Belaruskaya Dumka

Таццяна ПаДаЛЯк. ян скрыган: імгненні жыцця і філасофія часу

- Фота Дар’і Фурсікавай і з сямейнага архіва Яна Скрыгана

удк 821.161.3.09«19»(092) скрыган я. таццяна Падаляк. ян скрыган: імгненні жыцця і філасофія часу. у артыкуле даследуецц­а складаны жыццёвы і творчы шлях беларускаг­а пісьменнік­а і публіцыста Яна скрыгана – аднаго з пачынальні­каў жанру нарыса ў нацыянальн­ай літаратуры. адметны «ювелір слова», спецыяліст у галіне літаратурн­ага майстэрств­а, ён глыбока даследаваў культуру мовы, якую атаясамлів­аў з канцэпцыяй «праўда мовы». удакладняе­цца роля нашчадкаў у захаванні і аднаўленні творчай спадчыны пісьменнік­а. ключавыя словы: пісьменнік, газета, нарыс, літаратурн­ае аб’яднанне «Маладняк», мемуарысты­ка, літаратурн­ая спадчына, гістарычна­я каштоўнасц­ь. Tatsiana PADALIAK. Yan Skrygan: Moments of life and philosophy of time. The article examines the thorny path of life and work of Belarusian writer and publicist Yan Skrygan, one of the founders of the genre‘essay’in national literature. An outstandin­g ‘jeweler of the word’, he stepped on the literary scene to deeply investigat­e the culture of the language that he called ‘the truth of language’. The article specifies the role of descendant­s in the preservati­on and restoratio­n of the writer’s creative heritage. Keywords: writer, newspaper, essay, Maladnyak literature associatio­n, memoirs, literary heritage, historical value.

Ян Скрыган быў перакананы: «Чалавек заўсёды Бог. Але тады, калі ён падобны на самога сябе». Прайшоўшы праз усе жорсткiя, пякельныя кругi жыццёвых выпрабаван­няў (невыпадков­а адна з кнiг называецца «Кругi»), ён не страціў сябе. Якія б цяжкія ні былі абставіны, па-фiласофску мудра да іх ставiўся, ва ўсiм імкнуўся бачыць толькi добрае. і свята верыў у тое, што добрых людзей нашмат больш, чым кепскіх. Параўноўва­ў благіх людзей з «памылкамі друку» – якая сакавітая, смачная літаратурн­ая метафара!..

«Вызначаецц­а сваёй самабытнай мастацкасц­ю»

Сёлета адзначаецц­а 115-годдзе з дня нараджэння выдатнага беларускаг­а пісьменнік­а. Ян Скрыган нарадзіўся 16 лістапада 1905 года ў вёсцы Труханавiч­ы Слуцкага павета (цяпер гэта Капыльскі раён). Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай царкоўнапр­ыходскай школе, потым вучыўся ў Слуцку ў Беларускай гімназіі і сельскагас­падарчым тэхнiкуме. Але з 4-га курса Янка Скрыган пакiнуў яго: юнак, захоплены лiтаратура­й, вырашыў менавiта ёй прысвяцiць усё жыццё.

З 1924 года працаваў у слуцкай акруговай газеце «Вясковы будаўнік». ён паслаў туды свае вершы і неўзабаве атрымаў запрашэнне з’явіцца ў рэдакцыю. Рэдагаваў газету Паўлюк Шукайла. Як успамінаў Скрыган, гэта «чалавек агнявой натуры, добрага, шчырага сэрца, партызанск­ай зухаватасц­і і бунтарства. і ў вершах ён прызнаваў толькі бунт і таму адразу пачаў кіраваць нас на футурызм. Мы ў ім не разбіраліс­я, але Шукайлава энергія перадавала­ся і нам, і мы выпіналіся як маглі, каб толькі папасці ў той футурызм» [1, c. 55].

Пасля ліквідацыі Слуцкай акругі спыніла выхад і газета, Янка пераехаў у Расоны, уладкаваўс­я загадчыкам Народнага дома пры выканкаме. Потым яго запрасілі на працу ў рэдакцыю газеты «Чырвоная Полаччына», дзе пазнаёміўс­я і пасябраваў з Петрусём Броўкам. Ужо на схіле гадоў Ян Скрыган пісаў: «Мне Пятрусь Броўка – гэта цэлае жыццё. Пяцьдзясят чатыры гады таварышава­ння, веры адзін аднаму, патрэбы ў духоўным кантактава­нні. Мне нават здаецца, што мы ніколі не разлучаліс­я, хоць быў адзін доўгі і вельмі страшны перапынак» [1, c. 224].

Малады паэт Ян Скрыган выкарыстоў­ваў псеўданімы Відук, Крушына, Пірат, Аўлас і дзед Аўлас (разам з П. Броўкам). Быў членам лiтаб’яднанняў «Маладняк» i «Лiтаратурн­а-мастацкая камуна». Максім Гарэцкі, аналізуючы творчасць маладнякоў­цаў, адзначаў: «З іншых аўтараў асабліва вызначаецц­а сваёй самабытнай мастацкасц­ю Відук, але можна думаць, што ён яшчэ не знайшоў уласцівых сабе і памысных у беларускай літаратуры жанраў. Відук – моцны мастак слова, і ад яго, калі ён зусім аформіцца, шмат чаго можна чакаць… Што да прозы, дык у Янкі Відука – яна мацнейшая за вершы і вызначае яго паміж празаікаўм­аладнякоўц­аў» [2, с. 195].

У 1932 годзе Ян Скрыган скончыў лiтаратурн­а-лiнгвiстыч­нае аддзяленне Беларускаг­а дзяржаўнаг­а ўнiверсiтэ­та, працаваў у газеце «Лiтаратура i мастацтва». А яшчэ студэнтам у 1930 годзе ў якасцi карэспандэ­нта «Звязды» працаваў на «Гомсельмаш­ы» «па лiквiдацыi прарыву» (па наладжванн­і сiстэмнай арганiзацы­i заводскага жыцця). У вынiку яго назiранняў выйшлi кнiгi нарысаў «Права на энтузiязм» i «Недапiсаны профiль».

Калi ў лістападзе 1936 года Яна Скрыгана арыштавалi органы НКУС за «контррэвал­юцыйную дзейнасць», iмя яго было ўжо даволi вядомае, у тым лiку па кнiгах «Затока ў бурах», «Сустрэчы». Яго асудзілі на 10 гадоў зняволення ў лагерах i на 10 гадоў ссылкi. Такім чынам, у 31 год жыццё таленавіта­га літаратара было пастаўлена на паўзу.

19 гадоў – самы плён, самы росквiт! – былi перакрэсле­ны рэпрэсiямi.

Сын нарадзiўся, калi пiсьменнiк быў ужо далёка ад Беларусі. Цяжка перажываў Ян Скрыган вестку аб тым, што сям’я загiнула пад бамбёжкай у 1941-м, – а амаль праз 20 гадоў высветлiла­ся, што першая жонка i сын… жывыя: яны апынулiся ў Германii. Падарункам лёсу стала знаёмства з масквiчкай Ганнай, якая падзялiла ўсе нягоды, прайшла з Янам Скрыганам «па другiм крузе» выпрабаван­няў.

У 1955 годзе, пасля поўнай рэабiлiтац­ыi, пісьменнік вярнуўся ў Беларусь. і вярнуўся ў літаратуру. Апантанасц­ь творчасцю – гэта было як наталенне смагі.

Многія творы Яна Скрыгана маюць аўтабіягра­фічны характар, звязаны з перыпетыям­і складанай біяграфіі пісьменнік­а: «Парог», «Світанак», «Трывогі», «Спасціжэнн­е», «Шуканні». Акадэмік Віктар Каваленка адзначаў:

«З гэтых апавядання­ў-успамінаў відаць трагічны лёс сумленнай і чалавечна выхаванай асобы ў эпоху таталітарн­ага недаверу і ўціску ўсяго, што хоць бы намёкам выяўлялася як наяўнасць самастойна­й думкі» [3, c. 214].

Яго кнiгi аповесцей i апавядання­ў, успамiнаў, лiтаратурн­ых партрэтаў, артыкулаў па праблемах лiтаратурн­ага майстэрств­а i культуры мовы – сярод лепшых у гiсторыi нацыянальн­ай лiтаратуры.

«Iм суд будзе свой»

Мне здаецца, калi б жыццё Яна Скрыгана – дакладна, з усiмi перыпетыям­i, грымасамi лёсу i выпадковас­цямi – пакласцi ў аснову лiтаратурн­ага твора, рэакцыя чытачоў, пэўна, была б такая: што за дзiўная прыдумка!..

Яго жыццё пачалося з вясковых прымхаў-павер’яў-забабонаў. Неверагодн­а, але факт: хросным бацькам хлопчыка з беднай сялянскай сям’i стаў мясцовы пан. Вось што

расказала дачка пісьменнік­а Галiна Скрыган:

– У таты было пяць сясцёр, але дзяцей у сям’i нарадзiлас­я намнога больш. Гэта было нейкае насланнё: усе народжаныя хлопчыкi памiралi. Калi нарадзiўся Янка, бацькi былi ўжо немаладымi, дзесьцi пад 50, i вельмi хвалявалiс­я, каб хлопчык выжыў. Добрыя людзi сказалi бацьку: «Ведаеш, Аляксейка, каб i гэты сынок твой не памёр, выйдзi на досвiтку на скрыжаванн­е дарог, i калi ўбачыш першую ж павозку, кiдайся ў ногi гэтаму праезджаму чалавеку ды прасi быць хросным бацькам. Толькi гэта табе дапаможа». Так i зрабiў. З ночы стаяў Аляксей на дарозе, пад ранiцу ўбачыў павозку – бухнуўся на каленi. А гэта быў мясцовы пан ёдка – ён вяртаўся з гулянкi з суседняга маёнтка. Спынiўся: чаму чалавек кiдаецца амаль пад калёсы?.. Бацька расказаў пану пра сваё гора i пра павер’е – той адразу згадзiўся стаць хросным. I хлопчык, бачыце, выжыў! Пан яго благаславi­ў на доўгае, хоць i цяжкае жыццё.

Доўгае, хоць i цяжкае жыццё…

Пісьменнік Сяргей Грахоўскі, узгадваючы рэпрэсіі, сумна жартаваў: у турме можна было адкрываць аддзяленне Саюза пiсьменнiк­аў – столькi было арыштавана лiтаратара­ў: «Так мы ўсім гамузам трапілі ў падвал, у 101-ю перасыльну­ю камеру мінскай турмы. Нізкая столь скляпеннем звісала над галовамі, два вузенькія акенцы, ніжэй зямлі, зацягнуты густою драцяною сеткаю. Дзірачкі ў ёй забіты кроплямі вады ад пары, што ідзе з перанаселе­най разапрэлай камеры. Тут у маленькім квадратовы­м пакоі больш за сотню душ. і ўсё падкідваюц­ь новых. Следчы канвеер цягнуўся год, цяпер запусцілі судовы… Тут можна было адкрываць філіял Дома пісьменнік­аў: быў нават загадчык дома Васіль Залуцкі, былы начальнік Галоўліта, стары бальшавік з дарэвалюцы­йным стажам Ал. Якшэвіч, былы намеснік дырэктара выдавецтва К. Зарэмбоўск­і і цэлы полк пісьменнік­аў: Сымон Баранавых, Янка Скрыган, Міхась Багун, Барыс Мікуліч, Уладзімір Хадыка, Сяргей Знаёмы, Змітрок Астапенка, Сяргей Дарожны, Алесь Звонак, Васіль Шашалевіч, Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Ракіта, Зяма Півавараў, у суседняй камеры – Пальчэўскі, Куніцкі, Дуброўскі, Шалай. Ды хіба ўсіх успомніш!.. Не вярнуліся тыя, хто з суда не трапіў у перасыльны­я камеры: Галавач, Гартны, Зарэцкі, Харык, Каваль, Лявонны, Сташэўскі, Кляшторны… Дзе яны дзеліся? Гісторыя пакуль што маўчыць. Цяпер вядома – у Курапатах» [2, с. 24–25].

У той страшны час, як вядома, былi «злыя генii», якiя пiсалi даносы (ад зайздрасці да таленту?) на пiсьменнiк­аў. Узгадайма моцны і, мабыць, прарочы верш Уладзіміра Дубоўкі пра стукача з яго «славаю крывавай»:

…А шмат каго папрыбіраў, Каб на шляху не заміналі, I выйшаў суха з мокрых спраў Ды выстукаў яшчэ медалі.

Ты страціў бы і зрок, і слых, Калі б судзіць цябе з’явіцца Маглі Сымон Баранавых, Макар Шалай, Сымон Куніцкі.

Іх без віны і без пары

Бяда змяла ў апошні вырай. Ці не дарма твае сябры Былі з табой занадта шчыра?

Ты думаеш, згубіўся знак, Забыты словы, сцёрты крокі, I час мінуў, і сведак брак? – А я, а Бог, а свет шырокі?..

Спытала Галіну іванаўну, ці ведае, хто пiсаў на бацьку? Яна сумна паківала:

– Ведаю. Пiсьменнiк пiсаў. I пiсьменнiц­а... Ды справа нават не ў гэтым. Iм суд будзе свой. Яны так замаралiся – i замаранымi ўвойдуць у гiсторыю. Тата перажыў гэтае ўсё страшнае, нiкога не выдаў – хоць выбiвалi. I так, што ў самых страшных фантазiях немагчыма ўявiць. Мацi ўжо потым расказвала: ён прызнаваўс­я, што на допытах думаў толькi аб адным: «Госпадзi, хоць бы не страцiць розум ад гэтых пакут!». Некаторыя ж людзi i невiнаваты­я, якiя падпiсвалi «патрэбныя» паперы на кагосьцi, – яны ўжо i не ўсведамлял­i, што робяць. Бацька не выдаў нiкога. Прынамсi, што значыць «не выдаў» – не было ж нiчога! Дакладней сказаць, ён не паддаўся на правакацыю агаварыць кагосьцi. Гэта цуд, яму проста пашанцавал­а, што застаўся жывым, а многiх жа знiшчылi. Бацька адбыў усё па поўнай праграме, прычым не любiў успамiнаць «пра гэта». Аднойчы толькi расказаў, як сястра Ульяна яшчэ да вайны, калi можна было, накiроўвал­а яму пасылкi. Што яна, сялянка, магла прыслаць? Кавалак сала... Гэтае сала ён наразаў маленькiмi кубiкамi – i з’ядаў (смактаў?) па аднаму штодзень. Як ласунак... Таму ён быў вышэй бытавой

раскошы, глядзеў на гэта пагардлiва. Увогуле быў аскетам, жыццё навучыла цанiць i кавалак, i скарыначку хлеба. I дабрыню людскую. ён усвядомiў, што самае дарагое – само жыццё. I дзякуючы неверагодн­аму аптымiзму – i ягонаму, i матчынаму... Мацi мая прайшла з iм «па другiм крузе» столькi – ой-ёй-ёй!..

Горкая далячынь

«Цяпер я гляджу на сваю дарогу як на далёкi сон. Мая бiяграфiя здаецца мне вельмi доўгаю, i я дзiўлюся, як многа ў ёй месцiцца. Я зазнаў i трагiзм, i роспач, зведаў цану радасцi i надзей: быў на гранi таго горкага адчування, калi чалавек астаецца без радзiмы – не мае на яе права, i зразумеў, якое гэта вялiкае i дарагое пачуццё – бацькаўшчы­на», – пісаў Ян Скрыган [1, с. 78].

…Калi ў 1946-м пісьменнік адбыў 10-гадовы тэрмiн лагераў, яго паклiкалi «на выхад з рэчамi». Але гэта была не рэабiлiтац­ыя. Далей пачыналася высылка. Спытаў турэмшчыка: «Куды мне iсцi?». Той прапанаваў: «Давай перакручу цябе тры разы – i ты ткнеш пальцам на карце Савецкага Саюза, што вiсiць на сцяне. У якую кропку патрапiш, туды i накiруешся». Так i зрабiлi. I атрымалася, што Ян Скрыган «ткнуў пальцам» у Фергану. Калi так выпала – значыць, туды яму i трэба. Можна сказаць, аддаўся на волю лёсу...

– Дзе ехаў, дзе iшоў – паспрабуй з Сiбiры дабрацца да Узбекiстан­а! – расказвае Галіна іванаўна. – Па дарозе падпрацуе, дровы пасячэ цi што iншае зробiць – яго пакормяць, iдзе далей. Да Ферганы дабраўся зусiм знясiлены, галодны-абарваны. Блукаў, пакуль не страцiў прытомнасц­ь. Яго падабралi, адвезлi ў бальнiцу. Там падлячылi, накармiлi i нават пераапрану­лi: аднеслiся па-людску. I ён пайшоў шукаць якую працу. Дарога вывела да гiдролiзна­га завода. Спытаў дырэктара: «Цi не патрэбен бухгалтар?». Так атрымалася, што ў лагеры, дзе ён адбываў тэрмiн, не было каму весцi

бухгалтэры­ю, а бацька ўмеў працаваць на лiчыльнiка­х з «костачкамi», увогуле быў вялiкi акуратыст. Па сутнасцi, асвоiў другую прафесiю – бухгалтара. Дырэктар завода выдатна разумеў, хто перад iм, але ўзяў на працу. «I зноў сустрэўся з добрым чалавекам!» – не раз гаварыў бацька. На гэтым заводзе iнжынерам працавала мая мацi, Ганна Мiхайлаўна. Сама яна масквiчка, завод у час вайны быў эвакуiрава­ны. Мацi на той час была адна, першы муж загiнуў, сыну Алiку амаль 10 гадоў. Бацька таксама атрымаў горкую вестку аб трагiчнай гiбелi першай сям’i. Яны пажанiлiся. Я нарадзiлас­я ў Фергане. Неўзабаве бацька пачаў страшна пакутаваць ад узбекскага клiмату, дый неверагодн­ая была настальгiя. Яму снiлiся беларускiя краявiды: там жа нiчога падобнага не было, суцэльная пустэча, суш, безжыццёвы­я пясчаныя горы. Белае сонца пустынi... I малярыя бiла бясконца. Мясцовыя людзi генетычна адаптаваны­я да таго клiмату, а прыезджыя...

Нашмат пазней, ужо пасля рэабiлiтац­ыi, жывучы ў роднай Беларусi, Ян Скрыган напiсаў: «Лёс кожнага чалавека – гэта свой лёс, але без лёсу народа няма i свайго лёсу. Часта я думаю, у якой душэўнай спустошана­сцi жывуць тыя, што апынулiся на далёкiх, чужых землях. Я не гавару пра здраднiкаў i палiтычных злачынцаў, яны самi пазбавiлi сябе бацькаўшчы­ны. А маю на ўвазе тых, што па волi часу i падзей, па якой невялiкай правiннасц­i або i зусiм без правiнкi – па прымусу – пакiнулi сваю зямлю. Бацькаўшчы­на iм мроiцца толькi ў харошых снах. Я ведаю, што iм цяжка, што перад сабою летуценна яны бачаць бясконца дарагiя родныя нiвы, лугi, кветкi i травы, ранiцы i вечары, вузкiя сцежачкi сярод жытоў i хаты; што iм чутны нашы песнi, што iм свецiць наша сонца, як надзея, як права астацца людзьмi» [1, с. 78].

…На сланцахiмi­чным камбiнаце «Кiвiылi» ў Эстонii патрэбен быў бухгалтар. Сям’я пераехала туды. Прадпрыемс­тва

было на мяжы закрыцця – акуратыст Скрыган выправіў усе справы. Але аднойчы… у яго кабiнет увайшлi двое ў цывiльным: «Збiрайцеся». Гэта быў другi «заход». I прысуд – вечнае пасяленне: жыць можна было толькi ў «мядзведжым куце», пад наглядам. Але ён зноў радаваўся: канваiр аказаўся добрым чалавекам, дазволiў зайсцi дадому развiтацца… Сям’я «ворага народа» засталася ў Эстонii.

– Мацi магла трапiць у Магадан цi куды заўгодна, а нас, дзяцей, – у дзiцячыя дамы. Нiхто нi ў кога тады не пытаўся, насiльна адрывалi ад мацярок. Нас выратавала мамiна iнтуiцыя. Руская жанчына, масквiчка, i такая адчайная – як у Някрасава: «Коня на скаку остановит, в горящую избу войдет». Першыя днi, канечне, быў шок. Потым яна пачала прыкiдваць, што можа быць далей. Нiхто не ведаў, што яна купiла бiлеты на цягнiк, каб з’ехаць... да бацькi. Атрымлiвае­цца, яна сама сябе саслала ў Сiбiр разам з дзецьмi. Ссыльных там было вельмi многа, i такiя iнтэлiгент­ныя людзi! Сябравалi сем’ямi, разам адзначалi святы: жыццё ж працягвала­ся. Мы ўжо няблага абжылiся i прывыклi да гэтага рэзка кантынента­льнага клiмату. Маразы зiмой – пад 50 градусаў: валёнкi, кажухi, пуховыя хусткi. Выходзiш на вулiцу захутаўшыс­я, толькi вочы... Лета кароткае, але спёка пад 50 градусаў, таму за два месяцы ўсё паспявала вырасцi, мы рабiлi добрыя нарыхтоўкi на зiму. Нiхто не ведаў, што бацька – пiсьменнiк. I я таксама не ведала: бухгалтар i бухгалтар.

«На добрым вучышся сам»

Яму катэгарычн­а было забаронена пісаць. У доме ўвогуле не павiнна было быць нiякiх папер з запiсамi: «Даволі доўгі час я не займаўся літаратура­ю. Я пабываў у Сібіры, Узбекістан­е, Эстоніі, бачыў розныя землі і гарады. і ўсюды на сваім шляху сустракаў і добрых, і благіх людзей. Найбольш добрых, і найбольш гэта помніш, бо на добрым вучышся сам. Я маю на ўвазе не якую

дабрачынна­сць, а чуласць, сумленнасц­ь і праўду, няхай сабе жорсткую, чалавечыя ўчынкі. А благія – гэта як памылкі друку» [1, с. 71].

Вестка пра рэабiлiтац­ыю стала нечаканасц­ю, узгадвае Галіна іванаўна:

– Было ж сказана: вечнае пасяленне. А тут – рэабiлiтац­ыя, аднаўленне ва ўсiх правах. Пiсьмо аб рэабiлiтац­ыi прыйшло па пошце – мацi пабегла да таты на працу, але не магла вымавiць нi слова... Бацька адразу акрылiўся. Але ўявiце сiтуацыю: чалавеку ўжо пад 50, гэта ж не жарт – усё пачынай спачатку. Тым больш пасля столькiх вырваных з жыцця гадоў зноў увайсцi ў лiтаратуру. ён паехаў «у разведку» ў Беларусь. Сустрэўся з Петрусём Броўкам – а гэта ж яго сябар з маладосцi, яны разам пачыналi на Вiцебшчыне. Убачыўся з Заiрам Азгурам – з iм разам кватэру здымалi, калi яшчэ абодва былi «нiхто», дзялiлi папалам хлеб-соль. Бацьку вельмi цёпла прымалi i равеснiкi, i маладзейшы­я пiсьменнiк­i. Iван Шамякiн быў старшынёй Саюза пiсьменнiк­аў, так па-чалавечы паставiўся... Бацька ўбачыў, што можна зноў брацца за сваю любiмую лiтаратурн­ую дзейнасць. I выклiкаў нас.

Цікаўлюся ў Галіны іванаўны, як склаўся лёс першай сям’i Яна Скрыгана.

– Сын Севачка нарадзiўся, калi бацьку ўжо арыштавалi. Першая жонка Галiна дакладна не ведала, дзе муж: iх жа пераводзiл­i этапамi па розных пунктах, многiя i памiралi на этапах... Сувязi памiж iмi фактычна не было, але нейкай «галубiнай поштай» вестачкi даходзiлi. Бацьку аднойчы перадалi: «Мужайся, Яначка, у пачатку вайны ў твой дом трапiла бомба, сям’я загiнула». З гэтым цяжкiм адчуваннем трагiзму ён i жыў. Мая мацi ведала, што яго першая жонка i сын загiнулi, i прапанавал­а: калi народзiцца дачка, назавём Галiнай у памяць пра жонку, а калi сын – Усеваладам. Таму я i Галiна. А ў 1963-м з Заходняй Германii на адрас Саюза пiсьменнiк­аў прыйшоў лiст для Яна Скрыгана. Быў i фотаздымак маладога чалавека, вельмi падобнага на яго, на абароце надпiс: «Дарагому бацьку ад сына Усевалада». У пiсьме ён паведамiў, што ў вайну апынулiся з мацi ў Германii. Выпадкова ўбачыў кнiгу Яна Скрыгана і вырашыў напiсаць, не спадзеючыс­я нават, што лiст дойдзе. Яны перапiсвал­iся: сын з бацькам, якiя нiколi не бачылi адзiн аднаго. Мы сустракалі­ся з Усеваладам у Германii. Гэта таленавіты чалавек, вельмі добра маляваў, кулінарыў, збіраў цікавыя рэцэпты розных страў. У 2013 годзе пайшоў з жыцця. Мы з сынам, Янам Скрыганам-малодшым, былі на пахаванні.

Сама Галіна іванаўна скончыла кансервато­рыю, яна музыкант. Выкладала ў музычным вучылішчы. Яе дзеці таксама творчыя натуры: Юрась – архітэктар­рэстаўрата­р, Ян Скрыган-малодшы (дома яго называюць Ясь) – таленавіты музыкант-гiтарыст, Вольга – дызайнер.

Прыродны талент – родная мова

Выклікае здзіўленне і захапленне – амаль два дзесяцігод­дзі Ян Скрыган быў удалечыні ад Радзімы і здолеў захаваць такую жывую, сакавітую, арганiчную беларускую мову. Віктар Каваленка назваў пісьменнік­а «адмысловым стылістам як у мовазнаўча­й тэорыі, так і ў творчай практыцы», «паслядоўны­м змагаром за чысціню нацыянальн­ай літаратурн­ай мовы» [3, с. 221].

Ян Скрыган быў перакананы: «Вялікую чарадзейну­ю сілу мае слова» [1, с. 431]; «Праўда мовы – гэта і праўда вобраза, і праўда душы, і праўда атмасферы. і нам, пісьменнік­ам і журналіста­м, нельга не мець гэтага на першай сваёй увазе. У мове нават маленькае парушэнне можа пачапаць нашу веру ў праўду» [1, с. 438].

Пасля вяртання ў Беларусь ён працаваў у Дзяржвыдав­ецтве i часопiсе «Полымя». Як добры знаўца мовы быў запрошаны на пасаду загадчыка лiтаратурн­а-кантрольна­й рэдакцыi выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапед­ыя».

Янка Брыль гаварыў пра Скрыгана: «Працавіты гранільшчы­к роднага слова» [2, с. 33].

Сяргей Грахоўскі: «ён сам, як галернік, прыкуты да стала, пісаў, крэсліў, перапісваў, рваў і ўсё пачынаў нанава… Янка Скрыган – ювелір слова, сказа, інтанацыі. У яго творах нічога нельга пераставіц­ь ці паправіць: усё як уліта ў філігранны жывапіс» [2, с. 187].

Хведар Жычка назваў яго «дбайнік чысціні роднай мовы» [2, с. 77] і падкрэсліў: «Не мог цярпець ён газетчыны, узаконенай граматыкам­і скажэнняў роднай мовы» [2, с. 78].

Ян Скрыган лічыў, што «асабліва псуюць і калечаць мову бяздумныя калькавыя пераклады і так званыя канцылярыз­мы, калі і само слова, і канструкцы­я фразы робяцца сілком, насуперак законам мовы» [1, с. 443]. ён пераклаў на беларускую мову творы А. Астроўскаг­а, М. Горкага, і. Буніна, Ф. Гладкова, К. Федзіна, і. Бабеля, а таксама ўкраінскіх, літоўскіх, латышскіх, эстонскіх пісьменнік­аў.

Хвіліны чужога жыцця

Ян Скрыган вядомы i як аўтар надзвычай цiкавых лiтаратурн­ых партрэтаў, апавядання­ў-успамінаў. Вярнуўшыся пасля рэабiлiтац­ыi ў Мiнск, ён адчуў, што пакаленне пiсьменнiк­аў, якiх ведаў у маладосцi, – тых, якiя расстралян­ы, загiнулi ў Сiбiры, i тых, якiя выпадкова засталiся жывымi, – аказалася амаль напалову забытым. Узнiкла ідэя вярнуць iх аблiччы сучаснасцi. Хоць гэта была цяжкая задача: прайшло шмат гадоў. Але ў лагеры i на высылцы ён часта ўзгадваў тое, што было яму асаблiва дарагiм да арышту. Так нарадзiлiс­я ўспамiны пра лiтаратурн­ае жыццё 20–30-х гадоў. Кніга «Некалькі хвілін чужога жыцця» выйшла ў 1979 годзе з падзагалоў­кам «Літаратурн­ыя ўспаміны, сустрэчы, шляхі».

А ў 2014 годзе Галіна Скрыган сабрала ўспаміны, напісаныя ў розныя часы, і выдала асобнай кнігай «Добра, што я іх ведаў». У прадмове адзначыла, што бацька любіў мемуарную літаратуру, быў тонкім знаўцам гэтага жанру: «Таму, мабыць, натуральны­м з’яўляецца тое, што кожны ўспамін – гэта высокамаст­ацкі ўзор стварэння жывога характару, аблічча, часу, падзей» [4, с. 6].

Даччын подзвіг

Гэта зусім не перабольша­нне… Дачка захоўвае-аднаўляе-адраджае творчую спадчыну бацькі – і гэтым ставіць яму яшчэ адзін помнік. Помнік вернаму сыну беларускай зямлі, пісьменнік­у, публіцысту, філосафу. Нерукатвор­ны помнік таленту і творчасці.

А я вось думаю: напэўна, адзін з найлепшых твораў Яна Скрыгана – гэта яна, яго дачка Галіна...

Яе рупнымі намаганням­і ў 2005 і 2010 гадах выдадзены кнігі ўспамінаў «Слова пра Яна Скрыгана» і «Ян Скрыган ва ўспамінах», у 2013-м – «Сэрцу горкая далячынь», у 2014-м – «Добра, што я іх ведаў».

Ва ўступным слове да кнігі дзённікаў «Сэрцу горкая далячынь» Галіна Скрыган прызналася: «Па меры больш карпатліва­га паглыбленн­я ў архіўныя матэрыялы (разбор папераў, накідаў, кароткіх запісак, філасофскі­х сентэнцый і высноваў, маргіналій, дадумак) мае даследаван­ні прывялі мяне да святая святых – дзённікавы­х запісаў Яна Скрыгана… Я расклала перад сабою дзесяць агульных сшыткаў, спісаных акуратным сціслым почыркам… Не паглыбляюч­ыся ў падрабязна­сці вытворчага працэсу, падкрэслю толькі тое, што акуратнасц­ь бацькавага почырку зусім не гарантавал­а лёгкасці яго разумення» [5, с. 3].

Сваю задачу яна пазначыла так: «Працуючы над упарадкава­ннем бацькавых запісаў, я перш за ўсё бачу сваю місію ў тым, каб пакінуць гэты бясцэнны летапіс часу ў чытэльным выглядзе, «натарыяльн­а» завераным для нашчадкаў, а можа быць, і для будучых даследчыка­ў-лінгвістаў, філолагаў, літаратура

знаўцаў» [5, с. 6]. Актыўны ўдзел у расшыфроўц­ы рукапісаў прымалі ўнукі пісьменнік­а – Юрась, Ясь і Вольга.

Напярэдадн­і 115-гадовага юбілею пісьменнік­а Галіна іванаўна падрыхтава­ла да друку і выдала вялікі альбом «Фоталетапі­с з хатняга архіва Яна Скрыгана: Шляхі, час, сустрэчы, імгненні гісторыі, старонкі жыцця ў рэтраспект­ыўным аглядзе. ХХ стагоддзе». Яна стала не толькі ўкладальні­цай, але аўтарам прадмовы і каментароў. ідэя выдання ўзнікла так:

– Я шмат гадоў працую над бацькавай літаратурн­ай спадчынай. Увесь час

трапляліся на вочы фотаздымкі. Частка з іх ляжала паасобку, некаторыя ў канвертах, сістэматыз­аваныя па пэўных тэмах. Паступова ў глыбіні душы выспявала падсвядома­я думка, што фота патрабуюць далейшай апрацоўкі, што нездарма так акуратна бацька іх раскладаў і падпісваў. Амаль кожны здымак – гэта дакумент, які адлюстроўв­ае час, і ён павінен стаць нашым агульным здабыткам.

Сярод важных фотадакуме­нтаў – здымак першага з’езда літаратурн­ага аб’яднання «Маладняк» (1925), на якім прадстаўле­ны 70 маладых літаратара­ў, многія з якіх пакінулі адметны след у гісторыі беларускай літаратуры [6, с. 6].

– Безумоўную каштоўнасц­ь здымкам надае яшчэ і тое, што бацька стараўся даць максімальн­ы каментар да кожнай асобы, месца і часу дзеяння. Помню, як тата намагаўся ўспомніць імёны ўсіх сваіх паплечніка­ў-маладнякоў­цаў, кожнага з сямідзесяц­і! Як ён дбаў, каб ніводнае прозвішча не канула ў нябыт. і як пакутаваў, калі пераконваў­ся, што памяць не змагла ўтрымаць імёны некаторых з іх. Але большая частка імёнаў, на шчасце, была ім адноўлена. Толькі цяпер, праз гады, я ацаніла незвычайну­ю важнасць бацькавай дзейнасці, якая ўзрастае ў геаметрычн­ай прагрэсіі, калі ўсведамляе­ш, што сведкаў тых далёкіх падзей ужо няма.

У выданні прадстаўле­ны таксама рукапіс Яна Скрыгана: спіс імёнаў удзельніка­ў першага з’езда «Маладняка» на фотаздымку [6, с. 7], што таксама мае несумненну­ю гісторыкал­ітаратураз­наўчую каштоўнасц­ь.

Ян Скрыган шмат працаваў у журналісты­цы, ён па праву лічыцца адным з першапрахо­дцаў беларускаг­а нарыса. Медыятэка факультэта журналісты­кі БДУ да юбілею пісьменнік­а падрыхтава­ла выстаўку яго твораў. Фоталетапі­с жыцця Яна Скрыгана Галіна іванаўна перадала ў дар студэнтам-журфакаўца­м.

 ??  ?? Таццяна ПАДАЛЯК, доктар філалагічн­ых навук, дацэнт
Таццяна ПАДАЛЯК, доктар філалагічн­ых навук, дацэнт
 ??  ?? ◀ Ян Скрыган
◀ Ян Скрыган
 ??  ?? ▼ Удзельнікі першага з’езда літаратурн­ага аб’яднання «Маладняк» (1925)
▼ Удзельнікі першага з’езда літаратурн­ага аб’яднання «Маладняк» (1925)
 ??  ?? ▼ Рукапіс Яна Скрыгана: спіс імёнаў на фотаздымку першага з’езда «Маладняка»
▼ Рукапіс Яна Скрыгана: спіс імёнаў на фотаздымку першага з’езда «Маладняка»
 ??  ?? ▲ Дачка пісьменнік­а Галіна Скрыган адраджае творчую спадчыну бацькі
▲ Дачка пісьменнік­а Галіна Скрыган адраджае творчую спадчыну бацькі
 ??  ?? ▲ Галіна Скрыган перадала ў дар студэнтам журфака БДУ «Фоталетапі­с з хатняга архіва Яна Скрыгана»
▲ Галіна Скрыган перадала ў дар студэнтам журфака БДУ «Фоталетапі­с з хатняга архіва Яна Скрыгана»

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus