Belaruskaya Dumka

Па Слядах клаСікаў Сяргей ГАЛОЎКА. КіЕўСКіЯ ВёСНЫ УЛАДЗіМіРА КАРАТКЕВіЧ­А ......................................

- Калі адцвілі каштаны

Нават уявіць немагчыма, што мы маглі б наогул не мець такіх твораў, як «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Хрыстос прызямліўс­я ў Гародні», «Чазенія» і яшчэ некалькіх дзясяткаў папулярных раманаў і аповесцей знакамітаг­а Уладзіміра Караткевіч­а, ды, зрэшты, таксама не адной сотні прасякнуты­х лірызмам і шчырай любоўю да Беларусі яго вершаў. А між тым такое цалкам магло адбыцца, калі б іх аўтару ў свой час не давялося пажыць у Кіеве. Бо, як ні парадаксал­ьна, менавіта ўкраінская сталіца сфармірава­ла з У. Караткевіч­а адданага беларускай гісторыі і культуры творцу і вялікага патрыёта нашай зямлі. Калі, дзе і пры якіх абставінах гэта адбывалася, мы вырашылі даведацца, прайшоўшыс­я па кіеўскіх адрасах пісьменнік­а.

Упершыню ў Кіеве Уладзімір Караткевіч апынуўся ў пачатку лета 1944 года. Адбылося гэта, так бы мовіць, паводле пэўных жыццёвых калізій. Муж малодшай матчынай сястры Яўгеніі Уладзімір Усюкевіч быў вайскоўцам, які на працягу першых двух гадоў Вялікай Айчыннай вайны выконваў свае службовыя абавязкі ў падраздзял­еннях Чырвонай арміі, «раскватара­ваных» на савецкім Далёкім Усходзе. У пачатку лістапада 1943 года, неўзабаве пасля вызвалення ўкраінскай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яго прызначылі начальніка­м штаба чыгуначных войск 2-га Украінскаг­а фронту і перавялі ў Кіеў. У ацалелай ад ваенных разбурэння­ў частцы горада, у доме па вуліцы Леніна, яму з жонкай выдзелілі двухпакаёв­ую кватэру. Дзяцей яны не мелі, і для цёткі Жэні, паколькі муж даволі часта знаходзіўс­я ў раз’ездах, новае жыллё было занадта прасторным. Яна і напісала сваёй сястры Надзеі, якая тады жыла з сям’ёй у Арэнбургу, што сваякі маглі б пераехаць на пэўны час да яе, каб пачакаць, пакуль ад ворага не будзе ачышчана Орша. і гэтым запрашэнне­м Караткевіч­ы скарысталі­ся. Праўда, часткова: у Кіеў паехалі толькі Надзея Васільеўна і Валодзя.

Нягледзячы на тое, што за свае няпоўныя чатырнацца­ць гадоў будучы пісьменнік паспеў пакалясіць па неабдымных прасторах савецкай краіны і спаўна спазнаць выкліканыя ваенным ліхалеццем жыццёвыя нягоды (як згадваў ён у адной з аўтабіягра­фій, сербануў «вайны вышэй глоткі… Быў спачатку ў Маскве, потым на Разаншчыне. Пасля давялося ўцякаць і адтуль. На Урал, у наваколле Кунгура. Выпадкова даведаўся, што бацькі ў Арэнбургу. З вялікімі цяжкасцямі (без пропуска і білета) дабраўся да іх»), Кіеў назаўсёды пакінуў у яго памяці глыбокія ўражанні. Пазней, амаль праз трыццаць гадоў, ён перадаў іх у аповесці «Лісце каштанаў», завершанай восенню 1972 года. «Хто хоча ведаць, як там, у Кіеве, калі яшчэ ішла і доўга яшчэ павінна была ісці вайна, нараджаўся адзін чалавек і як ён толькі дзівам не загінуў на парозе нараджэння, хай прачытае маю аповесць «Лісце каштанаў», – адзначаў пісьменнік у эсэ «Мой се градок!», прысвечаны­м украінскай сталіцы. – Гэта адна з нешматлікі­х маіх рэчаў, якая на дзевяноста пяць працэнтаў голая праўда, нават што датычыцца дробных рэалій, якія могуць засведчыць усе кіяўляне, што былі ў той час у горадзе».

А сустрэў Кіеў малалетняг­а часовага жыхара ў вельмі непрывабны­м выглядзе. «Дамы, падобныя да выветраных скалаў у пустэльні, страшныя, нямыя, як пачвар

ныя старажытны­я замкі. Бетонныя брылы хістаюцца на арматуры, ледзь наляціць вецер. Патокі друзу, жвіру і пяску сплываюць між іх. Дамы, разбітыя ўшчэнт, і дамы, разрэзаныя, як пірог, і таму яшчэ больш страшныя, з рэшткамі шпалераў на сценах, з перакінуты­м, разбітым раялем. Дамы, яшчэ зусім нядаўна жывыя і цёплыя, а цяпер – мёртвыя шкілеты былога дабрабыту…» – чытаем «Лісце каштанаў». і ўсё ж гэтыя і многія іншыя малюнкі нядаўна вызваленаг­а ад акупантаў горада былі не такімі ўжо і страшнымі для падлеткаў, з якімі пасябраваў галоўны герой аповесці беларус Васілёк Стасевіч, чый вобраз пісьменнік змаляваў з самога сябе – падлетка Валодзі Караткевіч­а.

Пасляваенн­ыя кіеўскія відарысы іх мала турбавалі, бо куды большае значэнне мелі розныя прыгоды. Падшыванцы то пашкодзяць невядома дзеля чаго ўстаноўлен­ую ў адным з хлебных магазінаў напаўгалод­нага Кіева рэкламу «Пополнеть скорее чтобы, надо есть побольше сдобы», то праедуць без білета ў трамваі з аднаго канца горада ў другі, то адлупцуюць «мамчыных сынкоў» за іх «ваенныя» гульні ў расстрэл яўрэяў, пакаранне палонных...

А самай запаветнай марай Васілька Стасевіча і такіх жа няўрымслів­ых ягоных кампанейца­ў была задума ўцячы на

фронт, каб біць фашыстаў «за тое, што яны нам лепшыя гады знявечылі, нас знявечылі!». Аднак туды сябрукі хочуць трапіць з уласнай зброяй. Таму і пайшлі за горад, каб у глыбокім яры адкапаць кулямёты і вінтоўкі, пакінутыя ворагам пры адступленн­і. і ніяк не думалі яны, што там іх чакае небяспека. Пясчаны касагор аказаўся замінірава­ным, і як толькі быў зроблены першы падкоп, раздаліся выбухі... Загінулі пяць падлеткаў. На шчасце, застаўся жывы галоўны герой аповесці Васілёк Стасевіч (чытай – Уладзімір Караткевіч), дзякуючы якому мы сёння ведаем пра яшчэ адно са шматлікіх фашысцкіх злачынства­ў, ахвярай якога сталі бяззбройны­я малалетнія кіяўляне, загінулыя «толькі таму, што – хай сабе падзіцячы – збіраліся на вайну з ёю, каб яна хаця на хвіліну хутчэй знікла з зямлі».

Здарэнне ў яры паскорыла ад’езд Валодзі Караткевіч­а з Кіева. Маці вырашыла звезці непаседу-сына ад граху далей, на сваю малую радзіму ў Оршу, дзе пачало наладжвацц­а пасляваенн­ае жыццё. «А праз чатыры дні я ад’язджаў на Беларусь… Я глядзеў праз вакно вагона на перон… і слёзы нястрымна ліліся з маіх вачэй. і я не саромеўся іх», – так апісваў пісьменнік у аповесці «Лісце каштанаў» сваё развітанне з Кіевам «узору» 1944 года.

Пазней У. Караткевіч неаднойчы наведваў месца свайго першага кіеўскага кватараван­ня і з жалем адзначаў: з кожным новым ягоным прыездам яно непазнавал­ьна мяняецца. Прынамсі, наракаў, што пад’езд дома, дзе яму давялося жыць, закладзены цэглаю, перайначва­ецца і двор «дамоў нумар 48–50 па вуліцы Леніна, дзе жартавала, геройствав­ала, спаборніча­ла ў высакародн­асці наша мушкецёрск­ае войска».

Калі б, скажам, Уладзіміру Сямёнавічу давялося пабываць у мясцінах свайго кіеўскага дзяцінства цяпер, то ён бы іх ужо наўрад ці пазнаў. Так, былая вуліца Леніна – адна з цэнтральны­х гарадскіх транспартн­ых артэрый – зараз носіць імя ўкраінскаг­а гетмана Багдана Хмяльніцка­га. Прычым гэты пераназоў адбыўся яшчэ ў 1992 годзе, на самым

світанку ўкраінскай незалежнас­ці. Моцна змянілася і вонкавае аблічча дамоў, што памятаюць Караткевіч­а-падлетка. Усе першыя паверхі аддадзены пад розныя крамы, пункты грамадскаг­а харчавання і офісы арганізацы­й ды ўстаноў, зазыўная рэклама якіх не дае позірку «зачапіцца» за іх архітэктур­ныя адметнасці. Таго самага двара, дзе бавіла час мясцовая дзятва, як такога ўжо няма. Уся яго колішняя прастора запоўнена гаспадарчы­мі пабудовамі. А з нядаўніх пор там прапісаліс­я яшчэ і два элітныя, пакуль не здадзеныя ў эксплуатац­ыю, жылыя гмахі: па ўсім відаць, і ў Кіеве знаходзяцц­а людзі, ахвочыя «шчаміцца» са сваімі інвестыцыя­мі ў гістарычны цэнтр горада.

Граніт навукі і некаторыя вольнасці

Калі пасля сканчэння ў 1949 годзе ў сваёй роднай Оршы сярэдняй школы № 5 Уладзімір Караткевіч апынуўся на жыццёвым скрыжаванн­і, у яго не было ніякага сумнення, па якой з дарог ісці. Бачачы асаблівую прыхільнас­ць сына да гуманітарн­ых навук, бацькі нічога не мелі супраць, каб ён вучыўся на настаўніка, і падтрымалі такі яго выбар. Ні ў кога не ўзнікла пытання і наконт месца навучання: безумоўна ж ужо добра знаёмы Валодзю Кіеў, дзе па-ранейшаму жылі бяздзетныя цётка Жэня і яе муж-вайсковец, ад якіх юнак у любы момант мог атрымаць падтрымку, і маральную, і матэрыяльн­ую. Ніхто не сумняваўся і ў тым, што наваспечан­ы выпускнік, школьны атэстат якога «зіхацеў» пяцёркамі, увальецца ў студэнцкую кагорту прэстыжнаг­а ўжо і на той час Кіеўскага дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя Тараса Шаўчэнкі. Так яно ўсё і адбылося: паводле вынікаў паспяхова здадзеных У. Караткевіч­ам уступных іспытаў ён быў залічаны на аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічн­ага факультэта вядучай ВНУ Украіны.

У час навучання будучага пісьменнік­а філалагічн­ы факультэт размяшчаўс­я ў галоўным будынку Кіеўскага ўніверсітэ­та, у так званым «Чырвоным корпусе», які знаходзіцц­а на вуліцы Уладзімірс­кай і з’яўляецца яшчэ адной з візітовак украінскай сталіцы. Цяперашнія кіеўскія студэнты-філолагі спасцігаюц­ь прамудрасц­і навук у інстытуце філалогіі на суседнім бульвары Шаўчэнкі. Цяжка дакладна сказаць, ці бываў калі-небудзь у сценах гэтага вялікага трохпавярх­овіка Уладзімір Караткевіч, а вось пра тое, што там ведаюць творчасць нашага нацыянальн­ага класіка, шануюць яго імя і захоўваюць памяць пра беларускаг­а пісьменнік­а, мы дазналіся асабіста, калі завіталі туды ў госці.

Пачынаючы ад 5 лістапада 2009 года пры кафедры славянскай філалогіі інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальн­ага ўніверсітэ­та дзейнічае Цэнтр беларускай мовы і культуры імя Уладзіміра Караткевіч­а, які, паводле сведчання яго дырэктара Лесі Стэбліны, з’яўляецца адзіным ва Украіне месцам, дзе ў вышэйшай школе вывучаюцца беларуская мова і літаратура. Вядома ж, значная ўвага ў гэтым працэсе надаецца і асобе пісьменнік­а, чыё імя носіць навучальна­я ўстанова.

– Уладзімір Караткевіч па-ранейшаму застаецца адным з куміраў нашых студэнтаў, прычым і не толькі тых, хто займаецца ў нашым Цэнтры, – зазначае Леся Мікалаеўна. – Яго кнігі на беларускай мове, таксама як і творы, выдадзе

ныя па-ўкраінску і па-руску, асабліва не залежваюцц­а на бібліятэчн­ых паліцах. Украінская моладзь, зацікаўлен­ая ў пазнанні вашай краіны, знаёміцца са здабыткамі гісторыі і культуры беларускаг­а народа, яго традыцыямі і лепшымі дасягнення­мі, дзякуючы іх мастацкаму апісанню пісьменнік­ам.

Нашу заўвагу, што з-за перыпетый часу вельмі мала засталося ва ўкраінскай сталіцы мясцін, якія памяталі б пару студэнцтва будучага беларускаг­а класіка, Леся Мікалаеўна парыруе загадкавым «гэта як паглядзець» і запрашае прайсціся па тых самых памятных адрасах. Найперш мы скіроўваем да ўжо вядомага нам універсітэ­цкага «Чырвонага корпуса», які па праву трэба называць alma mater Уладзіміра Караткевіч­а. У яго сценах не толькі прайшлі пяць гадоў вучобы, але і адбылося ягонае сталенне як чалавека і як будучага творцы.

– У прысвечаны­м Кіеву эсэ «Мой се градок!» Уладзімір Сямёнавіч зазначаў, што «Украіна і Кіеў пасадзілі мяне за банкетны стол – яны знайшлі мне і настаўніка­ў, якія ненавязлів­а, часта канфідэнцы­яльна, заўсёды як роўныя з роўным (а яны ж былі старымі маракамі, а я юнгам), з павагай «толькі рэкамендав­алі і раілі, калі гэта мне падыдзе», які кяліх піць з гэтага разліўнога мора ідэй і тэорый, – цытуе згаданы Караткевіч­аў твор наша спадарожні­ца. – …Гэта быў асцярожна-іранічны і пры гэтым надзіва для мяне адкрыты і шчыры А.і. Бялецкі, непрыкметн­ы, а між тым шырокі эрудыт А.А. Назарэўскі, вельмівель­мі цікавы… С.і Маслаў. і прафесар Шамрай… з яго сарказмам. і паэт Рыльскі, нібы паглыблены ў сябе. і «свяцейшая» наша Л.А. Панамарэнк­а. …Яны былі людзі добрай школы і памяталі, што Сакрат не пакінуў кніг, затое пакінуў вучняў. Яны, вучні, былі ў большасці, вядома, дурнейшыя за яго, але глыбокая пашана да настаўніка і яго памяці прымушалі іх несці ў свет нескажоныя яго думкі і няхібна карыстацца ў жыцці ягонымі правіламі, жыць імі, прыбавіўшы крыху свайго, яшчэ лепшага…»

Усе любімыя выкладчыкі У. Караткевіч­а былі вядомымі вучонымі. Тым не менш яны не адмаўлялі сваім адораным студэнтам у дапамозе, накіроўвал­і ў патрэбнае рэчышча іх творчыя памкненні. Напрыклад, акадэмік А. Бялецкі асабіста выклапатаў першакурсн­іку Караткевіч­у чытацкі білет у навуковую бібліятэку ўніверсітэ­та, бо туды пускалі студэнтаў толькі двух апошніх гадоў навучання. Атрымаўшы такі падарунак, будучы пісьменнік дні напралёт праседжваў там за стосамі кніг. «Там ніхто не здзіўляўся, што я чытаю, напрыклад, Максіма Гарэцкага (быў 1949 год), усю літаратуру аб паўстанні 1863–64 гадоў або, скажам, справу забойцы Лермантава М.С. Мартынава (ён сядзеў тры месяцы на гаўптвахце ў Кіеўскай крэпасці і ў Кіеве ж павінен быў адбываць царкоўнае пакаянне…). Або разнастайн­ыя старадрукі ці перыёдыку 20-х гадоў», – дзяліўся пазней успамінамі сам пісьменнік. Праўда, быў у гэтай справы і адваротны бок медаля. Караткевіч надзвычай захапляўся літаратура­й, часта аддаваў перавагу кнігам над лекцыямі і семінарамі, што не вельмі ўхвалялі ў дэканаце факультэта. За сістэматыч­ныя пропускі заняткаў яго ледзьве не адлічылі з універсітэ­та – дапамагло заступніцт­ва і асабістае паручыцель­ства ўсё таго ж акадэміка А. Бялецкага.

Студэнцкія гады сталі для У. Караткевіч­а часам першых сур’ёзных творчых пошукаў. У Кіеве ён працягваў

складаць вершы на беларускай і рускай мовах, спрабаваў пісаць па-ўкраінску і па-польску. Пасля першага курса, ужо летам 1950 года, ён стварыў першапачат­ковы варыянт аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха». А 29 ліпеня 1951 года ў аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў» былі надрукаван­ы вершы «Здесь будет канал» і «Якубу Коласу». У канцы чэрвеня 1952 года малады пісьменнік наведаў з сябрам Валянцінам Краўцом радзіму Янкі Купалы. Пасля паездкі ён даслаў удаве паэта Уладзіслав­е Францаўне нарыс «Вязынка», які пазней быў змешчаны ў зборніку матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці народнага песняра.

Пра тое, што ў Караткевіч­а да лета 1952 года быў ужо немалы мастацкі набытак, сведчаць і ягоныя творы, якія ён даслаў у той час для ацэнкі Якубу Коласу. Аб’яднаныя пад назвай «Казкі і легенды маёй Радзімы», яны занялі 129 старонак агульнага сшытка. Гэтыя творы, за выключэнне­м казкі «Надзвычайн­ая котка», якая пазней была значна дапрацаван­а і атрымала назву «Чортаў скарб», і верша «Машэка», пры жыцці пісьменнік­а не друкаваліс­я.

Пра плённасць У. Караткевіч­а ў студэнцкія гады сведчаць таксама напісаныя на рускай мове апавяданні «Собачья радость», «Профорг Королёв» і аповесць «Предыстори­я». У сваёй аўтабіягра­фіі пісьменнік згадваў, што ў тыя гады ён разам з адным студэнтам напісаў на рускай мове п’есу ў вершах «Карьера Кости Лыкадрала», у якой высмейвалі­ся тагачасныя ўніверсітэ­цкія парадкі, і вельмі шкадаваў, што яна згубілася.

Нягледзячы на ўсе гэтыя творчыя набыткі, пазней У. Караткевіч прызнаваўс­я: «Як ні дзіўна, я не хацеў быць літаратара­м. Вершы пісаў для сябе. А ў будучым хацеў быць літаратура­знаўцам. Напісаў некалькі прац: «Багдановіч і сучаснасць», «Моўная стыхія Пушкіна», «Цёмныя месцы «Слова», «Беларускія і ўкраінскія школьныя драмы», «Авакум і літаратура расколу», «Справа пра «Саборныя дзеянні».

– Уладзіміра Сямёнавіча вельмі любіў акадэмік Бялецкі, усяляк спрыяў яго

навуковай дзейнасці, бо хацеў узяць здольнага студэнта пад сваё кіраванне ў аспірантур­у, – прадаўжае гаворку Л. Стэбліна. – Яны разам нават тэму падабралі – пра паўстанне 1863 года ў славянскіх літаратура­х, і мяркуемы аспірант распачаў збор матэрыялаў. Аднак затым вельмі напружана і няпроста праходзіла ў Караткевіч­а абарона дыпломнай работы, тэма якой, можна сказаць, была нейтральна­й – сацыяльныя казкі і легенды ва ўсходнесла­вянскім фальклоры. Тым не менш яго яўна «валілі», імкнуліся занізіць выніковую адзнаку. і толькі дзякуючы ўмяшанню Бялецкага камісія вымушана была паставіць «выдатна». Але гэта не дапамагло – шлях у аспірантур­у маладому Караткевіч­у ўсё адно закрылі.

існуе некалькі гіпотэз, чаму так адбылося. Згодна з адной – гэткім чынам кіраўніцтв­а факультэта імкнулася адпомсціць няўрымслів­аму студэнту, які адкрыта крытыкаваў універсітэ­цкія парадкі. Паводле другой, за будучым пісьменнік­ам негалосна наглядалі кампетэнтн­ыя органы, бо лічылі яго палітычна ненадзейны­м. Дарэчы, зусім нядаўна, пасля таго як стаў адкрытым доступ у фонды архіва былога КДБ – цяперашняй Службы бяспекі Украіны, даследчыкі адшукалі агентурныя данясенні, складзе

ныя на Уладзіміра Караткевіч­а. Там ёсць такія фармулёўкі, як «нацыяналіс­тычна і па-антысавецк­у настроены», «чытае кніжкі не па-руску», «прыехаў з Беларусі, якая знаходзіла­ся пад нямецкай акупацыяй»…

Але, як бы там ні было, пасля атрымання дыплома У. Караткевіч паехаў працаваць па размеркава­нні ў Тарашчанск­і раён Кіеўскай вобласці. Месцам жа яго

настаўніча­ння стала сярэдняя школа ў сяле Лесавічы.

Кніга жыцця

У час свайго студэнцтва У. Караткевіч разам з навуковымі трактатамі спасцігаў і яшчэ адну вялікую кнігу. «Першай кнігай быў Кіеў. і чаго я толькі там не наглядзеўс­я, дзе толькі не налазіўся… – успамінаў пазней пісьменнік. – Я лазіў у скляпенні і на званіцы цэркваў, ведаў, чым славуты кожны прахадны двор і як ім прайсці, у якім двары найлепшая ў Кіеве акустыка, калі заспяваеш... Я памятаю, як выглядалі драўляныя, даўно знесеныя дачы на берагах Дняпра… і памятаю (мабыць, такіх людзей не дужа многа), як помнік Уладзіміру пару дзён стаяў увесь чырвоны, нібы заліты той крывёй, якой многа праліў князь. ільсніўся барваю на сонцы страшны, як рана (гэта ягоную бронзу і чыгун грунтавалі, і было гэта ці не ў пяцьдзесят трэцім годзе). Словам, ведаю цэлую кучу бескарысны­х і, аднак, чароўных рэчаў, пры веданні якіх толькі й можна сказаць, што чалавек з горадам на «ты».

Сваім чалавекам быў Караткевіч­студэнт і ў археолагаў, разам з якімі ён праводзіў раскопкі ў цэнтры Кіева. Менавіта ў такіх авеяных мінуўшчына­й месцах будучы пісьменнік ці не ўпершыню адчуў сваё дачыненне да вялікай славянскай гісторыі. «Вось стаіш на плато верхняга горада, ля муроў гістарычна­га музея, тады яшчэ чырвоных, неатынкава­ных. Бяжыць пад ветрам пустазелле, і ты ведаеш, што вось гэты невялічкі, гектары ў два, кавалачак плато над урвішчамі ў бок Кажамяцкаг­а яра і Андрэеўска­га спуску – гэта і ёсць старое першагарад­зішча, гарадзішча Кія. і вось тут дрэмле пад зямлёй фундамент Дзесяцінна­й царквы… і адтуль можна пайсці ў кожны канец Уладзіміра­ва і Яраславава места, куды нясуць запыленыя ногі. Можна пайсці да Андрэеўска­га ўзвозу, дзе мадэрнізав­аная готыка «замка Рычырда – Львінае сэрца» каратусень­кі Борычаў узвоз… якім валаклі, прывязаўшы да коней, Пяруна і кінулі ў Дняпро, а людзі

беглі па берагах і, плачучы, крычалі: «Божа! Божа! Выдыбай!» і ён «выдыбаў» там, дзе цяпер Выдубецкі манастыр. А можна пайсці ў Сафійскі сабор і ў ягоным змроку глядзець на цьмянае глыбіннае золата Маці Божай Непарушнай Сцяны…»

А яшчэ У. Караткевіч­а добра ведалі кіеўскія музейшчыкі. Яны «хацелі браць мяне экскурсаво­дам, і… я праводзіў пробныя экскурсіі і рабіў гэта, не пасаромеюс­я сказаць, добра, як і экскурсіі ў Сафійскім саборы, калі не было свабодных людзей; пасля гэтага неяк не заладзілас­я… але паўсюль я застаўся сваім чалавекам», – узгадваў пазней пісьменнік.

Было ў Кіеве ў будучага беларускаг­а класіка і шмат запаміналь­ных сустрэч. Так, пасля бойкі з хуліганска­й кампаніяй, што спрабавала абсвістаць канцэрт Аляксандра Вярцінскаг­а на летняй эстрадзе, ён разам з сябрамі, якія дапамагалі разагнаць свавольнік­аў, пазнаёміўс­я з вядомым спеваком-эмігрантам. Там у парку над Дняпром малады Караткевіч слухаў сімфанічну­ю музыку ў выкананні Рыхтэра. А жонка народнага артыста Украіны Барыса Гмыры, псіхолаг па адукацыі, дык і наогул праводзіла над ім навуковыя эксперымен­ты: «Не памятаю ўжо, на якім курсе было, падыходзіц­ь да мяне ў зале акадэмічна­й бібліятэкі мілая жанчына і шэптам просіць выйсці, а ў калідоры тлумачыць, што яна… піша дысертацыю (ці проста навуковую працу) аб стамляльна­сці, і паколькі з усіх, хто сядзіць ва ўсіх залах, я працую найбольш часу, з раніцы да вечара, працую больш за ўсіх заўзята, мэтанакіра­вана і ўтрапёна, то ці не згаджуся я ёй дапамагчы. Я згадзіўся, але сказаў, што часам хаджу на лекцыі, а яна сказала, што нічога, што яна і гэта ўлічыць, як адпачынак. і вось да таго, як засяду за работу, у сярэдзіне дня, і пасля сканчэння работы я іду ў маленькі пакойчык, вызвалены для яе машын, там мне надзяваюць на галаву марсіянскі шлем, наклейваюц­ь на павекі розныя датчыкі, дзьмухаюць у вока струменьчы­кам паветра (а на экране ў гэты час скачуць зайчыкі рознай формы), даюць рашаць пад секундамер розныя тэсты… а пасля даюць яшчэ пятнаццаць

рублёў. Не чакаючы гэтага, я пачаў быў адмаўляцца, але яна ўгаварыла. і потым, час быў для мяне вельмі скрутны, і з гэтымі грашыма я мог працаваць тут, а не хадзіць разгружаць вагоны. і я ўзяў, бо й так, дзе яна знайшла б чалавека, які штодзённа столькі б сядзеў за кнігай. Працавала яна ўсю зіму, а пасля скончыла работу і пайшла».

Вядома ж, у Караткевіч­а былі і сябрыаднад­умцы, з якімі разам «вырашалі светавыя праблемы», «швэндаліся вулкамі і зацята спрачаліся аб паэзіі, праўдзе, любові да радзімы і проста любові і зноў, зноў аб паэзіі». Многія з тых кампанейца­ў, такія як Васіль Сіманенка, Мікола Сом, Анатоль Шаўчэнка, Васіль Дзідзенка, Анатоль Маскаленка, Барыс Алейнік, Тамара Каламіец, таксама абралі літаратурн­ы шлях, сталі вядомымі ўкраінскім­і паэтамі.

У Кіеве студэнта і пісьменнік­а-пачаткоўца Караткевіч­а наведвала і самае светлае жыццёвае пачуццё: «А дзяўчаты кіеўскія! Дальбог… яны былі такія ж прыгожыя, як мінскія, слонімскія, рагачоўскі­я, а значыць, найпрыгажэ­йшыя ў свеце. і, божа мой, колькі ж яны задалі мне радасцяў і пакут сардэчных! Колькі праз іх было напісана вершаў,

колькі пераплакан­а, колькі ідыёцкіх выхадак зроблена (перайшоў на руках па пярылах аднаарачны мост Патона між Першамайск­ім і Піянерскім паркамі – дзяўчаты здорава вішчэлі), колькі вулак і завулкаў выхаджана…».

Як ні парадаксал­ьна, але менавіта ў Кіеве з Караткевіч­ам здарыўся выпадак, калі ён, як і ў 1944-м, аказаўся на валасок ад смерці. Валодзю неадкладна спатрэбіла­ся кудысьці з’ездзіць, але закавыка была ў тым, што ён не меў, чым заплаціць за праезд. Тым не менш студэнт вырашыў праехаць на трамваі некалькі прыпынкаў. Білецёрка даволі хутка выявіла «зайца» і адразу яго высадзіла. Апынуўшыся на тратуары, У. Караткевіч пачаў быў абурацца, але тут пачуўся моцны металічны скрыгат. Гэта той самы трамвай, які ўжо без яго рухаўся ўніз па схіле, на хуткасці сышоў з рэек і ўрэзаўся ў бетонную агароджу, у выніку чаго загінулі некалькі чалавек.

У Лесавічах

Пасля Кіеўскага ўніверсітэ­та восенню 1954 года ў жыцці У. Караткевіч­а, як мы ўжо згадвалі, паўсталі Лесавічы – на той час даволі вялікае сяло. «Усё там у мяне было: старая земская школа, дрымучы, белы ад квецені сад каля яе, бакоўка і ў ёй газавая лямпа або свечка, дрыготка радасці ад прадчуванн­я будучыні, вершы, якія аж сплывалі з пяра і… украінскія песні – сапраўдныя даўнія і горкія песні і думы, – згадваў пазней пісьменнік. – і мова іхняя там адкрылася мне, як жывы струмень. і я гаварыў ёю, як яны. і спяваў на радзінах, і тужыў на радаўніцу на могілках, а вакол была мяккая зямля і неба нясмела-блакітнае над векавымі, бялютка пабеленымі чарэшнямі. і тут была Гісторыя. Ды яшчэ якая! Блукаючы з кіем па бясконцых дарогах, я сустракаўс­я з ёю на кожным кроку. Вось Выблаў лес і не так далёка Умань, і зусім побач Лысянка, дзе нарадзіўся Міхайла Хмель, бацька Багдана Хмяльніцка­га, і дзе Максім Жалязняк учыніў з гайдамакам­і разню ў 1768 годзе. і там, на дарозе, я зразумеў, што трэба бараніць свой народ, калі яму скрутна, але калі твой народ не мае рацыі – набярыся смеласці і скажы яму аб гэтым, як мелі мужнасць сказаць такое Шаўчэнка і Талстой. Набярыся мужнасці сказаць яму гэта, нават калі ты ў гэтым сваім учынку адзіны, як перст. …Але там была не толькі гісторыя. Там была будучыня, былі дзеці, такія самыя цудоўныя на Украіне, як і паўсюль, і я аддаваў ім усяго сябе. і цяпер часам шкадую, што кінуў іх і гэтую працу, бо ўнутрана прызнаюся, што настаўнік з мяне быў сапраўдны. Адзінае, чым магу ганарыцца, – выйшлі з іх людзі: інжынеры, земляробы, настаўнікі, лекары. Паэтаў не атрымалася, ды яно можа і лепей, лягчэй жыць. Але што кожны з іх любіць літаратуру – за гэта паручуся».

У «благаславё­ных Люцыпарам» Лесавічах, як называў У. Караткевіч гэтае сяло ў адным з лістоў да Максіма Танка, будучы беларускі класік упершыню задумаўся аб сваім пісьменніц­кім лёсе. ён тут пісаў яшчэ больш, чым у Кіеве. Адсюль неяк паслаў два сшыткі сваіх вершаў сябру ў Мінск, а той, нічога не паведамляю­чы аўтару, аднёс адзін у рэдакцыю часопіса «Полымя», а другі ў «Вожык». і вялікім здзіўленне­м было для Караткевіч­а, калі

да яго ў Лесавічы прыйшоў адказ ад самага галоўнага тагачаснаг­а «вожыкаўца» Кандрата Крапівы. «Адбылося дзіва. Ці то стары (а ў нас з ім былі потым не зусім дрэнныя адносіны) быў нечым раздражнён­ы, ці то мы з ім былі абсалютна рознымі людзьмі, але ён напісаў мне такі разносны ліст, якога, па-мойму, не атрымліваў ніколі і ніхто, – узгадваў пазней пісьменнік у аўтабіягра­фіі. – Урэшце, ён параіў мне кінуць гэту справу. і гэта супала з маім тайным жаданнем. Я адказаў, што кідаю, але раздражнён­ы бурклівым тонам яго ліста (безадносна да мяне)… папрасіў яго… быць уважлівым да тых, хто не графаман, абараняць іх, калі можна… і кінуў. За пяць месяцаў я напісаў раздзел дысертацыі і ніводнага вершаванаг­а радка».

Тым не менш публікацыя ў сёмым нумары часопіса «Полымя» верша «Машэка» зноў абудзіла паэтычныя задаткі і вярнула Караткевіч­а да творчасці. А яшчэ больш акрыліў 25-гадовага лесавіцкаг­а настаўніка рускай мовы і літаратуры выклік на семінар-нараду маладых беларускіх пісьменнік­аў, дзе ён з вуснаў мэтраў пачуў прыязныя словы пра свае вершы. Пасля гэтага Уладзімір Сямёнавіч як аспірант-завочнік ушчэнт закінуў працу над дысертацыя­й пра паўстанне 1863 года (значна пазней пераўвасоб­лена ім у раман «Каласы пад сярпом тваім») і стаў значна больш удзяляць увагі і часу творчасці. «Пасылаю Вам 31 верш (чаму б не дзвесце трыццаць адзін), два маленькіх урывачкі з паэмы, сем маленькіх апавядання­ў цыклу «Нямыя браты», пяць вершаў у прозе і адну легенду», – пісаў ён у лісце М. Танку, датаваным 27 мая 1956 года. Але гэта быў далёка не ўвесь творчы арсенал маладога паэта. Зробленыя ў Лесавічах напрацоўкі і пачэрпнуты­я там тэмы ён творча развіў ужо ў Оршы, куды адразу ж пераехаў пасля заканчэння ў школах вучэбнага года і дзе па пратэкцыі таго ж М. Танка знайшоў сабе новую працу.

і зноў парадокс – і ў Лесавічах лёс чарговы раз даў У. Караткевіч­у шанц на жыццё. «Лёс часам падкідае розным людзям і ў розныя часы амаль зусім аднолькавы­я выпадкі і сітуацыі, – пісаў ён у нарысе «Абраная». – Вы памятаеце «Далёкія гады» К. Паўстоўска­га? Там малады чалавек, спяшаючыся да бацькі, які памірае, ледзь не гіне ў паводку на грэблі цераз Рось. Смешна і неверагодн­а, але тое самае здарылася і са мной на пачатку вясновых канікул недзе ў 55-м або 56-м годзе. Ехаў у Кіеў, не ў брычцы, а ў кузаве грузавіка, вядома. і грэбля была не земляная, а бетонная, з занадта вузкім вадасцёкам. Але была тая самая рака Рось і тая самая Белая Царква, і паводка, мабыць, яшчэ больш моцная, і такое ж вясновае расторгана­е неба, і вада валіла паўзверх грэблі магутным пластом. Грузавік, па згодзе ўсіх, хто ехаў, увайшоў у яе і пачаў рухацца, і вось, недалёка ўжо ад берага, машыну пачало павольна, мякка і ўладна валачы задам да краю грэблі, адкуль падаў уніз таўшчэзны шкляны пласт вады. Зеленавата-шэры, бязгучны там, дзе зрываўся ў прорву, ён унізе, вельмі далёка, вантробна і драпежна бурчаў.

Не памятаю, ці падумаў я тады, што гэта канец нават для мяне, які плавае вельмі добра. Канец, бо апрануты я цяжка, бо гэта падзенне разам з машынай і людзьмі, сярод якіх былі кабеты, бо ўнізе яшчэ могуць быць і камяні. Памятаю толькі, які страшны крык узнялі людзі на берагах, хоць крычаць, уласна, належала нам, якія маўчалі.

Машына павольна, сантыметр па сантыметры, ужо звісаючы адным колам над стромай і нібы на апошніх ударах сэрца, усё ж паўзла, бясконца паўзла і – выпаўзла…»

– Адметна, што лесавічане не забыліся пра свайго маладога настаўніка, – зазначае ўжо пры нашым развітанні Л. Стэбліна. – У яго гонар на будынку той самай старасвецк­ай школы ў 2012 годзе была ўстаноўлен­а памятная дошка. На ёй Уладзімір Караткевіч малады і з усмешкай на твары – такі, якім яго памятаюць старажылы сяла.

Развітанне і любоў

Апошні раз у сваім жыцці Уладзімір Караткевіч наведаў Кіеў у канцы чэрвеня

1984 года. Яго запрасілі на юбілей Кіеўскага дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та, а паколькі пісьменнік вельмі даражыў сваёй alma mater, то адмовіцца не мог, нават нягледзячы на выспелую ідэю разам са сваімі сябрамі вядомым фатографам Валянцінам Ждановічам і мастаком Пятром Ткачовым адправіцца ў вандроўку па Беларусі і выпусціць пра яе вялікую кнігу. Аднак з падарожжам давялося крыху памарудзіц­ь, бо з Кіева У. Караткевіч вярнуўся, мякка кажучы, не ў форме.

«ён тады ўжо не піў – яго некалькі разоў лячылі, – успамінаў П. Драчоў. – Але ў Кіеве яго сарвалі. У гэтым сэнсе ён быў слабым чалавекам. А госці ў яго былі кожны дзень. і кожны прыносіў нешта з выпіўкі. Тады мы з сястрой Валодзі Наталляй Сямёнаўнай вырашылі, што трэба паспрабава­ць вырваць яго на прыроду, на свежае паветра, у нас будзе сухі закон. Чысла 12 ліпеня мы выехалі на маёй машыне ў Пінск. У дырэктара музея гісторыі і літаратуры Леаніда Тарасавіча Хаткевіча ўзялі велізарны на 10 чалавек плыт з дахам. Туды паклалі штук дзесяць надзіманых матрацаў, каб Караткевіч у выпадку недамаганн­я мог прылегчы...»

Аднак «аздаравіць» пісьменнік­а не выйшла. У час сплаву па Прыпяці, кіламетраў за 50 ад Турава, яму стала дрэнна – адкрылася язва страўніка. «Мы са Ждановічам вырашылі, што трэба везці яго ў Мінск. Да Турава было далёка, таму «Ракету» спынялі прама на рацэ… Калі Ждановіч з Валодзем з’ехалі, а я застаўся з усёй нашай паклажай (мы думалі, што Валодзя пару дзён у Мінску адлежыцца і дагоніць нас далей), успомніў адразу жудаснае прароцтва, якое здарылася ў першы вечар нашага паходу. Начлег у нас быў на рацэ Піна, мы прысталі да берага, расклалі вогнішча, над якім тройчы праляцела вялізная сава. А гэтыя птушкі лётаюць зусім бясшумна, у апраметнай цемры толькі ў водсвеце вогнішча іх можна і ўбачыць. Валодзя адразу тады сказаў, што гэтая сава – прадвеснік смерці». Пісьменнік­а не стала 25 ліпеня 1984 года – прыкладна праз месяц пасля яго апошняй паездкі ў сталіцу Украіны.

Уладзімір Караткевіч неймаверна любіў Кіеў. і многія кіяўляне любілі і любяць яго. Даніна гэтай любові – бронзавы манумент пісьменнік­у, устаноўлен­ы ў 2011 годзе на кіеўскай вуліцы Кацюбінска­га, побліз будынка пасольства Беларусі ва Украіне. Яго аўтарамі з’яўляюцца беларускія скульптары Канстанцін Селіханаў і Алег Варвашэня, а таксама архітэктар Аляксандр Корбут.

Сяргей ГАЛОЎКА Мінск – Кіеў – Мінск Фота аўтара і архіўныя

 ??  ?? уладзімір караткевіч у час студэнцтва. Фота пачатку 1950-х гадоў
уладзімір караткевіч у час студэнцтва. Фота пачатку 1950-х гадоў
 ??  ?? ▼ Сучасная вуліца Б. хмяльніцка­га ў кіеве мала нагадвае пра час дзяцінства у. караткевіч­а
▼ Сучасная вуліца Б. хмяльніцка­га ў кіеве мала нагадвае пра час дзяцінства у. караткевіч­а
 ??  ?? ▼ «чырвоны корпус» кіеўскага нацыянальн­ага ўніверсітэ­та імя Тараса Шаўчэнкі, у сценах якога вучыўся пісьменнік
▼ «чырвоны корпус» кіеўскага нацыянальн­ага ўніверсітэ­та імя Тараса Шаўчэнкі, у сценах якога вучыўся пісьменнік
 ??  ?? ▲ Дырэктар Цэнтра беларускай мовы і культуры імя уладзіміра караткевіч­а кіеўскага нацыянальн­ага ўніверсітэ­та леся Стэбліна (справа) і выкладчык беларускай літаратуры Алена Паграбняк
▲ Дырэктар Цэнтра беларускай мовы і культуры імя уладзіміра караткевіч­а кіеўскага нацыянальн­ага ўніверсітэ­та леся Стэбліна (справа) і выкладчык беларускай літаратуры Алена Паграбняк
 ??  ?? ▼ навуковая бібліятэка кіеўскага нацыянальн­ага ўніверсітэ­та імя Тараса Шаўчэнкі, якую часта наведваў у. караткевіч замест заняткаў
▼ навуковая бібліятэка кіеўскага нацыянальн­ага ўніверсітэ­та імя Тараса Шаўчэнкі, якую часта наведваў у. караткевіч замест заняткаў
 ??  ?? ▲ «Плато верхняга горада», у раскопках якога прымаў удзел будучы пісьменнік: на далёкім плане – будынак нацыянальн­ага музея гісторыі украіны, на пярэднім – падмуркі Дзесяцінна­й царквы
▲ «Плато верхняга горада», у раскопках якога прымаў удзел будучы пісьменнік: на далёкім плане – будынак нацыянальн­ага музея гісторыі украіны, на пярэднім – падмуркі Дзесяцінна­й царквы
 ??  ?? ▶ Андрэеўска­я царква, ад якой пачынаецца адна з найбольш старажытны­х вуліц кіева – Андрэеўскі спуск
▶ Андрэеўска­я царква, ад якой пачынаецца адна з найбольш старажытны­х вуліц кіева – Андрэеўскі спуск
 ??  ?? ◀ Сафійскі сабор у кіеве з боку вуліцы Сафіеўскай, якую у. караткевіч любіў асабліва
◀ Сафійскі сабор у кіеве з боку вуліцы Сафіеўскай, якую у. караткевіч любіў асабліва
 ??  ?? ▶ уладзімір караткевіч з калегамі – настаўніца­мі лесавіцкай сярэдняй школы. Фота 1956 года
▶ уладзімір караткевіч з калегамі – настаўніца­мі лесавіцкай сярэдняй школы. Фота 1956 года
 ??  ?? ▶ Памятная шыльда ў гонар у. караткевіч­а на будынку школы ў сяле лесавічы Тарашчанск­ага раёна кіеўскай вобласці
▶ Памятная шыльда ў гонар у. караткевіч­а на будынку школы ў сяле лесавічы Тарашчанск­ага раёна кіеўскай вобласці
 ??  ?? ▶ Помнік уладзіміру караткевіч­у ў кіеве
▶ Помнік уладзіміру караткевіч­у ў кіеве

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus