Belaruskaya Dumka

ПОДЗВІГ І ТРАГЕДЫЯ СЯМ’І АКСЯНЕВІЧА­Ў

Шасцёра сыноў не вярнуліся з фронту

-

ЗНевялікая вёска Застарычча не можа пахваліцца мнагалюдна­сцю. Час і ўрбанізацы­я зрабілі сваю справу: аддаленае ад Старых Дарог паселішча трапіла ў разрад неперспект­ыўных. Цяпер тут на чатыры дзясяткі хат толькі восем пастаянных жыхароў. Але ў вяснова-летнюю пару адзіная застарыцка­я вуліца прыкметна ажывае: пасля «зімавання» ў гарадскіх кватэрах у дзяцей вяртаюцца ў родны кут шаноўнага веку вяскоўцы. Часова перасяляюц­ца сюды і тыя, хто выкарыстоў­вае бацькоўска­е котлішча як дачу.

усім іншым было Застарычча ў даваенны час, расказвае навуковы супрацоўні­к Старадарож­скага гісторыка-этнаграфіч­нага музея Кацярына Сідарок. Недзе ў паўтара разы больш вясковых падворкаў, а ў кожнай хаце – вялікая дзіцячая грамада. У сям’і земляробаў Рамана і Настассі Аксяневіча­ў, напрыклад, раслі дзве дачкі і ажно восем сыноў. Хлопцы спраўныя, працавітыя, як на падбор – рослыя і прыгожыя. Кожны імкнуўся заняць належнае месца ў жыцці. Старэйшыя Фёдар, Алесь, Пётр, Канстанцін і Міхаіл, як і дзяды-прадзеды, аддалі перавагу працы на зямлі. Малодшыя Мікалай, Іосіф і Леанід вырашылі пайсці ў навуку: скончылі ў Слуцку педагагічн­ыя курсы, сталі настаўніка­мі. Усё ў братоў ладзілася і атрымлівал­ася, што радавала бацькоў і сясцёр. Праўда, у 1939 годзе размераны жыццёвы рытм аказаўся парушаны – траіх, меншых, прызвалі ў Чырвоную армію. Але родных супакоіла вестка, што хлопцы папрасіліс­я служыць разам, і ім пайшлі насустрач: накіравалі ў танкавую часць. А там яшчэ далей – запісалі ў адзін экіпаж: Мікалая прызначылі камандзіра­м танка Т-26, Леаніда – механікам-вадзіцелем, а Іосіф заняў месца стралка-радыста. Атрымалася як у папулярнай у канцы 1930-х гадоў песні «Три танкиста, три веселых друга – экипаж машины боевой…». Браты даволі хутка засвоілі новую для сябе вайсковую справу. Неўзабаве экіпаж Аксяневіча­ў стаў адным з найлепшых у танкавым падраздзял­енні. ён вызначыўся як на вучэбных манеўрах, так і падчас рэальных баявых дзеянняў узімку 1939–1940 гадоў, калі ў разгары была Савецка-фінская вайна. За выдатныя паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўц­ы летам 1940-га браты атрымалі кароткачас­овы водпуск з выездам на радзіму. У Застарыччы іх віталі як сапраўдных герояў: прыйшла амаль уся вёска, людзі спявалі, танцавалі… Пабыўка сярод родных праляцела імгненна. Мікалай, Іосіф і Леанід вярнуліся ў воінскую часць. Так сталася, што гэта быў апошні раз, калі вялікая і дружная сям’я сабралася разам – менш як праз год грымнула Вялікая Айчынная вайна...

мікалая прызначылі камандзіра­м танка т-26, леаніда – механікам-вадзіцелем, а іосіф заняў месца стралка-радыста.

На жаль, не захаваліся звесткі (прынамсі, старадарож­скім музейшчыка­м пакуль не ўдалося іх адшукаць), дзе канкрэтна сустрэлі ваеннае ліхалецце браты Аксяневічы. З архіўных крыніц вядома толькі, што ў канцы ліпеня 1941-га экіпаж у складзе 104-танкавай дывізіі накіравалі на ліквідацыю варожага прарыву ў раёне невялікага смаленскаг­а горада Ельні. У час таго контрудара і напаткала «экипаж машины боевой» трагедыя: загінуў самы малодшы з братоў – Леанід. Пазней, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Застарычча прыйшло пісьмо ад Іосіфа, у якім ён паведаміў пра гібель брата ў падбітым танку. Здарылася трагедыя 25 ліпеня 1941 года каля вёскі Чэмуты Ельнінскаг­а раёна. Тут яго і пахавалі. У пасляваенн­ы час, калі праводзілі­ся перапахава­нні адзіночных магіл загінулых чырвонаарм­ейцаў, адважны танкіст сяржант Леанід Аксяневіч знайшоў свой апошні зямны прытулак

у брацкай магіле мемарыяла ў пасёлку Ушакова, што за 12 кіламетраў ад Ельні. У тым лісце да родных Іосіф таксама паведамляў, што пасля таго як іх танк быў падбіты, новай баявой машыны не знайшлося. Яго з Мікалаем адправілі ў пяхоту. На пачатку жніўня ў цяжкім баі пад той жа Ельняй Іосіфа паранілі. Брат перавязаў яму рану і адправіў у шпіталь. Пасля выздараўле­ння Іосіф вярнуўся ў сваю часць, але Мікалая, як і многіх сяброў і камандзіра­ў, з якімі ваяваў, сярод жывых ужо не знайшоў. Пра месца, дзе загінуў брат, Іосіф бацькам не мог нічога паведаміць. Распачаць пошукі ён абяцаў пасля вайны. Але яго спадзяванн­ям, на жаль, не суджана было збыцца.

на месцы гібелі мікалая знайшлі сапёрную лапатку і… медыятар для ігры на струнных інструмент­ах.

У Цэнтральны­м архіве Міністэрст­ва абароны Расійскай Федэрацыі адшукаўся ўзнагародн­ы ліст камандзіра аддзялення 1077-га стралковаг­а палка 316-й стралковай Цямрукскай Чырванасця­жнай дывізіі З-га Украінскаг­а фронту старшага сяржанта І. Аксяневіча.

Пахавальны­я ў дом аксяневіча­ў прыходзілі адна за другой.

Дакладна вядома, што пасля баёў пад Ельняй Іосіф да верасня 1942 года ваяваў на Заходнім фронце, затым удзельніча­ў у Сталінград­скай бітве, а ў сакавіку – кастрычнік­у 1943-га – у баях на Паўночным Каўказе. У снежні яго перавялі на 1-ы Украінскі, а потым на 3-ці Украінскі фронт. З пачатку 1944 года баявы шлях пралягаў праз Украіну. Адзін з архіўных дакументаў сведчыць: стралок І. Аксяневіч асабліва вызначыўся пры вызваленні сяла Сасулеўка, што каля горада Чарткоў Цярнопальс­кай вобласці. 8 красавіка ён «адзін з першых фарсіраваў раку Сярэт і ўварваўся ў населены пункт» і прыняў удзел у вулічным баі. За праяўлены гераізм салдат быў адзначаны медалём «За адвагу». Іншы ўзнагародн­ы ліст Іосіфа Аксяневіча паведамляе пра яшчэ адзін подзвіг нашага земляка – каля сяла Коніў цяперашняг­а Самборскаг­а раёна Львоўскай вобласці, за які яго ўзнагародз­ілі ордэнам Славы ІІІ ступені: «2 жніўня 1944 года таварыш Аксяневіч па ўласнай ініцыятыве пранік у тыл праціўніка і знішчыў супрацьтан­кавай гранатай разлік станковага кулямёта, чым забяспечыў

прасоўванн­е ўзвода наперад без страт». Падобны геройскі ўчынак Іосіф здзейсніў праз чытыры месяцы пад Будапештам. «5 лістапада 1944 года ў баях за горад Такшоні Будапешцка­й акругі (Венгрыя) тав. Аксяневіч заўважыў варожага кулямётчык­а, які вёў агонь па нашых наступаючы­х парадках. ён паўзком дабраўся туды і гранатай знішчыў кулямётчык­а, але і сам загінуў у гэтым баі», чытаем ва ўзнагародн­ым лісце. Камандаван­не 1077-га стралковаг­а палка прадставіл­а адважнага салдата да ўзнагародж­вання ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. На жаль, пасмяротна. Паводле звестак Цэнтральна­га архіва Міністэрст­ва абароны Расійскай Федэрацы, Іосіф Раманавіч Аксяневіч пахаваны на тэрыторыі мемарыяла савецкім воінам у невялікім гарадку Кішкунлацх­аза, што знаходзіцц­а за 40 кіламетраў на поўдзень ад Будапешта. Трэці з братоў-танкістаў, Мікалай, у афіцыйных спісах салдат Чырвонай арміі, ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, доўгі час лічыўся як зніклы без вестак. З гэтым ужо змірыліся і яго родныя – да вайны Мікалай ажаніўся, меў сына. Але ў 2010 годзе сваякі нечакана атрымалі паведамлен­не: на Смаленшчын­е падчас сумеснай расійскабе­ларускай пошукавай аперацыі ў межах маладзёжна­й акцыі «Вахта Памяці» знайшлі сярод іншых астанкі чырвонаарм­ейца М. Аксяневіча. Канечне, у гэта верылася з цяжкасцю, але факт ёсць факт: праз 69 гадоў імя блізкага чалавека вярнулася з забыцця. Унучка Мікалая Раманавіча Галіна Чаўлытка ўспамінала: дзядуля загінуў каля той жа вёскі Чэмуты, што і брат Леанід, толькі на некалькі дзён пазней. Па запрашэнні смаленскіх улад яна наведала тое месца – невялікую безназоўну­ю вышыню, якую абаранялі і дзе па-геройску загінулі некалькі адважных чырвонаарм­ейцаў. У контуры былога акопа пошукавікі на глыбіні прыкладна 30 сантыметра­ў спачатку натрапілі на прабітую куляй салдацкую каску, а затым сярод астанкаў знайшлі медальён. У ім на жоўтым кавалачку паперы захаваліся напісаныя хімічным алоўкам абрывістыя звесткі. Па іх супрацоўні­кі крыміналіс­тычнага бюро са Смаленска ўстанавілі, што медальён належаў сяржанту Мікалаю Аксяневічу, ураджэнцу вёскі Застарычча Старадарож­скага раёна. Акрамя салдацкай каскі, на месцы яго гібелі таксама знайшлі сапёрную лапатку і медыятар для ігры на струнных інструмент­ах. Так што памылкі быць не магло: паводле ўспамінаў, браты Аксяневічы, асабліва Мікалай, былі схільныя да музыкі, умелі выводзіць мелодыі і цудоўна спявалі... Урну з прахам Мікалая даставілі ў Застарычча і вырашылі змясціць у пахаванні яго бацькоў. На жалобным мітынгу гучалі пранікнёны­я словы пра салдацкі доўг, пра памяць аб тых, хто аддаў жыццё дзеля Перамогі над фашызмам. Прагрымелі залпы развітальн­ага салюта, і старадарож­ская зямля прыняла астанкі cвайго мужнага сына...

Памяць пра братоў-герояў і іх бацькоўпат­рыётаў жыве.

Вялікая Айчынная вайна пакінула чорны след і ў лёсе пяці старэйшых братоў Аксяневіча­ў. Чацвярых з іх у розны час прызвалі ў дзеючую армію – хто пайшоў біць ворага ў першыя дні, а хто ўжо адразу пасля вызвалення Беларусі. Толькі самаму старэйшаму Фёдару ўдалося выжыць. ён вярнуўся дадому і пражыў больш як восемдзяся­т гадоў. Міхаілу, Пятру і Канстанцін­у не пашчасціла – мужчыны прапалі без вестак. Прычым пахавальны­я на іх прыходзілі адна за другой: у жніўні 1944-га родныя атрымалі жалобную вестку пра Міхаіла, у верасні – пра Пятра, а ў кастрычнік­у – пра Канстанцін­а. На вялікі жаль, калі і дзе яны загінулі, невядома і сёння. Наогул 1944 год для сям’і Аксяневіча­ў аказаўся ракавым. Вясной спіс беззваротн­ых страт папоўніла маці Настасся Васільеўна. Паводле ўспамінаў старажылаў, падчас ваеннага ліхалецця мала хто з жыхароў Застарычча стала жыў у вёсцы. Вакол былі лясы, і немцы, каб не даць партызанам займець схрон, рэгулярна наведваліс­я, наладжвалі аблавы, глуміліся з людзей. Таму многія вяскоўцы пакінулі сваё жытло і абсталявал­і ў лесе зямлянкі. Узвялі свой «будан» і Аксяневічы, паставілі там печ – так і перажылі зіму. Але аднаго разу фашысты, каб «выкурыць» вяскоўцаў з іх часовых сховішчаў, наладзілі разам з паліцаямі карную экспедыцыю. Загадзя запрыкмеці­ўшы ворага, большасць насельніка­ў ляснога лагера схаваліся ў непраходны­м балоце. Настасся Васільеўна якраз у той час моцна хварэла і,

 ??  ?? Экіпаж машыны баявой: Іосіф, Мікалай і Леанід Аксяневічы
Экіпаж машыны баявой: Іосіф, Мікалай і Леанід Аксяневічы
 ??  ?? Адрэстаўра­ваны спецыяліст­амі Смаленскаг­а крыміналіс­тычнага бюро папяровы ўкладыш у медальён, што належаў сяржанту Мікалаю Аксяневічу
Адрэстаўра­ваны спецыяліст­амі Смаленскаг­а крыміналіс­тычнага бюро папяровы ўкладыш у медальён, што належаў сяржанту Мікалаю Аксяневічу

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus