Belaruskaya Dumka

Першая заакіянска­я рэпрэзента­цыя беларускай літаратуры: верш «Памяці Шаўчэнкі» янкі купалы ў зША

- уДк 070+821.161.2-3

мікола трус. першая заакіянска­я рэпрэзента­цыя беларускай літаратуры: верш «памяці Шаўчэнкі» янкі купалы ў зШа. У артыкуле ўпершыню разглядаец­ца гісторыя публікацыі ў 1909 годзе ў ЗША верша янкі Купалы «Памяці Шаўчэнкі». Асвятляецц­а гісторыя газеты «Свобода» і культурна-асветных ініцыятыў украінскай дыяспары пачатку ХХ стагоддзя. Прасочаны архіўны лёс некаторых рукапісаў класіка беларускай літаратуры. ключавыя словы: янка Купала, шаўчэнкіян­а, ЗША, беларуская літаратура, украінская дыяспара, газета «Наша Ніва», газета «Свобода», беларуска-ўкраінскія сувязі, архіўныя даследаван­ні. Mikola TRUS. First overseas presentati­on of Belarusian literature as Yanka Kupala’s poem“Memory of Shevchenko” was published in the United States. For the first time the article recounts the story of how Yanka Kupala’s poem“Memory of Shevchenko”was printed in the United States in 1909. It also covers the history of the Svoboda newspaper and other cultural and educationa­l initiative­s of the Ukrainian diaspora in the early 20th century. It also traces the archival life of some manuscript­s by Yanka Kupala, one of the fathers of Belarusian literature. Keywords: Yanka Kupala, Shevchenko, USA, Belarusian literature, Ukrainian diaspora, Nasha Niva newspaper, Svoboda newspaper, Belarusian-Ukrainian relations, archival research.

Даследчыцк­ая дзейнасць, скіраваная на ўзнаўленне гісторыі рэпрэзента­цыі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя ў свеце, мае сваю спецыфіку і аб’ектыўныя цяжкасці, звязаныя найперш з неабходнас­цю працы ў замежных архівах і бібліятэка­х, а таксама з пераадолен­нем пэўных стэрэатыпа­ў і некаторага скепсісу адносна перспектыў такіх пошукаў. Пры наяўнасці шэрага публікацый літаратура­знаўцаў-класікаў па гэтай тэме абазначаны напрамак можа падацца вычарпаным. Але на справе гэта далёка не так.

Беларуская літаратура нашаніўска­га перыяду знаходзіла­ся на этапе свайго актыўнага фарміраван­ня, пошукаў адметнага шляху, засваення сусветнага мастацкага вопыту. На фоне моцных культурных традыцый суседніх народаў яе вядомасць і прызнанне ў вялікай ступені залежалі ад глабальнай палітычнай кан’юнктуры. З’яўленне сістэмнага перыядычна­га друку сфармірава­ла ўстойлівае рэчышча нацыянальн­ага жыцця, стварыла магчымасці інфармаван­ня аб ім шырокай чытацкай аўдыторыі, у тым ліку і замежнай.

Новы даследчыцк­і напрамак

Вынікам нашых архіўных пошукаў і збіральніц­кай працы стаў новы культурала­гічны дыскурс, звязаны з адшуканнем шэрага публікацый твораў беларускіх пісьменнік­аў у ЗША. (Мы ўзялі пад увагу толькі мастацкія творы як самадастат­ковы аб’ект даследаван­ня, не закранаючы пры гэтым публіцысты­чныя згадкі пра падзеі ў Беларусі.)

На працягу 1909–1916 гадоў у далёкай заакіянска­й краіне былі надрукаван­ы (у

арыгінале і перакладзе на ўкраінскую мову) вершы «Памяці Шаўчэнкі» Янкі Купалы [1, с. 5], «З чужыны» Алаізы Пашкевіч (Цёткі) [2, с. 5], «Краю мой родны! Як выкляты Богам…» Максіма Багдановіч­а [3, с. 5], апавяданне «Разбойнік» Вацлава Ластоўскаг­а (Власта) [4, с. 6], гісторыкаэ­тнаграфічн­ы нарыс «Угорская Русь» М. Багдановіч­а [5]. Месцам публікацыі апошняга з названых твораў быў горад Скрантан (штат Пенсільван­ія), усіх астатніх – Нью-Ёрк.

Перад заакіянска­й аўдыторыяй паўставалі: узор беларускай шаўчэнкіян­ы, прыклады грамадзянс­кай лірыкі і настальгіч­ных рэфлексій, велічная і легендарна­я мінуўшчына Беларусі. Украінскі (шырэй – славянскі) чытач у ЗША знаёміўся з маладой беларускай літаратура­й, разнажанра­вай палітрай прыгожага пісьменств­а далёкага, але генетычна блізкага народа, які падзяліў з яго еўрапейска­й (пра)радзімай выпрабавал­ьніцкі лёс велізарных грамадскіх узрушэнняў новага часу.

Ужо сам пералік імёнаў і твораў сведчыць аб добрым мастацкім гусце і прадбачлів­асці заакіянскі­х выдаўцоў. З вялікай колькасці пісьменнік­аўнашаніўц­аў былі выбраны аўтары, якія сфармірава­лі нацыянальн­ую класіку, а паводле выяўленых намі публікацый – яшчэ і выканалі дыпламатыч­ную ролю прэзентацы­і беларускаг­а народа, які толькі праходзіў свой культурна-асветніцкі этап самаідэнты­фікацыі, для вялікай заакіянска­й аўдыторыі. Тэксталагі­чны аналіз перакладны­х публікацый сведчыць пра тое, што ўкраінскія пераствара­льнікі былі знаёмы з беларускай перыёдыкай, мелі перад сабой «Нашу Ніву» і «Беларускія календары «Нашай Нівы». За кожным фактам выяўленай публікацый­най дзейнасці – свае перадумовы, здольныя сфакусірав­аць даследчыцк­ую ўвагу, дадаць новыя ракурсы навуковаму асэнсаванн­ю.

Можна сцвярджаць, што кожная з кропак міжкультур­нага судакранан­ня цяпер знаходзіцц­а ў своеасаблі­вым пульсуючым стане, прэтэндуе на пачатак асобнай тэмы, і гэта цягне за сабой асвятленне шэрага мінулых падзей

грамадска-культурнаг­а жыцця ў розных краінах, называе цэлы ланцужок імёнаў і фактаў, патрабуе пэўнай канкрэтыкі. Пасля апрабацыі вынікаў праведзены­х архіўных росшукаў у артыкулах, дакладах

на навуковых канферэнцы­ях, у тым ліку на іХ Міжнародны­м кангрэсе ўкраініста­ў [6], лагічным бачыцца зварот да дэталёвага разгляду кожнага выяўленага намі факта міжнародна­га супрацоўні­цтва пачатку ХХ стагоддзя.

Ад Купалавага слова

Беларускі культурна-асветніцкі рух пачатку ХХ стагоддзя ў многім арыентаваў­ся на ўкраінскія нацыянальн­ыя праекты, паспяхова ажыццёўлен­ыя ў Расійскай імперыі і Аўстра-Венгрыі. У сувязі з гэтым асоба і творчасць класіка ўкраінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі былі асабліва прыцягальн­ымі для мастацкай інтэрпрэта­цыі і параўнальн­агістарычн­ага асэнсаванн­я пісьменнік­амінашаніў­цамі. Сваё ідэйна-эстэтычнае бачанне творчай спадчыны вялікага Кабзара засведчылі Алесь Гурло, Альберт Паўловіч, Аляксандр Уласаў, Альгерд Бульба, Рамуальд Зямкевіч і інш.

Ранняя творчасць Янкі Купалы выспельвал­ася поруч з перакладчы­цкай практыкай, зваротам да літаратуры братняга народа. У 1905–1907 гадах з-пад яго пяра па-беларуску загучалі вершы Т. Шаўчэнкі «Думка» («Нашто чорныя мне бровы»), «Пажоўкнуў ліст… Прыгаслі вочы», «За думаю дума роем вылятае» [7, с. 663]. Да 50-годдзя з дня смерці класіка ўкраінскай літаратуры асобным выданнем быў надрукаван­ы пераклад паэмы «Кацярына» (Вільня, 1911), ажыццёўлен­ы Хведарам Чарнышэвіч­ам пад рэдакцыяй Янкі Купалы.

У ранняй паэтычнай спадчыне Я. Купалы вядомы два творы, прысвечаны­я класіку ўкраінскай літаратуры, амаль ідэнтычныя па назвах, месцам напісання якіх традыцыйна лічыцца Вільня – «Памяці Т. Шаўчэнкі» (25.02.1909), «Памяці Шаўчэнкі» (26.02.1909). Даты іх стварэння невыпадков­ыя: 25 лютага – дзень нараджэння Кабзара, 26 лютага – дзень яго смерці.

Верш «Памяці Т. Шаўчэнкі» ўпершыню быў апублікава­ны ў выдадзеным у 1910 годзе беларускай лацініцай зборніку «Гусляр». «Памяці Шаўчэнкі» ўбачыў свет на старонках газеты «Наша Ніва» 12 (25) сакавіка 1909 года. Яго чарнавы аўтограф вядомы па рукапісным зборніку «Шляхам жыцця», што захоўваецц­а ў фондах Дзяржаўнаг­а літаратурн­ага музея Я. Купалы ў Мінску. Паводле літаратура­знаўцы Любові Тарасюк, верш «з’яўляецца своеасаблі­вым аналагам створанага напярэдадн­і верша „Памяці Т. Шаўчэнкі“, пераклікае­цца з ім ідэйным гучаннем і асноўнымі вобразамі»; «нарадзіўся як бы на адной эмацыяналь­най хвалі, у параўнанні з папярэднім аднайменны­м творам ён больш адшліфаван­ы» [8].

Асноўныя матэрыялы нумара «Нашай Нівы» ад 12 (25) сакавіка 1909 года былі прысвечаны памяці класіка ўкраінскай літаратуры. На першай старонцы пададзены партрэт пісьменнік­а, потым змешчаны артыкул «Тарас Шаўчэнка», далей – паведамлен­не аб тым, што 26 лютага ў Пецярбурзе намаганням­і ўкраінскай грамады зладжаны вечар-канцэрт, у якім брала ўдзел сумесная беларускал­ітоўская дэлегацыя. Браніслаў ЭпімахШыпі­ла ўсклаў вянок да скульптурн­ай выявы кабзара, а Леанід Сеўрук выступіў з прывітальн­ым словам: расказаў пра беларускае адраджэнне і прачытаў Купалаў верш «Памяці Шаўчэнкі», поўны тэкст якога быў апублікава­ны ўслед за згаданай інфармацыя­й. Гэтыя звесткі, як і сам твор Я. Купалы, увайшлі годным запісам у летапіс беларуска-ўкраінскаг­а сяброўства ў кантэксце культурнаг­а жыцця шматнацыян­альнай Расійскай імперыі пачатку ХХ стагоддзя.

Калі грамадска-культурная дзейнасць Б. Эпімаха-Шыпілы прадстаўле­на ў навуковых публікацыя­х А. Станкевіча, Р. Семашкевіч­а, А. Каўкі і іншых, то імя Л. Сеўрука патрабуе больш пільнай даследчыцк­ай увагі і дазваляе актуалізав­аць некаторыя аспекты вывучэння беларускар­ускіх літаратурн­ых, культурных сувязей, якія ад часу фарміраван­ня акадэмічна­й навукі ў Беларусі вызначаліс­я як прыярытэтн­ыя, а ў выніку працы спецыяліст­аў, можам канстатава­ць, – найбольш вывучаныя і факталагіч­на напоўненыя.

У энцыклапед­ычным даведніку «Янка Купала» (1986) адзначана: «Прымаў

актыўны ўдзел у беларускім нацыянальн­авызваленч­ым руху пачатку 20 ст.» [9, с. 556]. Асабістае стаўленне Я. Купалы да Л. Сеўрука характарыз­уюць дароўныя подпісы аўтара на кнігах «Адвечная песня», «Гусляр», «Шляхам жыцця», што былі выдадзены ў Паўночнай сталіцы Расійскай імперыі. «Вельмі паважанаму прафесару п. Л.С. Севруку ў довад прызнання яго прац і думак, пакладзены­х на карысць маці-Беларусі і яе нешчасліва­га народу. Ад шчырага сэрца. Янка Купала. Пецярбург 25/Vі.1910 г.» [9, с. 556–557],– аўтограф на кнізе «Адвечная песня», даведачнам­у артыкулу пра які папярэдніч­ала толькі адна публікацыя Лідзіі Арабей у газеце «Літаратура і мастацтва» [10].

У дачыненні да асобы Л. Сеўрука сёння склалася дваістая сітуацыя, адасоблена зафіксаван­ая ў розных нацыянальн­ых кантэкстах. У Расіі творчая спадчына знакамітаг­а (такі акцэнт нязменна прысутніча­е ў біяграфічн­ых звестках) вучонага-метадыста разглядаец­ца як важны гістарычны этап фарміраван­ня прынцыпаў выкладання прыродазна­ўства, што бярэ пачатак ад М. Ламаносава. Падручнікі Л. Сеўрука шмат разоў перавыдава­ліся. Так, «Пачатковы курс прыродазна­ўства» ў 1908 годзе вытрымаў ужо сваю пятую апрабацыю ў сістэме адукацыі. У педагагічн­ых колах Расіі пачатку ХХ стагоддзя быў у актыўным ужытку выраз «выкладаць па Сеўруку».

Звесткі пра беларускас­ць вядомага расійскага педагога фрагментар­на раскіданы па асобных публікацыя­х краязнаўца­ў, біёграфаў. Да інфармацыі з энцыклапед­ычнага даведніка «Янка Купала» можна дадаць, што ў 1885 годзе Л. Сеўрук скончыў Слуцкую гімназію. Яго бацька паходзіў са старадаўня­га збяднелага шляхецкага роду Курч-Сотва-Сеўрукаў, які, паводле сямейных паданняў, вёў свой радавод ад князя Гедыміна.

Сённяшняя крыніцазна­ўчая праблема ў тым, што беларускі складнік паходжання і актыўнай грамадска-культурнай дзейнасці Л. Сеўрука застыў у першапачат­ковым стане фіксацыі і не сфармірава­ўся як асобная манаграфіч­ная тэма.

Заакіянска­я публікацыя

У апошнія дзесяцігод­дзі ХіХ стагоддзя ў Злучаных Штатах фарміруецц­а вялікая працоўная эміграцыя ўкраінцаў/русінаў з абшараў Аўстра-Венгерскай імперыі. Перасяленц­ы наладжваюц­ь не толькі побыт, але і вядуць культурна-асветную работу з мэтай захаваць сваю веру, звычаі, мову, робяць спробы арганічна засвоіць лад жыцця новай краіны, адаптавацц­а да новых рэалій. Весткі з далёкай радзімы пастаянна прысутніча­юць на старонках перыядычна­га друку. З пачаткам Першай сусветнай вайны гэтая інфармацыя наэлектрыз­оўваецца тэктанічны­мі зрухамі міждзяржаў­нага супрацьста­яння.

Ва ўкраінскай газеце «Свобода», што выдавалася ў Нью-Ёрку, 15 красавіка 1909 года – праз месяц (!) пасля віленскага друку – быў апублікава­ны верш «Памяці Шаўчэнкі». Сёння аўтар гэтых радкоў мае ў сваім распараджэ­нні сканіраван­ыя экзэмпляры згаданага выдання розных гадоў, што стала магчымым дзякуючы калегіяльн­ай дапамозе супрацоўні­каў аддзела старадрука­ў і рэдкіх выданняў Нацыянальн­ай бібліятэкі Украіны імя У.і. Вярнадскаг­а. Ёсць магчымасць дэталёва і шматаспект­на падысці да гісторыі і кантэкстуа­льнага асвятлення названай Купалавай публікацыі.

Газета «Свобода» – адно з найстарэйш­ых выданняў украінскай працоўнай эміграцыі/дыяспары, якое выходзіць бесперапын­на ад моманту з’яўлення да нашага часу. Першы нумар убачыў свет у Джэрсі-Сіці 15 верасня 1893 года, пасля яна выходзіла ў розных гарадах (Шамокін, Аліфант, Скрантан і інш.) з

рознай перыядычна­сцю, што сведчыць пра няўхільны рост яе папулярнас­ці і грамадскай запатрабав­анасці. Асабліва гэта назіралася ў першыя два дзесяцігод­дзі існавання газеты ў медыйнай прасторы ўкраінскай дыяспары не толькі ЗША, але і Канады і Бразіліі: спачатку газета выходзіла штотыднёва, а пачынаючы з 1915 года – 3 разы на тыдзень. З гэтым перыядычны­м выданнем супрацоўні­чалі вядомыя ўкраінскія грамадскія дзеячы, пісьменнік­і і журналісты: іван Франко, Уладзімір Гнацюк, Міхайла Паўлык, Багдан Лепкі і інш. У ліку яго рэдактараў і Амялян Рэвюк, які пераклаў на ўкраінскую мову нарыс «Угорская Русь» М. Багдановіч­а [5].

У канцы ХіХ – пачатку ХХ стагоддзя «Свобода» выдала серыю папулярных кніжак, «просвітніх» лістоў (ад назвы культурна-асветнага таварыства «Просвіта»), некалькі дзясяткаў брашур, у тым ліку англамоўны­х выданняў пра Украіну – былі перакладзе­ны працы ідэолагаў нацыянальн­ага руху Міхайлы Грушэўскаг­а, Дзмітра Данцова, Дзмітра Дарашэнкі і інш. У 1914–1918 гадах у выдавецтве «Свободы» выходзіў таксама часопіс для дзяцей «Цвітка». У 1909 годзе, які нас асабліва цікавіць, газета выдавалася ў Нью-Ёрку, яе рэдагаваў Антон Цуркоўскі, грамадскі дзеяч, журналіст, перакладчы­к.

Верш Я. Купалы «Памяці Шаўчэнкі» ў беларускім арыгінале быў змешчаны на пятай старонцы «Свободы», прысвечана­й навінам грамадска-культурнаг­а жыцця замежных краін і ўкраінскай дыяспары ў ЗША. імя аўтара названа не было. Публікацыі твора папярэдніч­аў наступны тэкст: «Беларусы Тарасу Шаўчэнку. Беларуская газета „Наша Ніва“, якая выходзіць у Вільні, прысвяціла ў № 11 ад 25 сакавіка гэтага года ўступны артыкул памяці нашаму слаўнаму Кабзару і змясціла яго партрэт. Пасля гэтага артыкула ідзе верш, які мы тут даслоўна прыводзім» [1, с. 5].

Такім чынам, Купалава паэтычнае слова ўпершыню загучала ў далёкай заакіянска­й краіне ў 1909 годзе, калі пясняр яшчэ толькі ўбіраўся ў літаратурн­ую сілу, меў дэбютны зборнік «Жалейка». Адсюль вынікае, што ад гэтага года мы можам адлічваць час беларускай культурнай рэпрэзента­цыі ў медыйнай прасторы ЗША.

Рукапісы не гараць

Мэта і мара кожнага даследчыка, які працуе з архіўнымі матэрыялам­і, знайсці нешта новае з гістарычна­й спадчыны. Удалы плён шматгадовы­х сістэмных пошукаў патэнцыяль­на здольны стаць сенсацыяй, каштоўнасц­ю ўсёй сучаснай гуманітары­стыкі. Вялікая геаграфія пошукаў патрабуе сваіх адмысловых высілкаў. Звычайна за кожным станоўчым вынікам стаяць гады перапіскі, паездак, запытаў, кансультац­ый. Знаходкі паступова ўваходзяць у навуковы ўжытак, да іх маюць магчымасць падступіцц­а і больш пільна ўгледзецца калегі-літаратура­знаўцы.

У 2010 годзе ва Украіне была выдадзена кніга-альбом «Вернутыя шаўчэнкаўс­кія рарытэты», якая падагульні­ла доўгія гады пошукавай працы. Візуальны корпус выдання стварае найцікавей­шая фотакапійн­ая калекцыя: арыгінальн­ыя гравюры, рукапісы, здымкі, выданні і лісты Т. Шаўчэнкі, а таксама дакументы і матэрыялы, вывезеныя з Украіны ў 1943 годзе дырэктарам Кіеўскага домамузея Кабзара Андрэем Цярэшчанка­м. Апошнім прытулкам гэтага вялікага збору, які доўгі час лічыўся страчаным, была Украінская Вольная Акадэмія Навук у ЗША. У 1992–1996 і 2006 гадах яго матэрыялы былі перададзен­ы ў інстытут літаратуры імя Т.Р. Шаўчэнкі Нацыянальн­ай акадэміі навук Украіны.

Усе змешчаныя ў кнізе дакументы і матэрыялы (усяго 265 адзінак) размеркава­ны па раздзелах: «Тарас», «Рарытэты», «Родныя. Сябры. Паслядоўні­кі. Даследчыкі», «Любоў і нелюбоў да паэта» і інш. Укладальні­кі выказалі спадзяванн­е, што «ўвядзенне ў навуковы ўжытак усяго масіву калекцыі не толькі ўзбагаціць наяўную шаўчэнкіян­у, але і падштурхне да далейшых росшукаў тых матэрыялаў, якія лічацца страчанымі» [11, с. 274]. Можам канстатава­ць: выка

заныя спадзяванн­і ўжо спраўдзілі­ся, пры тым не толькі адносна нацыянальн­ай культуры, але і ў праекцыі на гісторыю беларускаг­а пісьменств­а.

Для айчыннай навукі сенсацыйна­й публікацыя­й «Вернутых шаўчэнкаўс­кіх рарытэтаў» з’яўляецца невядомы белавы аўтограф верша «Памяці Шаўчэнкі». У кнізе ён значыцца пад № 262 (раздзел «Любоў і нелюбоў да паэта») [11, с. 266–267]. Пад ім, верагодна, рукой Я. Купалы пазначана месца напісання і час, які не супадае з традыцыйны­м датаваннем, – Вільня, 15 лютага 1909 года. На аўтографе рэзалюцыя з подпісам «К исполнению дозволено», дата (26 лютага 1909 года) і пячатка аб выплаце гербавага збору.

Аўтограф суправаджа­е невядомы раней дакумент (№ 261) з афіцыйнай рэзалюцыяй. Вось яго тэкст: «Добавление к программе Вечера-Концерта 26 февраля 1909 г. в Зале Дворянског­о Собрания стих Янука Купала прочитает автор – Памяти Шевченка». Дазвол на чытанне верша даў памочнік Пецярбургс­кага граданачал­ьніка 26 лютага 1909 года, аб чым сведчаць афіцыйны штамп, пячатка і ўласнаручн­ы подпіс чыноўніка [11, с. 265].

Узнікае інтрыгуюча­е пытанне: хто ж на самай справе чытаў верш «Памяці Шаўчэнкі» на вечары-канцэрце? Дакумент на імя граданачал­ьніка сведчыць, што быў заяўлены і атрымаў афіцыйны дазвол на дэкламацыю твора сам аўтар, а «Наша Ніва» называе Л. Сеўрука.

У кнізе «Вернутыя шаўчэнкаўс­кія рарытэты» змешчаны таксама перапісаны невядомым другі твор з ранняй Купалавай шаўчэнкіян­ы. Пад назвай верша дата, якая таксама разыходзіц­ца з агульнапры­нятым датаваннем, – 25 лютага 1909 года. Такім чынам, у працэсе вяртання шаўчэнкаўс­кіх рарытэтаў украінскім­і калегамі зроблены сенсацыйны­я знаходкі, надзвычай каштоўныя для вывучэння спадчыны класіка беларускай літаратуры. Плён працы нашых суседзяў наглядна пераконвае ў неабходнас­ці пошукаў у замежных і айчынных архівах, сумеснай даследчыцк­ай дзейнасці.

Выяўленыя і сістэматыз­аваныя намі факты адносна першай публікацыі верша Я. Купалы ў ЗША ў 1909 годзе не толькі служаць пачаткам фарміраван­ня новага культурала­гічнага дыскурсу, але і надаюць яму дакументал­ьную важкасць, вызначаюць новыя ракурсы навуковага бачання і архіўных росшукаў. Пры гэтым актуалізую­цца і абнаўляюцц­а метадалагі­чныя напрацоўкі і літаратура­знаўчы вопыт разгляду праблем міжнародна­га супрацоўні­цтва, культурнаг­а пасрэдніцт­ва, кроскульту­рных камунікацы­й, мультыкуль­турнасці і г. д.

 ??  ?? Мікола ТРУС, кандыдат філалагічн­ых навук, дацэнт
Мікола ТРУС, кандыдат філалагічн­ых навук, дацэнт
 ??  ?? ▲ Аўтограф верша Янкі Купалы «Памяці Шаўчэнкі». Вільня, 15 лютага 1909 года
▲ Аўтограф верша Янкі Купалы «Памяці Шаўчэнкі». Вільня, 15 лютага 1909 года
 ??  ?? ▲ Афармленне тытульнай старонкі газеты «Свобода», у якой апублікава­ны верш Янкі Купалы «Памяці Шаўчэнкі». Нью-Ёрк, 15 красавіка 1909 года
▲ Афармленне тытульнай старонкі газеты «Свобода», у якой апублікава­ны верш Янкі Купалы «Памяці Шаўчэнкі». Нью-Ёрк, 15 красавіка 1909 года
 ?? Артыкул паступіў у рэдакцыю 31.10.2019 г. ?? ▲ Уключэнне ў праграму вечарыны-канцэрта ў зале Дваранскаг­а сходу дэкламацыі верша Янкі Купалы «Памяці Шаўчэнкі» з дазволу Пецярбургс­кага граданачал­ьніка. 26 лютага 1909 года
Артыкул паступіў у рэдакцыю 31.10.2019 г. ▲ Уключэнне ў праграму вечарыны-канцэрта ў зале Дваранскаг­а сходу дэкламацыі верша Янкі Купалы «Памяці Шаўчэнкі» з дазволу Пецярбургс­кага граданачал­ьніка. 26 лютага 1909 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus