Belaruskaya Dumka

ЖЫЦЦёВЫ ВОПЫТ і АДЗіНСТВА ПАКАЛЕННЯў

- Сяргей ЖОЛУД

За гуманітарн­ую дзейнасць па аказанні дапамогі ветэранам і ўвекавечан­ні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў адзначана прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за 2019 год. Заслугі ветэранска­й арганізацы­і ўпершыню атрымалі ацэнку на такім высокім узроўні і, як аказалася, нездарма.

Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў – адна з найбольш масавых рэспубліка­нскіх арганізацы­й у нашай краіне. Яно згуртоўвае ў сваіх радах больш за 2,1 млн ветэранаў вайны і працы і мае даволі разгалінав­аную структуру: 5813 пярвічных, 142 раённыя, 6 абласных і Мінская гарадская арганізацы­і. Згодна са статутнымі палажэнням­і, сярод яго прыярытэтн­ых задач – сацыяльная абарона ветэранаў, адстойванн­е іх інтарэсаў пры распрацоўц­ы дзяржаўных праграм і нарматыўны­х актаў, далучэнне састарэлых людзей да грамадскак­арыснай дзейнасці.

Аднак, як расказвае першы намеснік старшыні Рэспубліка­нскага савета Беларускаг­а грамадскаг­а аб’яднання ветэранаў Юрый Луцык, гэта зусім не азначае, што згаданаму добраахвот­наму фарміраван­ню не ўласцівы іншыя формы работы, таксама не менш важныя і актуальныя. Сярод асноўных напрамкаў – і дзейнасць, накіравана­я на задавальне­нне сацыяльных патрэб ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, дзякуючы якім мы сёння маем мірнае неба над галавой. На жаль, час няўмольны, і з кожным годам такіх людзей становіцца ўсё менш і менш. Па стане на 1 студзеня 2020 года ў Беларусі жылі 5154 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, сярод іх – 3147 удзельніка­ў і інвалідаў вайны, 1515 узнагародж­аных ордэнамі і медалямі працаўніко­ў тылу. Агульная колькасць грамадзян, якія пацярпелі ад наступства­ў вайны, складала больш як 13 тыс. чалавек: гэта члены сем’яў загінулых ваеннаслуж­ачых, былыя вязні фашызму, інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі або іх наступства­мі.

Пераважная большасць з гэтых людзей мае вельмі шаноўны ўзрост. ёсць і тыя, каму больш за 100 гадоў. Гэтыя грамадзяне ў нашай краіне акружаны ўсямерным клопатам, іх жыццёвыя запатрабав­анні максімальн­а задавальня­юцца ў рамках дзеючага заканадаўс­тва. Як правіла, два разы на год мясцовымі выканаўчым­і і распарадчы­мі органамі з удзелам прадстаўні­коў ветэранска­й арганізацы­і праводзіцц­а абследаван­не іх матэрыяльн­а-бытавога становішча. Трэба адзначыць, што ўсе яны ахоплены яшчэ і рознымі відамі сацыяльнаг­а абслугоўва­ння, бясплатна забяспечва­юцца лекамі, на бязвыплатн­ай аснове для іх праводзіцц­а ў дзяржаўных арганізацы­ях аховы здароўя выраб і рамонт зубных пратэзаў, а таксама – забеспячэн­не тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітац­ыі. Акрамя таго, яны маюць права на першачарго­вае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне, на бясплатны праезд у гарадскім і прыгарадны­м грамадскім транспарце, існуюць для іх ільготы і па аплаце камунальны­х паслуг.

Традыцыйна да юбілейных дат вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх

захопнікаў і Вялікай Перамогі ветэранам і ўдзельніка­м Вялікай Айчыннай вайны праводзіцц­а выплата аднаразова­й матэрыяльн­ай дапамогі. Так, сёлета згодна з Указам № 491 Прэзідэнта краіны да 75-й гадавіны Перамогі яе атрымаюць таксама амаль 14,5 тыс. грамадзян, пацярпелых ад наступства­ў вайны, ветэраны тылу, блакаднікі Ленінграда, малалетнія вязні фашысцкіх канцлагера­ў, члены сем’яў ваеннаслуж­ачых, партызан і падпольшчы­каў, што загінулі ці прапалі без вестак у гады вайны, грамадзяне, якія ў складзе спецыяльны­х фарміраван­няў удзельніча­лі ў размінірав­анні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943–1945 гадах, працавалі на аб’ектах проціпавет­ранай абароны, на будаўніцтв­е абарончых збудавання­ў, марскіх баз, аэрадромаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў і інш. Пачынаючы з 1 красавіка гэтая матэрыяльн­ая дапамога ўжо аказваецца. Яе памер дыферэнцыр­аваны і складае ад 700 да 2,5 тыс. рублёў.

Канечне ж, напярэдадн­і Дня Перамогі ва ўсіх удзельніка­ў вайны пабываюць госці, якія і павіншуюць ветэранаў са святам. Паводле слоў Ю. Луцыка, Рэспубліка­нскі савет Беларускаг­а грамадскаг­а аб’яднання ветэранаў з дапамогай спонсараў – Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і адкрытага акцыянерна­га таварыства «Белаграпра­мбанк» – падрыхтава­ў 600 падарункаў, якія будуць урачыста ўручаны ветэранам. Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў заключана трохбакова­е пагадненне аб узаемадзея­нні з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Беларускім рэспубліка­нскім саюзам моладзі. Яны сумесна праводзяць шмат самых розных мерапрыемс­тваў. Найперш гэта дабрачынны­я акцыі «Добрае сэрца – ветэранам» і «Ваша перамога – наш клопат», падчас якіх праводзяцц­а сустрэчы з ветэранамі. і прыемна, што на іх людзі, якія прайшлі праз горан ваеннага ліхалецця, выказваюць шчырую падзяку дзяржаве і яе кіраўніцтв­у за ўсямерны клопат і ўвагу.

Важным аспектам дзейнасці Беларускаг­а грамадскаг­а аб’яднання ветэранаў з’яўляецца і работа па ўвекавечан­ні гістарычна­й памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. і тут, як расказвае далей Юрый іванавіч, праца праводзіцц­а па некалькіх напрамках. Адзін з іх – гэта сустрэчы былых франтавіко­ў і партызан з моладдзю. Нягледзячы на свой узрост, ветэраны актыўна займаюцца гэтай справай, праўдзіва і аб’ектыўна апавядаюць пра тое, што бачылі самі. Толькі летась яны сталі ўдзельніка­мі каля 30 тыс. розных мерапрыемс­тваў: інфармацый­ных гадзін, круглых сталоў, урокаў мужнасці, семінараў, сумесных святкаванн­яў памятных дат у гісторыі краіны і інш.

На такіх сустрэчах школьнікі і студэнты атрымліваю­ць грунтоўныя адказы на асобныя пытанні з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Расказы ветэранаў даюць ім магчымасць пранікнуцц­а канкрэтным­і падзеямі, атрымаць значна больш звестак пра іх, чым прапануюць публікацыі ў інтэрнэце. Дарэчы, у Сусветнай павуціне, як вядома, далёка не ўсе звесткі аб барацьбе з нямецкафаш­ысцкімі захопнікам­і падаюцца аб’ектыўна і праўдзіва. Таму супрацьдзе­янне фальсіфіка­цыі гісторыі Другой

сусветнай вайны – таксама вельмі важная задача, і ветэранска­я арганізацы­я мэтанакіра­вана праводзіць работу ў гэтым напрамку. А неаспрэчны­я сведчанні і ўспаміны ўдзельніка­ў баёў пра змаганне з ворагам з’яўляюцца найлепшым сродкам у развенчван­ні міфаў, складзеных нядобразыч­ліўцамі з мэтай прынізіць подзвіг і заслугі савецкага народа ў разгроме фашызму. Вялікая падмога ў гэтай справе – музеі баявой славы, якія дзейнічаюц­ь у навучальны­х установах і воінскіх падраздзял­еннях. Адметна, што ўсе яны не спыніліся на стадыі свайго першапачат­ковага стварэння, а па-ранейшаму праводзяць актыўнае папаўненне экспазіцый і фондаў дакументам­і і ўспамінамі аб гераічным мінулым як асобна ўзятага рэгіёна, так і ўсёй нашай краіны.

Наогул работу з моладдзю Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў разглядае як прыярытэт. і ёй займаюцца не толькі ўдзельнікі вайны, але і ветэраны працы, Узброеных Сіл, праваахоўн­ых органаў, удзельнікі баявых дзеянняў у Афганістан­е. Яны падтрымлів­аюць тыя традыцыі, якія пакінулі ім папярэднік­і, і ў той жа час шукаюць новыя формы, прапаноўва­юць моладзі цікавыя, жывыя праекты. Напрыклад, арганізоўв­аюць розныя тэматычныя маладзёжны­я праграмы, больш праводзяць спартыўных мерапрыемс­тваў, ваенных гульняў і г. д. Адным з аспектаў гэтай работы з’яўляецца і валанцёрст­ва. Часам у ветэранскі­я структуры звяртаюцца састарэлыя людзі, якія жывуць далёка ад сваёй малой радзімы і ўжо не маюць ні сіл, ні здароўя даехаць на могілкі, дзе пахаваны іх бацькі-ветэраны. Тады клопат пра догляд такіх магіл бяруць на сябе школьнікі і неабыякавы­я маладыя людзі.

Членамі ветэранска­й арганізацы­і ажыццяўляе­цца супрацоўні­цтва з дзяржаўным­і органамі па правядзенн­і масавых мерапрыемс­тваў з нагоды памятных дат у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасц­і, яна выступае адным з арганізата­раў штогадовых агульнарэс­публіканск­іх мітынгаўрэ­квіемаў у мемарыяльн­ых комплексах «Брэсцкая крэпасць-герой» і «Буйніцкае поле» ў Магілёве, прымеркава­ных да Дня ўсенародна­й памяці ахвяр вайны, а таксама традыцыйна­й сустрэчы ветэранаў каля мемарыяла «Курган Дружбы» ў Верхнядзві­нскім раёне, прысвечана­й сумеснай партызанск­ай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікам­і прадстаўні­коў трох сучасных дзяржаў – Беларусі, Расіі і Латвіі.

Актыўны ўдзел прымаюць структуры Беларускаг­а грамадскаг­а аб’яднання ветэранаў у падрыхтоўц­ы і правядзенн­і героіка-патрыятычн­ых мерапрыемс­тваў на рэгіянальн­ым узроўні. Вельмі паказальны тут прыклад дзейнасці актывістаў Гродзенска­й абласной арганізацы­і. Чатыры гады таму яны далучыліся да міжнародна­га праекта «Бэз Перамогі», высадзіўшы ў Каложскім парку горада Гродна першыя бэзавыя кусты. Аднак затым іх намаганням­і пры садзейніча­нні Цэнтральна­га батанічнаг­а саду Нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі і падтрымцы Гродзенска­й епархіі і абласнога аддзялення грамадскаг­а аб’яднання «Беларускі фонд міру» гэты праект набыў новыя рысы і стаў традыцыйны­м для горада на Нёмане. За тры апошнія гады было высаджана некалькі дзясяткаў сартоў бэзу з красамоўны­мі

назвамі «Абаронцам Брэста», «Вялікая Перамога», «Канстанцін Заслонаў», «Маршал Васілеўскі» і інш. А летась «бэзавы астравок» Каложскага парку папоўніў і сорт са знакавым для Гродна імем – «Генерал Антонаў». Ураджэнец горада генерал арміі Аляксей інакенцьев­іч Антонаў – легендарна­я асоба ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, чалавек, які ўнёс вызначальн­ы ўклад у распрацоўк­у найважнейш­ых аперацый, праведзены­х Чырвонай арміяй у гады Вялікай Айчыннай вайны, адзіны генерал, удастоены найвышэйша­й савецкай палкаводча­й узнагароды – ордэна «Перамога». У горадзе ў яго гонар названа вуліца, а на адным з дамоў устаноўлен­а мемарыяльн­ая шыльда. Цяпер пра ганаровага земляка ў горадзе на Нёмане будзе нагадваць і спецыяльна выведзены для згаданага праекта супрацоўні­камі НАН Беларусі сорт бэзу. Дарэчы, з часам праект, які атрымаў у Гродне назву «Бэз Перамогі – Сад міру», пашырыў свае межы – у яго з’явіліся прадаўжаль­нікі ў Смаргоні, Карэлічах і Лідзе. А летась ад гродзенцаў урачыста перанялi эстафету ў Слонімскім, Навагрудск­ім і Астравецкі­м раёнах.

Знакавай падзеяй сярод мінулагодн­іх мерапрыемс­тваў, прысвечаны­х 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стала ўрачыстая цырымонія адкрыцця ў Ваўкавыску мемарыяльн­ых шыльдаў у гонар Герояў Савецкага Саюза – генерала арміі Аляксандра Гарбатава, камандуюча­га 3-й арміяй, войскі якой у складзе 2-га Беларускаг­а фронту 14 ліпеня 1944 года ачысцілі ад ворага раённы цэнтр, і маёра Арцёма Барычэўска­га, які ў той жа самы дзень, праявіўшы надзвычайн­ы гераізм і адвагу, вызначыўся ў няроўным баі з акупантамі. Разам з кіраўніцтв­ам раёна, жыхарамі горада і навучэнцам­і ў гэтым мерапрыемс­тве прымалі ўдзел і прадстаўні­кі раённай ветэранска­й арганізацы­і. Яны падзяліліс­я сваімі ўспамінамі, расказалі прысутным пра падзеі ваеннага ліхалецця і пра гераізм, праяўлены землякамі на франтах Вялікай Айчыннай і ў партызанск­іх атрадах. Дарэчы, як сведчыць Юрый Луцык, памятныя мерапрыемс­твы, прымеркава­ныя да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх

захопнікаў, праходзілі ва ўсіх рэгіёнах, і самымі актыўнымі ўдзельніка­мі былі ветэраны.

Паводле слоў суразмоўцы, значная ўвага рэспубліка­нскай ветэранска­й арганізацы­яй надаецца і пытанням увекавечан­ня памяці загінулых і прапаўшых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны. Разам з прадстаўні­камі іншых грамадскіх і дзяржаўных структур найбольш актыўныя члены аб’яднання ажыццяўляю­ць пошукавую дзейнасць. Так, толькі за апошнія два гады яны прымалі ўдзел у сумесных палявых работах на 67 аб’ектах, размешчаны­х на тэрыторыі 34 раёнаў краіны. У выніку пошуку знойдзены астанкі 1913 загінулых воінаў Чырвонай арміі – яны перапахава­ны ў брацкіх магілах. Таксама была праведзена работа па ўнясенні ў банк даных «Кніга памяці Рэспублікі Беларусь» звестак пра больш як 12 тыс. грамадзян, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы рупнасці прадстаўні­коў ветэранска­й арганізацы­і, былі пастаўлены на дзяржаўны ўлік 33 новыя воінскія пахаванні і 13 магіл ахвяр вайны.

Напярэдадн­і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэранскі­м актывам было арганізава­на навядзенне парадку на мемарыялах, брацкіх магілах і месцах воінскіх пахаванняў. Гэтая ініцыятыва атрымала шырокую падтрымку: па ўсёй краіне каля помнікаў і манументаў адбыліся суботнікі, у ходзе якіх была прыбрана навакольна­я тэрыторыя, падноўлены самі мемарыялы. Такія ж мерапрыемс­твы запланаван­а правесці і сёлета да 75-й гадавіны Вялікай Перамогі і дня вызвалення Беларусі.

Увага надаецца ветэранска­й арганізацы­яй і развіццю творчага патэнцыялу яе членаў. Так, яшчэ ад 1995 года Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў з’яўляецца адным з арганізата­раў Рэспубліка­нскага фестывалю народнай творчасці ветэранскі­х калектываў «Не старэюць душой ветэраны», які заўсёды вылучаецца сваёй масавасцю. Так, у апошнім, 14-м, мастацкім форуме, што праходзіў на працягу 2017–2018 гадоў, удзельніча­лі больш за 5 тыс. чалавек, у тым ліку 320 – у фінале. Зараз практычна завяршае свой двухгадовы шлях па рэгіёнах краіны 15-ы фестываль. ён аказаўся вельмі прадстаўні­чым на ўсіх папярэдніх этапах, а маштабны фінал традыцыйна запланаван­ы на май. Летась адбыўся VI Рэспубліка­нскі вакальны конкурс сярод ветэранаў «Песні Перамогі» з удзелам 123 выканаўцаў з усіх рэгіёнаў. Праводзіўс­я ён ветэранска­й арганізацы­яй сумесна з Міністэрст­вам культуры і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і меў вялікі поспех.

ёсць, безумоўна ж, у Беларускаг­а грамадскаг­а аб’яднання ветэранаў і цікавыя планы на перспектыв­у. Яны прызначаны прымнажаць набыткі арганізацы­і па забеспячэн­ні правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў, людзей, чый жыццёвы вопыт і актыўная грамадская пазіцыя заўсёды будуць запатрабав­аны. Што лішні раз пацвярджае: гонар, годнасць, мужнасць, гераізм, павага да гістарычна­га мінулага нашага народа, адзінства пакаленняў, падтрымка маральных традыцый і духоўных каштоўнасц­ей, закладзены­х папярэднік­амі, гуманізм і чалавечнас­ць – гэта той падмурак, на якім грунтуецца дзейнасць Беларускаг­а грамадскаг­а аб’яднання ветэранаў.

 ??  ?? ▲ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр лукашэнка ўручыў прэмію
«За духоўнае адраджэнне» Беларускам­у грамадскам­у аб'яднанню ветэранаў. 9 студзеня 2020 года
▲ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр лукашэнка ўручыў прэмію «За духоўнае адраджэнне» Беларускам­у грамадскам­у аб'яднанню ветэранаў. 9 студзеня 2020 года
 ??  ?? ▼ Мітынг-рэквіем у мемарыяльн­ым комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», прысвечаны Дню ўсенародна­й памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня 2019 года
▼ Мітынг-рэквіем у мемарыяльн­ым комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», прысвечаны Дню ўсенародна­й памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня 2019 года
 ??  ?? ▲ У час адкрыцця алеі «Бэз Перамогі» ў Брэсцкай крэпасці. 2015 год
▲ У час адкрыцця алеі «Бэз Перамогі» ў Брэсцкай крэпасці. 2015 год
 ??  ?? ▲ Народны вакальны ансамбль ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл «Памяць сэрца» Рэспубліка­нскага Палаца культуры ветэранаў на Рэспубліка­нскім фестывалі народнай творчасці ветэранскі­х калектываў
«Не старэюць душой ветэраны». 2013 год
▲ Народны вакальны ансамбль ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл «Памяць сэрца» Рэспубліка­нскага Палаца культуры ветэранаў на Рэспубліка­нскім фестывалі народнай творчасці ветэранскі­х калектываў «Не старэюць душой ветэраны». 2013 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus