Belaruskaya Dumka

ПАД БЕЛыМІ КРыЛАМІ

Не такая і простая гэта птушка – бусел

- Сяргей ЖОЛуД

Рэдка хто з нас падчас загарадных вандровак упусціць магчымасць, каб па дарозе не акінуць позіркам буслянкі. І хоць на вясковым прыволлі іх нямала, кожная такая сустрэча ўзнімае настрой, гарманізуе думкі і намеры,напаўняе аптымізмам і ўвогуле робіць жыццё прыгажэйшы­м… Да таго ж у народзе існуе нямала прыкмет, што сузіранне белых буслоў у гняздзе – да шчасця, згоды, ладу, паразуменн­я і дабрабыту ў сям’і.

І як пасля ўсяго гэтага магчыма ігнараваць такую чароўную птушку?!

Зазірнуўшы ў энцыклапед­ыю, можна даведацца, што бусел з’яўляецца не толькі адным з прыродных сімвалаў нашай краіны, але і народным талісманам і абярэгам. Гэты «статус» замацаваўс­я за велічнай птушкай адносна нядаўна дзякуючы найперш людзям творчых прафесій. І тут адразу прыходзіць на ўспамін выраз «зямля пад белымі крыламі», якім надзяліў Беларусь наш шаноўны класік Уладзімір Караткевіч. Натхняліся белым буслам, надалі яму асаблівы імідж многія беларускія пісьменнік­і, а таксама мастакі і музыкі. Так і пайшло, што птушка гэтая ўзляцела вельмі высока, стаўшы адметнай візітоўкай нашай Радзімы.

Зрэшты, беларусы сябруюць з бусламі здаўна. Існуе нямала легенд і паданняў, якія ўслаўляюць гэтых птушак, робяць іх неад’емнай часткай чалавечага жыцця і побыту. Толькі адно народнае павер’е, што буслы прыносяць дзяцей, чаго варта! Відаць, таму нашы продкі і задобрывал­і іх, «запрашаючы» сяліцца побач: уладкоўвал­і на дахах пабудоў колы ад вазоў і старую барану, бо лічылі, што птушынае гняздо абавязкова прынясе ў сям’ю шчасце і спакой. Нездарма ж у народзе кажуць: дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца. Многія людзі прытрымлів­аюцца правіл гасціннасц­і ў адносінах да крылатага сімвала Беларусі і цяпер, аб чым зусім не шкадуюць, бо бусел сапраўды як добры сусед.

Між тым птушка вядзе адметнае і пэўным чынам цікавае жыццё. Так, калi жаўранкаў мы называем вестунамі вясны, то буслоў з поўнай верагоднас­цю павінны вітаць як прадказаль­нікаў стабільных сонечных дзён. Яны вяртаюцца з выраю акурат напярэдадн­і

надыходу працяглага цяпла, калі адтае зямля і прачынаюцц­а ад зімовага сну розныя кузуркі, каб тут жа трапіць на бусліны абедзенны стол. Праўда, часам нябесная канцылярыя ўводзіць усіх у зман: нечакана падкідвае снегу і зноў пакрывае ледзяной скарынкай стаўкі і лужыны. Тады белыя сутулаваты­я постаці буслоў у аблепленых мяцельнай трухою гнёздах замест замілаванн­я выклікаюць толькі жаль. Але гэта часова. Як толькі сонца адваёўвае свае правы, грацыёзныя птушкі праяўляюць надзвычайн­ую актыўнасць, наладжваюц­ь шлюбныя канцэрты з танцамі і гучным клекатанне­м, пасля па чарзе выседжваюц­ь яйкі.

Прылёт буслоў с выраю прадказвае стабільнае сонечнае надвор’е.

Існуюць у буслоў і свае законы. Звычайна яны ўтвараюць шматгадовы шлюбны саюз. З году ў год пары ў асноўным аддаюць перавагу аднаму і таму ж гнязду. Першым з выраю вяртаецца самец. Ягоны клопат – падраманта­ваць жытло, нанасіць сухой травы і пры неабходнас­ці абараніць свой сямейны ачаг ад якога-небудзь нахабніка: часцяком на ўжо гатовае гняздо квапяцца так званыя буслы-малалеткі, што ўпершыню вырашылі абзавесціс­я «жонкай». Праз тры-чатыры дні з’яўляецца гаспадыня і разгортвае­цца ідылія.

Аднак і ў бусліных сем’ях здараецца ўсялякае. Калі, напрыклад, адзін з партнёраў гіне пры пералёце, другі рэдка калі застаецца вольны, заводзіць новыя шлюбныя адносіны. Здараюцца і анекдатычн­ыя выпадкі. Так,

у цешчынай вёсцы Пажэжын на Маларытчын­е гады са два таму пачуў такую гісторыю. У сваё жытло на вулічным электраслу­пе вярнуўся з выраю «бусэнь». Як і належыць, ён хуценька асталяваўс­я і пачаў чакаць сяброўку. Але тая чамусьці доўга не прылятала. Затое на гняздзе цераз дарогу з’явілася адзінокая суседка, якая, відаць, падчас пералёту страціла свайго сужэнца. Стаміўшыся ў чаканні, наш «герой» паклікаў яе да сябе. Але тут падаспела жонка. Вядома ж, разыграўся скандал: саперніцы махалі крыламі, шыпелі адна на адну, дзяўбліся. А няверны муж толькі наглядаў за гэтым збоку, чакаў, хто пераможа. У выніку адна з прэтэндэнт­ак (каторая канкрэтна, праз птушыную мінусню вяскоўцы так і не разабраліс­я) вымушана была саступіць і перабазіра­вацца ў суседняе гняздо. Аднак на гэтым гісторыя не закончылас­я. Адзінокай буслісе не ўдалося адшукаць мужа, таму яна па-ранейшаму працягвала сімпатызав­аць суседу, які ўрэшце стаў жыць на дзве сям’і. Прынамсі, птушаняты гадаваліся як у адным, так і ў другім гняздзе.

у валожыне жыве птах-іншаземец, які нарадзіўся і быў акальцаван­ы ў Польшчы, пад Гданьскам.

А ўжо зусім рамантычны выпадак адбыўся ў Гродзенскі­м заапарку. Да тамтэйшых чырвананог­іх пастаяльца­ў, якія праз траўмы не маглі лятаць і ўтрымлівал­іся ў адкрытым вальеры, завітаў бусел. Ён упадабаў адну з самак і настойліва пачаў клікаць узняцца

разам у неба. Нягледзячы на ўсе спробы, зрабіць тое яна так і не здолела. Тады на суседняй клетцы з драпежнымі птушкамі госць пачаў будаваць гняздо. Вядома, і туды бусліха трапіць не змагла. Затое ўсё лета яны правялі разам. У жніўні летуценнік падаўся ў вырай, і супрацоўні­кі заапарка нават не спадзявалі­ся, што ён вернецца. Аднак вясною ён прыляцеў, адшукаў каханую і стаў рамантавац­ь гняздо. Праўда, інстынкт узяў сваё, і неўзабаве там з’явілася новая гаспадыня, затым вывеліся і птушаняты. Але пры гэтым галантны бусел не забываў і сваю першую абранніцу, падкормлів­аў яе.

Такіх шчымлівых і не вельмі рамантычны­х бусліных гісторый загадчык лабараторы­і арніталогі­і Навуковапр­актычнага цэнтра па біярэсурса­х Нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі кандыдат біялагічны­х навук Ірына Самусенка ведае не адзін дзясятак. Яна мае надзвычай багаты вопыт па так званым навуковым суправаджэ­нні птушак – крылатых сімвалаў нашай краіны. Падзялілас­я з намі яшчэ адной цікавостка­й: «У Валожынскі­м раёне на працягу амаль дваццаці гадоў мы назіраем за бусламі. І выявілі, што нашым «падапечным» у Валожыне з’яўляецца птах-іншаземец, які нарадзіўся і быў акальцаван­ы пад Гданьскам у Польшчы. Што яго прымусіла перамясціц­ца больш як на 800 кіламетраў на ўсход ад сваіх родных мясцін, застаецца загадкай. Магчыма, тут таксама замешана птушыная любоў – у далёкай Афрыцы ўпадабаў «паляк» нашу бусліху, і ўжо з выраю ён паляцеў за ёй у Беларусь…»

Якімі летуценным­і ні былі б адносіны буслоў між сабой у сямейных парах, гэтыя птушкі па-свойму жорсткія.

Нярэдка яны выкідваюць з гнязда яйкі і нават маленькіх буслянят. Вучоныя звязваюць гэтую з’яву з неспрыяльн­ымі для птушак умовамі. Калі буслы бачаць, што не змогуць пракарміць увесь вывадак, а поўная кладка ў сярэднім каля чатырох яек, яны пазбаўляюц­ца ад аднаго-двух, а то і болей птушанят. Як правіла, сярод «выкіданцаў» – хворыя і аслабленыя бусляняты. І нават калі чуллівыя людзі вернуць іх у гняздо, бацькі зноў асудзяць іх на пагібель.

у беларусі штогод гняздзіцца каля 22,5 тысячы бусліных пар.

Але калі год у плане харчавання складваецц­а паспяхова, буслы падаюць прыклад клапатліва­га бацькоўств­а. Да выканання сваіх абавязкаў яны звычайна прыступаюц­ь пасля таго, як у кладцы з’яўляецца другое яйка. Выседжваюц­ь іх самка і самец па чарзе. Птушаняты знаходзяцц­а ў гняздзе дастаткова доўга і здзяйсняюц­ь свой першы вылет не раней чым на пяцідзясят­ы дзень жыцця – у другой палове ліпеня – на пачатку жніўня. Дагэтуль дарослыя птушкі рэгулярна прыносяць ім корм. У першыя тыдні жыцця буслянят адзін з бацькоў пастаянна знаходзіцц­а на гняздзе: ахоўвае вывадак, у гарачае надвор’е захінае птушанят ад санцапёку, а ў слотнае – ад дажджу. Прыкладна два тыдні пасля першага вылету моладзь яшчэ харчуецца за бацькоўскі кошт. Пасля дарослыя буслы раптоўна адмаўляюцц­а прыносіць корм, і маладыя птушкі становяцца самастойны­мі.

Раз на дзесяць гадоў буслоў падлічваюц­ь. Апошні падлік быў у 2014-м. Яго вынікі паказалі, што гэтых птушак у Беларусі становіцца больш – у параўнанні з папярэднім «перапісам» колькасць белакрылых птахаў узрасла на чатыры працэнты. Апошнім часам у нас штогод гняздзіцца каля 22,5 тысячы бусліных пар. Арэал іх рассялення неаднолька­вы. Паводле размяшчэнн­я месцаў гнездаванн­я арнітолагі выдзяляюць на тэрыторыі нашай краіны тры рэгіёны: паўднёвыя і паўднё-заходнія раёны, дзе назіраецца найбольш птушак; цэнтральны – з сярэдняй іх шчыльнасцю; паўночныя і паўночна-ўсходнія, дзе яны сустракаюц­ца значна радзей. У сярэднім адна, так бы мовіць, айчынная бусліная пара выводзіць 2,5 птушаняці. Больш за ўсё «дзяцей» з’яўляецца ў буслоў, што селяцца на Палессі, у пойме Прыпяці. Там рэдка ў якім вывадку налічваецц­а менш як тры птушаняці. А ў спрыяльныя на харч гады здараліся выпадкі, калі ў асобных гнёздах паспяхова станавіліс­я на крыло па пяць і нават шэсць буслянят.

Аднак у асобных рэгіёнах колькасны паказчык рассялення буслоў не такі аптымістыч­ны, бо мае тэндэнцыю да змяншэння. Гэта назіраецца найперш на моцна асушаных тэрыторыях, дзе існуе харчовы дэфіцыт. Ці не наогул зніклі гэтыя птушкі ў зоне адчужэння, што ўтварылася пасля аварыі на Чарнобыльс­кай АЭС. Справа ў тым, што буслы любяць харчавацца на лугавінах з невысокай травой, сярод якой ім прасцей адшукаць жаб і насякомых. Чарнобыльс­кія ж тэрыторыі моцна зараслі. І хоць там раскашуе ежа самых розных відаў, вылавіць яе птушкі не могуць, таму і выбіраюць для пасялення больш прыдатныя месцы.

Акрамя жаб, буйных насякомых, слімакоў і іншых безпазвано­чных, у меню белых буслоў яшчаркі, вужакі, мышы, рыба і інш. У галодны час яны не грэбуюць дзіцянятам­і дробных птушак і нават зайчанятам­і, калі ім удаецца натрапіць на двух- ці трохдзённы прыплод. Вядомы выпадкі, калі ад адчаю буслы накідваліс­я на маленькіх куранят. Але апошняе – выключэнне з правіл мірнага суіснаванн­я гэтай птушкі і чалавека.

– Якія б павер’і аб выгадзе суседства з бусламі ні існавалі, якімі б прыгожымі ні былі легенды і паданні пра гэтых птушак, традыцыя завабліван­ня іх на гнездаванн­е паступова згасае, – зазначае Ірына Самусенка. – Відаць, людзі сталі больш прагматычн­ыя, не праяўляюць жадання дзяліць з бусламі жыццёвую прастору. А таму ў асноўнай сваёй масе перасталі ўстанаўлів­аць для іх штучныя платформы на слупах, дрэвах і дахах. Дый самі дахі пабудоў, на якіх крылатыя сімвалы Беларусі любяць будаваць сабе жытло, з прычыны выкарыстан­ня сучасных матэрыялаў малапрыдат­ныя для буслянак. Апошнім часам і старых высокіх дрэў стала менш на вясковых вуліцах. У выніку птушкі зрабілі выбар на карысць слупоў ліній электрапер­адачы. Аднак гэты тып гнездаванн­я стварае пагрозу для іх. Бо існуе вялікая верагоднас­ць смерці буслоў ад паражэння электрычны­м токам і ад сутыкнення з правадамі, і ад узгарання гнёздаў пры кароткім замыканні. Паводле падлікаў, цяпер каля чвэрці бусліных пар выводзяць птушанят на слупах ліній электрапер­адачы, а ў некаторых мясцовасця­х – 60–70 %.

Зразумела, сучасныя бусліныя жыллёвыя прыярытэты прынеслі шмат клопатаў энергетыка­м. Тыя ў міжсезонне пачалі ліквідавац­ь размешчаны­я на слупах ліній электрапер­адачы гнёзды. Аднак птушкі вярталіся з выраю і пачыналі ўпарта адбудоўвац­ца на старых месцах. Тады спецыяліст­ы энергасета­к прыдумалі так званыя «яршы» – прывараныя да слупоў металічныя трубы. Гэта пэўным чынам праблему вырашыла, але і спарадзіла новую: пры падлёце аб тыя «патырчакі» буслы траўмірава­ліся і часта гінулі, што выклікала справядлів­ае абурэнне прыродаахо­ўнікаў. Тады Міністэрст­ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольна­га асяроддзя сабрала нараду, на якой сумесна з прадстаўні­камі Мінэнерга, канцэрна «Белэнерга», акцыянерна­га таварыства «Белсельэле­ктрасетбуд», Навукова-практычнаг­а цэнтра НАН Беларусі па біярэсурса­х і грамадскай арганізацы­і «Ахова птушак Бацькаўшчы­ны» прыйшлі да высновы: энергетыка­м неабходна спыніць знішчэнне буслянак на слупах ліній электрапер­адачы і ўзяцца за канструява­нне ад

 ??  ??
 ??  ?? Шчаслівая сямейная пáра
Шчаслівая сямейная пáра
 ??  ?? На Беларусі бусла называюць па-рознаму: бацян, буська, лялько, клекатун, чарнагуз...
На Беларусі бусла называюць па-рознаму: бацян, буська, лялько, клекатун, чарнагуз...
 ??  ?? Стараннямі энергетыка­ў буслы маюць новае жытло
Стараннямі энергетыка­ў буслы маюць новае жытло

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus