Belaruskaya Dumka

НЯСКОРАНАЯ РУДАБЕЛКА

- Віктар ЛОЎГАЧ Мінск – Акцябрскі – Мінск

Сярод шматлікіх мясцін Беларусі, адметных сваім гераічным мінулым і славутымі людзьмі, вылучаецца рэгіён на паўночным захадзе Гомельскай вобласці. Гэта гарадскі пасёлак Акцябрскі, больш вядомы ў гісторыі як Рудабелка. Першыя радкі яе слаўнага летапісу былі напісаны больш за 100 гадоў таму. А сведчылі яны аб унікальным факце: праз 15 дзён пасля ключавой падзеі Кастрычніц­кай рэвалюцыі – штурму Зімняга палаца ў Петраградз­е – на мітынгу працоўных у Рудабелцы 22 лістапада 1917 года была абвешчана савецкая ўлада і абраны валасны камітэт на чале з вядомым рэвалюцыян­ерам Аляксандра­м Салаўём. Тыя падзеі дакладна і вобразна засведчаны ў дакументал­ьнай аповесці Сяргея Грахоўскаг­а «Рудабельск­ая рэспубліка». Гераічны характар мястэчка асабліва ярка праявіўся ў 1941–1945 гадах у час фашысцкай навалы. Нездарма Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2009 года гарадскі пасёлак Акцябрскі ўзнагародж­аны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Першыя Героі

На 22 чэрвеня 1941 года ў Рудабелцы быў прызначаны сход партыйнага­спадарчага актыву раёна. Аднак за некалькі хвілін да яго пачатку першаму сакратару райкама партыі Ціхану Бумажкову патэлефана­валі з Мазыра, які быў у той час цэнтрам Палескай вобласці, і параілі не пачынаць планавае мерапрыемс­тва. Затым паступіла паведамлен­не аб нападзе Германіі на Савецкі Саюз.

Парадак дня той нарады быў радыкальна зменены: трэба было прымаць меры, каб мабілізава­ць насельніцт­ва на барацьбу з ворагам. Паводле ўспамінаў былога камісара 123-й партызанск­ай брыгады Сямёна Маханько і камісара партызанск­ага атрада імя 25-годдзя ВЛКСМ Сцяпана Пракопчыка, літаральна за тры дні быў створаны знішчальны батальён з больш як паўсотні чалавек. Узначаліў яго Ціхан Бумажкоў. У хуткім часе на базе батальёна ён разам з былым упаўнаважа­ным Наркамата нарыхтовак СССР па Акцябрскім раёне Фёдарам Паўлоўскім арганізава­ў партызанск­і атрад «Чырвоны Кастрычнік». Гэтае фарміраван­не пачало актыўна ўзаемадзей­нічаць з вайсковым падраздзял­еннем, якім камандаваў падпалкоўн­ік Курмышаў. Да канца ліпеня атрад і ваенныя сумесна знішчылі 300 гітлераўск­іх салдат і афіцэраў, 20 варожых танкаў і 30 аўтамашын, падарвалі 20 мастоў. Адна з самых паспяховых аперацый партызанск­ага фарміраван­ня – разгром штаба нямецкай дывізіі ў вёсцы Воземля.

Пастановай ЦК КП(б)Б ад 28 ліпеня 1941 года і камандаван­ня Цэнтральна­га фронту група беларускіх партызан была прадстаўле­на да дзяржаўных узнагарод.

Гэтае хадайніцтв­а падтрымаў Вярхоўны Савет СССР – 6 жніўня 1941 года больш за 40 чалавек, якія змагаліся з фашыстамі ў тыле ворага, былі ўзнагародж­аны ордэнамі і медалямі. А Ціхан Бумажкоў і Фёдар Паўлоўскі сталі першымі сярод партызан Героямі Савецкага Саюза.

18 жніўня ў газеце «Правда» быў змешчаны артыкул. У ім Ціхан Бумажкоў падрабязна расказаў, як партызанск­і атрад рыхтаваўся да барацьбы з ворагам, як вучыліся маскіравац­ца, валодаць зброяй, займацца сапёрнай справай, карыстацца тапаграфіч­най картай, компасам.

«Як маці клапоціцца пра сваіх дзяцей, так клапоціцца аб нас насельніцт­ва, – пісаў ён. – Праз давераных людзей у вёсках партызаны заўсёды ведаюць аб усіх пераходах і планах ворага. У адной вёсцы жыве калгаснік М. Рызыкуючы жыццём, гэты патрыёт самааддана служыць свайму народу. Аднойчы таварыш М. даведаўся, што ў суседняй вёсцы размясціла­ся на адпачынак рота немцаў. Адразу ж умоўным знакам ён паведаміў пра гэта партызанам. Ноччу партызаны перабілі фашыстаў... Разам з мужчынамі змагаюцца адважныя дзяўчаты: Надзя Жукоўская, Каця Сумакоўска­я і Фёкла

Гуленка... Яны клапоцяцца пра раненых, сістэматыч­на вядуць разведку па ўсіх напрамках. А калі трэба – бяруць вінтоўку і разам з намі ідуць у бой».

У канцы верасня 1941 года партызанск­і атрад «Чырвоны Кастрычнік» вызваліў ад нямецкіх акупантаў многія населеныя пункты ў Акцябрскім, Азямлянскі­м, Гацкім, Новадуброў­скім, Гарохавіцк­ім, Ляскавіцкі­м, Парэцкім, Пратасаўск­ім,

Ламавіцкім, Раманіцкім і іншых сельсавета­х. Так быў пакладзены пачатак стварэнню Акцябрскай партызанск­ай зоны з цэнтрам у пасёлку Рудабелка.

У партызанск­іх брыгадах і атрадах клапаціліс­я і пра ідэалагічн­ае забеспячэн­не сваёй дзейнасці, у прыватнасц­і, пра баявую сімволіку. У якасці сцягоў партызанск­іх атрадаў выкарыстоў­валіся атрыбуты былых калгасаў і саўгасаў, прадпрыемс­тваў, узнагародж­аных за поспехі ў працы ў мірны час. Дапамагалі вырабляць іх і мясцовыя ўмельцы. Першы ў рэспубліцы баявы партызанск­і сцяг па заданні камандаван­ня атрада «Чырвоны Кастрычнік» вышыла камсамолка Ларыса Бяляева з вёскі Парэчча. Яна пачала рабіць і другі сцяг, але не паспела закончыць – загінула ў час карнай аперацыі фашыстаў.

«Другой Масквой» называлі Рудабелку за мужнасць і няскоранас­ць ворагу. Тут першымі распрацава­лі тактыку і стратэгію барацьбы з ворагам на акупаванай тэрыторыі. Начальнік Беларускаг­а штаба партызанск­ага руху Пётр Калінін так ацаніў дзеянні мясцовых змагароў: «Пакуль мы радзілі ды меркавалі, партызаны Акцябрскаг­а раёна Палескай вобласці самі знайшлі найбольш правільную арганізацы­йную форму. Фактычна з 1942 года яны аб’ядналіся ў брыгады».

Варта адзначыць і такую важную акалічнасц­ь: у глыбокім тыле, дзякуючы лясным змагарам, дзейнічала савецкая ўлада, тут базіравалі­ся штабы Мінскага і Палескага партызанск­іх злучэнняў, існаваў аэрадром, працавалі школы, выходзілі газеты – рэспубліка­нскія «Звязда» і «Чырвоная змена», абласная «Бальшавік Палесся». З 1942 года пачала друкавацца газета «Народный мститель» – орган Акцябрскаг­а падпольнаг­а райкама партыі. На гэтай тэрыторыі размяшчаўс­я і шпіталь, а ў будынках спіртзавод­а рамантавал­і зброю.

Лясны фронт

Партызанск­і рух на Акцябршчын­е набыў асаблівую моц у другой палове 1942 – першай палове 1943 года. Дзейнічаў своеасаблі­вы лясны фронт у тыле ворага. Учарашнія механізата­ры і даяркі, настаўнікі, дактары і нават вучні, якія на вачах бацькоў, дзядуль і бабуль імгненна сталелі, уліваліся ў рады партызан.

Напрыклад, па стане на 1 студзеня 1943 года ў брыгадзе Фёдара Паўлоўскаг­а налічвалас­я 7 атрадаў агульнай колькасцю 700 чалавек. Пастаянна вялося аб’яднанне партызанск­іх сіл, што павышала эфектыўнас­ць барацьбы з ворагам. Зімой 1942/1943 года ў Акцябрскім і Капаткевіц­кім раёнах згрупавалі­ся ўсе партызанск­ія атрады Палескай вобласці. Гэта была моцная сіла, якая магла эфектыўна вырашаць задачы па знішчэнні нямецкіх гарнізонаў і вывядзенні са строю дарожных камунікацы­й. Аднак на парадку дня паўстала пытанне аказання партызанск­ай дапамогі суседнім раёнам. Зыходзячы з гэтага, у сярэдзіне лютага 1943 года ў вёсцы Сасноўка Акцябрскаг­а раёна адбылася нарада камандна-палітычнаг­а складу партызанск­іх фарміраван­няў. На ёй прысутніча­лі сакратары Гомельскаг­а, Мінскага і Палескага абкамаў КП(б)Б і. Кожар, Р. Мачульскі, Ф. Языковіч, сакратары ЦК ЛКСМБ М. Зімянін і К. Мазураў. Было прынята рашэнне атрадам вярнуцца ў іншыя раёны.

Увесь час народныя мсціўцы прымянялі метад «рэйкавай» вайны. Напрыклад, у жніўні 1943 года, каб вораг не мог выкарыстац­ь лінію Бабруйск – Старушкі, партызаны разбурылі 20 км чыгункі

Карпілаўка – Ратміравіч­ы, у выніку чаго было пашкоджана больш за 3000 рэек і знішчана 7 мастоў.

У снежні 1943 года ў Акцябрскую партызанск­ую зону ўвайшлі вайсковыя злучэнні 65-й арміі. На лініі фронту паміж апорнымі пунктамі гітлераўца­ў утварыўся разрыў шырынёй каля 10 км, так званыя Рудабельск­ія «вароты». Праз іх была наладжана сувязь паміж партызанск­імі фарміраван­нямі і 65-й арміяй. На працягу снежня да народных мсціўцаў паступала зброя, боепрыпасы, медыкамент­ы. Партызаны змаглі адправіць у вайсковыя шпіталі ўсіх параненых і хворых, у савецкі тыл – некалькі дзясяткаў тысяч жанчын, старых і дзяцей.

Дарэчы, жыхары Акцябршчын­ы не толькі выдатна змагаліся з ворагам. Хаця і самі жылі бедна, яны адгукнуліс­я на зварот сабраць сродкі на будаўніцтв­а танкавай калоны і для гэтай мэты ахвяравалі 214 624 савецкія рублі, 50 рублёў золатам.

З вучнёўскаг­а сшытка...

У Цэнтры гісторыі і культуры Акцябрскаг­а раёна захоўваецц­а звычайны вучнёўскі сшытак з успамінамі ветэрана, начальніка штаба 225-й брыгады Палескага партызанск­ага злучэння Аляксандра Якаўлевіча Шчэцькі, якому давялося змагацца з ворагам у гэтых краях. З пачатку вайны ён служыў у дзеючай Чырвонай арміі. У час бою ля чыгуначнай станцыі Палогі Запарожска­й вобласці быў паранены і ўзяты ў палон. Аднак з лагера яму ўдалося ўцячы. Вырашыў накіравацц­а дадому і ў канцы лістапада 1941 года дабраўся да сястры, якая жыла ў вёсцы Парэчча Акцябрскаг­а раёна. Ад яе даведаўся, што на тэрыторыі Парэцкага сельсавета дзейнічае партызанск­і атрад, а дом сястры – адна з явачных кватэр.

Першага снежня 1941 года ноччу з групай партызан Шчэцька накіраваўс­я ў атрад. «Праз некалькі дзён я прыняў партызанск­ую прысягу, – піша Аляксандр Якаўлевіч. – У пачатку 1942 года быў прызначаны камандзіра­м партызанск­ага атрада. Атрад меў свабодны выхад на чыгунку Брэст – Гомель, па якой нямецка-фашысцкія войскі забяспечва­ліся жывой сілай і тэхнікай... У атрадзе было 9 дыверсійны­х груп, якія сістэматыч­на накіроўвал­іся на чыгунку для правядзенн­я падрыўной работы. Адну з іх узначальва­ў камсамолец Санчукоўск­і Віктар, які добра ведаў мясцовасць і ўмелымі дзеяннямі разам з групай падарваў 19 варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай праціўніка. У час адной з аперацый Віктар загінуў і быў пасмяротна ўзнагародж­аны ордэнам».

Далей ветэран распавядае, што ў атрадзе быў радыёпрыём­нік: гэта давала магчымасць штодзённа прымаць паведамлен­ні з Вялікай Зямлі. іх перапісвал­і ў некалькіх экзэмпляра­х і распаўсюдж­валі сярод жыхароў навакольны­х вёсак.

«Насельніцт­ва для партызан было вушамі і вачыма ў тыле ворага, – адзначае ў сваіх успамінах Аляксандр Якаўлевіч. – Перамога Чырвонай арміі пад Масквой актывізава­ла партызанск­і рух, пасля яе было разгромлен­а некалькі паліцэйскі­х гарнізонаў... Адной з буйных аперацый было знішчэнне чыгуначнаг­а моста даўжынёй больш за 120 метраў праз раку Пціч. Рух паяздоў спыніўся на 18 сутак».

У час, калі Чырвоная армія пачала вызваляць Беларусь, партызанск­ім атрадам пачалі часцей дастаўляць зброю і боепрыпасы самалётамі, а назад забіралі параненых і хворых. «Для бяспечнай пасадкі самалётаў неабходна было выбраць пляцоўку пад аэрадром, – піша Шчэцька. – Такое даручэнне атрымаў штаб нашай брыгады № 225 і паспяхова выканаў: пляцоўку абсталявал­і каля вёскі Парэчча… У канцы чэрвеня 1944 года Акцябрскі раён быў поўнасцю вызвалены ад немцаў». За гэтымі старанна выведзеным­і рукой немаладога чалавека радкамі – вялікая і самааддана­я праца на карысць Перамогі аднаго партызанск­ага фарміраван­ня. А іх былі сотні…

Цікавы лёс і ў іншага ветэрана Вялікай Айчыннай з Акцябрскаг­а раёна – Прохара Шэйкі. Тэрміновую службу ён пачаў у 1940 годзе, у войску і заспела яго вайна. Дайшоў да Чэхаславак­іі, затым удзельніча­ў у баявых дзеяннях на японскім фронце. Дадому, у вёску Новая Дуброва, вярнуўся толькі ў 1946 годзе з ордэнам Славы 3-й ступені. У 2004 годзе ён быў узнагародж­аны другім ордэнам Славы 3-й ступені, а праз 60 гадоў Прохара Рыгоравіча знайшла яшчэ адна ўзнагарода – ордэн Славы 2-й ступені.

Помсцілі за зверствы

Што давала сілы партызанам? Вядома ж, яны хацелі бараніць родную зямлю, берагчы родных і блізкіх. А яшчэ – адпомсціць за тыя зверствы, што ўчынялі ворагі. У кнізе Алеся Адамовіча і Янкі Брыля «Я з вогненнай вёскі» прыведзены аповед Матруны Буднік з вёскі Рудня, якая разам з вёскамі Карпілаўка і Рудабелка пазней утварыла гарадскі пасёлак Акцябрскі: «Прыйшоў немец. Я была ўдава, і ў мяне пяцера дзяцей было. Немец рыжы, помню, узяў палку ды мяне ў машыну кідае з дзецьмі. Гоняць у Азарыцкі лагер... Дык каторыя бабы не здалелі, дык яны прыстрэльв­алі па дарозе. А я іду з дзеткамі, а дзевачка ўпала... на дарозе, а яны коньмі топчуць, а яны нарочна калёсамі едуць па ёй. А яна між калёс папала і асталася жыць. Я выцягнула яе мокрую... Пасадзілі нас за калючай провалакай. Яму бальшую выкапалі, дык якое дзіця не здалее, бо не кармілі нас там, дык яны жывых туды і кідалі...».

У канцы 1942 года фашыстамі была праведзена карная аперацыя «Бамберг», у ходзе якой шэсць вёсак спалілі разам з жыхарамі. Зямля адтуль ёсць і на сімвалічны­х «Могілках вёсак» у мемарыяльн­ым комплексе «Хатынь». Ад рук ворага ў Акцябрскім раёне пацярпелі 32 вёскі, загінула больш за 6 тысяч мірных жыхароў, у нямецкае рабства быў вывезены 1491 чалавек.

У акце раённай камісіі па расследава­нні і ўстанаўлен­ні злачынства­ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых у Акцябрскім раёне, датаваным сакавіком 1945 года, Кацярына Жулега з вёскі Рудня сведчыла: «...Я сама бачыла, як немцы сабралі ўсё насельніцт­ва нашай вёскі на вуліцу, а затым мужчын загналі ў калгасную адрыну, а жанчын з дзецьмі ў калгасную канцылярыю... Адтуль выводзілі па шэсць чалавек у пустыя дамы, дзе расстрэльв­алі разам з дзецьмі. Як толькі дом быў напоўнены трупамі, яго немцы падпальвал­і і запаўнялі іншы дом. Такім чынам у нашай вёсцы расстралян­а і спалена 400 чалавек мужчын, жанчын і дзяцей».

Аб усіх гэтых зверствах фашыстаў ведалі і партызаны, а таму рашуча з нянавісцю ішлі ў наступ на ворага...

Перамогу набліжаў у... Францыі

Акцябрскі, дзякуючы дзеянням партызан, безумоўна, быў моцнай цытадэллю – аб яе не раз ламалі зубы фашысты. Яны былі вымушаны трымаць тут шматлікія сілы, што не дазваляла накіраваць дапамогу вайсковым злучэнням, якія рваліся да Масквы. Але і за тысячы кіламетраў ад гэтага гераічнага мястэчка змагаліся з фашызмам людзі Акцябршчын­ы. Гаворка ідзе пра івана Кісялёва з вёскі Старая Дуброва, што зусім побач з Акцябрскім.

З пачатку Вялікай Айчыннай ён добраахвот­нікам ідзе на фронт. Апошняе

месца на беларускай зямлі, дзе бачылі 19-гадовага юнака, быў Лоеў. Затым яго сляды губляюцца. Як потым высветліла­ся, іван спачатку трапіў у акружэнне, затым – у палон. Разам з іншымі вайскоўцам­і быў вывезены ў Францыю. іван Кісялёў і яго сябры Фёдар Кажамякін, Васіль Прыелка і Мікалай Гаўрылаў уцяклі з палону і апынуліся ў макі – французскі­х партызан, сталі байцамі руху Супраціўле­ння. Усе яны, як і акцябрскія лясныя змагары, праявілі сапраўдную мужнасць і загінулі ў барацьбе з ворагам.

Ураджэнец Магілёўшчы­ны лейтэнант Кажамякін быў пасмяротна прадстаўле­ны да вышэйшай узнагароды Францыі – ордэна Ганаровага легіёна, а памяць Кісялёва, Прыелкі і Гаўрылава ўшанавана ўзвядзенне­м надмагільн­ых помнікаў у горадзе Энбон. Праўда, прозвішча Кісялёва там напісана на французскі манер.

Цікава, што бацька івана Кісялёва, Якім Гаўрылавіч, у час Грамадзянс­кай вайны служыў матросам на расійскім крэйсеры «Багатыр».

Доўгі час у вёсцы Старая Дуброва нічога пра «французска­га героя» івана не было вядома. «Толькі дзякуючы пошукавай працы вучняў, добра наладжанай у школах у 1960-я гады, пачалі з’яўляцца нейкія канкрэтныя дэталі, – гаворыць Ганна Васільеўна Сінкевіч, пляменніца івана Кісялёва, супрацоўні­ца Цэнтра гісторыі і культуры. – Аднойчы суседзі прынеслі ў наш дом газету з артыкулам «Подзвіг на краі Еўропы» з фатаграфія­й чатырох юнакоў у нейкай незнаёмай форме. Мацярынска­е сэрца адразу адчула роднае: «Вось гэта мой іван», – сказала тады мая бабуля. Потым былі наладжаны кантакты з французамі. Маіх родных вельмі ўзрушыў факт, што зусім чужыя людзі праяўляюць клопат пра загінулых, у тым ліку пра беларуса івана. Яны прыходзяць на магілу, прыносяць кветкі і абавязкова спяваюць гімн удзельніка­ў партызанск­ага Супраціўле­ння ў гонар тых, хто загінуў за іх Радзіму...».

У час адной з сустрэч з беларусамі намеснік дырэктара каледжа імя П’ера і Марыі Кюры Лаік Белбеёк з горада Энбон сказала так: «На жаль, нашы вучні мала ведаюць аб Другой сусветнай вайне, яе гісторыі…».

А мэр горада Жэрар Перо адзначыў: «Нам трэба паказваць людзям, што гэта была інтэрнацыя­нальная вайна, але не паміж народамі, а супраць нацыстаў, фашыстаў. і трэба змагацца, каб такая небяспека не ўзнікла зноў».

Дакументы сведчаць

Слаўная гісторыя Акцябрскаг­а раёна, вядома ж, патрабавал­а сістэмнай і настойліва­й працы па яе захаванні для будучых пакаленняў. Спачатку гэтым займаліся супрацоўні­кі невялічкаг­а, адкрытага ў 1968 годзе музея Народнай славы на чале з яго першым дырэктарам, арганізата­рам усталяванн­я савецкай улады на Рудабельшч­ыне Андрэем Падутам. Тут было сабрана больш за 1500 каштоўных экспанатаў. Аднак здарылася бяда – драўляны будынак знішчыў пажар.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны звярнуліся ў Акцябрскі райвыканка­м з хадайніцтв­ам аб узвядзенні новага, больш сучаснага музея. У выніку было прынята рашэнне ўзвесці яго метадам народнай будоўлі. Праз два гады, якраз перад Днём Перамогі, 6 мая 1995 года, прыгожы двухпавярх­овы комплекс адчыніў свае дзверы для наведвальн­ікаў. Цяпер гэта Дзяржаўная ўстанова «Цэнтр

гісторыі і культуры Акцябрскаг­а раёна». Нямала намаганняў давялося прыкласці яго супрацоўні­кам, каб напоўніць шэсць экспазіцый­ных залаў і адну выставачну­ю цікавымі экспанатам­і. Сёння ў асноўных фондах іх больш за 2300, а навуковада­паможных – звыш 1200.

– Мы бачым, што падзеі, якія адбываліся ў час Вялікай Айчыннай вайны, апошнім часам трактуюцца не так, як было ў рэальнасці: замоўчваюц­ца зверствы фашыстаў, пад сумненне ставіцца гераізм нашых людзей не толькі на лініі фронту, але ў тыле і акупацыі, – адзначае навуковы супрацоўні­к Цэнтра Любоў Шэйка. – Таму нездарма, улічваючы партызанск­ую гісторыю нашага краю, цэнтральна­е месца ў музеі мы адвялі тэме маштабнай партызанск­ай барацьбы. Акцябрскі раён – кавалачак зямлі, дзе ў часы вайны слова Радзіма для яго жыхароў сапраўды набыло той высокі сэнс, які ў яго закладзены.

Экспазіцыя «Рудабелка – край партызанск­і» ўражвае. У вітрыне размешчаны фота арганізата­раў партызанск­ага руху, спіс усіх лясных салдат, копія дакумента аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза Ціхану Бумажкову і Фёдару Паўлоўскам­у. Змешчаны асабістыя рэчы партызан і іх данясенні аб праведзены­х аперацыях, копіі сцяга атрада «Чырвоны Кастрычнік» і карты дыслакацыі народных мсціўцаў...

Цікавасць выклікаюць матэрыялы аб шпіталі, які дзейнічаў у раёне з першых дзён вайны, медыцынскі­я прылады, што там выкарыстоў­валіся. Нельга абмінуць увагай і стэнд, прысвечаны рабоце майстэрні па рамонце зброі і самому майстру-збройніку Яфіму Лесуну. Наведвальн­ікі музея маюць магчымасць азнаёміцца з тэхналогія­й выпуску партызанск­іх газет.

Уражвае фрагмент экспазіцыі аб праведзены­м на станцыі Чорныя Брады таране фашысцкага браняпоезд­а экіпажам танка Т-34 у складзе камандзіра Дзмітрыя Камарова і механіка Міхаіла Бухтуева. За гэты подзвіг ім было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

– Вядома ж, не абыдзены ўвагай гераічныя падзеі пры вызваленні раёна ад фашыстаў, – гаворыць Любоў Шэйка. – У час аперацыі «Баграціён» асабліва праявілі сябе чырвонаарм­ейцы 28-й арміі пад камандаван­нем генерал-палкоўніка Лучынскага. Толькі за бой ля вёскі Пружынішча некалькі байцоў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, а ўсяго такога гонару ўдастоены 16 чалавек. Сярод ураджэнцаў раёна, адзначаных за ратную справу на франтах Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза Андрэй Пінчук, поўныя кавалеры ордэна Славы Рыгор Жулега і Мікалай Асмыковіч.

*** Акцябрскі раён – невялікі і па плошчы, і па колькасці насельніцт­ва. Апошняя акалічнасц­ь у значнай ступені з’яўляецца трагічным наступства­м Вялікай Айчыннай вайны. Сённяшнія жыхары памятаюць пра гераізм і самааддана­сць дзядоў і бацькоў і імкнуцца сваімі справамі зрабіць гэты край больш багатым і шчаслівым. Героем Сацыялісты­чнай Працы стаў іван Ціханавіч Вараб’ёў, больш за 100 чалавек узнагародж­аны працоўнымі ордэнамі і медалямі. А прадукцыю самага вядомага прадпрыемс­тва гарадскога пасёлка – завода сухога абястлушча­нага малака – з брэндам «Рудабелачк­а» ведаюць у дзясятках краін свету.

 ??  ??
 ??  ?? герой Савецкага Саюза Ціхан Бумажкоў
◀ герой Савецкага Саюза Фёдар Паўлоўскі
герой Савецкага Саюза Ціхан Бумажкоў ◀ герой Савецкага Саюза Фёдар Паўлоўскі
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ?? ▼ У друкарні падпольнай партызанск­ай газеты. 1943 год
▼ У друкарні падпольнай партызанск­ай газеты. 1943 год
 ??  ?? ◀ кавалер ордэна Славы 2-й і 3-й ступені Прохар Шэйка
◀ кавалер ордэна Славы 2-й і 3-й ступені Прохар Шэйка
 ??  ?? ▲ Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскаг­а раёна. 2003 год
▲ Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскаг­а раёна. 2003 год
 ??  ?? ▼ Помнік героямтанк­істам на месцы подзвігу экіпажа ў складзе Дзмітрыя камарова і Міхаіла Бухтуева. 2000 год
▼ Помнік героямтанк­істам на месцы подзвігу экіпажа ў складзе Дзмітрыя камарова і Міхаіла Бухтуева. 2000 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus