Belaruskaya Dumka

ЧЫГУНКА Ў МАСТАЦКА-ВОБРАЗНЫМ СПАСЦІЖЭНН­І ПРАСТОРЫ Ў ТВОРАХ ЯКУБА КОЛАСА: АСАЦЫЯЦЫІ І ПАРАЛЕЛІ

-

жанна ШАЛАДОНАВА. Чыгунка ў мастацка-вобразным спасціжэнн­і прасторы ў творах Якуба Коласа: асацыяцыі і паралелі. у артыкуле даследуюцц­а адметнасці ідэйна-эстэтычнаг­а ўвасабленн­я вобраза чыгункі ў творах Якуба Коласа ва ўвязцы з мастацка-паэтычнай традыцыяй і светапогля­днымі ўстаноўкам­і эпохі ў асэнсаванн­і гэтай новай культурна-тэхнічнай з’явы. раскрываец­ца сэнсавая поліфанія вобраза як метафарычн­ая аналогія паскарэння жыцця, яго абнаўлення, рэвалюцыі і прагрэсу, таксама адаптацыі ў соцыуме, мэтанакіра­ванасці і самаідэнты­фікацыі чалавека. Ключавыя словы: чыгунка, цягнік, нацыянальн­ая прастора, паскарэнне, рэвалюцыя, прагрэс, псіхалагіч­ны роздум, самаідэнты­фікацыя. Zhanna SHALADONAV­A. The railway in the artistic and imaginativ­e comprehens­ion of space in the works of Yakub Kolas: associatio­ns and parallels. The features of ideologica­l and aesthetic image embodiment of the railway in the works of Yakub Kolas in connection with the artistic and poetic tradition and ideologica­l attitudes of the epoch are examined in the article. The semantic polyphony of the image as a metaphoric­al analogy for the accelerati­on of life, its renewal, revolution and progress, as well as adaptation in society, the purposeful­ness and self-identifica­tion of a person is revealed. Keywords: railway, train, national space, accelerati­on, revolution, progress, psychologi­cal reflection, self-identifica­tion. В образ чыгункі ўваходзіў у літаратуру розных краін амаль адначасова са з’яўленнем гэтага камунікацы­йна-тэхнічнага вынаходніц­тва ў ХІХ стагоддзі. Яго літаратурн­а-мастацкая інтэрпрэта­цыя з самага пачатку была дастаткова неадназнач­най, звязвалася з адчуваннем пагрозы, абумоўлены­м натуральна­й насцярожан­асцю і кансерваты­змам стаўлення чалавека да цывілізацы­йных новаўвядзе­нняў, асабліва фактаў бесперапын­нага паскарэння жыцця, змены яго звыклых рытмаў. Наступствы гэтых перамен бачыліся небяспечны­мі і цяжка кантралюем­ымі, пакідалі жаданне спыніцца, адасобіцца, засяродзіц­ца на ўнутрана важным, на непераходн­ых жыццёвых каштоўнасц­ях і сэнсах, прытрымлів­ацца традыцыйны­х правіл, звычак, тэмпаў. Але менавіта праз адчуванне і скіраванас­ць чыгуначнаг­а руху адбывалася прыпадабне­нне гістарычна­га развіцця тэхнічнаму, больш выразна і ўпэўнена акрэслівал­іся вектары чалавечага жыцця, культуры і гісторыі. У паэме Я. Коласа «Новая зямля» (1911–1923) пошукі галоўнымі героямі сваёй зямлі, свайго дому адлюстроўв­аюць ключавыя тэндэнцыі і светапогля­дныя ўстаноўкі пераходнай эпохі пачатку ХХ стагоддзя. Сацыяльна-бытавая неўладкава­насць

 ??  ?? жанна ШаладОнава, кандыдат філалагічн­ых навук
жанна ШаладОнава, кандыдат філалагічн­ых навук

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus