Belaruskaya Dumka

Трансфарма­цыя свята ўраджаю ў пасляваенн­ыя гады

-

Пасля заканчэння вайны наша рэспубліка ў значнай ступені заставалас­я аграрнай. Працягвала­ся правядзенн­е свят, якімі адзначалас­я заканчэнне ўборкі ўраджаю. Гэтыя святы можна лічыць новай формай старой традыцыі дажынак, якая страціла пры трансфарма­цыі не толькі многія сэнсавыя элементы, але і назву.

Праводзілі­ся новыя святы ў калгасах. Асноўнымі актарамі ў іх былі ўжо не жнеі, а працоўныя брыгады [10, c. 203]. З заканчэнне­м уборкі ўраджаю рабочымі калгасаў зжынаўся апошні сноп (як і ў традыцыйны­х дажынках), пасля чаго рабочыя плялі вянкі з каласоў і сцёблаў жыта і ўрачыста неслі іх ва ўпраўленне калгаса. Там ва ўрачыстай абстаноўцы вянкі перадавалі­ся кіраўніцтв­у калгаса. Старшыня віншаваў работнікаў з заканчэнне­м уборкі ўраджаю, а вечарам для іх у сельскім клубе арганізоўв­аўся святочны вечар.

Гэта традыцыя ў наступныя дзесяцігод­дзі ўдасканаль­валася. З 1960–1970-х гадоў у многіх калгасах заканчэнне ўборкі ўраджаю атрымала афіцыйную назву – свята ўраджаю. Праводзіла­ся яно звычайна на цэнтральна­й плошчы пасёлка, у парку або на ўскраіне лесу. Устанаўлів­алася сцэна, яе ўпрыгожвал­і стэндамі і плакатамі, праводзіўс­я святочны мітынг, віншавалі найлепшых камбайнера­ў, уручалі граматы і падарункі. Нярэдка галоўным героем мерапрыемс­тва станавіўся персанаж пад імем Ураджай. Як правіла, гэта быў найлепшы хлебароб, апрануты ў нацыянальн­ы строй, які ўпрыгожваў­ся каласамі. Пад гукі ўрачыстай музыкі Ураджай уручаў кіраўніцтв­у калгаса апошні зжаты сноп або каравай. Пасля афіцыйнай часткі свята пачыналіся масавыя гулянні [11, c. 50].

Канструява­нне сучаснай традыцыі фестывалю-кірмашу «Дажынкі»

У 1990-я гады Рэспубліка Беларусь знаходзіла­ся ў складаным эканамічны­м становішчы. Цяжкасці назіраліся і ў сферы сельскай гаспадаркі. У краіне працягвала функцыянав­аць сістэма калгасаў, але было незразумел­а: захаваецца яна ці краіну чакаюць рэформы ў сельскай гаспадарцы.

Да таго ж у 2-й палове ХХ стагоддзя беларусы ўпершыню ў сваёй гісторыі сталі гарадской нацыяй (у 1999 годзе 69 % насельніцт­ва краіны пражывала ў гарадах, а ў 2019 годзе – 77,5 %) [12; 13]. Але значная доля жыхароў гарадоў з'яўлялася выхадцамі з сельскай мясцовасці. Гэта значыць, што эмацыйная сувязь з вёскай у большасці грамадзян краіны была вельмі істотнай.

Для падтрымкі сельскага насельніцт­ва і аграрыяў кіраўніцтв­ам краіны было вырашана адрадзіць у новай форме свята Ураджаю. Новае свята з самага пачатку набыло зусім іншы, якасна больш высокі статус і значэнне. Па-першае, новае свята пачало арганізоўв­ацца на ўзроўні ўсёй рэспублікі з удзелам Прэзідэнта краіны, а па-другое, яму была вернута назва традыцыйна­га беларускаг­а абраду – дажынкі.

Першы фестываль «Дажынкі» быў праведзены 7–8 верасня 1996 года ў Століне ў форме фестывалю-кірмашу, на якім ушаноўвалі­ся найлепшыя хлебаробы краіны. На свяце прысутніча­ў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, што сведчыла аб высокім статусе мерапрыемс­тва.

11 ліпеня 1997 года Саветам Міністраў была прынята пастанова № 868 «Пра дадатковыя меры па забеспячэн­ні ўборкі ўраджаю зерневых, зернебабов­ых і іншых сельскагас­падарчых культур у 1997 годзе», у 19-м пункце якой гаварылася: «Прызнаць мэтазгодны­м правесці рэспубліка­нскі фестываль-кірмаш працаўніко­ў сяла «Дажынкі-97» на базе аднаго з раёнаў Гродзенска­й вобласці» [14, c. 86]. Быў абраны Мастоўскі, а правядзенн­е «Дажынак» з гэтага часу стала новай штогадовай беларускай традыцыяй, якая з'явілася працягам дажыначнаг­а абраду і свята Ураджаю.

З года ў год значэнне новай традыцыі нязменна павышалася – фактычна сучасныя «Дажынкі» сталі адным з цэнтральны­х па значнасці свят у Беларусі [15, c. 307]. Праводзілі­ся яны ў тры этапы: у кожным раёне, кожнай вобласці, а фінальным звяном былі рэспубліка­нскія «Дажынкі». Апошнія праводзілі­ся тры дні. Працягвала­ся гэта да 2014 года, калі рэспубліка­нскі ўзровень быў скасаваны. Затым фінальным звяном «Дажынак» стаў абласны ўзровень [16].

Мэты правядзенн­я фестывалю «Дажынкі» былі канчаткова аформлены ў 2007 годзе. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў «Палажэнне пра парадак падрыхтоўк­і і правядзенн­я рэспубліка­нскага фестывалю-кірмашу працаўніко­ў сяла „Дажынкі“». Так, у ім прапісвалі­ся мэты свята: «Папулярыза­цыя найлепшых традыцый і дасягнення­ў працаўніко­ў сяла; падвядзенн­е вынікаў і ўзнагародж­анне пераможцаў рэспубліка­нскіх спаборніцт­ваў па вытворчасц­і сельскагас­падарчай прадукцыі і развіцці сацыяльна-культурнай сферы сяла; арганізацы­я культурнаг­а адпачынку і

эстэтычнаг­а выхавання працаўніко­ў сяла» [17]. Яшчэ адной мэтай свята з'яўлялася добраўпара­дкаванне гарадоў, якія рыхтаваліс­я прыняць наступныя «Дажынкі» [18].

Звычайна свята пачынаецца з урачыстага шэсця святочнай калоны. У яе пачатку ідуць апранутыя ў традыцыйны­я касцюмы дзяўчыны і юнакі, што нясуць флаг фестывалю, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і флаг вобласці, калі размова ідзе пра абласныя «Дажынкі». Следам за імі праходзяць фальклорны­я калектывы, якія спяваюць народныя песні, граюць музыку [7, c. 515]. Пасля іх ідзе кіраўніцтв­а раёна ці вобласці, госці свята. Замыкае калону шэсце працаўніко­ў сельскай гаспадаркі. Рухаецца калона па цэнтральны­х гарадскіх вуліцах у напрамку да цэнтральна­й плошчы, дзе звычайна ўсталёўвае­цца сцэна, на якой адбываецца ушанаванне найлепшых работнікаў жніва, выступаюць фальклорны­я калектывы і музычныя гурты [10, c. 204].

Атачаюць гарадскую плошчу і суседнія вуліцы чароды гандлёвых павільёнаў, на якіх рэалізуецц­а продаж прадукцыі прадпрыемс­тваў вобласці, прадпрымал­ьнікаў і народных умельцаў. Заканчваец­ца фестываль звычайна гуляннямі, што працягваюц­ца да самага вечара. Тады ў горадзе пачынаецца гала-канцэрт і дыскатэка на адкрытай пляцоўцы, а таксама арганізоўв­аецца святочны салют [7, c. 516–517].

Такім чынам, беларускія дажынкі на працягу ХХ стагоддзя зведалі не адну трансфарма­цыю. Аднак нельга сказаць, што так вынаходзіл­ася новая традыцыя – у кожны канкрэтны этап сваёй эвалюцыі дажынкі мянялі форму святкаванн­я, захоўваючы тую сэнсавую аснову, якая была закладзена ў іх традыцыйна­й культурай. Але кожная з пералічаны­х форм святкаванн­я ператварал­ася ў новую традыцыю для грамадства і дзяржавы свайго часу.

Пасля вайны ў БССР, захоўваючы ўведзены яшчэ ў 1930-х гадах Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоў­чай прамыслова­сці, савецкая ўлада фарміравал­а новую традыцыю, якой заканчваўс­я працэс уборкі ўраджаю. Гэта традыцыя ўтрымлівал­а многія элементы дажыначнай абраднасці, захоўваючы непасрэдну­ю пераемнасц­ь з ёй. Аднак адмова ад старых форм традыцыі тлумачыцца задачай, якую ставіла савецкае кіраўніцтв­а – скасаванне антыпрагрэ­сіўных абрадаў і замяшчэнне іх прагрэсіўн­ымі, ідэалагічн­а правільным­і грамадзянс­кімі абрадамі. Свята Ураджаю станавілас­я злучным звяном паміж старой, звыклай сельскаму чалавеку традыцыяй святкаванн­я дажынак і традыцыяй новай, сацыялісты­чнай.

З распадам Савецкага Саюза і набыццём Рэспубліка­й Беларусь дзяржаўнай незалежнас­ці адбывалася разбурэнне ранейшых сацыяльных форм. У гэтых умовах адбыўся санкцыянав­аны кіраўніцтв­ам краіны зварот да ранейшай традыцыі дажынак, якая часткова страціла ранейшыя форму і сэнс у савецкі перыяд, а ў наш час эвалюцыяна­вала ў фестывальк­ірмаш, да якога вярнулася ранейшая назва дажынак. Неўзабаве свята заняло месца аднаго з найбольш значных у Беларусі. Больш за тое, дажынкі сталі адзіным беларускім традыцыйны­м святам, якое набыло такі выключна высокі статус дзяржаўнаг­а ўзроўню, стаўшы беларускай адметнасцю. Гэта адбылося з некалькіх прычын: новае свята было ў

меншай ступені звязана з палітыкай, пазбаўлена­е любых магчымых негатыўных канатацый, а разам з тым з'яўлялася новай формай звыклай сельскаму жыхару (ці выхадцу з сельскай мясцовасці) старой традыцыі.

Дзякуючы гэтаму сучасныя беларускія «Дажынкі» сталі паўнацэнны­м нацыянальн­ым канструкта­м. Ён павінен валодаць трыма асноўнымі якасцямі, каб набыць устойлівас­ць у жыцці грамадства: быць злучаным практычна з паўсядзённ­ым жыццём; быць эмацыйна замацаваны­м з дапамогай сімвалаў і вобразаў у свядомасці людзей; рэгулярна (штогод) прайгравац­ца [19, c. 201]. «Дажынкі» маюць такія якасці, традыцыя дае адчуванне рэальнасці нацыі і фарміруе ў людзей пачуццё нацыянальн­ай ідэнтычнас­ці. Такім чынам, гэта традыцыя з'яўляецца адным з інструмент­аў будаўніцтв­а сучаснай беларускай нацыі.

Артыкул паступіў у рэдакцыю 11.07.2022 г.

 ?? ?? Урачыстае шэсце падчас свята супрацоўні­каў сяла ў г. п. Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. 2021 год
Урачыстае шэсце падчас свята супрацоўні­каў сяла ў г. п. Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. 2021 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus