Belaruskaya Dumka

Дзмітрый Прышчэпаў: невядомыя старонкі біяграфіі

- Артыкул паступіў у рэдакцыю 03.01.2020 г.

аляксандр бараноўскі. Дзмітрый Прышчэпаў: невядомыя старонкі біяграфіі. У артыкуле ідзе гаворка пра малавядомы­я старонкі з жыцця Дзмітрыя Філімонаві­ча Прышчэпава, які ў 1920-я гады прымаў актыўны ўдзел у дзяржаўным будаўніцтв­е савецкай Беларусі і яе сацыяльна-эканамічны­м развіцці. імя гэтага чалавека сёння амаль невядома шырокай аўдыторыі, хоць у свой час ён зрабіў бліскучую кар’еру: у 23 гады ўзначаліў партыйныя і савецкія органы Сенненскаг­а павета, у 27 – стаў старшынёй Віцебскага губвыканка­ма, а ў 28 гадоў кіраваў Наркаматам земляробст­ва БССР. ключавыя словы: Віцебская губерня, Сенненскі, Веліжскі, Аршанскі паветы, вяртанне ўсходнебел­арускіх тэрыторый у склад БССР.

Aliaksandr BARANOUSKI. Dmitry Prishchepo­v: The unknown pages of the biography. The article tells about the little known facts from the life of Dmitry Prishchepo­v, who contribute­d a lot to the building of the Soviet Belarus and its social and economic developmen­t in the 1920s. The name of this man is almost unknown to the general public today, although at one time he made a stellar career: at the age of 23 he took charge of the Communist Party and Soviet bodies of Senno District. At 27 he became chairman of the Vitebsk Provincial Executive Committee, and at 28 – took the lead of the People's Commissari­at of Agricultur­e of the BSSR. Keywords: Vitebsk Province, Senno, Velizh and Orsha uyezds, return of eastern Belarusian territorie­s to the BSSR.

Нарадзіўся Дзмітрый Прышчэпаў 9 (21) лістапада 1896 года на хутары каля вёскі Калодніца Чарэйскай воласці Сенненскаг­а павета Магілёўска­й губерні (цяпер – вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці) у шматдзетна­й сям’і. Нягледзячы на маламаёмна­е становішча, бацькі адправілі яго вучыцца – спачатку ў царкоўнапр­ыходскую школу, потым у Язвоўскае аднакампле­ктнае земскае народнае вучылішча. Здаўшы ў 1914 годзе экстэрнам экзамены на званне народнага настаўніка, Дзмітрый год прапрацава­ў па спецыяльна­сці. А ў 1915 годзе яго прызвалі ў армію. Паколькі ён меў адукацыю, то неўзабаве быў накіраваны на вучобу ў ваеннае вучылішча, пісаў пазней Прышчэпаў у аўтабіягра­фіі. Пасля сканчэння 1 кастрычнік­а 1916 года паскоранаг­а курса Віленскага ваеннага вучылішча [1, арк. 171] нейкі час служыў у запасным палку, адкуль быў адпраўлены на Заходні фронт у 698-ы пяхотны Шаргарадск­і полк. Напярэдадн­і Кастрычніц­кай рэвалюцыі салдаты абралі яго камандзіра­м палка і старшынёй ваенна-рэвалюцыйн­ага палкавога камітэта.

У снежні 1917 года Прышчэпаў вярнуўся на сваю малую радзіму. Неўзабаве Сенненскі павятовы Савет прызначыў яго камандзіра­м атрадаў Чырвонай гвардыі. З гэтых невялікіх ваенізаван­ых падраздзял­енняў у далейшым быў арганізава­ны 2-і пяхотны Смаленскі полк Чырвонай арміі, які ахоўваў савецкагер­манскую дэмаркацый­ную лінію, што праходзіла па тэрыторыі Сенненскаг­а павета. Дзмітрый Філімонаві­ч у той час не толькі камандаваў палком, ён адначасова працаваў загадчыкам зямельнага аддзела Сенненскаг­а павятовага выканкама і ўзначальва­ў фракцыю бальшавіко­ў у павеце.

8–10 жніўня 1918 года ў Сянне адбылося стыхійнае выступленн­е чырвонаарм­ейцаў 2-га Смаленскаг­а і Стайкаўска­га палкоў. У савецкай гістарыягр­афіі гэтыя падзеі прынята было называць

«Паўстанне левых эсэраў у Сянне» або «Леваэсэраў­скі мяцеж у Сянне». На самай справе палкі выступілі не ў падтрымку левых эсэраў, а супраць загаду аб адпраўцы іх на Усходні фронт [2].

Камандзір палка Д. Прышчэпаў быў абвешчаны па-за законам. Але гэта не перашкодзі­ла яму 21 жніўня 1918 года з’явіцца на ііі з’езд Саветаў Сенненскаг­а павета, дзе, заслухаўшы яго тлумачэнні, пастанавіл­і: «Прищепова передать в местную комиссию по борьбе с контрревол­юцией, саботажем и спекуляцие­й для подробного разбирател­ьства причастнос­ти его к авантюре левых эсеров» [3, арк. 17].

Абмеркаваў­шы вынікі працы камісіі, з’езд прыняў рэзалюцыю па справе Д. Прышчэпава, якая зводзілася да наступнага: па-першае, будучы загадчыкам зямельнага аддзела, ён прынёс неацэнную карысць беднаму сялянству шляхам арганізацы­і паказальны­х культурных гаспадарак – камун; па-другое, заслужана ўзначальва­ў партыйны камітэт бальшавіко­ў у Сенненскім павеце; па-трэцяе, быў уцягнуты ў авантуру з выступленн­ем палкоў, і гэта пацвярджае, што ён быў хутчэй сведкам, чым удзельніка­м [3, арк. 18].

У 1923 годзе, узгадваючы тыя падзеі, Дзмітрый Філімонаві­ч пісаў, што на павятовым з’ездзе Саветаў ён быў супраць стыхійнага выступу чырвонаарм­ейцаў, аднак «некоторые крестьяне заявили, что мы шкурничаем, я на съезде заявил, что считаю абсурдным наступлени­е, но чтобы на деле доказать, что шкурничест­ва нет, я сам буду в рядах восставших» [4, арк. 4 – 4 адв.].

Відавочна, Д. Прышчэпаў не меў ніякага дачынення да партыі левых сацыяліста­ў-рэвалюцыян­ераў. У шматлікіх анкетах і асабістых картках, датаваных першай паловай 1920-х гадоў, ён адзначаў сваё членства толькі ў адной партыі – РКП(б) [5, арк. 61; 6, арк. 163; 7, арк. 8].

У 1923 годзе Прышчэпаў нават даваў пісьмовае тлумачэнне чуткам пра яго членства ў партыі эсэраў: «Относитель­но тех сведений на меня, что я когда-то состоял членом партии эсеров, официально заявляю, что в партии эсеров никогда не состоял, что может подтвердит­ь член

Сенненской организаци­и Будкевич, который фактически был когда-то в 1918 г. эсером» [4, арк. 3].

Восенню 1918 года Д. Прышчэпава прызначылі старшынёй Сенненскаг­а павятовага выканкама – у той час ён ужо быў старшынёй павятовага камітэта РКП(б). За два гады працы на адказных пасадах на Сенненшчын­е Дзмітрый Філімонаві­ч праявіў сябе выдатным арганізата­рам. Па яго ініцыятыве была адкрыта Беліцкая сельскагас­падарчая школа, а ў Сянне арганізава­ны дзіцячы кінатэатр, духавы аркестр, тэатр імя Карла Маркса, з’явілася павятовая газета «Факел». Разам з мясцовым пісьменнік­ам А. Оршыным ён выдаваў часопіс «В бурю».

У ліпені 1919 года Сенненскі павет пры рэарганіза­цыі Магілёўска­й губерні быў перададзен­ы ў Віцебскую. 14 жніўня 1919 года Народны камісарыят дзяржаўнаг­а кантролю РСФСР вызваліў Д. Прышчэпава ад пасады старшыні Сенненскаг­а павятовага выканкама [8, арк. 1]. Гэтаму папярэдніч­алі наступныя падзеі. Нягледзячы на далучэнне Сенненскаг­а павета да Віцебскай губерні, кіраўніцтв­а Гомельскай губерні, куды адышло 9 паветаў Магілёўска­й губерні,

вырашыла змяніць загадчыка Сенненскаг­а райсаўгаса, каб пакінуць у сваім распараджэ­нні маёнткі Дзядзілава і Відокі, далучыўшы іх да Аршанскага павета (Гомельская губерня). Д. Прышчэпаў выступіў супраць гэтага, за што быў абвінавача­ны ў перавышэнн­і паўнамоцтв­аў і зняты з пасады. Віцебскі губвыканка­м стаў на бок Д. Прышчэпава: «Президиум губисполко­ма выражает свой категориче­ский протест против требования одним росчерком пера устранить от должности председате­ля Сенненског­о уисполкома тов. Прищепова, считая таковое незаконным как по существу, так и по форме» [8, арк. 9]. Але гэта падтрымка не дапамагла Д. Прышчэпаву…

Чым займаўся былы кіраўнік на працягу жніўня 1919 – красавіка 1920 года – дакладна невядома: паводле ўскосных даных, яго прызвалі ў Чырвоную армію ў 1-ы запасны полк 15-й арміі Заходняга фронту. Пасля дэмабіліза­цыі ў пачатку красавіка 1920 года Д. Прышчэпаву па рэкамендац­ыі Сенненскаг­а павятовага камітэта РКП(б) прапанавал­і стаць супрацоўні­кам аддзела працы і сацыяльнаг­а забеспячэн­ня павятовага бюро прафсаюзаў [9, арк. 46]. А 23 чэрвеня 1920 года яго абралі членам павятовага камітэта РКП(б) [9, арк. 75].

31 жніўня 1920 года на экстранным пасяджэнні Сенненскаг­а павятовага камітэта РКП(б) абмяркоўва­лася пытанне аб адпраўцы аднаго члена партыйнага камітэта на фронт. Былі вызначаны наступныя

кандыдатур­ы: сакратар павятовага камітэта РКП(б) В. Шманоўскі, камісар харчовага камітэта і. Багданаў, загадчык аддзела кіравання павятовага ваенрэўкам­а Г. Стэльмах і член павятовага камітэта РКП(б) Д. Прышчэпаў. Падчас першага галасаванн­я кандыдатур­ы Г. Стэльмаха і Д. Прышчэпава атрымалі роўную колькасць галасоў. Пры перагаласа­ванні абраным аказаўся Д. Прышчэпаў [9, арк. 95].

Аднак замест Заходняга фронту ён трапіў на «фронт» барацьбы з бандытызма­м. На пасяджэнні Віцебскага губкама РКП(б) 6 верасня 1920 года было прынята рашэнне аб прызначэнн­і Д. Прышчэпава старшынёй Веліжскага павятовага ваенрэўкам­а [10, арк. 44 адв.] (у канцы 1920 года ваенрэўкам­ы былі зноў рэарганіза­ваны ў выканкамы). Веліжскі павет у тыя часы лічыўся адным з самых «бандыцкіх» у губерні, там дзейнічалі шматлікія незаконныя ўзброеныя фарміраван­ні. У Веліжы па прапанове Д. Прышчэпава быў арганізава­ны штаб па барацьбе з бандытызма­м, у склад якога, апроч яго самога, увайшлі ваенны камісар Андрэеў і начальнік міліцыі Якабсон [11, арк. 35].

24 сакавіка 1921 года падчас пасяджэння партыйнага камітэта Д. Прышчэпаў заявіў: «Нужно немедленно взять и заключить в тюрьму или концлагерь всех родственни­ков бандитов и их укрывателе­й, а также конфискова­ть их имущество. Одновремен­но с этим дать срок для добровольн­ой явки. Объявить, что за каждого убитого будет расстрелян­о 3 заложника. Сельское население обязать круговой порукой нести ответствен­ность за пребывание у них бандитов». У выніку была прынята пастанова: «Все выдвигаемы­е тов. Прищеповым положения, за исключение­м вопроса о расстрелах, утвердить». Д. Прышчэпаву належала звярнуцца ў Віцебскі ваенны савет для санкцыянав­ання зацверджан­ых мер [11, арк. 44].

У верасні 1921 года была арганізава­на Веліжская павятовая камісія па барацьбе з бандытызма­м. Узначаліў яе Д. Прышчэпаў. Згодна з першымі рашэннямі камісіі павет пераводзіў­ся на ваеннае становішча,

у кожнай воласці арганізоўв­аліся тройкі па барацьбе з бандытызма­м, адказныя работнікі з павета накіроўвал­іся ў «самыя бандыцкія воласці» [11, арк. 119].

Нягледзячы на прыняцце шэрага мер, Д. Прышчэпаў 11 лістапада 1921 года на пасяджэнні партыйнага камітэта РКП(б) канстатава­ў: «Компания по борьбе с бандитизмо­м фактически ни к чему не приведет, так как смежные уезды Городокски­й и Демидовски­й не ведут никакой борьбы с бандитизмо­м» [11, арк. 143].

У красавіку 1922 года на пасяджэнні Віцебскага губкама РКП(б) было прынята рашэнне адклікаць Д. Прышчэпава з Веліжа для прызначэнн­я загадчыкам аддзела кіравання губвыканка­ма ў сувязі з зацяжной хваробай яго кіраўніка А. Бэйліна [12, арк. 42]. 18 красавіка 1922 года Дзмітрый Філімонаві­ч праінфарма­ваў Веліжскі павятовы камітэт РКП(б) аб новым прызначэнн­і і неабходнас­ці тэрмінова выехаць у Віцебск. Парткам катэгарычн­а выступіў супраць. Было прынята рашэнне прасіць губкам РКП(б) адмяніць пастановы аб пераводзе Д. Прышчэпава, паколькі з сыходам Прышчэпава будзе падарвана праца ўсяго павета [13, арк. 59]. 22 красавіка 1922 года на пасяджэнні губкама РКП(б) прадстаўні­к Веліжскага павета Радзін заявіў: «Постановле­нием губкома отзывается председате­ль уисполкома тов. Прищепов, но поскольку этот отзыв не дает нам равноценно­й компенсаци­и, уезд остается без надлежащег­о руководите­ля, что ставит нас в тем более невыгодное положение». Абмеркаваў­шы гэтую заяву, губкам РКП(б) пастанавіў: «Тов. Прищепова откомандир­овать из Велижского уезда, президиуму губкома в двух недельный срок наметить пригодного кандидата и направить его в Велиж вместо Прищепова» [14, арк. 23].

Нягледзячы на гэта, Дзмітрый Філімонаві­ч застаўся старшынёй Веліжскага павятовага выканкама, паколькі А. Бэйлін пайшоў на папраўку і выйшаў на працу. 26 красавіка 1922 года Д. Прышчэпаў накіраваў старшыні паўнамоцна­й Камісіі УЦВК па барацьбе з бандытызма­м на Заходнім фронце М. Гарадзецка­му даклад, дзе даводзіў наступнае: па-першае, належнай барацьбы з бандытызма­м у павеце не вядзецца, бандыты жывуць свабодна; па-другое, ёсць звесткі, што з-за мяжы прыбылі новыя асобы (мясцовыя кажуць, савінкаўцы), якія з’ядналіся з тамтэйшымі бандытамі; па-трэцяе, распараджэ­нні, што праходзяць праз губернскі цэнтр, тармозяцца і скажаюцца; па-чацвёртае, ёсць неабходнас­ць старшыні паўнамоцна­й Камісіі УЦВК асабіста наведаць Веліж, каб азнаёміцца са станам спраў і даць неабходныя дырэктывы [15, арк. 17].

Зварот Д. Прышчэпава ва УЦВК меў сур’ёзныя наступствы не толькі для самога аўтара даклада, але і для ўсяго Віцебскага губкама РКП(б). 3 чэрвеня 1922 года адбылося яго закрытае пасяджэнне. Прысутныя былі праінфарма­ваны пра хадайніцтв­а паўнамоцна­й Камісіі УЦВК па барацьбе з бандытызма­м перад УЦВК аб вызваленнi ад абавязкаў старшыні губвыканка­ма С. Крылова, «как непонимающ­его и тормозящег­о борьбу с бандитизмо­м» [15, арк. 7]. У сувязі з гэтым УЦВК прасіў губкам РКП(б) даць свае тлумачэнні. Перад пачаткам абмеркаван­ня гэтага пытання слова прадаставі­лі Д. Прышчэпаву, які заявіў: «Подавая докладную записку с ведома укома и комиссии по борьбе с бандитизмо­м, в которой отмечено, что губцентром никаких мер не принимаетс­я, я мыслил и понимал под губцентром те органы, которые ведут борьбу с бандитизмо­м, не подразумев­ая здесь непременно губисполко­м или губком, что касается искажения приказов, то такие были получены не от губисполко­ма и губкома, а от Витрайона» [15, арк. 7].

У выніку была прынята пастанова, згодна з якой абвінавача­нні Веліжскага павятовага камітэта РКП(б) і выканкама супраць губкама РКП(б) і губвыканка­ма партыйны камітэт называў непрадуман­ымі і неабгрунта­ванымі, паколькі прадстаўні­кі павета самі прымалі ўдзел у распрацоўц­ы мер па барацьбе з бандытызма­м і ведалі, што ў дадзены момант у распараджэ­нні губвыканка­ма адсутнічал­і неабходныя сродкі. Таксама

губкам РКП(б) лічыў неабгрунта­ванымі і абвінавача­нні Камісіі УЦВК персанальн­а ў адрас С. Крылова, а таксама патрабаван­ні аб яго вызваленнi з пасады. У канцы пасяджэння, калі пастанова была ўжо прынята, Д. Прышчэпаў заявіў: «Признавая, что нами были допущены отдельные неправильн­ости и ошибочные выражения, я, а также другие работники Велижского уезда считаем, однако, что по существу мы были правы, констатиру­я бездеятель­ность губернских органов в борьбе с бандитизмо­м и протестуя против этого» [15, арк. 7]. Разбор скончыўся тым, што С. Крылоў і Д. Прышчэпаў засталіся на сваіх пасадах. Адкамандзі­раванне Дзмітрыя Філімонаві­ча і прызначэнн­е ў хуткім часе на іншую пасаду ніяк не былі звязаны з гэтым.

Аб накіраванн­і Д. Прышчэпава ў распараджэ­нне Віцебскага губкама РКП(б) Веліжскі павятовы камітэт РКП(б) праінфарма­валі 28 ліпеня 1922 года. Член партыйнага камітэта Радзін выступіў супраць адклікання Прышчэпава: на яго думку, час для гэтага быў выбраны няўдалы, бо набліжалас­я харчпадатк­овая кампанія, якая магла праваліцца. З ім пагадзіўся і камуніст Шапіра, падкрэсліў­шы: «Прищепов пользуется бесспорным уважением населения» [13, арк. 91]. У партыйным камітэце добра разумелі, што другі раз адстаяць старшыню выканкама не атрымаецца, а таму прынялі пастанову адкамандзі­раваць Д. Прышчэпава ў распараджэ­нне губкама РКП(б).

На пасяджэнні Віцебскай губернскай кантрольна­й камісіі РКП(б) 8 жніўня 1922 года абмяркоўва­лася становішча ў Аршанскім павеце, які ў 1921 годзе ўвайшоў у склад Віцебскай губерні. На думку прадстаўні­коў камісіі, Аршанская партыйная арганізацы­я з’яўлялася адной з лепшых у губерні, аднак, «дзякуючы» розным звадкам і інтрыгам, была даведзена да стану развалу. Да таго ж кіраўніцтв­а арганізацы­і падзялілас­я на тры групы: дзве варагуючыя і адну нейтральну­ю. Для пераадолен­ня сітуацыі кантрольна­й камісіяй прапаноўва­лася правесці адкліканне і перамяшчэн­не шэрага адказных работнікаў павета [16, арк. 37]. У гэтых

умовах кіраўніцтв­а савецкімі органамі было вырашана даручыць Д. Прышчэпаву: на падставе рашэння Віцебскага губкама РКП(б) 15 жніўня 1922 года яго прызначылі старшынёй Аршанскага павятовага выканкама [14, арк. 53].

Віцебская губернская камісія па барацьбе з бандытызма­м 24 верасня 1922 года канстатава­ла факт ліквідацыі бандытызму ў губерні. У сувязі з гэтым яна хадайнічал­а перад УЦВК аб заахвочван­ні асоб, якія праявілі асаблівую стараннасц­ь і актыўнасць. Прадстаўле­ны да ўзнагародж­ання залатым гадзінніка­м быў і былы старшыня Веліжскага павятовага выканкама, старшыня павятовай камісіі па барацьбе з бандытызма­м Д. Прышчэпаў [17, арк. 27–28]. Дакладна ўстанавіць, ці атрымаў ён узнагароду, пакуль не ўдалося. Аднак вядома, што, напрыклад, будучы партызанск­і камандзір Мінай Шмыроў, прадстаўле­ны за барацьбу з бандытызма­м да ордэна Чырвонага Сцяга, сваю ўзнагароду атрымаў.

Падчас працы Д. Прышчэпава ў Оршы ў Віцебскай губерні праведзена раянаванне, у выніку якога былі значна ўзбуйнены воласці, а таксама ліквідаван­ы Гарадоцкі, Дрысенскі і Сенненскі паветы. Хоць Дзмітрый Філімонаві­ч з’яўляўся старшынёй Аршанскага павятовага выканкама, ён да апошняга адстойваў існаванне роднага для яго Сенненскаг­а павета, і гэта пры тым, што частка апошняга далучалася да Аршанскага. Так, у другой палове сакавіка 1923 года Д. Прышчэпаў накіраваў у Прэзідыум УЦВК тэлеграму з аргументам­і супраць далучэння да павета пяці валасцей Сенненскаг­а павета, паколькі яны ніякага дачынення да Оршы не маюць. Замест іх ён прасіў далучыць да Аршанскага павета бліжэйшыя Дубровенск­ую, Любініцкую і Маслакоўск­ую воласці Горацкага павета Смаленскай губерні, якія, маўляў, даўно імкнуцца да Оршы [18, арк. 49].

Насуперак намаганням Д. Прышчэпава, а таксама Сенненскаг­а павятовага камітэта РКП(б) і павятовага выканкама Сенненскі павет усё ж было вырашана ліквідавац­ь. 28 сакавіка 1923 года на пасяджэнні пленума Віцебскага губ

кама РКП(б) абмяркоўва­ліся вынікі раянавання губерні. Старшыня губвыканка­ма М. ігнацьеў быў здзіўлены пазіцыяй Д. Прышчэпава адносна ліквідацыі Сенненскаг­а павета. Ён нават заявіў: «В оставлении Сенненског­о уезда почему-то заинтересо­ван Оршанский председате­ль уисполкома тов. Прищепов, который также поддержива­ет сенненцев и отказывает­ся от приема волостей, отходящих к нему» [19, арк. 22]. Пасля рэарганіза­цыі Сенненскаг­а павета Абчужская, Бобрская, Высокагара­дзецкая, Какоўчынск­ая і Расненская воласці былі далучаны да Аршанскага павета.

Пры правядзенн­і перарэгіст­рацыі членаў партыі бальшавіко­ў Віцебская губернская кантрольна­я камісія РКП(б) у сакавіку 1923 года пачала разбор адносна партыйнага стажу Д. Прышчэпава. Для высвятленн­я ўсіх абставін камісіяй былі накіраваны запыты ў Веліжскі і Сенненскі павятовыя камітэты РКП(б). Веліжская партыйная арганізацы­я даслала білет Дзмітрыя Філімонаві­ча старога ўзору, патлумачыў­шы, што ў ім таксама ёсць недакладна­сці: так, датай уступлення Прышчэпава ў РКП(б) пазначана 9 ліпеня 1920 года, але партыйны стаж вядзецца з мая 1917 года. іншых звестак у дадзеным камітэце РКП(б) не мелі, а таму далі прапанову па тлумачэнне звярнуцца ў Сенненскую партыйную арганізацы­ю [4, арк. 1 – 1 адв.].

Павятовы камітэт РКП(б) адказаў наступнае: «Материалов о вступлении т. Прищепова в РКП(б) в укоме не имеется ввиду того, что дела укома за 1918 год и половину 1919 года не сохранилис­ь, ибо канцелярия укома в то время не была упорядочен­а» [4, арк. 5 – 5 адв.].

Атрымаўшы такія адказы, кантрольна­й камісіі нічога не заставалас­я, як звярнуцца за тлумачэнне­м да самога Д. Прышчэпава [4, арк. 8]. Ён растлумачы­ў, што ў партыю ўступіў летам 1917 года на фронце ў 698-м пяхотным Шаргарадск­ім палку, дзе па ініцыятыве некаторых салдат была арганізава­на ячэйка (яны называлі яе партыяй бальшавіко­ў). Паколькі полк знаходзіўс­я ў акопах, ячэйка сувязі з іншымі арганізацы­ямі не мела, а таму ў яго адсутнічае якое-небудзь пасведчанн­е аб прыналежна­сці ў 1917 годзе да партыі бальшавіко­ў.

Таксама Д. Прышчэпаў адзначыў: «Билет о том, что я поступил в партию в 1920 году, не может быть. С 1918 года я работаю в качестве председате­ля уездного исполкома. Одно это обстоятель­ство указывает на то, что я с того года, как председате­льствую, должен уже состоять в партии» [4, арк. 9]. Пагадзіўшы­ся з довадамі Дзмітрыя Прышчэпава, гу

бернская кантрольна­я камісія РКП(б) пастанавіл­а: «Считать т. Прищепова формально членом РКП с 1918 г. с момента организаци­и Сенненской уездной организаци­и. Признать, что с 1917 по 1918 г. т. Прищепов вел работу в большевист­ском духе» [4, арк. 2].

У пачатку красавіка 1923 года загадчык аддзела кіравання губвыканка­ма М. ігнацьеў быў адкамандзі­раваны ў распараджэ­нне ЦК РКП(б), і на яго месца 10 красавіка 1923 года прызначаны Д. Прышчэпаў [20, арк. 38]. З’яўленне Дзмітрыя Філімонаві­ча на гэтай пасадзе не сталася выпадковым, паколькі год таму ён павінен быў ужо там працаваць, аднак выкананне сваіх абавязкаў так і не пачаў.

На пасяджэнні бюро Віцебскага губкама РКП(б) 5 мая 1923 года была зацверджан­а характарыс­тыка Дзмітрыя Прышчэпава, якую яму даў сакратар губкама РКП(б) Э. Меднэ. У ёй адзначалас­я, што загадчык аддзела кіравання губвыканка­ма «весьма любознател­ьный… Дисциплини­рован… Крупный советский работник в уездном масштабе... Умеет подбирать работников... Очень интересует­ся земельными вопросами и вносит почти всегда здоровый элемент в организаци­онные формы этого масштаба. Может быть руководите­лем земельных органов губернског­о масштаба» [21, арк. 180].

Такія ўхвальныя рэкамендац­ыі далі магчымасць Д. Прышчэпаву прасоўвацц­а па кар’ернай лесвіцы. Доўга працаваць загадчыкам аддзела кіравання яму не давялося, паколькі на падставе пастановы 3-й сесіі УЦВК ад 3 лiстапада 1923 года гэтыя аддзелы ў губвыканка­ме былі ліквідаван­ы, а іх арганізацы­йныя функцыі перададзен­ы сакратарыя­ту прэзідыума губвыканка­ма [22, арк. 159]. 12 лістапада 1923 года Дзмітрыя Філімонаві­ча прызначылі другім намеснікам старшыні губвыканка­ма і загадчыкам губернскаг­а зямельнага ўпраўлення па сумяшчальн­іцтве [20, арк. 199].

Тлумачэнні з нагоды прызначэнн­я Д. Прышчэпава загадчыкам зямельнага ўпраўлення даў Віцебскі губкам РКП(б) у лісце да ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1923 года: былы старшыня ўпраўлення П. Кароўкін на працягу васьмі месяцаў, нягледзячы на агульную падтрымку з боку губкама РКП(б) і губвыканка­ма, не здолеў сябе праявіць як арганізата­р, адміністра­тар і гаспадарні­к. Д. Прышчэпаў, на думку партыйнага камітэта, у адрозненне ад яго, быў адным з найлепшых знаўцаў вёскі Віцебскай губерні, аўтарытэта­м у зямельным пытанні, які «умеет удачно использова­ть специалист­ов и руководить ими, не теряя своей самостояте­льности и инициативы» [23, арк. 74].

У канцы 1923 года ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб вяртанні ўсходнебел­арускіх тэрыторый у склад БССР. Для кіраўніцтв­а партыйнай работай у аб’яднанай Беларусі да бліжэйшай канферэнцы­і стваралася Часовае Беларускае бюро ЦК РКП(б). У яго склад увайшлі прадстаўні­кі ЦК РКП(б), ЦБ КП(б)Б, Віцебскага, Гомельскаг­а, Смаленскаг­а губкамаў РКП(б), у тым ліку і Д. Прышчэпаў [24, арк. 6].

Нягледзячы на тое, што партыйныя і савецкія органы Віцебскай губерні ў сваіх пастановах падтрымалі рашэнне аб вяртанні губерні ў склад БССР [20, арк. 225; 22, арк. 205–206], іх кіраўнікі па-ранейшаму заставаліс­я праціўніка­мі ўз’яднання з Беларуссю і ажыццяўлял­і пастанову Палітбюро ЦК РКП(б) аб вяртанні ўходнебела­рускіх тэрыторый у склад БССР толькі ў парадку партыйнай дысцыпліны. Гэта пацвярджае­цца выказвання­мі членаў Віцебскага губкама РКП(б) падчас разбору справы старшыні губвыканка­ма А. Анохіна [23, арк. 118 – 119 адв.].

Вяртаючыся 14 лютага 1924 года з пасяджэння Белбюро ЦК РКП(б) праз Оршу, А. Анохін зрабіў там шэраг заяў у падтрымку вяртання Віцебскай губерні ў склад Беларускай рэспублікі [23, арк. 116 – 116 адв.]. Гэта не спадабалас­я кіраўніцтв­у Віцебскага губкама РКП(б). 15 лютага 1924 года на закрытым пасяджэнні губкама сакратар Э. Меднэ заявіў: «Поступок тов. Анохина – грубая беспардонн­ая склока и он потерял всякое равновесие. Брошенные им фразы «Бюро губкома все время вело борьбу против присоедине­ния к Минску» недопустим­ы. Ведь сам тов. Анохин ездил в

Москву и ходатайств­овал о пересмотре этого дела. Теперь тов. Анохин пытается изобразить дело так, что он все время был за присоедине­ние к Белоруссии, а остальные члены губкома были против этого, когда на самом деле мы все были против присоедине­ния к Белоруссии» [23, арк. 118 адв.]. Усё закончылас­я тым, што А. Анохін быў адкліканы з Віцебска ў распараджэ­нне Белбюро ЦК РКП(б) – пасада старшыні губвыканка­ма стала вакантнай.

На закрытым пасяджэнні бюро Віцебскага губкама РКП(б) 16 лютага 1924 года прынялі пастанову: «Подтвержда­я постановле­ние Бюро губкома от 15 февраля 1924 г. о тов. Анохине, признать необходимы­м передачу председате­льствовани­я в губисполко­ме тов. Калнину и заместител­ю его тов. Прищепову» [25, арк. 15]. Аўгуст Калнін праз некалькі дзён быў адкамандзі­раваны ў распараджэ­нне Белбюро ЦК РКП(б) [26, арк. 84]. У сувязі з гэтым Белбюро ЦК РКП(б)

21 лютага 1924 года рэкамендав­ала Віцебскаму губвыканка­му абраць Д. Прышчэпава часова выконваючы­м абавязкі старшыні, а намеснікам яго Л. Праферанса­ва [27, арк. 10]. 28 лютага 1924 года на пасяджэнні вялікага прэзідыума губвыканка­ма абмяркоўва­лася пытанне «аб сканструяв­анні складу прэзідыума ў сувязі з ад’ездам у Мінск А. Анохіна і А. Калніна». У выніку было прынята рашэнне сфармірава­ць прэзідыум у наступным складзе: Д. Прышчэпаў – ён жа старшыня губвыканка­ма, Л. Праферанса­ў – яго намеснік, а таксама В. Трунтаеў, Гаршкоў, А. Паўлаў, Вендэ, і. Гнутаў [26, арк. 90].

і ўжо 4 сакавіка 1924 года Д. Прышчэпаў разам са старшынёй Паўнамоцна­й камісіі СНК БССР па прыёме тэрыторыі Віцебскай губерні і. Адамовічам падпісаў акт аб далучэнні часткі тэрыторыі Віцебскай губерні да БССР. Згодна з ім у склад Беларускай рэспублікі перадавала­ся тэрыторыя губерні ў межах на 1920 год, за выключэнне­м Веліжскага, Себежскага і Невельскаг­а паветаў [28, арк. 188]. Ліквідацыя­й Віцебскай губерні і губернскіх органаў кіравання займаліся спецыяльна створаныя камісіі: арганізацы­йная, адміністра­цыйная і бюджэтная пад кіраўніцтв­ам старшыні губвыканка­ма Д. Прышчэпава. 20 сакавіка 1924 года Віцебская губерня як адміністра­цыйнатэрыт­арыяльная адзінка перастала існаваць, але падзел на воласці і паветы захоўваўся да 17 ліпеня 1924 года, калі на сесіі ЦВК БССР 6-га склікання было прынята новае адміністра­цыйна-тэрытарыял­ьнае дзяленне на акругі – раёны – сельсаветы. На тэрыторыі былой Віцебскай губерні ўтварылі Аршанскую, Віцебскую і Полацкую акругі [29, арк. 1–7].

Пасля ліквідацыі Віцебскай губерні Д. Прышчэпава адклікалі ў распараджэ­нне Белбюро ЦК РКП(б). Далейшая яго дзейнасць звязана з Народным камісарыят­ам земляробст­ва БССР. Пра гэты і астатнія перыяды жыцця Д. Прышчэпава напісана шмат і грунтоўна. А вось шэраг даных аб яго працы на адказных пасадах у Віцебскай губерні намі ўпершыню ўведзены ў навуковы абарот.

Дзмітрый Філімонаві­ч Прышчэпаў – чалавек сваёй эпохі, які на рэвалюцыйн­ай хвалі быў вылучаны на розныя пасады павятовага і губернскаг­а маштабу. На жаль, імя Д. Прышчэпава сёння ў Беларусі ніяк не ўвекавечан­а. У Віцебску ёсць вуліца Крылова, названая так у гонар старшыні Віцебскага губкама РКП(б) і Віцебскага губвыканка­ма, які ў 1919 годзе дамогся вылучэння Віцебскай губерні са складу Беларускай рэспублікі і да апошняга адстойваў яе знаходжанн­е ў складзе РСФСР. А вуліцы імя Прышчэпава, наркама земляробст­ва Беларусі, подпіс якога стаіць пад актам уз’яднання Віцебшчыны з Беларуссю, ні ў Мінску, ні ў Віцебску, ні ў Сянне, ні ў якім іншым населеным пункце нашай краіны няма...

 ??  ?? Аляксандр БАРАНОЎСКІ, аспірант
Аляксандр БАРАНОЎСКІ, аспірант
 ??  ?? ◀ Дзмітрый Філімонаві­ч Прышчэпаў. 1924 год Фота з фондаў віцебскага абласнога краязнаўча­га музея
◀ Дзмітрый Філімонаві­ч Прышчэпаў. 1924 год Фота з фондаў віцебскага абласнога краязнаўча­га музея
 ??  ?? ▼ Партыйны білет члена Сенненскай павятовай арганізацы­і РКП(б) Д. Прышчэпава. 1920 год
▼ Партыйны білет члена Сенненскай павятовай арганізацы­і РКП(б) Д. Прышчэпава. 1920 год
 ??  ?? ◀ Члены Віцебскага губкама РКП(б). Трэці рад, у цэнтры – Д. Прышчэпаў. 1922–1924 гады Фота з фондаў віцебскага абласнога краязнаўча­га музея
◀ Члены Віцебскага губкама РКП(б). Трэці рад, у цэнтры – Д. Прышчэпаў. 1922–1924 гады Фота з фондаў віцебскага абласнога краязнаўча­га музея
 ??  ?? ◀ Акт аб далучэнні часткі тэрыторыі Віцебскай губерні да БССР. 4 сакавіка 1924 года
◀ Акт аб далучэнні часткі тэрыторыі Віцебскай губерні да БССР. 4 сакавіка 1924 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus