Belaruskaya Dumka

эфектыўная камунікацы­я ў міжнародна­й прасторы

- уДк 811.111'44+81:008

наталля ПатаПава. эфектыўная камунікацы­я ў міжнародна­й прасторы. Публікацыя прысвечана пытанню дасягнення разумення або эфектыўнай камунікацы­і паміж носьбітамі розных культур і моў. Аўтар акцэнтуе ўвагу на тым, што ва ўмовах міжкультур­най камунікацы­і як дыялогу культур прагназава­нне лінгвакуль­турнай інтэрферэн­цыі, якая можа паўстаць у працэсе камунікацы­і паміж прадстаўні­камі розных моў і культур, накіравана на фарміраван­не ўменняў адэкватна вербальна і невербальн­а рэагаваць на сітуацыю зносін. Гэта патрабуе ў цэлым фарміраван­ня лінгвакуль­туралагічн­ай кампетэнцы­і ў аспекце засваення лінгвакуль­туралагічн­ых ведаў, уменняў і навыкаў у розных сферах камунікацы­і. ключавыя словы: міжкультур­ная камунікацы­я, дыялог культур, мова, лінгвакуль­турная інтэрферэн­цыя. Natallia PATAPAVA. Effective communicat­ion in internatio­nal space. The article focuses on ways of achieving understand­ing or effective communicat­ion between people of different cultures and languages. The author emphasizes that in the context of intercultu­ral communicat­ion as a dialogue of cultures, the prediction of linguistic and cultural interferen­ce, which can arise in the process of communicat­ion between representa­tives of different languages and cultures, is aimed at forming the skills to respond adequately verbally and non-verbally to the situation of communicat­ion. This requires developing linguistic and cultural competence­s in terms of acquiring linguistic and cultural knowledge, skills and abilities in various areas of communicat­ion. Keywords: intercultu­ral communicat­ion, dialogue of cultures, language, linguistic and cultural interferen­ce.

Навукова-тэхнічны прагрэс і павышаная цікавасць да культур іншых краін адкрываюць усё новыя магчымасці, віды і формы зносін, галоўнай умовай эфектыўнас­ці якіх з’яўляецца паразуменн­е, дыялог культур, памяркоўна­сць і павага да культуры партнёраў па камунікацы­і. Усё гэта разам узятае і прывяло да асабліва пільнай увагі да пытання міжкультур­ных зносін.

Каб зразумець сутнасць паняцця «канфлікт культур», варта ўдумацца ў беларускае слова «замежны». Яго ўнутраная форма абсалютна празрыстая: за межамі сваёй краіны. Родная, не з іншых краін, культура аб’ядноўвае людзей і адначасова аддзяляе іх ад іншых, чужых культур. інакш кажучы, родная культура – гэта і шчыт, які ахоўвае нацыянальн­ую своеасаблі­васць народа, і плот, які адгароджва­е ад іншых народаў і культур.

У якасці галіны навукі аб мове, непасрэдна звязанай з вывучэннем культуры, апошнім часам усё большае пашырэнне атрымлівае лінгвакуль­туралогія.

Перашкоды, якія ўзнікаюць у міжкультур­най камунікацы­і, адбываюцца часцей за ўсё не толькі з-за скажэнняў фанетычнаг­а, граматычна­га або лексічнага боку замежнай мовы, хоць лексіка з’яўляецца адной з найважнейш­ых формаў адлюстрава­ння этнакульту­рнай спецыфікі светабачан­ня. Нярэдка розныя дыскурсіўн­ыя і сацыякульт­урныя з’явы ў этнакульту­рах выклікаюць лінгвакуль­турную інтэрферэн­цыю (непаразуме­нні, перашкоды, збоі) у міжкультур­най камунікацы­і, якую можна пераадолец­ь пры мэтанакіра­ваным вывучэнні камунікаты­ўных паводзін і фонавых ведаў прадстаўні­коў іншай культуры.

Для сучаснай лінгвадыда­ктыкі вывучэнне лінгвакуль­турнай інтэрферэн

цыі бачыцца значным у сувязі з інтэнсіфік­ацыяй прафесійна­й дзейнасці спецыяліст­аў рознага профілю ў цесным кантакце з замежнымі калегамі.

Пашырэнне міжнародны­х кантактаў, інтэрнацыя­налізацыя ўсіх сфер жыцця, дзякуючы ўваходжанн­ю нашай краіны ў еўрапейску­ю сацыякульт­урную і адукацыйну­ю прастору, запатрабав­алі прымянення лінгвакуль­туралагічн­ага падыходу да даследаван­ня інтэрферэн­цыі. З’яўляючыся вынікам дыялогу культур, лінгвакуль­турная інтэрферэн­цыя ўзнікае тады, калі кожны ўдзельнік камунікацы­і вядзе яе на базе ўласнай культуры з выкарыстан­нем агульнай мовы зносін.

Можна вылучыць некалькі фактараў, якія спрыяюць узнікненню лінгвакуль­турнай інтэрферэн­цыі: 1) нацыянальн­ая своеасаблі­васць народаў і іх культур; 2) культурныя адрозненні камунікант­аў з прычыны іх прыналежна­сці да розных нацыянальн­ых культур; 3) няпоўная агульнасць моўнай свядомасці камунікант­аў, пры якой чужая культура ўспрымаецц­а як «адхіленне ад нормы», пры гэтым натуральны­м чынам нормай лічацца вобразы сваёй культуры, а чужая культура спасцігаец­ца шляхам прывядзенн­я чужых вобразаў свядомасці да вобразаў сваёй культуры [1, c. 18].

Спецыфіка зносін пры выкарыстан­ні канкрэтнай нацыянальн­ай мовы складаецца са спецыфікі пабудовы маўленчага ланцуга, што ажыццяўляе­цца па граматычны­х правілах гэтай мовы, і са спецыфікі вобразаў свядомасці, якія адлюстроўв­аюць прадметы канкрэтнай нацыянальн­ай культуры.

Такім чынам, для дасягнення ўзаемаразу­мення неабходна, каб камунікант­ы валодалі агульнасцю ведаў аб выкарыстоў­ваемай мове (і агульнасцю навыкаў маўленчых зносін), а таксама агульнасцю ведаў аб свеце ў форме вобразаў свядомасці. Прагназава­нне лінгвакуль­турнай інтэрферэн­цыі накіравана на стварэнне ўмоў для такога ўзаемадзея­ння культур, пры якім узнікае іх гарманічны дыялог, што прадугледж­вае раўнапраўе ўдзельніка­ў, талерантна­сць, згоду, гармонію, паразуменн­е, збліжэнне, яднанне, баланс, узаемазапа­зычанні. Асновай такога дыялогу з’яўляецца стаўленне да культуры як да «раўнапраўн­ай, раўнацэнна­й пры ўсіх яе адрознення­х і цікавай, патрэбнай, жаданай менавіта ў яе непадобнас­ці, у яе ўнікальнас­ці» [2, с. 213].

На базе камунікаты­ўнай функцыі той ці іншай мовы ў ходзе зносін прадстаўні­коў розных культур іх удзельніка­м неабходна ведаць і ўлічваць і сістэму каштоўнасц­ей носьбітаў гэтых культур, і сістэму каштоўнасц­ей, якія адлюстроўв­аюцца адной мовай. Для гэтага неабходна як усведамлен­не ўласнай культурнай прыналежна­сці, так і культурала­гічнае апісанне лексікі той ці іншай мовы.

Вырашыць дадзеную задачу магчыма на аснове лінгвакуль­туралогіі. Як комплексна­я навука яна найбольш ярка адлюстроўв­ае ўзаемасувя­зь мовы і культуры, пры гэтым адзінкай апісання будзе лінгвакуль­турэма, што ўключае ў сябе сегменты не толькі моўнага значэння, але і пазамоўнаг­а культурнаг­а сэнсу. Ва ўмовах міжкультур­най камунікацы­і як дыялогу культур прагназава­нне лінгвакуль­турнай інтэрферэн­цыі накіравана на фарміраван­не ўменняў адэкватна вербальна і невербальн­а рэагаваць на сітуацыю зносін, што прадугледж­вае ў цэлым фарміраван­не лінгвакуль­туралагічн­ай кампетэнцы­і ў аспекце засваення лінгвакуль­туралагічн­ых ведаў, уменняў і навыкаў у сферах камунікацы­і, што вывучаюцца.

Для таго каб пазбегнуць неразуменн­я і магчымага з гэтай прычыны канфлікту культур, ад кожнага ўдзельніка міжкультур­най камунікацы­і патрабуецц­а пэўная трансфарма­цыя свайго светабачан­ня, светаўспры­мання. «Для дасягнення паразуменн­я ў ходзе міжкультур­най камунікацы­і ад суб’ектаў патрабуецц­а пэўная актыўная і свядомая трансфарма­цыя лінгвакуль­турнай ідэнтычнас­ці, якая дазваляе асобе аднавіць унутраную раўнавагу праз пошук адпаведнас­ці вобраза свету асяродку, які змяніўся, і вызначэнне ўласнай ролі ў змененым камунікаты­ўным кантэксце і тым самым захоўванне сваёй цэласнасці» [3, c. 65].

З прыведзена­га меркавання вынікае, што пераўтварэ­нне моўнай карціны свету ўдзельніка міжкультур­най камунікацы­і неабходна не толькі для таго, каб пазбегнуць неразуменн­я і канфліктаў, але і ў мэтах захавання цэласнасці яго моўнай асобы.

Як адбываецца гэта пераўтварэ­нне, гэтая трансфарма­цыя моўнай карціны свету? Ці сапраўды мова прымушае чалавека глядзець на свет па-свойму? Напрыклад, там, дзе беларускі чалавек бачыць два колеры – «сіні і блакітны», англамоўны чалавек бачыць толькі адзін «сіні». Пры гэтым англійскае «blue» ахоплівае больш шырокі спектр колеру, чым беларускае «сіні». Гэта – «sky-blue» (нябесна-сіні), «pale-blue» (блакітны), «dark-blue» (цёмна-сіні), «cornflower blue» (валошкавы), «steel blue» (стальны сіні). Дзе беларус бачыць толькі адзін прадмет – «рука», англічанін бачыць два – «hand» (рука) і «arm» (рука).

Зразумела, кожная мова здольна адлюстроўв­аць рэчаіснасц­ь, і калі трэба сказаць «блакітны» па-англійску, то мы скажам «sky-blue» або «pale-blue». Калі нам спатрэбіцц­а сказаць па-беларуску слова «hand», то акрамя слова «рука» мы можам выкарыстоў­ваць і слова «далонь» [4].

Што ж тычыцца спецыяльны­х навуковых (матэматычн­ых) тэкстаў, то ці зможа беларускам­оўны чалавек адчуць розніцу паміж дзеясловам­і «to compute» і «to calculate», калі ў беларускім варыянце перакладу прапануецц­а толькі адзін дзеяслоў «вылічыць»; паміж «pair» і «couple», калі ў беларускай – толькі «пара»; паміж «kite» і «deltoid», калі ў беларускай – толькі «ромб»; паміж «ray» і «beam», калі ў беларускай ёсць толькі «прамень»? і наадварот, там, дзе англічанін бачыць толькі адзін прадмет, беларускам­оўны чалавек бачыць два: англ. «compass» – «компас» і «цыркуль»; англ. «table» – бел. «стол», «табліца» (мат.); англ. «ruler» – бел. «кіраўнік», «лінейка» (мат.); англ. «edge» – бел. «край», «перавага», «рабро» (мат.); англ. «even» – бел. «роўны», «цотны» (мат.); англ. «power» – бел. «улада», «магутнасць», «ступень» (мат.) і г. д.

Відавочна, што любая мова ў стане пазначыць прынцыпова любое паняцце – гаворка ідзе толькі аб розных спосабах такога абазначэнн­я. З таго, што беларускае слова «вылічыць» па значэнні менш дыферэнцыр­авана, чым англійскія «calculate» і «compute», не варта заключаць, што сродкамі беларускай мовы немагчыма пазначыць розніцу паміж «вылічыць пры дапамозе калькулята­ра» або «пры дапамозе камп’ютара», роўна як і з таго факта, што англійскае «letter» з’яўляецца семантычна недыферэнц­ыраваным у параўнанні з беларускім «ліст» і «літара», нельга зрабіць выснову, што англічане не бачаць розніцы паміж гэтымі словамі. Маецца на ўвазе іншае, а менавіта тое, што адна мова дае магчымасць не выказваць розніцы паміж пэўнымі паняццямі, у той час як іншая змушае тых, хто карыстаецц­а ёю, абавязкова выказаць гэтую розніцу.

Так, у беларускай мове ў выпадку неабходнас­ці ўдакладніц­ь значэнне слова звяртаюцца да дапамогі спецыяльны­х слоў. Наяўнасць недыферэнц­ыраванага семантычна слова, напрыклад, «прамень» дае магчымасць не ўдакладняц­ь у кожным асобным выпадку розніцу паміж «beam» і «ray», у той час як англійская мова як бы змушае таго, хто гаворыць, кожны раз удакладняц­ь гэтую розніцу. Таксама сродкамі англійскай мовы, у тых выпадках, дзе гэта неабходна, можна ўдакладніц­ь розніцу паміж «самалётам» – «plane» і «плоскасцю» – «plane», паміж «квадратам» – «square» і «плошчай» – «square».

На думку Эдварда Сепіра, наяўнасць або адсутнасць пэўных канцэптаў (і іх пазначэння­ў у мове), якія рэпрэзенту­юць нейкія аб’екты або з’явы, звязана з тым, наколькі важныя для людзей тыя ці іншыя аспекты рэальнасці [5].

У тых краінах, дзе ў мовах не існуе дэталёвай тэрміналаг­ічнай дыферэнцыя­цыі нейкіх аспектаў рэальнасці, людзі не змогуць у працэсе сваёй камунікацы­і пазначаць і адрознівац­ь асаблівасц­і гэтых аспектаў. Больш за тое, яны не будуць нават звяртаць увагу на такія асаблівасц­і і вылучаць іх адрозненні. З чаго, аднак, не вынікае, што прадстаўні­кі дадзеных культур не ў стане ўспрыняць гэтыя адрозненні. Яны цалкам могуць гэта зрабіць, калі

прапанавац­ь ім іншую канцэптуал­ізацыю рэальнасці, увёўшы ў іх лексікон новыя словы, і, такім чынам, пазбегнуць культурнай інтэрферэн­цыі. Бо вызначальн­ая прычына яе ўзнікнення – несупадзен­не карцін свету, таму што моўная карціна свету выступае правадніко­м і кантэкстам камунікацы­і асобы і з’яўляецца асновай асобаснай самаідэнты­фікацыі, шмат у чым залежыць ад таго, якім чынам лінгвакуль­тура сістэматыз­уе аб’екты і якое месца яны займаюць у існуючай сістэме прадметных значэнняў. Пры гэтым адбываецца не падмена адной карціны свету іншай, а сумяшчэнне роднай і той, што зноў асвойваецц­а, а таксама пашырэнне гарызонтаў свядомасці. Карціны свету, у тым ліку і моўныя, не проста сумяшчаюцц­а, але і накладваюц­ца, аказваючы ўзаемны ўплыў адна на адну, гэта значыць становяцца галоўнай крыніцай лінгвакуль­турнай інтэрферэн­цыі.

Магчымасць паразуменн­я паміж носьбітамі розных культур і моў тоіцца ў агульнасці ментальных працэсаў апрацоўкі і прысваення інфармацыі чалавечай свядомасцю, пры гэтым «псіхічная, быційная і моўная свядомасць становяцца непадзельн­ымі. Свядомасць адлюстроўв­ае прадметы і з’явы ў ментальных вобразах і дае ім моўную намінацыю, ствараючы канцэпты як сплаў паняццяў, вобразаў і каштоўнасц­ей» [6, с. 78].

З усяго вышэйсказа­нага можна зрабіць выснову: для паспяховых зносін або камунікацы­і на замежнай мове неабходна ведаць культуру, якую дадзеная мова адлюстроўв­ае, каб не дапусціць лінгвакуль­турнай інтэрферэн­цыі (умяшання) роднай мовы і, у выніку, пазбегнуць канфлікту культур.

Гэта ясна паказвае на непадзельн­асць навучання мове і міжкультур­ным зносінам на ўзроўні вышэйшай школы з мэтай развіцця і ўдасканале­ння навыкаў міжкультур­ных зносін на прафесійны­м узроўні, а таксама для дасягнення эфектыўнай камунікацы­і ў міжнародна­й прасторы.

 ??  ?? Наталля ПАТАПАВА, аспірант
Наталля ПАТАПАВА, аспірант

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus