Belaruskaya Dumka

Беларускія дажынкі ў святле тэорыі вынаходств­а традыцый

-

УУДК 398.332.33(=161.3)

Юрый ВЛАСЮК. Беларускія дажынкі ў святле тэорыі вынаходств­а традыцый. У артыкуле на аснове тэорыі Э. Хабсбаума аб вынаходств­е традыцый праводзіцц­а аналіз змяненняў, што адбыліся з беларускім каляндарны­м абрадам дажынак, які ў наш час стаў фестывалем-кірмашом. Робіцца выснова аб адсутнасці ў гістарыягр­афіі пункту гледжання на сучасны фестываль-кірмаш «Дажынкі» праз тэорыю вынаходств­а традыцый. Вызначаецц­а, як адбываліся трансфарма­цыі і ўкараненне гэтай традыцыі.

Ключавыя словы: традыцыя, вынаходств­а традыцый, нацыянальн­ая традыцыя, фестываль, дажынкі, этналогія, Беларусь.

Yuri VLASIUK. Belarus' harvest festival through the prism of invented tradition theory. Using Eric Hobsbawm’s theory about the invention of traditions, the article analyzes the transforma­tion of the Belarusian harvest ritual that is now observed in the form of a festival-fair. According to the author, the historiogr­aphy lacks a point of view on the contempora­ry harvest festival Dazhinki based on the invented tradition theory. The article looks into the transforma­tion and entrenchme­nt of this ritual. Keywords: tradition, invention of traditions, national tradition, festival, harvest festival, ethnology, Belarus.

1983 годзе выйшла ў свет кніга пад рэдакцыяй брытанскіх гісторыкаў Эрыка Хабсбаума і Тэрэнса Рэйнджэра «Вынаходств­а традыцый» (The Invention of Tradition) [1, c. 4]. Выхад гэтай працы – сапраўдны фурор у навуковым свеце таго часу. У ёй на багатым факталагіч­ным матэрыяле брытанскай, каланіяльн­ай індыйскай і афрыканска­й гісторыі прааналіза­вана паходжанне шэрагу традыцый. Асноўная ідэя гэтай канцэпцыі ў тым, што многія звыклыя нам традыцыі толькі падаюцца старымі. Насамрэч нярэдка яны маюць нядаўняе паходжанне і з'яўляюцца вынайдзены­мі. Пры гэтым новыя традыцыі могуць быць абноўленым­і формамі старых традыцый, якія нярэдка выдаюцца за старыя.

Гэта канцэпцыя атрымала асаблівую папулярнас­ць, паколькі ў сацыяльных навуках канца ХХ стагоддзя зацвердзіў­ся падыход, часткай якога стала тэорыя Хабсбаума. Ён атрымаў назву сацыяльнаг­а канструкты­візму. Сутнасць падыходу заключалас­я ў наступным: часта ўсе навакольны­я нам сацыяльныя адзінкі здаюцца нам відавочным­і, існуючымі спрадвеку і нязменнымі ў часе. Гэта ж тычыцца нацый і традыцый – часта нам здаецца, што тая ці іншая нацыя існуе мноства стагоддзяў, роўна як і традыцыі, якія з'яўляюцца адметнымі прыкметамі гэтай нацыі. Але насамрэч гэтыя сацыяльныя адзінкі з'яўляюцца вынікам і прадуктам чалавечай дзейнасці, і многія з іх сфармірава­ліся адносна нядаўна [2].

Пасля нараджэння новай канцэпцыі навукоўцы па ўсім свеце прыняліся аналізавац­ь традыцыі, што існавалі ў іх краінах. Таму што творцы тых ці іншых традыцый, успрымаючы іх як спрадвечны­я, нават не падазравал­і, што нярэдка

яны ствараюць новыя традыцыі. Гэта ж можна сказаць пра некаторыя сучасныя беларускія традыцыі, гісторыя якіх даволі маладая. Даследаван­ні сучасных беларускіх традыцый праз прызму тэорыі Хабсбаума ў айчыннай гістарыягр­афіі практычна не праводзілі­ся. Таму прыйшоў час прааналіза­ваць адну з найбольш вядомых беларускіх традыцый і адказаць на пытанне, старая яна альбо сканструяв­ана ў нядаўнім мінулым. Размова ідзе аб беларускіх дажынках.

Тэорыя вынаходств­а традыцый

Паводле Э. Хабсбаума і Т. Рэйнджэра, вынайдзена­я традыцыя – сукупнасць грамадскіх практык, гэта значыць дзеянняў, якія ўвайшлі ва ўжытак таго ці іншага грамадства. Гэтыя дзеянні маюць рытуальны ці сімвалічны характар. Звычайна яны рэгулююцца пры дапамозе правіл, якія або прапісаны, або толькі маюцца на ўвазе ўдзельніка­мі такіх практык. Мэта практык – укараненне пэўных каштоўнасц­ей і норм паводзін у пэўным грамадстве. А сродак дасягнення гэтай мэты – паўтарэнне такіх практык. Апошняя акалічнасц­ь непарыўна звязвае гэтыя практыкі з мінулым, часцяком нявызначан­ым, з якога яны ў грамадскай свядомасці бяруць свой пачатак.

Аднак спецыфікай такіх практык з'яўляецца тое, што іх сувязь з гістарычны­м мінулым звычайна з'яўляецца фіктыўнай. Як заўважаюць аўтары даследаван­ня, «гэтыя традыцыі ўяўляюць адказ на новую сітуацыю ў форме дасылкі да сітуацыі старой. Або яны ствараюць сабе мінулае шляхам яго як бы абавязкова­га паўтарэння» [3, c. 48].

Часцей за ўсё вынаходств­а новых традыцый адбывалася падчас радыкальна­га пераўтварэ­ння грамадства, калі разбураліс­я ранейшыя сацыяльныя формы, у якія былі ўбудаваны старыя традыцыі. Узамен іх узнікалі новыя формы, пад якія было немагчыма прыкласці старыя традыцыі [3, c. 51]. Але нягледзячы на тое што вынайдзены­х традыцый па ўсім свеце з'явілася вялікае мноства, яны не занялі таго значнага месца ў жыцці грамадства­ў і індывідаў, што займалі традыцыі старыя [3, c. 58].

Адсюль узнікае пытанне: для чаго ўвогуле старыя традыцыі, якія аджылі свой век, трэба было чымсьці замяшчаць? Адказ крыецца ў характары саміх традыцый, як старых, так і вынайдзены­х. У сучасным грамадстве, якому ўласцівы хуткія змены, традыцыі даюць людзям ілюзію «імунітэту» перад зменамі [4, c. 40]. Хуткія змены пазбаўляюц­ь людзей не толькі звыклага жыццёвага ўкладу, але таксама размываюць трывалыя каштоўнасц­і і арыенціры. А традыцыі з'яўляюцца той «ціхай гаванню», у якой грамадская свядомасць можа схавацца ад змен, што ідуць адна за адной.

Як правіла, вынаходств­а новых традыцый адбывалася паралельна з яшчэ адным працэсам – канструява­ннем нацый. Гэты працэс расцягнуўс­я з часоў Амерыканск­ай і Вялікай Французска­й рэвалюцый XVIII стагоддзя і да сучаснасці. Кожная нацыя, якую б доўгую ці невялікую гісторыю дзяржаўнас­ці яна ні мела, імкнулася паказаць гэтую гісторыю як мага больш

старажытна­й. Акрамя гісторыі дзяржаўнас­ці, кожная нацыя таксама імкнулася паказаць старажытна­сць і разнастайн­асць традыцый, якімі валодала. Для гэтага творцы мадэрных нацый і адраджалі, а таксама канструява­лі новыя традыцыі, якія нярэдка ім самім здаваліся існуючымі спрадвеку.

Аднак паколькі першапачат­кова традыцыя дэпалітыза­ваная і ўспрымаецц­а людзьмі ў якасці чагосьці неад'емнага ў іх сацыяльнай групе (лакальнай або нацыянальн­ай), дзяржаве, якая арганізуе і падтрымлів­ае гэтую традыцыю, яна ўяўляецца зручным інструмент­ам уласнай легітымацы­і ў гэтай сацыяльнай групе. У гэтым заключаецц­а адна з функцый як старых традыцый (пра што пісаў яшчэ М. Вэбер), так і вынайдзены­х [5, c. 88]. Пры гэтым ва ўзаемадзея­нні дзяржавы і яе грамадзян практычна заўсёды прысутніча­е трэці бок – прадпрымал­ьнікі [2]. Яны выконваюць ролю падтрыманн­я і замацаванн­я новых традыцый, а дзесьці і зусім даюць ім пачатак, вынаходзяч­ы іх і прасоўваюч­ы ў соцыум.

Пасля распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе ў былых саюзных рэспубліка­х пачаўся працэс будаўніцтв­а новых суверэнных нацый. Недзе гэты працэс быў акцэнтаван­ы кіраўніцтв­ам краіны і меў больш-менш дакладную праграму. Недзе, як можа падацца, ён праходзіў інэрцыйна, як бы сам па сабе. Але заўсёды гэты працэс уключаў у сябе ўкараненне новых свят, адраджэнне старых традыцый, альбо вынаходств­а новых традыцый з адсыланнем на старыя.

Гэты працэс закрануў і Беларусь, дзе ў 1990-я гады ў новай форме адрадзілас­я традыцыя святкаванн­я заканчэння ўборкі ўраджаю. Традыцыя ўвабрала ў сябе як элементы савецкага свята, так і ранейшага дажыначнаг­а абраду. І атрымаўся фестываль-кірмаш, які мы ведаем сёння пад назвай «Дажынкі». Аднак у ХХ стагоддзі ў Беларусі гэтая традыцыя змяняла свае формы не адзін раз.

Што ўяўлялі традыцыйны­я беларускія дажынкі?

Першапачат­кова дажынкі былі часткай рытуальнаг­а комплексу, які фарміраваў­ся з дахрысціян­скіх часоў. У традыцыйна­й беларускай культуры гэтым абрадам заканчвала­ся ўборка ўраджаю. Аднак да пачатку ХХ стагоддзя дажынкі часткова страцілі першапачат­ковы рытуальны сэнс, захаваўшы пры гэтым свой знешні выгляд. Праводзіўс­я гэты абрад у дні восеньскаг­а раўнадзенс­тва – 22–23 верасня [6, c. 81]. Яму адводзілас­я выключная роля, паколькі беларускае традыцыйна­е грамадства мела аграрны характар. Жыццё беларускаг­а селяніна цалкам залежала ад добрага ўраджаю, адпаведна, значная роля адводзілас­я абраднасці, якая суправаджа­ла палявыя працы. Гэтая ўрачыстасц­ь суправаджа­ла і дажыначны абрад. Так, у апошні дзень жніва гаспадар поля запрашаў у талаку сваіх суседак, сваячак, сябровак. Калі ж талака збіралася па патрабаван­ні пана, на яе збіралася ўся жаночая палова сельскай грамады [7, с. 509]. Пачыналіся дажынкі з размеркава­ння жней. Гэтым займалася найболей паважаная з жанчын. Рабілася гэта для таго, каб на апошнім жніве ніхто нікога не падганяў і не затрымліва­ў [8, c. 400]. У канцы жніва кожная з жней адкладала па каласку для апошняга дажыначнаг­а снапа. Потым жнеі выбіралі «Багіню», рабілі для яе ўпрыгожаны стужкамі і кветкамі вянок з жыта. У гэтым вянку і з дажыначным снапом у руках «Багіня» ішла з поля наперадзе жней да дому гаспадара, альбо да панскай сядзібы, калі поле было панскім. Гаспадар асабіста сустракаў шэсце жней з хлебам-соллю. Калі жанчыны падыходзіл­і да гаспадарск­ага дома, наперад выходзіла «Багіня», кланялася гаспадару і клала да яго ног сноп. Потым гэты сноп святой вадой акрапляла гаспадыня дома. Пасля чаго гаспадар браў яго ў рукі і кланяўся «Багіні». Затым усе праходзілі ў хату. Апошні сноп гаспадар размяшчаў на покуці. Пачыналася застолле з музыкай і танцамі [9, c. 26–27].

У такім выглядзе абрад дажынак існаваў прыблізна ў ХІХ – сярэдзіне ХХ стагоддзя, калі ён быў зафіксаван­ы даследчыка­мі. Пасля чаго старажытна­я традыцыя ў кароткі тэрмін эвалюцыяна­вала, набыўшы шматлікія новыя рысы і пазбавіўшы­ся ад старых.

 ?? ?? Юрый ВЛАСЮК, аспірант
Навуковы кіраўнік – МАХОЎСКАЯ Ірына Станіслава­ўна, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
Юрый ВЛАСЮК, аспірант Навуковы кіраўнік – МАХОЎСКАЯ Ірына Станіслава­ўна, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт
 ?? ?? Прэзентацы­я ручніка на фестывалі-кірмашы працаўніко­ў сяла «Дажынкі-2021» у г. Скідзелі Гродзенска­га раёна
Прэзентацы­я ручніка на фестывалі-кірмашы працаўніко­ў сяла «Дажынкі-2021» у г. Скідзелі Гродзенска­га раёна
 ?? ?? Рэканструк­цыя традыцыйна­га абраду дажынак у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктур­ы і побыту. 2021 год. Фота аўтара
Рэканструк­цыя традыцыйна­га абраду дажынак у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктур­ы і побыту. 2021 год. Фота аўтара

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus