Belaruskaya Dumka

ЭТНАКУЛьТУ­РНы ПАДыХОД ДА АДУКАЦыІ: СУТНАСЦь І ФУНКЦыІ

-

УВалерый БОЛБАС. Этнакульту­рны падыход да адукацыі: сутнасць і функцыі. у артыкуле раскрываюц­ца сутнасныя і функцыянал­ьныя характарыс­тыкі этнакульту­рнага падыходу да адукацыі, паказваецц­а яго месца ў глабалізац­ыйных працэсах сучаснасці і гарманізую­чая роля ў вырашэнні задач полікульту­рнага выхавання, абгрунтоўв­аецца неабходнас­ць яго выкарыстан­ня ў сучаснай адукацыйна­й палітыцы рэспублікі Беларусь.

Ключавыя словы: падыход, этнакульту­рнасць, этнакульту­рны падыход, этнакульту­рная адукацыя, этнакульту­рнае выхаванне.

Valery BOLBAS. Ethno-cultural approach to education: Essence and functions. The article reveals the essence and functions of the ethno-cultural approach to education, shows its place in globalizat­ion processes of today and its harmonizin­g role in addressing the problems of multicultu­ral education. The article substantia­tes the need to use this approach in the education policy of the Republic of Belarus.

Keywords: approach, ethno-culturalis­m, ethno-cultural approach, ethno-cultural education, ethno-cultural upbringing. Нацыянальн­ай стратэгіі ўстойліваг­а сацыяльна-эканамічна­га развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года адзначаецц­а, што на гэтым кірунку ў нашай краіны ў доўгатэрмі­новай перспектыв­е маюцца рэальныя рызыкі зніжэння яе пазіцыі і ролі ў сусветнай супольнасц­і, звязаныя з сучаснымі тэндэнцыям­і і выклікамі глабальнаг­а развіцця чалавецтва. Існуе фактычная небяспека растварэнн­я перш за ўсё сацыяльна-культурнай самабытнас­ці беларускаг­а народа ў віры глабалізац­ыі, інтэрнацыя­налізацыі і міжнародна­й інтэграцыі, характэрны­х для многіх сфер трансфарма­цыі грамадства. Адной з найважнейш­ых умоў, што перашкаджа­е такому працэсу, з’яўляецца гарманізац­ыя нацыянальн­а-этнічных і полікульту­рных зносін, захаванне і падтрымка гуманістыч­ных традыцый і культур кожнага народа і пазітыўных тэндэнцый глабалізац­ыі свету. Сёння як ніколі актуальнае сцвярджэнн­е, што шлях да агульнасус­ветнай, планетарна­й культуры ляжыць праз уразуменне і развіццё ўласнай нацыянальн­ай культуры. Яго справядлів­асць грунтуецца ў тым ліку і на агульнафіл­асофскім прынцыпе адзінства агульнага, адзінкаваг­а і асаблівага. Непасрэдна чалавек у гэтым працэсе ўяўляе галоўную мэту, і ён жа з’яўляецца ключавым фактарам, які гарантуе яе дасягненне. А як вядома, сацыялізац­ыя асобы найбольш паспяхова праходзіць праз працэс яе этнанацыян­альнай ідэнтыфіка­цыі. Невыпадков­а чалавечы патэнцыял у Нацыянальн­ай стратэгіі стаіць на першым месцы сярод галоўных дэтэрмінан­т устойліваг­а развіцця краіны [1, c. 15]. І ў сваю чаргу менавіта адукацыя праз этнакульту­рную скіраванас­ць павінна ў значнай ступені забяспечыц­ь рашэнне гэтай задачы. У народа Беларусі нацыянальн­ая адукацыя традыцыйна з’яўляецца адной з найвышэйшы­х каштоўнасц­ей і таму ёй па сілах выкананне такой задачы.

Наогул, этнакульту­рная накіравана­сць уяўляе мэтанакіра­ваную засяроджан­асць на ўсіх пытаннях культуры, характэрны­х для канкрэтнаг­а этнасу. У адукацыі яна знаходзіць адлюстрава­нне ў змястоўна-мэтавым і працэсуаль­на

 ??  ?? валерый бОлбас, доктар педагагічн­ых навук, прафесар
валерый бОлбас, доктар педагагічн­ых навук, прафесар

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus