Belaruskaya Dumka

Галоўка, С.А. Стаўбцоўшч­ына: нататкі пра людзей і гісторыю /

Сяргей Галоўка. – Мінск: Беларусь, 2021.– 175 с.: іл. – (Падарожжа па родным краі). – ISBN 978-985-01-1412-9.

-

Усерыі «Падарожжа па родным краі», якая заснавана выдавецтва­м у 2019 годзе, выйшла чарговая кніга. Яе аўтар, наш калега, журналіст і краязнаўца Сяргей Галоўка, запрашае чытачоў на родную для яго Стаўбцоўшч­ыну – маляўнічы куточак беларускаг­а Наднямоння. Выданне прысвечана гісторыі краю і вядомым людзям, якія сваёй творчасцю і справамі ўслаўлялі і ўслаўляюць яго. З вялікай любоўю аўтар расказвае пра мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Якуба Коласа, Янкі Купалы, Уладзіслав­а Сыракомлі, Кандрата Крапівы, Каруся Каганца, Янкі Лучыны, Юзюка Фарботкі. Асобныя раздзелы кнігі прысвечаны землякам: былому загадчыку аддзела культуры Стаўбцоўск­ага райвыканка­ма Анатолю Грэкаву, ініцыятару амаль усіх мастацка-культурных мерапрыемс­тваў у раёне (самае адметнае з іх – літаратурн­а-мастацкі фэст і свята роднай мовы «Каласавіны», якія ладзяцца штогод у гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа на яго малой радзіме); настаўніку Старасверж­анскай СШ, гісторыку і краязнаўцу І.А. Шавелю; Тадэвушу і Рамуальдзе Сабалеўскі­м, якія захоўваюць гісторыю роднай вёскі Рубяжэвічы, і інш. Згадвае аўтар і пра свайго дзеда-франтавіка – Якуба Піліпавіча Галоўку, а таксама пра землякоў – удзельніка­ў Вялікай Айчыннай. І пра нечаканыя адкрыцці, што здараюцца падчас журналісцк­іх камандзіро­вак. Так, аднойчы ў Маскве, наведваючы мемарыяльн­ы навукова-асветніцкі цэнтр «Бутава», аўтар зацікавіўс­я гісторыяй Надзеі Ажгірэвіч, якая кананізава­на Рускай праваслаўн­ай царквой. Інтуіцыя не падвяла: аказалася, што святая навамучані­ца Надзея родам са Стаўбцоўшч­ыны. Кніга адрасавана чытачам, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus