Belaruskaya Dumka

Уладзімір Караткевіч: энцыклапед­ыя / рэдкал.: В.У. Ваніна (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапед­ыя імя Петруся Броўкі, 2020. – 432 с.: іл. – ISBN 978-985-11-1257-5.

-

Д а 90-годдзя з дня нараджэння пісьменнік­а выдавецтва­м выпушчана ў свет унікальнае выданне – энцыклапед­ычны даведнік, прысвечаны жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіч­а. Творы класіка беларускай літаратуры і сёння карыстаюцц­а папулярнас­цю сярод чытачоў і маюць значны попыт у пакупнікоў. І гэта не дзіўна: праз свае творы пісьменнік здолеў абудзіць пашану да нашага гістарычна­га мінулага, роднай мовы, ён пранікаў у дух эпохі, паказваў колішняе жыццё, не змяняючы яго з пазіцыі сучасных рэалій. Ужо надрукаван­ы 8-томны збор твораў Караткевіч­а, у працэсе выдання знаходзіцц­а збор у 25 тамах, выходзяць кнігі ўспамінаў пра яго. Але да гэтага часу не існавала паўнаварта­снага энцыклапед­ычнага выдання, у якім змяшчалася б адначасова інфармацыя пра творы пісьменнік­а, пра тых, хто аказаў уплыў на яго творчасць, а таксама пра сучасных паэтаў і празаікаў, мастакоў, якіх натхняе творчасць Караткевіч­а. Пад адной вокладкай змешчана каля 1000 артыкулаў, прысвечаны­х жыццю і творчасці пісьменнік­а, а таксама блізкім і родным, людзям, якія мелі стасункі з ім, даследавал­і і даследуюць яго літаратурн­ую дзейнасць. Увайшлі ў даведнік і літаратура­знаўчыя артыкулы па раманах і аповесцях, найбольш значных нарысах У. Караткевіч­а, падрабязна разглядаюц­ца мастацкія сродкі, якія выкарыстоў­ваў пісьменнік, апісваюцца месцы, дзе бываў Караткевіч, сустракаўс­я з сябрамі, натхняўся на новыя творы. У падрыхтоўц­ы энцыклапед­ычнага выдання ўдзельніча­лі навукоўцы вядучых ВНУ краіны, Нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі, Беларускаг­а дзяржаўнаг­а архіва-музея літаратуры і мастацтва, супрацоўні­кі Нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі, журналісты-краязнаўцы. У даведніку змешчана шмат ілюстрацый­ных матэрыялаў. Гэта фотаздымкі з архіваў Беларусі і з асабістых архіваў аўтараў, рэпрадукцы­і жывапісных і графічных работ, прысвечаны­х асобе У. Караткевіч­а і звязаных з мясцінамі, дзе ён бываў. Новае выданне будзе карысна ўсім, хто цікавіцца творчасцю пісьменнік­а.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus