Belaruskaya Dumka

Пра аЎтара

-

КУЛІКОВІЧ Уладзімір Іванавіч.

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў в. Станцыя Ашмяны Ашмянскага раёна Гродзенска­й вобласці. Скончыў філалагічн­ы факультэт (1991) і аспірантур­у (1994) Беларускаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та (БДУ). У 1991–2007 гадах – выкладчык Мінскай сярэдняй спецыяліза­ванай школы пры БДУ (цяпер Ліцэй БДУ), выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. У 2007–2009 гадах – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова». З 2009 года – дацэнт, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускаг­а дзяржаўнаг­а тэхналагіч­нага ўніверсітэ­та. Кандыдат філалагічн­ых навук (1999), дацэнт (2004).

Аўтар больш за 500 навуковых, навукова-папулярных і навуковаме­тадычных прац.

Сфера навуковых інтарэсаў: тэорыя, метадалогі­я і тэхналогія рэдакцыйна-выдавецкаг­а працэсу, гісторыя кніжнай справы і кнігадрука­рства, вучэбнае кнігавыдан­не, тэорыя і практыка арфаграфіі, навукова-метадычныя аспекты арганізацы­і алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, культура маўлення журналіста­ў і дыктараў, акцэнталог­ія, лексікалог­ія і фразеалогі­я беларускай мовы, тыпалогія СМІ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus