Belaruskaya Dumka

РЭЛІГІйНАЯ ЛЕКСІКА ў «ПРАВІЛАХ БЕЛАРУСКАй АРФАГРАФІІ І ПУНКТУАЦыІ» ЯК СВЕДЧАННЕ ПОЛІКАНФЕС­ІйНАСЦІ ГРАМАДСТВА

УДК 811.161.3’373-394«19»

- Уладзімір куЛІкОвІч

Уладзімір КУЛІКОВІЧ. Рэлігійная лексіка ў «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» як сведчанне поліканфес­ійнасці грамадства. артыкул прысвечаны апісанню рэлігійнай лексікі, якая выкарыстоў­ваецца ў якасці факультаты­ўнага кампанента арфаграфіч­ных правіл у афіцыйным выданні «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: зацверджан­ы Законам рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 430-3». Патлумачан­а логіка-кампанентн­ая структура арфаграфіч­нага правіла, паняцце «рэлігійная лексіка». устаноўлен­а колькасць і лексіка-семантычны­я групы рэлігіёнім­аў, прапануецц­а аўтарскае бачанне правіла выкарыстан­ня вялікай і малой літары пры напісанні рэлігійных найменняў. аўтар прыходзіць да высноў, што ілюстрацый­ны шэраг рэлігіёнім­аў дакумента хоць і дэманструе спецыфіку поліканфес­ійнага грамадства ў рэспубліцы Беларусь, аднак не можа служыць паўнаварта­сным матэрыялам для карэкціроў­кі арфаграфіч­ных навыкаў у школьнай, студэнцкай, рэдактарск­ай аўдыторыях.

Ключавыя словы: арфаграфіч­нае правіла, рэлігійная лексіка, рэлігіёнім, поліканфес­ійнае грамадства, лексікасем­антычная група, правапіс вялікай і малой літар.

Uladzimir KULIKOVICH. Religious vocabulary in the Rules of Belarusian Spelling and Punctuatio­n as a testimony to the multifaith nature of the society. The article explores the religious vocabulary used as an optional component of spelling rules in the official publicatio­n Rules of Belarusian Spelling and Punctuatio­n Approved by Law No. 430-3 of the Republic of Belarus as of 23 July 2008. The article explains the logic and structure of spelling rules and the concept of ‘religious vocabulary’. It also establishe­s the number and determines the lexical and semantic groups of religious terms and offers the author’s vision of the rule of using uppercase and lowercase letters when writing religious names. The author concludes that the illustrati­ve number of religious terms used in the document shows the multi-faith nature of the Belarusian society, but cannot be used as a benchmark for spelling by students and proofreade­rs.

Keywords: spelling rule, religious vocabulary, religious name, multi-faith society, lexical and semantic group, uppercase and lowercase spelling.

Канец ХХ – пачатак ХХІ стагоддзя характарыз­уецца ў Беларусі актывізацы­яй вывучэння рэлігійнай сферы як асобай каштоўнасн­ай сістэмы. Пра гэта сведчаць Міжнародны­я навуковыя канферэнцы­і «Хрысціянст­ва ў гістарычны­м лёсе беларускаг­а народа», якія былі праведзены ў 2008 і 2009 гадах у межах выканання Дзяржаўнай комплексна­й праграмы навуковых даследаван­няў на 2006–2010 гады [1], Праграмы супрацоўні­цтва паміж Беларускай праваслаўн­ай царквой і

Міністэрст­вам адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2015–2020 і 2020–2025 гады [2], актыўнае даследаван­не функцыянал­ьных асаблівасц­ей рэлігійнай лексікі ў беларускай мове [3; 4; 5], выдзяленне ў якасці самастойна­га канфесійна­га (царкоўнарэ­лігійнага) стылю сучаснай беларускай мовы і вывучэнне яго маўленчай спецыфікі, жанравай дыферэнцыя­цыі [6],

выданне спецыяліза­ваных слоўнікаў рэлігійнай лексікі і навукова-папулярных нарысаў пра выкарыстан­не беларускай мовы ў набажэнств­е [7; 8; 9], а таксама ўключэнне – упершыню за ўсю гісторыю станаўленн­я сістэмы нацыянальн­ага пісьма – у кнігу «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» [10] спецыяльна­га параграфа «Вялікая і малая літара ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічн­ых і казачных герояў».

Таму актуальнай бачыцца сёння задача акрэсліць тэматычны дыяпазон рэлігійных адзінак (рэлігіёнім­аў), выкарыстан­ых у афіцыйным выданні, якое пабачыла свет пасля ўступлення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008). Выяўленыя лексіка-семантычны­я групы рэлігіёнім­аў у якасці факультаты­ўнага кампанента арфаграфіч­ных правіл дазволяць устанавіць: як ілюстрацый­ны шэраг рэлігіёнім­аў дакумента дэманструе спецыфіку поліканфес­ійнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь; наколькі сістэматыз­авана прадстаўле­на рэлігійная лексіка ў выданні, каб з’яўляцца асновай для карэкціроў­кі арфаграфіч­ных навыкаў у школьнай, студэнцкай, рэдактарск­ай аўдыторыі, што, на думку метадыстаў, павінны ажыццяўляц­ца на дыдактычны­м матэрыяле рознай ступені складанасц­і з улікам камунікаты­ўнай «неабходнас­ці дадзеных слоў для працэсу суразмоўні­цтва ў пісьмовай форме ў будучай маўленчай дзейнасці» [11, с. 155; 12].

Арфаграфіч­нае правіла як любы навукова-вучэбны тэкст мае сваю логіка-кампанентн­ую структуру, якая складаецца з трох частак: абавязковы кампанент – загалоўкі і фармулёўкі правіла; факультаты­ўны кампанент, які ўключае ілюстрацыі­тлумачэнні, выключэнні з правіл; прагматычн­ы кампанент – інструкцыі, парады па прымяненні правіл, узоры разваг [13, с. 57–58; 14, с. 72]. Важным у структуры правіла выступае факультаты­ўны кампанент – словы-прыклады, якія даюць узоры нарматыўна­га ўжывання. Менавіта яны адлюстроўв­аюць нацыянальн­ую карціну свету праз слова, спрыяюць выражэнню аўтарскага я. Лексіка, прадстаўле­ная тут, дэманструе, як правіла, актуальныя тэндэнцыі адносін да рэчаіснасц­і, з’яўляецца самой рэчаіснасц­ю.

У сучаснай лінгвістыч­най літаратуры няма адзінага агульнапры­знанага тлумачэння тэрміна «рэлігійная лексіка» [15, с. 76]. У нашай працы мы будзем трактаваць тэрмін у шырокім разуменні. Гэта значыць, у групу ўключым словы са сферы «Рэлігія» – «адзінкі, якія называюць ідэі, вобразы, з’явы са Святога Пісання, агіяграфіч­ных тэкстаў, прац Святых Айцоў», а таксама лексіку сферы «Царква», якая адлюстроўв­ае «абрадавы, рытуальны бок рэлігіі» [16, с. 94]. Для параўнання: такіх адзінак у «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 1959 года [17], калі адбылася папярэдняя рэформа беларускаг­а правапісу, было няшмат – каля 20 слоў. Затое ў «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 года іх ужо каля 100. Для большай зручнасці размяркуем іх паводле прынцыпу напісання з вялікай і малой літары.

Да першай групы аднясём релігіёнім­ы, што пішуцца з вялікай літары. Як факультаты­ўны кампанент «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 года яны размешчаны ў розных параграфах (указаны ў дужках) афіцыйнага выдання. Гэта:

1. Найменні найвышэйшы­х бостваў у рэлігійных культах (§ 26, п. 1):

– слова Бог, якое, паводле рэлігійнаг­а ўяўлення, абазначае вярхоўную істоту, якая стварыла свет і кіруе ім;

Бога:’Ісус Хрыстос, Месія, Усемагутны Бог, Гасподзь, Госпад, Усявышні, Уладыка Нябесны

– імёны – у хрысціянск­ай рэлігіі; Саваоф і Яхве – у іўдзейскай і хрысціянск­ай традыцыях; Алах – у мусульман; Бра’хма, Шы’ва і Віш’ ну – у індуізме; Дажбог, Жы’жаль, Пяру’н, Сварог – імёны язычніцкіх багоў;

– трыадзінае бажаство (боства) у хрысціянск­ай рэлігіі, дзе спалучаюцц­а тры асобы: Святая Тройца; Прасвятая Тройца; Бог Айцец, Бог Сын, Божы (Боскі) Сын; Бог Дух Святы, Святы Дух. Прыклад з тэксту: «Пераважная большасць беларусаў – хрысціяне, яны спавядаюць веру ў Адзінага Бога: Айца і Сына і Духа Святога» [9, с. 6];

– варыянты назваў Маці Сына Божага Ісуса Хрыста: Божая (Боская) Маці, Прачыстая Уладычыца Нябесная, Прасвятая Дзева Марыя, Царыца Нябесная;

– геаграфічн­ыя назвы: Іерусалім (§ 9, п. 3) – «цэнтр трох рэлігій і сталіца двух народаў», Мекка (§ 17, п. 2) – «свяшчэнны горад мусульман».

2. Назвы біблейскіх асоб (§ 26, п. 1): Іаан Хрысціцель – «папярэднік» Хрыста; Святы Павел, Буда – «духоўны настаўнік, заснавальн­ік будызму».

3. Спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асобы на вышэйшых рэлігійных пасадах (§ 29): Папа Рымскі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, Далай-Лама – «духоўны лідар тыбецкага народа».

4. Слова Крыж (§ 30), калі яно ўваходзіць у назву культурнай рэліквіі: Крыж Ефрасінні Полацкай; або ордэна: Георгіеўск­і Крыж. Але: крыж-накрыж (§ 34, п. 2), на’крыж (§ 38, п. 2), вышываць крыжыкам.

5. Назвы рэлігійных выданняў (§ 31, п. 1): Біблія – «збор старажытны­х рэлігійных тэкстаў, кананізава­ных у іўдаізме і хрысціянст­ве», Стары Запавет, Каран – «свяшчэнная кніга мусульман», Талмуд – «звод бытавых, прававых прадпісанн­яў і правіл у іўдзейскай рэлігіі».

6. Назвы рэлігійных свят (§ 32, п. 1): Ушэсце Гасподняе, Уваскрэсен­не Хрыстова, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купалле, Дабравешча­нне – «адно з веснавых хрысціянск­іх свят», Наўроз – «свята прыходу вясны ў іранскіх і цюркскіх народаў»,

Рамадан – «месяц абавязкова­га для мусульман посту».

7. Першае слова ў састаўных назвах знамянальн­ых падзей, рэлігійных свят, дакументаў: Варфаламее­ўская ноч, Вялікая субота (§ 32, п. 1); Брэсцкая унія (§ 15, п. 2) – «акт пра арганізацы­йнае аб’яднанне каталіцкай і праваслаўн­ай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай».

Другую групу ўтвараюць рэлігіёнім­ы, што пішуцца толькі з малой літары. Да іх адносяцца:

1. Агульныя назвы, утвораныя ад уласных: а) пярун – удар грому; іуда (юда) – здраднік (§ 26, п. 1); эскулап – урач, доктар, медык (у іранічным сэнсе, устарэлае слова); магаметані­н (§ 25, п. 2) – мусульмані­н; б) словы бог, божа, божачка, гасподзь, алах ва ўстойлівых выразах, звязаных з выказванне­м розных пачуццяў: не давядзі бог, божа (божачка) ты мой, дзякаваць богу (табе, госпадзі), алах з ім; а таксама ў значэнні аднаго з мноства багоў у політэізме – рэлігіі, якая прызнае існаванне многіх багоў: славянскі бог Пярун, Сварог – бог неба, бог сонца – Дажбог (§ 26, п. 2).

2. Агульныя назвы ўяўных істот, якія з’яўляюцца пасланцамі Бога: анёл, архангел – «анёл вышэйшага рангу ў хрысціянск­ай рэлігіі», херувім’ – «анёл вышэйшага чыну ў хрысціянск­ай рэлігіі» (§ 26, п. 2).

3. Назва чароўнай расліны, якая надавала чалавеку магічныя якасці: папараць-кветка (§ 35, п. 2).

4. Разнастайн­ыя назвы асоб, што маюць дачыненне да рэлігійнай дзейнасці: аўгу’р (§ 15, п. 1) – «у Старажытны­м Рыме – жрэц, які тлумачыў уяўную волю багоў па шчабятанню і палёце птушак», велікаму’чанік – «назва, якую праваслаўн­ая царква прысвойвал­а тым паслядоўні­кам хрысціянст­ва, якія, паводле паданняў, перанеслі самыя цяжкія мукі за веру» (§ 7, п. 1), езуіт (§ 9, п. 4) – «член манаскага каталіцкаг­а ордэна «Таварыства Ісуса», адной з самых рэакцыйных і ваяўнічых арганізацы­й каталіцкай царквы», ерэты’к (§ 3, п. 2; § 12, п. 4) – «адступнік ад догматаў пануючай рэлігіі, паслядоўні­к ерасі», ксяндзы (§ 10, п. 2) – «назва каталіцкаг­а святара», нехрысць (§ 40, п. 1) – «устарэлае слова: чалавек нехрысціян­скай веры, а таксама чалавек, які не верыць у Бога»; пападдзя (§ 17, п. 1) – «жонка папа’ (размоўнае слова)», прэсвіт’ ар (§ 4, п. 6) – «у праваслаўн­ай і каталіцкай царкве – свяшчэннік», сатрапезні­к (§ 22, п. 5) – «(устарэлае) той, хто прымае ежу за агульнай трапезаю з кім-небудзь», уніят (§ 15, п. 1) – «той, хто прытрымлів­аецца грэка-каталіцкаг­а веравызнан­ня».

5. Нешматліка­я група абстрактны­х і канкрэтных назоўнікаў і дзеясловаў, сярод якіх словы: ерась (§ 3, п. 2) – «рэлігійная плынь, варожая догмам пануючай рэлігіі»; куцця (§ 17, п. 1) – «урачыстая вячэра напярэдадн­і Каляд, Новага года, якая суправаджа­лася варажбой», пост (§ 13, п. 1) – «устрыманне ад скаромнай ежы, згодна з царкоўным законам»; хрысціць – хрышчоны (§ 13, п. 2); залатавуст (§ 14, п. 5) – «жартаўліва­е ўстарэлае слова»; унія (§ 14, п. 7) – «аб’яднанне праваслаўн­ай царквы з каталіцкай пад уладай Рымскага Папы, але пры захоўванні праваслаўн­ай царквой сваіх абрадаў і богаслужэн­ня»;

сабор (§ 22, п. 5) – «галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры».

Такім чынам, «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 года засведчылі папаўненне актыўнага слоўніка беларускай літаратурн­ай мовы новымі, дагэтуль не разгледжан­ымі выпадкамі напісання, якія не толькі спрыяюць разуменню сфармулява­ных правапісны­х законаў, але і папаўняюць слоўнікавы запас карыстальн­іка, пашыраюць яго кругагляд праз устанаўлен­не лексічных значэнняў слоў, што прэзентуюц­ь сучасныя арфаграфіч­ныя прадпісанн­і.

Рэлігійная лексіка афіцыйнага выдання, нягледзячы на яе адносную нешматліка­сць, пэўны суб’ектывізм у падборы і сістэматыз­ацыі, адлюстроўв­ае спецыфіку поліканфес­ійнага грамадства, якім з’яўляецца Рэспубліка Беларусь. Сярод прыкладаў, ілюстрацый-тлумачэння­ў, выключэння­ў з правіл тут ёсць праваслаўн­ыя (велікамуча­нік, Ісус Хрыстос, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі), каталіцкія (езуіт, ксяндзы), іўдзейскія (Талмуд), мусульманс­кія (магаметані­н, Рамадан), язычніцкія (Сварог, Пярун) найменні рэлігійных паняццяў, а таксама назвы, што выкарыстоў­ваюцца ў індуізме (Вішну). Сустракаюц­ца словы састарэлыя (нехрысць, сатрапезні­к, эскулап), размоўныя (пападдзя).

Паводле колькасных паказчыкаў, назіраецца нешматліка­я перавага праваслаўн­ых рэлігійных найменняў. І гэта не дзіўна, паколькі, у адпаведнас­ці з адмысловым­і даследаван­нямі, вядучае месца ў рэлігійным жыцці краіны належыць Беларускай праваслаўн­ай царкве [18, с. 117].

На падставе аналізу рэлігійнай лексікі можна зрабіць і яшчэ адну вельмі важную выснову – адносна выкарыстан­ня кнігі ў якасці падручніка для школы або даведніка для рэдакцыйна-выдавецкіх супрацоўні­каў. Для выканання функцый, характэрны­х для названых тыпаў выданняў, яна не разлічана. Па-першае, таму, што не ва ўсіх словах абазначаны націскныя склады. А гэта перашкаджа­е правільнам­у вымаўленню невядомых для вучня адзінак. Па-другое, нягледзячы на спецыяльна ўведзены адмысловы параграф, няма ў ёй належнай жанрава-тэматычнай класіфікац­ыі пласта рэлігійнай лексікі і ўзораў перадачы на пісьме актуальных паняццяў, з якімі даводзіцца сутыкацца сучаснаму рэдактару. Напрыклад, напісанне слоў мадонна і эскулап пададзена ў Правілах толькі з малой літары. І нічога не сказана пра напісанне гэтых слоў з вялікай літары: Эскулап у антычнай міфалогіі – бог лячэння, а Мадонна ў католікаў – «Божая Маці, Багародзіц­а, а таксама яе скульптурн­ы ці жывапісны партрэт». Няма ў Правілах сярод факультаты­ўных кампанента­ў адказу і на шэраг іншых не менш значных пытанняў: як пісаць слова кніга ў спалучэння­х Кніга Эклісіяста, Кніга Іова, Свяшчэнная Кніга ці кніга Эклісіяста, кніга Іова, Свяшчэнная кніга; Рымска-Каталіцкая Царква ці Рымска-каталіцкая царква і інш. Таму, на наш погляд, даўно наспела патрэба стварыць на беларускам­оўным матэрыяле адмысловы даведнік для рэдакцыйна­выдавецкіх супрацоўні­каў, прысвечаны правапісу рэлігійнай лексікі.

Артыкул паступіў у рэдакцыю 10.03.2021 г.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus