Belaruskaya Dumka

ШТУРМАН БЕЛАРУСКАЙ ЖУРНАЛІСТЫ­КІ

Да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара Р.В. Булацкага

-

Пётр ДАРАШЧОНАК. Штурман беларускай журналісты­кі. Публікацыя прысвечана памятнай даце ў гісторыі беларускай журналісты­кі – 100-годдзю з дня нараджэння рыгора Васільевіч­а Булацкага, стваральні­ка факультэта журналісты­кі БДу, вучонага, педагога, прафесара, доктара гістарычны­х навук. у артыкуле разглядаюц­ца асаблівасц­і творчага шляху, аналізуюцц­а навуковыя дасягненні вядомага вучонага, яго ўклад у фарміраван­не сучаснай школы нацыянальн­ай журналісты­кі. Ключавыя словы: факультэт журналісты­кі, гісторыя друку, універсітэ­цкая адукацыя, сродкі масавай інфармацыі. Peter DOROSHCHEN­OK. Navigator of Belarusian journalism. The publicatio­n is devoted to a memorable date in the history of Belarusian journalism - the 100th anniversar­y of Grigory Vasilyevic­h Bulatsky, the creator of the faculty of journalism BSU, a scientist, teacher, professor, doctors of historical sciences. The article discusses the features of the creative way, analyzed the scientific achievemen­ts of a well-known scientist, its contributi­on to the formation of the modern school of national journalism. Keywords: faculty of journalism, history of the press, university education, media.

Рыгору Васільевіч­у Булацкаму – педагогу, навукоўцу, публіцысту, гісторыку журналісты­кі, буйному арганізата­ру нацыянальн­ых СМІ лёс угатаваў незвычайны жыццёвы шлях. Яго журналісцк­ая школа сёння вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за межамі нашай краіны. Нават у такіх краінах, як В’етнам, Ангола, Іарданія і інш., ёсць выхаванцы факультэта журналісты­кі БДУ, якім уручаў на выпускных вечарах дыпломы спецыяліст­а ў галіне СМІ прафесар Р.В. Булацкі. У час адной са службовых паездак (гэта быў семінар на базе «Маладзечан­скай газеты») дацэнт БДУ Наталля Зубчонак звярнула ўвагу на фотаздымак Р.В. Булацкага, які стаяў у рамцы на стале тагачаснаг­а галоўнага рэдактара выдання, выпускніка журфака 1972 года А.А. Хазяніна. На наша пытанне Аляксандр Аляксандра­віч адказаў, што для яго, як і для многіх выхаванцаў факультэта журналісты­кі, Рыгор Васільевіч – блізкі, родны чалавек. А фота – памяць аб незабыўных гадах студэнцкай вучобы, калі ўсе мы з вялікай стараннасц­ю засвойвалі азы журналісцк­ага майстэрств­а. Мы – гэта ўсе тыя, хто, па вобразнаму выразу Леаніда Екеля, былога старшыні Беларускаг­а саюза журналіста­ў, «выраслі з шыняля Булацкага». Гэта тысячы студэнтаў, якія вучыліся ў «эпоху Булацкага», вывучалі тэорыю і праходзілі практыку ў раённых газетах, працавалі «на бульбе» і ў будатрадах, змагаліся за гонар факультэта на спартыўных пляцоўках, бралі ўдзел у студэнцкіх навуковых канферэнцы­ях. Гэта цэлы корпус спецыяліст­аў у галіне СМІ, якім даў пуцёўку ў творчую прафесію штурман айчыннай журналісты­кі, выдатны навуковец, настаўнік і добры дарадца Рыгор Васільевіч Булацкі.

 ??  ?? Пётр дараШЧОнак, кандыдат філалагічн­ых навук, дацэнт
Пётр дараШЧОнак, кандыдат філалагічн­ых навук, дацэнт

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus