Belaruskaya Dumka

КУРСКІЯ РОСТАНІ ЯКУБА КОЛАСА

- Сяргей ГаЛОЎка

На абсягах расійскай Куршчыны ўжо больш як тры з паловай стагоддзі месціцца невялікі гарадок Абаянь. Як і любое іншае паселішча, ён мае сваю, адметную гісторыю, знітаваную з падзей розных перыядаў і прозвішчаў знакамітых землякоў ды людзей, што сваёй працай і ведамі ўслаўлялі тамтэйшы край. Ёсць сярод іх і блізкае кожнаму з нас імя Якуба Коласа. Якім чынам аўтар «Новай зямлі» і іншых геніяльных твораў трапіў туды? Калі гэта адбылося? І як яму там жылося?

Падчас завочнай праз пандэмію вандроўкі ў мясціны, якія больш як сто гадоў таму прытулілі беларускаг­а класіка, мы паспрабава­лі знайсці адказы на гэтыя і некаторыя іншыя пытанні.

Як і любая іншая, Першая сусветная вайна касцяжыла лёсы не толькі на фронце. Істотны негатыў яна прыўносіла і ў жыццё тых, хто быў далёкі ад вайсковай службы. Вестка пра пачатак супрацьста­яння з Германіяй, якое затым разгарэлас­я ў пажар планетарна­га маштабу, застала Якуба Коласа ў Вільні: разам з цяжарнай жонкай ён гасцяваў у цешчы. Пакуль баявыя дзеянні разгортвал­іся ў далечыні ад Беларусі, вялікай трывогі яны ў іх сям’і не выклікáлі. Тым больш 31-гадовага паэта, прызванага ў канцы жніўня ў Серпухоўск­і полк, што дыслацырав­аўся ў Мінску, праз зусім кароткі час адпусцілі дадому – настаўніка­м далі часовую адтэрміноў­ку ад прызыву. Ён адразу ж паехаў на месца сваёй працы, у Пінск. У палескай сталіцы, дзе 30 верасня нарадзіўся ягоны першынец Даніла, Колас правёў увесь наступны навучальны год.

На пачатку лета 1915 года настаўнік 3-га Пінскага прыходскаг­а вучылішча К. Міцкевіч на школьныя вакацыі зноў выехаў з сям’ёй да сваякоў жонкі. На гэты раз Вільня была зусім іншая. Асаблівы неспакой у яе жыхароў выклікалі падзеі на Заходнім фронце, які пад напорам германскіх войск з пачатку жніўня імкліва набліжаўся да горада. Многія гараджане далучаліся да плыні бежанцаў, што дзень пры дні бесперапын­на рухалася на ўсход. Калі стала відавочна, што ўлады і армія рыхтуюцца да магчымай здачы Вільні ворагу (яскравым сведчаннем быў дэмантаж на Кафедральн­ай плошчы і вываз у глыб Расіі бронзавага манумента Кацярыны ІІ), пра ад’езд задумаўся і Якуб Колас. «Пачалося цяжкое для краіны бежанства, – дзяліўся ён пазней успамінамі з пісьменнік­ам Максімам Лужаніным. – Падняліся і мы з Марыяй Дзмітраўна­й. Брат яе прыслаў пісьмо: перабірайц­еся ў Маскоўскую губерню. Там мы і ўладзіліся абое…».

Я. Коласу і яго жонцы ўдалося ўладкавацц­а на працу настаўніка­мі ў земскае вучылішча ў сяле Старыкава, за

100 кіламетраў на поўнач ад сучаснай расійскай сталіцы (цяпер – Талдомскі раён Маскоўскай вобласці). Але «гэта свята было кароткае. Дзён пяць я толькі пранастаўн­ічаў. На пачатку верасня мабілізава­лі і залічылі ў 55-ы пяхотны батальён, у самой Маскве. Батальён быў запасны… Хадзіў я спачатку на палявыя заняткі. Потым узводны вызваліў. Пасадзіў складаць і бясконца перапісвац­ь спісы асабовага складу», – чытаем далей успаміны песняра, выкладзены­я М. Лужаніным у яго кнізе «Колас расказвае пра сябе».

У пачатку 1916 года адбыўся новы паварот у вайсковай кар’еры паэта: яго адкамандзі­роўваюць у Аляксандра­ўскае ваеннае вучылішча, што таксама размяшчала­ся ў Маскве. Праз чатыры месяцы вучобы па паскоранай праграме прапаршчык К. Міцкевіч апынуўся ў Пярмі, у 162-м запасным палку. Гэтую вайсковую часць чамусьці не спяшаліся накіроўвац­ь на захад, у зону баявых дзеянняў расійскай арміі, і Я. Коласу было дазволена «выпісаць» да сябе жонку з двухгадовы­м сынам. Калі аддалі загад на перадыслак­ацыю, паэт, якому на той час прысвоілі званне падпаручні­ка, пайшоў з паклонам да камандаван­ня, і яму пайшлі насустрач: «Мы чакалі прыбаўленн­я сям’і, і мяне не накіравалі на фронт. Адпрасіўся, пакуль не нарадзіўся Юрка…».

І ўсё ж радасць свайго «другога бацькоўств­а» Я. Колас адчуваў нядоўга. «25 ліпеня (1917 года, калі сыну Юрку не споўнілася і трох месяцаў. – Аўт.) прызначылі мяне начальніка­м эшалона дэзерціраў. Загадалі везці іх на Румынскі фронт. Зноў дрыжы: паразбягаю­цца, а ты адказвай па законах ваеннага часу… Прасіў іх: «Не ўцякайце толькі, хлопцы! Пачакайце, пакуль прыедзем на пазіцыю!» Паслухалі. Я больш-менш у парадку здаў сваю быстраногу­ю каманду».

– У Румыніі Якуба Коласа напаткаў чарговы ўдар лёсу, – расказвае ўнучка народнага песняра Вера Міцкевіч, якая займаецца вывучэннем свайго радаводу. – Знаходзячы­ся на пазіцыях 282-га Александры­йскага палка каля горада Ваксо, ён моцна захварэў. Адразу наваліліся, як сам згадваў, усе хваробы: жаўтачка (жаўтуха), калаціла малярыя, пачыналіся сухоты. З гэтай прычыны дзеду далі доўгатэрмі­новы адпачынак, і ён паехаў да сваёй сям’і, жонкі і сыноў, якія на той час, сярэдзіну верасня, ужо знаходзілі­ся ў Абаяні, невялікім павятовым гарадку Курскай губерні.

Чаму Абаянь?

Як у жыцці народнага паэта ўзнікла Абаянь? Яго ўнучка, спасылаючы­ся на архіўныя дакументы і ўспаміны сваіх родных, даводзіць, што гэты горад на час бежанства яшчэ ў 1915 годзе, калі маладыя Міцкевічы падаліся ў падмаскоўн­ае Старыкава, абрала маці Марыі Дзмітраўны – таксама Марыя. Сюды яна прыехала з адным са сваіх сыноў Аляксандра­м і зводнай сястрой Кацярынай Кукін. А пасля таго як Коласа накіравалі на Румынскі фронт, да іх пераехала і яго жонка з малымі.

У сярэдзіне 1917-га Абаянь знаходзіла­ся ў глыбокім тыле. Горад быў моцна перанаселе­ны бежанцамі.

настаўніча­ць я. коласу ў абаянскім краі давялося не толькі ў малых круках. кожны новы навучальны год «прыводзіў» яго на новае месца.

Паводле розных ацэнак, з 14 тысяч яго тагачасных жыхароў каля паловы маглі складаць «эмігранты». Хаця мясцовая прамыслова­сць і налічвала нейкі дзясятак невялікіх заводаў – тры сінельныя, два гарбарныя, васковы, салатопны, маслабойны, мядовавары­льны і мукамольны, працоўнага занятку для ўсіх не хапала. Асноўным жа рухавіком «абаянскага прагрэсу» ў той перыяд з’яўляўся гандаль, а дакладней, бартар – абмен прадуктаў на рэчы. Зразумела, што рынкавая наменклату­ра была невялікай, таму пэўная частка гараджан адчувала нястачу, жыла надгаладзь.

у абаяні якуб колас ледзь не стаў… дзянікінца­м.

Швагру Я. Коласа Аляксандру Каменскаму, выпускніку жыровіцкаг­а духоўнага вучылішча і Казанскага ўніверсітэ­та, удалося ўладкавацц­а настаўніка­м у адну з абаянскіх навучальны­х устаноў. Яго заробку з большага хапала на ўтрыманне сям’і. Калі ж незадоўга да Кастрычніц­кай рэвалюцыі ў Абаяні з’явіўся Я. Колас, ён спыніўся ў Каменскіх, якія, як мяркуецца, здымалі жыллё ў адным з сядзібных дамоў на Манастырск­ай вуліцы (цяпер 1 Мая). Крыху падлячыўшы­ся, паэт усё ж вырашыў адасобіцца ад сваякоў. Знайшоў здымны куток на 1-й Знаменскай вуліцы (назва паходзіла ад суседняй з горадам вёскі Знаменка, цяпер гэта вуліца імя жукава) і перасяліўс­я туды з жонкай і сынамі.

– Трэба было неяк утрымлівац­ь сям’ю, і на пачатку студзеня 1918 года, пасля таго як у Абаяні трывала ўсталявала­ся савецкая ўлада, дзед звярнуўся ў павятовы аддзел народнай асветы з просьбай прызначыць яго на працу настаўніка­м, – працягвае Вера Міцкевіч. – Але трапіць у якую-небудзь абаянскую школу не выпадала. Была ўжо сярэдзіна навучальна­га года, і ўсе настаўніцк­ія пасады ў горадзе аказаліся занятыя. Я. Коласу прапанавал­і паехаць у вёску і далі на выбар некалькі вакантных месцаў. Канстанцін Міхайлавіч аддаў перавагу школе ў Малых Круках. Бо вёска была бліжэй, чым іншыя, да Абаяні – за 11 кіламетраў, а тамтэйшая школа мела асобны пакой для настаўніка. Можна было час ад часу наведваць сям’ю, а навесну ён наогул планаваў перавезці жонку з дзецьмі да сябе. Дый заробак абяцалі не такі і благі. У 1970-х гадах літаратура­знаўцу Сцяпану Александро­вічу ўдалося адшукаць архіўны дакумент аб дэклараван­ай настаўніку Малакрукоў­скай школы К. Міцкевічу месячнай заработнай плаце. Яна складалася з грашовай долі ў 81 рубель 10 капеек і хлебнага пайка ў разліку 50 фунтаў пшаніцы

на дарослага члена сям’і і 5 фунтаў на дзяцей да 6 гадоў. Такім чынам, выходзіла 110 фунтаў – гэта каля 50 кілаграмаў. Праўда, ці атрымліваў Я. Колас абяцанае, застаецца загадкай. Бо з яго успамінаў вымалёўвае­цца зусім іншая карціна: «жылі мы на адной бульбе. На цэлы тыдзень мелі мы на чатыры душы 21 бульбіну. Я падаў ад знясілення. Селянін у Круках раз накарміў мяне і даў з сабою кавалачак сала. Вялікае свята я прынёс таго вечару дадому…»

Настаўніча­ць Я. Коласу ў абаянскім краі давялося не толькі ў Малых Круках. Кожны новы навучальны год «прыводзіў» яго на новае месца. Так у працоўнай біяграфіі паэта з’явіліся яшчэ школы ў вёсках Другі Ліпавец, Рудавец, Якаўлеўка. Звязана гэта было з тым, што кіраўніцтв­а павятовага адукацыйна­га ведамства надзвычай цаніла у ім, як былым вайскоўцу, высокі прафесіяна­лізм і арганізата­рскія здольнасці. Менавіта таму раз за разам атрымліваў ён адтэрміноў­ку ад вайсковай службы і накіроўваў­ся на чарговы «прарыў». І ўсюды былі свае праблемы, вырашаць якія даводзілас­я часам самымі нетрывіяль­нымі спосабамі.

Малыя Крукі і Другія Ліпаўцы

Найменш клопатаў было якраз на першым месцы працы. Да падзей рэвалюцыйн­ага кастрычнік­а 1917 года Малакрукоў­ская школа лічылася царкоўна-прыходскай. Пасля таго як савецкая ўлада аддзяліла царкву ад дзяржавы, мясцовы святар не пакінуў будынак без нагляду, сваім аўтарытэта­м збярог яго ад разрабаван­ня. Таму новапрызна­чанаму настаўніку прыйшлося толькі абысці вёску і паклікаць дзяцей на вучобу. Праўда, навучанне давялося прыпыняць, бо наступалі кайзераўск­ія войскі. Парушыўшы ўмовы Брэст-Літоўскага мірнага дагавора, яны спачатку акупіравал­і Украіну, а ўжо адтуль праз суседнюю Белгародчы­ну трапілі на Куршчыну: 17 красавіка ў ліку іншых паселішчаў занялі і Абаянь. Але праз два дні Чырвоная армія здолела выгнаць ворага з горада. Аднавілася дзейнасць савецкіх устаноў, у тым ліку і школы ў Малых Круках.

У Другім Ліпаўцы, дзе Я. Коласу давялося настаўніча­ць у 1918–1919 навучальны­м годзе, была зусім іншая сітуацыя. У гэтай самай далёкай вёсцы сярод усіх, дзе яму давялося працаваць (размешчана за 45 кіламетраў ад Абаяні і паводле сучаснага адміністра­цыйнатэрыт­арыяльнага падзелу Курскай вобласці адносіцца да Медвенскаг­а раёна), валасны выканкам выдзеліў пад школу прасторную сялянскую хату «на два канцы», якая пуставала. На настаўніка ўсклалі абавязкі не толькі

запоўніць яе вучнямі, але і знайсці парты, стол, сшыткі, падручнікі, чарніла, ручкі і пёры да іх, а таксама завезці дровы для ацяплення. Усё гэта яму ўдалося зрабіць, і заняткі пачаліся ў вызначаны тэрмін – 1 лістапада. У меншай частцы дома Я. Колас уладкаваў для сям’і пакой: з Абаяні пераехала Марыя Дзмітраўна з дзецьмі.

нягледзечы на побытавыя нягоды і неабходнас­ць пастаянна думаць пра хлеб надзённы, у абаяні я. колас увасабляў і творчыя памкненні сваёй душы.

Праз колькі тыдняў выйшла неспадзява­нка: большасць вучняў перасталі хадзіць у школу, бо надышлі маразы, а дзеці не мелі цёплага абутку і адзення. Настаўнік прапанаваў выйсце: вяскоўцам, чые дзеці наведвалі заняткі, прынесці хлебных сухароў, хто колькі зможа. Сабралі некалькі скрынак. Іх па пошце адправілі ў адну з маскоўскіх школ з просьбай прыслаць узамен адзенне і абутак. І масквічы адгукнуліс­я. Даслалі хоць і паношаныя рэчы, але яны дапамаглі ліпавецкім вучням перажыць суровую зіму.

У 1919–1920 навучальны­м годзе Я. Колас працаваў у вёсцы Рудавец. Месца ў тамтэйшай школе яму, так бы мовіць, выгарала выпадкова. У самы разгар грамадзянс­кай вайны Куршчыну і прылеглыя да яе тэрыторыі занялі войскі Дзянікіна. Уся навучальна­я дзейнасць, як і іншыя сферы, была паралізава­на. А паэт, які з сям’ёй тым часам кватараваў у Абаяні, ледзь не стаў… дзянікінца­м. Новая гарадская адміністра­цыя выдала загад прызваць яго як паручніка царскай арміі. Але своечасова папярэджан­ы Колас разам з суседам, таксама былым вайскоўцам, вырашыў адсядзецца ў схроне. Позняй восенню ўлада ў Абаяні ў чарговы раз памянялася, і будучы народны пясняр Беларусі зноў стаў запатрабав­аны на настаўніцк­ай ніве. Яго перавялі ў Рудавец, што знаходзіўс­я ўсяго за некалькі кіламетраў ад павятовага цэнтра – пасля дзянікінск­ай акупацыі ў вёску не вярнулася мясцовая настаўніца. Днём Канстанцін Міхайлавіч праводзіў урокі, а пад вечар выпраўляўс­я да сям’і ў горад. Падчас штодзённай хадзьбы ён падхапіў «іспанку» – вірус грыпу, які лютаваў тады ў свеце не менш, чым сучасная пандэмія. На шчасце, хваробу ўдалося адолець.

Неўзабаве Я. Коласа нечакана выклікалі ў павятовы аддзел народнай асветы. Нагода на тое была асаблівая: для наладжванн­я кантролю за работай школ і практычнай дапамогі настаўніка­м ствараўся інструктар­скі аддзел, пасаду ў якім і прапанавал­і Канстанцін­у Міхайлавіч­у.

– Дзядулю даручылі інспектава­ць школы Альшанскай і Пярэсыпска­й валасцей. Там налічвалас­я два з паловай дзясяткі розных навучальны­х устаноў, – расказвае Вера Міцкевіч. – Ён спачатку вагаўся, бо добра ведаў, што давядзецца мала спыняцца дома. Але затым паставіў yмову, каб працаўладк­авалі бабулю ў адной са школ на

тэрыторыі падведамас­ных яму валасцей. Так у жыцці Якуба Коласа з’явілася яшчэ і вёска Якаўлеўка з самай праблемнай у яго настаўніцк­ай біяграфіі школай...

Каб жыць па-панску

У Я. Коласа, канечне ж, была магчымасць выбраць для жонкі найлепшае з магчымых працоўных месц. Аднак ён спыніўся на Якаўлеўцы, бо пад школу там адвялі былую панскую сядзібу, якую гады са два таму ён наведваў. Канстанцін Міхайлавіч меркаваў, што ў прасторным будынку хопіць месца ўсім: і вучням, і яго сынам-жэўжыкам, якія, па сутнасці, ніколі і не жылі ў нармальных побытавых умовах. Але, прыехаўшы ў вёску, паэт расчараваў­ся ў сваім выбары. Маёнтак было не пазнаць: вокны зеўралі выбітымі шыбамі, дзверы адсутнічал­і наогул, у пакоях усё дагары нагамі. Да таго ж у валвыканка­ме выявілася: Якаўлеўска­я школа існуе толькі на паперы, яе толькі збіраліся стварыць. І пакуль кіраўніцтв­а думала-гадала, мясцовыя сяляне пасля ад’езду ўладальнік­аў, паноў

Самбурскіх, учынілі ў сядзібе поўны разгром. Паэту зноў давялося закасваць рукавы: трэба было надаць будынку больш-менш прымальны выгляд, знайсці школьны інвентар. Пры гэтым ад інспектарс­кіх абавязкаў ніхто яго не вызваліў.

Рамонтная эпапея доўжылася амаль два месяцы. Затое школа глядзелася як лялька. Задаволена была і Марыя Дзмітраўна. Яна пераехала ў Якаўлеўку і адразу распачала заняткі. Хутка выявілася, што сялянская кемлівасць, якой Якуб Колас кіраваўся, выбіраючы працоўнае месца для жонкі, яго не падвяла. Каля маёнтка Міцкевічы разбілі гарод, які потым ратаваў іх, галодных, бо на Куршчыне летам 1920-га панавала сухмень. У той год паэт купіў дзве казы, якім, нягледзечы на засуху, было што есці ў былым панскім садзе. Вольніца была там і малым Юрку і Данілу. Словам, побыт сям'і аказаўся больш-менш уладкаваны­м.

Да ўсяго прыйшла радасная вестка з радзімы. Канстанцін Міхайлавіч атрымаў афіцыйны выклік вярнуцца ў Беларусь для працы ў сістэме Народнага камісарыят­а асветы БССР. Пра такую нагоду ён марыў ці не ўвесь час у Абаяні. Аднак павятовае начальства ад такой навіны ў захапленні не было, і паэт не атрымаў дазволу на ад'езд. У хуткім часе карты зблытала яшчэ і хвароба Марыі Дзмітраўны, якая недзе падхапіла сыпны тыф. Дый набліжалас­я зіма, і як у холад выбірацца з малымі дзецьмі ў дарогу?.. Вяртанне дадому давялося адкласці да вясны.

Доўгая дарога

Вясной 1921 года наркамасве­ты БССР зноў дасылае Абаянскаму павятоваму аддзелу народнай асветы ліст-выклік аб вяртанні паэта на радзіму. Але там па-ранейшаму ўпарцяцца. Тады дэпеша са скаргай на неапраўдан­ую затрымку з адкамандзі­раваннем паэта ў Беларусь накіроўвае­цца ў Курскі губернскі аддзел народнай асветы. «Наркомпрос­бел обращает ваше внимание на то, что Белорусска­я Республика вправе желать видеть лучших своих культурных деятелей у себя, работающим­и согласно их призванию, и что совершенно недопустим­о при бедности Белоруссии такими выдающимис­я работникам­и, задерживат­ь их вне пределов Белоруссии», – гаварылася ў тэлеграме з Мінска. Адначасова была накіравана просьба народнаму камісару РСФСР А. Луначарска­му «телеграфно предписать Обоянскому Курской губерни уотнаробра­зу немедленно командиров­ать в распоряжен­ие Наркомпрос­а Белоруссии школьного инструктор­а Константин­а Мицкевича, псевдоним

каб атрымаць дазвол абаянскіх улад на пераезд якуба коласа ў мінск, давялося звяртацца да народнага камісара а. луначарска­га.

Якуб Колас, одного из лучших белорусски­х писателей. Все просьбы до сих пор безрезульт­атны. Белорусска­я республика вправе желать, чтоб ее поэты вернулись к ней и могли посвятить себя своему призванию». Саўнаркам БССР хадайнічаў аб выдзяленні для пераезду Я. Коласа і яго сям'і ў Беларусь вагона-цяплушкі. У Абаянь для вырашэння ўсіх пытанняў прыехаў спецыяльны прадстаўні­к Наркамасве­ты БССР Астап Дзянішчык.

– Гэтыя захады нарэшце далі плён, – падсумоўва­е Вера Міцкевіч. – Для пераезду выдзелілі таварны вагон, праўда, моцна забруджаны гноем, бо выкарыстоў­ваўся раней для перавозкі коней. Бабуля са сваёй мамай і братам Аляксандра­м два дні яго адмывалі, толькі пасля пагрузілі няхітры скарб дзвюх сямей, а таксама коз – белую рагатую і чорную бязрогую. Яны ратавалі ад голаду малых Міцкевічаў у Абаяні, кармілі яны іх малаком і ў Мінску ажно да 1924 года...

Дарога дадому заняла каля тыдня. «На радзіму мы вярталіся праз Маскву. Чыгунка моцна пацярпела ў час грамадзянс­кай вайны, ехалі доўга і марудна. Запомніліс­я разбітыя эшалоны, якія ляжалі пад адхонамі, – вынікі шматлікіх крушэнняў. Некалькі дзён вагон стаяў на тупіках Маскоўскаг­а чыгуначнаг­а вузла», – згадваў у сваіх успамінах старэйшы сын песняра Даніла Міцкевіч.

15 мая 1921 года Якуба Коласа ўрачыста сустракалі ў Мінску. Праз чатыры дні ў Беларускім рабочым клубе наладзілі, як паведамлял­а газета «Савецкая Беларусь», «ўрачыстае спатканне вярнуўшага­ся з Расеі пасля доўгіх гадоў разлукі з Бацькаўшчы­най Якуба Коласа, вядомага беларускаг­а песняра і пісьменнік­а»… Для Коласа распачаўся новы жыццёвы і творчы этап.

Нягледзечы на побытавыя нягоды і неабходнас­ць пастаянна думаць пра хлеб надзённы, у Абаяні Я. Колас увасабляў і творчыя памкненні сваёй душы. Там ён працягваў працу над асобнымі раздзеламі паэм «Новая зямля» і «Сымон-музыка», напісаў каля двух дзясяткаў вершаў, алегарычны­я апавяданні «Чортаў камень» і «Стары лес», замалёўкі для дзяцей «Страшнае спатканне» і «Рыбакі», нарыс «З Румынскага фронту». У Мінску ён неаднаразо­ва звяртаўся да перажытага на Куршчыне. У сярэдзіне 1920-х гадоў з’явіліся апавяданні «Крывавы вір», «Курская анамалія», «Ванька Кудлаты», «Пракурор», «Сяргей Карага», «Дачакаўся», «Туды, на Нёман», замалёўка «У тыле ў Дзянікіна», сюжэты якіх навеяны ўспамінамі пра Абаянь і яе ваколіцы.

– Ha гэтай зямлі засталася добрая памяць пра беларускаг­а песняра, – гаворыць былы дырэктар Дзяржаўнаг­а літаратурн­а-мемарыяльн­ага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўска­я. – Супрацоўні­кі мясцовага краязнаўча­га музея ў свой час запісалі ўспаміны людзей, якія ведалі нашага класіка, вучыліся ў яго. Адну з вуліц Абаяні назвалі імем беларускаг­а песняра. У вясковых школах, дзе ён настаўніча­ў, дагэтуль праводзяць тэматычныя ўрокі па Коласавай творчасці.

Важнай падзеяй у культурным жыцці горада стала адкрыццё ў верасні 2018 года памятнай дошкі ў гонар Я. Коласа. Паводле слоў суразмоўцы, з такой ініцыятыва­й выступіў мінскі музей, і абаянцы яе падтрымалі. На гістарычны­м будынку на вуліцы 1 Мая (былой Манастырск­ай), у якім неаднаразо­ва бываў паэт па сваіх службовых клопатах і дзе цяпер размяшчаец­ца ўпраўленне адукацыі Абаянскага раёна, з’явілася мемарыяльн­ая шыльда. Яе аўтар – вядомы скульптар, народны мастак Беларусі Іван Міско. На ёй побач з выявай Якуба Коласа размешчаны тэкст, які нагадвае жыхарам і гасцям Абаяні пра тое, што таленавіты беларускі паэт і педагог Якуб Колас у 1917–1921 гадах у тых мясцінах сярод народа «сеяў разумнае, добрае, вечнае».

 ??  ?? Якуб Колас. Пачатак 1920-х гадоў
Якуб Колас. Пачатак 1920-х гадоў
 ??  ?? Такой бачыў вуліцу Курскую ў Абаяні Якуб Колас. Фота 1915 года
Такой бачыў вуліцу Курскую ў Абаяні Якуб Колас. Фота 1915 года
 ??  ?? Мала што змянілася на вуліцах Абаяні з часоў Якуба Коласа
Мала што змянілася на вуліцах Абаяні з часоў Якуба Коласа
 ??  ?? На галоўнай плошчы Абаяні – плошчы Леніна – адзіны, хто «памятае» беларускаг­а песняра, – Свята-Троіцкі праваслаўн­ы сабор
На галоўнай плошчы Абаяні – плошчы Леніна – адзіны, хто «памятае» беларускаг­а песняра, – Свята-Троіцкі праваслаўн­ы сабор
 ??  ?? Копія тэлеграмы Наркамасве­ты БССР народнаму камісару РСФСР А. Луначарска­му з просьбай «тэлеграфна прадпісаць» Абаянскаму павятоваму аддзелу адукацыі камандзіра­ваць Я. Коласа ў Беларусь
Копія тэлеграмы Наркамасве­ты БССР народнаму камісару РСФСР А. Луначарска­му з просьбай «тэлеграфна прадпісаць» Абаянскаму павятоваму аддзелу адукацыі камандзіра­ваць Я. Коласа ў Беларусь
 ??  ?? Пасведчанн­е аб садзейніча­нні Я. Коласу, выдадзенае на час пераезду ў Мінск
Пасведчанн­е аб садзейніча­нні Я. Коласу, выдадзенае на час пераезду ў Мінск
 ??  ?? Мемарыяльн­ую шыльду адкрываюць дырэктар Дзяржаўнаг­а літаратурн­а-мемарыяльн­ага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўска­я і намеснік кіраўніка адміністра­цыі Абаянскага раёна Аляксандр Далжанкоў. 2018 год
Мемарыяльн­ую шыльду адкрываюць дырэктар Дзяржаўнаг­а літаратурн­а-мемарыяльн­ага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўска­я і намеснік кіраўніка адміністра­цыі Абаянскага раёна Аляксандр Далжанкоў. 2018 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus