«на­Ша ЎСЁ» НА ДАРОГАХ

Belgazeta - - КОМПАНИИ И РЫНКИ - Наш ча­ла­век у Мас­кве Зь­мі­цер Дры­гай­ла

На мі­ну­лых выходных ад­ве­даў Па­рыж. І, не па­ве­ры­це, у вочы кі­нулі­ся ня Луўр з Нотр-Да­мам і не Па­ле Ру­а­яль з Са­крэ-Кё­рам. Бо да гэтых ці­ка­во­стак я быў пад­рых­та­ва­ны. А вось сь­ці­п­лы фран­цуз­скі аўта­парк на дарогах уразіў. І ніяк ня мог зра­зу­ме­ць, чым жа кан­кр­эт­на: ні­бы­та кра­со­вэ­раў во­бмаль і ма­лаліт­ра­жак баль­шы­ня, але вось жа нешта сяд­зе­ла ў пад­сьвя­до­мась­ці. І рап­там я зда­га­даў­ся: дык гэта ж наш аўта­парк! Амаль та­кі, які ён быў у нас яш­чэ га­доў зь пя­ць та­му. BMW, Peugeot, Audi, Citroёn, Renault, Volvo й Mercedes.

Не

, на­ту­раль­на, у нас гэтыя мар­кі ма­шын на дарогах мож­на су­стр­эць і за­раз. І шмат якія ін­шыя. Але некаль­кі га­доў та­му наш аўта­парк быў на­шмат больш ды­вэр­сы­фі­ка­ва­ны, чым ця­пер. Ка­нечне, ён быў у ма­се сва­ёй больш ўз­рос­та­вы, чым у Фран­цыі (там пе­ра­ва­жа­ю­ць но­выя аўто), але зір­ну­ць на аўта­парк - і бы­ло та­кое ад­чу­ва­ньне, што ты - у Эўро­пе. А ця­пер - не. Што ж зда­ры­ла­ся?

Па­мя­та­е­це, ад дру­гой па­ло­вы 2011г. у нас бы­лі па­д­вы­ша­ныя мы­ты на ўвоз пат­ры­ма­ных аўта­ма­бі­ляў да ра­сей­ска­га ўз­роў­ню. Ко­шт уво­зу пат­ры­ма­най ма­шы­ны з-за мя­жы «та­ёж­на­га са­ю­зу» стаў­ся непад’ём­ным для бе­ла­рус­кіх гра­мад­зя­наў. Я сам на­па­чат­ку 2011г. на­быў ся­мі­га­до­вую BMW у Латвіі за $7 тыс., спла­ціў­шы на мя­жы мы­та ў па­ме­ры 950. Ужо празь некаль­кі ме­ся­цаў яно ўз­рас­ло да 5,5 тыс., што аўта­ма­тыч­на зра­бі­ла нем­этазгод­ным увоз пат­ры­ма­ных аўта­ма­бі­ляў з-за мыт­най мя­жы. І за на­ступ­ныя га­ды наш аўта­ма­біль­ны ры­нак пас­ту­по­ва зь­мяніў­ся: на ім пе­ра­ва­жа­ю­ць аўто, зроб­ле­ныя ў Ра­сеі. Са­мыя па­пу­ляр­ныя: Lada ў сваіх най­но­ў­шых пра­явах (Granta, Vesta, X-Ray), а так­са­ма асоб­ныя ма­д­элі ма­рак, вы­твор­чась­ць якіх ля­калі­за­ва­ная ў Ра­сеі: Volkswagen Polo, Nissan Qashqai, KIA Rio, нека­то­рыя ма­д­элі Renault (тыя, што ў Эўро­пе іс­ну­ю­ць пад ру­мын­скім бр­эн­дам Dacia: Logan, Sandero, Duster). То бок ры­нак ма­шын стаў­ся на­шмат больш ад­на­род­ным. А ма­д­элі, што на­бы­ва­ю­ць на­шыя жы­ха­ры, - на­шмат та­нь­ней­шы­мі. Што й ня дзі­ва. 10-га­до­выя Mercedes B, Suzuki SX-4 ці VW Golf Plus каш­ту­ю­ць столь­кі ж, коль­кі су­пас­таў­ныя зь імі па ха­рак­та­ры­сты­ках но­выя ма­шы­ны ра­сей­с­кай збор­кі! На­ту­раль­на ж, па­куп­нікі абі­ра­ю­ць но­выя аўто з са­лё­ну з трох- ці на­ват пя­ці­га­до­вай га­ран­ты­яй.

У Ра­сеі на дарогах сы­ту­а­цыя ін­шая. У Сібі­ры й на Да­лёкім Ус­ход­зе пе­ра­ва­жа­ю­ць пра­ва­руль­ныя ста­рыя «япон­цы», на поўд­ні - ста­рыя «дзя­вят­кі» з та­на­ва­ным шк­лом, на эўра­пей­с­кай част­цы краі­ны (апроч сталіц) - тан­ныя «кар­эй­цы» ра­сей­с­кай збор­кі (KIA, Hyundai ды роз­ныя ма­ды­фіка­цыі Lada - Classica, Priora, Kalina, Granta). У Мас­кве й Пе­цяр­бур­гу - мя­шан­ка, але пе­ра­ва­жа­ю­ць тыя ж бр­эн­ды, толь­кi ў больш да­ра­гіх ма­ды­фіка­цы­ях. То бок за­раз па-са­праўд­на­му на­род­ных аўта­ма­бі­ляў два - Lada ды KIA. KIA пра­да­ла ў мі­ну­лым год­зе 227 тыс. ма­шын у РФ, амаль па­ло­ва зь іх - Riо, што шмат­ты­сяч­ным на­кла­дам штам­пу­ю­ць на за­вод­зе ў Пе­цяр­бур­гу. З Lada ўсё зра­зу­ме­ла, гэта «іх усё», brand from Russia, з цэ­лым мо­на­го­ра­дам на 700 тыс. жы­ха­роў (Та­лья­ці), дзе 100 тыс. за­ня­тыя на вы­твор­чась­ці аўта­ма­бі­ляў. Дзяр­жаў­ныя пра­гра­мы trade in, ім­пар­та­за­мяш­ч­э­нь­ня, пад­т­рым­кі вы­твор­чась­ці, дзяр­жаў­ныя за­куп­кі. Цэ­лая дзяр­жа­ва ў дзяр­жа­ве. А з 22 траў­ня яна яш­чэ й паз­баў­ле­ная аба­вяз­ку рас­кры­ва­ць ін­фар­ма­цыю пра сваё фі­нан­са­ва-эка­на­міч­нае ста­но­віш­ча ад­мыс­ло­вым ра­ш­э­нь­нем Бан­ка Ра­сеі, што вісі­ць на сай­це рэ­гу­ля­та­ра мяс­цо­ва­га фі­нан­са­ва­га рын­ку.

Гэт­кім па­рад­кам, аўта­ры­нак на­шай усход­няй су­сед­кі ў сва­ёй пе­ра­важ­най боль­шась­ці за­паў­ня­ю­ць «кар­эй­цы» й «ра­сей­цы». І ў нас - тая ж плані­да. Але нена­доў­га. Бо са­праўд­ны тр­энд ра­сей­ска­га аўта­рын­ку - экс­пан­сія «кітай­цаў»: Chery, Lifan, Great Wall, Dongfeng, BYD. Безь­ліч ін­шых, менш па­пу­ляр­ных (па­куль?) бр­эн­даў. Ад па­чат­ку та­кія пры­го­жыя, вель­мі па­доб­ныя на нека­то­рыя эўра­пей­скія ма­шы­ны, яны ўжо праз год па­чы­на­ю­ць раз­валь­вац­ца. Унут­ры - др­эн­на пах­ну­ць, звон­ку - пла­стык. Там, дзе ня пла­стык, - там ір­жа. За­тое но­выя ма­шы­ны мож­на на­бы­ць за $5 тыс. Вось ра­сей­цы ма­са­ва іх і куп­ля­ю­ць. Не ўсь­ве­дам­ля­ю­чы, што гэтыя ма­шы­ны на­бы­ва­юц­ца ад­зін раз, пра­да­ць іх немаг­чы­ма, на­ват на мэта­ла­лом. Па­куль так.

У нас так­са­ма ёсь­ць «кіта­ец». Ён - гэта «на­ша ўсё» пра­мыс­ло­вась­ці лег­ка­вых аўта­ма­бі­ляў (элек­тра­ка­ры Zotye, як і ін­шыя пра­ек­ты ЗАТ «Юні­сон», па­куль не ся­га­ю­ць па-за ме­жы ста­ты­стыч­най па­гр­эш­на­сь­ці на рын­ку). У пят­ні­цу аж сам пр­э­зы­д­энт краі­ны, аг­лед­зеў­шы Geely Atlas, за­стаў­ся за­да­во­ле­ны. І невы­пад­ко­ва. На­шыя Geely не па­вод­зя­ць ся­бе так, як ін­шыя кітай­цы, ды й каш­ту­ю­ць непа­раў­наль­на да­ра­ж­эй. Добра, што мы на­лад­зілі вы­твор­чась­ць. Сту­пень ля­калі­за­цыі па­куль куль­гае, але шлях правіль­ны. А ўсё ад­но ёсь­ць ту­га па той раз­на­стай­на­сь­ці на дарогах, што яш­чэ ня­даў­на так пры­ем­на злу­ча­ла нас з Фран­цы­яй. Хо­ць у яе са­мой тры аў­та­гі­ган­ты: Renault, Peugeot i Citroёn.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.