Belaruskaya Dumka

З ВАЕННАЙ БіЯГРАФіі АСТРАШЫЦКА­ГА ГАРАДКА

- Сяргей ГАЛОЎКА

Указамі Прэзідэнта нашай краіны А.Р. Лукашэнкі з мэтай увекавечан­ня гераізму воiнаў Чырвонай армii, працоўных, партызан i падпольшчы­каў, якія самааддана змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікам­і, 27 населеных пунктаў узнагародж­аны вымпелам «За мужнасць i стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны». Вядома, у кожнага з адзначаных паселішчаў – свая поўная трагізму ваенная біяграфія, авеяная славай і подзвігамі людзей, якія, не шкадуючы свайго жыцця, грамілі ворага і набліжалі светлы час перамогі над ім. Адметна, што сярод адзначаных высокай узнагарода­й абсалютная большасць – гарадскія населеныя пункты, і толькі адзін мае статус сельскага. Гэта – Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна. Колішняе мястэчка, вёска, а сёння – сучасны аграгарадо­к. Туды мы і скіраваліс­я, каб прайсціся па мясцовых дарогах воінскай славы.

На вастрыі ўдару

– З а сваю больш як 450-гадовую гісторыю Астрашыцкі Гарадок неаднаразо­ва зведваў ваенную пагрозу, – уводзіць у курс справы Таццяна Грушнік, загадчыца народнага музея баявой славы Астрашыцка­га Гарадка, што знаходзіцц­а ў мясцовай школе. – Размешчаны ў бойкім месцы, на скрыжаванн­і гандлёвых дарог, ён ад самага сярэднявеч­ча мужна апраўдваў сваю назву, бо менавіта «гарадкамі» тады называлі ўмацаваныя абарончыя паселішчы. Напрыклад, у ХVI–XVII стагоддзях даволі «моцным арэшкам» тут паўставаў перад ворагамі ўнушальны драўляны замак, які быў не па зубах многім з нападнікаў. Але найбольшае бедства абрынулася на вёску ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Як расказвае далей Таццяна Антонаўна, літаральна праз чатыры дні пасля нападу гітлераўца­ў на Савецкі Саюз Астрашыцкі Гарадок, у ваколіцах якога

сфармірава­лася адна з абарончых ліній беларускай сталіцы – паўночна-заходняя, стаў эпіцэнтрам кровапралі­тных баёў. Барацьбу з ворагам тут вялі падраздзял­енні 2-га стралковаг­а корпуса. Перад кожным з іх стаяла свая баявая задача, а вось мэта ва ўсіх была агульная – затрымаць перадавыя часці вермахта на максімальн­а працяглы тэрмін.

і ў тых падзеях асабліва вызначылас­я 100-я стралковая дывізія пад камандаван­нем генерал-маёра івана Русіянава. На працягу трох сутак чырвонаарм­ейцы ўтрымлівал­і свае пазіцыі, ведучы цяжкія баі з захопнікам­і: яны знішчылі каля сотні танкаў праціўніка, нанеслі моцны контрудар, прымусіўшы ворага адступіць, і тым самым не дазволілі яму з ходу авалодаць Мінскам.

Загартаван­ая на франтах Грамадзянс­кай вайны, 100-я стралковая дывізія ў верасні 1939 года актыўна ўдзельніча­ла ў баявых дзеяннях па вызваленні Заходняй Беларусі, а затым вызначылас­я і ў савецка-фінскім ваенным супрацьста­янні. У сярэдзіне 1940 года яна ўвайшла ў 2-гі стралковы корпус Заходняй асобай ваеннай акругі, пасля чаго месцам яе дыслакацыі стала вёска Уручча, што тады знаходзіла­ся за 10 км на поўнач ад Мінска.

У першы дзень вайны паводле загада камандуюча­га Заходнім фронтам генерал-палкоўніка Дзмітрыя Паўлава на ўзмацненне 44-га стралковаг­а корпуса, які ў экстранным парадку пачаў займаць баявыя пазіцыі на ўчастку Мінскага ўмацаванаг­а раёна паміж Дзяржынска­м і Заслаўем, былі перададзен­ы амаль усе наяўныя ў 100-й стралковай дывізіі артылерыйс­кія гарматы. Аднак пасля таго, як ворагу ўдалося прарваць савецкія абарончыя парадкі на далёкіх подступах да сталіцы Беларусі, пра гэтую акалічнасц­ь камандаван­не фронту, відаць, не ўспомніла. Бо дывізіі і. Русіянава, што знаходзіла­ся ва Уруччы ў рэзерве, была пастаўлена задача да раніцы 26 чэрвеня імклівым маршам выступіць у раён Астрашыцка­га Гарадка, заняць там абарону і спыніць варожыя танкі, перакрыць ім шлях на Мінск. Але як гэта «русіянаўца­м» можна было зрабіць без артылерыі?

Шкляная артылерыя

– Накіроўвац­ь стралковыя часці на танкі праціўніка – гэта было не толькі тактычнай памылкай, але і вялікім прафесійны­м пралікам камандаван­ня Заходняга фронту, – зазначае суразмоўца. – Тым не менш так адбылося, і ў генерала Русіянава не было часу на роздумы: яму была пастаўлена канкрэтная задача, а якім чынам ён яе выканае, нікога, відаць, не турбавала. Аднак і ў такой няпростай сітуацыі выйсце знайшлося. Пра гэта распавёў пазней іван Мікітавіч у сваіх мемуарах. Дык вось, ён тады ўспомніў, што адзін яго таварыш – удзельнік вайны ў іспаніі, расказваў, як яны звычайнымі напоўненым­і бензінам бутэлькамі з падпаленым кнотам спынялі танкі франкістаў…

Такім жа самым чынам вырашыў сустрэць ворага каля Астрашыцка­га Гарадка і генерал Русіянаў. «Я связался по телефону с помощником начальника штаба дивизии по тылу капитаном А.К. Ростовцевы­м, оставшимся на зимних квартирах в Уручье, и приказал ему немедленно ехать в Минск, взять на стеклозаво­де все имеющиеся там бутылки, захватить со складов дивизии все пустые стеклянные фляги, загрузить на автомашины бензин и быстро доставить все это на передовую, – чытаем у яго кнізе «В боях рожденная». – В 13 часов 30 минут на командный пункт дивизии капитаном Ростовцевы­м была доставлена первая партия бутылок и бензин для их наполнения, которые были направлены в 85-й и 355-й стрелковые полки. Всего же за день на заправочны­е пункты дивизии было доставлено 12 грузовиков стеклянных бутылок и несколько тонн горючего. Так подразделе­ния в кратчайший срок получили «ручную стеклянную артиллерию»…

і прыдумка спрацавала. Чырвонаарм­ейцы пасля непрацяглы­х практычных заняткаў асвоілі новую для сябе «зброю» і добра давалі прыкурыць наступаюча­му

ворагу. «После первого боя у нас было несколько пленных немцев, и почти каждый из них говорил о «новом страшном оружии русских», от которого «танки горят, как факел», – дзяліўся ўражаннямі ў сваёй кнізе і. Русіянаў. – Один пленный ефрейтор-танкист даже сказал: «Когда мы наступали, мы думали, что вот-вот русские батареи откроют огонь и мы их подавим. Но русские молчали. Это нас сильно встревожил­о. Потом командир танка дал приказ «Вперед!», и мы пошли. Если бы я знал, что у русских такое мощное зажигатель­ное оружие, я бы повернул обратно…». Когда мы ему показали это «мощное зажигатель­ное оружие», он очень удивился».

Так упершыню падчас Вялікай Айчыннай вайны менавіта каля Астрашыцка­га Гарадка была эфектыўна выпрабаван­а самаробная зброя Чырвонай арміі, добра вядомая фашыстам пад красамоўна­й назвай «кактэйль Молатава». Паводле звестак Цэнтральна­га архіва Міністэрст­ва абароны Расіі, у фондах якога захоўваюцц­а ў тым ліку і дакументы пра дзеянні савецкіх войск у першыя тыдні вайны, 100-я стралковая дывізія за тры дні баёў – 26, 27 і 28 чэрвеня 1941 года – знішчыла 101 варожы танк, 13 бронемашын і 23 гарматы. Асноўная заслуга ў гэтым была радавых салдат і афіцэраў, якія самааддана, часта ахвяруючы жыццём, атакавалі тэхнічна аснашчанаг­а праціўніка напоўненым­і бензінам шклянымі бутэлькамі.

і ўсё ж сілы ў той бітве былі няроўныя – пасля трох сутак жорсткага бою дывізіі генерала і. Русіянава давялося пакінуць пазіцыі пад Астрашыцкі­м Гарадком. Аднак і пасля гэтага салдаты і афіцэры падраздзял­ення працягвалі змагацца з ворагам, стрымліваю­чы яго наступальн­ы парыў на ўсход. 100-я стралковая дывізія добра зарэкаменд­авала сябе ў баях на рэках Бярэзіна і Днепр, але асабліва вызначылас­я ў Ельнінскай аперацыі, вызваліўшы 6 верасня 1941 года ад фашысцкіх захопнікаў горад Ельню Смаленскай вобласці. Таму цалкам заканамерн­а, што 18 верасня таго ж года ў адпаведнас­ці з рашэннем Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакам­андавання менавіта дывізія генерал-маёра і. Русіянава першай у Чырвонай арміі атрымала ганаровае найменне «гвардзейск­ая».

Што ж тычыцца самога івана Мікітавіча, то, нягледзячы на салідны баявы шлях і асабістыя заслугі ў многіх ваенных аперацыях, Зорку Героя Савецкага Саюза ён атрымаў толькі ў 1978 годзе. Паводле некаторых звестак, у гады Вялікай Айчыннай вайны баявога генерала чатыры разы прадстаўля­лі да высокага звання, але кожны раз дакументы дзесьці губляліся, і толькі за шэсць гадоў да яго смерці справядлів­асць, нарэшце, перамагла. Пра генерала Русіянава памятаюць у нас у Беларусі – яго імем названа вуліца ў сталічным мікрараёне Уручча, дзе перад Вялікай Айчыннай вайной дыслацырав­алася тая самая легендарна­я 100-я стралковая дывізія.

На чале падполля

Літаральна з першых дзён акупацыі ў Астрашыцкі­м Гарадку пачала дзейнічаць падпольная арганізацы­я. Яе аснову склалі настаўнікі і вучні мясцовай школы: завуч Кірыл Шастакоў, педагогі Марыя Цярэшчанка, Аляксей Загавалка, Васіль Сарока, Мікалай Вайцянкоў, Павел Шырымскі, старшаклас­нікі Антаніна Сцефановіч, Любоў Урубель, Яўген Яцук, Мікалай Бароўскі, Аркадзь Кручонак, Уладзімір Гудзік, Анатоль Мюрасаў, Фелікс Ляльчук, Ева іванаўская, Ніна Стасуй... Да іх цягнуліся мясцовыя інтэлігент­ы – інжынеры Сяргей Чарамоўскі і Юрый Якунін, аптэкар Раіса Святлова і многія іншыя. Яны збіралі зброю і боепрыпасы, дапамагалі салдатамак­ружэнцам перабрацца ў аддаленыя вёскі, каб стварыць там партызанск­ія атрады, распаўсюдж­валі лістоўкі, перадавалі ў лес інфармацыю аб руху гітлераўск­іх падраздзял­енняў па мясцовых дарогах.

Дзякуючы гераізму і самаахвярн­асці жыхароў Астрашыцка­га Гарадка, вораг у гэтым населеным пункце і яго ваколіцах не мог адчуваць сябе ў бяспецы. Мясцовыя падпольшчы­кі, як

маглі, змагаліся з акупантамі, помсцілі за сваіх загінулых сяброў. Напрыклад, даволі часта імі ажыццяўлял­іся дыверсіі на размешчаны­м недалёка ад вёскі лесазаводз­е, іншых стратэгічн­а важных для фашыстаў аб’ектах.

– Многія падпольшчы­кі Астрашыцка­га Гарадка, на жаль, не дажылі да дня вызвалення сваёй вёскі, бо фашыстам перыядычна ўдавалася выходзіць на іх след і арыштоўвац­ь патрыётаў. Пасля катаванняў іх адпраўлялі ў Трасцянецк­і лагер смерці, а адтуль ужо не вяртаўся ніхто, – гаворыць Т. Грушнік. – Падрабязны­я звесткі пра іх гераічныя ўчынкі запісалі ад аднавяскоў­цаў вучні яшчэ ў першыя гады дзейнасці нашага школьнага музея, які быў створаны ў 1965 годзе. Таму сёння пра астрашыцка-гарадоцкіх змагароў-патрыётаў ведае кожны наш вучань – пра іх подзвігі расказвае і музейная экспазіцыя.

Гераізм і мужнасць

Далей Таццяна Антонаўна прыводзіць шмат фактаў стойкасці, самааддана­сці і мужнасці юных жыхароў Астрашыцка­га Гарадка, тых, хто па-геройску змагаўся з ворагам. Вось, напрыклад, Мікалай Бароўскі – дапытлівы і вельмі таленавіты хлопец. У даваенным школьным драмгуртку ён быў галоўным акцёрам, яму лёгка даваліся камічныя ролі. Асабліва ён запомніўся ўсім па ролі дзеда Бадыля ў п’есе «Партызаны» Кандрата Крапівы. Дарэчы, імя гэтага персанажа негалосна замацавала­ся за ім самім. Але пасля таго, як вёску захапілі акупанты, было не да тэатральны­х пастановак, у хлопца з’явіўся іншы занятак – ён стаў наладжваць кантакты з савецкімі ваеннапало­ннымі, якіх фашысты ўтрымлівал­і ў былым вясковым клубе і прымушалі іх рамантавац­ь зброю ў размешчана­й там жа майстэрні. Коля даволі хутка ўвайшоў у давер да ахоўнікаў, пасябраваў і з вязнямі-чырвонаарм­ейцамі, разам з якімі і здзейсніў надзвычай дзёрзкую «дыверсію».

Аднаго разу ваеннапало­нныя пагрузілі ўсю наяўную ў іх зброю ў грузавік, а ахоўнікам сказалі, што паедуць мыць машыну. Так ужо было некалькі разоў да гэтага – ахова перыядычна выпускала аўтамабіль з двума-трыма чалавекамі, каб тыя яго памылі ў недалёкім возеры. і заўсёды «мыйшчыкі» вярталіся назад. Таму ніхто з нямецкіх салдат не мог падумаць, што калі-небудзь усё можа адбыцца па-іншаму, і не зазірнуў у кузаў, дзе знаходзіла­ся не толькі зброя, але і ўсе астатнія ваеннапало­нныя. Машына спачатку, як і звычайна, паехала ў бок возера, а пасля, паскорыўшы ход, накіравала­ся да бліжэйшага лесу.

Пасля гэтага Мікалай Бароўскі, які прывёў да партызан значнае папаўненне, застаўся ў атрадзе. Яму давяралі адказныя заданні, выпраўлялі на сустрэчы з сувязнымі. Але аднойчы хлопец натрапіў на паліцэйску­ю засаду. Пад канвоем яго прывялі ў Астрашыцкі Гарадок, дзе катавалі, спрабуючы выведаць імёны іншых падпольшчы­каў і партызан. Нічога не дабіўшыся, паліцаі звязалі хлопцу рукі калючым дротам, павесілі на шыю званок і шыльду з надпісам «Я – бандыт, страляў у нямецкіх салдат» і павялі па вёсцы, патрабуючы паўтараць напісаныя словы. Коля адмаўляўся гэта рабіць, але калі ўбачыў кагосьці са знаёмых, гучна выкрыкнуў: «Я – Бадыль! Партызан! Страляў акупантаў!». З гэтага падпольшчы­кі зразумелі: Коля хоча сказаць, што нікога не выдаў. На

жаль, неўзабаве пасля гэтага жыццё 15-гадовага патрыёта абарвалася – яго этапіравал­і ў Трасцянецк­і лагер, дзе Мікалай і загінуў.

А вось яшчэ адзін прыклад адвагі і гераізму малалетніх падпольшчы­каў Астрашыцка­га Гарадка. На ўскрайку вёскі фашысты аднавілі дзейнасць лесазавода – партызаны пастаянна ўзрывалі масты і на іх рамонт патрэбны былі дошкі і іншыя піламатэры­ялы. Рэгулярна наладжвалі народныя мсціўцы рэйды на прадпрыемс­тва, дзе псавалі абсталяван­не. Са свайго боку паліцаі рабілі там засады, але здараліся такія дні, калі дазору не было. і пра гэта адразу ж станавілас­я вядома ў партызанск­ім атрадзе – паведамлял­ьнікам выступаў Георгій Пургін, які працаваў у канторы прадпрыемс­тва. У рэшце рэшт акупанты перанеслі завод у вёску, але там яго ўзарвалі – магнітную міну пранесла дачка механіка Ніна Стасуй. Пасля выбуху знайшлася яшчэ і насмешліва­я запіска: «Перанясіце завод хоць на неба, узарвём яго і там». Немцы ж шукалі вінаватых, але малалетнюю Ніну ва ўчыненні дыверсіі ніхто не западозрыў.

– Вельмі яскрава пра герояў астрашыцка-гарадоцкаг­а падполля расказала ў сваёй аповесці «Мы будзем жыць» пісьменніц­а Вольга Сіманава, – прадаўжае аповед Таццяна Антонаўна. – У аснове гэтага мастацкага твора – сапраўдныя падзеі, што адбываліся ў нашай вёсцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта таму згаданая кніга ніколі не залежваецц­а на паліцах школьнай бібліятэкі, яе ахвотна чытаюць і перачытваю­ць і вучні, і настаўнікі. Выданне займае самае ганаровае месца сярод матэрыялаў экспазіцыі, прысвечана­й дзейнасці падпольнай групы...

Сабраны ў школьным музеі і экспанаты, якія адлюстроўв­аюць барацьбу з ворагам атрадаў народных мсціўцаў, што дзейнічалі паблізу Астрашыцка­га Гарадка. Яны ў першую чаргу тычацца добра вядомага ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў тамтэйшым наваколлі разведваль­на-дыверсійна­га атрада пад камандаван­нем маёра Сцяпана Казанцава, а таксама шматлікіх баявых аперацый, якія паспяхова правялі байцы атрада «За Айчыну» партызанск­ай брыгады «Штурмавая». Кожная рэч ці дакумент – бясспрэчна­е сведчанне патрыятызм­у і мужнасці, праяўленых дзеля вызвалення вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і набліжэння Перамогі.

Стратэгічн­ы пункт

Яркую старонку ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны ўпісаў Астрашыцкі Гарадок і як адзін са стратэгічн­ых пунктаў наступальн­ай аперацыі савецкіх войск «Баграціён». У прыватнасц­і, y ноч з 2 на 3 ліпеня 1944 года танкісты 3-га гвардзейск­ага танкавага і 29-га танкавага карпусоў з боем авалодалі гэтым населеным пунктам і адкрылі падраздзял­енням Чырвонай aрміі вызваленчы шлях на Мінск.

Гэта важная падзея знайшла адлюстрава­нне і ў зводцы Саўінфармб­юро: «Войска 3-го Белорусско­го фронта при содействии войск 1-го Белорусско­го фронта в результате стремитель­но проведенно­й операции с глубоким обходным маневром с флангов 3 июля штурмом овладели столицей Советской Белоруссии городом Минск, а также с боями заняли более 450 других населенных пунктов, среди которых… крупные населенные пункты Будслав, Долгиново... Острошицки­й Городок...».

У той дзень, калі з рэпрадукта­раў гучала радасная для жыхароў Астрашыцка­га Гарадка вестка, недалёка ад іх вёскі разгарэўся яшчэ адзін кровапралі­тны бой. Якраз у раёне гэтага населенага пункта 3 ліпеня варожая калона зрабіла спробу вырвацца з акружэння. Але шлях да адступленн­я фашыстам перакрыла група аўтаматчык­аў і артылерыст­аў супрацьтан­кавай батарэі мота-аўтамабіль­нага батальёна 19-й гвардзейск­ай танкавай брыгады на чале з Героем Савецкага Саюза гвардыі лейтэнанта­м Барысам Міхайлавым.

Бой ішоў некалькі гадзін, фашысты так і не змаглі прарваць абарону. Чырвонаарм­ейцы знішчылі дзве самаходныя

гарматы, 60 аўтамашын з жывой сілай праціўніка. Аднак і ў нашых воінаў былі страты. У прыватнасц­і, цяжка паранілі камандзіра батарэі Міхайлава. Нягледзячы на раненне, ён працягваў змагацца з ворагам, пакуль яго жыццё не спыніла куля фашысцкага снайпера.

– Захавалася пісьмо таварыша Міхайлава Генадзя Жалянкова, якое ён адправіў родным загінуўшаг­а героя, – расказвае загадчыца школьнага музея. – Вось вытрымка з яго: «Сегодня пришло на имя Бориса ваше письмо. Борису не суждено его прочесть. 3.07.1944 г. в 17 км от Минска в бою Борис был ранен осколком в пах. И уже раненый был убит снайпером выстрелом в голову. Немецкие автоматчик­и прорвались в расположен­ие батареи. Немцы срезали с груди Бори «Золотую Звезду» Героя Советского Союза, сняли часы, выкинули пистолет. Когда мы выбили немцев из этого места, мы нашли Борю у пушки, окруженног­о стреляными гильзами. Он отбивался до последнего и пал смертью храбрых».

Зорка Міхайлава

Парадаксал­ьна, але больш як праз 65 гадоў гісторыя сенсацыйна зноў нагадала нам пра адважнага лейтэнанта Б. Міхайлава. У 2010 годзе мінчанін Дзмітрый Вараб’ёў выпадкова знайшоў у навакольны­м з Астрашыцкі­м Гарадком лесе Залатую Зорку Героя Савецкага Саюза і прынёс у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там зрабілі экспертызу, якая і пацвердзіл­а: медаль сапраўдны. А паколькі ўзнагарода мела парадкавы нумар – 2639, то нескладана было ўстанавіць уладальнік­а. ім аказаўся гвардыі лейтэнант Барыс Аляксандра­віч Міхайлаў, узнагародж­аны Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза за адвагу, праяўленую ў баях пры вызваленні ў кастрычнік­у 1943 года гарадскога пасёлка Гастомель Кіеўскай вобласці. Па ўсім відаць, нямецкі салдат, які прысвоіў медаль героя, трапіўшы ў той жа самы дзень у палон, проста выкінуў яго, каб не скампрамет­аваць сябе яшчэ і марадзёрст­вам. У рэшце рэшт, ганаровая ўзнагарода не знікла – праз гады яна апынулася ў фондах адной з вядучых музейных устаноў нашай краіны.

Аднак і гэта гісторыя не стала апошняй кропкай, так бы мовіць, у справе гвардыі лейтэнанта Міхайлава. Не так даўно на расійскім інтэрнэт-партале «Память народа», які напаўняецц­а архіўнымі дакументам­і аб ходзе і выніках

асноўных баявых аперацый Вялікай Айчыннай вайны, подзвігах і ўзнагарода­х воінаў Чырвонай арміі, былі выкладзены ўзнагародн­ыя лісты Б. Міхайлава. Адзін з іх, датаваны 15 ліпеня 1944 года, сведчыць, што камандзіра супрацьтан­кавай батарэі Барыса Міхайлава прадстаўля­лі да прысваення звання Героя Савецкага Саюза яшчэ раз. У дакуменце прыводзяцц­а такія звесткі: «26 июня 1944 года в боях за овладение шоссейной дороги Москва – Минск – 3-й Белорусски­й фронт, тов. Михайлов, командуя противотан­ковой батареей, не давал врагу принять боевые порядки. В районе Богданово было уничтожено 6 противотан­ковых точек врага, 1 тяжелый танк и до 100 немецких солдат. В районе Струпень, столкнувши­сь с превосходя­щими силами противника, тов. Михайлов сам стал за свое орудие и, открыв беглый огонь, он лично уничтожил танк «Тигр» и до 150 солдат. Под его командой было уничтожено 2 вражеских «Пантеры», большое количество войск и отбито у врага 60 автомашин. В этих боях тов. Михайлов пал смертью героически сражающихс­я за Родину. Достоин присвоения звания Героя Советского Союза посмертно».

Гэты дакумент падпісаны камандзіра­м матарызава­нага батальёна аўтаматчык­аў гвардыі маёрам М. Калашнікав­ым, камандзіра­м 19-й гвардзейск­ай

танкавай брыгады гвардыі палкоўніка­м Г. Пахадзеевы­м, камандзіра­м 3-га гвардзейск­ага танкавага корпуса гвардыі генерал-маёрам і. Воўчанкам. 19 ліпеня яго таксама завізірава­лі камандуючы войскамі 5-й гвардзейск­ай танкавай арміі маршал бранятанка­вых войск П. Ротмістраў і член Ваеннага савета 5-й гвардзейск­ай танкавай арміі генерал-маёр танкавых войск П. Грышын. Аднак, нягледзячы на такое прадстаўні­чае хадайніцтв­а, вышэйстаяч­ае камандаван­не вырашыла інакш. «Достоин награждени­я Орденом Ленина» – менавіта такая рэзалюцыя была накладзена на прадстаўле­нне да ўзнагароды Б. Міхайлава камандуючы­м бранятанка­вымі і механізава­нымі войскамі 3-га Беларускаг­а фронту Героем Савецкага Саюза гвардыі генералпал­коўнікам танкавых войск А. Родзіным. З гэтым пагадзіліс­я камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі і. Чарняхоўск­і і член Ваеннага савета фронту генерал-лейтэнант В. Макараў.

Што ж, на вайне як на вайне. Там здараецца ўсялякае… А Герой Савецкага Саюза гвардыі лейтэнант Барыс Міхайлаў быў пахаваны на Вайсковых могілках беларускай сталіцы. і яго імя па праву носіць адна з мінскіх вуліц.

***

Жыхары Астрашыцка­га Гарадка шануюць памяць пра баявое мінулае свайго населенага пункта. іх намаганням­і на ўскраіне аграгарадк­а, на скрыжаванн­і дарог на Лагойск і Вільнюс, усталяваны помнік у гонар воінаў-чырвонаарм­ейцаў, якія загінулі пры абароне паселішча ў канцы чэрвеня 1941 года і пры яго вызваленні ў пачатку ліпеня 1944-га. Гэта легендарны танк Т-34 на мармуровым пастаменце, на якім выбіты імёны герояў. У цэнтральны­м скверы аграгарадк­а ёсць і абеліск аднавяскоў­цампадполь­шчыкам. Падрабязна пра ўсе перыпетыі ваеннай гісторыі Астрашыцка­га Гарадка расказвае ўнікальная экспазіцыя народнага музея баявой славы мясцовай сярэдняй школы.

 ??  ?? ▶ Помнік у гонар воінаўчырв­онаармейца­ў, якія загінулі пры абароне Астрашыцка­га Гарадка ў канцы чэрвеня 1941 і пры яго вызваленні ў пачатку ліпеня 1944 года
▶ Помнік у гонар воінаўчырв­онаармейца­ў, якія загінулі пры абароне Астрашыцка­га Гарадка ў канцы чэрвеня 1941 і пры яго вызваленні ў пачатку ліпеня 1944 года
 ??  ?? ▲ Стэнд, прысвечаны падполлю, у народным музеі баявой славы Астрашыцка­га Гарадка
▲ Стэнд, прысвечаны падполлю, у народным музеі баявой славы Астрашыцка­га Гарадка
 ??  ?? ▼ Юныя краязнаўцы Астрашыцка­Гарадоцкай сярэдняй школы вучні 5«В» класа Крысціна Муравіцкая, Арына Чэрнік, Цімафей Кіслюк і Глеб Александро­віч
▼ Юныя краязнаўцы Астрашыцка­Гарадоцкай сярэдняй школы вучні 5«В» класа Крысціна Муравіцкая, Арына Чэрнік, Цімафей Кіслюк і Глеб Александро­віч
 ??  ?? ◀ Таццяна Антонаўна Грушнік, загадчыца народнага музея баявой славы Астрашыцка­га Гарадка, настаўніца мясцовай школы
◀ Таццяна Антонаўна Грушнік, загадчыца народнага музея баявой славы Астрашыцка­га Гарадка, настаўніца мясцовай школы
 ??  ?? ▲ Абеліск у гонар аднавяскоў­цаўпадполь­шчыкаў у Астрашыцкі­м Гарадку
▲ Абеліск у гонар аднавяскоў­цаўпадполь­шчыкаў у Астрашыцкі­м Гарадку

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus