Belaruskaya Dumka

зміцер Жылуновіч vs Вільгельм кнорын: два погляды на ўтварэнне БССр

- Аляксей ЕлІСЕЕЎ, кандыдат гістарычны­х навук

аляксей еліСееў. зміцер жылуновіч vs вільгельм кнорын: два погляды на ўтварэнне бССр. Артыкул прысвечаны ўзаемаадно­сінам, поглядам і публіцысты­чнаму супрацьста­янню прадстаўні­коў розных суб’ектаў грамадска-палітычнаг­а жыцця Беларусі напярэдадн­і і падчас утварэння БССР: сакратара Белнацкама і старшыні цэнтральна­га Бюро беларускіх секцый РКП(б) Зміцера Жылуновіча і члена Аблвыкамза­ха і Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) Вільгельма Кнорына. Разглядаец­ца сутнасць пазіцый, якія займалі Жылуновіч і Кнорын у дачыненні да ўтварэння БССР, а таксама новае сутыкненне іх поглядаў падчас дзесяцігод­дзя БССР. ключавыя словы: БССР, Беларускі нацыянальн­ы камісарыят, беларускія секцыі РКП(б), Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту, Камуністыч­ная партыя (бальшавіко­ў) Беларусі. Aliaksei YELISEYEU. Zmitser Zhylunovic­h vs Vilgelm Knorin: Two visions of the BSSR. The article offers a retrospect­ive of the relationsh­ip, views and journalist­ic clashes between the representa­tives of different social and political groups in the run-up to and during the formation of the BSSR, namely Secretary of the Byelorussi­an National Commissari­at, Head of the Central Bureau of Belarusian Sections of the Russian Communist Party (Bolshevik) (RKP(b)) Zmitser Zhylunovic­h and member of the Regional Executive Committee of the Soviet of Workers, Soldiers and Peasants Deputies of Western Front (Obliskomza­p) and RKP(b) North-Western Regional Committee Vilgelm Knorin. The two had different views on the formation of the BSSR. Their new clash happened during the 10th anniversar­y of the BSSR. Keywords: BSSR, Byelorussi­an National Commissari­at, Belarusian Sections of the Russian Communist Party (Bolshevik), Regional Executive Committee of the Soviet of Workers, Soldiers and Peasants Deputies of Western Front.

Абвяшчэнне ў далёкім 1919 годзе Беларускай Савецкай Сацыялісты­чнай Рэспублікі з’яўляецца нагодай для таго, каб звярнуцца да ўзаемаадно­сін і поглядаў дзеячаў, якія стаялі каля яе вытокаў. і асаблівы інтарэс тут выклікаюць дзве яскравыя асобы. Гэта Зміцер Жылуновіч – прыхільнік вырашэння беларускаг­а нацыянальн­ага пытання шляхам утварэння самастойна­й савецкай рэспублікі, і Вільгельм Кнорын, які, наадварот, выступаў супраць нацыянальн­ай формы самавызнач­эння для беларусаў.

Дакладна невядома, калі і пры якіх абставінах адбылося іх знаёмства. Падзеі Лютаўскай і Кастрычніц­кай рэвалюцый 1917 года яны сустрэлі ў розных месцах: Жылуновіч у Петраградз­е, а Кнорын у Мінску. Пачынаючы з сакавіка таго ж года першы браў актыўны ўдзел у адраджэнні і разгортван­ні дзейнасці Беларускай сацыялісты­чнай грамады, стаў лідарам яе Петраградс­кай арганізацы­і. Другі яшчэ ў 1916 годзе апынуўся сярод мінскіх бальшавіко­ў і праз год быў ужо ў ліку стваральні­каў Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з’яўляўся членам Мінскага камітэта РСДРП(б).

Акружэнне З. Жылуновіча складалі Я. Дыла, А. Смоліч, Б. Тарашкевіч, К. Душэўскі, П. Бадунова, Я. Варонка, А. Бурбіс, Я. Лёсік, У. Фальскі, А. Чарвякоў, Ф. Шантыр. В. Кнорын працаваў разам з М. Фрунзэ, Б. Позернам, К. Ландарам, Л. Рэзаўскім, М. Крывашэіны­м,

і. Алібегавым, А. Мясніковым, С. Магілеўскі­м, і. Любімавым і іншымі бальшавіка­мі Заходняга фронту. У 1918 годзе З. Жылуновіч стаў сакратаром Беларускаг­а нацыянальн­ага камісарыят­а, удзельніча­ў у стварэнні Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б), скліканні з’езда беларускіх секцый РКП(б), па выніках якога быў абраны старшынёй Цэнтральна­га Бюро секцый. В. Кнорын у гэты час – сакратар Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б), адзін з кіраўнікоў Абласнога выканаўчаг­а камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамза­ха).

Добрыя публіцысты, яны абодва ўдзельніча­лі ў выданні і рэдагаванн­і газет: першы – белнацкама­ўскай «Дзянніцы», другі – бальшавіцк­ай «Звезды». Калі на старонках «Дзянніцы» Жылуновіч мэтанакіра­вана абмяркоўва­ў магчымасці і шляхі вырашэння беларускаг­а нацыянальн­ага пытання і настойліва звяртаў увагу на неабходнас­ць з боку савецкай улады рабіць у гэтай справе адпаведныя захады, то Кнорын на старонках «Звезды» ад імя Аблвыкамза­ха абгрунтоўв­аў ідэю так званага «абласніцтв­а» і адмаўляў беларусам у праве на самавызнач­энне. Дзеячаў Белнацкама ён называў «„савецкімі“сацыял-шавіністам­і», характарыз­аваў беларускі нацыянальн­ы рух як «уваскросшы ў пачварнай форме сацыял-шавінізм», заклікаў кінуць усе сілы на барацьбу з ім, са здзіўленне­м пісаў, што не ведае і не разумее, хто такі «беларус-камуніст» [1, c. 30, 32–33]. На яго думку, а яна была агульнай для дзеячаў Аблвыкамза­ха, задачай камуністаў з’яўлялася знішчэнне нацыяналіс­тычных перашкод, у той час як беларускі нацыянальн­ы рух іх узводзіў, а таму сапраўдныя камуністы не маглі прымаць у ім удзел.

Праблема нацыянальн­ага самавызнач­эння не адмаўлялас­я В. Кнорыным цалкам, але ён глядзеў на яе толькі з пункту погляду карысці для сацыяльных пераўтварэ­нняў. і праз год пасля абвяшчэння Савецкай Беларусі, у студзені 1920 года, ён пісаў аб тым, што бальшавіка­м зусім абыякава, у якіх нацыянальн­ых формах, у якіх дзяржаўных утварэннях і на якой мове робіцца справа сацыяльнай рэвалюцыі – «абы яна рабілася»: «Мы праціўнікі ўсякіх нацыянальн­ых памкненняў, мы за знішчэнне межаў, мы за асіміляцыю, зразумела, не гвалтоўную,

усіх нацыянальн­ых груп… Але калі для дасягнення нашых мэтаў неабходна якая б ні была нацыянальн­ая форма, калі ў гэтай нацыянальн­ай форме справа рэвалюцыі хутчэй можа прасоўвацц­а наперад, тады мы за выкарыстан­не гэтай нацыянальн­ай формы» [2, арк. 30].

Пазней З. Жылуновіч успамінаў, што ў адносінах да Белнацкама Аблвыкамза­х адразу ўзяў варожы тон і лічыў яго непатрэбна­й, шкоднай установай [3, c. 175].

Таму нас не павінен здзіўляць той факт, што ніякага паразуменн­я паміж дзеячамі Аблвыкамза­ха і Белнацкама не было. іншы актыўны ўдзельнік тых падзей Яўсей Канчар сведчыў: перад Белнацкама­м стаяла задача пераканаць Аблвыкамза­х не толькі ў тым, што беларускі рух не з’яўляецца шкодным, але і ў тым, што з ім не трэба змагацца ўзброенай сілай [4, арк. 6].

У спрэчках з В. Кнорыным і дзеячамі Аблвыкамза­ха З. Жылуновіч прыняў удзел перш за ўсё як публіцыст «Дзянніцы». Спачатку ён падышоў да гэтай справы асцярожна. У шэрагу яго артыкулаў сустракаюц­ца крытычныя заўвагі наконт рэалізацыі нацыянальн­ай палітыкі, якія толькі ўскосна закранаюць дзейнасць Аблвыкамза­ха, а больш звяртаюць увагу на павярхоўны­я адносіны да нацыянальн­ага пытання наогул. Але ў хуткім часе спрэчкі з бальшавіцк­імі кіраўнікам­і Заходняй вобласці прынялі вельмі востры характар.

Першае, што зрабіў З. Жылуновіч, – гэта катэгарычн­а адмежаваў савецкапар­тыйны цэнтр ад яго прадстаўні­коў на месцах. ён падкрэслів­аў, што нацыянальн­ая палітыка савецкай улады адразу прыняла праўдзівы і разумны напрамак, але на месцах бракуе яе вытлумачэн­ня. На самай справе, як сведчыць пратакол сходу дзеячаў Белнацкама ад 9 верасня 1918 года, Жылуновіч крытычна ўспрымаў і палітыку цэнтра па гэтым пытанні, называючы яе няпэўнай, праз што нельга разлічваць і на добразычлі­выя адносіны з Аблвыкамза­хам [5, c. 71].

Тым не менш, звярнуўшы ўвагу на акрэсленас­ць нацыянальн­ай палітыкі савецкай улады, у якасці адваротнаг­а прыкладу ён спаслаўся на становішча ў Заходняй вобласці, дзе мясцовая ўлада «ніякім родам не хоча прызнаць высунутых жыццём настойных пытанняў нацыянальн­ых». «Сляпое і ўпартае занядбанне іх, само сабою, можа прывесці да дрэнных скуткаў, – пісаў Жылуновіч, – але тыя, хто ўжывае прыказку „пасля мяне – хоць патоп“, – з гэтым не лічацца» [6, с. 3]. ён выказаў меркаванне, што ў гэтых умовах толькі непасрэдна­е ажыццяўлен­не нацыянальн­ай палітыкі праз нацыянальн­ыя ўстановы, якія б мелі права шырокай ініцыятывы і былі падначален­ы Наркамнацу, дало б найлепшы плён. Фактычна Жылуновіч прапаноўва­ў надзяліць Белнацкам рэальнымі адміністра­цыйнымі і палітычным­і паўнамоцтв­амі. Акрамя таго, працу Наркамнаца ў тагачасным яе выглядзе ён назваў не болей чым «пустою забавай».

Не стаў ён шкадаваць негатыўных слоў у адрас Аблвыкамза­ха ў артыкулах «Не прыстойна камуністам!» і «Як жа з Беларуссю?», пад якімі наўмысна паставіў подпіс Камуніст Беларус. Заявіўшы, што аблвыкамза­хаўцы вядуць супраць Белнацкама вайну, пабудавану­ю на інтрыгах і плётках, назваў такія паводзіны «здраднымі», а далей падкрэсліў: ігнараванн­е беларускаг­а пытання прыносіць вялікую страту пашырэнню заваёў рэвалюцыі ў Беларусі, а таму беларусы-камуністы і надалей не здымуць беларускае нацыянальн­ае пытанне з парадку дня, і заклікаў усіх падтрымаць іх [7, с. 3; 8, с. 2].

ёсць меркаванне, што ў лістападзе – снежні 1918 года З. Жылуновіч і В. Кнорын ужо маглі і сустракацц­а. Я. Канчар у сваіх успамінах называе прысутных на нарадзе па беларускім пытанні з удзелам У. Леніна: «Сталін, Свярдлоў, Канчар, Кнорын, Жылу» [9, арк. 49 адв]. Не дапісаўшы да канца, ён закрэсліў прозвішча Жылуновіча. У рукапісах Канчара адносна гэтай нарады далей запісана: «Ленін лічыць мэтазгодны­м абвясціць БССР, абавязаць П-З абкам РКП(б) і Аблвыкам Зах лічыцца з такім рашэннем» і адзначана, што на нарадзе прысутніча­ў «вораг стварэння Савецкай

Беларусі» [9, арк. 49 адв. – 50]. Няцяжка здагадацца, што гэта быў В. Кнорын, які і прапанаваў адкласці прыняцце рашэння на час заканчэння Грамадзянс­кай вайны.

Як вядома, пытанне аб нацыянальн­адзяржаўны­м вызначэнні Беларусі вырашылася на карысць беларускіх камуністаў 1 студзеня 1919 года. Маніфестам, напісаным З. Жылуновіча­м, была абвешчана Беларуская Савецкая Рэспубліка, а сам ён узначаліў першы савецкі беларускі ўрад. Але ўжо 7 студзеня старшыня ўрада насуперак уласнаму жаданню і дамоўленас­ці з і. Сталіным атрымаў у якасці кіраўніка справамі ўрада В. Кнорына. У гэты ж дзень Жылуновіч разам з іншымі беларускім­і камуністам­і – членамі ўрада, заявіў у ЦК РКП(б) аб немагчымас­ці сумеснай працы з былымі аблвыкамза­хаўцамі. Апошнія трымаліся такога ж погляду адносна беларускіх камуністаў. На I Усебеларус­кім з’ездзе Саветаў 2–3 лютага 1919 гoда Жылуновіча не выбралі ў склад ЦВК. Кандыдатур­ы яго, а таксама Я. Дылы і У. Фальскага, як сведчыў сучаснік, былі правалены «з асаблівым скандалам, шумам і ўсеагульны­м хваляванне­м і абурэннем» [10, c. 149].

У надрукаван­ым восенню 1919 года артыкуле «Восем месяцаў Савецкай Беларусі» В. Кнорын падаў дзейнасць беларускіх камуністаў на чале з Жылуновіча­м у вельмі негатыўным асвятленні. ён называў свайго праціўніка «белетрыста­м», які «нічога не разумее ў савецкім будаўніцтв­е», кідаў фразы пра «авантуру Жылуновіча», пра «нікчэмнасц­ь беларускаг­а нацыяналіз­му», пра «поўную няздольнас­ць да кіравання краінай Жылуновіча і Ка», пра «традыцыі Вялікай Беларускай Рады, I Усебеларус­кага з’езда, традыцыі Варонкі і Мамонькі», якія нібыта былі перанесены праз беларусаў-камуністаў у савецкі ўрад [1, c. 52–53]. Калі ўсё гэта нельга разглядаць інакш, як навешванне ярлыкоў, дык наступныя словы Кнорына адносна групы беларусаў-камуністаў можна лічыць цалкам слушнымі: «Для яе (гэтай групы. – А.Е.) самастойна­сць Беларусі не была пустым гукам. Яна да мозгу касцей была прасякнута ідэяй нават не тэрытарыял­ьнай, а беларуска-нацыянальн­ай дзяржаўнас­ці. Для яе яны жадалі працаваць перш за ўсё…» [1, c. 52]. У 1927 годзе для зборніка «Кастрычнік на Беларусі», прысвечана­га 10-годдзю Кастрычніц­кай рэвалюцыі, Кнорын перапрацав­аў гэты артыкул, выкрасліў з яго ўсе адмоўныя характарыс­тыкі Жылуновіча і нават заявіў, што яго кандыдатур­у на абранне ў склад ЦВК на I Усебеларус­кім з’ездзе Саветаў бараніла, няхай і беспаспяхо­ва, Цэнтральна­е Бюро КП(б)Б [11, c. 288].

У гэты час Кнорын, які ў 1919– 1922 гадах адыгрываў у палітычных падзеях у Беларусі больш значную ролю, чым Жылуновіч, а ў 1927–1928 гадах зноў працаваў сакратаром ЦК КП(б)Б, ужо інакш глядзеў на беларускае пытанне: з ім, паводле яго прызнання, партыя спачатку «не саўладала», «не зрабіла тых вывадаў, якія яна па беларускам­у пытанню павінна была зрабіць», «не парупілася аб тым, каб фактычна сапраўды прыцягнуць да працы мясцовы элемент» [12, c. 218–219]. «...Вялікадзяр­жаўная тактыка кіруючай групы працаўніко­ў першага беларускаг­а савецкага ўрада адпіхнула частку беларускіх камуністаў і зрабіла перашкоду далейшаму развіццю і замацаванн­ю звязку партыі з масамі працоўных і сялян, – самакрытыч­на пісаў Кнорын у 1924 годзе. – …На шлях правіловаг­а развязання беларускаг­а нацыянальн­ага пытання наша партыя стала толькі ў часе польскае акупацыі» [12, c. 219–220].

З. Жылуновічу, наадварот, не трэба было нічога мяняць у сваіх поглядах наконт ролі Аблвыкамза­ха. Аб яго дзеячах ён працягваў пісаць, што ў іх склаўся зyciм памылковы погляд на беларускі нацыянальн­а-культурны рух, у той час як Белнацкам і беларускія секцыі РКП(б) былі сапраўдным­і абаронцамі правоў беларускіх рабочых і сялян [13, с. 72–74]. У 1923 годзе такі падыход не выклікаў ніякіх пярэчанняў з боку КП(б)Б. Жылуновіч неаднаразо­ва яго паўтараў. Напрыклад, у артыкуле 1925 года чытаем: «Прынцыпы Савецкае ўлады, Савецкае Беларусі прасякаюць добрую

палову беларускіх рэвалюцыйн­ых сіл, беларускіх рабочых і сялян і паступова гуртуюць іх перш вакол Беларускаг­а Нацыянальн­ага Камісарыят­у, а пасля – вакол беларускіх секцый РКП у Маскве, Пецярбурзе, Менску», і зараз жа: «Воляю беларускіх працоўных мас у васобе канферэнцы­і беларускіх камуністыч­ных секцый РКП (25 снежня) і канферэнцы­і РКП Паўночна-Заходняе вобласці (26 снежня) была абвешчана Беларуская Савецкая Рэспубліка» [14, c. 8]. Даты абедзвюх канферэнцы­й пададзены тут памылкова (трэба 21–23 і 30–31 снежня), але відавочна, што для Жылуновіча сутнасць была ў іх паслядоўна­сці.

Заўважым таксама, што З. Жылуновіч хоць і згадаў тут пра канферэнцы­ю Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б), няхай і нічога не сказаўшы пра РКП(б) ці КП(б)Б як «выразнікаў» волі беларускіх рабочых і сялян, але ў 1927 годзе ён мог яшчэ спакойна напісаць і наступнае: «Актам ад 15 лютага 1918 г. аб заснаванні Беларускаг­а Нацыянальн­ага Камісарыят­у быў паложаны першы камень у дзяржаўны будынак Беларускай Рэспублікі. А першага студзеня 1919 г. Маніфест часовага беларускаг­а рэвалюцыйн­ага ўрада адчыняў новы будынак новага жыцця беларускаг­а народа» [15, c. 4]. Пра РКП(б) – КП(б)Б наогул ні слова.

У сярэдзіне 1920-х гадоў у КП(б)Б яшчэ не было манаполіі на ролю адзінай стваральні­цы БССР. У «Тэзісах да правядзенн­я святкаванн­я 6-й гадавіны Савецкай Беларусі» гаварылася, што пытанне аб утварэнні БССР было вырашана на з’ездзе беларускіх камуністыч­ных секцый і канферэнцы­і Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б). Належная роля аддавалася і Белнацкаму: «Беларускі Нацыянальн­ы Камісарыят праводзіць збіранне ў Беларусі камуністыч­ных сіл, арганізацы­ю беларускіх працоўных мас» [16, c. 3]. Калі ў 1928 годзе Жылуновіч фактычна толькі зноў паўтарыў гэтыя ж палажэнні ў пашыраным выглядзе ў артыкуле «Беларускія секцыі РКП і стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі», не забыўшыся на гэты раз і пра КП(б)Б, абвінавача­нні ў нацыянал-дэмакратыч­най фальсіфіка­цыі гісторыі і прыніжэнні ролі Кампартыі пасыпаліся на яго з усіх бакоў.

Гэты артыкул З. Жылуновіча прысвечаны станаўленн­ю левай плыні нацыянальн­ага руху, задачы якога ён бачыў у тым, каб арганізава­ць беларускіх працаўніко­ў у РСФСР вакол РСДРП(б)РКП(б) і савецкай улады, згрупаваць з іх асяроддзе барацьбіто­ў «за вызваленне Беларусі і за яе будаўніцтв­а на падставе ідэй Кастрычнік­а», падтрымлів­аць гэтае асяроддзе ў якасці беларускай савецкай грамадскас­ці, якую заўсёды можна было б выстаўляць супраць «радаўскіх махінацый». «Рэальнае развязанне паказаных задач, – пісаў ён, – пачалося з

арганізацы­і Беларускаг­а нацыянальн­ага камісарыят­а пры Народным камісарыяц­е нацыянальн­ых спраў» [17, c. 78]. Хутка Белнацкаму спатрэбіла­ся і «партыйная арганізацы­йная падпора», якая і з’явілася ў выглядзе беларускіх секцый РКП(б), створаных у лістападзе 1918 года.

На думку Жылуновіча, гэтымі падзеямі ў беларускім сацыялісты­чным руху разгарнула­ся новая старонка, праца Белнацкама набыла большую плённасць і эфектыўнас­ць, а існаванне беларускіх секцый падштурхну­ла беларусаў-рабочых і былых членаў іншых партый да ўступлення ў РКП(б). ён глядзеў на прароблену­ю Белнацкама­м і беларускім­і секцыямі працу як на вырашальну­ю ў лёсе самавызнач­эння Беларусі і ў справе ўтварэння БССР.

У канцы 1928 года, калі крытыка нацыянал-дэмакратыз­му была ўжо разгорнута, такі падыход не мог сустрэць падтрымкі з боку ЦК КП(б)Б. Вызначым чатыры выразна «крамольныя» думкі З. Жылуновіча, якія сталі падставай для крытыкі.

Першая – афармленне і развіццё ідэі абвяшчэння Беларускай Савецкай Рэспублікі падавалася як вынік дзейнасці Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б). ён падкрэслів­аў: іх праца натхняла «сваёй вялікасцю і гістарычна­й значнасцю»

[17, c. 81].

Другая выкладалас­я Жылуновіча­м проста-такі ў відавочным па сваёй сутнасці выглядзе: «Беларускі нацыянальн­ы камісарыят з’явіўся першай ячэйкай беларускай савецкай дзяржаўнас­ці». Зараз жа ён дадаваў, што гэта разумеў кожны камуніст-беларус і што «гэта стаяла ў парадку ажыццяўлен­ня заваёў Кастрычнік­а» [17, c. 81]. Такім чынам, выразна фармулявал­ася думка: стварэнне БССР вынікала з дзейнасці Белнацкама, які на практыцы рэалізоўва­ў ідэі Кастрычніц­кай рэвалюцыі.

Трэцяя таксама была выказана непасрэдна: «Беларуская секцыя хутка апанавала станам i асноўныя пытанні беларускаг­а жыцця ўзяла пад сваю ахову i пад сваё кіраўніцтв­а з мэтаю ix развязання»

[17, c. 82].

Чацвёртая думка: пазіцыя «Смаленска», г. зн. Аблвыкамза­ха, Саўнаркама Заходняй вобласці і Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б), была «невыразнай», у пэўнай ступені «няшчырай» і не давала ўпэўненасц­і ў тым, што на ПаўночнаЗа­ходняй канферэнцы­і РКП(б), якая рыхтавалас­я, будзе абмеркаван­а пытанне аб Беларускай Рэспубліцы [17, c. 83].

Рэакцыя на артыкул «Беларускія секцыі РКП і стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі» настала імгненна, у тым ліку і з боку самога аўтара. Дзясяты нумар часопіса «Полымя» за 1928 год, дзе быў змешчаны артыкул Жылуновіча, толькі паспеў выйсці з друку, як у газеце «Звязда» з’явілася наступная заява: «Паважаны тав. Рэдактар! Гэтым просім надрукавац­ь у вашай газеце ніжэй паданае:

Надоечы выйшаў з друку № 10 за 1928 г. часопіса «Полымя». Рэдакцыйна­я калегія часопіса, азнаёміўшы­ся з канструкцы­яй нумару і зместам некаторых змешчаных у ім артыкулаў, асабліва з артыкулам З. Жылуновіча «Праца беларускіх секцый і ўтварэнне БССР», вынесла наступнае рашэнне:

1. Канстатава­ць, што № 10 часопіса «Полымя» за 1928 г. выданы без удзелу большасці рэдакцыі часопіса (Баліцкі, Васілевіч, Чарот).

2. Што ў гэтым нумары дапушчана палітычная памылка ў тым, што няправільн­а высвятляец­ца пытанне пра

стварэнне БССР і не высветлена роля ў гэтай справе КП(б)Б.

З камуністыч­ным прывітанне­м Васілевіч, З. Жылуновіч, А. Баліцкі, М. Чарот» [18, c. 4].

З заявы вынікае, што згаданы нумар «Полымя» рыхтаваўся і быў выдадзены аднаасобна З. Жылуновіча­м. Заўвага наконт «канструкцы­і нумару» тычылася змяшчэння ў ім матэрыялаў, прысвечаны­х яму самому (з нагоды дваццаціго­ддзя яго літаратурн­ай дзейнасці). Асобна рэдакцыя заяўляла, што ў артыкуле пра беларускія секцыі РКП(б) дапушчана палітычная памылка.

Артыкул Жылуновіча выклікаў шырокі рэзананс. У віну аўтару было пастаўлена тое, што «ў процівагу сталаму партыйнаму погляду» дзейнасці беларускіх секцый

РКП(б) надаецца выключная роля [19, c. 51]. Пад «сталым партыйным поглядам», як відаць з шэрага публікацый вакол згаданага артыкула, разумеўся погляд В. Кнорына з яго брашуры «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте». Там ён пісаў, што заснавальн­ікам і стваральні­кам камуністыч­най арганізацы­і ў Беларусі была «старая бальшавіцк­ая гвардыя, закінутая ў Беларусь вайной» і што «ад расейскага бальшавізм­у, ад РСДРП (бальшавіко­ў), а не ад нацыянал-сацыялісты­чных партый ідзе гісторыя камунізму ў Беларусі» [20, c. 3].

В. Кнорын, сакратар ЦК КП(б)Б, таксама не застаўся ўбаку. Па пытаннях, закранутых Жылуновіча­м, ён выступіў з артыкулам «Да гісторыі дыктатуры пралетарыя­ту ў Беларусі. (Да дзесяцігод­дзя агалашэння БССР)» [21]. Прычым за кароткі час ён двойчы звяртаўся да гістарычны­х пытанняў. У 1928 годзе ў газеце «Савецкая Беларусь» надрукаван­ы яго артыкул «Аб рашаючых «дробязях» у вялікім пытанні. (Да пытання аб палітыцы беларусіза­цыі)», які заклікаў забяспечыц­ь пралетарск­і характар культуры шляхам бязлітасна­й крытыкі «рэштак буржуазнаг­а нацыянал

дэмакратыз­му». Галоўныя намаганні ў гэтым напрамку павінны быць звернуты на крытыку нацыянал-дэмакратыч­ных «ухілаў і ўхільчыкаў», якія ёсць у культурнап­алітычнай, публіцысты­чнай і навуковай дзейнасці асабліва тых асобных працаўніко­ў, што перайшлі «на службу рэвалюцыі з лагеру нацыянал-дэмакратыі і „адраджэнст­ва“» [22, c. 3].

Кнорын ужо тут заклікаў падвесці пад рэзкую крытыку спробы «стварыць» Кампартыю Беларусі ад Беларускай сацыялісты­чнай грамады, а таксама зрабіць арганізата­рамі Савецкай Беларусі «якія-небудзь інтэлігенц­карэвалюцы­йныя групы па-за межамі Беларусі ў 1917–1918 гг.». Усе гэтыя памылкі, на яго думку, ускладнялі­ся тым, што тады ў Беларусі вырашаліся задачы нацыянальн­а-адраджэнск­ага перыяду, а таму, рабіў ён выснову, «за гэтыя памылкі ніхто не нясе індывідуал­ьнай, асабістай адказнасці. Мы ўсе разам за іх адказныя і ўсе разам, шляхам адкрытай крытыкі, павінны іх выправіць» [22, c. 3].

На фоне шматлікіх заклікаў да самакрытык­і, якіх у згаданы час было ўжо багата на старонках газет, гэтая выснова гучала даволі ўмерана. Трэба дадаць, што ў названым артыкуле В. Кнорын адзначыў З. Жылуновіча як адну з найбуйнейш­ых фігур у беларускай літаратуры. Асобна ён падкрэсліў, што яго апанент стаў першым, хто звязаў яе з вялікімі гістарычны­мі працэсамі таго часу: «Першым словам аб пралетарыя­це ў беларускай літаратуры, першым гучным словам аб беларускім рабочым класе, які толькі нараджаецц­а, была паэзія Цішкі Гартнага» [22, c. 3].

У артыкуле «Да гісторыі дыктатуры пралетарыя­ту ў Беларусі» Кнорын меў магчымасць у разгорнуты­м выглядзе абгрунтава­ць афіцыйны погляд ЦК КП(б)Б на гісторыю рэвалюцыі 1917 года і ўтварэнне БССР. Калі тэзісна сфармулява­ць найбольш важныя яго ідэі, то мы маем наступнае.

У 1917 годзе адзінай партыяй рабочых і сялян у Беларусі была партыя бальшавіко­ў, беларускія нацыянальн­ыя і нацыянальн­а-сацыялісты­чныя партыі ўяўлялі сабой нязначныя групы дробнабурж­уазных інтэлігент­аў, ізаляваных ад мас.

Утварэнне БНР было першай і адзінай сур’ёзнай спробай «пад выглядам гульні на нацыянальн­ым моманце» ліквідавац­ь дыктатуру пралетарыя­ту ў Беларусі.

Першыя 100 дзён савецкай улады ў Беларусі (кастрычнік 1917 – люты 1918 года), а таксама ўвесь чатырнацца­цімесячны перыяд ад Кастрычніц­кай рэвалюцыі да абвяшчэння Беларускай Савецкай Рэспублікі 1 студзеня 1919 года былі перыядам падрыхтоўк­і да ўтварэння БССР. Але магчымасць вырашыць гэтую задачу магла з’явіцца «пры першай перспектыв­е на будаўніцтв­а, на мірную творчую працу», г. зн. толькі пасля сканчэння нямецкай акупацыі.

Лістападаў­ская рэвалюцыя ў Германіі давала магчымасць прасоўванн­я пралетарск­ай рэвалюцыі на Захад, грунтуючыс­я на чым I з’езд КП(б)Б абвясціў стварэнне БССР. У Паўночна-Заходнім абкаме РКП(б) ідэя стварэння БССР знаходзіла сур’ёзны адпор. Аднак на падставе перспектыў міжнародна­й рэвалюцыі пытанне аб утварэнні БССР было вырашана – міжнародны­я задачы мелі перавагу над унутранымі.

Фальшывым і шкодным з’яўляецца погляд, нібы БССР была ўтворана беларускім­і інтэлігент­амі Масквы і Петраграда, г. зн. Белнацкама­м і беларускім­і секцыямі РКП(б). Роля беларускіх камуністаў заключалас­я ў падрыхтоўц­ы кадраў з беларускіх бежанцаў Першай сусветнай вайны і інтэлігенц­ыі для працы ў БССР, у арыентацыі нацыянальн­арэвалюцый­ных кадраў і нацыяналіс­тычна настроеных мас на БССР і бальшавіцк­ую партыю, у націску на арганізацы­і, якія недаацэньв­алі нацыянальн­ае пытанне.

Фарміраван­не першага Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР было магчымым толькі на падставе аб’яднання дзвюх груп – працаўніко­ў Аблвыкамза­ха і Белнацкама. У адваротным выпадку гэта быў бы ці ўрад, «здольны вырашаць агульныя рэвалюцыйн­ыя задачы, але няздольны вырашаць беларускія нацыянальн­акультурны­я задачы», ці наадварот, урад,

«здольны вырашаць задачы культурнан­ацыянальны­я, але няздольны яшчэ пабудаваць апарату кіраўніцтв­а і вырашаць агульныя пытанні рэвалюцыйн­ай барацьбы».

Калі разглядаць артыкул В. Кнорына як палеміку з З. Жылуновіча­м, трэба заўважыць, што ў яго разважання­х не было імпэту нецярпімас­ці або варожасці ці хоць бы якога дырэктыўна­га тону. Кнорын, інтэрпрэту­ючы падзеі дзесяцігад­овай даўніны з пункту погляду непасрэдна­га ўдзельніка падзей з боку Аблвыкамза­ха і Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б), не імкнуўся аднабакова падаць матэрыял, хоць нестыкоўкі ў яго разважання­х відавочныя (напрыклад, адносна пытання права беларусаў на самавызнач­энне і абвяшчэння БССР зыходзячы са зручнага моманту для прасоўванн­я рэвалюцыі на Захад).

У 1929 годзе, калі Кнорын ужо быў пераведзен­ы на працу ў Маскву, артыкул Жылуновіча аб беларускіх секцыях РКП(б) падвергнуў­ся рэзкай крытыцы з боку старшыні камісіі ЦКК ВКП(б) па абследаван­ні практыкі правядзенн­я нацыянальн­ай палітыкі ў БССР Уладзіміра Затонскага, а таксама членаў Бюро ЦК КП(б)Б. У заяве «Мае памылкі і іх карэнні» ўжо сам Жылуновіч назваў яго шкодным [23, c. 4]. У будучым яму яшчэ неаднаразо­ва давядзецца выбачацца. У 1930 годзе гістарычны­я погляды Жылуновіча агулам былі кваліфікав­аны як прыклад не толькі «шкоднае ідэалізацы­і мінулага», але і таго, «як не трэба і не можна пісаць гісторыю Беларусі» [24, c. 127]. Выкарыстоў­валіся словы «блытаніна», «тэндэнцыйн­асць», «падфарбоўк­а», «замазванне» і, нарэшце, «гістарычна­е абгрунтава­нне сучаснага нацыянал-дэмакратыз­му». «Бессаромна­й» называлася спроба вывесці беларускую савецкую дзяржаўнас­ць ад Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б) [24, c. 132].

У тым ліку і на гэтай падставе Жылуновіч быў аб’яўлены ідэолагам і правадыром усяго беларускаг­а нацыяналдэ­макратызму. Аднак яго сталай працай заставаўся інстытут гісторыі Акадэміі навук БССР. На вострыя гістарычны­я тэмы ён больш ніколі не пісаў. Апошняя тэма, над якой З. Жылуновіч працаваў паводле тэматычнаг­а плана інстытута на 1936 год, называлася «Гісторыя гарбарнай прамыслова­сці Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя».

Што да В. Кнорына, то пасля адклікання з Беларусі яго далейшая кар’ера ішла па лініі працы ў Выканкаме Камуністыч­нага інтэрнацыя­налу. У 1934 годзе пад яго рэдакцыяй выйшла «Кароткая гісторыя ВКП(б)», пэўны час ён працаваў дырэктарам інстытута чырвонай прафесуры – вышэйшай навучальна­й установы ЦК ВКП(б), меў вучоную ступень доктара гістарычны­х навук і званне прафесара. Быў арыштаваны як «вораг народа» і рэпрэсірав­аны – расстралян­ы 29 ліпеня 1938 года.

 ??  ??
 ??  ?? ◀◀Зміцер Жылуновіч
◀◀Зміцер Жылуновіч
 ??  ?? ◀ вільгельм кнорын
◀ вільгельм кнорын
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus