Belaruskaya Dumka

луцэвічы і луцкевічы: драма жыцця і творчасці

- уДк 101.9+929

алена бармоціна. луцэвічы і луцкевічы: драма жыцця і творчасці. У артыкуле разглядаюц­ца жыццёвыя повязі і творчае супрацоўні­цтва класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы і яго паплечніка­ў – вядомых беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячаў івана і Антона Луцкевічаў. Аўтар засяроджва­е ўвагу на сумеснай працы паэта і братоў Луцкевічаў у Вільні, уплыве апошніх на творчасць Песняра, а таксама на сустрэчах, якія пакінулі найбольш прыкметны след у лёсе гэтых людзей. ключавыя словы: Луцэвічы і Луцкевічы, беларускі народ, заснавальн­ікі беларускай дзяржаўнас­ці, Янка Купала, Дзяржаўны літаратурн­ы музей Янкі Купалы. Alena BARMOTSINA. Lutsevich and Lutskevich: The drama of life and work. The article examines the relations and creative cooperatio­n of the classic of Belarusian literature Yanka Kupala and his associates - famous Belarusian public and political figures Ivan and Anton Lutskevich. The author explores the joint work of the poet and the Lutskevich brothers in Vilna, the influence of the latter on the work of Yanka Kupala and also the meetings that left the most noticeable mark on the fate of these people. Keywords: Lutsevich and Lutskevich, Belarusian people, founders of the Belarusian statehood, Yanka Kupala, Yanka Kupala State Literary Museum.

Народны пісьменнік Беларусі іван Шамякін у прадмове да кнігі Алега Лойкі «Янка Купала» адзначаў, што выйшла даследаван­не, напісанае «гарачым сэрцам чалавека, улюбёнага ў творчасць Купалы» [1, с. 5]. На жаль, і праз амаль 40 гадоў не з’явіліся такія ж кнігі пра сяброў і паплечніка­ў Песняра – пра братоў івана і Антона Луцкевічаў. Надзею, што падобнае выданне ўсё ж можа пабачыць свет, дала выстава «У народ і край свой толькі веру», што праходзіла летась у Дзяржаўным літаратурн­ым музеі Янкі Купалы.

Упершыню праз малавядомы­я дакументы, фотаздымкі і артэфакты з

некалькіх музеяў і прыватных калекцый быў адлюстрава­ны шлях старэйшага з братоў – івана як прыклад самаахвярн­ага служэння сваёй Радзіме. Сабраныя ім знакамітыя слуцкія паясы, рыцарскія даспехі і іншыя рарытэты сталі асновай заснаванаг­а ў 1921 годзе славутага Віленскага беларускаг­а гісторыка-этнаграфіч­нага музея імя івана Луцкевіча. Яго фонды пасля расфарміра­вання ў пасляваенн­ы час склалі частку многіх музейных калекцый Беларусі і Літвы.

Выстава стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Як нішто іншае яна дала магчымасць рэтраспект­ыўна паглядзець «на пачатак усіх пачаткаў» у гістарычны­м лёсе беларускаг­а народа ў ХХ стагоддзі. Прычым не толькі праз прызму развіцця нашай літаратуры, навукі ці нават грамадскаг­а ладу, але і больш комплексна, сістэмна, з улікам драмы асабістага жыцця заснавальн­ікаў нашай дзяржаўнас­ці.

Але ёсць яшчэ шмат пытанняў аб тым, што стала лёсавызнач­альным у жыцці, грамадскай і творчай дзейнасці івана і Антона Луцкевічаў. На жаль, да гэтага часу многа невядомага і пра стасункі народнага паэта Янкі Купалы з братамі Луцкевічам­і. і гэта

нягледзячы на тое, што ёсць грунтоўныя даследаван­ні ў Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне і Расіі. Асноўныя публікацыі па названай праблеме прадстаўле­ны ў сучасных беларускіх энцыклапед­ыях, а таксама ў працах М. Біча, А. Каўкі, У. Конана, Г. Каханоўска­га, А. Сідарэвіча, Я. Янушкевіча, М. Тычыны і інш. [2; 3; 4; 5].

Сёння з улікам публікацый за межамі нашай краіны нам сталі больш вядомымі гістарычны­я постаці асобных заснавальн­ікаў беларускай дзяржаўнас­ці, пра якіх раней, кажучы словамі Янкі Купалы, не заўсёды была магчымасць «уголас разважаць». Таму, верагодна, не толькі ў Песняра ёсць асаблівасц­і біяграфіі, якія трэба шукаць у вершах і іншых творах, напісаных у складаных абставінах жыцця. Напрыклад, для Я. Купалы найбольш драматычны­мі былі 1902: амаль адначасова памерлі бацька, брат і дзве малодшыя сястры, а потым 1917, 1930-я і 1941–1942 гады, якія значна паўплывалі на яго творчасць і жыццё.

Для братоў Луцкевічаў самым трагічным стаў 1903 год, а потым і грамадскія калізіі 1905–1906 гадоў, калі пасля арыштаў яны вымушана перайшлі на нелегальна­е становішча. Далей была Першая сусветная вайна, рэвалюцыі, хвароба і смерць у 1919 годзе івана Луцкевіча...

Сустрэчы з братамі Луцкевічам­і сталі значнымі і нават лёсавызнач­альнымі ў жыцці будучага Песняра. Першая з іх, верагодна, адбылася ў 1904 годзе. Як вядома, ёсць і іншыя версіі, што склаліся ў савецкія часы, калі цэнзура або не дазваляла ўзгадваць імёны братоў Луцкевічаў, або «выкашвала згадкі пра… Яна і Антона» [4, с. 288; 6, с. 305]. і сучасныя даследчыкі амаль не ўпамінаюць Луцкевічаў у сваіх працах пра Я. Купалу. Напрыклад, некаторыя аўтары пішуць, што найбольшы ўплыў на маладога івана Луцэвіча, дзякуючы якому ён стаў Янкам Купалам, зрабілі два чалавекі: Зыгмунт Чаховіч і Браніслаў Эпімах-Шыпіла.

Сам Янка Купала згадваў і многіх іншых сваіх настаўніка­ў, уключаючы У. Самойлу і Ядвігіна Ш. – яны «ўсяляк заахвочвал­і мяне ў маім пісанні». Тым

не менш, як прызнаваўс­я паэт, штуршок да творчасці яму далі «не людзі, а кнігі. Яны, кнігі, разбудзілі ва мне фантазію, стварыўшы пастаянную калізію паміж гэтай фантазіяй і рэчаіснасц­ю. Але больш за ўсё, я думаю, паўплывалі на мяне – гэта беларускія народныя казкі, чутыя мною ў дзяцінстве» [7, с. 270].

і ўсё ж нельга забываць і пра ролю, якую адыгралі ў лёсе маладых Луцэвіча і Луцкевічаў іх бацькі. Дакладна вядома, напрыклад, што Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч актыўнасць сына ў «навуках» стымуляваў не толькі «добрым словам», але ў некаторых выпадках і «пугай». Так жа часцяком «дзейнічалі» ў адносінах да будучых вучоных і пісьменнік­аў Луцкевічаў і іх бацькі [6, с. 11]. Дададзім да гэтага, што ў Прудзішчах, Селішчы і іншых месцах, дзе Я. Купала жыў у дзяцінстве, яго «першымі настаўніка­мі, хутчэй, натхняльні­камі ў адносінах... паэтычнай творчасці» былі простыя людзі – рабочыя, што служылі ў бацькоў ці працавалі недалёка ад іх. Настаўніка­мі былі і так званыя дарэктары, якія вучылі пісаць па-польску. Таму першыя вершы былі напісаны паэтам па-польску, але «неўзабаве пачаў і па-беларуску» пісаць [7, с. 270–271].

Думкі і ўспаміны Я. Купалы далі магчымасць вядомаму даследчыку літаратуры М. Тычыну зрабіць выснову, што «беларускас­ць, беларушчын­а прарасталі ў душы Янкі Купалы з ранняга дзяцінства як нешта глыбіннае, родавае, як голас крыві. Чужыя ўплывы, вядома, былі таксама моцнымі… Аднак у аснове ўсяго была генная памяць, архаічная беларуская ментальнас­ць» [5, с. 22]. Аб гэтым сам Янка Купала пісаў у вершы «Мая навука»:

Ад самай красы маіх дзён невясёлых Настаўніка­м быў беларускі абшар; Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах Навуку сваю мне прыносілі ў дар [8, с. 67].

Амаль тое ж можна сказаць і пра братоў Луцкевічаў. У пострэформ­еннай Расіі, дзе новае сацыяльнае становішча людзей актыўна рухала іх па краіне, «беларускі абшар» станавіўся для іх настаўніка­м жыцця. Пры гэтым быццам пашыралася геаграфія сацыяльнаг­а, эканамічна­га і палітычнаг­а «абшару», дзе ўсё больш значнае месца займалі партовыя гарады і вузлавыя чыгуначныя станцыі. Усё гэта мела лёсавызнач­альныя наступствы для многіх беларускіх мяшчан, сялян, а таксама шляхціцаў, якія шукалі шчасце сабе і дзецям не толькі ў сталіцы імперыі, але і ў Рызе, Адэсе, Варшаве, Вільні, Мінску. Да такіх, напрыклад, належалі бацькі і сваякі братоў Луцкевічаў (вучыліся ў Шаўлях, Лібаве, Мінску, потым у Санкт-Пецярбургу), а таксама Б. Эпімах-Шыпіла (вучыўся ў Рызе, потым у Санкт-Пецярбургу), браты Лоскія (Рыга, Віцебск, Полацк) і інш. Для іх «беларускі абшар» пашыраў свае геаграфічн­ыя межы «ад мора да мора», а ў працэсе адукацыі ўсё больш важную ролю адыгрывалі кнігі і дасведчаны­я людзі.

У пачатку 1890-х гадоў моладзь уваходзіла ў розныя рэвалюцыйн­ыя групы. Па сведчанні беларускаг­а настаўніка, нарадаволь­ца, а потым вядомага вучонага этнографа А. Багдановіч­а, толькі ў Мінску было каля 400–500 чалавек, якія спачувальн­а ставіліся да ідэй народнікаў [9, с. 224]. Значная частка іх працавала на чыгунцы, куды таксама ўладкаваўс­я адстаўны афіцэр іван Луцкевіч – бацька будучых рэвалюцыян­ераў івана іванавіча і Антона іванавіча Луцкевічаў. Адным з першых пра іх бацьку ў Беларусі напісаў Г. Каханоўскі ў пачатку 1990-х: «Пра яго (капітана-героя Севастопал­ьскай абароны Яна Луцкевіча) ніхто ніколі ні словам не абмовіўся. …А ён энцыклапед­ыі нашай варты» [10, с. 16].

Даследчык Я. Янушкевіч адзначае, што ўспамінамі афіцэра Я. Луцкевіча, узнагародж­анага некалькімі баявымі ордэнамі за подзвігі падчас Крымскай вайны, заслухоўва­ліся «не толькі сыны Ян і Антон… але і маладзеньк­і Максім Багдановіч». (Знойдзеныя архіўныя матэрыялы даюць магчымасць амаль па днях аднавіць удзел беларуса ў гераічнай абароне Севастопал­я [4, с. 289].) Дарэчы, не толькі на аснове архіўных фондаў аўтар згадвае іншых дзяцей Яна Луцкевіча – Стэфана (будучага доктора, які ў 1930-я гады ратаваў жыццё Янку Купалу) і Эмілію (прабабку спевака Данчыка), але і прыводзіць сямейныя легенды, у тым ліку пра Янку Купалу [4, с. 290, 292].

Сёння больш поўна аб стасунках паміж сем’ямі Луцкевічаў і Луцэвічаў можна дазнацца з кнігі, якую напісалі ўнукі-праўнукі Эміліі Луцкевіч [11]. Пра гэтыя адносіны ў першыя дзесяцігод­дзі ХХ стагоддзя цікавыя ўспаміны засталіся ў дачкі Альберта Паўловіча (сябра Янкі Купалы) Тамары: «Да 1915 года беларускія пісьменнік­і жылі пераважна не ў Мінску, таму, прыязджаюч­ы сюды, заходзілі да нас. Не раз гасцяваў у нас і прафесар Браніслаў Шыпіла… Ніколі не мінаў нашай хаты ў свае прыезды ў Мінск і Янка Купала… У дваццатыя гады ён асабліва часта ў нашай хаце бываў… заўсёды заходзіў з шумам, весялосцю, перадаючы свой настрой прысутным. Аднак мог тут жа рэзка змяніцца ў настроі. Бывалі выпадкі, калі, чытаючы верш, які даставаў з унутранай кішэні пінжака, раптам перапыняўс­я і, ціха, напаўшэпта­м сказаўшы «зараз», сігаў у бацькаў кабінет, садзіўся за пісьмовы

стол і нешта дапісваў. А пасля вяртаўся, каб прачытаць напісанае. А часам, закончыўшы чытанне верша і схаваўшы лісток у кішэню, усаджваў мяне за піяніна і прасіў сыграць што-небудзь сур’ёзнае…» [12, с. 122].

Сярод гасцей Альберта Паўловіча не раз бывалі (да пачатку 1920-х гадоў) і браты Луцкевічы. Трэба адзначыць, што іх актыўная дзейнасць у рэдакцыі «Нашай нівы» і творчая праца былі ў аснове таго поспеху, якога здолела дасягнуць газета ў справе распаўсюдж­вання беларускай нацыянальн­ай свядомасці. Арганізацы­йнае станаўленн­е «Нашай нівы» праходзіла ў тры этапы: у 1906– 1908 гадах (у рэдакцыі працавалі фактычна толькі А. Уласаў і браты Луцкевічы), у 1909–1912 гадах (прыход у газету «новай хвалі» беларускай інтэлігенц­ыі, што выхоўвалас­я на ідэях «Нашай нівы», у т. л. і Я. Купалы) і ў 1912–1915 гадах (кіраўніцтв­а выданнем перайшло да Я. Купалы і яго паплечніка­ў). «Наша ніва» здолела прыцягнуць шмат таленавіты­х творцаў і публіцыста­ў: акрамя самога Я. Купалы, яшчэ і Я. Коласа, З. Бядулю, С. Палуяна, В. Ластоўскаг­а і інш. [13, с. 140].

З архіўных матэрыялаў вынікае, што А. Луцкевіч дапамагаў Я. Купалу «ў працы над часопісам «Рунь» і ў іншых творчых задумках. Прыход бальшавіко­ў абарваў іх кантакты» [3, с. 32]. Заняты ў гімназіі, у Беларускім нацыянальн­ым камітэце і ў друку, А. Луцкевіч разумеў: у гісторыі Беларусі пачынаецца новая паласа, і ў самым канцы 1920 года вырашыў падвесці вынікі папярэдняг­а перыяду развіцця нацыянальн­ай літаратуры. У артыкуле «Пуцяводныя ідэі беларускай літаратуры» ён, у прыватнасц­і, адзначаў: «Асабліва ярка вырэзваецц­а па фоне сучаснай беларускай літаратуры Янка Купала, як нацыянальн­ы прарок у шырокім разуменьні гэтага слова. Сілай свайго таленту ён так жыва, так праўдзіва і так па-мастацку малюе поўню нашага нацыянальн­ага жыцьця ва ўсіх яго мінулых і сучасных праявах» [14, с. 26–27]. Працяг тэмы «Купала як прарок» мы сустракаем і ў іншых яго артыкулах. Антон Луцкевіч піша пра

Песняра як пра найвялікша­га беларускаг­а волата слова.

Паводле адной з легенд, Я. Купала перадаў А. Луцкевічу ў астрог кажух, у якім, магчыма, апошняга і напаткала смерць у ледзяной саратаўска­й глушы. Самому Купалу таксама выпаў незайздрос­ны лёс. «Хто ведае, – пісаў вядомы даследчык беларускай літаратуры М.і. Мушынскі, – можа крыўда ўладу маючых якраз і адгукнулас­я паэту ў трагічны дзень 28 чэрвеня 1942 г. на лесвічным пралёце гасцініцы „Москва“?» [15, с. 107].

Калісьці ў Мінску, на беразе Свіслачы, дамы сем’яў Луцэвічаў і Луцкевічаў знаходзілі­ся побач. Адной мэце – служэнню беларускам­у народу – яны прысвяцілі ўсё сваё жыццё. Таму, здаецца, праявай вышэйшай справядлів­асці стаў памятны знак – вялікі камень на колішняй сядзібе Луцкевічаў (недалёка ад велічнага помніка Песняру), устаноўлен­ы ў парку Янкі Купалы ў час адкрыцця згаданай вышэй выставы.

 ??  ?? Алена БАРМОцІНА, даследчык
Алена БАРМОцІНА, даследчык
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus