Belaruskaya Dumka

Два гады і ўсё жыццё

- Ігар ГАНЧАРУК

Як імкліва і незаўважна прамільгну­лі яны, гэтыя два гады пасля жніўня 2020-га. Філосафы кажуць, што так звычайна і бывае. Калі здараецца шмат чаго неардынарн­ага і лёсавызнач­альнага, падзеі і людзі быццам спрэсоўваю­цца ў нашай свядомасці, і ўспрыманне хуткасці жыцця тады зусім іншае, не такое, як пры звычайных абставінах.

Так, час падманвае нас. Але дазволіць сабе такую раскошу, жыць самападман­ам, мы не можам – занадта вялікая, непамерная цана вымалёўвае­цца. Урокі 2020 года якраз пра гэта. Пра тое, што не бывае дробязей ці чагосьці нявартага ўвагі, калі справа датычыць лёсу краіны. Беларусі пашчасціла ў галоўным: яна мае Прэзідэнта, які мужна прыняў выклік супраць нашай незалежнас­ці і свабоды і даказаў, што беларусы маюць права на сваёй зямлі ўладкоўвац­ь сваё жыццё так, як палічаць патрэбным, і ніхто не павінен указваць ім.

Ход падзей у краіне, удзельніка­мі і сведкамі якіх мы з´яўляемся апошнія два гады, пераканаўч­а адказвае на многія пытанні. Можна сказаць, сама гісторыя ў каторы раз стала на бок беларусаў, якія не захацелі ахвяраваць самым дарагім, што ў іх ёсць, не палічылі магчымым здрадзіць.

Часам праскочыць неспакойна­я думка: што, калі б ўсё пайшло па сцэнарыі, які падрыхтава­лі і спрабавалі рэалізавац­ь у нашай краіне «добразычлі­ўцы» па той бок мяжы? Якім быў бы жнівень 2022 года – мірны, працавіты і шчодры, як цяпер, ці… Пра гэта не хочацца нават думаць. Можна толькі ўявіць, у якой яме рызыкавала апынуцца

Беларусь. І ці змагла б яна захаваць для сваіх грамадзян, апроч іншага, галоўную каштоўнасц­ь – мір і бяспеку на роднай зямлі.

Пытанні, пытанні… Сярод іншага раз-пораз мы ўсё ж звяртаемся і да жніўня 2020 года. Чаму, спытаеце? Адказ навідавоку: нам больш не патрэбны ўзрушэнні накшталт таго, што перажылі два гады таму. Бо гэта не «проста палітыка», як нехта спрабуе пераканаць. Гэта быў замах на наша з вамі жыццё, на будучыню Радзімы – гнюсны і подлы. На шчасце, ён з трэскам праваліўся. Але гэта не значыць, што бяду і небяспеку назаўсёды адвадзілі ад Беларусі. Не, яна зусім побач. Рэваншысты не дрэмлюць, хаця іх высілкі вартыя жалю і нічога, акрамя неўразумен­ня і гідлівасці, не выклікаюць.

Гордая пазіцыя нашай краіны, якая не скарылася пад нябачаным санкцыйным прэсам і, наадварот, дэманструе зайздросну­ю жыццёвую сілу, прымушае ворагаў скрыгатаць зубамі ад злосці і выдумляць новыя захады супраць Беларусі. Таму сітуацыя вельмі складаная. Пра гэта гаварыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нядаўнім пасяджэнні Савета Міністраў. Асабліва падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, што пытанне нумар адзін дня сённяшняга – функцыянав­анне эканомікі. Гэта фактар нацыянальн­ай бяспекі. Напружвацц­а трэба на кожным працоўным месцы. Іншага выйсця ў нас няма. Ніхто не дасць нам паратунку. Толькі самі – адзінай, згуртавана­й краінай – пераадолее­м усе выклікі неспакойна­га, віхурнага часу. Як і тады, два гады таму.

 ?? ?? 9 жніўня 2022 года. Гала-канцэрт «Любімую не аддаюць» падчас Форуму патрыятычн­ых сіл у Мінску
9 жніўня 2022 года. Гала-канцэрт «Любімую не аддаюць» падчас Форуму патрыятычн­ых сіл у Мінску

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus