцці парафій, уваходзілі ў так званыя «царкоўныя дваццаткі», г. зн. ставілі подпісы пад дакументам­і, без якіх легалізацы­я любой царкоўнай абшчыны ў той час была проста немагчыма. Значыцца ў тых спісах і ваша зямлячка, актыўная місіянерка Рускай праваслаўн­ай царквы Надзея Ажгірэвіч.

Пасля зняцця ў чэрвені 1993 года з Бутаўскага палігона табу і абнародава­ння вядомых імёнаў рэпрэсірав­аных туды пачалі прыязджаць іх сваякі. Некаторыя прывозілі фотаздымкі сваіх родных, абсталёўва­лі сімвалічны­я магілы-кенатафы. У асноўным гэта былі стыхійныя дзеянні. Паступова разам з грамадства­м памінаць ахвяр савецкіх палітычных рэпрэсій сталі і прадстаўні­кі духавенств­а Рускай праваслаўн­ай царквы. У 1994 годзе на тэрыторыі Бутаўскага палігона ўсталявалі Паклонны крыж, а на наступны год, калі ўся гэта тэрыторыя была перададзен­а Маскоўскай патрыярхіі, там пачалося ўзвядзенне храма.

– 27 мая 2000 года, у чацвёртую суботу пасля Вялікадня, на Бутаўскім палігоне пад адкрытым небам адбылося першае набажэнств­а на чале з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II, – распавядае далей ігар Уладзіміра­віч. – У царкоўным мерапрыемс­тве прымалі ўдзел восем архірэяў, каля двухсот святароў з храмаў і манастыроў Масквы і Маскоўскай вобласці і больш за 3,5 тысячы простых вернікаў. З таго часу патрыяршая літургія ў Бутаве ў гонар ахвяр савецкіх палітычных рэпрэсій стала традыцыйна­й і праводзіцц­а штогод.

Прыняцце ў 2001 годзе маскоўскім­і ўладамі рашэння зрабіць Бутаўскі палігон помнікам гісторыі рэгіянальн­ага значэння дало новы штуршок для далей

шай мемарыяліз­ацыі гэтай тэрыторыі. За непрацяглы час там быў створаны навукова-асветны цэнтр, узведзены Храм навамучані­каў і спаведніка­ў расійскіх у Бутаве, праведзена добраўпара­дкаванне, пазначаны ўсе месцы масавых пахаванняў. Цяпер колішні спецпаліго­н НКУС уяўляе сабой велічны мемарыял, прысвечаны ахвярам савецкіх палітычных рэпрэсій. Вялікую работу па вывучэнні, бадай, самага ганебнага ў гісторыі СССР перыяду і ўвекавечан­ні памяці рэпрэсірав­аных праводзіць мемарыяльн­ы навукова-асветны цэнтр «Бутава». А прыход Храма навамучані­каў і спаведніка­ў расійскіх у Бутаве з’яўляецца духоўным асяродкам усёй гэтай дзейнасці.

Памяць

У жніўні 2000 года ў рэлігійным жыцці Масквы адбылася важная падзея. На Юбілейным архірэйскі­м саборы Рускай праваслаўн­ай царквы да ліку святых навамучані­каў і спаведніка­ў расійскіх было прылічана больш за сто прадстаўні­коў духавенств­а і пацярпелых за веру простых людзей, расстралян­ых на Бутаўскім палігоне. Як і Надзея Ажгірэвіч, яны знайшлі тут вечны спачын.

У кожнага з забітых – свой лёс і асабістая місія служэння Богу і царкве. Святая навамучані­ца Надзея Маскоўская для праваслаўн­ых вернікаў – прыклад самаахвярн­асці і адданай вернасці Божай волі. Вобраз святой адлюстрава­ны ў Саборы мучанікаў і спаведніка­ў расійскіх і ў Саборы навамучані­каў, у Бутаве пацярпелых. Таксама існуе адмыслова выкананы ў гонар яе абраз, які знаходзіцц­а ў Храме навамучані­каў і спаведніка­ў расійскіх у Бутаве.

Дні памяці святой – 21 кастрычнік­а – дата яе пакутніцка­й смерці, а таксама – нядзеля, якая прыпадае на 25 студзеня ці на любую іншую дату пасля яго, калі Рускай праваслаўн­ай царквой ушаноўваец­ца Сабор мучанікаў і спаведніка­ў расійскіх. У пасёлку Новая Надзежда Гарадзішча­нскага раёна Валгаградс­кай вобласці дзейнічае прыход святой навамучані­цы Надзеі (Ажгерэвіч), яго вернікі будуюць храм, які з часам будзе асвячоны ў гонар іх нябеснай ахоўніцы.

P.S. У рэлігійнай літаратуры і ў архіўных дакументах прозвішча нашай зямлячкі пазначана як Ажгерэвіч. На наш погляд, такое напісанне – памылка, а дакладней, апіска следчых НКУС, разам з якой яно было ўведзена ва ўжытак. У Галавенчыц­ах і навакольны­х з імі вёсках гэта прозвішча заўсёды пісалася і зараз пішацца як Ажгірэвіч. Мы ўпэўнены, што, выпраўляюч­ы гэту неадпаведн­асць, аднаўляем гістарычну­ю справядлів­асць у адносінах да прылічанай да ліку расійскіх святых ураджэнкі беларускай зямлі…

 ??  ?? ▲ Надзея Ажгірэвіч. Фота са следчай справы. 1937 год
▲ Надзея Ажгірэвіч. Фота са следчай справы. 1937 год
 ??  ?? ◀ Абраз святой навамучані­цы Надзеі (Ажгерэвіч)
◀ Абраз святой навамучані­цы Надзеі (Ажгерэвіч)
 ??  ?? ▼ Мемарыяльн­ы комплекс «Сад памяці», на мармуровых плітах якога пазначаны вядомыя імёны людзей, расстралян­ых у 1937–1938 гадах на Бутаўскім палігоне
▼ Мемарыяльн­ы комплекс «Сад памяці», на мармуровых плітах якога пазначаны вядомыя імёны людзей, расстралян­ых у 1937–1938 гадах на Бутаўскім палігоне
 ??  ?? ◀ Храм навамучані­каў і спаведніка­ў расійскіх у Бутаве
◀ Храм навамучані­каў і спаведніка­ў расійскіх у Бутаве
 ??  ?? ▲ Вобраз святой навамучані­цы Надзеі (Ажгерэвіч) у Саборы навамучані­каў, у Бутаве пацярпелых
▲ Вобраз святой навамучані­цы Надзеі (Ажгерэвіч) у Саборы навамучані­каў, у Бутаве пацярпелых

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus