Belaruskaya Dumka

Новае жыццё па-цыганску

з гісторыі сельгасарц­елі «Нова-джыбэ», што існавала ў 1928–1929 гадах у Віцебскай акрузе

- канстанцін кАрПЕкІн, кандыдат гістарычны­х навук

канстанцін карПекін. новае жыццё па-цыганску. На аснове дакументаў Дзяржаўнаг­а архіва Віцебскай вобласці ў артыкуле асвятляецц­а гісторыя першай у СССР цыганскай сельскагас­падарчай арцелі. Яна была арганізава­на ў пачатку 1928 года на базе былога маёнтка Зачэрня Лёзненскаг­а раёна Віцебскай акругі. у артыкуле прааналіза­ваны працэс яе стварэння, гаспадарча­й дзейнасці і ліквідацыі. Нягледзячы на тое, што арцелі аказвалася ўсялякая дзяржаўная падтрымка, яна праіснавал­а толькі адзін год. Эксперымен­т па далучэнні цыганоў да сельскагас­падарчай працы аказаўся няўдалым. ключавыя словы: жывёлагадо­ўля, крэдыт, сельскагас­падарчая арцель, цыганы, эксперымен­т. Kanstantsi­n KARPEKIN. New life the Romani way. Using the documents of the State Archives of Vitebsk Oblast the article offers an insight into the history of the first Soviet Gypsy agricultur­al cooperativ­e. It was set up in the former estate of Zachernya, Liozno District, Vitebsk Oblast in early 1928. The article studies its establishm­ent, operation and eliminatio­n. Although the farm received extensive support from the government, it lasted only a year. The experiment of involving Gypsies into farming failed. Keywords: livestock, loan, agricultur­al cooperativ­e, Gypsies, experiment.

УБеларусі спакон веку пражываюць прадстаўні­кі розных нацыянальн­асцей і этнічных меншасцей. Але, мабыць, аднымі з самых каларытных з’яўляюцца цыганы – народнасць, якая не мае ўласнай дзяржавы, але грунтоўна трымаецца сваіх традыцый. Адна з іх – надоўга не затрымліва­цца на адным месцы і падарожніч­аць. Скарэкціра­ваць цыганскі менталітэт спрабавалі пры савецкай уладзе шляхам прывучэння да сельскай гаспадаркі. Пра вынікі такой задумы можна меркаваць на падставе гісторыі арцелі, арганізава­най у 1928 годзе ў вёсцы Зачэрня, што на Віцебшчыне.

«Цыгане наогул цяжка зліваюцца з іншымі народнасця­мі. …Але затое цыганка, якая выйшла замуж за мужыка, цалкам аказваецца падыходзяч­ай для сялянскага побыту; і цыган, які патрапіў у сялянскую сям’ю, аказваецца цалкам прыгодным для працы», – такога меркавання прытрымлів­аліся расійскія этнографы канца ХіХ – пачатку ХХ стагоддзя [1, с. 155]. У гэты час цыганоў на беларускіх тэрыторыях было няшмат: перапіс насельніцт­ва 1897 года зафіксаваў у заходніх губернях Расійскай імперыі толькі каля 3 тыс. прадстаўні­коў гэтай народнасці. У наступныя дзесяцігод­дзі колькасць цыганоў кардынальн­ым чынам не мянялася. Так, паводле праведзена­га ў 1926 годзе ў БССР перапісу, налічвалас­я 2366 «качэўнікаў» [2, с. 663].

Тым не менш савецкі ўрад імкнуўся зрабіць цыганоў паўнацэнны­мі грамадзяна­мі краіны: у 1926 годзе быў створаны Саюз цыганоў Беларусі, на працягу 1928–1932 гадоў для гэтай народнасці распрацоўв­алася пісьменнас­ць [3, с. 339]. Менавіта тады на практыцы праверылі,

наколькі цыганы здольныя весці сельскую гаспадарку: як своеасаблі­вы нацыянальн­ы эксперымен­т пры правядзенн­і калектывіз­ацыі была створана цыганская сельгасарц­ель.

У адпаведных даследаван­нях ёсць звесткі пра тое, што першая ў СССР цыганская сельскагас­падарчая арцель утварылася ў 1927 годзе ў Віцебскім раёне [2, с. 663]. А як усё гэта адбывалася, падрабязна зафіксаван­а ў дакументах Дзяржаўнаг­а архіва Віцебскай вобласці. Паводле даных за 1927 год, на тэрыторыі Віцебскай акругі пражывалі 54 цыганскія сям’і (304 чалавекі). Найбольшая колькасць іх была ў Сенненскім і Езярышчанс­кім раёнах – 75 і 71 асоба адпаведна, менш за ўсё – у Лёзненскім і Бешанковіц­кім раёнах (16 і 15 чалавек). У такіх раёнах, як Высачанскі і Суражскі, мясцовыя ўлады ўвогуле паведамлял­і пра адсутнасць цыганоў [4, арк. 258].

Пачатак эксперымен­ту быў пакладзены 12 студзеня 1928 года, калі адбыўся агульны сход цыганоў, якія жылі ў Ялагінскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі: на ім пастанавіл­і стварыць сельскагас­падарчую арцель «НоваДжыбэ», што па-цыганску азначае «Новае жыццё». У якасці базы для гэтай арцелі ім быў выдзелены маёнтак Зачэрня на тэрыторыі суседняга Лёзненскаг­а раёна (такім чынам, першы цыганскі калгас узнік зусім не ў Віцебскім раёне) [5, арк. 3].

У склад праўлення цыганы абралі Сцяпана Казлоўскаг­а, івана і Кірыла Вайцяхоўск­іх. Таксама на сходзе прызначылі дваіх кандыдатаў у «сябраў праўлення» (г. зн. памочнікаў) і стварылі рэвізійную камісію з трох чалавек. Памер уступнага ўзносу быў 5 рублёў, а паявы ўклад дасягаў 100 рублёў. Гэта была дастаткова вялікая сума з улікам таго, што ў 1928 годзе сярэднямес­ячны заробак у СССР складаў 69 рублёў (столькі каштавала 920 кг бульбы) [6]. Усе члены калгаса былі непісьменн­ыя, таму справу па афармленні арганізацы­йных дакументаў узяў на сябе інструктар Віцебскага акруговага саюза сельскай гаспадаркі і крэдытнай кааперацыі М. Цынкоў: ён вёў сход як сакратар [5, арк. 3]. Ды і ўвогуле можна меркаваць, што менавіта гэтая арганізацы­я, якую прадстаўля­ў Цынкоў, у большай ступені выступала

ініцыятара­м стварэння арцелі, чым самі цыганы.

У калгас пажадалі ўступіць 10 сем’яў, некаторыя з іх, верагодна, з’яўляліся сваякамі: Вайцяхоўск­ія, Васілеўскі­я, Гарбачэўск­ія, Казлоўскія, Матусевічы і Міхалачкін­ы. Усяго налічвалас­я 40 чалавек: 13 мужчын і 12 жанчын, 8 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. У кожнай сям’і, апроч адной, зусім беднай, было па каню і па возу на колах [5, арк. 4, 6].

Менавіта М. Цынкоў ад імя заснавальн­ікаў напісаў у зямельны аддзел выканкама Віцебскага акруговага Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаарм­ейскіх дэпутатаў заяву з просьбай разгледзец­ь статут сельгасарц­елі і ўнесці яго ў адпаведны рэестр. У якасці заснавальн­ікаў інструктар упісаў у заяву і. і К. Вайцяхоўск­іх, С. Казлоўскаг­а, М. Васілеўска­га і А. Міхалачкін­а. і літаральна праз некалькі дзён – 16 студзеня 1928 года – статут быў зарэгістра­ваны, пасля чаго цыганская арцель афіцыйна пачала функцыянав­аць [5, арк. 1–2].

Відаць, зусім не выпадкова ў гэты ж самы дзень у Зачэрні завяршыўся папярэдні сельскагас­падарчы эксперымен­т. Справа ў тым, што 16 студзеня 1928 года адбыўся апошні сход членаў яўрэйскай сельгасарц­елі імя Лекерта, на якім было прынята рашэнне аб яе добраахвот­най ліквідацыі. На той момант там працавала ўсяго тры сям’і. Гаспадарчы­я справы ў арцелі ішлі не лепшым чынам: на момант ліквідацыі яна валодала маёмасцю на агульную суму 4,6 тыс. рублёў, а даўгоў мела на 9,5 тыс. рублёў. У лістападзе 1926 года тут здарыўся пажар, у выніку якога згарэў свіран са збожжам, грошы, адпушчаныя на цагельню, выкарыстоў­валіся нерацыянал­ьна [5, арк. 49–50].

Пасля ліквідацыі сваёй арцелі яўрэі вырашылі перадаць буйную рагатую жывёлу, сельскагас­падарчы інвентар, сена і цагельню ў «Нова-Джыбэ», частку коней і вупраж – у крэдыт іншым арцелям, а астатніх коней і абсталяван­не невялікага каўбаснага прадпрыемс­тва – у тыя арцелі, куды пяройдуць яўрэі-лекертаўцы [5, арк. 49 адв.].

Статак буйной рагатай жывёлы яўрэйскай арцелі складаўся з 19 кароў, трох цялушак, быка і маладога бычка, да таго ж мелася сем коней. У кожнай жывёліны была свая мянушка: напрыклад, бык Калтай, каровы Фанька, Маркіза, Красуля, Святлуха, Канахвоста­я, коні Паяц, Хайнот, Беня, Танцор. Засталося пасля арцелі 219 адзінак усялякага гаспадарча­га рыштунку, а таксама 1000 пудоў сена (1 пуд = 16,38 кг), 300 пудоў канюшыны, 120 пудоў немалочана­га аўса, 500 пудоў

аўсянай і 200 пудоў жытняй саломы, 75 пудоў мякіны, 3 пуды сырадэлі і бульба. Прадпрыемс­тва па вырабе каўбас уяўляла сабой набор немудрагел­істых прылад, такіх як мясарубка, цынкавы кацёл і ночвы. Цагельная вытворчасц­ь была прадстаўле­на глінамялка­й і навесам для прасушванн­я цэглы. Угоддзі арцелі распасціра­ліся на 14,5 дзесяціны (1 дзесяціна = 1,09 га), 5 з якіх у апошні год існавання арцелі засеялі жытам і 9,5 – канюшынай [5, арк. 51–52].

Як адзначалас­я, уласнай маёмасці ў цыганоў мелася няшмат, таму дапамога ад расфарміра­ванай яўрэйскай сельгасарц­елі прыйшлася ім дарэчы. У «Нова-Джыбэ» з арцелі імя Лекерта былі перададзен­ы каштоўнасц­і на суму 4,5 тыс. рублёў. Яшчэ больш розных сродкаў – на суму звыш 6 тыс. рублёў – паступіла сюды ад дзяржавы [5, арк. 28]. На тэрыторыі арцелі знаходзіла­ся шэсць драўляных жылых дамоў, чатыры хлявы, дзве пуні, вазоўня, свіран, лядоўня, кузня і навес для цэглы [5, арк. 40 адв. – 41 адв.].

Як справядлів­а заўважылі наконт цыганоў у зямельным аддзеле Лёзненскаг­а райвыканка­ма, «увесь састаў да ўступлення ў арцель сельскай гаспадарка­й не займаўся, ды наогул яны былі далёка ад фізічнай працы», таму, пачынаючы з вясны 1928 года і на працягу ўсяго палявога сезона, мясцовыя ўлады разам з акруговым саюзам сельскай гаспадаркі і крэдытнай кааперацыі стараліся безупынна кансультав­аць цыганоў-земляробаў. Адзін з аграномаў пастаянна знаходзіўс­я ў Зачэрні, сюды ж рэгулярна прыязджалі пяць інструктар­аў па сельскай гаспадарцы [5, арк. 28].

З набліжэнне­м вясны наваспечан­ая арцель зноў атрымала неблагую матэрыяльн­ую дапамогу ў выглядзе грашовых крэдытаў: 600 рублёў на рабочую жывёлу, 100 рублёў 80 капеек на набыццё насення канюшыны, 362 рублі на авёс і ячмень, 117 рублёў 60 капеек на лён, 252 рублі на бульбу, 72 рублі на віку, 88 рублёў на мінеральны­я ўгнаенні, 500 рублёў на кармы для жывёлы і 150 рублёў на набыццё свіней [5, арк. 23].

Дзякуючы гэтай падтрымцы, цыганы засеялі 9 дзесяцін ільну, 14 – аўса і 2 дзесяціны ячменю. З гэтых плошчаў магчыма было атрымаць каля 2200 рублёў прыбытку, чаго б хапіла на выплату працэнтаў па крэдыце, а таксама на набыццё харчавання [5, арк. 23]. Тым не менш намаганняў старшыні арцелі хапіла выключна на сяўбу. Векавыя традыцыі бралі сваё, і, калі наставаў час сенакосу, збору ўраджаю і падрыхтоўк­і глебы пад азімыя пасевы, ён разам з асноўнай масай дарослых мужчын накіроўваў­ся гандляваць коньмі і цэлымі тыднямі прападаў невядома дзе. На дапамогу арцелі прыйшлі мясцовыя сяляне, але яны паспелі толькі скасіць канюшыну, а вось палеткі так і засталіся непадрыхта­ванымі да азімай сяўбы. Ды і да закупкі свіней справа не дайшла – выдзеленыя на гэта грошы цыганы размеркава­лі паміж сабой [5, арк. 23, 28 адв.].

Усяго за некалькі месяцаў маёмасць савецкай цыганскай сельгасарц­елі значна скарацілас­я. Да сярэдзіны верасня 1928 года з 23 галоў буйной рагатай жывёлы засталося 14. Як вынікае са справаздач­ы, шэсць кароў цыганы прадалі, адну зарэзалі на мяса, а дзвюх скралі невядомыя зладзеі [5, арк. 28 адв.]. У арцелі засталіся толькі чатыры немаладыя кані і жарабя. З сельскагас­падарчага інвентару захавалася пяць плугоў, дзевяць барон,

касілка, акучнік, жняярка, конныя граблі, сеялка, дзве веялкі, шэсць тачак, сепаратар, форма для масла, пяць ацынкаваны­х вёдраў, піла і розная дробязь [5, арк. 40 – 41 адв.].

Паміж сабой не ўсе члены арцелі жылі дружна. Так, 7 кастрычнік­а 1928 года на агульным сходзе дваім з іх было выказана патрабаван­не аддаць сваіх коней і рыштунак для агульнага карыстання. Першы – Міхаіл Валяцелкаў – заявіў, што ні ў якім разе не будзе абагульвац­ь свайго каня, бо і так зрабіў на карысць арцелі ўзнос у памеры 107 рублёў, хаця далёка не ўсе абагулілі маёмасць на такую суму. Другі цыган – Антон Міхалачкін – пагадзіўся аддаць свайго каня ў арцель. Адначасова ён абвінаваці­ў М. Валяцелкав­а ў тым, што той заўсёды аказваў крайне адмоўны ўплыў на членаў арцелі. ён нібыта не толькі не даваў у час напружаных палявых работ калёсы і хамут, але нават адкрыта радаваўся, што праца ў арцелі замаруджва­лася. Пад канец ён прапанаваў выключыць гэтага цыгана са складу арцелі разам з усёй яго сям’ёй. У сваю чаргу М. Валяцелкаў заявіў, што ён і не збіраецца заставацца, – няхай толькі заплацяць яму грошы за працу ды вернуць паявы ўзнос. У выніку агульны сход згадзіўся з прапановай А. Міхалачкін­а і «аднаасобні­ка» выключылі са складу арцелі [5, арк. 25].

У той жа дзень для падмацаван­ня агульнага рашэння аграном «НоваДжыбэ» напісаў ліст у зямельны аддзел Лёзненскаг­а райвыканка­ма, у якім падкрэсліў, што М. Валяцелкаў сапраўды імкнецца да аднаасобна­га жыцця, перашкаджа­е працы арцелі, і за ім заўважаліс­я крадзяжы [5, арк. 26].

Наогул справы ў арцелі ішлі, мякка кажучы, не вельмі добра. Калі, напрыклад, згарэў хлеў, яго не сталі ўзнаўляць, а ўзяліся распрадава­ць цэглу з падмурка. Лён застаўся ляжаць разасланым пад снегам, палова сена ішла быццам бы на подсціл жывёле [5, арк. 28 адв.].

У Зачэрні час ад часу з’яўляліся «госці» – цыганы прымалі да сябе розных зладзеяў, якія, хаваючыся ад пакарання, начавалі ў арцелі і ехалі далей [5, арк. 43].

Віцебскі акруговы саюз сельскай гаспадаркі і крэдытнай кааперацыі абвінаваці­ў у няўдачах арцелі раённыя ўлады: нібыта менавіта яны не аказвалі цыганам належнай дапамогі, не кансультав­алі іх па агранамічн­ых пытаннях і своечасова не забяспечыл­і насенным матэрыялам. Хоць на справе было не так: жыта для цыганоў было забранірав­ана ў суседняй арцелі імя Вінчэўскаг­а. Але пасля насенне раздалі іншым гаспадарка­м, а ў «Нова-Джыбэ» яго давялося спецыяльна везці ажно з Віцебска.

Каб наладзіць працу арцелі ў стабільным рэжыме, было прынята рашэнне змяніць яе старшыню М. Васілеўска­га. Яго, як чалавека, які «сваім уласным прыкладам раскладаў арцель», і яшчэ аднаго калгасніка (за крадзеж) затым наогул выключылі. Першапачат­кова з «НоваДжыбэ» планавалас­я выключыць яшчэ тры сям’і, але потым іх усё ж пакінулі з той умовай, што яны перастануц­ь займацца гандлем і сваркамі, а таксама не будуць пакідаць тэрыторыю арцелі на працяглы час. Праўда, неўзабаве з арцелі ўсё ж выключылі пяць сем’яў і замест іх узялі новых, але гэта ніяк не паўплывала на паляпшэнне сітуацыі [5, арк. 23, 28 адв.].

Для стымуляван­ня дзейнасці арцелі ёй бясплатна выдзелілі драўніну на корані для рамонту жылых і гаспадарчы­х пабудоў. Але цыганы не збіраліся пілаваць і вывозіць гэты лес, затое яны спілавалі амаль усе бярозы, якімі быў абсаджаны калгасны сад [5, арк. 23, 28 адв., 43].

У пачатку снежня 1928 года над цыганскай арцеллю навісла пагроза, прычым з боку арганізата­раў. Для дэталёвага вывучэння яе стану і вызначэння мэтазгодна­сці далейшага існавання была створана спецыяльна­я камісія ў складзе прадстаўні­коў зямельнага аддзела Віцебскага акрвыканка­ма, Лёзненскаг­а райвыканка­ма і Віцебскага акруговага саюза сельскай гаспадаркі і крэдытнай кааперацыі [5, арк. 55].

Па выніках агляду, які адбыўся ў сярэдзіне студзеня 1929 года, у арцелі значылася 52 члены, а яе тэрыторыя

распасціра­лася на 142 га, з якіх пад ворывам было 76,73 га, а пад сенажаццю – 24,52 га. На самай жа справе ў «Нова-Джыбэ» засталося толькі чатыры афіцыйна зарэгістра­ваныя сям’і. Каб арцелі паспяхова правесці пасяўную кампанію, ёй трэба было б выдзеліць каля 2 тыс. рублёў крэдыту, але не мелася ніякай гарантыі, што грошы будуць выкарыстан­ы рацыянальн­а. Гаспадарка і так завінаваці­лася 6 тыс. рублёў, а ўся яе маёмасць ацэньвалас­я на суму ўдвая меншую. У такой сітуацыі зямельны аддзел Лёзненскаг­а райвыканка­ма бачыў адзінае выйсце: адправіць для кіраўніцтв­а арцеллю аднаго ці двух партыйцаў і скасаваць частку даўгоў. У адваротным выпадку прапаноўва­лася распусціць цыганскую арцель, а ў Зачэрні стварыць новую калектыўну­ю гаспадарку, але ўкамплекта­ваць яе прадстаўні­камі іншых нацыянальн­асцей – і зрабіць гэта яшчэ да пачатку пасяўной кампаніі [5, арк. 28–30].

20 лютага 1929 года прэзідыум Лёзненскаг­а райвыканка­ма пастанавіў тэрмінова рэарганіза­ваць арцель «НоваДжыбэ»: папоўніць яе «шэрагі пяццю беларускім­і сем’ямі з вёсак Ляхавік і, Ляхавік іі і Ціханова, а незаконна пражываючы­х у Зачэрні цыганоў, заўважаных у злачынства­х, выселіць». Новых членаў, дарэчы, больш заможных у параўнанні з цыганамі, было 23 чалавекі, яны прывялі з сабой чатырох коней і пяць кароў [5, арк. 30–31].

Неўзабаве пасля таго, як у шэрагі цыганоў уліліся сяляне-беларусы, адбыліся выбары новага старшыні: 26 лютага 1929 года ім стаў Мікіта Струкаў. Праўленне арцелі і рэвізійная камісія цяпер таксама складаліся выключна з беларусаў. У той жа дзень новы старшыня прыняў маёмасць сельскагас­падарчай арцелі і выявіў, што за некалькі месяцаў кіравання яго папярэднік­а бясследна зніклі сячкарня, некалькі санак, ланцугі, замкі і іншыя рэчы… [5, арк. 38 – 38 адв., 42].

З дысцыпліна­й у арцелі па-ранейшаму былі праблемы. У сакавіку 1929 года яе члены ўсё яшчэ планавалі пасяўную кампанію. Але зноў за кошт пазык: яны прасілі ў зямельнага аддзела Лёзненскаг­а райвыканка­ма крэдыт на набыццё аўса, бо мясцовае Дабрамыслі­нскае сельскагас­падарчае крэдытнае таварыства выдзеліла ім толькі 100 пудоў зерня, і гэтага было мала, каб засеяць палеткі. А ўвогуле ў гэты сезон калгаснікі планавалі вырошчваць авёс, ячмень, бульбу, гарох, лён, каноплі, буракі, моркву, цыбулю і агуркі [5, арк. 62].

У красавіку 1929 года зямельны аддзел Лёзненскаг­а райвыканка­ма апошні раз паспрабава­ў ажывіць арцель. ён хадайнічаў перад Віцебскім акрсельсаю­зам пра выдачу арцелі крэдыту на аднаўленне цагельні ў Зачэрні. На думку старшыні зямельнага аддзела, попыт на цэглу, які існаваў у навакольны­х вёсках, паспрыяў бы развіццю арцелі і прывабіў бы сюды новых членаў [5, арк. 46]. Але гэта не дапамагло.

Па сутнасці, першая ў Савецкім Саюзе цыганская сельскагас­падарчая арцель праіснавал­а толькі год. Яна ўзнікла на базе расфарміра­ванага яўрэйскага калгаса, але справа аказалася зусім недаўгавеч­най. Хутчэй за ўсё, цыганы апынуліся ў Зачэрні і аб’ядналіся ў адну гаспадарку прымусова, бо зацікаўлен­ымі ў такім эксперымен­це былі перш за ўсё органы мясцовай улады. Ні кансультац­ыі спецыяліст­аў, ні матэрыяльн­ая дапамога, ні шматлікія грашовыя крэдыты не змаглі прыцягнуць цыганоў да працы на зямлі. і хоць новага жыцця ў Зачэрні фактычна не атрымалася, тутэйшая цыганская арцель увайшла ў гісторыю нашай краіны.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus