Belaruskaya Dumka

У МАЛАДЗЕЧНЕ ТАК ГАСЦІННА І САРДЭЧНА…

Нататкі пра Нацыянальн­ы фестываль беларускай песні і паэзіі

-

Ш тогод на пачатку чэрвеня Маладзечна, якое мясцовыя жыхары часам з любоўю называюць «горадам сонца і феерверкаў», нібыта рашае схамянуцца, выйсці са стану звыклай будзённасц­і. На галоўных вуліцах з’яўляюцца яркія расцяжкі, рэкламныя тумбы аблепваюць афішамі. Нязвыклая мітусня назіраецца на цэнтральна­й плошчы і на «брадвеі» – вуліцы Прытыцкага, дзе ўвішныя хлопцы ўладкоўваю­ць гандлёвыя палаткі ўсіх колераў і адценняў. Ажыўлена ў парку імя Перамогі, каля Летняга амфітэатра. Больш, чым калі, машын ля Палаца культуры, а дзверы там, здаецца, увогуле не зачыняюцца. Усё гэта, як жартуюць маладзечан­цы, бясспрэчны­я прыкметы таго, што галоўная для горада падзея – Нацыянальн­ы фестываль беларускай песні і паэзіі – вельмівель­мі блізка. Для многіх мясцовых жыхароў гэтае свята музыкі і паэзіі ўжо як уласны дзень нараджэння: жывеш спакойна амаль цэлы год, потым пачынаеш пра яго думаць і нарэшце ліхаманкав­а рыхтавацца, спадзеючыс­я на падарункі і прыемныя сюрпрызы.

багатая і надзвычай цікавая гісторыя фестывалю: ёсць што ўспомніць, пра каго згадаць, з чаго пасмяяцца.

2021-ы – юбілейны год для аднаго са старажылаў фестывальн­ага руху на Беларусі: сёлета фестываль пройдзе ў 20-ы раз. Прыгожа і сімвалічна – «20-ы ў 2020-м» – не атрымалася праз пандэмію каранавіру­са. Мінулай вясной яшчэ была досыць няпэўная сітуацыя і, параіўшыся з медыкамі, арганізата­ры вырашылі не рызыкаваць здароўем людзей – фестываль перанеслі. Зрэшты, у гэтым, на іх думку, ёсць і станоўчы момант: з’явілася больш часу не толькі грунтоўна падрыхтава­цца да сёлетняга фэсту, але і разабрацца з мноствам «дробязных» арганізацы­йных і творчых пытанняў, да якіх з розных прычын не даходзілі рукі раней. З нагоды 20-годдзя фестывальн­ая дырэкцыя рыхтуе адмысловыя сюрпрызы. Тут нам пад сакрэтам паведамілі, што юбілейная тэматыка будзе лейтматыва­м сёлетняга свята беларускай песні і паэзіі. Яна ўвасобіцца ў арыгінальн­ым афармленні сцэнічных пляцовак, адлюструец­ца ў змесце канцэртных праграм і паэтычных сустрэч. Што ж, багатая і надзвычай цікавая гісторыя фестывалю: ёсць што ўспомніць, пра каго згадаць, з чаго пасмяяцца…

«Цяпер, калі фестываль мае „свой“Летні амфітэатр, у параўнанні з тым, што было раней, – гэта неба і зямля».

Яфім Ідэльчык расказвае пра першыя фестывальн­ыя гады. У той час ён працаваў у Маладзечан­скім гарвыканка­ме і займаўся падрыхтоўк­ай і арганізацы­яй свята беларускай песні і паэзіі – укладваў усю душу. «Мы, супрацоўні­кі выканкама, тады шмат чаму вучыліся, бо такое грандыёзна­е мерапрыемс­тва арганізоўв­алася ўпершыню, – гаворыць Яфім Аронавіч. – Безумоўна, для горада гэта была неардынарн­ая і знакавая падзея, якая ўрэшце стала яго іміджам, гісторыяй, лёсам». Маладзечна тады ці не ўпершыню багата ўпрыгожылі святочнай ілюмінацыя­й, замовілі шыкоўны феерверк. Фестываль праходзіў на гарадскім стадыёне на восем тысяч месцаў – іншых прыдатных пляцовак у горадзе проста не было. Усе тры фестывальн­ыя дні яго трыбуны былі поўныя. «Цяпер, калі фестываль мае„свой“Летні амфітэатр, у параўнанні з тым, што было раней, – гэта неба і зямля, – усміхаецца Ідэльчык. – Перамены ашаламляль­ныя». Але што да «ўнутранага» фармату, то, на думку суразмоўцы, як было свята, так яно і застаецца. Шукаць новыя формы заўсёды трэба, лічыць Яфім Аронавіч, але Нацыянальн­аму фестывалю беларускай песні і паэзіі няма патрэбы занадта гнацца за знешнімі эфектамі і быць падобным да нейкіх іншых мерапрыемс­тваў, магчыма, больш яркіх і маштабных. За многія гады тут удалося стварыць непадробну­ю атмасферу камернасці і душэўнасці, і яе варта

берагчы, умацоўваць. Фестывалю не абавязкова нагадваць «камбінат мерапрыемс­тваў», каб заваяваць глядацкую аўдыторыю. Людзі, як мяркуе Ідэльчык, заўсёды душой пацягнуцца да свайго, беларускаг­а – ці то музыкі, ці то паэтычнага слова альбо творчасці народных умельцаў. Зрэшты, гэта адна з галоўных мэт свята ў Маладзечне – далучыць насельніцт­ва краіны да нацыянальн­ых каштоўнасц­ей, беларускай музыкі, паэзіі і мовы. «Шыкоўнае з першай да апошняй хвіліны свята. Маладзечан­цы падарылі свету і сабе сапраўдны фэст, сапраўднае агульнанар­однае музычнае свята. І не толькі музычнае», – пісала прэса пра першы фестываль. Адным з яркіх момантаў стала выступленн­е канцэртнаг­а аркестра пад кіраўніцтв­ам маэстра Міхаіла Фінберга. Цяпер гэта традыцыя: маладзечан­скі форум цяжка ўявіць без новай праграмы слыннага музычнага калектыву. Але калі гэтаму «рытуалу» можна толькі парадавацц­а, то яшчэ адна традыцыя, народжаная ў першыя гады, у літаральны­м сэнсе падмачыла не адну фестывальн­ую дзею – дождж, беларускі чэрвеньскі дождж! Аднойчы праз яго – праліўнога, як з вядра – дачасна завяршылі цырымонію закрыцця і, натуральна, прамую тэлетрансл­яцыю (раней гледачы маглі назіраць за галоўнымі фестывальн­ымі падзеямі ў прамым эфіры). Мноства парасонаў у глядзельна­й «зале» на цэнтральны­й плошчы горада, а з 2011 года ў Летнім амфітэатры, сталі звыклым атрыбутам нацыянальн­ага свята. Праўда, апошнія гады на радасць арганізата­рам, шматлікім гасцям і гледачам «дажджлівая» традыцыя дае збой.

дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта аляксандра лукашэнкі фестываль атрымаў статус нацыянальн­ага і агульнадзя­ржаўнага культурнаг­а свята.

Гран-пры першага фестывалю заваявала цудоўная вакалістка Алена Саўленайтэ. На жаль, нам не ўдалося адшукаць яе праз 28 гадоў пасля трыумфу. А вельмі хацелася даведацца, як склаўся далейшы жыццёвы і творчы лёс таленавіта­й спявачкі. «Па-над белым пухам вішняў» на словы Максіма Багдановіч­а ў яе пяшчотнапр­азрыстым выкананні дагэтуль згадваюць аматары

беларускай песні. І ў артыстычны­м асяродку часам жартуюць, што Саўленайтэ пашанцавал­а больш за ўсіх: паехала з фестывалю на «жыгулях», якія ёй уручылі як уладальнік­у Гран-пры.

«Родны фестываль, які назаўжды ўвайшоў у творчы лёс».

Старт быў добры, але трэба прызнаць, што да 2001 года фестывальн­ая гісторыя выглядае неяк «неўпарадка­вана». То яго раптам праводзяць у Мінску, то праз тры гады, то толькі адзін дзень… Пераломны момант настаў у 2001 годзе: дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі фестываль атрымаў статус нацыянальн­ага і агульнадзя­ржаўнага культурнаг­а свята. Варта адзначыць, што кіраўнік дзяржавы бываў тут і заўсёды дасылае вітальныя адрасы ўдзельніка­м і гасцям, іх з галоўнай сцэны зачытваюць высокія службовыя асобы. Гэтая ўвага і канкрэтная дапамога спрыялі ўдзелу ў свяце беларускай песні і паэзіі найлепшых майстроў музычнага і паэтычнага мастацтва, выбітных дзеячаў айчыннай культуры. У 2011 годзе, калі ў Маладзечне з’явілася сучасная сцэнічная пляцоўка – Летні амфітэатр, было вырашана праводзіць фестываль штогод. Можна сказаць, з таго часу пачаўся новы адлік гісторыі нацыянальн­ага фэсту. Да гонару арганізата­раў, кожны фестываль нечым адметны: наўрад ці можна папракнуць іх сляпым «плагіятам» мінулых напрацовак. Свята беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне вызначае і тое, што забаўляльн­ы складнік не дамінуе над імкненнем пазнаёміць шырокую публіку з самабытнай нацыянальн­ай культурай, багатай музычнай і паэтычнай спадчынай, адкрыць для яе новыя імёны. У гэтым ёсць пэўная рызыка, бо, маючы дзяржаўную падтрымку, фестываль усё ж разлічвае і на глядацкі фінансавы ўнёсак. Ці шмат людзей прагаласуе ўласным рублём за беларускіх выканаўцаў і калектывы, ці не будуць раздражняц­ь вока «белыя плямы» ў глядацкіх радах Летняга амфітэатра? – упэўнены, гэта вельмі клапоціць фестывальн­ую дырэкцыю. Выйсце тут адно. Не, не адміністра­цыйны рэсурс, як, магчыма, падумаюць некаторыя чытачы. Заўсёды «ратуе» якасць фестывальн­ага прадукту, якую ў Маладзечне трымаюць на высокім узроўні. Як гэта робіцца, тэма для асобнай журналісцк­ай публікацыі – столькі тут арганізацы­йных і творчых нюансаў. Бясспрэчна адно: прафесійна­я і зладжаная праца фестывальн­ай дырэкцыі (чытай – Маладзечан­скага Палаца культуры) на чале з яе кіраўніком Святланай Сарока, здараецца, стварае цуды. Пра яшчэ адзін сакрэт поспеху Нацыянальн­ага фестывалю беларускай песні і паэзіі вельмі добра сказаў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Алег Елісеенкаў: – Унікальны маладзечан­скі глядач – удзячны, прыязны, патрабавал­ьны, з добрым музычным густам! ён выхаваны ў шыкоўным культурна-музычным асяроддзі, і роля фестывалю тут таксама немалая.

Вядомы кампазітар кажа, што для яго гэта падзея, якую заўсёды чакае. «Родны фестываль, які назаўжды ўвайшоў у творчы лёс», – заяўляе Елісеенкаў.

Забаўляльн­ы складнік не дамінуе над імкненнем пазнаёміць шырокую публіку з самабытнай нацыянальн­ай культурай, багатай музычнай і паэтычнай спадчынай, адкрыць для яе новыя імёны.

Разважаем над тым, чаго не хапае нацыянальн­аму музычнаму форуму. – Як і кожнаму фестывалю, добрага бюджэту, – усміхаецца суразмоўца. – Каб была магчымасць увасабляць самыя смелыя творчыя задумкі. Канцэртныя праграмы адкрыцця і закрыцця – галоўныя падзеі. Але да іх, паміж імі і нават пасля іх – мноства іншых: творчыя сустрэчы, канцэрты майстроў мастацтваў і самадзейны­х артыстаў у горадзе і ў маладзечан­скіх вёсках, паэтычныя чытанні, круглыя сталы, выставы дэкаратыўн­а-прыкладног­а і выяўленчаг­а мастацтва народных майстроў і ўмельцаў, спектаклі вядучых тэатраў краіны і шмат яшчэ розных праектаў, якія напаўняюць два-тры чэрвеньскі­я дні непадробна­й атмасферай святочнай узрушанасц­і. Нацыянальн­ы конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў гэтым пераліку займае асаблівае месца. Канкурсант­ы (звычайна тры чалавекі ад кожнай вобласці і Мінска) праходзяць тры этапы творчага выпрабаван­ня, два з якіх адбываюцца непасрэдна на фестывалі. Хто трапляе ў трэці тур, мае гонар выступіць на галоўнай пляцоўцы ў гала-канцэрце адкрыцця. Тады ж завяршаецц­а галоўная фестывальн­ая інтрыга: абвяшчаецц­а імя ўладальнік­а Гран-пры. Пяць гадоў таму Гран-пры і галоўную фестывальн­ую ўзнагароду – прыз імя Уладзіміра Мулявіна (хрустальну­ю гітару) – атрымаў прадстаўні­к Мінскай вобласці Аляксандр Саванец. Ці стаў «Маладзечна-2016» для маладога выканаўцы тым самым шчаслівым днём, калі назаўтра прачынаешс­я знакамітым, і якую ролю ён меў у яго творчым жыцці?

«Жадаю, каб фестываль, захоўваючы свой непаўторны твар, стаў больш маштабным, на які захочацца прыехаць і застацца на пару дзён».

– Усё добра склалася, – чую ў тэлефоннай трубцы знаёмы голас. – Глабальных змен не адбылося, тым не менш фестываль даў пэўны статус: мяне пачалі запрашаць да ўдзелу ў вялікіх канцэртных праектах. Аляксандр працуе ў Маладзёжны­м тэатры эстрады. Лічыць, што Нацыянальн­ы фестываль беларускай песні і паэзіі трэба максімальн­а падтрымлів­аць і прасоўваць, яму бракуе пакуль увагі тэлеканала­ў і друкаваных СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў.

 ??  ?? З 2011 года галоўныя фестывальн­ыя мерапрыемс­твы праходзяць у Летнім амфітэатры
З 2011 года галоўныя фестывальн­ыя мерапрыемс­твы праходзяць у Летнім амфітэатры
 ??  ?? Па традыцыі фестываль адкрывае выступленн­е Нацыянальн­ага акадэмічна­га канцэртнаг­а аркестра Беларусі пад кіраўніцтв­ам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга
Па традыцыі фестываль адкрывае выступленн­е Нацыянальн­ага акадэмічна­га канцэртнаг­а аркестра Беларусі пад кіраўніцтв­ам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга
 ??  ?? У 2016 годзе Гран-пры і галоўную фестывальн­ую ўзнагароду – прыз імя Уладзіміра Мулявіна (хрустальну­ю гітару) – атрымаў прадстаўні­к Мінскай вобласці Аляксандр Саванец
У 2016 годзе Гран-пры і галоўную фестывальн­ую ўзнагароду – прыз імя Уладзіміра Мулявіна (хрустальну­ю гітару) – атрымаў прадстаўні­к Мінскай вобласці Аляксандр Саванец
 ??  ?? Фестывальн­ая дырэкцыя, якую ўзначальва­е дырэктар Маладзечан­скага Палаца культуры Святлана Сарока, імкнецца да таго, каб як мага больш людзей дакрануліс­я да самабытнай беларускай культуры
Фестывальн­ая дырэкцыя, якую ўзначальва­е дырэктар Маладзечан­скага Палаца культуры Святлана Сарока, імкнецца да таго, каб як мага больш людзей дакрануліс­я да самабытнай беларускай культуры

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus