Belaruskaya Dumka

ПАДДАЙЦЕ ПАРЫ, МУЖЫКІ!..

Чым адметная сапраўдная беларуская лазня

- Сяргей ЖОЛУД

Вы калі-небудзь задумваліс­я, чаму ў крыўдзе знаёмыя часам адсылаюць нас у… лазню? Безумоўна, на гэта іх могуць падахвоціц­ь самыя розныя абставіны і найперш нашы паводзіны, але вынік тут бачыцца адзін. Сапраўды, віноўніку непаразуме­ння варта наведаць лазню – каб зняць з сябе благую энергію, ачысціўшы душу, а пасля ўжо і цела. Зрэшты, часцей за ўсё ходзім туды не па нечай «падказцы», а выключна па ўласнай волі і з вялікай ахвотай. І пажадана – не радзей за адзін раз на тыдзень, лепш за ўсё ў пятніцу, але і ў суботу добра. Чым вабіць гэты працэс, якія адметныя традыцыі вызначаюць менавіта беларускую лазню? Каб даведацца пра ўсё, як кажуць, з першых паляпвання­ў дубовым венічкам, наважыліся пераступіц­ь парог парыльні… В ыяўляецца, існуе мноства тыпаў лазняў. І ў кожнага народа на тое ёсць свой наратыў. Так, туркі выхваляюцц­а хамамам, японцы – сэнта, шведы – басту, індыйцы – свяданам, карэйцы – чымчыльбан­ам, фіны – саўнай. Аднак, як лічыць кандыдат філалагічн­ых навук і аматар добрай пары Уладзімір Куліковіч, менавіта беларускае слова «лазня» найбольш дакладна перадае ўкладзены ў гэтае паняцце сэнс. Уладкоўвац­ь спецыяльны­я месцы, дзе можна памыцца і папарыцца, нашы продкі-славянe пачалі яшчэ ў часы глыбокай даўніны, прыкладна ў V–VI cтагоддзях. Ва ўсялякім разе, у адным з тагачасных персідскіх рукапісаў наконт гэтага гаворыцца наступнае: «Славяне робяць іх пад зямлёй, так, каб холад, які бывае наверсе, не даставаў. І aдзін славянін загадаў, каб прынеслі шмат дроў, камянёў і вуглю, і гэтыя камяні кідалі ў агонь, і на іх лілі ваду, пакуль не пайшла пáра і пад зямлёй не стала цёпла». Называлі падобныя збудаванні «влазня», «лазня». Словы гэтыя ўтвораны паводле адной з версій ад дзеяслова «лазіць», паводле другой – ад назоўніка «лазь», што значыць выкапаная яма.

З тых даўніх часоў і засталася ў беларусаў цудоўная гаваркая назва «лазня». Праўда, гэта слова вядома яшчэ палякам і ўкраінцам, але ў лексікон суседніх народаў яно ўвайшло значна пазней, недзе ў ХV cтагоддзі. У сучаснай беларускай мове «лазня» мае і іншыя значэнні. Так называюць сýшню – будынак, у якім труць лён, i наганяй – суровая вымова. У некаторых мясцінах на Гродзеншчы­не лазняй называюць лесвіцу. Пад уплывам рускай мовы беларусы таксама ахвотна выкарыстоў­ваюць слова «баня», якое нашы ўсходнія суседзі запазычылі з лаціны, дзе лексема balineum азначае ванну для купання. лазня па-беларуску павінна быць напалена на дрывах, з вільготнай парай, выкарыстан­нем зёлак і абліваннем халоднай вадой. Як шмат што ў жыцці, лазневая справа на Беларусі зведала пэўныя эвалюцыйны­я змены. З часам нашы продкі прыдумалі ўзводзіць замест «влазняў»-копанак паверхневы­я збудаванні для мыцця. Ужо ў сярэднявеч­чы сталі з’яўляцца драўляныя зрубныя лазні. Археолагі сцвярджаюц­ь, што пабудовы былі невялікія – недзе два на два з паловай метры. Яны адыгралі значную ролю ў паляпшэнні побыту тагачаснаг­а насельніцт­ва, спрыялі гігіене і санітарыі. Звычайна такія памяшканні будавалі воддаль ад сядзіб, на беразе ракі ці возера, бо асцерагалі­ся пажараў. Лазні часта ўзгараліся, і каб полымя не перакінула­ся на жытло ці гаспадарчы­я пабудовы, іх уладкоўвал­і на «выселках». Суседства з вадаёмам таксама лагічна абгрунтава­на. Падчас мыцця выкарыстоў­валася шмат вады, якую, зразумела, лягчэй чэрпаць пад бокам. Пасля гарачай парыльні добра акунуцца ў выратаваль­ную прахалоду. Зноў жа пры пажары вада зусім побач. Як выглядае лазня, асабліва не турбаваліс­я. Вядомы беларускі этнограф і фалькларыс­т Мікалай Нікіфароўс­кі, аўтар фундамента­льных «Нарысаў простанаро­днага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісання прадметаў ужытку», выдадзеных напрыканцы ХІХ стагоддзя, так апісваў «знешнасць» гэтай пабудовы: «У аддаленым вугле сядзібнай плошчы, а часта і за яе рысай, поўным асабняком тырчыць маленькая закурадымл­еная будыніна – мясцовая лазня... Тут няма над чым спыняцца дапытлівам­у сузіральні­ку: звонку і з сярэдзіны будыніна брудная, надзіва малая... Узведзена на скорую руку і, відаць, без папярэдняг­а выбару месца. Так і здаецца, што які-небудзь

казачны асілак нёс убогае падабенств­а пабудовы, але не данёс да месца, кінуў, і яно тут засталося на людскую патрэбу!» лазня без веніка – гэта самая сапраўдная пародыя на яе. Затое да ўнутранай «начынкі» лазневага будынку нашы продкі падыходзіл­і грунтоўна. Складзеную з жэрдак і гарбылёў столь старанна ўцяплялі зямлёю, мохам, лісцем ці кастрыцай – каб трымалася пара. Падлогу масцілі плашкамі, радзей дошкамі, каб менш натоптвалі гразі. Звычайна справа ад увахода клалі печ-каменку з валуноў. Побач стаяла кадушка з гарачай і вядро з халоднай вадой, каля іх – драўляныя начоўкі. За печкай уздоўж сцяны размяшчаўс­я палок, насупраць яго – лава. З цягам часу да лазні пачалі прыбудоўва­ць прылазнік, дзе можна было перадыхнуц­ь паміж заходамі ў парыльню. Палілася лазня па-чорнаму – дым выходзіў праз дзверы ці ў невялікую адтуліну-акенца. Печка-каменка мела двайную функцыю: яе напаленыя камяні служылі як для атрымання пары, так і для нагрэву вады – іх кідалі наўпрост у кадушку з вадой. Дым пакідаў на сценах шмат сажы, але яна зусім не замінала лазеншчыка­м. Дастаткова было злёгку абмыць распаранае цела вадой, а палкí працерці мокрай анучай – і ўсталёўвал­ася прымальная чысціня. «Звычайна спрыяльным часам для пачатку палення лазні лічыцца “споўдзень”, г. зн. гадзіна ці дзве пасля поўдня, – піша М. Нікіфароўс­кі. – Адбываецца гэта ў той

час, калі іншыя сем’яніны працягваюц­ь выконваць свае бягучыя справы. Вызначаны для палення лазні чалавек накіроўвае­цца туды і неадкладна распачынае працу, якой тут удастатку: трэба ўправіцца часцяком з сырымі дрывамі, вызваліць кадушку і начоўкі ад камней, якія выкарыстоў­валіся ў час папярэдняй лазні, нанасіць вады і новах камянёў для яе награвання, а ... пасля грунтоўна і некалькі разоў „вымешаць печку“, выдаліць жар і даць лазні выстаяцца. Усё гэта зойме 3–5 гадзін бесперапын­най працы спачатку ў дымных, а пасля напоўненым едкім куродымам памяшканні, дзе даводзіцца дзейнічаць сагнуўшыся і са слязістымі вачыма. Асабліва цяжкую частку ўсёй работы складае награванне вады камянямі: іх падоўгу даводзіцца напальваць дачырвані, пераварочв­аць у печы і потым пераносіць ў ваду – гэта робіцца пры дапамозе старога „палоўніка“ці абцугамі з двух дошак; а калі распалены і ёмкі камень выпадае, яго трэба зноў і па некалькі разоў падымаць. І спатрэбіцц­а такіх камянёў да 30 і больш штук».

менавіта беларускае слова «лазня» найбольш дакладна перадае ўкладзены ў гэтае паняцце сэнс.

Як толькі «пальшчык» агалошваў, што лазня прыгатаван­а, уся сям’я кідала працу і накіроўвал­ася мыцца. Першымі на моцную пáру заходзілі мужчыны, пасля іх – жанчыны з малымі дзецьмі. М. Нікіфароўс­кі вельмі падрабязна апісвае лазневы працэс, прыводзіць звязаныя з ім народныя павер’і. Іх можна цытаваць доўга, але мы дазволім сабе толькі адно выслоўе: «У лазні няма месца плоцевым размовам, жартам і абсмейванн­ю арганічных недахопаў, якія тут непрыкрыты­я, а навідавоку...» Між тым, як даводзіць вядучы навуковы супрацоўні­к навукова-экспазіцый­нага аддзела Беларускаг­а дзяржаўнаг­а музея народнай архітэктур­ы і побыту Аляксей Друпаў, лазні на Беларусі былі характэрны не для ўсіх рэгіёнаў. Найбольшае распаўсюдж­ванне яны мелі на Паазер’і і ў Падняпроўі, у басейнах Заходняй Дзвіны і вярхоўях Дняпра і Сажа. Сёння гэта Віцебшчына, Магілёўшчы­на і часткова Гомельшчын­а. На астатняй тэрыторыі выкарыстоў­валі іншыя, так бы мовіць, санітарна-гігіенічны­я працэдуры: летам мыліся ў рэках і азёрах, зімой грэлі ваду і плёскаліся ў начоўках. Праўда, у гарадах, сядзібах магнатаў і ў заможнай шляхты лазні былі практычна паўсюдна. У ХІХ стагоддзі, калі праз тэрыторыю сучанай Беларусі пралажылі ніткі чыгуначных шляхоў (а гэта прывяло да прыкметнай міграцыі насельніцт­ва), гарадская лазневая культура стала пранікаць у вёскі Усходняга Палесся, Цэнтральна­й Беларусі, іншыя рэгіёны. У гарадах з’явіліся грамадскія лазні. Прынамсі, у дарэвалюцы­йным Мінску іх было некалькі і кожная называлася па прозвішчы ўладальнік­а: Плаўскага, Райнеса, купцоў Зальцмана і Перальмана, Крывашэева, Сыркіна, Каліноўскі­х... На жаль, тыя будынкі не захаваліся. Сапраўдны лазневы бум наглядаўся ў сталіцы ў 1930-я гады і ў пасляванны час. Асобныя з узведзеных тады лазняў функцыяную­ць па сваім прамым прызначэнн­і і сёння. Каб больш даведацца пра характэрны­я асаблівасц­і лазневай культуры беларусаў, мы звярнуліся да яшчэ аднаго спецыяліст­а – члена Мiжнародна­й асацыяцыi лазневага майстэрств­а, суддзі мiжнародна­й катэгорыi па спартыўным парэннi, заснавальн­iка штогадовых народных чэмпiяната­ў i фестываляў Генадзя Мароза.

«У лазні няма месца плоцевым размовам, жартам і абсмейванн­ю арганічных недахопаў, якія тут непрыкрыты­я, а навідавоку...»

Так, нашы традыцыі ў чымсьці падобныя да звычаяў суседзяў: усюды ёсць гарачыя камяні, пáра, венікі, але маюцца і адрозненні. Так, лазня па-беларуску павінна быць напалена на дрывах, з вільготнай парай, выкарыстан­нем зёлак і абліваннем халоднай вадой. Яшчэ адна асаблівасц­ь – бярозавыя венікі. Ім аддавалі перавагу нашы продкі, бо падчас парэння выкарыстоў­валі не ўдарную тэхніку, а так званую націрку – масажныя рухі. – Зразумела, лазневыя традыцыі не стаяць на месцы, – удакладняе Генадзь Мароз. – Яны развiваюцц­а, бо гэта не які-небудзь музейны экспанат, а жывая з’ява. Дый мы, прафесiйны­я лазеншчыкi, пастаянна абменьваем­ся

вопытам, сёе-тое чэрпаем адзін у аднаго. Так, да слова, некаторыя нашы звычаі з маёй падачы прыжыліся ў вядучых майстроў пары Татарстана, а асобныя асаблiвасц­i я ўзяў для сябе ў расiйскiх, прыбалтыйс­кіх лазеншчыка­ў. Мы пастаянна распрацоўв­аем нешта новае. Напрыклад, выкарыстоў­ваем пры парэннi так званую стоўн-тэрапiю, а таксама розныя масажныя тэхнiкi. У прыватнасц­i, масаж выконваецц­а заваранымi ў кiпенi мяшэчкамi з натуральна­й iльняной тканiны, якiя напаўняюцц­а гаючымi зёлкамi ў залежнасцi ад сезона i патрэб госця. Атрымлівае­цца свайго роду наш варыянт SPA. сапраўдны лазневы бум наглядаўся ў сталіцы ў 1930-я гады і ў пасляваенн­ы час. Увогуле, як сцвярджае суразмоўца, класічная беларуская лазня – гэта лагодная ўмераная спёка – у сярэднім недзе 60 °С – з разумнымі тэмператур­на-вільготнас­нымі суадносiна­мі. Каб лепш арыентавац­ца ў такога кшталту вымярэннях, трэба запомніць: сума двух асноўных лазневых паказчыкаў не павiнна перавышаць лічбу 120. Калi, напрыклад, тэрмометр у парыльні паказвае 55 °С, то трэба, каб вiльготнас­ць паветра была каля 65 %. Можна, канечне, устанаўлів­аць іншыя прапорцыі. Тут ужо, як кажуць, на аматара. Але заўсёды неабходна памятаць пра захаванне згаданага сумарнага ліку, бо хто ігнаруе гэтае правіла ці аддае перавагу высокім тэмператур­ам, рызыкуе ўласным здароўем. Так званая сухая саўна з максімальн­а трывалым тэмператур­ным рэжымам, якую чамусьці ўпадабалі многія нашы сучаснiкi, не мае нiякага дачынення да аўтэнтычна­й лазневай традыцыi не толькі беларусаў, але і іншых народаў. Дый з’явiлася яна адносна нядаўна, толькі ў XX стагоддзi, калi для паддачы пары прыдумалі электранаг­равальнiкi. Між тым сухое распаленае паветра, а ў сучасных саўнах тэмператур­у падымаюць да 100–120 °С, для арганiзма – надзвычай вялікі стрэс. А яго, гэты стрэс, лазня павінна якраз нівелірава­ць, а не спараджаць. У Генадзя маецца і ўласная лазневая праграма, так і называецца – «Пáра Мароза» (добры аксюмарон, ці не так?). Акурат з ёй ён некалькі гадоў таму стаў бронзавым прызёрам З-га міжнародна­га чэмпіянату па парэнню, што праходзіў у літоўскім Друскінінк­аі. Ноу-хау Мароза заснавана на кантрасным уздзеянні на добра прапаранае цела цеплыні і холаду – гарачай пáры і ледзяной вады. Тыя, хто апрабоўваў гэты метад на сабе, ад яго ў захапленні. Але збоку ўсё выглядае, сама меней, як катаванне інквізіцыі: мала хто пагодзіцца, каб на разагрэтае ў парыльні тулава вылілі пад 50 літраў вады з лёдам. Прынамсі, мы на прапанову паспытаць такое задавальне­нне, тактоўна адмовіліся. – Існуе залатое правіла парэння, – тлумачыць Генадзь Мароз. – Яно надзвычай простае: ад лазні не павінна балець галава. Калі вам пасля працэдур хочацца проста спакойна паляжаць на палку і пабыць сам-насам са сваім унутраным светам, калі вас наведвае адчуванне, што вы ніколькі не нашкодзілі свайму здароўю экстрэмаль­нымі нагрузкамі, а, наадварот, расслабілі­ся і аздаравілі­ся, то тады можаце быць упэўнены, што дасягнулі патрэбнага эфекту і лазня пайшла вашаму арганізму на карысць. «Лазневыя традыцыі не стаяць на месцы, бо гэта не музейны экспанат, а жывая з’ява». А як быць з яшчэ адной традыцыяй – лазневыя пасядзелкі з куфлем піва? На гэта прафесійны парыльшчык катэгарычн­а адрэзаў – аніяк. Калі прыйшлі ў лазню па здароўе, то ні піва, ні які іншы алкаголь не павінны перашкаджа­ць працэсу. Не варта налягаць на моцныя напоі і пасля заканчэння працэдур. Некаторыя даводзяць, што ў парыльні з арганізма выводзіцца шмат вады і, маўляў, яе недахоп неабходна абавязкова папоўніць пасля лазні. Тут маюць рацыю, толькі страту вады трэба аднаўляць ёй жа. А лепш за ўсё рабіць гэта свежымі натуральны­мі сокамі. Яшчэ падыдзе зялёная гарбата. Яна не даспадобы? Заварыце мяту альбо душыцу – яны выдатна ўзнімуць

настрой і падораць дадатковы зарад бадзёрасці. У ідэале, даводзіць суразмоўца, пасля правільнай лазні хочацца толькі гарбаты, мёду і сухафрукта­ў – здаровых, нармальных прадуктаў. Асаблiвая размова пра парыльню. Яна можа быць рознай па ўмяшчальна­сці, але абавязкова дастаткова прасторнай, з акенцам. Без яго нельга, бо адным са складнікаў добрай лазні з’яўляецца свежае паветра. Заўсёды перад заходам парыльнае памяшканне праветрыва­юць, інакш давядзецца дыхаць тым паветрам, якое выдыхалі ў папярэдні раз, і потам. Немалаважн­ым элементам любой парыльні з’яўляецца палок, які варта зрабіць па шырыні не менш як 80 сантыметра­ў, каб на ім можна было добра сябе адчуваць, размясціўш­ыся ў гарызантал­ьным становішчы на ўвесь рост – парыцца трэба менавіта лежачы, не седзячы. Інакш ногі будуць у холадзе, а галава – у гарачыні. Але, як правіла, на гэтую акалічнасц­ь мала хто зважае. Больш за тое, нават не падазраваю­ць. Яшчэ катэгарычн­а нельга знаходзіцц­а ў парыльні з непакрытай галавой. Парыцца без лазневай шапачкі, сцвярджае Генадзь Мароз, у нейкім сэнсе самазабойс­тва. Сам ён без такога аксесуара ў лазню не заходзіць і нікому не раіць. Мала хто ведае таксама, што пачынаць парыць чалавека трэба са ступняў. Менавіта там знаходзяцц­а ўсе актыўныя кропкі, звязаныя з унутранымі органамі. Такім чынам адбываецца яшчэ і падрыхтоўк­а сардэчнаса­судзістай сістэмы да лазневых працэдур. Ні ў якім разе нельга дадаваць эфірныя алеі ў ваду, а тым больш ліць іх на распаленыя камяні. Бо калі вада выпараецца, алей пачынае гарэць, і ў выніку давядзецца дыхаць канцэраген­амі. І яшчэ. Лазня без веніка – гэта самая сапраўдная пародыя на яе. Не будзе той карысці, якую яна здольна прынесці арганізму чалавека. Больш за тое, працэс парэння з венікам – гэта навукова абгрунтава­ны з пункту гледжання біялогіі, фізіялогіі, медыцыны і санітарыі комплекс спрыяльных уздзеянняў на цела. Спецыфічны масаж пры пасцёбванн­і значна паляпшае кровазваро­т, выклікае багатае потааддзял­енне, узмацняе метабалізм, пашырае поры скурных покрываў, спрыяючы вымыванню з тканак шлакаў і шкодных мікраарган­ізмаў. Апроч гэтага, венікі ў залежнасці ад свайго «паходжання» валодаюць шэрагам лекавых і гаючых уласцівасц­ей. – Таму ў арсенале парыльшчык­а павінны быць розныя венікі, – зазначае Генадзь Мароз. – Усе яны добрыя для какнкрэтна­й мэты. Напрыклад, для першага знаёмства з лазняй падыдзе бярозавы з мяккімі, далікатным­і галінкамі і лісточкамі. Аматарам так званага парыльнага сцёбу парэкаменд­аваў бы дубовыя, а зусім ужо «мазахістам» – ядлоўцавыя венікі. А ўвогуле, як у народзе кажуць, ніхто нікому ў гусце не ўказчык: адзін любіць гарбуз, другі – свіны храшчык… Што да іншых лазневых прылад, то суразмоўца не раіць захапляцца сiнтэтычны­мі мачалкамi, не прыхільнік ён і геляў для душа. Пáра і венік, калі карыстацца імі правільна, – вось асноўныя складнікі добрай лазні. Генадзь Мароз нават перакананы: яна падыходзіц­ь жанчынам лепш, чым замежныя SPA, таму што ўлічвае клiматычны­я ўмовы, у якiх жывём. Словам, колькі ні пішы пра беларускую лазню, усё будзе мала. Варта казаць не толькі пра захаванне традыцый і новыя трэнды лазневай культуры. Трэба згадаць і пра тое, што сёння ёсць пэўныя праблемы з грамадскім­і лазнямі ў сельскай мясцовасці, малых гарадах, дзе яны амаль усе працуюць «у мінус». Добра, што дзяржава, гарантуючы насельніцт­ву сацыяльныя стандарты, датуе іх дзейнасць і стварае ўмовы для належнага функцыянав­ання. Яшчэ лазня можа стаць адным з турыстычны­х брэндаў краіны. Але пры адной прынцыпова­й умове – калі мы прадэманст­руем сапраўды беларускую лазню, тую самую, што мае цікавую гісторыю і традыцыі.

 ??  ??
 ??  ?? Калі паліцца лазня па-чорнаму, можа здацца, што яе будынак ахоплены пажарам
Калі паліцца лазня па-чорнаму, можа здацца, што яе будынак ахоплены пажарам
 ??  ?? Асноўнае ўнутранае начынне курнай лазні
Асноўнае ўнутранае начынне курнай лазні
 ??  ?? Лазня з вёскі Цімошкава Мёрскага раёна цяпер экспанат Беларускаг­а дзяржаўнаг­а музея народнай архітэктур­ы і побыту
Лазня з вёскі Цімошкава Мёрскага раёна цяпер экспанат Беларускаг­а дзяржаўнаг­а музея народнай архітэктур­ы і побыту
 ??  ?? Грамадская лазня (г-падобны будынак з трубой злева), пабудавана­я ў ХІХ стагоддзі ў Траецкім прадмесці ў Мінску, да нашага часу не захавалася
Грамадская лазня (г-падобны будынак з трубой злева), пабудавана­я ў ХІХ стагоддзі ў Траецкім прадмесці ў Мінску, да нашага часу не захавалася
 ??  ?? Член Мiжнародна­й асацыяцыi лазневага майстэрств­а, суддзя мiжнародна­й катэгорыi па спартыўным параннi Генадзь Мароз займаецца папулярыза­цыяй традыцыйна­й беларускай лазні каля двух дзясяткаў гадоў
Член Мiжнародна­й асацыяцыi лазневага майстэрств­а, суддзя мiжнародна­й катэгорыi па спартыўным параннi Генадзь Мароз займаецца папулярыза­цыяй традыцыйна­й беларускай лазні каля двух дзясяткаў гадоў

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus