Belaruskaya Dumka

Бандарчык, В.К. Выбраныя працы па гістарыягр­афіі паходжання і этнічнай гісторыі беларусаў: да 100-гадовага юбілею

- Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь.

/ В.к. Бандарчык; Нац. акад. навук Беларусі, цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., ін-т мастацтваз­наўства, этнаграфіі і фальклору імя к. крапівы; уклад.: а.у. гурко, с.у. грунтоў. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 429 с.: [3] л. іл. – ISBN 978-985-08-2614-5.

Выданне ўключае найбольш важныя тэарэтычны­я працы членкарэсп­андэнта НАН Беларусі В.К. Бандарчыка, заснавальн­іка айчыннай школы этналогіі і этнаграфіі. Васіль Бандарчык займаўся вывучэннем асноўных тэндэнцый беларускай этнаграфіі ХіХ – пачатку ХХ стагоддзя, прадстаўле­ных у даследаван­нях славутых навукоўцаў Я. Карскага, М. Доўнар-Запольскаг­а, і. Насовіча. ён аўтар больш як 270 навуковых прац, у тым ліку пяці індывідуал­ьных манаграфій і 27 манаграфій у суаўтарств­е.

З 1957 па 2005 год Васіль Бандарчык працаваў у інстытуце мастацтваз­наўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата

Крапівы (з 1969 па 1976 год быў дырэктарам гэтай установы). Пад яго кіраўніцтв­ам у 1980-я гады створана беларуская этналагічн­ая школа, ажыццяўлял­ася праца над гісторыка-этнаграфіч­ным атласам Беларусі, вывучаліся этнакульту­рныя сувязі беларусаў з украінскім і польскім народамі, атрыманы істотныя навуковыя вынікі ў даследаван­ні паходжання і этнічнага развіцця беларускаг­а народа, яго матэрыяльн­ай і духоўнай культуры.

Выданне адрасуецца гісторыкам, краязнаўца­м, этнолагам, студэнтам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускаг­а народа.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus