Ма­гіч­ныя лічБы

Belgazeta - - Экономика - Мер­ка­ван­нi ка­лум­ністаў мо­гу­ць не су­па­да­ць з пунк­там гле­джан­ня рэ­дак­цыі

19 млн. ра­сей­цаў зна­ход­зяц­ца па-за ры­сай бед­на­сь­ці. Гэтыя лічбы, што пра­гу­чалі пад­час зва­ро­ту пр­э­зы­д­эн­та Ра­сеі да пар­лям­эн­ту, вы­клікалі шмат дыс­кусіяў, ас­ноў­най тэ­ма­ты­кай якіх бы­ла ма­гіч­ная ліч­ба 19: у 2019 год­зе, пась­ля 19 га­доў пр­э­зы­д­энцтва Пу­ці­на, 19 млн ра­сей­цаў... і г.д. Дар­эчы, гэты ну­мар «Бел­Га­зе­ты» вый­шаў у свет так­са­ма 19-га.

Бяс­спр­эч­на, 19 млн. з больш чым 140 - гэта істот­ныя лічбы. Гэта ка­ля 13% ад усіх гра­мад­зя­наў. І тое, што гэтыя лічбы агуч­вае сам пр­э­зы­д­энт краі­ны, зьяў­ля­ец­ца па­казь­ні­кам яго аса­бістай сь­ме­лась­ці. Не канды­дат у пр­э­зы­д­эн­ты, што ка­жа пра пра­ва­лы ў пра­цы дзей­на­га кіраўніка, а ён сам, кіраўнік. Ок, да вы­ба­раў да­волі да­лё­ка. Але, па-пер­шае, тр­э­ба ра­за­брац­ца, якая ды­на­міка гэтых ліч­баў. З ад­на­го бо­ку, за апош­нія пя­ць га­доў (ад анэк­с­ыі Кры­ма) коль­кась­ць бед­ных уз­рас­ла з 15 да 19 млн. Але, зь ін­ша­га бо­ку, ў 2000-м, калі Пу­ці­на толь­кі абралі пр­э­зы­д­эн­там, па-за ры­сай бед­на­сь­ці, згод­на з ста­ты­сты­кай, зна­ход­зілі­ся ка­ля 40 млн. чал. То бок усё не так фа­таль­на. Па-дру­гое, тыя 19 млн. - гэта агу­лам усе, уключ­на зь дзе­ць­мі й ста­ры­мі, чые гро­шы ў ме­сяц зна­ход­зяц­ца ні­ж­эй за пра­жыт­ко­вы міні­мум, то бок RUB 10 451, што па сёнь­няш­нім кур­се скла­дае ка­ля 160 да­ля­раў.

Не­ба­га­та, ка­нечне, але й не га­ле­ча. Зь ін­ша­га бо­ку, па ўсіх суб’ек­тах РФ па­казь­нік пра­жыт­на­га міні­му­му істот­на розь­ніц­ца. Прыкла­дам, у Там­боўс­кай воб­лась­ці ён скла­дае 8 700 руб./мес., у Мас­кве - 16 200, на Чу­кот­цы - 21 606. А вось най­больш бед­ным рэ­гіё­нам Ра­сеі зьяў­ля­ец­ца Рэс­пуб­ліка Ты­ва, дзе коль­кась­ць люд­зей, што жы­ву­ць на гро­шы, уд­вая мен­шыя за ўз­ро­вень пра­жыт­на­га міні­му­му, скла­дае 40% (бо там коль­кась­ць дзя­цей скла­дае больш за 30% ад уся­го на­сель­ніцтва, уз­ро­вень бес­пра­цоўя вы­со­кі ды цэлыя сем’і жы­ву­ць на да­па­мо­гу па бес­пра­цоўі).

Кіраўніцтв­у Ра­сеі небес­пад­стаў­на за­кід­ва­ю­ць, што на­па­чат­ку 2000-х ся­род стратэ­гіч­ных мэтаў разь­ві­ць­ця нежар­тоў­на зна­чы­лі­ся апяр­эд­зі­ць Пар­ту­галію па ўз­роўні жы­ць­ця (на сёнь­ня Ра­сея ад­стае ўд­вая), па­д­вы­сі­ць ВУП уд­вая за 10 год (у рэаль­на­сь­ці за гэты час ён упаў), ства­ры­ць у Мас­кве між­на­род­ны фі­нан­са­вы цэнтр. Усё гэта за­ста­ло­ся нер­эалі­за­ва­ным.

У нас так­са­ма няс­ла­ба «паштар­мі­ла» з на­шы­мі дэ­валь­ва­цы­я­мі. Ця­пер сы­ту­а­цыя ста­білі­за­ва­ла­ся, і па-за ры­сай бед­на­сь­ці ў нас зна­ход­зіц­ца ка­ля 6% жы­ха­роў краі­ны, то бок ка­ля 560 тыс. ча­ла­век. Але й пра­жыт­ны міні­мум у нас скла­дае ўся­го 100 да­ля­раў, што істот­на ме­ней, чым у Ра­сеі. І калі па­д­вы­сі­ць наш пра­жыт­ны міні­мум да ўз­роў­ню ра­сей­ска­га, дык да яго не да­цяг­ну­ць ужо ня 6, а 20% жы­ха­роў. Тым ня менш, жабра­кі, зда­ец­ца, ма­са­ва на вулі­цах не ста­я­ць і гро­шай ня про­ся­ць (а тыя, хто просі­ць, пе­ра­важ­на, вы­яў­ля­ец­ца, пры­ваз­ныя з Ра­сеі, але гэта тэ­ма асоб­на­га тэкс­ту). Пры гэтым коль­кась­ць тых, хто жы­ве на гро­шы мен­шыя, чым­сь­ці скла­дае пра­жыт­ны мінi­мум, апош­ні­мі га­да­мі за­ста­ец­ца ста­біль­най.

Дык што гэта азна­чае? Што ўла­ды не далі ра­ды? Ма­бы­ць, і так. Але ці пры­чы­на толь­кі ў гэтым? Ці люд­зі ў нас га­ра­ць на пра­цы? А там, дзе га­ра­ць ды на­леж­на не за­раб­ля­ю­ць - ці ма­са­ва вы­яў­ля­ю­ць іні­цы­я­ты­ву тую пра­цу па­мя­ня­ць? Ма­кра­э­ка­на­міч­ныя па­казь­нікі краі­ны на­са­мр­эч ня ўраж­ва­ю­ць. Але гэтыя мак­раліч­бы скла­да­юц­ца з лё­саў кан­кр­эт­ных люд­зей. І тое, што люд­зі вель­мі па­воль­на па­чы­на­ю­ць вы­яў­ля­ць іні­цы­я­ты­ву да за­сна­ва­нь­ня сва­ёй улас­най спра­вы (ча­му яны яе ра­ней не вы­яў­ля­лі - так­са­ма асоб­ная раз­мо­ва), укла­да­ць час і гро­шы ва ўлас­ную аду­ка­цыю ў ста­лым уз­рос­ь­це, аба­вяз­ко­ва дась­цё свае вы­нікі праз некаль­кі га­доў. Як і разь­ві­ць­цё некаль­кіх кро­пак ро­сту эка­но­мікі, та­кіх як IT, эка­турызм ды й ня толь­кі.

Уз­ро­вень бед­на­сь­ці - катэ­го­рыя ня толь­кі эка­на­міч­ная, але й са­цы­яль­ная. Яна сь­вед­чы­ць ня толь­кі пра коль­кась­ць тых, хто др­эн­на хар­чу­ец­ца, але апа­срод­ка­ва - пра коль­кась­ць люд­зей, што не знай­шлі (па­куль) ся­бе ў жы­ць­ці. Калі б мы жы­лі ў Ты­ве, дык усё бы­ло б вы­тлу­ма­чаль­на: ніз­кі ўз­ро­вень пісь­мен­на­сь­ці, ня­ма вы­твор­чась­ці, вя­лікі ад­со­так дзя­цей, што аб’ек­ты­ў­на ня мо­гу­ць ні­чо­га за­раб­ля­ць. Але ў нас жа ўсё інакш. А гэта азна­чае, што справа пе­ра­важ­на ў нас са­мых. Про­ста тр­э­ба пра­ца­ва­ць.

І та­ды ўсе ма­гіч­ныя лічбы й за­мкнё­ныя ко­лы рас­смок­чуц­ца. Пры кан­цы - ба­ра­да­ты анек­дот, ці, хут­ч­эй, ка­зань, ад­куль ёсь­ць ка­рані на­шых ма­гіч­ных ліч­баў: «Каст­рыч­нік 1917. Сяд­зі­ць ва ўлас­ным до­ме ўнуч­ка «дзе­кабры­ста», чуе шум на вулі­цы й просі­ць двор­ніка да­ве­дац­ца, у чым справа. Хут­ка той вяр­та­ец­ца й ка­жа: - Там рэ­ва­лю­цыя, ба­ры­ня. - О, рэ­ва­лю­цыя! Гэта цу­доў­на! Мой дзед так­са­ма ма­рыў пра рэ­ва­лю­цыю! А ча­го ж хо­чу­ць рэ­ва­лю­цы­янэ­ры? - Яны хо­чу­ць, каб не бы­ло ба­га­тых. - Дзіў­на. А дзед ха­цеў, каб не бы­ло бед­ных».

уз­ро­вень бед­на­сь­ці - катэ­го­рыя ня толь­кі эка­на­міч­ная, але й са­цы­яль­ная. яна сь­вед­чы­ць ня толь­кі пра коль­кась­ць тых, хто др­эн­на хар­чу­ец­ца, але апа­срод­ка­ва - пра коль­кась­ць люд­зей, што не знай­шлі (па­куль) ся­бе ў жы­ць­ці

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.